Text
                    Анатоль Аксамітау

ПРЫКАЗКІ
I ПРЫМАЎКІ __________




ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ
АКАТОТ АК5АМІТАІ} ВЕЬАКаЗІАН РКОУЕКВ8 АЕЮ ЗАУІГЮЗ Ехріапаіогу сіісііопагу о/ Веіагызіап ргоуегЬз апВ зауіп^з /гот іке агскпез, саікеВгаІ соііесііопз, гаге ріМісаііопз о/ іке XIX апВ XX сепіагіез Зесопд едіііоп, геуівед Едііед Ьу Эосіог оГ рЬіІоІоёу Уагер Уапызккіеуіск Міпвк «Ве1апі8ка]а пауііка» 2002
АНАТОЛЬ АКСАМІТАЎ ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак з архіваў, кафедральных збораў, рэдкіх выданняў XIX і XX стст. 2-е ВЫДАННЕ, ДАПРАЦАВАНАЕ Пад рэдакцыяй кандыдата філалагічных навук Язэпа Янушкевіча Мінск «Беларуская навука» 2002
УДК 398.9(=161.3)(038) ББК 81.2 Бен я2 А 41 Рэцэнзенты: доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі А. I. Жураўскі, кандыдат філалагічных навук У. А. Васілевіч Аксамітаў Анатоль А 41 Прыказкі і прымаўкі: Тлумач. слоўн. бел. пры-казак і прымавак з арх., кафедр. збораў, рэд. выд. XIX і XX стст. / Анатоль Аксамітаў. — 2-е выд., дапрац. — Мн.: Бел. навука, 2002. — 320 с. І8В^ 985-08-0315-0. Гэта кніга — збор унікальных рукапісных і друкаваных бе-ларускіх прыказак і прымавак, якія захоўваюцца ў архівах, аддзе-лах рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэк Вільні, Кракава, Лондана, Мінска, Санкт-Пецярбурга. У кнізе ўпершыню абгрунтоўваецца навуковае размежаванне прыказак ад прымавак паводле лінгві-стычных прыкмет. Тлумачальны слоўнік неабходны для даследаванняў фаль-кларыстаў, этнографаў, мовазнаўцаў і наогул для шырокага кола чытачоў, хто не абыякавы да жыцця роднага слова ў моўным звароце. УДК 398.9(=161.3)(038) ББК 81.2 Бен я2 © Аксамітаў А., 2000 ІБВ^ 985-08-0315-0 © Аксамітаў А., 2002, дапрацаванае
Светлай памяці майго сына — Віталія АД СКЛАДАЛЬНІКА Укладальнік тома ставіў мэту выявіць запісы прыказак і прымавак, якія дагэтуль не ўвайшлі ў шырокі ўжытак, каб пазнаёміць чытача з найболып каштоўнымі і цікавымі неапублі-каванымі калекцыямі. Змешчаныя ў кнізе матэрыялы з рукапіс-ных фондаў вядомых (А. Варлыга, Л. Гарошка, Я. Ляцкі, Ж. Паўлі, А. Сержпутоўскі, Я. Чачот, I. I. Сразнеўскі, П. Шэйн) і малавядомых (Г. Белякоўскі, I. Заслаўскі, Г. Здановіч, М. Ка-мінскі, Марыеўская, Ф. Сурын, А. Шыманоўскі) збіральнікаў, што захоўваюцца ў архівах Вільні, Кракава, Лондана, Мінска, Санкт-Пецярбурга, а таксама з рэдкіх публікацый, па розных прычынах не ўлічаны ў найболып поўных акадэмічных выдан-нях «Прыказкі і прымаўкі», кн. 1—2 (Мн., 1976) і «Выслоўі» (Мн., 1979). Чытач знойдзе шмат народных афарызмаў, якія выхоў-ваюць у людзях павагу да працы, умельства, спрыт, майстэрства, знаходлівасць, а таксама вострыя, багатыя на сарказм і іронію сатырычныя творы. Гэты векавы запас народнай мудрасці ўклю-чае велічэзную колькасць спрадвечных беларускіх прыказак і не застаецца нязменным. Таму акрамя новых прыказак і прымавак у збор увайшлі таксама новыя варыянты вядомых парамій (ад грэч. лароіціа — выслоўе, афарызм), якія даюць уяўленні аб прыказках ва ўсёй разнастайнасці іх бытавання. Пошук, папаў-ненне адметнага пласта спрадвечнай мудрасці нашага народа належыць не спыняць у будучым і прапагандаваць больш шырока. Узятыя з вуснага ўжытку, прыказкі належаць жывой народ-най мове, пераважна гаворкам цэнтральнай (сярэдняй) дыя-лектнай зоны, якія маюць свае адметнасці ў параўнанні з паў-ночна-ўсходнімі і паўднёва-заходнімі беларускімі дыялектнымі масівамі. Захаванне ў публікуцыі прыказак характэрных рыс мясцовых гаворак павышае іх навуковую каштоўнасць у параў-нанні з некаторымі папярэднімі фальклорнымі выданнямі, якія
транслітэраваны перакладзенымі на літаратурную беларускую арфаграфію1. Важна, што ўсе яны пачэрпнуты з жывога народнага маў-лення, а не выбраны з кніг і не прыдуманы збіральнікамі. Другая асаблівасць публікуемых калекцый заключаецца ў тым, што большасць з іх пашпартызавана: дакладна вядома, хто, дзе і калі збіраў гэтыя прыказкі. Матэрыялы прапанаваных чытачу калек-цый не прайшлі ні спецыяльнай рэдактуры, ні цэнзуры: яны адлюстроўваюць натуральны склад народных прыказак і прыма-вак. Істотным у гэтым выданні з’яўляецца таксама высвятленне пытанняў ступені і межаў распаўсюджанасці асобных прыказак, іх мясцовых варыянтаў, суадносін з агульнанароднымі прыказ-камі, якія знаходзім у агульнавядомых зборніках. Нарэшце, у ад-розненні ад шматлікіх папярэдніх у гэтым выданні прыказкі атрымліваюць дэфініцыю, тлумачэнне, якое адлюстроўвае істот-ныя прыкметы апісваемых імі прадметаў або з’яў. Усё гэта ў значнай ступені дапаможа чытачу разумець закладзены ў іх сэнс, нярэдка па-майстэрску прыхаваны. Гэтай мэце паслужыць прыкладзены «Слоўнік дыялектных і малазразумелых слоў, якія сустракаюцца ў прыказках і прымаўках». Прыказка нясе ў сабе сляды гістарычных, даўно мінулых падзей. Першы друкаваны зборнік прыказак на Беларусі пад назвай «Польскія прыказкі» быў выдадзены ў 1618 г. у мястэчку Любча над Нёманам ураджэнцам Беларусі С. Рысінскім2. 3 агульнай колькасці 1800 прыказак і прымавак пэўную частку складаюць беларускія. Гэты факт пачатку XVII ст. адыграў станоўчую ролю ў далейшым развіцці беларускай параміяграфіі і параміялогіі, аднак актыўны збор беларускіх прыказак і пры-мавак, разам з іншымі жанрамі беларускага фальклору, трэба аднесці да першай паловы XIX ст. Сярод першых збіральнікаў — 1 Гл.: «Беларускі фальклор у сучасных запісах: Брэсцкая вобласць». Мн., 1973. Як адзначалі М. I. і С. М. Талстыя: «К сожаленню, в этом нзданнн тексты окаюпінх говоров переведены на лнтературную акаюшую белорусскую орфографню. В ннх прнвнесено также отсутствуюшее в этнх говорах цеканье н сделан ряд редакцнонных поправок, что резко сннжает научную ценность нздання н выгляднт по меныпей мере ана-хроннзмом. Этой же устаревшей эднцнонной техннкой, напомннаю-іцей некоторые донаучные нздання прошлого века, пользуются н нзда-телн в целом очень ценной н богатой матерналом многотомной акаде-мнческой сернн «Беларуская народная творчасць» (Н. Н. н С. М. Толстые. О задачах этнолннгвнстнческого нзучення Полесья // Полесскнй этно-лннгвнстнческнй сборннк. М., 1983. С. 18—19.) 2 РгоуегЬіогшп Роіопісогшп а Зоіотопе Кузіпіо соііесіогшп сепШгіае сіесет еі осіо. ЬпЬесае ад СЬгопшп. М. ОС. XXIX.
Ян Чачот, Яўстах Тышкевіч, Рамуальд Зянькевіч і інш. На жаль, сцвярджэнне Р. Максімовіча пра «запісаныя яшчэ ў XVIII ст., у 1776 годзе В. Загорскім 316 беларускіх прыказак, якія ляжаць недрукаванымі ў Віленскім архіве і дагэтуль»3, аказалася памыл-ковым. Сапраўды, 316 беларускіх прыказак, пра якія гаворыць Р. Максімовіч, захоўваюцца ў Дзяржаўным гістарычным архіве Летувы (фонд, 1135, воп. 3, № 52), усе астатнія звесткі недаклад-ныя. Лекар В. Загорскі жыў і ўзначальваў «Таварыства прыяце-ляў навук» у XX ст.; папера, на якой запісаны прыказкі, таксама вытворчасці XX, а не XVIII ст. У лісце Францішка Багамольца (1720—1784), далучаным да рукапісу прыказак, прыведзеная да-та 30 сакавіка сапраўды напісана на паперы XVIII ст., але яна ніякага дачынення да збору прыказак не мае. У апісанні рука-пісу прыказак акрамя загалоўка «Беларускія прыказкі» пазначана «зіпе Іосо, сіаіо» (без адзначэння месца і даты запісу). Як свед-чыць іх аналіз паводпе лексічных і этнаграфічных асаблівасцяў — гэтыя прыказкі занатаваны на Гродзеншчыне. Адна з першых беларускіх публікацый належыць А. Рыпінс-каму, які ў сваёй кнізе «Беларусь» 4 падаў 50 прыказак. Да най-больш ранніх збораў адносяцца беларускія прыказкі і прымаўкі, прыведзеныя ў апошнім, шостым зборніку Я. Чачота5. У ім бе-ларускія параміі захоўваюцца ў аўтэнтычных запісах, якіх наліч-ваецца да 130. Тут упершыню публікуецца каля 100 прыказак. Прыведзеныя ў кнізе калекцыі адшуканы намі ў архівах і бібліятэках Англіі, Беларусі, Летувы, Полыпчы і Расіі. Тэксты прапанаваных чытачу збораў вызначаюцца яркасцю і арганіза-ванасцю, увасабляюць асноўныя якасці беларускай прыказкі — завостранасць, трапнасць, прысутнасць гумару, неспадзяванасць параўнанняў, рытмічны пачатак. Нават старыя па сваіх моўных формах і лексіцы прыказкі і зараз зусім зразумелыя і амаль не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння. У тэкстах гэтых рэгія-нальных збораў адчуваецца непасрэдная народная мова — вострая, трапная, разумная, поўная гумару, якая часам не ўкладваецца ў межы знешніх прыстойнасцяў. Ужо самыя раннія зборнікі пры-казак, якія дайшлі да нас, ствараліся не толькі для асабістага карыстання, а былі разлічаны на болып-менш шырокае ўжы- 3 Максімовіч Р. Беларускія прыказкі. Прыказкі Лагойшчыны. Запі-саў Адам Варлыга. Нью-Йорк—Мюнхен, 1960. С. 8. 4 Куріпзкі А1. Віаіопв. Кііка 8І6\у о роегіі ргозіеёо Ііідіі Іе] пазге] роізкіе] ріхжіпсіі; о ]е§о тіігусе, 8ріе\уіе, ІапсасЬ еіс. Рагух, 1840. 5 Схесхоі 3. Ріозпкі ^іезпіасхе х пад Міетпа і Вх\уіпу, піекіоге ргху81о\уіа і ісііоіухту, то\уіе 81а\уіапо-кге\уіскіе], х розігхехепіаті пад пі^ іісхупіопеті. \Уі1по, 1846.
ванне ў чытацкім асяроддзі. Інакш кажучы, яны ўзнікалі і жылі як факт літаратуры таго часу. Яны ўзнікалі ў выніку самастой-най збіральніцкай дзейнасці і паказвалі арыгінальны збор на-роднай мудрасці. Багацце і беднасць, улада і падпарадкаваны ёй працоўны народ, праца і эксплуатацыя, рэлігія і мараль, сям’я і чалавечыя адносіны ў абстаноўцы феадальна-прыгонніцкага і капіталістычнага гнёту — усё гэта адлюстравана ў такой склада-най з’яве, як беларуская прыказка. Усе сабраныя ў кнізе калекцыі не ўлічаны ў найбольш поўным двухтомным зборы «Прыказкі і прымаўкі» (Мн., 1976) і «Выслоўі» (Мн., 1979). Так, збор дзвюх тысяч «Прыказак Лагой-шчыны» Адама Варлыгі (Нью-Йорк—Мюнхен, 1960) і «Дадатак да зборніка «Прыказкі Лагойшчыны» (Нью-Йорк, 1972) дагэтуль застаюцца малавядомымі шырокаму чытачу. Як адзначаецца ў прадмове, адлюстроўваючы моўныя асаблівасці цэнтральнай часткі этнагістарычнай беларускай дыялектнай зоны, калекцыі А. Варлыгі «дапаўняюць папярэднія зборнікі М. Федароўскага і I. Насовіча, бо першы — з заходніх земляў Беларусі, другі — з усходніх»6. Яны — стрыжань агульнанацыянальнай духоўнай культуры. Таксама чытачу прапаноўваюцца матэрыялы фальклорнага архіва кафедры тэорыі і гісторыі культуры Беларускага дзяр-жаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка, сабраныя студэнтамі факультэта беларускай філалогіі і культуры пад кі-раўніцтвам кандыдата філалагічных навук, дацэнта У. А. Васі-левіча. Побач з традыцыйнымі прыказкамі кафедральны збор узбагачваецца новымі, якія ўзніклі нядаўна або ўяўляюць сабой варыянты даўніх прыказак. Адсюль відавочная выснова, што параміялагічны фонд не застаецца ў застылым стане — ён разам з жыццём народа знаходзіцца ў пастаянным руху, адлюстроў-ваючы змены народнага побыту. Таму новыя варыянты вядо-мых ужо прыказак важна зрабіць здабыткам навукі. Гэта дапа-можа пашырыць уяўленне аб прыказках ва ўсёй разнастайнасці іх бытавання. Для гістарычнага вывучэння прыказак істотным павінна з’явіцца высвятленне пытанняў пра ступень і межы іх распаўсюджання, іх мясцовыя формы, абласны прыказкавы рэ-пертуар, пра суадносіны агульнабеларускіх і рэгіянальных пры-казак. Ужыванне прыказак і іх варыянтаў, якія ў большасці вы-падкаў супадаюць, напрыклад, на ўсім Пасожжы (Гомелыпчына і Магілёўшчына) сведчыць пра іх агульнабеларускі характар. Адметнасць прапанаваных у гэтым выданні калекцый прыказак у тым, што яны пераважна абласныя. 6 Максімовіч Р. Беларускія прыказкі. С. 8.
Некаторыя калекцыі цікавыя для характарыстыкі шырокага збіральніцкага руху, які разгортваўся ў беларускай фалькларыс-тыцы, пачынаючы з 30-х гадоў XIX ст., і які ахапіў значную колькасць аматараў. Гэтыя апантаныя, часам далёкія ад навукі, не заўсёды ўзброеныя навуковай методыкай запісу твораў фальк-лору, захопленыя энтузіясты мелі тую перавагу, што былі зні-таваныя з паўсядзённым народным жыццём, штодзённа слухалі народную гаворку і добрасумленна фіксавалі тое, што, на іх думку, адносілася да прыказак і прымавак. I апошняе, пра што варта сказаць у прадмове — дэфініцыя прыказак, іх сістэматызацыя і размяшчэнне. Аўтар робіць спробу вызначыць дэфініцыю прыказкі, выявіць сітуацыю, у якой яна ўжываецца. Болыпасць прыказак у процілегласць прымаўкам наогул не заключае ў саб$ прамога сэнсу. Пабудаваныя як ме-тафары, такія прыказкі нярэдка валодаюць неабмежаванымі маг-чымасцямі канкрэтных ужыванняў: Жаба квокчыць, сваё балота хваліць; Горла шырока, да кішка танка; Пазавідваў селядзец се-лядцу, а ў абоіх гнілыя вочы; Хто ціха ходзіць, той густа месіць. Выдавецкая практыка ведае некалькі прынцыпаў, паводле якіх падаецца матэрыял. Апошнім часам пераважае тэматычны прынцып. Перавага яго несумненная. Тэматычная рубрыка дапа-магае вызначыць сэнс прыказкі, указанне на магчымасць яе прымянення. Але бадай заўсёды складана размясціць прыказкі па пэўных рубрыках, як і вылучыць апошнія. Наогул тэматыч-ная класіфікацыя прыказак і прымавак заўсёды даволі ўмоўная, прыблізная і ніколі не вычэрпвае разнастайнасці значэнняў асобных прыказак, як гэта яскрава паказвае збор беларускіх «Прыказак і прымавак» (Мн., 1976) і «Пословыц русского народа» (М., 1957) У. Даля. Складальнікі такіх прадметна-тэматычных рубрыкацый часам зыходзяць з разумення літаральнага значэн-ня прыказкі, у той час як значна важней выявіць у ёй разна-стайныя магчымасці іншасказальных ужыванняў. Улічваючы адзначаную акалічнасць, належыць прызнаць мэтазгодным роз-ныя падыходы сістэматызацыі прыказак. Заслугоўвае ўвагі алфа-вітны прынцып, прыняты большасцю збіральнікамі XIX ст. Але і ў ім ёсць свае невыгоды, асабліва пры апрацоўцы вялікіх збо-раў. Пры карыстанні невялікімі калекцыямі, прыведзенымі ў нашым выданні, алфавітная падача дазваляе хутчэй знайсці па-трэбную прыказку. Розныя заўвагі, тлумачэнні тэкстаў прыво-дзяцца побач з прыказкай. Пры апісанні выкарыстаны наступныя тэксталагічныя па-дыходы. Тэксты, запісаныя лацінкай, пераведзены на кірыліцу. Фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці тэкстаў захоўваюцца. Літары ч замяняюцца адпаведна на е, і; ь у канцы слова
апускаецца, унутры слова замяняецца «‘» апострафам. Прына-зоўнікі, злучнікі, часціцы друкуюцца асобна. Ужыванне вялікіх літар і знакі прыпынку падпарадкоўваецца сучасным правілам. Захоўваюцца напісанні, у якіх можна бачыць фіксацыю асаблі-васцяў мовы і іх разыходжанне з літаратурнай нормай. Пераважная болыпасць беларускіх прыказак і прымавак ад-люстроўвае погляды народа на жыццёвыя, побытавыя, агульна-маральныя факты, цесна звязаныя сваім зместам з яго што-дзённымі клопатамі. Як чутно, дык гэта мусі, Ў нас на цэлай Беларусі Кожны двор і кожна хата Мае прыказак багата. Ў кожнай справе, ў кожным дзеле, Як падумаеш тыкеле; А спісаць іх ўсе з натуры, Дык валовай мала скуры. Але прыказкі ўсе гэты Не ліхой бываюць мэты: Іх прыкмеціць толькі — штука, А там кожнаму навука. Чым часцей чытач будзе звяртацца да бяздоннай скарбніцы народнай мудрасці, тым багацейшым будзе ягоны слоўнікавы склад, больш адметнай, яркай, вобразнай будзе яго мова. У пасляслоўі да зборніка чытач з цікавасцю даведаецца пра новыя погляды на жанр прыказак і прымавак, адрозненні паміж імі і апошніх ад фразеалагізмаў з пункту погляду іх структуры. Спадзяёмся, прыведзены ў кнізе рознабаковы, з шырокімі храналагічнымі рамкамі, каштоўны матэрыял дапаможа пры да-лейшай распрацоўцы навуковага выдання прыказак, прымавак, іншых параміялагічных адзінак і фальклорных тэкстаў.
ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ ЦЭНТРАЛЬНАЙ I ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ ПРЫКАЗКІ ЛАГОЙШЧЫНЫ ДАДАТАК ДА ЗБОРНІКА «ПРЫКАЗКІ ЛАГОЙШЧЫНЫ» Запісаў Адам Варлыга Адам Варлыга — псеўданім Гладкага Язэпа Адамава (1890—1972). Гэты беларускі грамадскі дзеяч, фалькла-рыст, этнограф нарадзіўся ў в. Міхалкавічы Барысаўскага пав. (цяпер Лагойскі р-н). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1935). У 20-я гады настаўнічаў у беларускіх пачатковых школах Барысаўскага пав.; у 1930 г. зволь-нены па палітычных матывах. У 1935 г. працаваў у Інсты-туце школьнай адукацыі ў Мінску. 3 1944 г. у Германіі, выкладаў у беларускай гімназіі імя М. Багдановіча ў Ва-тэнштэце, заснаваў выдавецтва «Заранка», выдаў «Беларускі лемантар», чытанкі, зборнікі бел. нар. спеваў і казак. 3 1952 г. у ЗША, у Нью-Йорку аднавіў выдавецтва «Заранка». Пад псеўданімам Адам Варлыга выдаў каштоўныя зборнікі «Пры-казкі Лагойшчыны» (1966), «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» (1970), «Забабоны Лагойшчыны» (1972) і інш. У працы «Чу-тае, бачанае, перажытае» даў шырокую панараму народ-нага жыцця Лагойшчыны канца XIX—пачатку XX ст. (за-сталася ў рукапісе). Прапанаваны ўвазе чытача збор налічвае звыш 2000 арыгінальных прыказак і прымавак з захаваннем моўных асаблівасцяў гаворак цэнтральнай часткі Беларусі. У ка-роткай прадмове да зборніка ўкладальнік апавядае пра гісторыю яго стварэння. У юнацкія гады яму даводзілася чуць ад старэйшых людзей яго роднай вёскі, асабліва ад бацькоў, шмат вобразных сентэнцый старой мудрасці. Бацька нярэдка прымаўляў: «Не дурань здумаў прыказку». За пасляваеннае лета 1945 г., піша аўтар, разам з успа-мінамі пра маленства, пра блізкіх ды родных «стала ўсплы-
вала ў памяці і іхняя гутарка з прыказкамі і прымаўкамі. За тое лета прыказак сабралася колькі сотак. А ў далейшым дзень ада дня, год ад года лік іх рос і рос. I гэткім чынам за год дзесяць назбіралася іх болей за паўтары тысячы». У якасці цытацыі многія з іх увайшлі таксама ў яго ж «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» (Нью-Йорк, 1970). А А БРАТАЧКА МОЙ, З’ЕЛА СУЧКА ЛОЙ. Жартаўлі-вая гульня слоў. Гэтак прыгаворваюць, каб перабіць пустую гутарку. А МАЛАДЫЯ ПАД КАСЦЁЛАМ НІ СІДЗЯЦЬ? На-памінаюць тым, хто пагарджае запрашаць старых на працу або нейкую нараду. А МАЯ КАБЫЛА НА ЎСЁ ЗАБЫЛА. Кажа той, хто пакідае суполку, у якую ўнёс больш за іншых грошай, а з яго кпяць. А НАШ АНДРЭЙ ЗА ЎСІХ МУДРЭЙ. Калі хваляць рызыканта. А ТЫ, ВОЎЧА, СЯДЗІ МОЎЧА. Кажуць злачынцу, не-сумленнаму чалавеку, калі той абвінавачвае ў злачынстве або якім-н. заганным учынку іншага. А Ў САБАКІ ХАТА БЫЛА? Адказ таму, хто выхваляец-ца сваім багаццем. Слаўгарадчына: Ці была ў сабакі хата?! АБ ВОЎКУ ПАМОЎКА, А ВОЎК ТУТ *. Гавораць, калі ў гутарцы некага ўспамінаюць, а той у гэты час з’яў-ляецца. Насовіч: Пра воўка памоўка, а воўк з падналуску. Санько: Пра цыгана гамана, а ён і тут; Мы пра цыганку, а яна на ганку (а яна за клямку); Пра воўка памоўка, а ён на парог; Пра каго звоняць, таго чэрці гоняць; Федароўскі: На воўка памоўка, а медзьведзь цішком (спадцішка); Аб воўку памоўка, а воўк тут (есць). АБ СВАЙГО ГАВАРЫЦЬ - ГАЛАВА БАЛІЦЬ. Гэтак наракае той, хто мае блізкіх з радні людзей, якія дрэнна сябе паводзяць і гэтым знеслаўляюць усю радню. Зорачкай пазначаны варыянты парамій, якія ў іншым асобным ужытку суправаджаюцца паметкай Гл. з указаннем старонкі, на якой змешчаны першыя (асноўныя варыянты).
АБАДРАНЦЫ ПУСЬЦІЛІСЯ Ў ТАНЦЫ. Пра людзей, якія бяруцца за непасільную для іх работу або з’яўляюцца на людзях у непрывабным выглядзе. АБЕДАЎ, АБЕДАЎ, А ЖЫВОТ НЯ ВЕДАЎ. Гэтымі сло-вамі гаспадар перапрошвае госця ці робіць яму вымову, што ён хоць і доўга сядзеў за сталом, але страва некра-нутая. Або гэтымі словамі найміт наракае на гаспадара, калі ежа была непрыгодная, калі яе было мала, ці калі ён не пад’еў. АБІЦАНАЯ ШАПКА НА ВУШЫ НЯ ЛЕЗЯ. Гэтак упікаюць таму, хто шмат абяцаў за аказаную дапамогу, але нічым не адплаціў. АБІЦАНКА-ЦАЦАНКА, А ДУРНОМУ РАДАСЬЦЬ. Гэтак высмейваюць простага паслухмянага чалавека, які паверыў абяцанкам ашуканца. Таксама прымаўляе насмеш-на ашуканы чалавек, якога цешаць абяцанкамі, на здзяй-сненне якіх няма ніякіх надзей. Кажуць яшчэ неўхвальна, калі не вераць у хуткае выкананне абяцання. АБО ЕДЗЬ, АБО НА БОК ЗВАРАЧАВАЙ. Гавораць пра таго, хто работы не робіць і не адмаўляецца ад яе, хто перашкаджае другому ў чым-н. АБО ІГРАЙ, АБО ГРОШЫ АДДАЙ. Гэтакія патраба-ванні ставяць перад тым, хто ўзяў наперад плату, але не хоча выконваць дамоўленай работы. АБО ПАН, АБО ПРАПАЎ. Гэтак гаворыць той, хто рыхтуецца да рызыкоўнага ўчынку. Усё або нічога: або дабіцца ўсяго, або страціць апошняе. Санько: Ці паскачаш, ці паплачаш. АБСЬЛІНЕНАЯ ВАЎКОМ АВЕЧКА Ў ЛЕС БЯЖЫЦЬ. Гэтак прыгаворваюць тады, калі нехта, збаламучаны злос-нікам, ідзе за ім на сваю поўную загубу. Зназірання: калі воўк зловіць авечку і нясе ў лес, а потым з перапуду кіне, дык яна ўжо не вяртаецца ў статак, бо адурманеная і як загіпназаваная бяжыць у лес за ваўком. АБЫ БІДА, А ШЫЯ БУДЗЯ. Калі навальваецца бяда на грамаду, апошняя нясе страты. Калі воўк нападзе на статак авечак, дык адну ці другую прыдушыць. Насовіч: Абы б бяда, а шыя будзець. АД БОГА ГРЭХ I АД ЛЮДЗЕЙ СЬМЕХ *. Гэтак наракае чалавек сам на сябе, калі зрабіў благі ўчынак
праз сваё свавольства. Федароўскі: Ад Бога грэх, ад людзей смех. АД ВАСТРОГУ I АД ТОРБЫ НІ АДМОВІШСЯ. Нельга быць упэўненым, што цябе не напаткае бяда, няшчасце і да т. п. Грынблат: Ад турмы і ад торбы не адракайся; Ад турмы і ад сумы ніколі не адказвайся; Сумы і турмы ніколі не заракайся; Санько: Ад астрогу няма перасцярогу; Хваро-бы бойся, астрогу сцеражыся, а торбы не цурайся; Багата жыві, жабраваць не заракайся. АД КАПУСТЫ НОГІ КЛУСТЫ. Паводле сялянскага разважання, капуста самая пажыўная і сытная ежа, асаб-ліва калі да яе дадаць сала і хлеб. Федароўскі: Як капуста тлуста, то ў жываце не пуста. АД ЛЁТКА ДА ЛЕТКА ЧАКАЙ, МАЁ ДЗЕТКА. Так прымаўляюць, калі тэрміновую справу прапануюць адкласці на нявызначаны час. АД ЛІХА ЦІХА, АЛЕ I ДАБРА НЯМА *. Жартаўлівы адказ таму, хто пытаецца пра жыццё, навіны і г. д., г. зн. нічога асаблівага. Насовіч: Ад ліха ціха, ды і дабра не чу-ваць; Грынблат: Ад ліха ціха, а дабра не чуваць; Федароўскі: Аб (ад) ліха ціха, а добрага не чуваць. АД НАПАСЬЦІ НІ ПРАПАСЬЦІ. Не трэба ўдавацца ў роспач і мужна пераносіць напасці, бараніцца ад іх. Кажуць у адказ на чые-н. пагрозы. Федароўскі: Ад напасці можна прапасці; 3 напасці гатоў чалавек прапасці (можна чалавеку прапасці). АД ПРЫБЫТКУ ГАЛАВА НЕ БАЛІЦЬ. Прыбытак нікому не зашкодзіць. Таксама жартуюць з таго, да каго прыбыў непажаданы госць. Санько: Грошы цела не пякуць; 3 прыбытку — бяды няма; 3 прыбытку галава не баліць. АД РАБОТЫ I КОНІ ДОХНУЦЬ. Гаворыцца жартам, калі хочуць перастаць рабіць, або з пагардай пра таго, чыя стараннасць ці дбайнасць не ўхваляецца. Насмешлівае сцверджанне пра гультая, які адмаўляецца ад работы. Грынблат: Ад работы валы дохнуць. АД РОДНАГА ТАТКІ ДОРАГІ Й ЛАТКІ. Дарагі ўспа-мін пра блізкую асобу і яго рэчы. АД СЬМЕРЦІ РУК НІ ПАДЛОЖЫШ *. Ад смерці няма ратунку, бо яна немінуча. Санько: Смерці не заперці, калі трэба памерці; Ад смерці не адкупішся і не апросішся; Феда-
роўскі: Ад смерці доктара няма; Ад смерці нідзе не схаваешся; Ад смерці ніхто не выкупіўся, не выпрасіўся; Ад смерці няма лякарства; Ад смерці не выкруцішся, ні вымалішся. АД СЬНІТКІ НОГІ ЯК НІТКІ *. Ранняй вясной варылі страву з травы сніткі, ад якой чалавеку мала пажытку. АД ТАГО МЫ ПАГАЛЕЛІ, ШТО СОЛАДКА ПІЛІ I ЕЛІ. Да галечы і хвароб часта прыводзіць п’янства і смач-ная ежа. Федароўскі: Для таго пагалелі, што смашна пілі да елі; Не праз тое пагалелі, што смашна пілі да елі, да праз тое, што не стараліся. АДВАГА АБО МЁД П’Е, АБО КАЙДАНЫ ТРЭ. Пра рызыканта ў якой-н. небяспечнай справе. ^ВАГА I ГАРАДЫ БЯРЭ. Адважны, рашучы чалавек заўсёды дабіваецца поспеху, перамагае. Грынблат: Смеласць гарады бярэ; Храбрасць гарады бярэ. АДВАГА НІ ЗЬНІВАГА. Адвага заўсёды з’яўляецца ста-ноўчай прыкметай чалавечага характару. АДВАЖНЫ НІ БАІЦЦА НІЎДАЧЫ. Федароўскі: Ад-важны ніколі не каецца. АДВАЖНЫ — ПАН ВАЖНЫ. Адважнага паважаюць прыяцелі і ворагі. АДВАЖНЫ П’Е МЁД, А РАЗДУМ - ВАДУ. Адваж-ныя людзі жывуць у дастатку, а разважлівыя часцей бед-на, бо дзейнічаюць не актыўна і не рызыкуюць. АДДАЙ СУЧКУ, А САМ БРАШЫ. Кажа той, каго высмейваюць, што ён карыстаецца паслугамі несумлен-ных абаронцаў. АДЗІН БАГУЦКІ, I ТОЙ НЯ ЛЮДСКІ. Пра дзіця, калі яно адно, але недарэчнае ці благое. АДЗІН ВЫРАЙ ВЯСНЫ НЯ РОБЯ *. Асобныя пры-кметы якой-н. з’явы не сведчаць пра яе сапраўдны нады-ход, існаванне. Першая навіна можа быць і фальшывай. Лепш пачакаць і паглядзець, ці яна спраўдзіцца. Санько: 3 адной краскі вянок не саўеш; Першы шпак вясны не робіць. АДЗІН ДАСУЖ, ДЫ НЯДУЖ. Хоць адзін і можа пра-панаваць добрую справу, але часта не ў сілах зрабіць вя-лікай работы. У адзіноце справа пераважна не ладзіцца. Санько: Адзін дуб у полі, то не лес; Адна пчала мёду не наносіць; Адна галавешка і ў печы не гарыць. АДЗІН ЗАДЗІРАХА, ДРУГІ НЕСПУСЦЯХА. Калі абое роўныя пачынаюць звадку. Адзін аднаго варты.
АДЗІН СКАЗАЎ НА ГЛУМ, А ДРУГІ БЯРЭ НА ВУМ. Не трэба захапляцца прыгожымі словамі іншых, а лепш узважыць іх сваім розумам, ці няма ў іх нейкага падвоху. Бывалы жартуе, а ўважлівы ад яго набіраецца вопыту. Насовіч: Хто кажа на глум, а ты бяры сабе на вум; Грын-блат: Што кажа стары на глум — бяры, малады, на вум. АДЗІН ХОЦЬ З’ЕЖ ВАЛА - УСЁ АДНА ХВАЛА. Кажуць так у пахвалу хлебасольнаму чалавеку і ў дакор таму, хто не любіць дзяліцца з іншымі. АДКЛАД НЕ ІДЗЕ Ў ЛАД *. Не варта адкладваць на пазнейшы час тое, што можна або трэба зрабіць неад-кладна. Насовіч: Адклад не ідзе на лад; Грынблат: Адклады не ідуць на лады. АДКРОІНАЯ СКІБКА НЕ ПРЫЛІПНЯ. Гавораць, калі аддадзеная замуж дачка хоча вярнуцца да сваіх бацькоў. Але як скібка не можа прырасці да булкі хлеба, гэтак і замужняя дачка вярнуцца да бацькоў. Тое ж кажуць пра жанатага або аддзеленага сына. АДНА ЫДА ДА ЧАЛАВЕКА НІ ПРЫХОДЗЯ, А ПА КОЛЬКІ РАЗАМ *. Гавораць, калі адна бяда часта выклі-кае іншыя беды. Грынблат: Адна бяда не ходзіць; Адна бяда ідзе, другую за ручку вядзе; Ляцкі: Адна бяда не ходзіць, другую за сабой водзіць; Федароўскі: Бяда бяду гоніць. АДНА ВАРОНА 3 КУСТА, А СЕМ НА КУСТ *. Заў-сёды знойдуцца ахвотнікі заняць вызваленае на службе месца. Калі адзін чалавек звальняецца з прыбытковай па-сады, дык на яго месца з’яўляецца некалькі новых ахвот-нікаў. Грынблат: Адна варона з кола, другая на кол; Янкоўскі: Варона з куста, а пяць на куст. АДНА ГАЛАВА ДОБРА, А ДЗЬВЕ ЯШЧЭ ЛЕПІ *. Так раяць спачатку выслухаць параду другога чалавека, параіцца з ім, чым рашаць справу аднаму. Грынблат: Адна галава — добра, дзве — лепей, але хай адна разважыць і наважыць. АДНА КАШУЛЯ НА МНЕ, А ДРУГАЯ Ў КЎБЛЯ НА ДНЕ. Пра чалавека небагатага, але дбайнага. АДНА ПАРШЫВАЯ АВЕЧКА ЎСЁ СТАДА ПАСКУ-ДЗЯ. Благі чалавек сваімі паводзінамі, учынкамі шкодна ўздзейнічае на грамаду або стварае пра калектыў дрэннае ці непрыемнае ўражанне. Санько: Аднаго Юрку ўпусцілі, а ўся хата заюрылася; Як адна сарока хвост задзярэ, то за
ёю ўсе. Ляцкі: Паршывая аўца ўсё стада порце; Насовіч: Адна паршывая аўца ўсё стада заражае; Федароўскі: Адна дрыслівая гавечка ўсё стада запаганіць; Адна задрыстаная гавечка (гаўца) усё стада абасрала. АДНАМУ Й У КАШЫ НЯСПОРНА *. Аднаму спору няма як у працы, так і ў ядзе. Дрэнна аднаму, бо ў адзі-ноце ніколі справа не ладзіцца. Грынблат: Адзін і ў кашы няспорны; Адзін і ў кашы прападзеш. АДНО ВОКА Й ТОЯ СПАЦЬ ХОЧА. Пра нядбайнага гаспадара, у якога ёсць толькі адна рэч (дзіця, жывёла), якую трэба даглядаць. Гл. С. 171. АДНОЙ МАТКІ ДЗЕТКІ, ДЫ НЕАДНОЛЬКАВЫЯ ПЕСЬНІ ПЯЮЦЬ. Хоць і аднаго краю людзі, але маюць розныя перакананні. АДНОЛЬКАВА РАЗБРАХАЎСЯ, ДЫК АБ КРОСНЫ ПАПЫТАЎСЯ. Пра гаварлівага чалавека, які перапрошвае, што памыліўся ў гутарцы або сказаў непатрэбнае слова. Кросны — жаночая справа, пра якую мужчына не павінен гаварыць. АДНОЛЬКАВА, БРАЦЯ, ПНІШ, ДЫК АДДАЙ МНЕ I КАНАПЛІНІЦ. Калі губляеш самае дарагое, не шкадуй усё астатняе. АДНУ АВЕЧКУ СТРЫГУЦЬ, А СЕМ ТРАСЕЦЦА *. Не так страшна кара, як пагроза яе выканання. Калі ка-раюць аднаго, то для другога гэта з’яўляецца папярэджан-нем. Насовіч: Авечку стрыгуць, а баран дзівісь (дрыжыць); Федароўскі: Авечку стрыгуць, а баран дрыжыць. АДНУ ДЗІРКУ ЛАДЗЬ, А ДРУГАЯ ТАМ ЖА ГЛЯДЗЬ. Старую благую рэч не варта ладзіць, бо не аплаціцца. Так скардзяцца на свае беды, на нястачу. Насовіч: Усіх дзюраў ніколі не залатаеш: адну залатаеш, то дзве прадзярэцца; Федароўскі: Дзіры дзіраю не залатаеш; Пакуль адну дзіру залатаеш (заткнеш), то другая зробіцца. АДНЫХ БАЦЬКОЎ ДЗЕЦІ, ДЫ НЯРОЎНЫЯ. Калі родныя браты маюць розныя характары і погляды. Ка-жуць таксама пра аднолькавыя рэчы, але рознага гатунку. АДРЫГНУЦЦА ВАЎКУ АВЕЧЫ СЬЛЁЗЫ. За зробле-ныя слабаму крыўды крыўдзіцель паплаціцца. Гаворыцца як перасцярога або пагроза крыўдзіцелю ці суцяшэнне пакрыўджанаму. Ляцкі: Адальюцца ваўку авечыя слёзкі; Грын-
блат: Адрыгнуцца ваўку кароўі слёзы; Федароўскі: Пабілі воўка гавечыя слёзы; Санько: Колькі б воўк ні валок, пава-лакуць і воўка; Будзе і на крапіву мароз. АЙ, ГВАЛТ! ЖЫДЫ МЭНДАЛЯ Б’ЮЦЬ! Кажуць, калі пачуюць нейкую незвычайную і смешную навіну. АПЁКСЯ НА МАЛАЦЭ, ДЫК СТУДЗЯ Й НА ВАДЗЕ *. Той, хто ўжо аднойчы пацярпеў няўдачу, робіцца занадта асцярожным, прадбачлівым. Насовіч: Абпарыўшысь на ма-лацэ, і на ваду студзіць; Грынблат: Апёкшыся на малацэ, і на халадок студзіць будзеш; Хто на малацэ апарыўся, той на халодную ваду дмухае; Федароўскі: Апарыўшыся на малацэ, то і на ваду падмухаеш. АПОШНЯГА I Ў САЛДАТЫ НІ БЯРУЦЬ. Кажа той, хто не хоча аддаць апошняе, пакідае нейкую частку на запас. Федароўскі: Яшчэ апошняга (жыта) у печ не ўсыпаў. АПОШНЯЯ Ў ПАПА ЖОНКА *. Гавораць таму, хто не хоча аддаць апошняга, а таксама ў адказ на застольны заклік выпіць чарку: «Дай Бог не апошняю!» АРЖАНАЯ КАША САМА СЯБЕ ХВАЛЯ. Кажуць пра таго, хто сам сябе хваліць. Аржаная каша сапраўды ня-смачная. Яе вараць, калі жыта не хапае на хлеб. Насовіч: Аржаная каша сама сябе хваліць; Грынблат: Грэцкая каша сама сябе хваліць; Раманаў: Усякая каша сама сябе хваліць; Федароўскі: Хто хоча, каб яго хвалілі, той сам сябе ганіць. АУГІННЯ НЯВІННА, Й ІГНАТ НІ ВІНАВАТ. Гаво-раць, калі адзін звальвае віну на другога. АЎДЗЕЙ УСЁ МІЖ ЛЮДЗЕЙ. Кажуць пра хітрага, бессаромнага, нахабнага чалавека, які ўмее прыстасоўвац-ца да кожнай кампаніі, каб нечым пажывіцца. АХВОТА ГОРШ НЯВОЛІ *. Гаворыцца тады, калі бя-руцца за што-н. складанае, цяжкае і г. д. не па патрэбе, а па жаданню, бо гэта чалавеку па душы. Насовіч: Ахота хужы няволі; Федароўскі: Ахвота горай няволі. Б БАБА КАЧАРГУ МІНЯЛА I ТРЫ ДНІ ГУЛЯЛА *. Прымаўляюць ахвотнікі да дармавой выпіўкі, каб ім па-ставілі барыша, калі іх сябра прадае ці купляе што-н. Аздамічы: Баба ковеню продавала, дай то магарыч піла (Тураўск. сл. Т. 2).
БАГАТАМУ I ЧОРТ ДЗЯЦЕЙ КАЛЫША *. Багатаму няма пра што клапаціцца, бо яму ва ўсім шанцуе, усё ўдаецца. Насовіч: Багатаму чорт дзяцей калыша; Грын-блат: Багатаму чорт дзеці калыша; Санько: Багатаму і чорт маслам кідае; Багатаму скрыпка сама грае, а мая і смыкам не хоча; Багатаму ў полі родзіць, а беднаму ў хаце плодзіць; Федароўскі: Багатаму чорт дзеці калыша, а бед-наму з калыскі выкідае. БАГАТЫ ДЗІВІЦЦА, ЧЫМ БЕДНЫ ЖЫВІЦЦА *. Нягледзячы на сваё багацце, багаты таксама мае ў нечым патрэбу, у сувязі з чым у яго выклікае здзіўленне, як гэта бедны задавальняе свае шматлікія нястачы. Жартаўлівая станоўчая ацэнка жыццёвасці небагатага чалавека. Ляцкі: Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца; — Не дзівіся, багачу, я і за цябе заплачу; Насовіч: Няхай багач дзівіцца, чым худы жывіцца; Грынблат: Багаты дзівіцца, чым бедны жы-віцца, а бедны смяецца, дзе ў багача дзяецца; Федароўскі: Багаты дзівіцца, чым гарушчы (убогі) жывіцца. БАГАТЫ НЯ ВЕДАЯ, ЧЫМ БЕДНЫ АБЕДАЯ. За-можнаму чалавеку, які можа карыстаццд ўсім, чым захоча, цяжка ўявіць, чым харчуецца бедны, які жыве ў пастаян-най нястачы. Санько: Багаты не ведае, чым бедны абедае. БАДЛІВАЙ КАРОВЯ РОГ УЦІНАЮЦЬ. Шкоднага чалавека абясшкоджваюць, калі той збіраецца зрабіць што-н. благое. БАЛАЗЕ ТАМУ ЖЫЦЬ, ЧЫЯ БАБА ЎМЕЕ ВАРА-ЖЫЦЬ. Добра таму разважаць, у каго жонка добрая гаспа-дыня. Жартам кажуць пра таго, хто робіць крытычныя заўвагі пра беднасць другога, калі самому шанцуе ў жыц-ці. Федароўскі: Нечага варажыць, калі пад носам ляжыць (калі пад бокам ляжыць). БАЛІЦЬ У ГРУДЗЯХ, НЯ БЫЦЬ У ЛЮДЗЯХ. Пра таго, хто хацеў бы пабываць у свеце, але хвароба перашкаджае. БАЛЯВАЛІ, ПАКУЛЬ ГОЛЫ СТАЛІ. Безклапотнае, разгульнае жыццё прыводзіць да разарэння. БАЦЬКА ЗЬБІРАЎ ВОЙКАЮЧЫ, А СЫН ПУСКАЯ ГОЙКАЮЧЫ. Бацька нажываў гаспадарку з вялікімі па-кутамі і турботамі, а сын яе прапівае. БАЦЬКА ШАПКІ НЕ КУПІЎ - НІХАЙ ВУШЫ МЕРЗНУЦЬ *. Пра таго, хто не хоча апранацца ў про-
стую адзежу або працаваць на простай рабоце, займаць нізкую пасаду. Насовіч: Не купіў бацька шапкі, няхай вушы мерзнуць; Федароўскі: Ні купіў тато шапкі, ніхай ушы мерзнуць. БАЦЬКІ ЗАПАЗУХІ ДЗЯРУЦЬ, ДЗЕЦЯМ ХЛЕБ ХА-ВАЮЧЫ, А ДЗЕЦІ ЗАПАЗУХІ ДЗЯРУЦЬ, АД БАЦЬКОЎ ХЛЕБ ХАВАЮЧЫ. Пра любасць бацькоў да сваіх дзяцей і няўдзячнасць апошніх. Федароўскі: Бацькі пазухі падзя-руць, дзецям носячы, а дзеці ад бацькоў хаваючы. БАЧА ВОКА, ДЗЕ ПЯЧЭЦЦА КОКА *. Кажуць пра чалавека кемлівага, які ціснецца туды, дзе можна пажы-віцца. Насовіч: Бачыць вока, дзе пячэцца кока. БАЧА ВОКА, ДЫ ІСЬЦІ ДАЛЁКА. Гультаю што-н. і спадабаецца, але ён лянуецца зрабіць намаганне, каб дасягнуць мэты. БАЧА ВОКА, ДЫ ЛЯЖЫЦЬ ВЫСОКА. Хоць рэч і панадная, але шкада клопатаў, каб яе дасягнуць. Насо-віч: Бачыць вока, да ляжыць высока: Санько: Бачыць карова, што на павеці салома; Федароўскі: Бачыць око, але лежыць высоко. БАЧЫЎ БОГ ПРАЦУ, АЛІ ПАШКАДАВАЎ МАЗАЛЯ. Гавораць гультаю, які хваліцца, што шмат работы зрабіў. БАЧЫЎ, КУМ, СОНЦА? * Гавораць, калі паказваюць прастаку няхітры сакрэт пра працу, якога ён раней не разумеў, або выказваюць суразмоўніку здзіўленне, пачуў-шы ад яго што-н. незвычайнае, нечаканае. Ліцвінка: Ці чуў, кум, сонца, ці бачыў гром? Федароўскі: Бачыў, куме, сонца?! — Бачыў! Янкоўскі: Чуў, кум, сонца? Бачыў гром? БЕДНАЙ СІРАЦЕ ДАВАРЫЦЦА Ў ЖЫВАЦЕ. Бед-нага сваяка можна пачаставаць і нясмачнай ежай, падарыць яму танную рэч і да т. п. Лепешаў: Сіраце прыкіпіць (дакіпіць) у жываце; Грынблат: Сіраце дакіпіць і ў жываце; Федароўскі: Сіраце дакіпіць і ў жываце. БЕДНЫ Ў БАЛОЦЯ. Ніхто акрамя ўбогіх старцаў не любіць, каб яго звалі бедным. Бедным называлі чорта, які вечна сядзіць у балоце. БЕЗ КАЖУХА БЯРЭ СКРУХА. Жартуюць з таго, хто апрануўся модна, але трасецца ад холаду. БЕЗ ПАДЖОГІ I ДРОВЫ НЕ ГАРАЦЬ. Без падахвоч-вання ці прынукі работа не спорная. Таксама гавораць з
асуджэннем, калі пры чыіх-н. нагаворах абвастраюцца спрэчкі, сваркі, непрыязныя адносіны паміж людзьмі. БЕЛЫЯ РУКІ ЧУЖУЮ ПРАЦУ ЛЮБЮЦЬ. Гэтак кажуць сяляне багатым ліхвярам, наогул усім тым, хто карыстаецца працай чужых рук. БІ I ТАЎКАЧОМ, АБЫ БЫЛО ПА ЧОМ. Можна караць чалавека, але перш трэба разабрацца, ці вінен ён; а калі ён слаб здароўем, не можна жорстка біць. БІДА, КАЛІ НЯ П’ЕЦЦА ВАДА. Кажуць пра безна-дзейна хворага. БІДА ПА БЯДЗЕ, ЯК ПА НІТАЧЦЫ ІДЗЕ. Кажуць, калі адна за адной адбываюцца непрыемнасці. Калі зда-рылася бяда, чакай за ёю другую. Насовіч: Бяда па бядзе, як па нітачцы ідзе (ідзець); Федароўскі: Бяда бяду гоніць. БІДА, ХОЦЬ I МУЧА, АЛЁ ЖЫЦЬ ВУЧА. Няшчасце і цяжкасці выпраўляюць чалавека, спрыяюць набыццю ім жыццёвага вопыту ў іх пераадоленні. Насовіч: Бяда хоць мучыць, да жыць вучыць; Санько: Бяда вымучыць і выву-чыць; Федароўскі: Бяда розуму ўчыць; Як бяда дакучыць, чалавека розуму ўчыць (тады чалавека розуму навучыць). БІЗ АХВОТЫ НІМА Й РАБОТЫ. Прымусовая праца не дае пажаданых вынікаў. Федароўскі: Дзе німа ахвоты, там німа работы. БІЗ ВУСОЎ, БІЗ БАРАДЫ, ЯК ЧОРТ МАЛАДЫ. Гэтак высмейваюць блазна, якому нельга давяраць. Федароўскі: Быз вусоў, быз барады, так, як чорт малады. БІЗ НАВУКІ I ЛАПЦЯ НЕ СПЛЯЦЕШ. Каб выка-наць самую простую работу, перш трэба ёй навучыцца. БІЦЦА Н1 ГАДЗІЦЦА I ЛАІЦЦА НІ ДАЗВАЛЯІЦЦА. Так павучаюць дзяцей, каб яны жылі ў згодзе. БЛАГАЯ ЗЯМЛЯ I НЯ РОДЗЯ I НАСЕНЬНЯ НЯ ЗВОДЗЯ. Так гавораць, калі селянін не адважваецца кі-нуць зямлю, бо мае зямлю і надзею на паляпшэнне. У край-нім выпадку, колькі насеяў на благой зямлі, столькі і на-малоціш. БЛАГАЯ ЗЯМЛЯ I ПРОЧ НЯ ГОНЯ, I ХЛЕБА НІ ДАЕ. Так кажуць пра бескарысную рэч, якая прываблівае толькі знешне, вонкава. БЛАГАЯ ТАЯ ДАМОВА, ДЗЕ ВАЛА БАДЗЕ КАРОВА. Гаворыцца, калі жонка вядзе парадкі ў гаспадарцы ці ў
хаце, а мужык слепа выконвае яе загады. Федароўскі: Ня-хай таго вала ваўкі з’ядуць, каторага каровы боруць (бора карова). БЛАГІ СУСЕД ГОРШ ЗА СКУЛУ. Скула згіне, а сусед будзе дакучаць да веку. БЛАГОЕ ПАЛАЖЭНЬНЯ I ДОБРАМУ СПАКУШЭНЬ-НЯ. Кажуць, калі добрая рэч знаходзіцца без дагляду і яна можа хутка знікнуць. БЛАГОМУ ВІДУ ДЫ ЎРЭЖ I НОСУ. Калі да дрэн-нага дадаць дрэннае, то і гэта будзе заўважана. БЛАГІ ГРЫБ ХРУШЧ, А БІЗ ЯГО ПУШЧ. Кажуць пра старога чалавека, які ўжо ні да чаго не здатны, але хоць хату даглядае. БОГ ВІДЗЯ, ХТО КАГО КРЫЎДЗЯ. Так гавораць па-крыўджаныя або іх суцяшаюць, што і на крыўдзіцелей прыйдзе кара божая, калі выявіцца іх махлярства і несум-леннасць. Насовіч: Бог відзіць, хто каго абідзіць; Бог усё бачыць і чуе; Санько: Бог не Мікітка, павыламіць лыткі. БОГ ДАЎ, БОГ I ЎЗЯЎ *. Выказванне пакорлівасці пры якой-н. страце. Такімі словамі суцяшаюць пацярпеў-шых, калі ў іх памерла дзіця, скаціна здохла і г. д. Феда-роўскі: Бог возьме, Бог аддась. БОГ ЗВІДЗЯ, ЧЫЙ БАРАН, А ЧЫЙ ПЕВЕНЬ. Гаво-рыцца ў надзеі, што справядлівасць пераможа. Так пры-казвае пакрыўджаны, напамінаючы Богу, што яго ахвяра больш вартая. БОГ I ЛЕСУ НІ ЗРАЎНЯЎ *. Гавораць пра людзей, якіх немагчыма зрабіць аднолькавымі хоць у якіх-н. ад-носінах: па характару, паводзінах, поглядах. Ляцкі: Як Бог лесу не зраўнаваў, так і людзей; Грынблат: Бог лесу не ўраўняў, а людзей тым больш. БОГ МАЎЧОН, АЛЕ ЛУЧОН. Махляра, ашуканца заўсёды што-н. выдасць. Бог цярплівы і не адразу карае злачынца. Насовіч: Бог не стучон, да лучон; Санько: Бог не Мікітка, павыламіць лыткі. БОГ Н1 ГУЛЯЯ, ДЫ ЛЮДЗЕЙ РАЎНЯЯ *. Кажуць так пра багацея, які збяднеў, або пра бядняка, які раз-багацеў. Насовіч: Бог не гуляець, а дабро перамераець: у аднаго возьме, а другому дасць; Санько: Бог не гуляе, шмат палатна мае да багатым торбы нагатаўляе.
БОГ НІ ЦІЛЯ - ПАЗНАЯ КРУЦІЛЯ *. Махляра рана ці позна выкрыюць па яго ашуканскіх махінацыях. Ляцкі: Бог не цяля: ён відзіць круцеля; Насовіч: Бог не цяля, відзіць круцяля; Грынблат: Бог не цяля, бачыць круцяля; Раманаў: Бог не цяля, ён забачыць круцяля; Санько: Бог не цяля, пазнаё круцеля. БОГ НЯ РОЎНА ДЗЕЛЯ. Адны людзі багатыя, другія занадта бедныя, адны займаюць высокую пасаду, другія нізкую і г. д. Федароўскі: Бог няроўна дзеліць: аднаму дае многа, а другому мала. БОГ НЯ СЛУХАЕ, ШТО СВІНЬНЯ РУХАЯ *. Сумлен-ныя людзі не звяртаюць увагі на паклёпы кляўзнікаў. БОГ СВАЮ ПУНЬКУ АДЧЫНІЎ. Пасля зімы стала цёпла, і статак пайшоў на свежую траву. БОГА ХВАЛІ, АЛІ I ЧОРТА НІ ГНЯВІ *. Не трэба ра-біць благіх учынкаў не толькі добрым людзям, але і шкадлі-вым. Нікога не настройвай супраць сябе. Федароўскі: Бога хвалі і чорта не гняві; Бога прасі і чорта ў злосць не ўвадзі. БОЖА, ПАМАЖЫ, А ТЫ, ГУЛЬТАЙ, НІ ЛЯЖЫ *. Прымаўляюць гультаю, каб ён пачынаў працаваць, а не чакаў нейчай дапамогі. БОЛІ ЗАХОДУ, ЯК РАБОТЫ. Болей страчана часу на падрыхтоўку да работы, чым на саму работу. Федароўскі: Больш заходу, як карысці. БРАТ ЗБОКУ, А СУСЕД НА ВОКУ. Трэба лепей дапамагаць суседу, як брату, бо сусед заўсёды побач і можа пры патрэбе дапамагчы. БРАЦЬ - САКОЛЬНЯ ВОЧЫ, А АДДАВАЦЬ - СА-ВІНЫ. Пазычаць — лёгка, вяртаць доўг — цяжка. БУДЗЕ МЫШАМ ГНЁЗДАЎ. Гавораць пра тую сям’ю, дзе зарадзіўся лён, а дзеўкі гультаяватыя. БУДЗЕ ЧЫМ ЧУЖЫ ПАХ АД ВАКНА АДГАНЯЦЬ. Гэтак прыказвае бедны, калі зарэжа на мяса нейкую жы-вёліну. БУДЗІМ МУЧЫЦЦА, ПАКУЛЬ СЬМЕРЦЬ ЛУЧЫЦ-ЦА. Кажа той, хто не мае надзеі на паляпшэнне жыцця. БУДЗЯ КІРМАШ I НА НАШАЙ ВУЛІЦЫ. Прыйдзе і да нас удача, здзейсняцца нашы надзеі, даб’ёмся і мы свайго. Санько: Будзе і на маім рынку торг (кірмаш); За-гляне сонца і ў наша ваконца.
БУДЗЯ ПАРА, ВЫРАСЦЯ I ТРАВА *. На ўсё будзе свой час, толькі не трэба траціць надзей і цярпліва чакаць вынікаў сваёй працы. Федароўскі: Будзе пара, парасце тра-ва; Будзе такая пара, што вырасце трава. БЫЛО, ДЫ ВАДОЙ СПЛЫДО. Гавораць пра страту дарагой рэчы ці часу, якіх не вернеш. БЫЎ ГЭРМАН, ДЫ СЫГРАЎ ЦЫГАН. Прыказваец-ца пра чалавека, які даўней жыў у багацці і славе, а пасля збяднеў і скарыўся абставінам. Гл. с. 199. БЫЎ НА КАНІ I ПАД КАНЁМ *. Гаворыцца пра таго, хто быў пераможцам і пераможаным. БЯЛО НІ БЯЛО, АБЫ Ў ВАДЗЕ БЫЛО *. Пра неахай-нае мыццё бялізны, якая пасля паласкання застаецца ня-чыстай. Наогул пра неахайную працу, пасля якой застаецца шмат хібаў. БЯРЫ СВАЕ ЦАЦКІ, Я 3 ТАБОЙ НЯ ГУЛЯЮ. Ка-жуць, калі двое не сышліся ў поглядах, не падзялілі што-н. паміж сабой, пасварыліся. БЯРЭШ КАРОЎКУ, ДЫК БЯРЫ I ВЯРОЎКУ. Страціў-шы вялікае, няма чаго шкадаваць малое. Калі гіне гаспа-дарка, то гаспадар аддасць і дробную рэч, бо яна яму не патрэбна. Насовіч: Бярош кароўку, бяры ж і вяроўку. Грын-блат: Прапала кароўка, прападай і вяроўка; Прапала ка-роўка — няхай прападае і вяроўка; Федароўскі: Калі з’елі кароўку, то з ’ешце і вяроўку. Б’ЮЦЬ I ПЛАКАЦЬ НІ ДАЮЦЬ. Жартаўліва кажуць пра пакрыўджанага, якому нельга паскардзіцца на крыў-дзіцеляў. Б’ЮЦЬ НІ ЗА ТОЯ, ШТО ЎКРАЎ, АЛІ, ШТО НЯ-ДОБРА СХАВАЎ. Гэтак прыказваюць тыя, хто пасылаў злодзея красці. Гэтыя ж праваахоўныя органы, калі зло-вяць злодзея з крадзеным, яго судзяць. Федароўскі: Не за тое білі, што ўкраў, да за тое, што кепска схаваў. в ВАДА ПА АДНЭЙ КАПЦА КАПАЯ, АЛІ Ў КАМІНІ ДЗІРКУ ПРАБІВАЯ. Частымі і настойлівымі дзеяннямі можна дасягнуць многага. Жаданы вынік дасягаецца, калі робіцца нешта паволі, але неадступна, паступова і ўпарта. Грынблат: Капля па каплі і камень ламае.
ВАЖЫШ НА РЫБКУ, ДЫК ВАЖ I НА ЮШКУ. Не трэба шкадаваць выдаткаў на нязначнае, калі ад яго залежыць поспех у вялікім. Калі нехта не пашкадаваў грошай на што-н. вялікае, дык знойдзе і на таннае. Насовіч: Важыш на рыбку, важ і на юшку; Федароўскі: Важыў на рыбку, важ і на перац. ВАЛАЧАШЧЫ САБАКА ДА КОЖНАГА ЛАШЧЫЦ-ЦА. Прамаўляюць так пра распушчаную і прыкра ветлі-вую да кожнага сустрэчнага асобу. ВАСТРЫ, СУЧКА, ЗУБЫ - КУХАР КОСТКУ ДАСЬЦЬ. Пра ліслівага падлізніка. ВАЎКА БАЯЦЦА, У ЛЕС НЕ ХАДЗІЦЬ *. Калі баяц-ца цяжкай работы, якая прадбачыцца, то не варта наогул брацца за справу. Насовіч: Баючыся воўка, і ў лес не хадзіць; Санько: Хто ваўкоў баіцца, па ягады не ходзіць; Баяўшыся трэску, і ў лес не трэба хадзіць. ВАЎКА НОГІ КОРМЮЦЬ *. Каб дасягнуць чаго-н., трэба не сядзець на адным месцы, а выстарацца нечага карыснага. Федароўскі: Ваўка ногі жывяць (гадуюць); Санько: Пасланцамі воўк не сыты; Старца кій корміць. ВАЎКОМ ВАЎКА НІ ЗАЦКУЕШ. Калі злачынец пакрывае другога злачынца. ВЕДАЎ БОГ, ШТО НЕ ДАЎ СЬВІНЬНІ РОГ *. Гаво-рыцца пра таго, хто, атрымаўшы ўладу, багацце, пачаў бы злоўжываць сваім становішчам. Насовіч: Не дай Бог свінні рог, а мужыку панства; Рапановіч: Не дай Бог свінні рог: нічога на дарозе не прапусціць; Федароўскі: Бачыў Бог, што не даў свінні рог, бо ўсей свет спарола б; Бачыў Бог, што не даў свінні рог, бо ведаў, што ўсей свет спарола б: што лычом, то лычом, а решту рагачом. ВЕК АЗДОБЫ Ў ВЯНКУ НІ ЗНАСІЦЬ. Гэтак адказ-вае той, каму робяць закіды, што ён блага прыбіраецца. ВЕК ВЕКУ ПАДАСЬЦЬ. Гавораць, калі рэч моцна зроблена. Федароўскі: Век веку падасць і па веку на рок застанецца. ВЕК ЖЫВІ, ВЕК ВУЧЫСЯ, А ДУРНЫМ ПАМРЭШ *. Усіх мудрасцяў свету не ахопіш розумам, але трэба па-стаянна вучыцца. Гавораць таксама, калі даведваюцца пра шго-н. новае, раней невядомае. Ляцкі: Век жыві, век учыся, а ўсё дурнем памрэш; Санько: Што жывем, то вучымся;
Будзем вучыцца, пакуль смерць лучыцца; Колькі робіш, столькі вучыся. ВЕК ЧЫСТА Н1 ПІРАХАДЗІЦЬ, ЛАСКАВА НІ ПІ-РАЖЫЦЬ I СМАЧНА НІ ПІРАЕСЬЦІ *. Адказ на заўва-гу таму, хто наракае каму-н., што той не чыста адзяваец-ца, не заўсёды ласкавы або дрэнна харчуецца. ВЕТРАМ ПРЫШОЎ, ВЕТРАМ ПАШОЎ. Пра непрад-казальнага ва ўчынках чалавека. Пра тое, што наляціць, наробіць крутні ці бяды і далей панясецца. Федароўскі: Пашло з ветрам. ВІСНА I ВОСЕНЬ НА РАБОЙ КАБЫЛЯ ЕЗЬДЗЮЦЬ *. Гэтыя поры года цяжкія ў жыцці селяніна: вясной скаці-на худая, а ўвосень каровы перастаюць даваць малако, часта непагодлівае надвор’е. ВОЛЬНАМУ ВОЛЯ, А ШАЛЁНАМУ ПОЛЯ *. Гаво-раць таму або пра таго, хто дзейнічае па-свойму, не слухаю-чы чыіх-н. саветаў, не згаджаецца з кім-, чым-н. Санько: Шырокае поле: ідзі, куды воля; Вольнаму воля, шалёнаму поле; Федароўскі: Вольнаму воля, а спасёнаму (сьвятому) рай. ВОСЬ ВАМ I СЬПІТКІ I З’ЕДКІ. Прыгаворвае гаспа-дыня, ставячы гасцям на стол апошнія запасы харчоў. ВОСЬ ХАМУТ ВАШ I ДУГА, I Я ВАМ БОЛІ НІ СЛУГА. Гаворыцца таму, з кім хто-н. адмаўляецца пад-трымліваць якія-н. сувязі ці весці справу. Так кажа пара-бак, пакідаючы без пары гаспадара, або працаўнік, які пакідае якую-н. работу. Насовіч: Вот табе хамут і дуга, а я табе не слуга; Грынблат: Хамут не дуга, я табе не слуга. ВОЎК ДА ЛЕСУ ЦЯГНЯ. Так характарызуюць дзіка-ватага чалавека, які ігнаруе грамадскую думку, ухіляецца ад грамады. Гл. с. 171, 197. ВОЎК I ЛІЧАНАЕ БЯРЭ. Пра злодзея, які бярэ апош-няе. Яшчэ, карыстаючыся абставінамі, гавораць жартам. Насовіч: Воўк і шчотанае бярэ; Федароўскі: Воўк і лічаныя гавечкі (гоўцы) бярэ. ВОЎК ПАСЛАНЦАМІ НІ КАРЫСІН. Калі паслаць злодзея за чым-н., то ён не прынясе, а сабе забяре. ВОЎК САБАКІ НІ БАІЦЦА, АЛІ ЗЬВЯГІ НІ ЛЮБЯ. Надакучлівыя дакоры, прыдзіркі, абгаворы да людзей уплывовых з боку нікчэмных выклікаюць толькі агіду і непрыемную рэакцыю. Таксама пра высокіх чыноўнікаў-
хабарнікаў, якія не баяцца людской гаворкі пра іх зла-чынствы, але гэтая гутарка для іх дакучлівая. Насовіч: Воўк не баіцца сабакі, да звягі яго; Грынблат: Воўк сабакі не баіцца, да звягі яго не любіць; Федароўскі: Воўк сабакі не баіцца, да толькі звягу ненавідзіць. ВОЎК, ВОЎК! ІДЗІ КАЗЛЫ ДРАЦЬ. Прымаўляюць, калі хто-н. без сораму расхвальвае сябе. ВОЎК, ДЗЕ ПЛОДЗІЦЦА, ТАМ НІ БЯРЭ. Злодзеі, дзе жывуць, там не шкодзяць, каб на іх не было падазрэн-ня. Насовіч: Воўк не робіць шкоды блізка; Грынблат: Воўк ля свайго логава не шкодзіць; Федароўскі: Воўк паблізу свайго кубла шкоды не робіць. ВОЎЧА ДОЛЯ РАСЬЦЕ СКОРА. Кажуць пра мала-дую жывёліну, якая хутка расце, і пра прыгожую дзяўчы-ну. Першую, згодна з народным павер’ем, хутка з’есць воўк, другая — не работніца ў бацькоўскім доме, бо хутка выйдзе замуж. Федароўскі: Воўчая доля хутка расце; Што суджана воўку, тое хутка расце. ВУСЫ БЕЛЫЯ - РУКІ ЧОРНЫЯ. Вусы белыя, бо ўжо стар, рукі чорныя, бо гаспадар. ВУЧЫСЯ ГАЛІЦЬ НА СВАЕЙ БАРАДЗЕ. Калі мала-ды майстар сапсаваў матэрыял, то яго павучаюць такімі словамі. ВЫБІРАЙ КАБЫЛУ ГАРБАТУЮ, А ЖОНКУ ЛУПА-ТУЮ. Парада будачаму гаспадару: гарбатай кабылы ніхто не ўкрадзе, а лупатай жонкі ніхто не звядзе. ВЫВІДЗІ 3 ХЛЕВА АПОШНЮЮ КАРОЎКУ, ДЫК НА ПАЛЯВАНЬНІ БУДЗЯ ШАНЦАВАЦЬ. Раяць таму, каму на паляванні не шанцуе; з паляўнічага і гаспадар ніякі. ВЫПЛЮНІНАГА НІ ПАДНІМІШ *. Кажуць пра таго, хто без патрэбы канфліктуе з чалавекам, да якога яшчэ прыдзецца звярнуцца. Насовіч: Выплюнуўшы, не падымеш слюны. ВЫСАКА ЛЁТАІШ, АЛЕ НІЗКА СЯДЗІШ. Насмеш-ліва кажуць фанабэрыстаму чалавеку, які бярэцца за справу, на якой абавязкова збанкрутуе. Грынблат: Высока лятаеш — нізка ўпадзеш; Высока паляціш, дык нізка сядзіш, Федароўскі: Высока падляцеў, дык нізка сеў. ВЯСЕЛЬЛЯ - ЧОРТАВА ПРЫСЕЛЬЛЯ, А ХРЭСЬ-БІНКІ, РАДЫ - ДАЙ, БОЖА, КОЖНЫЯ ГАДЫ. На вя-
селлі прысутныя часцей за ўсё паводзяць сябе голасна, разняволена, вольна, а на хрэзьбінах зазвычай прыстой-на, годна. Насовіч: Вяселле без звадкі не бывае; Федароў-скі: Вяселле без разбою не бывае. ВЯСНОЙ - КОРАБ ВАДЫ, А КОЎШ ГРАЗІ, А ВО-СЕНЯЙ - КОЎШ ВАДЫ, А КОРАБ ГРАЗІ. Вясной вада хутка высыхае, а восенню наадварот — марудна. Ляцкі: Вяс-ной вядро вады, а лыжка балота, а ўвосень лыжка вады, а вядро гразі; Федароўскі: Вясною цэбар вады — ложка гразі, а восенню ложка вады, а вядро гразі. ВЯСНОЙ I КАЧКА ПРАЧКА. Калі ў час разводдзя шмат вады ўвесну, тады нават самы нявопытны ў гаспа-дарчых справах чалавек можа памыць бялізну. Спрыяль-ныя ўмовы садзейнічаюць хуткаму вырашэнню справы. Г ГАЛАВА НА ВЕК. Пра таго, хто бядуе па якой-н. ма-тэрыяльнай страце. Калі ёсць галава, то можна набыць яшчэ не адну такую рэч. ГАЛОДНАМУ ХЛЕБ СЬНІЦЦА *. Галодны толькі пра страву думае. Гавораць пра таго, хто марыць пра запавет-нае жаданне. Лепешаў: Галоднаму не спіцца, калі хлеб сніцца; Насовіч: Галоднаму хлеб на вуме, а п ’янаму — хмель; Грын-блат: Галоднай куме пірагі наўме; Галоднай куме сала наўме; Санько: Галоднай курцы проса на думцы; Галоднаму каню авёс сніцца. ГАНЧАР У ЧАРАПОХ ЕСЬЦІ ВАРА. Пра рамесніка, які не забяспечвае самога сябе сваімі вырабамі, бо робіць для іншых. Грынблат: Ганчар гаршкі лепіць, а сам у ча-рапку есці варыць; Федароўскі: Ганчар гаршкі лепіць, а сам у чарапку есці варыць. ГАРА 3 ГАРОЙ НЯ СОЙДЗІЦЦА, А ЧАЛАВЕК 3 ЧА-ЛАВЕКАМ МОЖА СЫЙСЬЦІСЯ. Гаворыцца пры неча-канай сустрэчы з кім-н. або пры расставанні з кім-н. на няпэўны доўгі час з надзеяй на сустрэчу. Насовіч: Гара з гарою не сходзіцца, а чалавек з чалавекам усягды; Грын-блат: Гара з гарою не сыйдзецца, а чалавек з чалавекам сыйдзецца; Гара з гарою не сходзяцца, а чалавек з чалавекам заўсягды. Гл. с. 144.
ГАРУЮ, БАЦЮШКА, ГАРУЮ: 3 АДНЭЙ КАРЧМЫ Ў ДРУГУЮ. Пра беспрабуднага п’яніцу. ГАТОВАЯ, ЯК ДУРНОЯ - САМО Ў РУКІ ЛЕЗЯ. Калі патрэбныя рэчы ляжаць навідавоку. ГВАЛТАМ АДАБРАЦЬ - АДБЯРЭШ, АЛІ ДАЦЬ -НІ ДАСІ. Кажуць у выпадку, калі хто адмаўляецца ад па-чосткі ці нейкай матэрыяльнай дапамогі. ГЛУХІ НЕДАЧУЯ, ДЫК ПРЫЛОЖА. Пра таго, хто, недачуўшы пачутага, змяніў сэнс сказанага наадварот. Насовіч: Глухі недачуе, дык прыложыць. ГЛУХОМУ ДВА ЗДАЕЦЦА *. Пра таго, хто недачуў і перапытвае. Гаворыцца ў адказ на просьбу або патраба-ванне паўтарыць сказанае пры нежаданні рабіць гэта. Лепе-шаў: Глухому дзве абедні не служаць; Грынблат: Глухому дзве малебны не служаць. ГОІНАЙ РАНЫ НЯ ТРЭБА КВЯЛІЦЬ *. Не трэба ўспамінаць крыўды, не раздражняць каго-н. дакорамі пра мінулыя звадкі. Насовіч: Гоінай раны не трэба дражніць. ГОЛАД I КРАДЗЕ I МАНІЦЬ. Голад штурхае на роз-ныя злачынныя ўчынкі. Насовіч: Голад і ілжэць і крадзець. Гл. с. 244. ГОЛАД НЯ ЦЁТКА. Голад прымушае рабіць супраць волі, пакарыцца абставінам. Кажуць так, калі ядуць не вельмі смачную страву або ў апраўданне дзеянняў, якія звязаны з пошукамі ежы. Насовіч: Голад не цётка, з’ясі, што цапала; Грынблат: Голад не цётка, паглядзяць ды з’ядзяць; Санько: Голад не дзядзіна, з’ясі і крадзена; Голад не цётка, з’есць, што патрапіць; Галоднаму асцюкі не ко-люцца; Чорт з голаду й мух еў. ГОЛАМУ РАЗБОЙ НІ СТРАШАН *. У жабрака няма чаго адбіраць, на яго нападаць не будуць. Таму яму не страшныя і пагрозы. Грынблат: Голы разбою не баіцца; Санько: Старцу пажар не страшны; 3 жабрака сарочкі не здзярэш; Мокры дажджу не баіцца. ГОЛЫ ЗБІРАЙСЯ, А ГОЛЫ ГАТОЎ *. У беднага мала рэчаў, таму яму лёгка сабрацца. Кажуць так жартам каму-н. перад адыходам. Лепешаў: Голы, збірайся, голы гатоў; Грынблат: Голы, збірай! — Голы гатоў. ГОРА ВЫТРЫВАІШ, А РОСКАШЫ НЕ. Разгульнае жыццё да дабра не прывядзе.
ГОРА ПЛАЧА I СКАЧА *. Каб выкруціцца з цяжкага становішча, чалавек вымушан рабіць нешта супраць сваёй волі, выкручвацца або загульвае. Грынблат: Гора плача, гора скача, гдра і песенькі спявае; Гора мучыць, гора вучыць, гора песенькі пяе. ГОРДУЮ ПЫХУ БОГ ЗЬ НЕБА СЬПІХА. Занадта га-нарысты сам сабе шкодзіць. ГОРКА РЭДЗЬКА, ДЫ ЯДУЦЬ, ЛІХА ЗАМУЖ, ДЫ ІДУЦЬ *. Звычайна кажуць як суджэнне жанчыне: хай блага жанчыне, але трэба скарыцца лёсу. Грынблат: Горка рэдзька, ды ядуць, кепска (дрэнна) замуж, ды ідуць. ГОСЬЦЬ — НЯВОЛЬНІК. Калі прымушаюць госця з’есці або выпіць лішняе. ГОСЬЦЬ МІЛЫ, I ХЛЕБА ШКОДА. Гавораць пра ску-пога гаспадара, а таксама ў выпадку з пахаваннем нябож-чыка, з якім не трэба марудзіць. Насовіч: Госць міл, да хле-ба жаль. ГОСЬЦЬ ПЕРШЫ ДЗЕНЬ ЗОЛАТА, ДРУГІ ДЗЕНЬ СРЭБРА, А ТРЭЦІ - МЕДЗЬ I ДАМОЎ ЕДЗЬ *. Доўгія госці непажаданыя. Жартам так гаворыць сам госць, нагад-ваючы пра сваё доўгае гасцяванне. Насовіч: Госць першы дзень золата, другі — серабро, трэці медзь, хоць із двору едзь; Федароўскі: Госць першаго дня золатам, а другого срэбрам, а трэцяго медзь і да дому едзь. ГОСЬЦЬ, ЯК I РЫБА, НА ТРЭЦІ ДЗЕНЬ СЬМЯР-ДЗІЦЬ. Калі ў гасцях, не чакай трэцяга дня — трэба вы-бірацца. ГРАЗА Ў ЛЕС НЯЙДЗЕ *. Пры выхаванні дзяцей па-гроза дае непажаданыя вынікі. Строгасць, пагроза не пра-ходзяць безвынікова. Насовіч: Граза ў лес не ходзіць, а па людзях; Грынблат: Граза ў лес не йдзець, а па людзях ходзіць. ГРОЗІН РАК, ДЫ ЗЗАДУ ВОЧЫ. Няма чаго баяцца, калі слабы пагражае дужаму. Насмешлівы адказ на чые-н. пагрозы. Насовіч: Грозен рак, ды ззаду вочы; Грынблат: Грозны рак, ды ззаду вочы; Грозен рак, ды дзе ў яго вочы? Раманаў: Грозен рак, ды дзе яго вочы? ГРОШ КРУГАЛ. Грошы хутка разыходзяцца на роз-ныя патрэбы. Насовіч: Грошы круглы, ад таго і коткі. ГРУН ГРУНУ ВОКА НІ ДЗЯЎБЕ *. Людзі, звязаныя агульнымі (звычайна карыснымі) інтарэсамі, не здрадж-30
ваюць адзін аднаму, дзейнічаюць згодна. Насовіч: Воран ворану вока не клюе; Янкоўскі: Груган гругану вока не выдзеўбе; Гад гада не джаліць; Вужака вужаку не джаліць; Воўк ваўка нідзе яшчэ не з ’еў. ГУЛІ НІ АДНАГО Ў ЛАПЦІ АБУЛІ *. Бесклапотнае, гультаяватае жыццё прыводзіць звычайна да разарэння, бед-насці. Настаўленне маладым не аддавацца разгульнаму жыццю. Санько: Не хочаш у маладосці працаваць, будзеш на старасці з торбачкай танцаваць; Змоладу банкетавалі, а пад старасць жабравалі; Федароўскі: Гулі да дабра не даводзяць; Гулі, гулі, будзеш хадзіць без кашулі; Гулі, гулі дый у лапці абулі; Гулі плачам канчаюцца; Учора гулі, дзісяй гулі — будзеш хадзіць без кашулі. ГУЛЬТАЙ ЗА РАБОТУ, А МАЗОЛЬ ЗА РУКУ. У гуль-тая ад работы адразу з’яўляюцца мазалі. Грынблат: Гуль-тай за дзела — мазоль за цела; Лежань за дзела, а мазоль за цела; Санько: Людзі жыта жаць, а ў нас мазалі баляць; У няўмекі рукі калекі. ГУЛЬТАЙ ЛЯЖЫЦЬ, А ДОЛЯ БЯЖЫЦЬ. Прыгавор-ваюць, калі часам гультаю шанцуе. ГУЛЬТАЙ СЕМ РЭЧАЎ РАЗГАДАЯ. Гультай прычы-ну знойдзе, каб не працаваць. ГУЛЬТАЮ ХЛЕБ НА КІЮ *. Гультая трэба кіем зага-няць, каб зарабляў на хлеб. ГЭТА ВЕДАЦЬ ТОЛЬКІ БОГУ ДЫ КАРОВЕ. Кажуць пра таго, хто мае бяду, якой іншым сорамна пахваліцца, лепш памаўчаць. ГЭТА ТАБЕ НЯ ЛЕТАШНІЯ ДРАЗДЫ. Прыгаворваюць таму, хто абяцае моцна трымаць сакрэт, але ніколі не стрымлівае свайго слова. д ДА АСЕЦІ! ДА АСЕЦІ! ДЫ КУДЫ БОГ ПАНЯСЕЦІ! * Прымаўляе той, у каго пытаюць, куды ён ідзе, а ён не хоча сказаць праўды. ДА ГАТОВАЙ КАЛОДЫ ДОБРА I АГОНЬ КЛАСЬЦІ. Добра пры пэўных запасах гаспадарку заводзіць. ДА НАШАГА БЕРАГУ НІЧОГА ДОБРАГА НІ ПРЫ-ПЛЫВЕ: ТО ТРЭСКА, ТО БРУД. Скарга на няўдачу ў
сямейным або грамадскім жыцці, калі малавартасны ча-лавек прыбудзе ў сям’ю, у суседства або з’явіцца на дзяр-жаўнай службе. ДА ПАРЫ ЖБАН ВАДУ НОСЯ *. Усяму прыходзіць канец: калі нешта старое зламаецца; калі нехта памрэ; калі зловяць злодзея, якому ўдавалася дагэтуль хаваць канцы. Насовіч: Да пары жбан ваду носіць; Грынблат: Да пары збан ваду носіць: як вуха (ручка) уварвецца, то й збан паб’ецца; Федароўскі: Да пары збан ваду носіць: вушка адарвецца, і збан разаб’ецца. ДА ЎБОСТВЕ ЖЫВЕ, ДЫ ХОЧА ЗЬ ПЕРЦАМ ЕСЦІ. Хто бедна жыве ды далікатнасцяў патрабуе. ДАБРАДЗЕЯМ НА ЗДАРОЎЯ, ЛІХАДЗЕЯМ БЕЗГА-ЛОЎЯ. Пажаданне людзям у залежнасці ад таго, як яны ставяцца да таго, хто вымаўляе гэту прыказку. ДАВЯЛОСЯ ЧАРВЯКУ НА ВЯКУ. Пра вельмі рэдкую ўдачу, шчаслівы выпадак няўдачлівага чалавека. ДАЖЫЛІСЯ КУЛІКІ, ШТО НІ ХЛЕБА, Н1 МУКІ. Пра людзей, якія зусім збяднелі, у каго не хапае самага неабходнага. ДАЖЫЛІСЯ ПАЛЯКІ, ШТО НІ ХЛЕБА НІ ТАБАКІ. Гаворыцца пра тых, хто збяднеў. Ляцкі: Дажыліся палякі: ані хлеба, ні табакі; Насовіч: Прыжыліся казакі: ні хлеба, ні табакі; Раманаў: Прыжыліся палякі: ні хлеба, ні табакі; Грынблат: Згалелі казакі: ні хлеба, ні табакі; Федароўскі: Дажыліся казакі: ні хлеба, ні табакі. ДАЙ, БОЖА, ГАСЦЯ, А ГАСПАДАР КАЛЯ ЯГО ПА-ЖЫВІЦЦА. Прыход госця для гаспадара вялікая радасць, бо ён пры госце і сам чарку вып’е ды лепшай ежы з’есць. Лепешаў: Госць у дом, Бог у дом; Госць на парог — радасць у хату; Насовіч: Дай Божа госця, і гаспадар пажывіцца. ДАЙ, БОЖА, СВАЁ СПАЖЫЦЬ, А НА ЧУЖОЕ НЕ РАЗІВАЦЦА. Пажаданне сумленных людзей не галіцца на чужое дабро. ДАЙ, БОЖА, ТУЮ ЗЬВЯРЫНУ, ШТО ХОДЗЯ ДЗЬВЯ-РЫМА. Лепей з’есці мяса са свойскай жывёлы, чым з дзі-кай, якую забіў на паляванні. ДАЙ, БОЖА, У ДОБРЫ ЧАС СКАЗАЦЬ, А Ў БЛАГІ ПАМАЎЧАЦЬ. Прыгаворваюць, каб засцерагчыся ад уро-каў, бо сваё можна ўрачы, калі сказаць пад нядобрую га-
дзіну; прыказвалі так, калі хвалілі сваю жывёлу або збожжа. Ужываецца як агаворка, калі чалавек кажа пра што-н. нядобрае, пра што лепш было б не гаварыць. Насовіч: Дай Божа ў добры час сказаць, а ў ліхі памаўчаць. ДАЙ, БОЖА, УСЁ УМЕЦЬ, АЛЕ НЯ ЎСЁ РАБІЦЬ *. Добра разбірацца ў розных справах, але рабіць іх у край-нім выпадку. Грынблат: Добра ўсё ўмець, але не ўсё рабіць. ДАЙ, БОЖА, ХРЫСЬЦІЯНСКУЮ СЫЦЬ. Даўней так прыгаворвалі, калі сядалі за стол. Таксама казалі падлет-кам, калі тыя прагавіта хапалі ў час ежы. ДАЙ, БОЖА, ЧУТАЕ ВІДЗІЦЬ. Гавораць так, калі сум-няваюцца ў рэальнасці якога-н. пачутага факта. Насовіч: Дай, Божа, чутае відзець. ДАЙ, БОЖА, ЯМУ СВОЙ ЗАНЯТАК *. Зычуць таму, хто цешыцца з чужой бяды. ДАЛІ ПАЛОЖЫШ - БЛІЖЭЙ ВОЗЬМІШ *. Калі ней-кую рэч добра прыхаваеш, дык у патрэбе хутчэй знойдзеш. Добра схаванае рэдка прападае. Насовіч: Далей паложыш, бліжэй возьмеш. ДАЛІ Ў ЛЕС — БОЛІ ДРОЎ *. Чым больш адбываец-ца падзей, тым болып узнікае цяжкасцяў, складанасцяў, нечаканасцяў, з якіійі нялёгка справіцца. Насовіч: Далей у лес, болей труску (болей дроў); Грынблат: Чым далей у лес, тым болей дроў; Санько: Чым у лес далей, тым гусцей. ДАР ЗА ДАР, А ДАРМА НІЧОГА *. За падараваную рэч або за паслугу ці ласку трэба плаціць тым жа. Федароўскі: Дар за дар, а дармо ніц. ДАРАВАНАМУ КАНЮ Ў ЗУБЫ НІ ГЛЯДЗЯЦЬ. Не рэкамендуецца выказваць нездаволенасці падараванай або дармавой рэччу. Лепешаў: Дараванаму (дармоваму) каню ў зубы не глядзяць. Гл. с. 173. ДАРМА I КАЗА ВАЎКУ НІ СКАЧА *. Калі каза ваўку паскача, дык воўк яе з’есць. «Дарма нічога не робіцца», — кажуць таму, хто просіць зрабіць яму што-н. Прыказваюць таму, хто за зробленае дабро адплачвае злом. Санько: Да-рэмна і каза не спела; Дарма і каза цераз плот не скача; Каза ваўку дарма не скача; Дармавога нічога на свеце няма; Дзякуй не з ’ясі. ДАРОГА НІ СЬПІЦЬ *. Хто-н. сустрэнецца і ў начной дарозе. Федароўскі: Дарога ні паражняе.
ДАСЬЦЬ БОГ ДЗЕНЬ, ДАСЬЦЬ I ПАЖЫТАК *. Неяк будзе, усё ўладзіцца; раніцай усё будзе ясней на све-жую галаву. Санько: Даў Бог стан — дасць і жупан; Дасць Бог хлеба — дасць і да хлеба; Дасць Бог дзень — дасць і спажытак. ДАСЬЦЬ БОГ ДОНЬКУ, ДАСЬЦЬ БОГ 1 ДОЛЬКУ *. Гавораць таму, хто гаруе, што ў сям’і дочкі, а не сыны. ДАТУЛЬ МАЦІ МІЛА, ПАКУЛЬ ПЯТЫ МЫЛА. Дзеці ўдзячны маці да той пары, пакуль яна клапоціцца пра іх дабрабыт. ДАЎ БЫ ШЭЛІГ НА МАЛЕБІН, ДЫК САМОМУ ПАТРЭБІН. I на добрую справу не можна афяраваць таго, што пільна самому патрэбна. Федароўскі: Даў бы на мале-бен, але і сам патрэбен. ДАЎШЫ ПУГУ, ТРЭБА ДАЦЬ I ЛЕЙЦЫ. Даручыў-шы каму-н. малую справу, трэба ўвесці яго ў курс усёй справы. Калі бацька даручыў сыну выконваць працу на гаспадарцы, дык ён мусіць дазволіць яму і кіраванне ёю. ДВА ВЯКІ ЖЫЦЬ НЕ БУДЗІМ *. Прыгаворваюць таму, хто збірае вялікія запасы. Ужываецца як неадабрэн-не скупасці і напамінанне, што жыццё недаўгавечна. Фе-дароўскі: Два векі ні перажыць; Бог веку ні прадлужыў. ДВА ГАДЫ НІ ВЯЧЭРАЙ, ДЫК НА ТРЭЦІ ХЛЕБА ЗАСТАНЕЦЦА. Так гавораць жартам таму, хто позніцца на вячэру. ДВА КАТЫ НА АДНЫМ САЛЯ НЯ ТОЎПЮЦЦА. Калі два гаспадары жывуць у адной хаце або на адной гаспадарцы. Сапернікі разам не ўжываюцца. Насовіч: Два каты ў адным мяшку не месцюцца; Два мядзведзя ў адной бярлозе не месцюцца; Раманаў: У адной мярлозе два мядз-ведзі не ўжывуцца; Федароўскі: У адным мяшку два каты ні месцюцца. ДВОР ПА БОР, ВАРОТЫ ПА БАЛОТА. Пра бязлад-ную гаспадарку і нядбайнага гаспадара. ДЗЕ БАЛІЦЬ, ТАМ I ЛУЧАІЦЦА. Гавораць, калі ўдараць па балючаму месцу або ўспомняць пра нейкія балючыя перажыванні, непрыемнасці. Санько: Дзе баліць, там і вытнешся; На балючае вока ўсе парушыны ляцяць. ДЗЕ ДЗЕНЬ, ДЗЕ НОЧ - I ТЫДЗЕНЬ ПРОЧ. Пра аднастайна пражытыя дні.
ДЗЕ КАМУ БАЛІЦЬ, ТАМ ТОЙ I СТУДЗЯ. Гаворыц-ца тады, калі хто-н. у размове пастаянна вяртаецца да таго, што яго турбуе, хвалюе. Федароўскі: Дзе баліць, там ударышся. ДЗЕ КІНЬ - ТАМ КЛІН, ДЗЕ ПАЛА - ТАМ ПРАПА-ЛА *. Пра цяжкасці ў працы, гаспадарцы і г. д. Федароў-скі: Дзе не кінь, там клін. ДЗЕ КОРАТКА, ТАМ I РВЕЦЦА *. Калі ў чым-н. не шанцуе, тады і здараецца яшчэ большая непрыемнасць. Грынблат: Дзе тонка, там і рвецца; Дзе коратка, там рвецца, дзе бдльш, так б’ецца; Санько: Дзе коратка, там рвецца, дзе балюча, там б’ецца. ДЗЕ МЫ ЖЫВЁМ, ТАМ ПУГА 3 ВУЗЛОМ *. Так прыгаворвае той, каму дрэнна жывецца, хто скардзіцца на свой лёс. ДЗЕ НАЧУЯ, ТАМ I ДНУЯ. Пра валачашчага чалавека. ДЗЕ НЯНЕК МНОГА, ТАМ ДЗІЦЯ БЕЗНОГА *. Пра гаспадарку, дзе многа работнікаў, а справа рухаецца вельмі марудна, бо кожны спадзяецца на суседа. Насовіч: Дзе нянек многа, там часта дзіця бязносае; Грынблат: Дзе нянек многа, там дзіця бязнога; Дзе нянек многа, там дзіця без носу; Дзе багата нянек, там дзеці бязносыя. ДЗЕ ПІВА П’ЮЦЬ, ТАМ 1 РАЗЬЛІВАЮЦЬ. Гавораць пераважна пры пачастках, калі незнарок праліваюць га-рэлку, віно і да т. п., або калі губляюць нешта пры раз-дзеле чаго-н. ДЗЕ РОСТ, ТАМ I ЎМАЛОТ. Гавораць, калі парасло збожжа, дык з яго можна спадзявацца на добры ўмалот; таксама пра чалавека моцнага складу, з якога, можна спадзявацца, будзе добры работнік. ДЗЕ СЕЎ, ТАМ I ПРЫКІПЕЎ *. Пра неруплівага чалавека, які заседзіўся на доўгі час у каго-н. ДЗЕ СІРАЦЕ БАЦЬКУ БРАЦЬ? * Кажуць пра стан адзіноты, пакінутасці, безнагляднасці або, калі няма па-трэбнай рэчы і прыходзіцца шукаць ёй нейкую замену. Федароўскі: Дзе сіраце бацька ўзяць, калі яго з роду ні было. ДЗЕ ТУТ У ВУБОСТВЯ ЖЫВУЧЫ, ДЫ ЗЬ ПЕРЦАМ ЕСЬЦІ. Кажуць, калі нехта да благой адзежы аздобленне вешае.
ДЗЕ ЎЖОН, ТАМ I ЎМАЛОТ. Калі ў селяніна вялі-кая колькасць снапоў, дык можна спадзявацца, што ён шмат намалоціць збожжа. ДЗЕ ХВЭСТ - I ЙІНА ТАМ ЕСТ *. Кажуць пра таго, хто без запрашэння ціснецца на чужыя бяседы ці ўмеш-ваецца ў чужыя справы. ДЗЕ ЧОРТ НІ АРАЎ, ТАМ СЕІЦЬ Н1 СТАЎ. Калі нехта не спадзяецца на ўдачу ў якой-н. справе, то ён не рызыкуе. ДЗЕЛЯ АДНАГО ЖЫДА КІРМАШ БУДЗЯ. Прыказ-вае селянін, калі лянуецца працаваць на гаспадарцы і хоча ехаць на кірмаш. ДЗЕЛЯ АДНАГО САЛДАТА НЯ БУДЗЯ ВОЙСКА ШЧАРБАТА. Прымаўляюць так, калі ў багатага гаспадара просяць тое, чаго ён мае шмат. ДЗЕЛЯ ДРУЖБЫ I ЦЫГАН ВЕШАЎСЯ. За кампанію пад уплывам грамады можна нарабіць шмат неразумных учынкаў. Насовіч: Дзеля дружбы цыган павесіўся; Феда-роўскі: Для кампаніі цыган даўся павесіць. ДЗІЦЯ ТРЭБА ГОД КАЧАЦЬ, ЯК ЯЕЧКА Й ПЯЦЬ ГАДОЎ ПАСЬЦІЦЬ, ЯК АВЕЧКУ. Каб выхаваць добрае дзіця, трэба прыкласці многа працы і клопатаў. ДЗЯДЫ НЕ МЕЛІ БЯДЫ, А ЎНУКІ НАБРАЛІСЯ МУКІ. Раней было лепей. Федароўскі: Дзяды не зналі бя-ды, але ўнукі зажываюць мукі. ДЗЯКУЙ БОГУ, ШТО МЫШЫ ПАГАРЭЛІ. Калі пры вялікім убытку чалавек застаецца задаволеным хоць чым-н. Навуменка: Згарэла хата, згарэлі і клапы. ДЗЯКУЙ! - ВЫБАЧАЙ! АЛІ БОЛІ НІ ДАКУЧАЙ! Прыказваюць, калі частуюць няпрошанага госця. ДЗЯРЖЫ ГАЛАВУ Ў ХОЛДДЗЯ, БРУХА Ў ГОЛАДЗЯ, А НОП Ў ЦЯПЛЕ - НІКОЛІ НІ ПРАПАДЗЕШ. ДЗЯРЫ ЛАЗУ, КАЛІ ДЗЯРЭЦЦА. Рабогу трэба рабіць у адпаведны час. Гл. с. 146, 173, 193. ДЗЯРЭЦЦА - НА НОВАЯ СПАДЗЯЕЦЦА. Трэба ру-піцца пра новую адзежку. Федароўскі: Дзярэцца, а яшчэ на новае не бярэцца. Гл. с. 173. ДЗЯЦІНЫ ХЛЕБ ГОРАК. Прыказваюць старыя баць-кі, калі іх крыўдзяць дзеці.
ДОБРА Ў ЛЮДЗЯХ, АЛЕ ЦЯЖКА Ў ГРУДЗЯХ. Ка-жуць так тыя, хто жыве ў чужым краі, дзе знаходзіцца на заробках або замужам у чужой хаце. ДОБРАМУ ЧАЛАВЕЧКУ ДОБРА Й У ЗАПЕЧКУ, А БЛАГОЙ БЛАГАЦЕ БРЫДКА Й НА КУЦЕ *. Паважаны, заслужаны чалавек і на другарадным месцы сваёй славы не траціць. Федароўскі: Добраму ўсюды добра, а кепскаму кепско. ДОБРАЯ ДАЛЁКА ЧУВАЦЬ, А БЛАГОЯ ЯШЧЭ ДА-ЛЕЙ *. Добрая слава распаўсюджваецца далёка, а яшчэ далей разносяцца благія чуткі. Напамінак маладым, каб яны ўстрымаліся ад благіх паводзін. Насовіч: Добрае чу-ваць далёка, а дурное яшчэ далей; Федароўскі: Добрае далё-ка чуваць, а ліхое яшчэ далей; Добрае доўга ў памяці, а ліхое яшчэ даўжэй. ДОБРАЯ СЛАВА ДОМА ЛЯЖЫЦЬ, А БЛАГАЯ ДА-ЛЁКА БЯЖЫЦЬ *. Благая слава хутка распаўсюджваец-ца, а добрая слава чалавека можа застацца невядомай. Федароўскі: Добрая слава дарожша багацтва. ДОБРЫ СЯБРА ТАГО Н1 ДАСЬЦЬ, ШТО БЛАГАЯ ЗЯМЕЛЬКА. Больш за ўсё дабрабыту дабудзеш працай сваіх рук, чым пры дапамозе некага, нават добрага сябра. Благая зямля з году ў год жывіць, чаго сябра не зробіць. ДОЖДЖ ІДЗЕ - ГРЫБЫ БУДУЦЬ, ДЗЕЎКІ РА-СТУЦЬ — БАБЫ БУДУЦЬ. Гэтак жартуюць, калі ў сям’і расце шмат дзяўчат. ДОЛЯ МАЯ ЧУБАТАЯ - НІХТО МЯНЕ Н1 СВА-ТАЯ. Пра дзяўчыну, якую ніхто не бярэ замуж. ДОРАГА ЛЫЖКА ДА АБЕДУ. Гавораць так, калі пры-ходзіцца пераплачваць за рэч, без якой не можна абый-сціся ў пэўнай сітуацыі ў гэты момант. Каштоўна, прыем-на тое, што зроблена, атрымана ў час. Насовіч: Дорага ложка к абеду; Грынблат: Да абеду лыжка дорага; Дарага лыжка перад абедам; Санько: Дарагое яечка да Вялікадня; Дарагая помач у свой час; Усё добра ў пару; Не ў час лыжка па абедзе. ДОРАГА НЯ ТОЕ, ШТО Ў ГОД, АЛІ ТОЯ, ШТО Ў РОТ. Кажуць пра пераплату за неабходны харч або за абмен якіх-н. рэчаў на хлеб і іншыя харчовыя тавары. ДОСЯ БЛАЗНАВАЦЬ, КАЛІ СТАЛІ Й ДЗЕЦІ ЎЗНА-ВАЦЬ. Пры дзецях не варта казаць непрыстойнасці.
ДОЎГ НЯ ГРЭЯ. Так кажуць пра доўг, які прыйдзец-ца калі-н. аддаваць. Таму разважлівы чалавек і ў пільнай патрэбе не хоча залазіць у даўгі, а калі завінаваціцца, ста-раецца хутка вярнуць доўг. ДУДАР ДУДАРУ ДАРМА ЙГРАЯ. Людзі аднаго ра-мясла, грамадскага стану, звання звычайна адзін аднаму дапамагаюць. Насовіч: Дудар дудару дарма іграе; Федароўскі: Дудар і дудару дармо граць ні будзе (дармо ні заграе). ДУРАНЬ ДУРНЯ ЗНАЯ, ДУРАНЬ ДУРНЯ I ЧАПАЯ. Прыказваюць таму, хто з недарэчным чалавекам уступае ў спрэчку, у жарты. ДУРНЯ I Ў ЦАРКВЕ Б’ЮЦЬ *. Дурня і ў прыстой-ным месцы не шануюць. Федароўскі: Дурня і з касцёла выкідаюць (і ў касцёле б’юць). ДУРНЯ ДОЎГА ШУКАЦЬ НЯ ТРЭБА - ЁН САМ СЯБЕ ПАКАЖА *. Кажуць пра таго, хто недарэчнае пля-це, нясе лухту. ДУРНЯ НЯ СЕЮЦЬ, НІ ПАШУЦЬ, А ЁН САМ РО-ДЗІЦЦА. Гаворыцца звычайна як ацэнка чыйго-н. прома-ху, недарэчнага ўчынку і г. д. Насовіч: Дурняў не сеюць, а самі родзяцца; Федароўскі: Дурняў не сеюць, не гаруць, яны самі родзяцца; Санько: Дурняў не сеюць і не жнуць, яны самі растуць; Дурань не родзіцца, а сам знаходзіцца; Добрую траву чалавек сее, а ліхая чорт ведае адкуль бярэцца. ДУША МЕРУ ЗНАЯ *. Чалавек павінен ведаць, колькі можа выпіць, каб не ахмялець. Насовіч: Душа меру знаець; Федароўскі: Губа меру знае. ДУША НЕ КОРАБ *. Адказвае госць, калі гаспадыня наракае, што ён мала еў. Е ЕДУ Ў РЫГУ ПА СОЛЬ, ПА СКРЫГУ. Адказваюць так, калі не хочуць сказаць, куды едуць, калі іх пытаюць: «Куды едзеш?» Гл. с. 31. ЕЖ, ДУРАНЬ, БО Ж ТО 3 МАКАМ *. Гаворыцца як падахвочванне да чаго-н., калі нехта заахвочвае каго-н. да таго, каму што не падабаецца. Насовіч: Еш, дурань, бо то з макам; Выслоўі: Еш, дурань, бо то з макам.
ЕЖ КАПУСТУ I 3 ГРЫБАМІ, ДЗЯРЖЫ ЯЗЫК ЗА ЗУБАМІ. Напамінаюць, каб за ядой пустога не гаварылі, а таксама нічога лішняга, каб не выдаць сакрэт. Санько: Памаўчы, язычок, калі ясі, а не памаўчыш — трасцу з ’ясі. Ж ЖВАВАМУ КАНЮ ПУГІ НІ ПАКАЗВАЙ. Добрага работніка не трэба падганяць. ЖОНКА - МУЖЫКОВА ПЯЧОНКА *. Якая б жонка не трапілася, з ёю трэба век дажываць. Грынблат: Жонка не рукаў — не адпораш; Жонка не бот — не скінеш. ЖЫВЁМ, ЯК БРАЦЬЦЯ, А РАХУІМСЯ, ЯК ЖЫДЫ. Жывуць дружна, але за паслугі расплачваюцца. ЖЫВІ ПРОСТА - ПРАЖЫВЕШ ЛЕТ ДО СТА. Жыві памяркоўна, дык пражывеш доўга. ЖЫВЫ ЖЫВОЯ Й ДУМАЯ. Кажуць пра чалавека, які ў першую чаргу звяртае ўвагу на першачарговыя, жыц-цёва надзённыя клопаты. ЖЫТНІ КОЛАС ВЯДЗЕ ГОЛАС. Хто пад’еў, таму і пяецца. 3 3 АГНЁМ НІ ЖАРТУЙ I ВАДЗЕ Н1 ВЕР *. Перасця-рога пры небяспечных сітуацыях: пры агні, пры купанні і г. д. Санько: 3 агнём жартаў няма; Агонь адмсціцца, як яго ўцвеліш; Хто гуляе з агнём, дагуляецца да попелу. 3 АДНАГО ВАЛА ДЗЬВЮХ СКУР НІ ДЗЯРУЦЬ. Так выказваюцца супраць вялікіх падаткаў або тады, калі хочуць узяць з каго-н. яшчэ раз плату за тое, што ён ужо распла-ціўся нейкім чынам. Насовіч: Дзве скуры з аднаго вала не дзяруць; Федароўскі: Хочаш з аднаго вала дзесяць скур драць; 3 аднаго вала дзьвух скур (шкур, сем скур) ні дзеруць. 3 БЛАГОГА БЫКА НІ ЛОЮ, НІ МАЛАКА. Прымаў-ляюць пра благую скаціну або бескарыснага чалавека. Федароўскі: Ні лой, ні масло. 3 БЛАГОГА КУСТА БЛАГАЯ I ПТУШКА ВЫЛІТАЯ. Кажуць, калі вырадкі і злачынцы выводзяцца з благой радні. Федароўскі: Які куст, такія адросткі.
3 БЛАГОГА СТАТКУ НІ Ў КЛЕЦІ ЛОЮ, НІ Ў ХЛЕВЯ ГНОЮ. Пра благі статак, благіх працаўнікоў і г. д. 3 БОГАМ, ПАРАСКА, КАЛІ ЛЮДЗІ ЗДАРАЮЦЦА. Прымаўляюць благому чалавеку, калі той пагражае пакі-нуць грамаду. 3 ВЯЛІКАГА ГРУКУ МАЛЫ ДОЯЗДЖ БЫВАЯ *. Вы-казваюць, калі шумная справа канчаецца нічым. Кажуць, калі ў вялікую міску налілі мала есці або на каго-н. адзелі вялікую адзежу. 3 ГЭТАГА ВІТАШКА КОЖНЫ 3 СВАЙГО ГАРШКА. [МІШКА]. Гэтак абвяшчаюць, што з наступнага месяца кожны самастойна будзе харчавацца. 3 ГЭТАГА КВАСУ ПІВА НЯ БУДЗЯ. Калі лічаць, што распачатая праца не дасць жаданага выніку. 3 ДУРНЯМ НІ ЗНАЙСЬЦІ, НІ ЗГУБІЦЬ *. 3 дур-ным справы не зробіш, не дамовішся, ні дасягнеш чаго-н. добрага, талковага. Федароўскі: 3 дурным і нашоўшы ні падзеліш (украўшы ні падзеліш); 3 дурным лепш згубіць, як знайсці. 3 КІМ ПАЗНАІШСЯ, ГЭТАКІМ I САМ СТАНІШСЯ. Пра таго, хто пераняў погляды, звычкі і г. д. таго, з кім жыве, дружыць, мае зносіны. Санько: 3 якім спазнаешся, такім станешся; За пчолкаю — у мёд, за жукам — у гной; Ліхая хеўра на ліха вывядзе. Гл. с. 248. 3 МАЛАДОСЬЦІ ЛЕПШ ГРЫЗЬЦІ КОСЬЦІ, А ПАД СТАРАСЬЦЬ МЯСА ЕСЬЦІ. Лепш замалада пагаладаць, каб прыдбаць нешта на старасць і пражыць яе без турбот. 3 МАЛОЙ ІСКРЫНКІ ВЯЛІКІ ПАЖАР БЫВАЯ *. 3 ня-значнай прычыны вялікая справа выбухае. Федароўскі: 3 малой іскры вялікі агонь (пажар) бывае. 3 МАНОЙ СЬВЕТ ПРОЙДЗІШ, АЛІ НАЗДД НЯ ВЕР-НІШСЯ. Другі раз не падманеш. Грынблат: Хітрасцю ўвесь свет перайдзеш, а назад не вернешся. Гл. С. 142, 150, 162. 3 МУЗЫКІ I ДУДАРА НЯ БУДЗЯ ГАСПАДАРА *. Калі музыкі загульваюць на вяселлях ды ігрышчах, дык гаспадарка марнуецца. Федароўскі: 3 музыкі да млынара ні будзе гаспадара; 3 музыкі да маляра нігды німа гаспадара. 3 НІЗАБІТАГА ЛІСА ШУБЫ НЯ ШЫЮЦЬ. Прыга-ворваюць таму, хто марыць пра вялікія планы, не маючы на гэта грунтоўнай падставы і матэрыяльных магчымасцяў.
3 ПЕСЬНІ СЛОВА НІ ВЫКІДАЮЦЬ *. Нічога не зробіш, прыходзіцца сказаць усю праўду, хоць звычайна і непрыемную. Прымаўляе таксама той, у каго ў працэсе гутаркі трапілася непрыстойнае слова. Насовіч: 3 песні слова не выкінуць; Санько: 3 песні слова не выкідаюць; як спя-ваюць, так спяваюць; 3 песні слова не выкінеш, а плачучы не направіш; Федароўскі: 3 песьні слова не выкінеш. 3 СЫНАМ СВАРЫСЯ ДЫ НА ПЕЧ БЯРЫСЯ; ЗЬ ЗЯ-ЦЕМ СВАРЫСЯ ДЫ ЗА ПАРОГ ЦЯГНІСЯ *. Сварка з кроўнымі родзічамі не так небяспечна, як з дальнімі. На-совіч: 3 сынам сварыся, за печ бярыся, а з зяцем сварыся, за дзверы бярыся; Федароўскі: 3 сынам бійся дый на печ берыся, а з зяцем бійся і за парог берыся. 3 ТРОХ СЁЛ ПА САБАКУ. Так кажуць пра людзей з розных мясцовасцяў і з рознымі характарамі і поглядамі, якія ніколі не прыйдуць да згоды. 3 ЧУЖОГА КАНЯ Й У ГРАЗІ СЬСІДАЮЦЬ *. Калі спаганяюць пазычаную рэч у самы непадыходзячы момант або патрабуюць пакінуць месца, якое занята не па праву. 3 ЧУЖЫХ СЬЛЁЗ НІХТО НІ РАЗЖЫЎСЯ. Пра таго, хто радуецца чужому няшчасцю. ЗА АДНАГО БІТАГА (ВУЧОНАГА) ДВУХ НЯБІТЫХ ДАЮЦЬ ДЫЙ ТО НІ БЯРУЦЬ *. Адзін бывалы, вучаны чалавек варты двух нявопытных, неспрактыкаваных. Ка-жуць пра таго, хто прайшоў жыццёвыя выпрабаванні. Насовіч: За аднаго бітага дзесяць небітых даюць і так не даюць; Федароўскі: Адзін біты за дзесяць нібітых; Не біт — не чалавек, не мят — не ремень; Толькі біты кія баіцца. ЗА АДНЫМ МАХАМ СЕМСОТ МУХ ЗАБІВАХАМ. Жарт з бескарыснай і няхітрай работы. ЗА ДУРНОЙ ГАЛАВОЙ ДЫК НАГАМ НІСПАКОЙ *. За непрадуманыя ўчынкі, дзеянні даводзіцца разлічвацца: паўторна рабіць што-н., ісці яшчэ раз куды-н. і г. д. На-совіч: За дурной галавою нагам непакой; Федароўскі: 3 дур-ною галавою не ісці ў лес з булавою. ЗА ДУШУ БЯРЫСЯ, А ЗА КІШЭНЬ НІ БЯРЫСЯ. Паручыцца можна толькі за сваё сумленне. Прымаўляюць таму, хто пачынае спрачацца за сумленне іншага, бо нават і за сваю кішэнь нельга паручыцца, бо ў яе можна нешта ўлажыць ці вынуць. Насовіч: За сваю душу бярыся, а за
кішэнь не бярыся; Федароўскі: За душу берыся, а за кішень ні берыся. ЗА ЗОЛОТА БЫЛА ЗМОЛАТА; I ЗА СІРАБРО НЯ БУДЗЯ ДАБРО. Перасцярога не квапіцца на дарагія па-дарункі. ЗА ЛОКАЦЬ СЯБЕ НЯ ЎКУСІШ. Калі нічога не можна зрабіць, каб выправіць становішча, і горка шкадаваць пра няздзейсненае, непапраўна страчанае. ЗА СВАЕ ГРОШЫ ЎСЮДЫ ХАРОШЫ *. Заможнага чалавека ўсюды хваляць. Насовіч: За свой грош усюды ха-рош; Федароўскі: За грошы ўсюды шабас; За грошы, то ўсюды пан; За свой грош — кожны харош. ЗА ЧУЖОЯ ЛЫЧКА РЭМІНЬЧЫКАМ ПЛАЦІЦЦА. Напамінак таму, хто прагне чужых рэчаў, бо за чужую нават танную рэч прыдзецца дорага заплаціць. Насовіч: За чужое лычка згубіш свой ремушок (не аплацішся сваім ременьчыкам); Федароўскі: Лепша сваё лычка, як чужы ремушок; Узяўшы чужое лычка, заплаціш ременьчыкам. ЗА ЧУЖЫМ ПАГОНІШСЯ, ДЫК СВАЁ ЎТРАЦІШ *. ЗАБІЦЬ БАБРА, НЯ БУДЗЯ ДАБРА. За парушэнне адвечнага звычаю панясеш пакаранне. 3 даўніх часоў за паляванне на баброў строга каралі. Насовіч: Калі заб’еш бабра, то не будзе табе дабра; Грынблат: Хто заб’е бабра, не мецьме дабра; Хто заб’е бабра, той не мае дабра; Фе-дароўскі: Хто заб’е бабра, не мецьме (не будзе мець) дабра; Забіў бабра, ні мецімеш дабра; Калі заб’еш бабра, не будзеш мець дабра; Не бій бабра: не будзе дабра. ЗАГЛЯНЯ СОНЦА I Ў НАША ВАКОНЦА. Кажуць у цяжкі час з надзеяй, што няўдача мінецца, наступяць доб-рыя часы, збудуцца надзеі, даб’ёмся мы свайго. ЗАМОК НІ ДЛЯ ЗЛАДЗЕЯ, АЛЕ ДЛЯ ПАНА-ДАБРА-ДЗЕЯ *. Гавораць, калі нехта дзівіцца, як зладзеі з-пад замка маглі ўкрасці. Насовіч: Замок не ад злодзея вешаюць, да ад добрага чалавека; Федароўскі: Замок для (анно, ад) добраго чалавека. ЗАПАС БЯДЫ НЯ ЧЫНЯ *. Запас ніколі не пашко-дзіць. Санько: Добра, у каго запас на ліхі час; Вялікая куча не надакучыць; Запас месца не пралежыць; Запас бяды не чыніць; Хто жыве без запасу, той гіне без часу.
ЗАРАКАЛАСЯ СЬВІНЯ Ў ГАРОД ЛАЗІЦЬ. Прымаў-ляюць, калі шкоднік заракаецца шкоду рабіць, злачынца заракаецца злачынства рабіць і г. д. ЗАРУЧЫНЫ - РАЗЛУЧАНЫ, ВЯНЕЦ - УСЯМУ КА-НЕЦ. Пра таго, хто дамагаецца, каб пасля заручын ад-мяніць вяселле. Федароўскі: Заручыўся — усцаўся, ажа-ніўся — усраўся. ЗАЎСЁДЫ БОЙСЯ СТАРОГА СТАРЦА Й НОВАГА БАГАТЫРА. Стары выцягне ўсё просьбамі, а багатыр пагрозамі і ашуканствам. ЗІМОВАЕ МУРАВАНЬНЯ, СТАРОГА КАХАНЬНЯ, П’ЯНАГА НАБАЖЭНСТВА - УСЁ ГЭТА БЛАЗЕНСТВА. Прымаўляюць, калі стары жэніцца. ЗЛОДЗІ ПЯРЭЙДЗЯ - ВУГЛЫ ПАКІНЯ; АГОНЬ ПЯРЭЙДЗЯ — ПОПІЛ ПАКІНЯ *. Прыгаворвае той, у ка-го дом і будынкі пагарэлі. ЗЛОДЗІЮ АДНА ДАРОГА, А ГАСПАДАРУ ДЗЕСІЦЬ. Сцвярджэнне, што злавіць злодзея — справа складаная. ЗНАЙКА ЛЯЖЫЦЬ, А НІЗНАЙКА БЯЖЫЦЬ. Калі хто знае сваю работу, то ёсць поспех у працы, а хто не разумее сваёй работы, той бегае і не мае поспеху. ЗНАЯ ЁН ТОЛЬКІ 3 НОСУ КАП! ДЫ Ў РОТ ХАП! Кажуць, калі блазен-падлетак умешваецца ў гутарку ста-рэйшых і пачынае іх вучыць. Гл. с. 149. ЗОЛАТА I Ў ГРАЗІ БЛІШЧЫЦЬ *. Добрае нідзе не траціць сваіх выдатных якасцяў. Чалавек з вялікімі заслу-гамі заўсёды ў пашане. Санько: Золата і ў попеле (і ў за-цемку) свеціцца (пазнаць, відаць); Золата і на сметніку відаць; Насовіч: Золата і ў попелу свеціцца; Федароўскі: Золато і ў попелі пазнаць. ЗЬ ЯДЫ НІ ЗАБАГАЦПШ, А ТОЛЬКІ АПУЗАЦПШ. Пра таго, хто мае ахвоту шмат есці. ЗЬМІЦІР ХІЦІР, АЛІ I САЎКА НІ ДУРНЫ *. Прыга-ворваюць пра таго, хто не даўся, каб яго ашукалі. Грын-блат: Хіцёр Міцёр, і Саўка (Кузьма) не дурак; Дзміцер хіцер, да і Саўка не дурак; Зміцер то хіцер, ды і Сава не дурань. З’ЕЎ СУЧКУ, ДЫК ЕЖ I СКУРКУ. Бяры і апошняе!
I I ДА МЯСА ТРЭБА ЗАКРАСА *. I добрае робіцца яшчэ лепшым, калі яго ўпрыгожыць. I ЗА ШЧЭПКУ ЗНАЙДЗІЦЦА ПРЫЧЭПКА. Кажуць пра таго, хто беспадстаўна прыдзіраецца да каго-н. I МЯДЗВЕДЗЯ Ж ВУЧУЦЬ. Прымаўляюць таму, хто адмаўляецца вучыцца, спасылаючыся на адсутнасць здоль-насцяў. Федароўскі: I мядзведзя скакаць вучаць. I РЫБКІ НІ ХАЧУ, I ЛЫТКІ НІ МАЧУ. Кажа той, хто адмаўляецца ад удзелу ў чым-н. прыбытковым, але турботным прадпрыемстве. Гл.: Ні рыбкі ні хачу, ні лыткі ні мачу. I САВА СВАЕ ДЗЕТКІ ХВАЛЯ: ПУЗАЦЕНЬКІЯ, РЫ-ЛАЦІНЬКІЯ, ЗІРКАЦІНЬКІЯ. Прымаўляюць так, калі нехта хваліць сваё благое. I САМ НІ ГАМ, I ДРУГОМУ НІ ДАМ. Хто сам не карыстаецца і другому не дае. I СЬЦЕНЫ ВУШЫ МАЮЦЬ. Перасцярога таму, каго могуць падслухаць. I ТАГО ДАЖДЖОМ, ШТО ПОЙДЗЕ СЬНЕГ 3 ДАЖ-ДЖОМ. Гавораць, калі ў жыцці здараюцца супярэчлівыя нечаканасці. I Ў ДОБРЫМ РОДЗЯ, А ЎДАСЦА ШЭЛЬМА Й ЗЛО-ДЗІ. У сям’і, калектыве заўсёды сярод большасці сумлен-ных людзей сустракаецца хоць адзін благі. Федароўскі: Німа роду без выраду. I Ў ПЕКЛЯ ПАСЯРОД, ДЫК ПЕКНА; КЕПСКА Й У РАІ, КАЛІ НА КРАІ *. Хоць і ў найгоршым месцы, але калі акажашся сярод кіраўніцтва, дык будзе добра; а калі і ў найлепшым месцы, але на краі, у глухім закутку, будзе дрэнна. I Я НІ Я, I ХАТА НІ МАЯ *. Пра таго, хто выракаец-ца сваіх папярэдніх слоў і дзеянняў. Гаворыць, калі поў-насцю адмаўляе сваё дачыненне да чаго-н. ІГРУШКА - МІНУШКА, ЛЕТЦА МІНЕЦЦА, А Ў ВОЧЫ ТРЭБА ГЛЯДЗЕЦЦА. За малаважную прычыну не варта заводзіць звадку. ІШОЎ ДЗЕД БЕДНЫ, ЗНАЙШОЎ КАЦЁЛ МЕДНЫ. Калі беднаму здараецца шчасце. Гл. с. 201.
к КАБ БЫЛІ ГРУДЗІ НА ЗАВЕСАХ, ДЫК БЫ СЭРЦА ПАКАЗАЎ. Запэўненне, што кажа шчырую праўду. КАБ ВЕДАНЬНЯ, ДЗЕ АБВАЛІШСЯ, ДЫК БЫ АБЫ-ШОЎ ТОЕ МЕСЦА *. Гавораць так, калі здарыцца ня-шчасце, і пацярпеўшы шкадуе пра сваю неабачлівасць, якую можна было прадухіліць вядомымі яму сродкамі. Санько: Каб ведаў, дзе яма, то пераступіў бы; Каб ведаў, дзе павалішся, лепей бы там сеў (лёг); Каб ведаў, дзе пава-лішся, то абышоў бы. КАБ ГУЛЬТАЙ РАБІЎ, ДЫК БЫ I ДОМА ХЛЕБ БЫЎ. Пра гультая, які быццам бы ходзіць па свеце, шукаючы хлеба. КАБ МАЙМУ СЫНУ ТОЙ РОЗУМ НАПЕРАД, ШТО Ў МУЖЫКА ЗЗАДУ *. Гэтак прыказвае месціч пра ся-лянскі розум. КАБ НІ КЛІН, ДЫ НЯ МОХ, ДЫК БЫ ЦЕСІЛЬ ЗДОХ *. Жарт з цесляра, які з дапамогай кліна і моху ліквідуе свае хібы ў рабоце. Федароўскі: Каб ні клін і ні мох, цесьляр (майстар) бы здох; Жеб ні клін да ні мох, то б майстер здох. КАБ НЯ ДЗІРКА Ў РОЦЯ, ДЫК ХАДЗІЎ БЫ Ў ЗЛОЦЯ *. Гэтак наракае бедны, што ўсё жыццё ён пра-цуе толькі на ежу. Насовіч: ’одзів бы ў злоце, да дзірка ў роце; Федароўскі: Хадзіў бы ў злоці, каб ні дзіра ў році; Каб ня дзіра ў році, то хадзіў бы ў злоці. КАБ НЯ ЕЖКА, НІ АДЗЕЖКА, ДЫК БЫЛА Б ГРО-ШЫ ДЗЕЖКА *. Чалавек увесь свой век працуе на ежу і адзежу. КАБ ПРАЗ МАЁ ГАРЛЕЧКА ДЫ ЦІКЛА РЭЧКА, ДЫК БЫ Я НАПІЎСЯ. Пра гультая, які лянуецца самога сябе забяспечыць. КАБ СЬВІНЬНІ РОГІ, ДЫК БЫ ІНА ЎВЕСЬ СЬВЕТ ЗБАЛА. Кажуць пра злоснага чалавека, які крыўдзіў бы ін-шых, калі меў бы ўладу і злоўжываў сваім становішчам. Фе-дароўскі: Каб сьвіня мела рогі, то б цэлы сьвет пабарола (зба-дала); Каб у сьвіні былі рогі, то б нікому не ўступіла з дарогі. КАБ ТВАЁ СЛОЎЦА ДЫ БОГУ Ў СЭРЦА. Прамаў-ляецца гэтак, калі дзякуюць за добрыя пажаданні. Феда-роўскі: Каб тваё слова Богу ў вушы.
КАБ ТЫ ГЭТАК 3 НОСАМ (3 ДУХАМ) БЫЎ, ЯК ГЭТА ПРАЎДА. Пра манюку, які распускае небыліцы. КАБЫЛА ЗА ДЗЕЛАМ, А ЖАРАБЯ БЯЗ ДЗЕЛА. Калі запрошаны ў госці прыводзіць з сабой яшчэ незапрошанага. КАВАЛЬ КУЕ — ЖОНКА ПЯЕ. Калі ў каваля ёсць работа, то ў дастатку і жонка. КАВАЛЬ РОБЯ ЛЮДЗЬМІ, А СТАЛЯР РОБЯ ГРУДЗЬ-МІ. Кавалю дапамагае завознік, а сталяр мусіць сам вы-конваць усю працу. КАЖУШОК ДЗЯРЖЫЦЬ ДУШОК *. Гэтак сяляне ўсхваляюць кажух, які бароніць ад марозу. КАЗАЛА КАЧАРГА ГУЛЯЦІ ДА ЧАЦЬВІРГА *. Даў-ней вяселле ў Беларусі звычайна працягвалася да серады, але калі госці разгуляюцца, дык яно працягваецца да чацвярга. А калі і ў чацвер госці не разыходзіліся, дык гаспадару даводзілася разганяць вяселле качаргой. КАЙІНЬНЯ ПОЗНА ХОДЗЯ. Пра таго, хто позна раскайваецца. Федароўскі: Каянка будзе, а паўроткі ні (не) будзе; Каянка есць, да (але) паўроткі німа. КАЛІ БАБА ХРОМА, ДЫК СЯДЗІ ДОМА. Хто няду-жы або няздольны да цяжкай працы, хай не бярэцца за такую работу. КАЛІ БОГ ДАСЬЦЬ, ДЫК У ВАКНО ПАДАСЬЦЬ *. Калі пашанцуе каму-н., дык шчасце само прыйдзе ў хату. Федароўскі: Калі Бог дасць, то і праз акно падасць. КАЛІ БОГ ЗАХОЧА ЧАЛАВЕКА ПАКАРАЦЬ, ДЫК ПЕРШ РОЗУМ АДБЯРЭ *. Пра таго, хто трапіў у бяду праз сваю дурноту і неразважлівасць. Насовіч: Калі Бог хоче каго укараць, то упярод розум адбяре. КАЛІ БОГ НІ ДАПУСЬЦЯ, ДЫК СЬВІНЬНЯ НЕ З’ЕСЬЦЬ. Гэтак адказваюць на пагрозу слабых або нікчэм-ных людзей, рызыкоўнае, здавалася, становішча, якое скон-чыцца мірам. Насовіч: Калі Бог зсудзіць, то і чорт ні раз-гудзіць; Федароўскі: Калі Бог ні засудзіць, то ліхо не згу-дзіць. КАЛІ БРУСЬНІЦА ЧЫРВАНАБОКА, ДЫК ПАРАБАК НАСЬПІЦЬ ВОКА. Брусніцы пачынаюць спець у канцы ліпеня, калі ноч прыбудзе; тады парабак выспіцца. Феда-роўскі: Як у брусніцы чырвоныя бока, тады парабак наспіць вока.
КАЛІ БУДЗЕМ У БОГА ГОДНЫ, ДЫК НЯ БУДЗІМ ГАЛОДНЫ. Не адным толькі хлебам жыве чалавек; пра таго, хто надта клапоціцца аб ежы. КАЛІ БУДЗІШ МІНЯЦЬ, ДЫК БУДЗЯ ХАМУТ ГУ-ЛЯЦЬ. Папярэджанне таму, хто мае ахвоту мяняць коні з гандляром. Федароўскі: Хто мяняе, той гаўно мае. КАЛІ БУДЗІШ УСЁ ВЕДАЦЬ, ДЫК СКОРА САСТА-РЭІШСЯ. Кажуць падлеткам, якія цікавяцца справамі не іх веку. КАЛІ ВАЛІЦЦА МАЛЫ, ДЫК БОГ ПАДКІДАЕ ПА-ДУШАЧКУ, А КАЛІ СТАРЫ ВАЛІЦЦА, ДЫК БОГ ПАД-КІДАЕ БАРАНУ. Калі стары зваліцца, то скалечыцца, а малы — застанецца не пашкоджаным. КАЛІ ВЕРУЦЬ, ДЫК НЕ ПРАВІРАЙСЯ. Не злоўжы-вай даверам. КАЛІ ВІНІН, ДЫК АДДАЦЬ ПАВІНЕН *. Гавораць, каб быў сумленным у дачыненні да іншых. Насовіч: Што вінен, отдаць повінен. КАЛІ ВІСЕЦЬ, ДЫК ЗА АБЕДЗЬВЕ НАГІ. Даводзь справу да канца, хоць яна і рызыкоўная. Федароўскі: Што меў вісець за адну ногу, то лепш за абедзьве. КАЛІ ВЯДЗЕЦЦА, ДЫК I НА ШЧЭПКУ ПРАДЗЕЦ-ЦА *. Калі ручыць, дык маеш поспехі без адмысловых за-хадаў. КАЛІ ДА ЦЯБЕ НЯ П’ЮЦЬ, ДЫК I НІ КАЖЫ «ЗДА-РОЎ БУДЗЬ!» Прыказваюць таму, хто карысліва набіваецца ў кампанію, дзе ён не пажаданы. Федароўскі: Кеды да цебе ні п ’юць, то ні перепівай; Кеды ні кажуць «здароў будзь», то ні кажы «на здрове»; Калі да цябе ні п ’юць, то ні кажы «дзякую». КАЛІ ДАЛО ЗРАБІЦЬ, ДЫК ДАСЬЦЬ I ЗЬЕСЬЦІ. Калі летам не было перашкод у зборы збожжа і сена, дык статак за зіму з’есць больш корму. КАЛІ ДЗЕНЬ ДАЎЖЭЯ, ДЫК НІТКА КАРАЦЕЯ. Жанчыны спрадалі болын кудзелі вечарам і досвіткам, ка-лі былі доўгія ночы, а ўдзень была іншая работа. КАЛІ ЁСЦЬ - ЖАРЫ, А НЯМА - МРЫ. Пра таго, хто жыве сённяшнім днём. Федароўскі: Як ест, то жры, як німа, то мры. КАЛІ ЖОНКА НІ АДПРАДЗЕ, ДЫК ТАК ПРАПАДЗЕ. Выказваюцца пра ненадзейнага даўжніка.
КАЛІ 3 ЗАСЕКА ЦЯЧЭ, ДЫК I НЯЎМЕКА ХЛЕБ СЬПЯЧЭ *. Калі ёсць на чым гаспадарыць, дык і мала спрактыкаваны чалавек нешта зробіць. Насовіч: I кошка бліноў напяче, калі сало сцяче. КАЛІ ЗА СВАІМ ЙІЗЫКОМ СЛОВА НЯ ЎДЗЕР-ЖЫШ, ДЫК I НА ЧУЖЫ ЯЗЫК НІ СПАДЗІВАЙСЯ. Калі нехта наракае, што яго сябра выдаў ягоны сакрэт. КАЛІ ЗАХОЧЫШ ЗА ЧУЖУЮ ЗАЛАБНІЦУ ЎЗЯЦ-ЦА, ДЫК I СВАЮ МУСІШ ПАДСТАВІЦЬ. Хто ўступае ў бойку, і сам рызыкуе быць пабітым. КАЛІ ЗАХОЧЫШ САБАКУ ЎДАРЫЦЬ, ДЫК I КІЙ ЗНАЙДЗІШ. Калі захочаш пасварыцца, дык і прычыну знойдзеш. КАЛІ КАПУСТА ДАГОДЗЯ, ДЫК I САМАВАР НЕ ЗАШКОДЗЯ. Пасля сытага абеду добра і чаю выпіць. КАЛІ МАЗУР ЕХАЎ НА КІРМАШ, ДЫК АГУРКІ АБІРАЎ ДЫ ЕЎ, А КАЛІ ЕХАЎ 3 КІРМАШУ, ДЫК ШАЛУПІНЫ ПАДБІРАЎ ДЫ ЕЎ. Гэтак высмейваюць мазураў і ўсіх тых, хто жыве сённяшнім днём. КАЛІ МАРЦЭЛЯ ВЫСЬПІЦЦА, ДЫК I САМА УСТА-НЯ. Калі жыццёвыя патрэбы чалавека задаволены, няма патрэбы і ў кіраванні ім. КАЛІ МІНУЛА ДВАЦЦАЦЬ ПЯЦЬ, ДЫК ДОМА СЯДЗЬ. Пасля 25 гадоў дзеўка — перастарка, і яе не бралі замуж. КАЛІ НАДЗЕЦІШ БАЛАХОН, ДЫК ЛЕЗЯ ДУХ ВОН. Гэтак высмейваюць таго, хто модна адзяваецца, церпячы холад або іншую невыгоду. КАЛІ НАМ ЖАНІЦЦА, ДЫК ТАДЫ НОЧ МАЛА *. Калі ўзнікаюць дробныя перашкоды пры выкананні па-важнай справы. Федароўскі: Як нам (мне) жаніцца, то і ноч кароткая (малая). КАЛІ НІ ГРАГАЛА ВАРОНА ЎГОРУ ЛІТУЧЫ, ДЫК УНІЗ ЛІТУЧЫ ЎПАГАТОВЯ ГРАГАЦЬ НЯ БУДЗЯ. Калі не дасягнуў славы маладым, тым больш не праславіцца, калі стаў старым; калі не выйшла замуж маладой, тым больш не пойдзеш у сталым веку. Федароўскі: Калі ні гракала (кракала) мая варона ў гору летучы, то ўніз і па-чынаць нечага; Ні гракала (кракала) мая варона ў гору ле-тучы, то ўніз і пачынаць ні будзе; Ні гракала варона за ма-
ладых лет (за моладу), не будзе і на старасць; Не вылетала варона за моладу на вырай, то не палеціць на старасць. КАЛІ НІ ДАЯСІ, ДЫК I СЬВЯТОГА ПРАДАСІ. Калі прыцісне голад, даводзіцца прадаць каштоўную рэч. Фе-дароўскі: Дай Божа прадаваць, абы ў дома начаваць. КАЛІ НІ НАЕЎСЯ, ДЫК I НІ НАЛІЖЫСЬСЯ *. Калі нечым вялікім не запамогся, дык і малым не запаможашся, або калі не паспеў зрабіць што-н. за большы тэрмін, то гэтага не паспееш за кароткі тэрмін. Федароўскі: Чаго ні наеўся, таго ні наліжешся. КАЛІ НІ НАМАЛОЦІМ, ДЬІ I НІ НАКАЛОЦІМ. Калі на вялікай справе была ўтрата, дык і з малой не будзе карысці. Калі не намалацілі збожжа, малоцячы снапы, тым больш не атрымаць яго, трасучы салому. КАЛІ НІ ПІРАСКОЧЫЎ, ДЫК НІ КАЖЫ «ГОЦ!» * Пра таго, хто хваліцца загадзя, не дакончыўшы справы. КАЛІ НІ ПОП, ДЫК НІ ЎБІРАЙСЯ Ў РЫЗЫ *. Калі не майстар, не бярыся за справу. Не бярыся не за сваю справу. Насовіч: Калі не поп, не ўбірайся ў рызу; Феда-роўскі: Калі (як) ні поп, (то) ні ўбірайся ў рызу. КАЛІ НЯМА ХЛЕБА, ДЫК НЯ ТРЭБА БЫЛО КРАЎ-ЦА ПРАСІЦЬ. Калі няма чым частаваць, дык не трэба гасцей запрашаць. Раней кравец харчаваўся ў гаспадара, у якога выконваў працу. КАЛІ НЯЎРОД, ДЫК I НІЎМАЛОТ. Калі бедны ўра-джай. КАЛІ ПАГОНІШСЯ ЗА ДВУМА ЗАЙЦАМІ, ДЫК НІВОДНАГА НЯ ЗЛОВІШ. Хто бярэцца адразу за не-калькі спраў, той не дасягае поспеху ні ў адной. КАЛІ ПАГОНІШСЯ ЗА ЧУЖЫМ, ДЫК СВАЁ СТРА-ЦІШ. Калі зайздрослівы чалавек захоча завалодаць чужым багаццем, дык і сваё страціць. КАЛІ ПАН 3 ПАНОЎ, ДЫК АДДАСЬЦЬ ВАЛОЎ. Паважаны і разважлівы чалавек ніколі не будзе ўмешвацца ў дробязныя справы. КАЛІ ПАШОЎ ВАЯВАЦЬ КІТАЙ, ДЫК ЖЫЦЬ КІ-ДАЙ. Калі слабы і недалужны чалавек распачынае бойку. КАЛІ ПІРАНАЧУІМ, ДЫК БОЛІ ПАЧУІМ *. Лепш адкласці складаную справу, каб сабраць болей вестак; ра-ніцай справа стане больш яснай.
КАЛІ ПОЙДЗІШ НАЦЯНЬКІ, ДЫК ПРАХОДЗІШ ТРЫ ДЗЯНЬКІ *. Шукаючы новага, карацейшага шляху, страціш больш, чым ідучы старой дарогай. Пра таго, хто спрабуе наладзіць жыццё новым, але яшчэ неправераным спосабам. КАЛІ ПРАПАЎ МЕХ, ДЫК I НА БАЦЬКУ ГРЭХ *. Гаворыцца звычайна ў адказ на несправядлівае абвінава-чанне. Калі што-н. прападзе, кожнага падазраваць гатовы. Федароўскі: Згінуў (прапаў) мех, то й на роднага бацька грэх. КАЛІ САБАКА ЗМАЛКУ ПРЫВЫКНЯ ПРАЗ ВОКНЫ ЛАЗІЦЬ, ДЫК ЯГО ГЭТКІМ I ВОЎК З’ЕСЦЬ. Калі хто-н. змалку прывык да шкодных звычак, дык з імі і памрэ. КАЧІ'СВАЯ ХАТКА, ДЫК I КАЧАРГА МАТКА. У сваёй хаце гаспадар адчувае сябе надзейна, нават качаргой аба-роніцца ад злодзея. Федароўскі: У сваёй хаці і качерга по-мач; Свая хатка, як родная матка. КАЛІ СУДЖАНА, ДЫК НІ РАЗГУДЖАНА. Накана-ванае лёсам (напрыклад, каму з кім ажаніцца) ніякія паклёпы або падкопы не зменяць. Насовіч: Калі Бог су-дзіць, ніхто не разгудзіць; Як суджана, то не разгуджана; Федароўскі: Што суджано, то ні міне. КАЛІ ТРЫВОГА, ТАДЫ ДА БОГА. Калі за парадай звяртаюцца да разумных людзей, ад якіх раней ухіляліся. Насовіч: Як трывога, то да Бога; Федароўскі: Калі тры-вога, то да Бога. Гл. 187. КАЛІ ЎЗЯЎСЯ ЗА ГУЖ, ДЫК НІ КАЖЫ, ШТО НЯДУЖ *. Калі ўзяўся за якую-н. работу, даводзь яе да канца, не адмаўляйся ад яе, спасылаючыся на цяжкасці. Насовіч: Калі ўзяўся за гуж, не кажы, што недуж; Фе-дароўскі: Кеды ўзяўся за ўж, не кажы, што ні дуж; Кеды (калі) узяўсе за дугу, (то) не кажы, што (цо) ні (не) магу. КАЛІ ХЛОПІЦ КАЛОК ЗАЧЭША, ДЫК МАЕ ПРАВА ЖАНІЦЦА. Можаш загарадзіць плот — можаш быць гаспа-даром. КАЛІ ХОЧАШ ВОРАГА НАЖЫЦЬ, ДЫК ГРОШЫ ПАЗЫЧ. Прымаўляе той, хто пазычыў грошы і набыў во-рага, пачуўшы адмову даўжніка вярнуць доўг. Насовіч: Хочаш прыяцеля пацяраць, а ворага нажыць, грошы пазыч; Федароўскі: Хочаш прыяцеля пацераць, а ворага нажыць, грошы пазыч.
КАЛІ ХТО ЗАХОЧА АЖАНІЦЦА ЦІ ЗАМУЖ ВЫЙ-СЦІ, ДЫК НІХАЙ НАДЗЕНЕ ГЛУХУЮ ШАПКУ. Каб не чуць намоў на маладых. КАЛІ ХТО ЗАХОЧА ПАБАЧЫЦЬ ЧОРТА, ДЫК НІ-ХАЙ ПАГЛЯДЗІЦЬ НА П’ЯНУЮ БАБУ. Прымаўляюць так, калі баба лаецца і непрыстойныя песні пяе. Феда-роўскі: Баба хітрэйша ад чорта; Баба горша ад чорта; Чорт а баба — адна рада; Д’ябел (чорт) солад саладзіў і то бабі не дагадзіў. КАЛІ ЧАЛАВЕК ПОДЛЫ, ДЫК НІ ПАМОЖА НІ ВЕРА, НІ МОДЛЫ. Ні рэлігія, ні маленне не зменяць благой натуры чалавека. Федароўскі: Ні паможа ані мыдло ані водо, калі брыдкая (такая) урода (ні мыла, ні вода, бо такая ўрода); Ні паможа моцны Божа, ні мыло, ні вада, калі такая ўрада. КАЛІ ШАНЦУЯ, ДЫК I ХАЛІМОН ТАНЦУЯ *. Га-ворыцца асабліва пра беднага, калі ён разбагацеў. Феда-роўскі: Калі шанцуе, то й стары (Халімон) танцуе. КАЛІ Я ВІНЕН, ДЫК УСІМ ДАРУЮ. Гэтак жаргуюць з круцеля, які ўсім вінен і не аддае доўг. КАЛЯ ВАДЫ ХОДЗЮЧЫ, ПАМОЧЫШСЯ, А КАЛЯ МУКІ ХОДЗЮЧЫ, УПЫЛІШСЯ. Прыгаворваюць таму, хто, працуючы на чужым багацці, частку гэтага багацця прысвойвае, або можа аказацца замешаным у чым-н. заган-ным, будучы звязаны з якой-н. цёмнай справай. Насовіч: Каля вады паходзіш — памочышся, каля дабра — пажывішся; Федароўскі: Каля вады ўмочышся, а каля мукі абелішся. КАЛЯ ВІТЭБСКА КЕПСКА, А КАЛЯ ВОРШЫ ЯШЧЭ ГОРШЫ. Прыгаворваюць, калі ў адной мясцовасці горш жывецца, чым у іншай. КАМУ ГАРАВАЦЬ, ТАМУ НІ ЎМІРАЦЬ. Згодна з на-родным павер’ем, хто нарадзіўся і жыў у горы, той без пары не памрэ. Прыгаворваюць, калі памёр малады, які жыў у багацці. КАМУ КЛАПАТНО, А ПАПУ ПАЛАТНО *. Калі бяда аднаго дае дабытак другому. КАМУ МУЛІЦЦА, ДЫК ТОЙ ПІРАБУІЦЦА. Кожны сам павінен даваць рады сваім невыгодам. КАМУ НЯЙМЕЦЦА, ДЫК ТОЙ СЬМЯЕЦЦА. Хто сваёй бяды не мае, той з чужой бяды смяецца.
КАМУ ПА КАМУ, А ГАСПАДЫНІ ДВА КАМЫ *. Каму-н. дастанецца гора больш удвая за іншых. Грамад-скай маёмасці гаспадару дастанецца болып за іншых. Ляцкі: Лакамы на чужыя камы: Федароўскі: Каму па каму, а мне будзе дзве камы; Каму па камлю (каню), а мне два камлі. КАМУ РУПЯ, ТОЙ ХЛЕБ КУПЯ. Каб задаволіць сям’ю хлебам, гаспадар павінен рупіцца. КАМУ ШТО СЬНІЦЦА, А КУРЫЦЫ ЯЧМЕНЬ. Хто пра што думае, таму тое і сніцца; кожнаму сваё. Санько: Каму што, а курыцы проса; Каму што, а млынару вецер; Каму што, а Сымону селядца; Каму што, а Барысу ладкі; Каму што, а галоднаму хлеб; Каму што, а Гінці кубел; Хто пра што, а цыган пра сала. КАМЭДЫЯ, ХТО НЯ ВЕДАЯ, А ХТО ВЕДАЯ, ДЫК УСЁРОЎНА КАМЭДЫЯ. Прыказваюць аб хвалько-манюку, з апавяданняў якога дзіўна людзям, якія яго ведаюць, а хто не ведае, смех з яго маны. Насовіч: Камедзія, хто ні ве-дае, а хто ведае, таму нічога. КАРМІ ЖЫВЁЛУ МУКОЙ, ДЫК ПОЙДЗЯ РУКОЙ *. Прыгаворваюць таму, хто наракае, што жывёла не гадуецца. Кармі як належыць, тады і аплаціцца. Федароўскі: Кармі мукою, то пойдзе рукою. КАСА НА ДОЖДЖ НІ ГЛЯДЗІЦЬ. Дажджом каса ле-пей рэжа траву, чым пагодай. Федароўскі: Хто дажджом косіць, той пагодаю сушыць. КАСІ, КАСА, ПАКУЛЬ РАСА. Папярэджанне не ўпу-скаць зручнага моманту пры пэўнай рабоце. КАТОРЫ САБАКА БРЭША, ТОЙ НІ КУСАЯ. Вышэй-шы чын не прыцягвае да адказнасці падуладных, а толькі лае. Федароўскі: Кажан сабака брэша, да ні кажан кусае. КАТУ ЖАРТЫ, А МЫШЫ СЬМЕРЦЬ. Прымаўляюць пры спрэчках дужага са слабым: што першаму здаецца жартамі, другому прыносіць пакуты, непрыемнасці. Феда-роўскі: Катку забаўка, а мышцы сьмерць; Санько: Катку смех, а мышцы смерць; Кату забаўка, а мышцы згуба; Каму бяда, а каму смех. КЕПСКА, ПАНІ ГРЫГОРЫ, ЧЫМ ДАЛІ, ТЫМ ГО-РЫ *. Кажуць, калі справы пагаршаюцца. Федароўскі: I так кепско і так нідобро; Там кепско, а там ешчэ горай; 3 ім кепско, а быз его ешчэ горай.
КІЙ НА КІЙ ШКОДЗЯ. А АБЕД НА АБЕД НЯ ШКО-ДЗЯ. Звычайна гавораць, калі госць адмаўляецца палуд-наваць, гаворачы, што ўжо абедаў. Насовіч: Кій на кій ва-дзіць, а хлеб на хлеб не; Федароўскі: Кій на кій вадзіць, а чарка на чарку ні вадзіць; Кій на кій шкодзіць, а кус на кус ні шкодзіць (ні вадзіць). КІНУЎ ХЛЕБ ДЫ ПАШОЎ КРОШАК ШУКАЦЬ. Хто кінуў неблагую гаспадарку ды пайшоў на дрэнныя заработкі. КІНЬ ЗА САБОЙ, ЗНОЙДЗІШ ПІРАД САБОЙ *. Калі ты каму-н. дапаможаш, дык і табе адплацяць тым жа са-мым. Насовіч: Кінь за сабою, найдзеш (знайдзеш) перад сабою; Федароўскі: Кінь перад сабою, найдзеш за сабою. КОЖНАМУ ДРАЗДУ ПА СВАІМ ГНЯЗДУ *. Кожны прыстойны чалавек рупіцца пра сваю сям’ю, радню, на-род. Федароўскі: Каждаму дразду жаль па свайему гнязду; Што дразду па чужому гнезду; Санько: Кожная пачвара мае сваю пару; Кожнай пачвары па пары. КОЖНАМУ ТРЭБА СВАЮ ГАЛАМЯНКУ АГРЫЗЬ-ЦІ. Згодна з павер’ем, добрае і благое жыццё прызначана кожнаму пры нараджэнні. Аднаму прызначана змалада адгараваць, другому пад старасць. КОЖНАЯ КАКОША ПАД СЯБЕ КАПОША *. Кожны згортвае пад сябе багацце. Федароўскі: Кажна кокошка (какошка) пад себе кошка. КОЖНЫ ДУРАНЬ ДА СЯБЕ ЦЯГНЕ. Кожны болей дбае пра сябе, чым пра іншых. КОЖНЫ КЕП СВАЕЙ ПЯДЗЬДЗЮ МЕРА. Кожны робіць разлік на свой погляд. Федароўскі: Кеп, дурань, блазан — тры штукі разам. КОЖНЫ КРАВЕЦ СВАІМ КРОЯМ, А КОЖНЫ ЧА-ЛАВЕК СВАІМ СТРОЯМ. Кожны чалавек мае свае асаб-лівасці ў складзе цела, псіхікі, характару. Федароўскі: Кажны кравец сваім кроям, кажан кеп сваім строям. КОЖНЫ КУЛІК СВАЁ БАЛОТА ХВАЛЯ *. Кожны хваліць, што яму блізка, дорага: свой дом, вуліцу, горад, вёску, краіну. КОЖНЫ ПРЫГАДВАЕ СВАЙМУ ГОРУ. Кожны шукае выйсця з цяжкага становішча, у якое трапіў.
КОЖНЫ ЦЫГАН СВАЮ КАБЫЛУ ХВАЛЯ *. Кожны расхвальвае сваё, хоць часта благое. Насовіч: Усякі цыган сваю кабылу хваліць; Усякі купец свой тавар хваліць; Феда-роўскі: Кожан цыган сваго каня хваліць; Кожан купец свой тавар хваліць; Кожан жыд (жыдок) хваліць свой тавар (кра-мок, жонку сваю). КОЛЬКІ ВАЎКА НІ КАРМІ, А ЁН УСЁ Ў ЛЕС ГЛЯ-ДЗІЦЬ *. Як ні старайся перамяніць сутнасць чалавека, ні навука, ні выхаванне не зменяць яго прывычкі. КОЛЬКІ НІ ЖЫВІ, А УМІРАЦЬ ТРЭБА. Кажа чала-век, калі набліжаецца старасць. Санько: Колькі ні красуй-ся, усё туды гатуйся; Як ні жывеш, а труны не мінеш; Як ні хадзі, смерці не абыдзеш; Усё можна мінуць, толькі смерць не пераміне; Круці не круці, а трэба (мусіш) умерці; Смерці не заперці, калі трэба памерці; Ад смерці не выкруцішся, не вымалішся; Ад смерці не адкупішся і не адпросішся; Ад смер-ці ніхто не забароніць; Смерць у бутэльку не заткнеш. КОНЧЫЎ ПОП СЬВЯТА. Калі нехта застаўся без работы і без прыбытку. КОНЬ НА ЧАТЫРЫ НАГІ, А СПАТЫКАЕЦЦА. Так кажуць у апраўданне чыёй-н. памылкі. Федароўскі: Конь на чатырох нагах і то спатыкаецца; Конь на чатырох нагах спатыкаецца, чалавек адным языком памыліцца (а чалавек на адном языку дзіво (не дзіво), што памыліцца). «КОСЯ, КОСЯ»! - ПАКУЛЬ ЗЛАВІЦЬ ДАВЯЛОСЯ, А ЯК ЗЛАВІЎ, ДЫК «СТОЙ, ВОЎЧЫ ДУХ»! Калі дэспат або ліхвяр ласкава абыходзіцца з прастаком, пакуль у свае рукі не возьме. КРАЙ У КРАЯ ХЛЕБА ПАЗЫЧАЕ. Сусед у суседа пазычае, атрымлівае дапамогу. КРУЦЕЛЬСТВАМ ВЕК НІ ПРАЖЫВЕШ *. Калі каго-н. выкрыюць за махлярства. Федароўскі: Круцельствам сьвет перойдзеш, да назад не вернішся. КРУЦІ НІ КРУЦІ, А ТРЭБА ЎМЯРЦІ *. Пра непа-збежнасць смерці, або цяжкі выпадак, з якога не відаць выхаду. Гл. Колькі ні жыві, а уміраць трэба. КРЫВОЯ КОЛА ПРОСТА НЯ КОЦІЦЦА. Благі чала-век па праўдзе не жыве. КРЫЎДА ПРАЎДЗЕ ВОЧЫ ВЫКАЛАЛА. Так прымаў-ляюць, калі крыўда перамагае.
КСЁНДЗ-ДАБРАДЗЕЙ, ПАСЬВЯНЬЦІ ХАТКУ: НІМА ПАРАДКУ. Калі ў хаце звадка, але не відаць, хто вінава-ты — напэўна чорт. КУДЫ ВЕЦЕР ВЕЕ, ТУДЫ I ЛОЗЫ ГНУЦЦА. Пры-маўляюць таму, хто слепа ідзе за натоўпам. Насовіч: Куды ты, туды і я. КУДЫ КОНЬ 3 КАПЫТОМ, ТУДЫ Й РАК 3 КЛЮШ-НЯЙ. Адмоўна ацэньваюць таго, хто наследуе іншаму, слепа пераймае яго звычкі, дзеянні. Санько: I жук, і жа-ба, і чорт, і баба;' Каваль каня куе — і жаба нагу дае; Як каня куюць, то й жаба нагу настаўляе. КУМОЎСТВА НІ ПАПОЎСТВА, I ПРЫДАНСТВА НІ ПАНСТВА. Хоць поп і кум разам хрысцяць дзіця, але поп за хрышчэнне бярэ грошы, а кум плаціць папу і па-радзісе дорыць падарунак. Федароўскі: Кумаўство нівеліко прыяцельство. КУПІЎ БЫ СЯЛО, ДЫК ГРОШЫ ГАЛО *. Гэтак пры-казвае бедны. Насовіч: Купіў бы сяло, да грошей гало; Фе-дароўскі: Купіў бы весь, ды пенендзы дзесь. КУПІЦЬ НІ КУПІЦЬ, А ПАТАРГАВАЦЬ МОЖНА. Удасца які-н. намер ці не ўдасца, але паспрабаваць можна. КУРЫ, СЬВІНЬНЯ, ВОН: МАШЫРАВАЦЬ ПАЙДУ. Прымаўляюць, калі няпрошаны госць запанаваў у хаце гаспадара. Л ЛАПЦІ ЛАЗОВЫЯ ПЕРАНОСЮЦЬ БОТЫ КАЗЛО-ВЫЯ. Пра трывалы сялянскі род, што перажыў шляхту, якая насіла казловыя боты. ЛАСКА НІ КАЛЯСКА, СЕЎШЫ, НІ ПАЕДЗІШ. Гэтак высмейваюць таго, хто некаму дагаджае за ласку. ЛАСКАВАЯ ЦІЛЯТКА ДЗЬВЕ МАТКІ СЬСЕ *. Хто ўсім дагаджае, той карыстаецца іх апекай, прыхільнасцю. Гэта павучаюць дзяцей, каб яны былі паслухмянымі. Фе-дароўскі: Пакорно целя дзве маткі ссе, а гордаё ніводнай. ЛАТА НА ЛАЦЕ - ПАСУНЬСЯ, ПАНЯ-БРАЦЯ. Беднага ў латанай вопратцы і родны брат просіць адсу-нуцца да парога.
ЛЁН ДАЛЕЖА ШОЎКУ. Кожная рэч павінна адле-жацца, каб набыць належны выгляд. Пройдзе пэўны час, пакуль чалавек набудзе дастатковы вопыт у працы. ЛЕПІ АШУКАЦЦА НА ГРАШАХ, ЯК НА КУПЛІ-НАЙ РЭЧЫ. Лепш пераплаціць, чым купіць танную, але дрэнную рэч. ЛЕПІ ДАВАЦЬ, ЯК ПРАСІЦЬ. Прыгаворвае гаспады-ня, якую папікаюць, што яна замест старца адарыла гуль-тая. Санько: Лепей дадзенае, чымся крадзенае; Федароўскі: Лепш даваць, ніж прасіць (узяць). ЛЕПІ ДОЎГІ ГОЛАД, ЯК КАРОТКІ. Лепш недаядаць даўжэй, чым дайсці да таго, каб зусім не было чаго есці. Федароўскі: Лепшы доўгі голад, як кароткі. ЛЕПІ 3 РАЗУМНЫМ (ДОБРЫМ) ЗГУБІЦЬ, ЯК 3 ДУРНЫМ (БЛАГІМ) ЗНАЙСЬЦІ. Звычайна гаворыцца з неадабрэннем пра таго, з кім лепш не звязвацца, бо немагчыма прыйсці да згоды. Федароўскі: 3 дурным лепш згубіць, як знайці; 3 дурным і нашоўшы ні падзеліш (украў-шы ні падзеліш). ЛЕПІ ЛІЧЫЦЬ СВАЕ ВОШЫ, ЯК ЧУЖЫЯ ГРОШЫ *. Прымаўляе сумленны чалавек, які адцае перавагу беднаму, але сумленнаму і незалежнаму жыццю. Насовіч: Лепш свае вошы, як чужые грошы. ЛЕПІ НАСІЦЬ ЛАТАНАЯ, ЯК ХВАТАНАЯ. Лепш быць бедным, але сумленным, чым багатым злодзеем, які жыве з крадзяжу. Гл. таксама: Хоць латанае, але не хва-танае. Насовіч: Хоць у латаном, абы ні ў хватаном; Феда-роўскі: Хоць латано, абы ні хватано; Латано, але не хва-тано; Лепш латано, ніж хватано. ЛЕПІ ПАГАДЗІЦЦА, ЯК ДОЎГА СУДЗІЦЦА *. Лепей пагадзіцца на дрэнных умовах, чым траціць час і грошы на суд, які можна не выйграць. ЛЕПІ ПОЗНА, ЯК НІКОЛІ. Рэакцыя на якія-н. дзеян-ні, якія адбыліся са спазненнем. Федароўскі: Лепш потым (паждаўшы), ніж ніколі: Лепш зарано, ніж запозно. ЛЕПІ СВАЕ ЛАПЦІ, ЯК ЧУЖЫЯ БОТЫ. Не сваё не грэе. ЛЕПІ СВАЁ БЛАГОЯ, ЯК ЧУЖОЯ ДОБРАЯ *. Свая гаспадарка, хоць і благая, але дасць такую-сякую карысць, а чужая, хоць, можа, і добрая, — ніякай. Насовіч: Чужое
ні цешыць і ні грэя; Федароўскі: Чужое ў карысць ні пойдзе; Чужым ні забагацеіш (ні загацеіш). ЛЕПІ СІБРАВАЦЬ 3 ЖЫДАМ ГАЛАПЯТЫМ, ЯК 3 ПАНАМ БАГАТЫМ. Гэтак прыгаворвае селянін, калі багаты не адцае доўг. ЛЕПІ СЛУЖЫЦЬ МАНАРХУ, ЯК НЕЙКАМУ ПАР-ХУ *. Лепш падпарадкоўвацца дыктатару, чым паршыўцу. Федароўскі: Лепш служыць манарху, ніж табе, парху. ЛЕПІ СТАРОЖА, ЯК ВАРОЖА. Прымаўляе дбайны селянін, лічачы, што лепей страціць час на вартаванне сваёй гаспадаркі, чым быць абрабаваным. ЛЕПІ ЎВАЛІСЯ Ў КАРЫТА - НІХАЙ ЦЯБЕ СЬВІНЬ-НІ З’ЯДУЦЬ. Прымаўляюць таму, каго ўвачавідкі ашук-ваюць, зневажаюць, высмейваюць, а ён пакорліва перано-сіць усё гэта і маўчыць. ЛІК ВЯЛІК, АЛЕ КАРЫСЬЦІ МАЛА. Багата чаго-н. дрэннай якасці. ЛІСІЦА ЖУКА НА ЛЕТАШНІМ ВОГНІШЧЫ ПІКЛА I КАЗАЛА: «СЬПЁКСЯ, ПАДСОХ, АЖ ТРАШЧЫЦЬ!» Калі нехта хваліць сваю благую ежу ці работу. ЛОБАМ СЬЦЯНЫ НІ ПРАБ’ЕШ. Бескарысна супраць-стаяць сіле, уладзе. ЛОЙ СКУРУ ПАД’ЕЎ. Калі чалавек з вялікай выгады не ведае, што рабіць, і даходзіць да шаленства. ЛЮДЗЕЙ СЛУХАЙ, АЛЕ Й СВОЙ РОЗУМ МАЙ. Перасцярагаюць таго, хто лёгка, без развагі паддаецца ней-чай парадзе. ЛЮДЗІ — БОЖЖЫ САБАКІ. Калі выдуманую на чалавека няславу ўсёй грамадой людзі перагаворваюць на ўсе лады. Гл. с. 230. ЛЮДЗІ ЎМІРАЮЦЬ I НАМ ЗАГАДВАЮЦЬ, А МЫ СУХАРОЎ НАСУШЫМ ДА ЗА ІМІ РУШЫМ. Гэтак жартуюць на хаўтурах. Гл. с. 151, 230. ЛЮДСКІЯ ЖОНКІ КРОСНЫ ТКУЦЬ, А МАЯ тэкля ЛЁН ТРЭПЛЯ. Прыказваюць, калі маецца нейкая няўпраў-ка ў рабоце. ЛЯНОГА КАНЯ ПУГАЙ НІ СПУЖАІШ. Прымаўляюць таму, хто сорамам хоча пераканаць злодзея або іншага несумленнага чалавека.
м МАІШ СТАТАК, ТРЭБА МЕЦЬ I ЎПАДАК *. Суця-шаюць таго, хто мае нейкія страты ў гаспадарцы. Насовіч: Хто мае статак, пгой мае ўпадак: Хто ні мае статку, той не мае ўпадку. МАЛ ЗАЛАТНІК, ДЫ ДОРАГ. Адказ малых за гань-баванне іх росту. Пра малога, які мае станоўчыя якасці, заслугі. Санько: Конік маленькі, але даражэнькі; Талер маленькі, а даражэнькі; Маленькі, ды залаценькі; Грош малень-кі, ды вялікія справы робіць; Хоць маленькі, але ўдаленькі; Хоць малая, ды ўвішная; Хоць караткаваты, ды вузлаваты; Хоць малы, ды вялікаму лапці падпляце; Невялікая мурашка, а горы капае; Маленькая куля мядзведзя валіць. МАЛЕНЬКІ САБАЧКА ДА ВЕКУ ШЧАНЯ. Прымаў-ляюць на недарослага, мала на што здатнага чалавека. Сань-ко: Маленькі сабачка да веку цюцька; Маленькі сабачка ў шчанятках састарэўся. МАЛОЯ - ЦАЛОЯ, А БОЛЫПАЯ - ПАПАЛАМ. Пра работніка, які шпарка робіць, але яго работа аказваецца неякаснай. МАЛЫ ЖУК, ДЫ ВЯЛІКІ ГУК. Гаворыцца з неадаб-рэннем пра таго, хто перабольшвае свае магчымасці, а таксама, калі малы чалавек вялікі голас падыме. МАЛЫЯ ДЗЕЦІ — МАЛЫ Й КЛОПАТ, А ВЯЛІКІЯ ДЗЕЦІ — ВЯЛІКІ Й КЛОПАТ *. Чым большымі стано-вяцца дзеці, тым болыпы клопат для бацькоў. Санько: Малыя дзеткі — малыя бедкі; Малыя дзеці — галава баліць, вырастуць — сэрца; Малыя дзеці — рукі баляць, вялікія — сэрца баліць; Малыя дзеці — малы клопат, большыя дзеці — большы клопат; Федароўскі: Малые дзеці — малая беда, велікіе дзеці — велікая беда. МАЛЫЯ ДЗЕЦІ СПАЦЬ НІ ДАЮЦЬ, ВЯЛІКІЯ ДЗЕЦІ ЖЫЦЬ НІ ДАЮЦЬ *. Наракаюць бацькі гэтак, калі іх родныя дзеці крыўдзяць. МАЛЯР МАЖА, ДЫ НЯ ЕЎШЫ СПАЦЬ ЛЯЖА. Прымаўляюць мастаку, калі праца яго матэрыяльна не забяспечвае МАМА, ЕСЦІ! - АДКУЛЬ ПРЫШЛІ ВЕСЦІ? Так жартуе маці, калі дзеці есці просяць.
МАНА НА ВЕРХ ВЫЙДЗЯ. Гэтак супакойваюць таго, хто наракае, што на яго ўзвялі нагавор. Санько: Хлусня як алей — выйдзе наверх; Ліхое ніколі не ўтоіцца; Хлуслівага лягчэй злавіць, як кульгавага. МАРАЦ МАЦАЯ ЗА ПАЛІЦ. Пра мажлівыя ў сакаві-ку марозы. Насовіч: Марец укусіць за палец; Федароўскі: Марец адмарозіць палец. МАРОЗ - СТО ПУДОЎ НА ВОЗ *. Пра добры санны шлях. МАРОЗ СЕМ БАБ ПАВЁЗ. Жартуюць, калі моцны мароз прыцісне. Насовіч: Мароз сем баб павёз, а восьмую на лёду растрос. МАСКВА СЬЛІЗАМ НЯ ВЕРА. Кажуць тады, калі чые-н. скаргі, слёзы не выклікаюць спачування, не могуць дапамагчы. МАСКОЎСКІЯ ДАКТАРЫ ВЫНЮЦЬ ДУШУ БІЗ ПАРЫ *. Прыгаворвалі, калі ў маскоўскіх вайсковых шпі-талях памірала шмат жаўнераў. МАСЛА ПАГАСЛА, САЛА ПАТАЛА, А КІЛБАСЕ ЛІХА СТАЛА. Кажа гаспадыня, калі ўся скароміна выйшла, і няма чым гасцей частаваць. Жартам гэтак адказваюць таксама надакучлівым дзецям, якія дабіваюцца чаго-н. На-совіч: Масла згасла, сала растала, а каўбасу каты з ’елі. МАЮЧЫ ПАРШЫВАЮ ГАЛАВУ, НЯ ТРЭБА Ў ДУХ ЛЕЗЬЦІ. Пра таго, хто не мае адпаведнага здароўя ці здольнасцяў, а бярэцца за справу, якую не ў сілах выка-наць. МАЯ ДУША НІ КРЫВАЯ - УСЁ ПРЫМАЯ. Так ад-казваюць, калі гаспадыня перапрашае, ці да смаку госцю страва. Наогул да каго-, чаго-н.: «Я чалавек памяркоўны. Нічым і нікім не пагарджаю». Насовіч: Душа мая не кры-вая, усенько прымае. МАЯ КАРОЎКА АЦЯЛІЛАСЯ. Пра таго, хто дачакаў-ся надзейнага прыбытку, ажыццяўлення даўняй мары. МАЯ ХАТА 3 КРАЮ, I Я НІЧОГА НІ ЗНАЮ. Кажа той, хто лічыць, што не мае ніякага дачынення да чаго-н. Санько: Не маё гарыць — не мне тушыць; Твая бяда — твая нуда; То не мая кароўка ўгрызла; Не над маім каркам; Я не я і хата не мая; I я не я і рука не мая; А мне да таго ні спераду, ні ззаду; Гэта мне ані баліць, ані свярбіць.
МІЛ ЖАБЕ ГАРЭХ, ДЫ ЗУБОЎ БОГ НІ ДАЎ. Ка-жуць, калі зайздрослівы квапіцца на што-н. завіднае, але не мае магчымасці скарыстаць яго. МІЛАЯ ДАБРО, АЛІ БРУХА АДНО. Так адказвае госць, калі яго запрашаюць болей есці. МІЛЫ МОЙ СПАКОЮ - ДОБРА ЖЫЦЬ 3 ТАБОЮ *. Прымаўляюць сумленныя людзі. Федароўскі: Святы спа-кою, добра нам з табою. Гл. с. 204. МНЕ, БАБАЧКА, ПАТРЭБІН НЯ ТВОЙ ВОСК, АЛІ ЗЫСК. Так казаў гандляр, калі купляў воск. Гавораць пра адваката, гандляра, доктара, што іх цікавіць не сама спра-ва, а прыбытак ад яе. МОЖНА ПАЖЫВІЦЦА, АЛІ ЦЯЖКА ДАСТУПІЦ-ЦА. Пра цяжкасці ў якой-н. справе, да якой за канкурэн-тамі не даступіцца. МОРА НАП’ЕЦЦА, I БІРАГАМ ЗАСТАНЕЦЦА. Калі багатыя бяруць болей, чым могуць спажыць, дык нешта застанецца і бедным. МУЖЫК ПА ЖОНЦА, ЯК БАБЯ ПА ІГОЛЦА. Пра мужыка, які не шануе сваю жонку. МУЖЫК-ПРАСТАК, НЯМА ХЛЕБА, ЕСЦЬ ПРАС-НАК. Бядняк нешта сабе прыдумае, каб пад’есці. МЫСЬЛІ ЗА МАРАМІ, А СЬМЕРЦЬ ЗА ПЛЯЧЫМА *. Чалавек строіць вялікія і малыя планы, не заўважаючы, як набліжаецца канец жыцця. Насовіч: Мыслі за гарамі, а смерць за плячамі; Федароўскі: Мы шлі за марамі, а смерць за плечыма. МЯККА СЬЦЕЛЯ, АЛІ МУЛКА СПАЦЬ *. Пра чала-века, які ў вочы прыдобрываецца, а за вочы крыўду ро-біць. Насовіч: Мякка сцеле, цвёрда спаць; Санько: Добра гаворыць, да нядобра творыць; Лёстачкамі дух займае, а чорта думае; На вуснах мёд, а на сэрцы — лёд; У вочы ліском, а за вочы пяском; Увочы саколю, а за вочы соллю; У вочы катком, а за вочы варком; У вочы з мілым тварам, а за вочы крутым варам; Вуснамі мёд разлівае, а за пазухай камень трымае. МЯНЕ ХОЦЬ I ВАЎКОМ НАЗЫВАЙ, АЛЕ ШТО-ДНЯ ПА БАРАНУ ДАВАЙ. Пра чалавека, які не клапо-ціцца пра сваё добрае імя. Санько: Чым ні заві, абы хлебам кармі; Хоць мяне воўкам называй, тОлькі штодзень барана
давай; Хоць гаршком называй, адно ў печ не стаўляй; Няхай бы чортам называлі, абы ў балота не гналі; Як хочаш мяне лай, адно цераз плот не перакідай; Хоць лай, хоць бай, а была б дай. н НА АДНО КУСАІЛА ТРЫ СІРБАІЛЫ *. Гавораць, калі пры пільнай рабоце не хапае часу пад’есці; пры ядзе не хапае хлеба. НА АДНЫМ МЕСЦЫ I КАМІНЬ АБРАСТАЯ. Жыву-чы на адным месцы, чалавек абжываецца, становіцца больш заможным. Насовіч: На адном месцы і камень мохам абрасце. НА БАРЫШЫ, ШТО ХОЧАШ БРАШЫ *. Пры сва-танні гавораць неверагодныя рэчы пра багацце жаніха, пры продажы жывёлу праз меру хваляць. Федароўскі: На барышы, што хочэш брашы, а посля маўчы; На барышы брашы, а па барышы маўчы; На барышы, што хочэш брашы, а па барышы не брашы; На барышы, як хочеш брешы. НА БЛАГОЯ ДОЎГА ВУЧЫЦЬ НЯ ТРЭБА. Калі дзеці на вуліцы навучацца нецэнзурнай лаянцы. НА БОГА НАДЗЕЙСЯ, АЛІ I САМ СТАРАЙСЯ *. Кажуць гультаю, які наракае на Бога за сваю беднасць. Санько: Божа памажы, але і сам падбяжы (не ляжы); Па-мажы, Божа, але і ты не ляжы, нябожа; На Бога спадзя-вайся, але і сам старайся; Працуй, нябожа, то і Бог памо-жа; Чакай збавення з неба, а тым часам хлеба трэба; Фе-дароўскі: На Бога надзейся, а сам рук не спускай. НА БОК ГРЫБОК - БАРАВІК ЕДЗЯ. Так кажуць жар-там, калі міма праходзіць ганарысты чалавек. Гавораць таксама на запусты, калі надыходзіць пост. Насовіч: На бок, свіны лабок, бо баравік едзе. НА ВОЎКА ПАМОЎКА, А МЯДЗЬВЕДЗЬ ЦІХА ВЯ-ДЗЕЦЬ *. Калі падазраюць на аднаго, а вінаватым аказ-ваецца іншы. Калі дробны злодзей учыніць крадзеж, яго судзяць, а буйны злачынец звычайна апраўдваецца судом. Федароўскі: На воўка памоўка, а мядзведзь цішком (спад-цішка); Аб воўку памоўка, а зайцы кабылу з ’елі. НА ГАЛОДНЫ ЗУБ ДОБРА I ГЭТАК. Калі беднаму і несамавіты здабытак дастанецца. Насовіч: На галодны зуб мяккі сыры пуп.
НА ГНЕЎ НЯ РУБЛІН ХЛЕЎ *. Жартаўліва гавораць дзецям, калі яны гневаюцца ды не ідуць есці. Насовіч: На твой гнеў ні гароджаны хлеў; Федароўскі: На гнеў няма лякарства. НА ГОД ШМАТ ПРЫГОД, А НА ВЯКУ НЯМА ЛІКУ *. Прыгоды ў жыцці — натуральная з’ява; не трэба на іх звяртаць асаблівую ўвагу. Федароўскі: На адзін год много прыгод. НА ГЭТЫМ СЬВЕЦЯ, ЯК У КАРЭЦЯ: ЕДЗЕШ, КА-ЛЫШАШСЯ, ПАКУЛЬ НЯ ВЫВІРНІШСЯ. Прымаўляе той, каму здрадзіла шчасце. НА ЖЫВОЙ КАСЬЦЕ МЯСА НАРАСЬЦЕ. Гавораць пра хворага, які абавязкова паправіцца; худую скаціну, калі прадаюць, а таксама цешаць гаспадара, што ён яшчэ гаспадарку набудзе. Федароўскі: Абы косць хаця, то мясо будзе (нарасце). НА ЖЫЧКУЮ КРАПІВУ МАРОЗ ЗНАЙДЗІЦЦА. Кажуць пра непазбежнасць адплаты, пакарання злачын-цу. Насовіч: Будзець і на жыглівую крапівку мароз; Феда-роўскі: Будзе і на крапіву мароз. НА ЗЛОДЗІЮ ШАПКА ГАРЫЦЬ *. Той, хто правіна-ваціўся ў чым-н., міжвольна выдае сябе сваімі паводзі-намі. Санько: Хто парася ўкраў, таму ўвушшу пішчыць; Хто куры краў, у таго й рукі трасуцца; Хто сала краў, та-му ў вочы дым ідзе; Відаць па вачах, хто ходзіць па начах; Злодзей спіць і дрыжыць; Грахі спаць не даюць. НА КАГО БОГ, НА ТАГО I ЛЮДЗІ *. Гаворыцца, ка-лі крыўдзяць чалавека, якому і без таго не пашанцавала. Санько: На каго людзі гавораць, на таго свінні рохкаюць. НА ЛЕС ГУКНІ, ДЫК ЛЕС УНЫЯ. Чалавек зажу-рыцца, калі на яго пачнуць крычаць. Федароўскі: Гукні на лес, то ў лесе адгукнецца. НА ЛЕЧАНЫМ КАНІ МАЛА ЕЗЬДЗЮЦЬ *. Пра адра-мантаваныя рэчы і лечаных людзей і жывёлу, якія ўжо страцілі частку сваіх якасцяў. Насовіч: На лечаном кані мало наездзіш (далёко ні паедзеш); На лечаном кані доўга ездзіць не будзеш (ні доўга ездзіць); На лечаной кабылі ні много паездзіш (доўга ні наездзіш). НА МОЙ ВЕК ДУРНЯЎ ХВАЦЯ *. Прыказваюць са-маўпэўненыя ашуканцы-лайдакі, якія карыстаюцца дабры-62
нёй і слабахарактарнасцю іншых. Кажуць з упэўненасцю, што падобнае не знікне, будзе паўтарацца. НА МЯДЗЬВЕДЗЯ ГАЛІНА ЗВАЛІЛАСЯ *. Прымаў-ляюць пра пакаранага падлетка, які моцна плача. Ка-жуць, калі на соннага мядзведзя зваліцца галіна, ён са страху моцна раве. Федароўскі: Як на медзведзя ўпадзе шышка, то ён раве, а як цэлая галіна, то ён маўчыць (то варчыць). НА МЯДЗЬВЕДЗЯ ІДЗІ - ПАСЬЦЕЛЬ ГАТУЙ, НА ДЗІКА ІДЗІ - ДОШКІ ГАТУЙ *. Мядзведзь можа пака-лечыць, а дзік разарве. НА НАШЫ НОГІ ЗАВЫСОКІ IX ПАРОГІ *. Калі каму-н. недаступна сяброўства з кім-н. або калі з ім не хочуць сябраваць. Насовіч: На нашы ногі высокі іх парогі. НА ПАХІЛАГА ЧАЛАВЕКА Й САБАКІ ГОРЫ БРЭ-ШУЦЬ *. Пакорлівага чалавека ўсе крыўдзяць. НА ПАХІЛАЕ ДРЭВА Й КОЗЫ СКАЧУЦЬ *. Сла-бага, нядужага чалавека кожны можа пакрыўдзіць. НА ПЕЧЫ ДОБРЫЯ РЭЧЫ. Жартам кажа той, хто грэецца на печы. НА СВАЁЙ ЛАЎЦЫ Й ПАМЕРЦІ ДОБРА. Сумлен-не чыстае, бо такі чалавек не рабіў шкоды чужым лю-дзям. НА СВАІМ ХЛЕБЕ ЖЫВЕШ, КАЛІ ХОЧАШ, ТАДЫ I ЕШ. У сваёй хаце заўсёды хлеб і ежа пад рукамі. НА СУД ІДУЦЬ - АБОДВА ХВАЛЯЦЦА, А 3 СУДУ ІДУЦЬ — АДЗІН ХВАЛІЦЦА. Перад судом абодва спа-дзяюцца на выйгрыш, а пасля — хваліцца адзін. НА ТАБЕ, НЯБОЖА, ШТО МНЕ НЯГОЖА *. Гаво-рыцца пра таго, хто пад выглядам дабрадзейства вызва-ляецца ад чаго-н. непатрэбнага. Федароўскі: На табе, нябожэ, цо мне незгожо. НА ЎРАДЖАЙ НІ ЗВАЖАЙ, А ЖЫТА СЕЙ. Выкон-вай сваю працу, не ставячы гэта ў залежнасць ад вынікаў. Федароўскі: Ні (не) уважай на ўражай, а жыто сей. НА ХАЦЕНЬНЯ ЁСЦЬ ЦЯРПЕНЬНЯ. Пра таго, хто свой учынак растлумачвае тым, што яму гэтага захаце-лася; адказ дзецям, якія дамагаюцца чаго-н. Насовіч: На хаценне ёсць поцерпенне; Федароўскі: На хоценё е церпенё.
НА ЦІХАГА БОГ НАНЯСЕ, А РЭЗВЫ САМ НАБЯ-ЖЫЦЬ *. Калі спакойнаму чалавеку здарыцца няшчас-це, а рэзвы трапіць у няшчасце сам, па ўласнай іні-цыятыве. НА ЧУЖУЮ ПАВАРУ НІ НАСТАЎЛЯЙ ВАРУ *. Ка-лі адсутнічаюць адпаведныя ўмовы і неабходныя інстру-менты, прыстасаванні, не пачынай работы. НА ЧЫІМ ВАЗКУ ЕДУ, ТАМУ Й ПЕСЬНЮ ПЯЮ *. Хто з чыёй ласкі жыве, таму дагаджае. Насовіч: На чыём возе едзеш, таму і песьні спявай; Федароўскі: На чыём возі еду, таму і песню сьпеваю. НА ЧЫМ СТАНУ - НЕ АДСТАНУ. Кажа ўпарты, настойлівы чалавек. НАГРЭТАГА КУТОЧКА ШКОДА ПАКІДАЦЬ. Пра таго, хто на адным месцы абжыўся і не хоча пакідаць яго. Федароўскі: Кожнаму свой куток мілы. НАД СІРАТОЙ БОГ 3 КАЛІТОЙ *. Калі беднаму чалавеку пашанцуе чым-н. разжыцца, палепшыць свой дабрабыт. Федароўскі: Над удавою бог з калітою. НАТРАПІЎ ЗЛЫ НА ПАГАНАГА. Калі ў спрэчку ўсту-паюць ліхія, якія адзін аднаму не ўступяць. Федароўскі: Свой на сваго натрапіў. НАША ДЗЕЛА НІ ХАДЗІЦЬ БЕЛА *. На думку селя-ніна, белы, хораша прыбраны той, хто не працуе. Насовіч: Не глядзі — бела, абы б рабоча была; Федароўскі: Не глядзі — бела, абы да бела. НАША СОРА ШЫЯ Й ПОРА. Пра няўдалага работ-ніка, які часта перарабляе сваю работу. НАШТО ТАКІЯ ЗБЫТКІ: ПА ТРЫ ГРЫБЫ Ў КА-ПУСТУ! Іранічна кажуць пра скупога. НАШУ ДАЧКУ ПАЗНАЮЦЬ I Ў АНДАРАЧКУ. Добра выхаванага і з пачцівай радні паважаюць і ў простым убо-ры. Гэтак кажуць і таму, хто няёмка адчувае сябе сярод чужых людзей. Федароўскі: Пазнаюць маю дачку і ў чыр-воным андарачку. НАШЫ ГРОШЫ НЕ ТРЭСКІ *. Кажуць таму, хто до-рага просіць за свой тавар. Федароўскі: Я грашамі ні серу. НАШЫ СЛУГІ ПАГНУЛІСЯ Ў ДУГІ *. Кажуць, калі работнікі хворыя або гультаі.
НЕБА КАЖА, ШТО БОТЫ, ЗІМЛЯ КАЖА, ШТО БОСЫ *. Пра дзіравыя боты знізу. Пра добрую з выгляду рэч, але непрыгодную да ўжытку. НЕШТА ВЯЛІКАЕ Ў ЛЕСЯ ЗДОХЛА *. Гавораць, калі ў хату зойдзе рэдкі госць, здарыцца непрадбачаны выпадак, або што-н. зробіць чалавек, ад якога такога не чакалі. НЕШТА НЕЙКАЯ ДЫ НЕКУДЫ ПАЎЗЕ *. Жарт з чалавека, які хваліцца, што ўсё ведае, але не знае про-стых рэчаў, тлумачачы іх па-свойму і незразумела. Феда-роўскі: Нешта нейкае. НІ АДЗІН ЧОРТ ЛАПЦІ СТАПТАЎ, ПАКУЛЬ РОЎ-НЫХ САБРАЎ *. Кажуць пра тых, якія не ўступаюць адно аднаму па сваіх адмоўных якасцях, — мужыка і жонку, сяброў і г. д. Насовіч: Чорт сем пар лапцей стаптаў, па-куль такую пару дабраў; Федароўскі: Чорт сем пар паста-лоў стаптаў, покі нас да места сабраў. НІ АДНЭЙ КАЗЕ ВОКА ВЫЛІЗЯ. Жартуюць, калі спадзяюцца, што некаму здарыцца нечаканасць. НІ БАЦЬКА СПРАЎЛЯЎ, I НЯ СЫН ПАГАНЯЯ *. Маецца на ўвазе конская снасць, калі нехта нядбайна з ею абыходзіцца. Кажуць, калі нехта нядбайна абыходзіц-ца з чужой маёмасцю. НІ БАЧА САВА, ЯКАВА САМА. Калі нехта абгавор-вае іншага за недахопы, а сам мае яшчэ болыпыя заганы. Благі чалавек пра ўсіх дрэнна адгукаецца. Насовіч: Па-глядзі, сава, якава сама; Федароўскі: Не бачыць сава, якая сама, да другіх бачыць. НІ БУДЗІ ЛІХА, КАЛІ СЬПІЦЬ *. Гэтак раяць не чапаць задзірыстага і не трывожыць балячкі, калі яна не турбуе. Федароўскі: Ні будзі ліха, ніхай спіць; Ніхай будзе ціхо ліхо. НІ БЯРЫ ЧУЖОГА I НІ БОЙСЯ НІЧОГА. Нявін-наму няма чаго баяцца. Насовіч: Не займай чужога, не бойся нікого; Грынблат: Не чапай нічога і не бойся нікога; Федароўскі: Не руш чужого, не бойся нікого. НІ ГАДЗЬСЯ, КОТ, СЫТЫМ САЛАМ. Гавораць пра ганарыстую асобу, якая пагарджае больш вартымі за сябе людзьмі. 3 Зак. 2003 65
НІ ГУЛЯЙ У КАРТЫ, НЯ БУДЗЬ УПАРТЫ; А БУ-ДЗІШ ГУЛЯЦЬ - БУДУЦЬ СКУРУ ДРАЦЬ. Гэтак пера-сцерагаюць гульцоў у карты і іншыя азартныя гульні, якія прыводзяць да пройгрышу і розных непрыемнасцяў. На-совіч: Карпга пахмель любіць; Федароўскі: Хто грае ў карты, таму лоб абдарты; У карцішак німа брацішак. НІ ДАЙ БОГ СЬВІНЬНІ РОГ, А МУЖЫКУ ПАН-СТВА *. Кажуць пра таго, хто, атрымаўшы багацце ці ўладу, пачынае злоўжываць сваім становішчам. Насовіч: Бачыў Бог, што ні даў сьвіньні рог, то ўсёй сьвет спарола б; Федароўскі: Бачыў Бог, што ні даў сьвіні рбг, бо ведаў, усей сьвет спарола б: што лычом, то лычом, а решту рагамі (рагачам). НІ ДАЙ БОЖА ЧУЖЫМІ ДЗЯЦЬМІ ПАСЫЛАЦЬ. Гавораць пра мачыху ці айчыма, калі пасынкі ці падчы-рыцы іх не слухаюць. НІ ДАЙ I НІ ЛАЙ. Не папракай нікога зробленай паслугай. НІ ЖАНІЎСЯ - ТРЫ АНУЧЫ; АЖАНІЎСЯ - ТРЫ АНУЧЫ. Пра нежанатага, матэрыяльнае становішча якога не палепшылася пасля жаніцьбы. НІ 3 ТВАІМ НОСАМ МЫШЫ КАПАЦЬ. Кажуць таму, каму не раяць брацца за тую работу, да якой ён не мае здольнасцяў. НІ ЗА ГЭТА БІТА, ШТО ХАДЗІЛА Ў ЖЫТА, АЛІ ЗА ТОЕ, ШТО ДОМА НІ НАЧАВАЛА. Гаворыцца пра таго, хто хоча перакласці сваю віну на несапраўдныя абста-віны, каб апраўдацца. Федароўскі: Ні за тое біто, што хадзіло ў жыто, але што ў дома ні начавало. НІ ЗЛАВІЎ ЗА РУКУ, НІ КАЖЫ, ШТО ЗЛОДЗЕІ. Гаворыць у сваё апраўданне, каго падазраюць у чым-н. непрыстойным. Кажа той, супроць каго няма бясспрэчных доказаў яго віны. НІ КАЙСЯ РАНА ЎСТАЎШЫ I ЗАМАЛАДА АЖА-НІЎШЫСЯ. Усё тое добра, што ў свой час робіцца. Гэтак адказваюць суразмоўніку, які лічыць што-н. заўчасным. НІ КАПАЙ НА ДРУГОГА ЯМЫ, БО САМ У ЯЕ ЎВАЛІШСЯ *. Ужываецца як перасцярога не рабіць бла-гога другому. Непрыемнасць можа здарыцца і з тым, хто робіць яе іншым: гэткую згубу падрыхтуюць і яму. На-
совіч: Хто на каго яму капае, той сам у яе ўваліцца (упадзе); Санько: Хто на другога яму капае, сам часта ў яе трапляе; Хто яму капае, той сам туды трапляе; Не капай на каго ямы, бо сам увалішся (упадзеш); Не гатуй людзям пятлі: сам павесішся; Не рабі каму бяды, бо сам яе сустрэнеш; Не бі чужога цела — будзе сваё цэла; Федароўскі: Хто пад кім яму капае, той сам ў ёй кладовіцца; Ні капай пад нікім ямы, сам увалішся (упадзеш). НІ КАРМІЎШЫ БУРАКАМІ, НІ ПАСЫЛАЦЬ ЗА БЫКАМІ. Калі не маеш адносін да забеспячэння існа-вання нейкай асобы, не маеш права і выкарыстоўваць яе для сваіх патрэб. Насовіч: Ні карміўшы буракамі, ні па-шлеш за быкамі; Федароўскі: Не карміў бурачкамі, не па-сылаць за бычкамі. НІ КЛАДЗІ ПАЛЬЦАЎ У ДЗЬВЕРЫ, БО ПРЫЦІС-НУЦЬ. Не лезь у відавочную небяспеку. НІ КРАСНА ХАТА ВУГЛАМІ, А КРАСНА ПІРАГА-МІ *. Гаспадарка і хата гаспадара славяцца не сваім пры-гожым выглядам, але гасціннасцю гаспадароў. Насовіч: Ні слаўна хата ўгламі, да пірагамі; Федароўскі: Слаўна ха-та ні ўгламі. НІ КРЫЧЫ, АЛЕ НАВУЧЫ. Не крыкам і лаянкай трэба вучыць, але добрым словам. Насовіч: Не крычы, бо на лето на пастуха згодзім. НІ НАМ ПАНОЎ СУДЗІЦЬ, НА ГЭТА ЧЭРЦІ ЁСЬЦЬ. Паны на тым свеце адпакутваюць у пекле за свае грахі. НІ ПАКАІЎСЯ, ДЫ ПАПРАВІЎСЯ. Пра таго, хто панёс кару за сваю віну, але зноў за сваё бярэцца. НІ ПЛАЦЯ БАГАТЫ, А ПЛАЦЯ ВІНАВАТЫ. Даўжнік у любым выпадку павінен разлічыцца за свае даўгі. НІ ПЫТАЙ СТАРАГА, А ПЫТАЙ БЫВАЛАГА *. Бывалы многа чаго пабачыў, набраўся вопыту, таму можа больш за іншага сказаць, параіць. Федароўскі: Гето бывалец — ён усё знае і ведае. НІ РАДЗІСЯ КРАСНАЙ, А РАДЗІСЯ ШЧАСНАЙ *. Пра перавагу шчасця над прыгажосцю. Санько: Як Бог красу дзяліў — спала, як Бог шчасце дзяліў — устала. НІ РАДЗІСЯ ХВАСЬЛІЎ, А РАДЗІСЯ ШЧАСЬЛІЎ. Хваслівы, хто любіць прыгожа адзявацца, можа выдатка-ваць на сваё ўбранне ўсе грошы і застацца бедным.
НІ РЫБКІ НІ ХАЧУ, НІ ЛЫТКІ Н1 МАЧУ *. Кажа той, хто не хоча ні прыкрай работы, ні добрай узнагаро-ды. Грынблат: I рыбы не хачу, і адзенне не змачу; I рыбы не хачу, і хваста не мачу; Федароўскі: I рыбы ні хачу і сракі ні мачу (ні ўмачу); I ракаў ні хачу і сракі ні ўмачу. НІ СЕЛА Н1 ПАЛА ЗАХАЦЕЛА БАБА САЛА *. Ні з таго ні з сяго збыць з рук або патрабаваць што-н. Грын-блат: Ні села ні пала, дай, баба, сала; Федароўскі: Ні село, ні пало, падай кату сала. НІ СТУПАЙ, ЧАЛАВЕЧА, БОГУ НА ПЯТЫ. Кажуць таму, хто здзекліва высмейвае што-н. паважнае і дарагое для іншых. НІ СЬПЯЧЭЦЦА, ДЫК ЗВАЛАЧЭЦЦА. Кажуць, калі нейкую работу стараюцца хутчэй скончыць, каб яе ўжыць ці спажыць. НІ ТАДЫ САБАК КАРМІЦЬ, ЯК НА ПАЛЯВАНЬНЯ ІЦІ *. Да ўсякай справы трэба загадзя рыхтавацца. Гаворыц-ца з незадавальненнем, калі выяўляецца непадрыхтава-насць. Санько: Не тады хартоў карміць, як у ловы едуць; Не тады карову карміць, калі трэба даіць; Не тады студню капаць, як трэба смагу прагнаць; Федароўскі: Не тады сабак карміць, як на паляванне ехаць. НІ ТАК БОЙСЯ ЗЛОДЗІЯ, ЯК П’ЯНІЦЫ, БО ЗЛОДЗІ ЦЯГНЯ ДАМОЎ, А П’ЯНІЦА - 3 ДОМУ. Маладой пры выбары жаніха з двух ліх раяць выбіраць меншае. НІ ТАК ЖЫВЁМ, ЯК ХОЧАМ, АЛІ ЯК ВЫПАДАЯ. Жыццёвыя патрэбы прымушаюць людзей абмяжоўваць свае жаданні. Насовіч: Треба так жыць, як набяжыць; Фе-дароўскі: Не так жыві, як сам хочаш, да як Бог прыказаў; Шэйн: Не жыві дабром, да жыві ўмом. НІ ТАК ЧОРТ СТРАШАН, ЯК ЯГО МАЛЮЮЦЬ. Не так страшна на самай справе, як здаецца або як гавораць. Лепешаў: Не так чорт страшны, як яго малююць. НІ ТАК ШКОДА, ЯК НЯВЫГОДА. Кажуць, калі згу-біцца нейкая недарагая, але патрэбная рэч. НІ ЎЗДЫХАЙ: ЧАГО НЯМА, ТАГО НЯХАЙ. Супакой-ваюць таго, хто крыўдзіцца, што ў яго шмат чаго не хапае. НІ Ў ГАРШКУ, НІ Ў МЯШКУ. Калі што-н. страчана без якой-н. карысці: з мяшка ўзята, а ў гаршчок не па-кладзена.
НІ ЎМІРАЕ СТАРЫ, АЛЕ ПАРАВЫ. Гэтак супакой-ваюць сваякоў у выпадку смерці маладой асобы з іх роду. НІ ЎРАДЗІЎ МАК - ПРАБУДЗЕМ I ТАК. Прымаў-ляюць у выпадку малой страты ў гаспадарцы: НІ ХАВАЎШЫ МАЛОГА, НІ МЕЦЬ I ВЯЛІКАГА. Прымаўляюць гэтак, пускаючы на хоўлю малады статак. НІ ХАЦЕЛА САБАЧА НАГА ЛІЖАЦЬ НА СТАЛЕ, ДЫК НІХАЙ ЛІЖЫЦЬ ПАД СТАЛОМ. Пра дрэнныя паводзіны каго-н., праз якія той губляе месца сярод пава-жаных людзей. Федароўскі: Не хацела сабача нага быць на стале, нехай будзе пад сталом. НІ ХАЧУ НІ МЁДУ, НІ СМУРОДУ. Прымаўляе той, хто не хоча ўмешвацца ў нячыстую справу. Федароўскі: Больш смроду, як пацехі. НІ ХВАЛІСЯ НАЖАЎШЫ, ПАХВАЛІСЯ НАМАЛА-ЦІЎШЫ *. Прымаўляюць таму, хто хваліцца сваімі дасяг-неннямі загадзя. НІ ХВАЛІСЯ САМ, НЯХАЙ ЦЯБЕ ЛЮДЗІ ПАХВА-ЛЮЦЬ *. Пра таго, хто хваліцца сваімі дасягненнямі, часам пераболынваючы іх. Федароўскі: Сам ні хваліся, ніхай людзі пахваляць; Не хваліся за сем дзён, а хваліся за сем год; Не хваліся, лепей Богу памаліся. НІ ХВАТАЙ РЫБЫ ПІРАД НЕВАДАМ. Не спяшайся рабіць тое, што ідзе следам за папярэднім, а не папярэд-нічае яму. Федароўскі: Перад невадам рыбы не лаві (ні ловяць). НІ ХВАТАЙСЯ ПЕРШ ЗА БАЦЬКУ. Не спяшайся брацца за якую-н. справу раней старэйшых і больш во-пытных. НІ ЦЯГНІ ЧАЛАВЕЧАЙ НАГІ 3 БАЛОТА, А ЦЯГНІ КОНЬСЬКУЮ, БО КОНЬСЬКАЯ НАГА ЦЯБЕ ВЫВЕЗЯ 3 ГРАЗІ, А ЧАЛАВЕЧА НАГА ЦЯБЕ ЎТОПЧА Ў ГРАЗЬ *. Гавораць, калі нехта за зробленае дабро адплачвае свайму дабрадзею злом. НІ ЧАПАЙ БРУДУ, БО СЬМЯРДЗЕЦЬ БУДЗЕ. Не звязвайся з благім чалавекам, бо прыкрасці набярэшся. НІ ШУКАЙ МОРА, БО Ў ЛУЖЫНЯ ЎТОПІШСЯ. Не ідзі на вялікую рызыку, бо і з малой загінеш. НІДАСОЛ НА СТАЛЕ, А ПІРАСОЛ НА СЬПІНЕ. Гавораць, калі на стол падалі недасоленую або перасо-
леную ежу. Недасоленую страву можна дасаліць, а за перасоленую караюць. Таксама нагадваюць майстру, каб ён не сапсаваў матэрыялу, бо за гэта прыдзецца плаціць. Гл. с. 133, 179. НІЖАНАТЫ Б’Е ЖОНКУ, А БЯЗДЗЕТНЫ - ДЗЯ-ЦЕЙ. Гавораць пра таго, хто хваліцца, каб ён меў сілу на свеце, дык усюды парадак навёў бы. Так і нежанаты кажа, што жонку зрабіў бы пакорнай, а бяздзетны — дзяцей паслухмянымі. Федароўскі: Кажан ніжанаты б’е жонку, а бяздзетны — дзеці. НІКОЛІ НЯ СПОЗЬНІШСЯ АДДАЦЬ СТАРЫ ДОЎГ 1 ПАМЕРЦІ. Кажуць, калі аддаюць стары доўг. НІКОМУ РОТУ НІ ЗАВЯЖЫШ *. Людзей не прыму-сіш маўчаць. Кажуць асуджальна пра распаўсюджванне розных чутак, плётак. НІХАЙ ТВАЯ СЬВІНЬНЯ ВОЙТАМ БУДЗЯ. Гаво-рыць той, хто не хоча весці далей пустой спрэчкі і ўсту-пае свайму апаненту, спыняючы размову. НІХАЙ ТОЙ СІРАДЗІЦЬ, ХТО НА ПЕЧЫ СЯДЗІЦЬ *. Гэтак кажа той работнік, які ідзе на цяжкую працу, калі яму напамінаюць пра пост. Насовіч: Ніхай той серадзіць, хто дома сядзіць. НІХТО НІ БАЧА, КАЛІ СІРАТА ПЛАЧА, А КАЛІ СІРАТА ЗАСЬМЯЕЦЦА, ДЫК УВЕСЬ СЬВЕТ ЗДРЫГА-НЕЦЦА. Ніхто не бачыць, як нейкі гаротнік гаруе. Але калі ён упартай працай разбагацее, дык усім стане зайзд-росна. Федароўскі: Як сірата плача, то ніхто ні бачыць, а як скача, то ўсе бачаць. Гл. с. 126, 131. НІХТО НІ БАЧА, ШТО Ў МНЕ, А КОЖНЫ БАЧА, ШТО НА МНЕ. Ніхто не ведае, што чалавек еў, а кожны бача, што ён надзеў. Насовіч: Ніхто не ведае, як хто абе-дае; Федароўскі: Ніхто ні ведае, што ў каго за зубамі; Ні-хто ні ведае, як сірата абедае. НОВАЯ МІТЛА ТОКУ НІ ДЗЯРЭ. Калі прыяджае но-вы чыноўнік, то спачатку бярэ невялікі магарыч. НОВАЯ НЯ ПОРЫЦЦА, А ДОБРАЯ НІ ВАЛОЧЫЦ-ЦА. Прымаўляюць, калі хто-н. пачне хваліць таго, хто бадзяецца па свеце, і раіць узяць яго на работу. НОВАЯ СІЦЦА НА КАЛОЧКУ ВІСІЦЦА, А СТАРОЯ ПАД ЛАЎКАЙ ВАЛЯІЦЦА *. Новы чалавек ці новая рэч
у сям’і ці грамадзе заўсёды ў пашане ў процілегласць старым людзям або рэчам. Насовіч: Новае сітко на ка-лочку, як пастарэе, то і пад лаўкаю палежыць; Грынблат: Новае сітка на калку навісіцца, а старое і пад лаўкай паваляецца; Федароўскі: Ново сітачко на калочку, а на старасць пад лаўкаю. НОЧ ПАГОНЯ, НОЧ ПРЫГОНЯ. Пра тых, хто на працу ідзе досвіткам і дахаты вяртаецца пасля змяркання. НЯ БОЙСЯ ЗІМЫ, А БОЙСЯ ЗАЗІМКА. Зіма для людзей нястрашная, бо яны да яе падрыхтаваліся. Знач-ныя складанасці стварае ранняя вясна, калі выпадзе зазімак і выйдуць харчы, калі няма чым статак карміць. Федароўскі: Зіма з велікім горлам, усё паесць. НЯ БОЙСЯ ПАНА, А БОЙСЯ ПАДПАНКА. Не так страшыся дэспата, як яго паслугача-падхаліма. Насовіч: Не бойся звягліваго, а кусліваго. НЯ БОЙСЯ П’ЯНІЦЫ, А БОЙСЯ НІДБАЛІЦЫ, БО П’ЯНЫ ПРАСПІЦЦА, А ГУЛЬТАЙ ГЭТКІМ БУДЗЕ ДА ВЕКУ. Гэткую параду даюць маладой, калі яна выбірае з жаніхоў паміж п’яніцай і гультаём. НЯ БУДЗЬ НІ ВОЙТАМ, НІ СВАТАМ, ДЫК НЯ БУДЗІШ ЧАЛАВЕКАМ ПРАКЛЯТЫМ. Войта клялі, што на прыгон выганяў, а свата — што благую жонку сасватаў. НЯ БУДЗЯ ГІША, ДЫК БУДЗЯ ЧОРТ ІНШЫ. Гаво-раць, калі замест аднаго благога чыноўніка будзе другі, ні лепшы за папярэдняга. НЯ ВЕР КАНЮ Ў ДАРОЗЯ, А ЖОНЦЫ ДОМА *. Прыказваюць таму, каму жонка здрадзіла. Федароўскі: Ні вер каню запрагаючы, маладой жонцы ў дарогу выбіраючы. НЯ ВЕР НІКОМУ, ДЫК НІХТО НІ ЗДРАДЗЯ. Пера-сцярога не быць надта даверлівым. Насовіч: Не вер нікому, ніхто ні здрадзіць; Федароўскі: Ня вер, то ня ашукаюць; Ні вер нікому, то ні здрадзіць ніхто. НЯ ВІННА СЬВІНКА, А ВІННА ДЗІРКА. Калі гаспадар дбайна глядзіць сваю маёмасць, дык у яго не будзе шкоды. НЯ ГОЛАД БАБОВАЯ КАША. Прымаўляюць бацькі, калі дзеці ганяць страву, што нясмачная. НЯ ГОЛІНА, А СТРЫЖАНА. Калі ўпарты ў спрэчцы хоча пераканаць апанента ў сваёй праваце. Федароўскі: Ні голено, да стрыжано; Тут голено, але мудро.
НЯ ГЭТА СІЛА, ХТО ЎТРЫМАЯ ПАЛКАГА КАНЯ, А ГЭТА СІЛА, ХТО УТРЫМАЯ СВАЁ ПАЛКАЯ СЭРЦА. Не таму слава, хто мае моцную фізічную сілу, а таму слава, хто мае сілу волі. НЯ ДЗІВА, ШТО КАРОВА ЧАРНА, А МАЛАКО СІВА. Прымаўляюць, калі хто-н. дзівіцца з натуральнай з’явы. Насовіч: Велікое дзіво, што карова чорна, а малако сіво. НЯ ДЗІВА, ШТО Ў КАРАЛЯ ДАЧКА ХАРАША *. Прымаўляюць, калі багаты мае дарагія рэчы, або калі яго дзеці добра і прыгожа апрануты. Насовіч: Дзіво, што ў караля да жонка хараша; Федароўскі: Што за караля да хараша жонка; Не дзіво (дзіва), цо ў караля (у круля) жон-ка пекна. НЯ ДУРАНЬ ЗДУМАЎ ПРЫКАЗКУ. Гэтай прыказ-кай папярэджваюць наступную за ёй, як і выразам «Як той казаў». Насовіч: Удаўся на прыказкі, як сабачча шкура на прывязкі; Федароўскі: Здаўся на прыказкі, як сабака (сабачая скура) на прывязкі. НЯ ЕЎ - НЯ МОГ; ПАД’ЕЎ - НІ РУК НІ НОГ *. Пра гультая, які не мог працаваць, бо быў галодны, а пад’еў-шы, захацелася паляжаць. НЯ ЗЫЧ ЛІХА ДРУГОМУ, КАБ НІ ДАВЯЛОСЯ СА-МОМУ. Гавораць таму, хто цешыцца з чужой бяды. Федароўскі: Ні зыч таго нікому, што табе ні міло. НЯ ЗЬВЕДАЎШЫ БРОДУ, НЯ СУНЬСЯ Ў ВОДУ. Папярэджанне, каб быць асцярожным і прадбачлівым, не брацца за незнаёмую справу непадрыхтаваным. Насовіч: Ні знаўшы броду, ні сунься ў воду: Федароўскі: Не знаючы броду, не лезь у воду. НЯ МАЙ СТО КОП, А МАЙ СТО СЯБРОЎ *. Сябры часта выручаюць у бядзе, таму сябры даражэйшыя за багацце. Санько: Чалавек без сяброў, што печ без дроў; Няма грошай — не бяда, як сяброў грамада; Лепш сто сяброў, чым сто рублёў. НЯ МАЙ ХВОРАГА ЗА ПАМЁРЛАГА, А ПАЛАГА ЗА ПРАПАЛАГА. Як хворы можа паправіцца, гэтак падужны на маёмасць можа разжыцца, а падупалы на невялікіх заганах можа іх пазбавіцца. НЯ МАНІСЯ, ДЫ БОГУ МАЛІСЯ. Нагадваюць тым, хто занадта самаўпэўнены ў сваіх будучых удачах.
НЯ МАЧЫСЯ, БО ГОЛЕНЫ НЯ БУДЗІШ. Пра таго, хто, упэўнены ў сваіх будучых удачах, чыніць вялікія прыгатаванні, хоць яны і не ажыццявяцца. НЯ МЫ ХЛЕБ НОСІМ, АЛІ ХЛЕБ НАС. Пра пада-рожнікаў, якія заўсёды носяць за плячыма ежу. НЯ МЫЎСЯ - ЛЯНІЎ; ПАМЫЎСЯ - ХВАСЛІЎ. Пра благіх людзей, якім цяжка дагадзіць, бо яны заўсёды знойдуць прычыну, каб прычапіцца да чаго-н. НЯ ПІ, НЯ ЕШ I 3 ХАТЫ НЯ ЛЕЗЬ *. Пра благое надвор’е, у час якога не раяць выбірацца ў дарогу або выходзіць з хаты. НЯ ПЛЮЙ У СТАРЫ КАЛОДЗІСЬ, БО МОЖА ПРЫДЗІЦЦА КАЛІ ЗЬ ЯГО ВАДЫ НАПІЦЦА *. Не рабі знявагі свайму старому дабрадзею, бо прыдзецца калі да яго за дапамогай звярнуцца. НЯ СУЧКА БРЭША, А КАРЫТЦА. Калі сучку добра карміць, то яна будзе добра брахаць. Пра падхаліма, які за падачкі падтрымлівае свайго гаспадара. НЯ СЬЛЕПА КАРОВА, ШТО НА СТРАСЕ САЛОМА. Пра нярупнага гаспадара, які не можа прывесці да парадку хатніх рэчаў і кажа: «Усё ёсць, толькі пагатуй і звары». Насовіч: Ні галодна карова, калі ў стресі салома. НЯ СЬЛЕПА, БЯЛО, ШТО Ў ВАДЗЕ БЫЛО. Жартаў-лівы адказ прачкі, калі бялізна не вельмі добра памыта. НЯ СЬПІЦЦА ВАЎКУ ПАД СЯЛОМ. Пра таго, каму трывожна ў незнаёмым або небяспечным месцы. НЯ ТОЙ ЧАРВЯК, ШТО МЫ З’ЯДЗІМ, А ТОЙ ЧАРВЯК, ШТО НАС З’ЕСЬЦЬ. Жартуюць старыя, калі іх дзеці напамінаюць, каб чарвівых грыбоў у ежу не паклалі. Федароўскі: Не то чэрві, што мы ямо, але што нас з ’ядзяць. НЯ ТОЛЬКІ ДУРАНЬ ВАЛА ГУБЛЯЯ. I ў разумнага здараюцца прыгоды і памылкі. НЯ Ў ТЫМ ДЗІВА, ШТО КАБЫЛА СІВА, А Ў ТЫМ ДЗІВА, ШТО ВОЗУ НІ ВЯЗЕ *. Сутнасць рэчы і яе з’яву трэба бачыць не ў яе вонкавым выглядзе, а ў яе ўнут-раных уласцівасцях і якасцях. Федароўскі: Мало цо, цо кабыла сіва, але чум яна не цягне? НЯ ЎВЕСЬ ТОЙ СВЕТ, ШТО Ў ВАКНЕ. Ёсць на свеце больш цікавыя і прыгожыя рэчы, чым тыя, што За Зак. 2003 73
перад намі. Кажуць таксама, калі пры сватанні каму-н. адмовіць дзеўка, або хто-н. не купіць нагаданую рэч. НЯ ЎСЁ ТОЕ ЗОЛАТА, ШТО БЛІШЧЫЦЬ *. Не ўсё знешне прывабнае, прыгожае мае вялікую вартасць. Пра чалавека благога, які робіць выгляд добрага. Санько: Не ўсё тое смачна, што ўзрачна; Не ўсё тое золата, што свеціць; Не ўсё мёд, што салодкае; Не кожная блішчастая стрэльба добра страляе. НЯ ЎСЁ ТОЕ СМАЧНА, ШТО САЛОДКА. Пра чала-века, у якога ліслівыя словы, але здрадніцкія імкненні. НЯ ЎСЁ ТОЕ, ХОРАША, ШТО ЧЫРВАНА. НЯ ЎСЕ ТЫЯ КРАСКІ ЦВЯТУЦЬ, ШТО РАНА РАСПУСКАЮЦЦА; НЯ ЎСЕ ДЗЕЎКІ ЗАМУЖ ІДУЦЬ, ШТО ЗМАЛАДА КАХАЮЦЦА *. Пра дзяўчыну, якая з мо-ладу была стройнай і прывабнай, але замуж не выйшла. НЯ ЦЕШСЯ ЧУЖОЙ БЯДЗЕ, БО СВАЯ ІДЗЕ *. Гавораць таму, хто злараднічае, цешыцца з чужой бяды. Санько: Не радуйся чужой бядзе, бо свая ззаду ідзе; Не цешся з чужой бяды: свая за гоні ад барады; Не смейся, рабе, будзе і табе; Не смейся, брудзе, бо й табе будзе; Хто з каго смяецца, таму не мінецца; Хто з чужой бяды смяец-ца, таму галава завінецца; Не зыч ліха другому, каб не давя-лося самому; Прыйдзе да цябе чарада — сустрэне цябе бяда; Федароўскі: Не смейся чужой бядзе, бо і твая на градзе. НЯ ЦЕШСЯ, КАЛІ ЗНАЙШОЎ, I НІ СМУЦІСЯ, КАЛІ ЗГУБІЎ. Цешыцца сваёй знаходкай — гэта цешыц-ца бядой таго чалавека, хто згубіў. Свая ж згуба вучыць быць пільным і асцярожным. НЯВОЛЯ СКАЧА 1 ПЛАЧА. Плача, бо цяжка жыць; скача, бо чалавека прымушаюць рабіць гэта абставіны. Федароўскі: Чаго ніволя ні зробіць; Ні скачучы, то плачучы. НЯДОБРА, КАЛІ ЖЫД ПАЗНАЯ ГРУНТ, А МУЖЫК ПАЗНАЯ ХУНТ. Селянін павінен трымацца зямлі, а жыд гандлю. Федароўскі: Ні будзе ўжэ дабра, калі пазнаў му-жык фунт, а жыд грунт. НЯМА ГОРШАЙ БАЛЕСЬЦІ, КАЛІ (ЯК) ХОЧАЦЦА ЕСЬЦІ. Так гаворыць той, хто часта галадаў. НЯМА ПАТРЭБЫ ЗДАРОВАГА ЛЯЧЫЦЬ, А РАЗУМ-НАГА ВУЧЫЦЬ. Кажуць таму, хто бярэцца вучыць разум-нейшага за сябе.
НЯМА ТЭЙ КРАМКІ, ДЗЕ Б ПРАДАВАЛІСЯ РОД-НЫЯ МАМКІ. Ні за якія грошы не купіш роднай мамкі. НЯМА ТЭЙ ХАТКІ, КАБ НІ БЫЛО ЗВАДКІ. У кож-най сям’і могуць быць сваркі. НЯЎМЕКУ РУКІ НІ БАЛЯЦЬ. Пра таго, хто некалькі разоў перарабляе дрэнна выкананае. п ПА АДНАМУ, ПА АДНАМУ ДЫ ЎСЕ ПАМРОМ. Каб суцешыць сям’ю памерлага, так прымаўляюць на хаўтурах. ПА ВЯСЬНЕ РУКАМІ СПЛЯСЬНЕ. Гэтак папярэдж-ваюць гуллівую дзяўчыну, каб яна не аказалася потым у роспачы. ПА ГАСПАДАРУ ПЛАЧА КЛЕЦЬ, А ПА ГАСПАДЫ-НІ ПЛАЧА ПЕЧ. Пры благім гаспадары няма парадку ў гаспадарцы, і клець часта пустуе; пры благой гаспадыні сям’я часта бывае не накормлена. ПА ЛАСЫМ КУСЯ Я Й ВАДЫ НАП’ЮСЯ. Гаворыць практычны селянін, якому пасля смачнай ласай ежы добра і вады напіцца. Насовіч: Па добраму (смашнаму) кусе вады нап’юся. Гл. с. 192. ПА НІТАЧЦА КЛУБОЧКА ШУКАЮЦЬ. Калі вінава-тага знаходзяць па ледзь прыкметных адзнаках і здагад-ках. Насовіч: Па нітцы (па нітачцы) дойдзеш да клубка. ПА САЎКУ Й ШАПКА *. Кожны атрымлівае тое, ча-го ён заслугоўвае, чаго ён варты, дастойны, што адпавя-дае яго становішчу. Ужываецца і тады, калі нехта па сабе падбірае кампанію. Лепешаў: Па Сеньку (па Хомку, па Юр-ку) і шапка; Санько: Па каню і хамут. ПАВЕР — ПАМЕР. Даючы што-н. на павер, трэба добра падумаць, каму можна даваць. ПАГАВОРЫМ, ДЗЯДЗЬКА, АБ ЛЮДЗЕЙ, БО АБ НАС ЛЮДЗІ ЎЖО ДАЎНО ГАВОРУЦЬ. Людзі гавораць пра дрэнныя паводзіны іншых, каб прыменьшыць свае. ПАГЛЯДЗІМ, ДЗЕ КАГО ПАСАДЗІМ. За сталом кож-ны заслугоўвае месца паводле сваяцтва і заслуг перад гра-мадствам. ПАД БОКАМ БАГАЦЬЦЯ НЕ ВЫЛІЖЫШ. Прымаў-ляюць гультаю, які хоча разбагацець, але больш адлеж-ваецца, чым робіць.
ПАД ЛІЖАЧЫ КАМЕНЬ ВАДА НІ ЦЯЧЭ. Калі ні-чога не рабіць, справа з месца не зрушыцца. Насовіч: Пад лежачы камень вада не падбежыць (не цячэ); Санько: Ляжачыя і грошы ржавеюць; Пад ляжачы камень вада не бяжыць (не падплыве). Гл. с. 140. ПАД СТАРАСЬЦЬ I КОТ ДУРНЕЯ. Пра старога, калі той памыліцца або скажа што-н. недарэчнае. ПАДАРОЖНЫ ЗА САБОЙ ХАТЫ НЯ НОСЯ. Гэтак гавораць гаспадары і падарожны, калі апошняга пускаюць нанач. ПАДБІВАЙ ВІЛЫ ДЫ БЯРЫ НА ЎСЕ ЖЫЛЫ; ПА-ДЫМАЙ ВЫШЭЙ НОСУ ДЫ КІДАЙ НА КАЛЁСЫ. Жартаўліва прыгаворваюць, калі вывозяць з хлява гной. ПАЕХАЛІ ГЛУХІЯ, ПАВЯЗЬЛІ ДРОВЫ СУХІЯ. Гэтак жартуюць з таго, хто недачуе нейкае слова, перакруціць яго на падобнае, што змяняе сэнс выказвання. Насовіч: Глухому дурное здаецца; Глухому святая памяць; Не кажан глухі чуе. ПАЖЫВЁМ ДАЛІ, ПАЧУІМ БОЛІ. Пажывём - па-бачым. Калі пачуюць няпэўную навіну, то спадзяюцца на яе праясненне праз пэўны час. Грынблат: Пераначуем — болі пачуем; Санько: Пажывем далей, угледзім болей; Па-жывем, пабачым больш; Хто дажыве, той паглядзіць; Пе-раначуем, то болей пачуем; Пераначуем — лепей пачуем; Што было, то бачылі, а што будзе — пабачым. ПАЗНАЮЦЬ СОКАЛА ПА ПАЛЁТУ, А САВУ ПА ПАГЛЁДУ. Характар чалавека пазнаюць па яго паводзінах, справах, учынках, якія накладваюць адбітак на ўсе яго па-водзіны. Федароўскі: Яяго пазнаю, каб і скуру з яго здзерлі. ПАЗЫЧАЙ — БЛАГІ ЗВЫЧАЙ *. Гавораць таму, хто пазычае. Насовіч: Хто не мае, той пазычае. ПАЗЫЧАЦЬ - САКОЛЫЯ ВОЧЫ, А АДДАВАЦЬ САВІНЫ. Калі хто-н. пазычае, глядзіць весела, як сокал; а як трэба аддаваць пазычанае, глядзіць панура, бо шка-дуе. Федароўскі: Лёгкі да пазычкі, цяжкі да аддачы. ПАЗЫЧОНЫ ХЛЕБ ЕШ ДЫ АГЛІДАЙСЯ. Пазычоны хлеб няспорны, бо хутка разыдзецца, а аддаваць прый-дзецца. ПАЙДЗІ ДА ЛЮДЗЕЙ, ДЫК ПАЧУІШ, ШТО ДОМА РОБІЦЦА. Як бы пільна ні трымаў сакрэты пра сваё ся-мейнае жыццё, усё роўна людзі даведаюцца.
ПАЙДЗІ Ў ЧУЖОЕ СЯЛО, ДЫК ПАЧУІШ, ШТО Ў СВАІМ РОБІЦЦА. Людзі не менш цікавяцца чужымі, далёкімі навінамі, чым сваімі блізкімі. Федароўскі: Пае-дзем, бабка, у чужое село, то будзем ведаць, што робіцца ў нашом, ПАКУЛЬ БЕДНЫ ЗАЙДЗЯ, ДЫК БАГАТЫ ЗАЕДЗЯ *. Калі разыдуцца чуткі, што недзе далёка таннае прадаец-ца, багаты заўсёды апярэдзіць беднага. ПАКУЛЬ ДЗЕД МОВУ ЗГУКАЎ, БАБА КЛЁЦКІ З’ЕЛА *. Прагматык заўсёды выгадвае. ПАКУЛЬ ДЗІЦЯ НІ ЗАПЛАЧА, МАЦІ НІ ЗДАГА-ДАІЦЦА. Пакуль пакрыўджаны не скажа, што яму трэба, нельга разлічваць на дапамогу. Насовіч: Дзіцятка не пла-чыць, мамка не знаець; Грынблат: Дзіця не плача, маці не дагадаецца. ПАКУЛЬ ЖАНІЦЦА - ЗАГАІЦЦА *. Гаворыцца жартаўліва як суцяшэнне таму, хто параніў што-н., выцяўся і падобнае, але хутка зажыве. Федароўскі: Да вяселя (пакуль весяло, то) загоіцца; Пакуль жаніцца (замуж ісці), то загоіцца; Покі васело скоіцца, то гэто загоіцца. ПАКУЛЬ 3 БАГАТАГА ПУХ, ДЫК ЗЬ БЕДНАГА ДУХ *. Калі бедны пачынае судзіцца з багатым, у большасці вы-падкаў гэта аказваецца безнадзейнай справай. Федароўскі: Пакуль з багатага пух, то з беднага дух вылезе. ПАКУЛЬ МЕНШЫ АБУЕЦЦА, ДЫК БОЛЫПЫ НА-ГАРУЕЦЦА. На старэйшага заўсёды выпадае большая пра-ца, чым на маладзейшага. ПАКУЛЬ СОНЦА ЎЗОЙДЗЯ, РАСА ВОЧЫ ВЫІСЬЦЬ *. Пакуль дачакаешся чаго-н. жаданага, то будзе позна, і прый-дзецца перанесці шмат пакут. Гэтак гаворыць бедны, калі яго суцяшаюць, абнадзейваюць. Насовіч: Пакуль слонко задзе, раса вочы выесць; Санько: Пакуль тое настане, ка-лом спіна стане; Пакуль да Бога, то чорт душу выйме; Па-куль тое настане, шмат вады сплыве; Пакуль сонца ўзый-дзе, раса вочы выесць. ПАКУЛЬ ЦЭП, ПАТУЛЬ I ХЛЕБ *. У беднага селя-ніна хлеб паяўляецца толькі восенню, калі малоцяць. ПАКУЛЬ ЧУЖЫ САБАКА ЗАБРЭША, ДЫК СВОЙ I ЎКУСЯ. Пакуль чужы слова благое скажа, свой цяжка пакрыўдзіць.
ПАЛЕЗШЫ ЗА ЖУКАМ, БУДЗІШ У БРУДЗЯ. Апы-нешся ў непрыемным становішчы, калі пасябруеш з ня-чыстым на руку чалавека. Насовіч: За жукам у гаўно ўле-зеш (улез, не лезь). ПАЛКАЯ СЭРЦА СКОРА ПІРАГАРАЯ. Шчырыя, з тонкай натурай людзі доўга не жывуць. ПАМАЖЫ ПАДНЯЦЬ, ДЫК БУДЗЕМ МІНЯЦЬ. Гаворыць той, хто хоча ўвачавідкі ашукаць пакупніка. ПАМЁРЦІ НІ ПАМРЭШ, А ЧАСЫ ПАТРЭШ. Жар-туюць часта з таго, хто прыкідваецца хворым і ўвільвае ад працы. ПАН КЛАДЗЕ ПІЧАЦЬ, А МУЖЫК ГЛЯДЗІЦЬ, АД-КУЛЬ ПАЧАЦЬ. Пра спрытнага селяніна, які глядзіць, каб багатага і вучанага пана ашукаць. Федароўскі: Пан кладзе печаць, а мужык ведае, адкуль пачаць. ПАНА КЛЯНУЦЬ, А Ў ПАНА БРУХА РАСЬЦЕ. Клё-ны нікому не шкодзяць. Лепешаў: Пана клянуць, а пан тлусцее (таўсцее). ПАНУ ВЕРНА НІ СЛУЖЫ, ЖОНЦЫ ПРАЎДЫ Н1 КАЖЫ, 3 ЖЫДАМ ШЧЫРА НІ ДРУЖЫ I ЗДОЛЬНІ-КАЎ НІ БЯРЫ. 3 жыццёвага вопыту селяніна. ПАНЫ СВАРУЦЦА, А МУЖЫКОЎ ЧУБЫ ТРАШ-ЧАЦЬ *. Пры сутыкненні ўладных людзей церпяць іх пад-началеныя. Прыгаворваюць і тады, калі валадары дзеляць народ на дзве веры і правакуюць біцца адзін з адным. Федароўскі: Паны б’юцца (чубяцца), а ў мужыкоў бокі тра-шчаць; Паны калоцяцца, а на мужыку чупрына гарыць. ПАПА ЎСЕ ЗНАЮЦЬ, А ПОП НІКОГА. Пра таго, да каго пры патрэбе звяртаецца ўся грамада. ПАПОВА НЯ ВЫСАХЛА, НЯ ВЫМАКЛА. Поп ад-нолькавую плату бярэ за паслугу, хоць у сялян і не-дарод. ПАПРАЎ, КУМЯ, КАТЫ ЛАЗЮЦЬ! - А КАЛІ КУМ ПАПРАВІЎ, ДЫК I САБАКІ ПАЛЕЗЬЛІ. Гэтак высмей-ваюць благога работніка. ПАРА КАСЬЦІ НЯ ЛОМЯ *. Кажуць, калі раяць дзе-цям цёпла адзявацца або зачыняць вокны. Гавораць, калі хто-н. не адчувае нязручнасці ад празмернай гарачыні. Насовіч: Пара касьцей не ломіць; Санько: Ад цяплосці не баляць (ня гнуцца) косці.
ПАРАБАК ПЕРШЫ ГОД КАЖА «ВАША», ДРУГІ ГОД - «НАША», А ТРЭЙЦІ ГОД КАЖА «МАЁ». Гаспа-дары лічаць: нельга доўга трымаць парабка, бо ён і не належачае яму палічыць сваім. А парабак са свайго боку высмейвае гаспадароў, як напрыклад: Федароўскі: Яму трэ-ба такога парабка, каб ні піў, ні еў і гаўном сраў, а ён, каб лыко драў і грошы браў. ПАСІ, БОЖА, АСТАЛЬЦО. Прымаўляе гаспадар, калі рэжа на мяса нейкую скаціну. ПАСЛАНЦА НЯ Б’ЮЦЬ, НІ КАРАЮЦЬ. Гэтак пры-маўляе свацця, калі прыходзіць да маладой пытацца, ці можна прыйсці да яе ў сваты. Пасланец — недатыкальная асоба. Насовіч: Пасланца ні сцінаюць, ні вешаюць; Феда-роўскі: Пасланца ні секуць, ні рубаюць; Пасланцамі воўк ня тые (ні сыты). ПАСТАЎЛЁНА — БАСЛАЎЛЁНА. Гэткім жартам гаспа-дыня запрашае гасцей садзіцца за стол, калі пастаўлена на яго страва. Федароўскі: Што пастаўлено, то благаслаўлёно. ПАСЬЛЯ КАШЫ НІМА ПАШЫ *. Добра пад’еўшы, цяжка працаваць. У звычаі беларусаў падаваць кашу апош-няй стравай. Насовіч: Па кашы німа пашы; После кашы не будзе пашы; После кашы б’юць у зашый. ПАСЬЛЯ СЬМЕРЦІ МНОЙ ХОЦЬ ПЛОТ ПАДАП-РЫ *. Пасля таго, калі ўсё скончыцца, бескарысна дзей-нічаць, абурацца або ўслаўляць, апраўдваць тое, чаго ўжо не вернеш. Насовіч: Па маёй сьмерці ніхай тут хоць выюць чэрці. ПАСЬМЯЯЎСЯ ЛЫСЫ 3 ПЛЯШЫВАГА. Кажуць не-пахвальна таму, хто высьмейвае іншага, хоць і сам заслу-гоўвае такой жа насмешкі. Лепешаў: Пасмяяўся шалудзівы з (каля) пляшывага; Насовіч: Насмяяўся шолудзівы пляшы-ваму; Грынблат: Пасмяяўся лысы з пляшывага. ПАШАНЦАВАЛА, ЯК ЖЫДУ 3 ГАРЫ ЕДУЧЫ *. Калі нехта меў недаўгавечнае шчасце, якое хутка скончылася. 3 казкі: У жыда быў лянівы конь, што ніколі не бег. Але калі з гары напёр воз, дык конь пабег. Жыд усцешыўся, але радасць была нядоўгая, бо конь з возам і жыдам па-ляцелі ў канаву. ПАШКАДАВАЎ ВОЎК КАБЫЛУ, ПАКІНУЎ ХВОСТ ДЫ ГРЫВУ. Кажуць пра таго, хто толькі на словах шка-
дуе каго-н., а на самой справе гатовы нашкодзіць яму. Так-сама падняволеныя прыказваюць прыгнятальніку. Санько: Пашкадаваў воўк казла: пакінуў ногі ды хваста; Злітаваўся рак над жабаю дый вочы выдраў; Злітаваўся так, як над жабаю рак; Любіў рак жабу, аж вочы выеў; Ад панскай дапамогі не пацягнеш ногі. ПАШЛІ ДУРНОГА, А ЗА ІМ ДРУГОГА *. Выказваюц-ца з абурэннем, калі пасланец не выканаў задання, а так-сама, калі ён доўга не вяртаецца. Федароўскі: Паслалі са-баку па табаку: і ані табакі, ані сабакі. ПАШЛО МІЛАЯ НА ПАСТЫЛАЯ. I мілае стала агід-ным, калі апынулася ў варожых руках. Федароўскі: Пайшоў мілы на рэчку; каб ведала, што чэрці ўзялі, паставіла б свечку. ПАШОЎ ГАНДАЛЬ НА ПЫНДАЛЬ. Кажуць пра бан-круцтва гандлю. Насовіч: Пашоў без падашоў; Пашоў Пет-рок без парток. ПАШОЎ ПАСОЛ, УВАЛІЎСЯ Ў РАСОЛ *. Калі пасла-нец бясследна знік і пра яго няма ніякіх вестак. Насовіч: Пашоў пасол да і ўпаў у расол; Федароўскі: Пашоў па квас і сам згас; Пашоў па попял, дый чорт ухопіў; Пашоў сабакі пасьвіць. ПАШОЎ СЬВЕТ НА СЬВЕТ. Гавораць так, калі людзі кідаюць сваё жытло і падаюцца ў свет з прычыны не-спрыяльных абставін. Насовіч: Свет велік, а падзецца ней-дзе; Федароўскі: Сьвет шырокі, а падзецца німа дзе (недзе). ПЕЙ ПЕСЬНІ ХОЦЬ ТРЭСНІ, АЛІ ЕСЬЦІ НІ ПРАСІ. Жартуюць з дзяцей, калі асабліва не хапае якой-н. ежы. ПЕНЬ ВЯЛІК, АЛІ ДУПЛАВАТ. Пра таго, хто вырас вялікі, але ні да чаго не здатны або дурны. Гаворыцца з іроніяй пра што-н. знешне вялікае, з чаго аднак няма карысці. Лепешаў: Вялікі пень, ды дурны. ПЕРАЖЫЛІ ЗІМУ Й ЛЕТА, ПІРАЖЫВЁМ I ГЭТА. Кажуць з надзеяй справіцца з цяжкасцямі. Федароўскі: Перабыла лета гарачае, перабуду жыццё сабачае; Лепешаў: Перажылі лета гарачае, перажывём і дзярмо сабачае. ПЕРШ З’ЯДЗІМ ТВАЁ, А ТАДЫ ХТО СВАЁ. Гавораць пратаго, хто ўвачавідкі ашуквае каго-н., выменьвае што-н. ПЕРШ ЗА ГРЭХ, ЯК ЗА ПРАЎДУ. Гавораць, калі ча-лавека абвінавацяць, але пазней выяўляецца, што ён ня-
вінны. Насовіч: Што праўда, то не грэх; Федароўскі: За праўду Бог стаіць. ПЕРШ ТПРУЛЯЧКА, ТПРУЛЯЧКА, А ПОТЫМ: СТОЙ, ВОЎЧА ДУХ! Гэтак гаспадар ласкава кліча каня, пакуль не забрытае. Гаворыцца пра людзей, якія пакуль не возь-муць у рукі чалавека, абыходзяцца з ім ласкава, а потым нават і пагражаюць. Грынблат: Спачатку: кося, кося, а потым за грыву ды ў воз; Кось-кось, ды ў аглоблі; Косю, ко-сю, да аброку; а як пойме, той кіем па боку; Насовіч: Кося, кося! Штоб толькі паймаць давялося; Сержпутоўскі: Кося-кося, дам аброку, а там дугою па боку; Кося, кося, пакуль не акілзаюць (не абуздаюць). ПЕРШАГА ТОРГУ НІ МІНАЙ. Прымаўляюць пры гандлі, а таксама дзяўчыне, калі яе сватаюць першыя сва-ты. Насовіч: Першага торгу ніколі ні мінай; Федароўскі: Першага торгу ніколі ні апускай. ПЕРШЫ БЛІН КОМАМ. Пачатак любой працы бы-вае няўдалым. Прымаўляюць у апраўданне няўдалага па-чатку якой-н. справы. Лепешаў: Першы блін камяком; Санько: Першае цялятка — шчанятка; Першыя каты за платы; Першы плод за плот; Першую работу за плот вы-кідаюць; Першы блін сабаку. ПІРАД ПАНАМ ТОДАРАМ РАСХАДЗІЎСЯ ХОДА-РАМ. Пра таго, хто вымушан па матэрыяльных прычы-нах дагаджаць свайму ўладару, нават прыніжаючы сваю годнасць. ПІРАХРЫСЬЦІСЯ ДЫ ПУСЬЦІСЯ. Парада быць ад-важным, калі пасылаюць у небяспечнае месца. ПІЦЯ, ЖЫЛЫ, ПАКУЛЬ ЖЫВЫ, А ЯК ПАМРОМ, ДЫК I КОЛАМ НІ ЎБ’ЁМ. Жартуюць у час выпіўкі. На-совіч: Пійце, жылы, покуль жывы, піце, да часу не трыце; Федароўскі: Пій і еш, пакуль рот сьвеж, бо як умрэш, то і колам ні ўвапрэш. Гл. с. 158. ПЛАКАЎ, ПЛАКАЎ, - УСЁ БОГ АДНАКАЎ, А ЯК СТАЎ СЬПЯВАЦЬ - СТАЎ БОГ ДАВАЦЬ. Плачам свайго жыцця не паправіш. Лепш весяліцца, чым бедаваць. Гэтак гаворыцца для падбадзёрвання, бо шанцуе таму, хто вясёлы і ў бядзе. Федароўскі: Плакаў, плакаў — Бог аднакаў, як зачаў скакаць, то і Бог стаў даваць.
ПЛАТА Ў КАТА, АБЫ ДУША НЯ Ў ПНІ. Пра таго, хто не клапоціцца пра добрую плату за работу, — абы ежа была добрая. ПЛАЦЯ НІ БАГАТЫ, А ВІНАВАТЫ *. Гэтак напамі-наюць даўжніку, калі ён адмаўляецца вяртаць доўг, бо бедны. Насовіч: Не плаціць багаты, а плаціць вінаваты. ПЛАЧЦЯ, ВОЧЫ, ХОЦЬ ПАВЫЛАЗЬЦЯ, БО БАЧЫ-ЛІ, ШТО КУПЛЯЛІ. Жартуюць з таго, хто купіў непры-годную рэч або памыліўся ў жаніцьбе. Насовіч: Плачьце, вочы, хоць повылазьце: відалі, што куповалі. ПЛЮНЬ ДЫ НАГОЙ ЗАТРЫ. Гавораць у суцяшэнне таму, каб ён не звяртаў увагі на наведзеныя на яго паклёпы. ПОЛЯ РОЎНА ЛЯЖЫЦЬ, ДЫ ГУЛЯЦЬ НІ ВЯЛІЦЬ. Палявая гаспадарка патрабуе, каб гаспадар працаваў на ёй, а не гуляў. ПОП СВАЁ, А ЧОРТ СВАЁ: АДДАЙ МАЮ МАЛІТ-ВУ. Калі два праціўнікі адзін аднаму не ўступаюць. Гэтак кажуць і пра ўпартага чалавека, з якім цяжка дамовіцца. Федароўскі: Поп сваё, а чорт сваё: аддай маю літаня (лі-таню). ПОЎНАЯ БРУХА ДА ВУЧЭНЬНЯ ГЛУХА. Сытна пад’еўшы, чалавек цяжка ўспрымае веды, чым чалавек, які недаеў. Бяднейшы вучань, які часта недаядае, лепей вучыцца за багатага. ПРАДАЦЬ МОЖНА Ў ВАДНЫХ ЛАПЦЯХ, А КАБ КУПІЦЬ, ДЫК ТРЭБА СЯМЁРА СТАПТАЦЬ *. У пра-даўца толькі адна думка: добрую цану ўзяць; а ў таго, хто купляе, дзве: каб танна заплаціць і каб на тавары не ашукацца. Федароўскі: Прадаць (то) латво, а купіць — трудно; Прадаць, то і сын прадасць, але купіць, то і бацько ні купіць, як німа за што. ПРАДЗЕ, ДЫ НЯ ВЕДАЕ, ДЗЕ КЛАДЗЕ. Пра работ-ніка, які хваліцца зробленым, аднак яго працы не відаць. ПРАЗ СІЛУ Й КОНЬ НІ ВЯЗЕ. Кажуць, калі каму-н. далі работу, але яна пераўзыходзіць яго сілы і магчы-масці, каб яе выканаць. Насовіч: Через сілу і конь не сту-піць; Федароўскі: I конь праз (над) сілу ні возьме (ні пацягне). ПРАЙШЛА ЗІМА Й ЛЕТА, ПРОЙДЗЯ Й ГЭТА. Су-цяшаюць таго, хто зазнаў крыўду або бяду, якая з часам павінна забыцца.
ПРАПАЛА КАРОЎКА, ДЫК НІХАЙ ПРАПАДАЯ Й ВЯРОЎКА. Калі прапала вялікая дарагая рэч, няма чаго шкадаваць драбніцы. Насовіч: Прапала кароўка, ніхай прападзе і вяроўка; Прапала, і брызкаў нястала; Феда-роўскі: Узяў чорт кароўку — нехай берэ і вероўку; Узяў чорт вала, нехай берэ і повад. Гл. с. 174. ПРАЎДА ВОЧЫ КОЛЯ *. Кажуць так таму, хто не зга-джаецца з крытычнымі заўвагамі ў яго адрас. Праўда не вельмі прыемная рэч, асабліва тады, калі выклікае злосць, раздражняе таго, каму яна не падабаецца. Федароўскі: Праўду людзі не любяць. ПРАЎДУ Й У КАСЬЦЕЛЯ МОЖНА ГАВАРЫЦЬ. Ка-жуць, калі забараняюць праўду казаць. ПРАЦУЙ, НЯБОЖА, ДЫК I БОГ ДАПАМОЖА *. Па-рада гультаю. Федароўскі: Працуй, нібожа, то і Бог дапа-можа (паможа). ПРАЦУЯ АБЫ ДЗЕНЬ ДА ВЕЧАРА. Пра гультая. Фе-дароўскі: Працуе: ні за ім, ні перад ім. ПРАЦУЯ, А ПОТУ НЯ ЧУЯ. Пра павольнага, маруд-лівага работніка. Федароўскі: Працуе як грабежна кабыла; Працуе: ні за ім, ні перад ім. ПРАЦУЯ, ДУХУ ПАСЛУХАЮЧЫ. Працуе пад пільным наглядам прыганятага. ПРОЧ ІДЗІ, А ЖЫТА СЕЙ. У якім бы стане ні знахо-дзіўся чалавек, яго думы і імкненні звязаны з жыццёвымі інтарэсамі. Лепешаў: Паміраць збірайся, а жыта сей. ПРОША Ў КУТ, ДЗЕ ЎСЕ ТУТ. Гэтак запрашаюць гасцей сядаць за стол. ПРОША, ПАНІ КАЛОША. Жартаўлівае запрашэнне госця за стол, хоць яго і не завуць Калошам. ПРЫ ГАТОВАЙ КАЛОДЗЯ ДОБРА Ў АГОНЬ КЛАСЬ-ЦІ *. Калі хто мае свабодныя грошы, закладае гаспадарку ці прадпрыемства, каб атрымаць прыбытак. Калі ў ней-кай справе ёсць нейкі задзел (зачын), то добра і далей яе развіваць. Федароўскі: Пры гатовым пні добро агонь класьці; Да гатовага пня добрэ агонь прыкладаць; Рапановіч: У га-товы агонь лягчэй дроў падкінуць. ПРЫБЯРЫ ПЕНЬ, ДЫК I ПЕНЬ ХАРОШ *. Добрае адзенне або парадак, чысціня ўпрыгожваюць чалавека або
рэч. Лепешаў: Пень прыбяры, то і пень харошы; Прыбяры пень дык і ён будзе прыгожы; Убяры пень, і пень харош. ПРЫДЗЯ КАЗА ДА ВАЗА, ПАПРОСЯ СЕНА *. Не рабі непрыемнасцяў нікому, не адмаўляй нічыёй просьбе, бо тым самым пазбавішся падтрымкі ў будучым. Насовіч: Прыдзе коза да маго воза, просіць сена; Федароўскі: Прыдзе (прыйдзе) коза да воза прасіць аброку, дастане кіем па боку (да не будзе сена). ПРЫДЗЯ КАЗА ДА ЛАЗЫ, ПАПРОСЯ БРЭДУ *. Кажа той, каму адмовілі ў дапамозе. ПРЫМАЦКІ ХЛЕБ - САБАЦКІ *. Гаворыцца пра становішча прымака, які жыве ў доме бацькоў жонкі, якому прыходзіцца цярпець ад жаночай радні, асабліва ад цешчы. Лепешаў: Прымачы хлеб — сабачы; Насовіч: Пры-мачы (прымацкі) хлеб сабачы (сабацкі). ПРЫПЛОД ПАШОЎ ЗА ПЛОТ. Пра нярупнага гас-падара, у якога падох малады статак. ПРЫШЫЙ КАБЫЛЯ ХВОСТ, А Ў ЯЕ Й СВОЙ ЁСЬЦЬ. Гавораць, калі набылі непатрэбную рэч, якая будзе толькі замінаць. Насовіч: Прышыў кабыле хвост, а ў кабылы свой ёсць; Федароўскі: Прывяжы кабыле хвост, а ёй свой урос. ПУСТЫНЯ НІКОЛІ НЯ СТЫНЯ. Пусты чалавек ні-колі не стане паважным. ПУСЬЦІ ЗЛЫДНЯ НА ТРЫ ДНІ, А ЁН I ЗА ТРЫ ТЫДНІ НЯ ВЫЙДЗЯ. Кажуць з асуджэннем пра благога госця або кватаранта, з якім толькі адны клопаты і не-прыемнасці. Насовіч: Упрасіліся на тры дні, а ў год не выжы-веш; Санько: Упрасіліся злыдні на тры дні, а за тры гады не выжывеш; Упрасіўся на парог, а і з печы не згоніш; Федароў-скі: Упрасіліся злыдні на тры дні, дый год (рок) не выжанеш. ПУСЬЦІ СЬВІНЮ ЗА СТОЛ, ДЫК ІНА Й НОГІ НА СТОЛ *. Кажуць з асуджэннем пра грубага, нявыхаванага чалавека, здольнага зрабіць любое паскудства. Лепешаў: Пусці свінню пад стол, то яна захоча і на стол; Насовіч: Пусці свінню пад стол, яна залезе на стол; Пусці свінню за стол, яна з нагамі на стол; Санько: Пусці свінню пагрэцца, то і самому не будзе дзе дзецца; Пусці свінню на ўзмежак, то яна і ў бульбу; Федароўскі: Пусьці чорта да касцёла, то ён і на аўтар палезе (залезіць).
ПЧАЛА ЛЯЦІЦЬ НА ЛЮБЫ ЦВЭТ. Няма абмежа-ванняў у падборы сяброўства паміж людзьмі. ПЫТАЕЦЦА ЛЮТЫ, ЦІ ДОБРА АБУТЫ. У лютым бываюць вялікія маразы, таму трэба яшчэ насіць цёплы абутак. Федароўскі: Люты наробіць плюты; Люты пытае, ці абуты. ПЫТАІЦЦА ВАТА, ЦІ ДАЛЁКА ХАТА, А КАЖУ-ШОК ДЗЯРЖЫЦЬ ДУШОК. Жарт з аддзення, пашытага на ваце, якое ў параўнанні з кажухом не затрымлівае цяпла. Федароўскі: Быз кажуха берэ скруха. П’ЯНАМУ I ЧОРТ 3 ДАРОГІ САСТУПАЯ *. Папя-рэджанне, каб з п’яным не спрачаліся, не ўступалі з ім у спрэчку, лепш яго абыходзіць, каб пазбегнуць непрыем-насцяў. Насовіч: П’янаму і чорт з дарогі ўступае; От п ’янага і сам Бог уцекаў. П’ЯНАМУ Й МОРА ПА КАЛЕНА *. Іранічнае выказ-ванне пра п’янага, якому нічога не страшна, усё хоць бы што, хоць трава не расці. Санько: П’янаму і козы ў зола-це; П’янаму і козы ў золаце; П’яніцу і ў лужыне рай; Феда-роўскі: П’янаму рэчка па калена. П’ЯНІЦЫ Й КАПЛЯ ДАРАГА *. П’яніца выпівае ўсё да дна, да апошняй кроплі. Жартам кажуць пра таго, хто і малым даражыць. Таксама кажуць пра гаспадарлівага чалавека, які, збіраючы з поля збожжа, не пакідае нівод-нага каласка, ніводнай бульбіны. Насовіч: П’яніцу і капля дорага; Федароўскі: Добра піякові (п’яніцы) і (хоць) капя (кропля). П’ЯНЫ ПРАСЬПІЦЦА, А ДУРАНЬ НІКОЛІ. Кажуць у апраўданне п’янага чалавека: хоць з ім і дрэнна жыць, а з дурнем яшчэ горш. Насовіч: П’яніца праспіцца, а дурень ніколі. Р РАБІ, НЯБОЖА, ДЫК I БОГ ДАПАМОЖА *. Прымаў-ляюць таму, хто скардзіцца на свой лёс. РАБІЦІ НІ ПРЫБІЦІ. Пра падлетка, які не хоча пры-звычаіцца да ніякай работы. РАБОТА ДУРНЯ ЛЮБЯ. Гаворыцца жартаўліва або зняважліва пра тое, чыя руплівасць і дбайнасць не
ўхвальваецца, або шчырая праца не атрымлівае належнай платы. РАБОТА НЯ ВОЎК, У ЛЕС НІ ЎЦЯЧЭ *. Так кажа той, хто не спяшаецца з выкананнем якой-н. справы. Лепешаў: Работа не заяц, не ўцячэ; Санько: Патрэба ў лес не збяжыць: У Бога дзён многа — паробім; Федароўскі: Работа ні заяц, ні пабяжыць. РАБОТЫ АЖ ДА СУБОТЫ *. Жартуюць з таго, хто хваліцца, што мае багата работы, хоць на самой справе не вельмі многа. Федароўскі: Работы да самай суботы. РАДА Б ДУША Ў РАЙ, ДЫ ГРАХІ НІ ПУСКАЮЦЬ. Пра таго, хто хацеў бы нечага дасягнуць: але не мае магчымасці; каму прыходзіцца прымірыцца з абставінамі. Лепешаў: Хацеў бы ў рай, ды грахі не пускаюць. Гл. с. 134. РАДЗІ, БОЖА, 3 БОЧКІ ПАЎБОЧКІ. Жартуюць пры дрэнным ураджаі ці благіх заробках. РАДНЯ ДА ПАЎДНЯ, А ЯК СОНЦА ЗАЙДЗЯ, ДЫК I ЧОРТ ЯЕ ЗНАЙДЗЯ *. Гэтак прымаўляе стары, якога па-кінула радня, бо прымае толькі маладога, здаровага і батагата. Насовіч: Радня толькі да белага дня, а ў чорны дзень ні найдзеш. РАЗГУДНІЦА НА СЬВІНЬНІ ПРЫЕХАЛА. Калі ней-кая жанчына прыходзіць да маладога і ганіць маладую і наадварот, бо мае на ўвазе сватаць іншую. РАМІСЛА ЗА ПЛЯЧЫМА НІ НОСЯЦЬ *. Рамяство не абцяжарвае чалавека. РАНА РОСНА, А ЎДЗЕНЬ МЛОСНА, А ЎВЕЧАРЫ КАМАРЫ, - АНІ 3 КУСТА ГАЛАВЫ. Так адказвае гуль-тай на пытанне, чаму летам сена не накасіў. РАНА ЎСТАЎ, АЛІ ДЗЕНЬ НАСЬПЯШЫЎСЯ. Жар-туюць з гультая, які хваліцца, што рана падняўся, але ў яго працы не відаць поспеху. РАНЬНЯЯ ПТУШКА ЗУБКІ ЦЯРЭБЯ, А ПОЗНАЯ ВОЧКІ ТРЭ. Працавіты чалавек ужо шмат работы зро-біць, пакуль гультай толькі прачнецца. Насовіч: Ранняя птушечка носік цярэбіць, а позняя вочкі працірае: Санько: Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні вочкі ўцірае; Ранняя птушачка дзюбку калупае, а позняя вочкі прадзірае; Хто любіць працаваць, той не будзе доўга спаць; Федароўскі: Ранняя птушка зубкі церэбіць, а позна очкі прадзірае.
РАСЬХІНІСЯ ГРАЗЬ - БРУД ПЛЫВЕ. Кажуць, калі праходзіць міма ганарысты чалавек, які не лепшы за астатніх. РОД БЯЗ ВЫРАДКУ НІ БЫВАЯ. У калектыве заўсё-ды знойдзецца такі чалавек, які адрозніваецца ад іншых якімі-н. благімі якасцямі. Лепешаў: У сям ’і не без вырад-ка; Насовіч: Німа роду без выраду. РОДАМ КУРКІ ХАХЛАТЫЯ. Калі дзеці наследвалі ад бацькоў іх звычкі. РУКА РУКУ МЫЯ Й АБЕДЗЬВЯ ЧЫСТЫЯ. Кажуць, калі адзін выгароджвае другога ў якой-н. несумленнай справе. Насовіч: Рука руку мыець; Федароўскі: Рука руку мые, каб абедзьве былі белы; Рапановіч: Рука руку мые, нага нагу падпірае; Санько: Нага нагу падпірае, рука рука абмывае; Рука руку мые, чорт чорта крые; Рука руку мые, каб абедзве белыя (чыстыя) былі. Гл. с. 159. РЫХТУЙ ЛЕТАМ САНІ, А ЗІМОЙ КАЛЁСЫ. Пара-да загадзя рыхтаваць тое, што спатрэбіцца праз пэўны час. Практычная заўвага сялян, каб снасць заўсёды была зага-дзя гатова. Лепешаў: Рыхтуй калёсы зімой, а сані летам; Санько: Ладзь калёся зімою, а сані летам; На свята думай пра будзень, а ўлетку пра зіму. РЫЦЭР ТО РЫЦЭР, АЛЕ МЕХ НЯ ЦЭЛ *. Пра ашука-нага, які запэўніваў, што яго ніхто не ашукае. с САБАКА I НА БОГА БРЭША *. Кажуць, калі ліхі чалавек незаслужана зневажае нявіннага. Рапановіч: Са-бака і на Бога брэша; Федароўскі: Сабака ведае (знае), на каго брэша. САБАКА, НІ ПАКАЧАЎШЫ, НЯ З’ЕСЬЦЬ. Кажуць іранічна пра таго, у каго ежа выпала з рук. Кажуць так-сама, калі хто-н. зневажае дзяўчыну, высмейвае, потым з ею ж жэніцца. Лепешаў: Сабака не з’есць, пакуль не пакачае; Раманаў: Сабака, не пакачаўшы, не з ’есць; Феда-роўскі: Свіньня, ні пакачаўшы, ні з ’есць. САБАКА САМ СЕНА НЯ ЕСЬЦЬ I КАНЮ НЕ ДАЕ. Кажуць з неадабрэннем, калі нехта па зайздрасці іншым не дае карыстацца нечым і сам не карыстаецца. Лепешаў: Як сабака на сене — і сам не гам і другому не дам.
САБАКУ ВЫБІРАЮЦЬ ПА ПСЯРНІ, А ЖОНКУ ПА РАДНІ. Калі добрыя бацькі, то і дзеці добрыя: таму сваякі раяць маладому браць жонку з добрай радні. САВА НЯ РОДЗЯ САКАЛА *. У дзяцей паўтараюцца недахопы, заганы іх бацькоў. Лепешаў: Сава не прывядзе сакала, а такога ж чорта, як сама; Насовіч: Сава не ро-дзіць сакала; Федароўскі: Ні прывядзе (ні ўродзіць) сава сакала, да такога чорта, як сама. САМ ДЗЯМІДЗЯ, А МЯНЕ НЯ ВІДЗЯ. Пра таго, хто сам есць, а сябра ці знаёмага не частуе. САНЛІВАГА НІ ДАБУДЗІШСЯ, А ЛЯНІВАГА НІ ДАШЛЕШСЯ. Цяжка выкараніць заганныя звычкі і неда-хопы чалавечага характару. Але лепш мець лянівага работ-ніка, чым ніякага. Насовіч: Санлівага дабудзішся, а ляні-вага дашлешся. СВАЕЙ ЦАНОЙ НІ ПРАДАСІ Й НЯ КУПІШ. У кож-най спрэчнай справе трэба рабіць уступкі. Федароўскі: 3 сваею цаной на кірмаш ні прыедзіш; Сваёй цэны ні зложыш. СВАЙГО НІШЧАСЬЦЯ НІ АБОЙДЗІШ, НІ АБ’Е-ДЗІШ *. Калі наканавана няшчасная доля, яе не пазбег-нуць. Лепешаў: Свайго лёса не мінеш; Федароўскі: Сваёй ліхой долі ні ўгадаеш; Трэба наравіць сваёй ліхой долі. СВАЙГО НЯ МЕЎШЫ, ТРЭБА СПАЦЬ ЛЕГЧЫ НЯ ЕЎШЫ. Кажуць, калі немагчыма знайсці выйсце з цяж-кага становішча і даводзіцца прымірыцца з існуючымі аб-ставінамі. Янкоўскі: Свайго не меўшы, сядзе не еўшы. СВАЙГО РОЗУМУ НІКОМУ НІ ПРЫСТАВІШ. Пра таго, хто дамагаецца ўгаварыць упартага; прымусіць рабіць так, як яму хочацца. Лепешаў: Розуму ў чужую галаву лапатай не накладзеш; Федароўскі: Нікому сваго розуму ні ўставіш; Насовіч: Свайго розуму нікому не ваб’еш. СВАТУ ПЕРШАЯ ЧАРКА Й ПЕРШАЯ ПАЛКА. Ка-жуць так, калі бацькі маладога ці маладой у жыцці не-задаволены нявестай ці жаніхом. Пры сватанні на запоі-нах сват першы п’е да маладой. Насовіч: Свату падзяка альбо кульбака; Федароўскі: Свату першая чарка і першая палка. СВАЯ ВОЛЯ ДАЕ ДОЛЮ. Лёс чалавека залежыць ад яго самога, як ён пра сваю будучыню дбае. Федароўскі: Вольнаму воля, а спасённаму (сьвятому) рай.
СВАЯ САРОЧКА БЛІЖЭЙ К ЦЕЛУ *. Свае інтарэсы, патрэбы важней за чужыя. Кажуць, калі нехта наракае на таго, хто больш клапоціцца пра сябе. Ляцкі: Свая кашуля бліжэй к целу; Грынблат: Свая сарочка бліжэй да цела; Санько: Бліжшая кашуля, чым сярмяга (як кабат, як ка-жух); Кожнаму сваё мілейша; Кожны на сваю руку цягне; Кожнаму свая болька баліць; Кожнаму свой чарвяк сэрца точыць. СВАЯ СІРМЯЖКА НІКОМУ НІ ЦЯЖКА *. Тое, што робіцца для сябе, не здаецца ўтомным; клопаты пра самога сябе нікому не дакучаюць. Насовіч: Свая сярмяжка не важ-ка; Рапановіч: Свая ношка не цяжка; Санько: Свая сяр-мяжка не важка; Свая сярмяжка нікому не цяжка; Свая табака не пяршыць. СВАЯ ХАТКА, ЯК РОДНАЯ МАТКА *. Нідзе чалаве-ку так не чуецца, як у сваёй хаце: пра замілаванне да роднага краю, да мясцін, дзе нарадзіўся. Грынблат: Дара-гая (мілая) тая хатка, дзе радзіла мяне матка. СВОЙ БІСЯ, СЯЧЫСЯ, А ЧУЖЫ НІ МІШАЙСЯ *. Не трэба ўмешвацца не ў сваю справу, у сварку блізкіх людзей, бо можаш трапіць у непрыемнае становішча. Ляцкі: Свой бійся, рубайся, чужы не мяшайся; Рапановіч: Не сунь носа ў чужое проса; Грынблат: Дзе ядуць, туда ідзі, а дзе дзяруцца, адтуль ухадзі; Не тычы носа не ў сваё калёса. СВОЙ КВАС ДЗЯЦЕЙ ПАЕЎ *. Пра таго, хто сам павінен у сваім няшчасці. Насовіч: Не грашы ні на Бога, ні на кога: квас дзяцей паеў; Грынблат: У нашай сянні мамі ўсе бліны камамі; Нарабіў ліха — не чакай дабра; Федароў-скі: На воўка памоўка: а квас дзеці паеў. 3 казкі: У аўчын-ніка паўміралі дзеці. Ён звярнуўся да знахара, каб той угадаў, хто навёў чары на яго дзяцей. Знахар ведаў, што аўчыннік паіў сваіх дзяцей тым квасам, у якім моклі аўчынкі. Дык ён і сказаў: «Свой квас дзяцей паеў». СЕМ ГОД НЯВЕСТКА БЫЛА I НЯ ВЕДАЛА, ШТО СУЧКА БІЗ ХВАСТА *. Кажуць іранічна пра таго, хто не ведае агульнавядомых ісцін або тутэйшых парадкаў, дзе доўгі час жыў. Лепешаў: Сем гадоў нявестка жыла замужам і не ведала, што ў свёкра сучка без хваста; Фе-дароўскі: Не бачыла гаспадыня, што сем год сучка без хваста.
СЕМ ЖЫДОЎ НА ВОЗ, АБЫ КОНЬ ПАВЁЗ. Жартам кажуць, калі на адзін воз насядзе шмат людзей. Грынблат: Сем седакоў — не воз, абы конь вёз. СЕМ МУЖОЎ, ДЫ ЎСЕ БІЗ НАЖОЎ. Калі недзе са-бралася шмат людзей, але ніводзін не адказвае патрэбе. Ляцкі: Сем мужыкоў — усе без нажоў. СЕМ ПОЛ НАПЕРАД, А Я Ў ТРЫ ШТЎКІ I ТУДЫ ШТЫКІ *. Багатаму заўсёды пашана. Даўней беларускія жанчыны шылі спадніцы не ў цотны лік полак (у 3, 5, 7...), каб з пераду спадніца была скразная (суцэльная, нідзе не сточаная), каб спераду не было рубца. Самыя багатыя дзеўкі шылі спадніцы з сямі полак, а бедныя — з трох. На ігрышчах багатыя займалі пярэдняе месца, а бедныя за-ставаліся ззаду. Багатыя нават патрабавалі, каб іх прапус-цілі наперад. А бедная дзяўчына, у якой была спадніца ў тры столкі, ідучы на ігрышча, толькі спадзявалася, а мо-жа і яе першую запросяць на танец. СЕМ РАЗ АДМЕР, А РАЗ АДРЭЖ *. Кожную справу перш трэба старанна абдумаць, а потым ужо прыводзіць у выкананне. Лепешаў: Сем раз адмерай, адзін раз адрэж; Санько: Сем (дзесяць) разоў мер і то не вер; Без меры няма веры; Перш правер, а потым вер; Сем разоў глядзі, а назад не вядзі; Скажаш — не вернеш, адсячэш — не прыточыш. СЁНЬНЯ НІ СЬВЯТА, А ЗАЎТРА НЯ БУДНІ ДЗЕНЬ. Гэтымі словамі бацькі прыцягвалі дзяцей да працы перад святым днём. Ляцкі: Святы дзень — святая і работа; Фе-дароўскі: Сягоні ні сьвято, заўтра ні неделя; Казаў тато, што сягоня сьвята. СЁРБАЙ, СЁРБАЙ ДЫ ІДЗІ 3 ТОРБАЙ. Жарт-заах-вочванне пастушка, каб ён хутчэй еў ды гнаў статак на па-шу. Гэтак прыспешваюць любога, хто затрымліваецца ў ежы і спазняецца. Ляцкі: Сербай — не глядзі, абы бруха поўна. СЕЎШЫ МІЖ ВАРОНЫ, ТРЭБА ГРАГАЦЬ, ЯК I ВОНЫ. Трэба прыстасоўвацца да звычаяў і парадкаў ася-роддзя, у якое трапіў. Лепешаў: Трапіў у вароны, крычы, як ёны; 3 ваўкамі жыць — па-воўчы выць; Насовіч: Трапіў чорт на беса; Раманаў: Жыві з сарокамі, жыві й з варонамі; Санько: Як улез у вараны, то і кракай, як яны; Сярод ваў-коў жыць — па-воўчы і выць; Шыць з шаўцамі, а выць з ваў-камі; Федароўскі: 3 ваўкамі жыць, трэба па-воўчаму выць.
СІЛАЙ НЯ БЫЦЬ МІЛАЙ *. Насільна не выклікаеш чыёй-н. сімпатыі да сябе. Гавораць пра таго, хто хоча сіл-ком убіцца ў сяброўства. Насовіч: Сілаю атняць отнімеш, а даць не дасі; Грынблат: Насільна міл не будзеш; Феда-роўскі: Сілаю ні возмеш (ні ўзяць); Рапановіч: Сілай міламу не быць. СІЛАЙ УЗЯЦЬ - ВОЗЬМІШ, А ДАЦЬ - НІ ДАСІ. Прымаўляюць таму, хто адмаўляецца ад падарунка ці ад пачастунка. Насовіч: Сілаю адбереш, а даць не дасі; Феда-роўскі: Сілаю (сілком) адабраць можна, а даць не. СІРАТА — ВЕЧНАЯ ДУРАТА *. Сірату няма каму на-вучыць і прыахвоціць да добрых паводзін. Рапановіч: Сі-рата — не дурата, толькі бедната. СІРОЦКІЯ СЬЛЁЗЫ ДАРМА НІ МІНУЦЦА. Крыў-дзіцель паплаціцца за прычыненае зло. Ужываецца такса-ма як перасцярога або пагроза. Грынблат: Адрыгнуцца ваў-ку кароўі слёзы; Рапановіч: Сіроцкія слёзы не прападуць дарам; Сірочая сляза і камень прабівае; Федароўскі: Сіро-чые сьлёзы дармо ні прападуць. СКАЖЫ, МОЙ МІЛЮТАЧКА, ЦІ ВЫСАКА СОНЦА. Кажуць пра таго, хто не ўмее арыентавацца па сонцу або не разумее простай з’явы. Выслоўі: Бачыў, кум, сонца? Федароўскі: Бачыў, куме, сонца ?! — Бачыў! Гл. С. 24. СКОРЫ ПАСЬПЕХ ЛЮДЗЯМ НА СЬМЕХ *. Гаво-рыцца як парада дзейнічаць не спяшаючыся, каб не па-мыліцца і не выклікаць насмешкі. Лепешаў: Паспяшыш — людзей насмяшыш; Насовіч: Паспех — людзям на смех; Федароўскі: 3 вялікага пасьпеху наробіш (нарабіў) сьмеху. СКРЫПУЧАЯ ДРЭВА ДОЎГА СКРЫПІЦЬ *. Пра сла-бога, хваравітага чалавека, які доўга жыве. Насовіч: Скры-пучее дзерава доўга стаіць; Грынблат: Скрыпучае дрэва два вякі стаіць; Федароўскі: Скрыпліва дзерава перажыве і зда-ровае. СКУПЫ ДВА РАЗЫ ТРАЦЯ *. Гаворыцца як асуджэн-не скупасці. Грынблат: Скупому два разы баліць; Скупы ўдвайне мае шкоду (два разы гіне, траціць); Санько: Абыякі двойчы робіць, а скупы тройчы (двойчы) траціць (плоціць); Федароўскі: Скупому два разы ліхо (два разы баліць). СКУПЫ ШЫЛАМ СЫТУ МАЧАЯ. Гэтак насміхаюц-ца над скупым. Рапановіч: Мякіну есць, а ў ботах ходзіць;
Санько: Скупы чарвякоў на скуру збірае; Скупы і з камара кроў высмакча; Скнарыца і за трэску пасварыцца; Скупы скупуе, а чорт дзірку гатуе; Федароўскі: Скупы і з гаўня-ка лыко драў бы (злупіць скурку і з гаўна, з гаўна плеўку здзярэць). СЛАЎНЫ БУБНЫ ЗА ГАРАМІ, А ЯК ВЫЙДУЦЬ РОЎНЫ 3 НАМІ *. Прывабным здаецца тое, што знахо-дзіцца недзе далёка, якое пры бліжэйшым знаёмстве аказ-ваецца нічым не лепшым за іншае. Калі расхвальваецца незнаёмы чалавек, які мала чым адрозніваецца ад звы-чайных людзей. Насовіч: Славен бубен за гарамі. СЛОВА — ВЕЦІР. Гавораць пра таго, каго нехта не-заслужана панізіў. СЛОВА НІ ВІРАБЕЙ, ПУСЬЦІЎШЫ, НІ ЗЛОВІШ *. Сказанае слова назад не вернеш. Пра таго, хто, не паду-маўшы, сказаў непатрэбнае слова. Ляцкі: Слова як птушка: выпусціў — не вернеш; Грынблат: Слова — не верабей: вы-пусціш — не зловіш; Санько: Конь вырвецца — загоніш, а слова вырвецца — не зловіш; Выказанага слова да губы не вернеш; 3 свайго языка спусціш — на чужым не зловіш; Слова як птушка: выпусціў — не вернеш; Сказанае слова за хвост не зловіш; Сліны не падымеш, а слова не вернеш; Федароўскі: Слова — не птушка, вылеціць, то не зловіш. СЛУЖКА СЛУЖЦА, А ПАНУ ТРАСЦА. Калі нейкі загад спускаецца па інстанцыі зверху, але ніхто яго не выконвае, то гаспадар нясе вялікую страту. Федароўскі: Служка вылез з-пад лужка — служка ў лапцях, а пан босы. СМАКУ, ЯК У ПЯЧОНЫМ РАКУ. Іранічна пра ня-смачную ежу. Ляцкі: Смачна, як у рака з салам; Насовіч: Таго смаку, як у пячоным раку. СМАЧНА КАШКА, ДЫ РАБІЦЬ ЦЯЖКА. Пра рабо-ту, дзе добра кормяць, але праца цяжкая. Грынблат: Есць за вала, робіць за камара; Смашна есці, хораша хадзіць і нічога не рабіць — вот добра жыць! На яду мастак, а на работу сяк-так; Федароўскі: I кашкі ні хачу і па ваду ні пайду. СМАЧНЫ ЖАБЯ ГАРЭХ, ДЫ ЗУБОЎ БОГ НІ ДАЎ. Калі нехта галіцца нешта важнае ажыццявіць або дабыць, але не мае здольнасцяў дасягнуць жаданага. СОНЦА ПА НЕБЯ ХОДЗЯ, ДЫ НІ КОЖНАМУ ДА-ХОДЗЯ. Прымаўляе той, хто не змог усім дагадзіць, каму 92
не прыйшло добрае жыццё, удача. Насовіч: Заглянець сонце і ў наше ваконце; Федароўскі: Калісь і ў нашае аконцо зый-дзе (загляне) сонця (сонцо). СОРАМ ТАМУ, ХТО ГАНЯ, СОРАМ ТАМУ, ХТО ХВАЛЯ. Чалавек, які незаслужана ганіць або хваліць каго-н., робіць гэта дзеля ўласнай карысці. Федароўскі: Чужого добраго ні гань, а сваго ліхога ні хвалі; Ні ганячы, ні купіш, ні хвалячы, ні прадасі; Янкоўскі: У вочы катком, а за вочы варком. СПАДЗІВАЎСЯ ДЗЕД НА МЁД, ДЫ I ТАК СПАЦЬ ЛЁГ *. Пра таго, хто чакаў нейкай абяцанкі ды так і не дачакаўся. Ляцкі: Спадзяваўся дзед на мёд, да так спаць лёг; Спадзяваўся сытым быць, ажна кума есці не варыла. СТА ЧАРТОЎ ГЭТКАГА ЛІХА НІ НАРОБЮЦЬ, ЯК АДНА П’ЯНАЯ БАБА. П’яная баба пакідае вельмі не-прыемнае ўражанне: лаецца і спявае непрыстойныя песні. Насовіч: Юр бабу берець; Чему бабе не шалець, колі пры-ступаець; Федароўскі: Чорт а баба — адна рада; Дзе баба паном, там чорт камісарам; Пазволь бабі пагуляць, паверх галавы пойдзя. Гл. с. 109. СТАРАСЦЬ НІ РАДАСЬЦЬ, I ГОРБ НІ КАРЫСЦЬ *. Прыгаворваюць старыя са шкадаваннем, калі пачынаюць слабець і горбіцца. Насовіч: Старасць не радасць, а смерць не пацеха (а горб не карысць). СТАРАЦ СТАРЦА НІНАВІДЗЯ, А ГАСПАДАР НІ-ВОДНАГА. Канкурэнты ненавідзяць адзін аднаго. СТАРАЦ, СТАРАЦ, СЯЛО ГАРЫЦЬ! - НЯХАЙ ГА-РЫЦЫ Я Ў ДРУГОЯ ПІРАЙДУ *. Пра тых, якія любяць грамаду датуль, пакуль маюць з яе карысць. Лепешаў: Старцу міля не круг; Насовіч: Старцу село не наклад. СТАРОЙ БАБЦА ХОРАША I Ў ШАПЦЫ. Раней ста-рыя беларускія жанчыны насілі шапкі-каптуры. Цэняць не тое, што на галаве, а што ў галаве. Насовіч: Старой бабцы хораша і ў шапцы; Федароўскі: Увойдзецца бабцы і ў шапцы. СТАРОЙ БАБЯ Й НА ПЕЧЫ ЎХАБЫ. Старому чала-веку і на печы мулка. Кажуць пра таго, хто без асаблівых прычын нажывае бяду. Насовіч: Старой бабе і на печы ўхаб. СТАРОМУ МАНІЦЬ, А БАГАТАМУ КРАСЬЦІ *. Ве-раць старому, бо ніхто не памятуе таго часу, пра які
стары апавядае; а багаты мае ўсяго шмат, і ніхто не па-верыць, што ён украў. Федароўскі: Старому анно лгаць, а багатаму красьць. СТАРОЯ ХВАЛІ ДЫ ЗА ПЛОТ ВАЛІ, МАЛАДОЯ ГУДЗЬ ДЫ НАБУДЗЬ. Усяго старога трэба пазбаўляцца, а новае набываць. Грынблат: Старога хвалі ды з двара волі, а маладога гудзі ды ў двары блюдзі; Насовіч: Хто не бачыў новага, той старому рад. СТАРЦУ СЯЛО Н1 НАКЛАД. Пра таго, для каго ад-легласць не перашкода, або пра таго, хто на малым пры-бытку не спыняецца. Лепешаў: Старцу сяло не ў наклад; Старцу міля не круг. СТАРЫ ВОЛ БАРАЗНЫ НЯ ПСУЯ *. Стары вопыт-ны чалавек не сапсуе справы, за якую бярэцца. Насовіч: Стары вол ніколі баразны не сапсуе; Грынблат: Стары конь баразны не псуе, ды не глыбока арэ; Санько: Стары вол ніколі баразну не скрывіць (не сапсуе); Стары са шляху не звядзе; I ў старой печы агонь добра гарыць; Сівы, але маю кавалак сілы; Федароўскі: Стары маладую жонку бярэ не дзеля се. СТАРЫ 3 МУСТУ, А БЯЗ ЯГО ПУСТА. Хаця старога трэба карміць, але ён хоць хату даглядае. СТО КОП - НА ГОД ХЛЕБА, I КАПА - НА ГОД ХЛЕБА. Парада захоўваць пачуццё меры; у абодвух вы-падках хлеба хопіць на ўвесь год. СТОЛ ХЛЕБА НІ ПАЕСЬЦЬ. Заўважае гаспадар, калі госці кажуць, што ён зашмат хлеба накроіў, каб госці не падумалі, што гаспадар скупы. СТЫД ЗАКРЫТ, А СОРАМУ НЯ ВІДАЦЬ *. Гэтак апраўдваюцца бессаромныя людзі, калі іх упікаюць за непрыстойныя словы або ўчынкі. Ляцкі: Стыд можна і ў кішэню схаваць; Грынблат: Стыд не дым, вачэй (вочы) не выкура; Сорам не елка — вачам не колка; Сорам не воран — вочы не выдзяўбе; Санько: Гразь — не кароста, сорам — не дым; Хоць саромна, ды скаромна; Сорам не воран — вочы не выдзяўбе; Ад сораму вочы не павылазяць; Сорам можна і ў кішэнь схаваць; Калі сорам, дык закрыйся; Федароўскі: Ад устыду очы ні паўлазяць; Калі ўстыд — закрый вочы. СТЫД НІ ДЫМ - У ВОЧЫ НІ ЛЕЗЯ *. Гавораць пра таго, на каго сорам не дзейнічае: сорам можна сцяр-94
лець. Гл.: Стыд закрыт, а сораму ня відаць. Лепешаў: Со-рам не дым, вачэй не выесць; Федароўскі: Калі ўстыд — закрый очы. СУДЖАНАМУ — ДЗЕЎКА *. Ад вызначанага лёсам не пазбегнуць. Насовіч: Сужено — не разгужено; Не су-жено, калі разгужено; Федароўскі: Як суджано, то ні міне; Што суджано, то ні разгуджано. СУПРОЦЬ ВАДЫ ЦЯЖКА ПЛЫСЬЦІ. Цяжка супраць-стаяць сіле. Насовіч: Проціў вады не сплывешся; Федароў-скі: Цяжка плыўсьці праці вады. СУХАЯ ЛОЖКА РОТ ДЗЯРЭ. Кажуць, калі далі каму-н. посную страву, або не даб’ешся жаданага, калі не задоб-рыш каго-н. Ляцкі: Сухі кусок дзярэ раток; Насовіч: Сухая ложка рот дзярэць. СЫПНУЛА 3 РУКАЎЦА, ВЫКУПІЛА МАЛАЙЦА. Пра таго, хто выкупіў блізкага чалавека з астрогу, рэкру-таў, іншай павіннасці. СЫТЫ ГАЛОДНАМУ НІ СПАГАДАЯ *. Гаворыцца пра таго, хто не здольны спачуваць іншым людзям, не ра-зумее іх патрэб, жаданняў. Санько: Багаты беднаму не спа-гадае; Сыты галоднаму не спагадае; Грашоўны (заможны) бедаку не спагадае; Здаровы не верыць хвораму, а багаты — беднаму; Хто сам бяды не зазнаў, той беднаму веры не дасць. СЬВЕТ ВЯЛІКІ, ДЫ ДЗЕЦЦА НЕГДЗЯ. Пра людзей, якія нідзе не могуць знайсці сабе прыстанку: куды ні пайдзе, усюды дрэнна. Насовіч: Свет вялік, да дзецца ней-дзе; Свет вялік, а ў свеце людзі. СЬВЕТ КЛІНАМ НІ ЗЫШОЎ. Гэтак абнадзейваюць чалавека, расчараванага ў чым-н., што знойдзецца вый-сце са становішча, ёсць і не горшае месца, праца, чала-век; не ўсё на гэтым скончана. Рапановіч: Свет не клінам сышоўся; Янкоўскі: Свет клінам не сышоўся. СЬВІНЬНІ НІ ДА ПАРАСЯТ, КАЛІ САМУЮ СМА-ЛЮЦЬ *. Калі самому крута прыходзіцца, няма як займац-ца кім-, чым-н. іншым. Насовіч: Не да парасят, калі саму свінню смаляць; Янкоўскі: Свінні не да парасят, калі хвост смаляць. СЬВІНЬНЯ, КАЛІ АДЫХОДЗЯ АД КАРЫТА, ДЫК ХОЦЬ ЗАРОХКАЯ. Кажуць, калі дзеці, адыходзячы ад стала, не падзякуюць.
СЬЛЯПЫ СЬЛЯПОМУ НІ ПАВАДЫР. Калі хто-н. слу-хае парады нявопытнага, як і сам, чалавека. Насовіч: Сля-пый сляпому не павадырь; Сляпому нечага паказываць дарогу. СЬМЕРЦЬ I РАДЗІНЫ НІ ГЛЯДЗЯЦЬ ДОБРАЙ ГА-ДЗІНЫ *. Смерць і радзіны непадуладны часу — могуць здарацца ў любы момант. Грынблат: Смерць і радзіны не глядзяць аніякай гадзіны. СЬМЕРЦЬ 3 ТРУБАМІ НЯ ХОДЗЯ. Ніхто чалавеку не паведамляе, калі ён памрэ. СЬМЕРЦЬ У ЗУБЫ НІ ГЛЯДЗІЦЬ. Смерць не разбі-раецца, каму калі паміраць. Насовіч: Смерць у вочы пагля-дзела; Санько: Смерць не перабірае і не мінае; Смерць не разбірае, каго забірае; Смерць і радзіны не выбіраюць га-дзіны; Смерць ускоча, калі захоча; Федароўскі: Смерць не глядзіць у зубы (ні перабірае і ні мінае). СЬМЕШНА, АЛІ НІ ПАЦЕШНА. Гаворыцца, калі здарэнне і смешнае і журботнае, на шкоду пацярпеўшаму. Насовіч: Смешна, да не пацешна; Федароўскі: Сьмешно дый перад Богам грэшно; I сьмешно і грэшно; Смешно да пацеш-но; Табе сьмех, а мне плач (на ўме); Янкоўскі: Смех сме-хам, а жарты вон; Смяецца, каму няймецца, а каму баліць — і за гарачы камень бярэцца. СЬПЕРАДУ ЦАЛУЯ, А ЗЗАДУ КУСАЯ. Калі нехта ў вочы паддобрываецца да каго-н., а за вочы ўдае яго, абгаворвае. Насовіч: Раз цалуе, другі раз кусае; Федароў-скі: Раз цалуе, другі раз кусае. СЬЦІРАЖОНАГА 1 БОГ СЬЦІРАЖЭ *. Хто беражэц-ца, той унікне небяспекі. Гаворыцца як парада быць асця-рожным. Санько: Сцеражонага (асцярожнага) Бог сцеражэ; Хто сам сябе сцеражэ, таго і Бог беражэ. СЭРЦА НІ КАМІНЬ. Гаворыцца, калі хто-н. ідзе на ўступкі, адклікаецца на чые-н. прозьбы. СЯГОНЬНЯ АБЫ ЯК, А ЗАЎТРА БЛІНЫ. Кажуць, калі нехта цешыць каго-н. абяцанкамі. СЯЛО БІЗ КАНЦА НІ БЫВАЯ. Кажуць тыя, каму даводзіцца апошняе з канца месца, якое невыгоднае ў многіх адносінах. СЯЛО ПІРАБЕГ, ДЫК БОЛІ Ў МЕХ. Жартам кажа той, каму трэба пабываць у многіх месцах. Гэта тычыцца і старца.
т ТАБЕ Й ПАМЕРЦІ ЧАСУ НЯ БУДЗЕ. Жартуюць з празмерна руплівага да работы чалавека. Федароўскі: Ён і ўмераць часу не найдзе. ТАДЫ ДЗІЦЯ ТРЭБА БІЦЬ (ВУЧЫЦЬ), ЯК ПЕРАК ЛАЎКІ ЛЯЖЫЦЬ *. Дзіця трэба прывучаць да добрых паводзін з малых гадоў. Насовіч: Тогды іпрэба было сеч, як упоперак лаўкі мог леч, а тогды не взмог, як ўздоўж лёг. ТАДЫ МАЮ, ЯК У РУКАХ ТРЫМАЮ. Прыгаворвае той, хто не верыць абяцанкам. Насовіч: Тогда маю, калі ў руках трымаю. ТАКІ СЬВЕТ НАСТАЎ, ШТО НІ ПАЛАЖЫ, Н1 ПА-СТАЎ. Чым навейшы век, тым болып шальмавання і жуль-ніцтва паміж людзьмі. Федароўскі: Як сьвет сьветам, гетак ні было, як цяпер і ні будзе. ТАМ ДОБРА, ДЗЕ НАС НІМА, А ДЗЕ МЫ ЖЫВЁМ -ТАМ ПУГА 3 ВУЗЛОМ *. Пра бяспраўнасць простага чалавека. Прымаўляюць таму, хто наракае, што дрэнна жы-вецца, дзе ён жыве, а ўсюды добра. Насовіч: Там вароты пірагамі затыканы; Там жыццё, як мёду піццё; Грынблат: Дзе толькі мужык з слаўцом, там за ім пуга з вузлом; Там добра, дзе нас няма; Санько: Там вароты пірагамі пад-пёрты; На Падоллі пірагі па коллі, а мы прыйшлі і там іх не знайшлі; За морам валы дарам; За морам вол па грошу. ТАННАЯ МЯСА САБАКІ ЯДУЦЬ. Прымаўляюць таму, хто танна прадае сваё сумленне. Насовіч: Таннае мяса сабакі ядуць; Федароўскі: Таннае мясо сабакі ядзяць. ТАНЦАВАЎ, ДЫ НІ СКЛАНІЎСЯ. Калі нехта добра выконваў сваю работу, але дрэнна яе скончыў не дай-шоўшы да мэты. Федароўскі: Танцаваў — ланцаваў, дый ні раскланяўся. ТАНЦАВАЦЬ ТРЭБА ВУЧЫЦЦА, А РАБОТУ ГОРА НАВУЧА. Гэтак жартуюць з дзяцюкоў або дзяўчат, якія болей увагі аддаюць танцам, чым рабоце, да якой не пры-выклі. Федароўскі: Танец ні работа, хто ні ўмее — сарамота. ТАНЦУЙ, УРАЖА, ЯК ПАН КАЖА. Гэтак упікаюць таму, хто робіць тое, што загадвае яму ўладны чалавек. Насовіч: Скач, враже, як пан каже; Федароўскі: Скачы так, як граюць.
ТАНЬ, ДЫ ТАВАРУ НІ ГАНЬ. Гавораць пры куплі і сватаўстве. Можна і танна за тавар даваць, але не трэ-ба казаць, што тавар неякасны. Насовіч: Тань, да тавару не гань. ТАПОР У КАРЧМУ ПАПЁР, А СЯКЕРА ДОМА СЯДЗЕЛА. Гаспадар і гаспадыня. ТВАЁ ДЗЕЛА ЦІЛЯЧЧА: З’ЕЎ ПОІЛА ДЫ АТПРУЦЬ У ХЛЕЎ. Звычайна загадваюць дзецям, каб тыя не ўмеш-валіся ў размовы старэйшых. Федароўскі: Тваё дзело з носа ды ў рот. ТОЕ МАЮ, ШТО Ў РУКАХ ТРЫМАЮ. Пра таго, хто не верыць абяцанкам і напавер не дае. Насовіч: Тагды маю, калі ў руках трымаю; Федароўскі: Тагды мрю, як у руках трымаю. ТОЙ ГОСЬЦЬ ІЗНОЎ ЁСЬЦЬ. Кажуць, калі з’яўляец-ца непажаданая асоба. Федароўскі: Ні ў час ні ў раз госці. ТОЙ САБАКА НЯ БРЭША, ШТО СПАТАЙКА КУ-САЯ. Пра благога чалавека, які каму-н. спадцішка шко-дзіць, зводнічае, удае вышэй стаячым асобам. Федароўскі: Ні бойся сабакі звяглівага, да бойся маўчалівага; Кажан сабака брэша, да ні кажан кусае. ТОЙ СЬМЯЕЦЦА, ХТО БУДЗЯ СЬМІЯЦЦА АПОШ-НІМ. Гаворыцца як папярэджанне не насміхацца з каго-н., не ведаючы, чым закончыцца яго дзеянне, учынак, спра-ва. Можа аказацца, хто смяяўся першым, таму будзе не да смеху. Лепешаў: Добра смяецца той, хто смяецца апош-нім; Грынблат: Смяецца той, хто смяецца апошні. ТОЛЬКІ ТОЕ ПРАВА I ПРАЎ. Калі адну і тую ж работу прыходзіцца паўтараць не адзін раз. ТРЭБА ВЕХТЯ 1 НАЖА, ДЫК БУДЗЕ ДОБРАЯ ДЗІ-ЖА. Прымаўляюць, калі нейкая хвароба ці пашкоджанне здарылася ад неахайнасці. ТРЭБА, КАБ БЫЎ ВОЎК СЫТЫ Й КОЗЫ ЦЭЛЫ. Гавораць, калі даводзіцца дагаджаць двум супрацьлеглым бакам з рознымі поглядамі, інтарэсамі і г. д. Насовіч: / воўк сыты, і козы цэлы; Федароўскі: Трэба так зрабіць, каб быў воўк сыты і козы цэлы. ТРЭБА КАВАЦЬ ЗЯЛЕЗА, ПАКУЛЬ ГАРАЧАЯ. Кож-ную работу трэба выконваць своечасова. Федароўскі: Куй жалеза, пукі гарачо, бо як астыне, то ні ўкусіш.
ТРЭБА ТАК ЖЫЦЬ, ЯК НАБЯЖЫЦЬ *. Трэба жыць, як выпадае, улічваючы розныя непрадбачаныя абставіны, якія сустракаюцца ў жыцці. Насовіч: Трэба так жыць, як у сваём калодзезе набяжыць. ТРЭБА ТАК ЗРАБІЦЬ, КАБ БЫЛО ШТО З’ЕСЦІ 1 ПРАПІЦЬ. Гавораць гэтак, калі трэба вынаходзіць роз-ныя спосабы, каб заладзіць усе бягучыя патрэбы, лікві-даваць усе хібы, недахопы ў якой-н. справе. ТРЭБА ТЫМ РОГАМ ЧАСАЦЦА, ЯКІМ ДАСТА-НЕШ *. У гаспадарцы трэба кіравацца так, як зручней. Рапановіч: Трэба часацца тым рогам, якім дастанеш. ТЫ БАЧЫШ ПАД ЛЕСАМ, АЛІ НЕ БАЧЫШ ПАД НОСАМ. Калі нехта бачыць чужыя хібы, а не бачыць сваіх. Федароўскі: У чужом оку і парушынку ўгледзім, а ў сваём і цэлай калоды ні пабачым. ТЫ, БРАТ МОЙ, А ЕШ ХЛЕБ СВОЙ. Кожны мусіць жывіцца з сваёй працы. - ТЫ ВАЛА КАРМІЎ? - КАРМІЎ. - ПАІЎ? -ПАІЎ. - ДЫК ІДЗІ ЗАПРАГАЦЬ. - А ДЗЕ Ж ЯНЫ СТАЯЦЬ? Прымаўляюць, калі падловяць спрытнага манюку. ТЫ НАША, А Я ВАША, - А ХТО Ж НАМ ХЛЕБА НАПАША? Прыгаворвае малазаможны чалавек малаза-можнаму, калі той звяртаецца да яго за дапамогай. У У БОГА ВЕРУ, А БОГУ НЯ ВЕРУ. Пра таго, хто слепа спадзяецца на нешта. Рапановіч: Бог то Бог, дый сам не будзь плох: Богу багаваць, й нам працаваць; Феда-роўскі: У Бога вер, а Богу не вер. У БОГА ДНЕЙ НЯ РЭШАТА. Кожны дзень мы мусім рабіць нешта карыснае. Дні не трэба рэшатам мераць, каб не высыпаліся, хутка прайшлі. У БЯДЗЕ ЖАЛАСЬНІКАЎ ШМАТ, А ПАМАГАЦЬ НЕКАМУ. Пацярпеўшаму пераважна спачуваюць, а не дапамагаюць. Насовіч: Жаль увагі не маець; Жаль мне цябе, да не так, як сябе. У ВАС АДПЕЛІ, А Ў НАС АД’ЕЛІ. Гэтак жартуюць з моладзі, якая позна прыйшла з ігрышча ды спазнілася на вячэру.
У ВОСІНЬ I ВІРАБЕЙ БАГАТЫ *. Гэтак прамаўляюць бацькі, калі адкладваюць вяселле сына або дачкі на во-сень, і крэдытор, калі даўжнік просіць яго адтэрмінаваць доўг на восень. У ГАСПАДЫНІ РАБОТА АДНА, ТРЭБА ЯЕ РАБІЦЬ ШТОДНЯ. Пра штодзённую цяжкую і аднастайную пра-цу гаспадыні. У ГАСЬЦЯХ ДОБРА, А ДОМА ЛЕПІ *. Кажуць, калі збіраюцца ісці з гасцей або пасля вяртання дамоў. Феда-роўскі: У гасціне добра, а ў дома лепей; Грынблат: У гасцях добра, а дома лепш. У ДАСТАТКУ РЫБКУ СКОБЛЮЦЬ, А Ў НІСТАЧЫ 3 ЛУСКОЙ ЯДУЦЬ. Прымаўляе бядняк, калі яго папі-каюць блага прыгатаванай ежай або калі ён несамавіта апрануты. У ДВУХ - РАДА, А Ў ТРОХ - ЗДРАДА. Сакрэт за-хоўваецца толькі тады, калі пра яго ведаюць усяго дзве асобы; у іншым выпадку — гэта ўжо не сакрэт. Феда-роўскі: Дзе двое — там рада, а дзе трэйці, там зрада. У ДОБРЫ ЧАС СКАЗАЦЬ, А Ў БЛАГІ ПАМАЎ-ЧАЦЬ. Прыказваюць, калі хочуць нешта сваё пахваліць, ды баяцца, каб не сурочыць. Калі чалавек кажа пра што-н. нядобрае, але лепш пра гэта не гаварыць. Насовіч: Дай Божа ў добрый час сказаць, а ў ліхі памаўчаць; Федароўскі: Дай Божа ў добры час выгаварыць, а ў ліхі памаўчаць. У ДУРНОГА ЎСЁ ДУРНОЯ. Маюць на ўвазе таго, хто нешта благое зрабіў ці сказаў. Федароўскі: У дурного, то і млын касьцёлам. У ЗІМЫ РОТ ВЯЛІКІ. Гавораць, калі нарыхтоўваюць шмат харчу на зіму. Федароўскі: Зіма з вялікім горлам — усё паесьць. У КАГО ДОЧКІ, ТОЙ ХОДЗЯ БІЗ САРОЧКІ. Доч-кам, якія выходзілі замуж, трэба было набіраць шмат па-латна на пасаг; таму ўжо бацьку не хапала палатна на сарочку. Федароўскі: Толькі рубашка да перапірашка; Апош-нюю кашулю знімаюць. У КАГО МАТКА, У ТАГО ГАЛОЎКА ГЛАДКА. Пра шчасце дзяцей, якія маюць родную маці, якая клапоціцца ўвесь час пра іх дабрабыт. Насовіч: У каго матка, у таго галоўка гладка; Федароўскі: У свае маткі ўсе добрые дзяткі; Кажда матка сваіх дзецей ні абманіць. Гл. с. 240.
У КАГО СЫНКІ, ТОЙ ПЯЧЭ БЛІНКІ. У каго было шмат сыноў, той запашваў пасеку, дзе сеяў пшаніцу, з якой пёк бліны. У КАРЧМЕ, ЛАЗЬНІ, КАСЬЦЕЛЯ Й ЦАРКВЕ ЎСЕ ЛЮДЗІ РОЎНЫЯ. У грамадскіх месцах людзі маюць аднолькавыя правы. Насовіч: У лазні ўсе роўны; У карчме а бані ўсе дваране; Федароўскі: У карчме ўсе роўны. У КІЯ ДВА КАНЦЫ. На пагрозу адказваюць, тым жа. Насовіч: Ні кіям, то палкаю; Санько: У кіі два канцы і абодва б’юць; Мая манета — і той бок і гэты; Такая справа — і ўлева, і ўправа; Грошык такі: у ім два бакі; Федароўскі: У кія два канцы: адзін па мне, другі па табе. У КОЖНАГА СВАЯ ЫДА, АЛІ НІ АДНАГО ДНЯ. Насовіч: Беда не па лесе (пушчы), да па людзях ходзіць; Санько: Бяда вымучыць і вывучыць; Бяда хоць мучыць, да жыць вучыць; Бяда ды мука — тая ж навука; Бяда дакучыць, ды розуму навучыць; Пасля бяды кожны разумны; Федароўскі: Не сьмейсе чужой бедзе, бо і твая на градзе; Сваею бедою нікому не жалься, бо добры збаіцца (злякнец-ца), а злы пасмеецца. У ЛАГОЙСКУ, ЯК У ВОЙСКУ: ЛАЎКІ ШЫРОКІЯ ЁСЬЦЬ ДЗЕ СЕСЬЦІ, ДЫ НЕЧАГА ЕСЬЦІ. Сялянская насмешка над жыццём у горадзе. У ЛЕСЕ НА ПНІ, ІДЗІ ДЫ САПХНІ. Жартаўліва адказ-ваюць тым, хто просіць пазычыць дроў ці драўлянага матэрыялу. У МАРЦЫ ГУЛЯЮЦЬ I СТАРЦЫ. Радасны настрой бывае і ў беднага чалавека, нават пры нязначных спрыяль-ных абставінах. Насовіч: Давелося червяку на вяку; Феда-роўскі: Здарылося (удалося) раз чарвяку на веку і то ні па-людску; I чарвяку ўдасьца на веку. У МОР НАМРУЦЦА, А Ў ВАЙНУ НАЛГУЦЦА. Га-вораць з недаверам як рэакцыя на розныя чуткі. Грын-блат: У голад намруцца, а ў вайну налгуцца; Федароўскі: У мор людзі намруцца, а ў вайну налгуцца. У МЯНЕ ГРОШЫ Й СЬВІНЬНЯ НІ ЯДУЦЬ. Кажа гаспадар, калі патрабуе за свой тавар не грошы, а збож-жа; таксама, калі ў яго многа грошаў. Грынблат: У яго грошай куры не клююць; Федароўскі: Мае грошай як сьмец-ця (як трасок).
У НАШАЙ ПОЛЬШЧЫ КОЖНЫ ХОЧА БЫЦЬ БОЛЫПЫ. Кажуць пра таго, хто навязвае свае погляды каму-н. іншаму. Федароўскі: У нашай Полынчы ўсякі хочя быць большы. У НАШЫМ КУЦІ ВЯСЕЛЬЛЯ ЧУЦІ - ТОРБАЧКА ЗЬ МЯШЭЧКАМ ЖАНІЦІСЯ БУДЗЯ. Калі пачуюць незвычайна смешную навіну, кажуць так з іроніяй. Фе-дароўскі: — Куды ідзеш? — На вяселё, на божую хвалу! — Скуль ідзеш? — 3 вяселя, з сабачай суталкі. У НЯЎМЕКІ РУКІ КАЛЕКІ. Пра чалавека, хто ро-біць няўмела і псуе матэрыял. Насовіч: У неўмекі рукі калекі. У ПАНА ЛАСКА ДА ПАРОГА. Пра таго, хто хутка забываецца пра зробленае яму кім-н. дабро. Насовіч: Пан-ская ласка да парогу; На нашы ногі высокі іх парогі. У ПАСТУШКІ НІМА СЛУЖКІ. Калі гультай выма-гае, каб яму прыслугоўвалі. У РОДНЫМ КРАІ, ЯК У РАІ. Выказванне любасці і пашаны да роднага краю. Насовіч: На сваёй лаўцы і ўмерці харашо; Рапановіч: У родным лесе і куст родны; Грынблат: Родная зямелька як зморанаму пасцелька; Лепш нічога няма свайго роднага вугла; Дораг (мілы) той куток, дзе рэзаліі (вязан) пупок; Дзе радзіўся, там усё добра; Федароўскі; У сваём краю, як у раю. У СВАЁЙ ХАТЦЫ НЕЧАГА БАЯЦЦА *. Кожны гаспа-дар у сваёй хаце. Федароўскі: Кожан у сваёй хаці пан. У СВАЁЙ ХАЦЕ Й ВУГЛЫ ПАМАГАЮЦЬ *. У сваёй хаце адчуваеш сябе смела, спакойна, надзейна. Грынблат: У сваім доме і вуглы памагаюць; Федароўскі: У сваёй хаце добра і сраці. У СВАЁЙ ХАЦЯ Й КАЧАРГА МАЦІ *. У сваёй хаце адчуваеш сябе ўпэўнена. Федароўскі: У сваёй хаці і ка-чарга помач. У СКУПА ВОЗЬМІШ, А Ў НЕТА НЯ ВОЗЬМІШ *. У скупога можна ўзяць або ласкай або гвалтам, а ў таго, хто не мае, нічога не возьмеш. Насовіч: У скупкі возьмеш, у неткі ж ніколі. У СКУПОГА КУПЦА НІ ГРОШЫ, НІ ТАВАРУ. Пры-маўляюць, калі скупы абанкроціўся. Федароўскі: Скупы і раскідны на роўні стае.
У СКУПОГА ЧОРТ ШАПАРАМ. Багаццем скупога чорт апякуе, а ад яго нічога не атрымаеш. Насовіч: У ску-пога чорт шафором (расходчыкам). У СТАРЦЫ Й ПІРАГОМ НІ ЎВАЗВАЦЬ, А 3 СТАР-ЦАЎ I КІЯМ НЯ ВЫГНАЦЬ. Хто да чаго-н. благога прывык, цяжка адвучыць. У СТРАХА ВОЧЫ ПА ЯБЛЫКУ *. Хто-н. выказвае вялікі страх, моцны спалох. Ляцкі: У страху вялізныя во-чы; Насовіч: У страху вочы па яблаку; Грынблат: У страху вялікія вочы; Санько: Хто баіцца, таму ўваччу дваіцца; Баязліваму страх у вочы лезе; Зайцу і жабін скок страшны; Баязліваму корч (і мыш) — мядзведзь; Баязліваму і свой цень страшны; Баязліўцу адзін пень за тры ваўкі здаўся; Баязліваму й капа стогам здаецца. У ТАРГУ НІМА ГНЯВУ *. Такімі словамі перапыт-ваюць пры гандлі або пры сватанні, калі пытаюць пра дзявочы пасаг. Насовіч: За посул гневу нема; Нема торгу без звадкі; Федароўскі: У торгу гневу німа. У ХАЦЯ ЁСЬЦЬ ВУШАК, У ХАЦЯ БЫВАЯ ЎСЯК. У хаце бываюць і звадкі і сваркі. Насовіч: Нема тэй хаткі, штоб не было звадкі; Федароўскі: Хата рагата. У ЦІХІМ БАЛОЦЯ ЧЭРЦІ ВОДЗЮЦЦА. Месца, у якім спакойныя з выгляду людзі робяць неспадзяваныя ўчынкі, зводы. Пра чалавека з благім характарам. Насовіч: Чорт без балота, а балота без чорта не бываець; Санько: У ціхім балоце чэрці растуць; I чорт ціхманам быў; Хто ціха ходзіць, той густа месіць; Ціхая свіння глыбока рые; Ціхая вада грэблю рве; Сядзіць ціха, а думае ліха; Ходзіць ціхенька, а думае ліхенька; Хто ліслівы, той куслівы; Ліхі сабака спад-цішка кусае; Не бойся сварлівага, бойся куслівага; Федароў-скі: Балота без чарцей (без д’ябла) не бывае (не будзе). У ЧУЖОЙ ЦАРКВЕ СЬВЯЧЭЙ НІ ПАПРАЎЛЯЮЦЬ *. Пра таго, хто ўмешваецца ў чужыя справы; у чужым мес-цы падпарадкоўваюцца існуючым там парадкам. Рапано-віч: У чужы манастыр са сваім уставам не ходзяць; Санько: У чужой бажніцы свечкі не папраўляй; У чужую парафію са сваім звычаем не прыходзь; 3 сваёю цаной на кірмаш не едуць. У ЧУЖОЯ ШЧАСЬЦЯ НЯ МУХАЙ УПАСЬЦІ. Пра таго, хто нахабна лезе туды, дзе ён непажаданы, дзе яго не чакаюць. Федароўскі: На чужое шчасьцё мухаю не пасьці.
У ЧУЖУЮ ПРОСУ НЯ СУНЬ НОСУ *. Так гавораць таму, хто пачынае ўмешвацца ў чужую гутарку, справы, якія яго не тычацца. Ляцкі: У чужое проса ня тыкай носа; Да чужога проса ня тычы носа. У ЧУЖЫМ БАКУ ВОЧЫ ПА КУЛАКУ *. У чужым баку, каб не памыліцца, трэба пільна прыглядацца да людзей і наваколля. Лепешаў: У чужой старонцы не так свеціць сонца; Рапановіч: У чужым баку вочы па кулаку; Федароўскі: У чужом краю, як на пагарэлі. У ЧУЖЫМ ЗАСЬЦЕНКУ ДЫК I Я ЗА ДЗЕЎКУ. Гэ-так жартуюць з малапрыкметнага чалавека, якога часам у чужым асяроддзі прызнаюць за паважанага. У ЯГО Й ЗІМОЙ СЬНЕГУ НІ ДАСТАНІШ *. Пра вельмі скупога чалавека. Насовіч: У яго і ўзімку лёду не дастаць; Грынблат: Скупы зімой лёду не дасць; Рапановіч: У яго і зімой лёду не дастанеш. У ЯГО ТОЛЬКІ ДАМКОЎ, КОЛЬКІ Ў ЗАЙЦА ЛАМ-КОЎ *. Кажуць, калі нехта хваліцца сваім багаццем, да-мамі і г. д., якіх на самай справе няма. Насовіч: Багат Цімошка: сабака і кошка; Санько: Багаты Хадот: сабака ды кот; У вераб’я багатая сям’я: у кожнага верабейкі па тры капейкі; Федароўскі: Мешок парожны, а ў мешку дзірка. У ЯГО ТОЛЬКІ ПРАЎДЫ, КОЛЬКІ Ў РЭШАЦЯ ВАДЫ *. Пра манюку. Насовіч: Шчот вялік, да праўды ма-ло; Грынблат: Толькі ў цябе праўды, колькі ў рэшаце вады. УЗЯЛІСЯ ЗА ДЗЕЛА, ЯК ВОШЫ ЗА ЦЕЛА. Насмеш-ка з тых, хто жвава ўзяўся за несправядлівую справу: калі кожны сабе цягне бесгаспадарчую маёмасць. УКРОЙ — НЯ УДОЙ. Адказвае так гаспадыня, калі работнікі наракаюць, што мала сала ў ежу адпускаецца, а пераважна малако. УЛЕТКУ, УЛЕТКУ ЗРАБЛЮ САБЕ КЛЕТКУ! КАЖА САБАКА. Так кажуць, калі гультай стане хваліцца, што некалі ён пабагацее. УМЕЛА ГАСПАДЫНЬКА ГАТАВАЦЬ, АЛІ НЯ ЎМЕ-ЛА ПАДАВАЦЬ. Ва ўсім неабходна ўмеранасць і пасля-доўнасць. Гэтак жартуюць госці, калі гаспадыня падае на стол штораз усё лепшыя стравы. УМІРАЕ НІ СТАРЫ, АЛІ ПАРАВЫ. Гэтак спачу-ваюць таму, у каго ў радні памёр малады чалавек. Насо-
віч: Уміраець не старый, а паспелы; Федароўскі: Ні ўмірае той, хто худ, але той, каму зуд. УСЕ МЫ ПАМРОМ, АЛЕ НІХТО НІ АДЖЫЎ. Пры-казваюць на хаўтурах, супакойваючы родных нябожчыка. Федароўскі: 3 таго сьвету ешчэ ніхто ні вярнуўся. УСЕ ЧЭРЦІ 3 АДНЭЙ ДЗЕРЦІ *. Кажуць пра лю-дзей аднолькавых па сваіх адмоўных якасцях. Насовіч: Усе чэрці адной шэрсці; Федароўскі: Усенькі чэрці аднае шэрсці. УСІМ ПА СЕМ, А ГАСПАДЫНІ ВОСІМ. Той, хто дзеліць нейкую ежу, мусіць атрымаць больш за іншых або нічога. Федароўскі: Усім будзе па сем, але нікому восем. УСТУПІ ДУРНЮ - ЗБАВЕНЬНЯ ЗАСЛУЖЫШ *. Так угаворваюць таго, хто з дурнем спрачаецца. Насовіч: Уступі дурню, спасенне заслужыш; Федароўскі: Уступі дурному з дарогі, то сто дні адпусту. УСЯКІ ДУРАНЬ САБЕ ЦЯГНЯ *. Кажуць з асуджэн-нем, калі нехта без развагі квапіцца нават на малавартас-ную чужую рэч. Насовіч: Каждый дурень сваё правіць; Кожны гад чужому грошу рад; Федароўскі: Кажан на сваю руку цягне. УСЯКІ ЦЫГАН СВАЮ КАБЫЛУ ХВАЛЯ *. Кожны хваліць найбольш блізкае, дарагое яму або свой дрэнны тавар. Насовіч: Каждый цыган сваю кабылку хваліць; Санько: Кожны пастух сваёй пугай хваліцца; Кожны стралец сваю стрэльбу хваліць; Кожны цыган сваю кабылу хваліць; Жыве кулік, дзе прывык, і кожны роднае балота хваліць; Жаба квокча, сваё балота хваліць; На кірмашы і бык цельны; Федароўскі: Усякі цыган свайго каня хваліць. УТКНІ МЯНЕ, БОЖА, ДЗЕ МЯНЕ НЯ ТРЭБА. Пры-гаворвае той, хто памылкова трапіў у непажаданае месца, дзе толькі сораму набраўся. УЦЯЧЭШ, НІ ЎЦЯЧЭШ, А ПАБЕГЧЫ МОЖНА. У лю-бой сітуацыі не трэба траціць надзею на лепшае выйсце. Навуменка: Уцёк — не ўцёк, а пабегчы можна. УЧОРА ПАШТАВАЯ, А СЁННЯ НІ ЎСТАВАЯ. Пра маладых, якія ўчора спраўна насіліся, як паштовыя коні, а сёння, калі трэба ісці на працу, не ўстаюць.
ХАЛАДНО, НАДЗЕЎШЫ АДНО. Адна адзежа не спасе на вялікім марозе, таму запас ніколі не пашкодзіць. Рапановіч: Хто жыве'без запасу, той згіне без часу. ХАТНЯЯ ДУМКА Ў ДАРОЗЯ НІ ПРЫГОДНА. Да-рожныя выпадкі могуць змяніць тыя планы, што зроб-лены дома. Грынблат: У дарозе ўсякае случаецца: калі маць, калі мачаха; Федароўскі: У дарозі ўсяляк трапляецца. ХВАРОБА НЕ ДАДАЕ АЗДОБЫ. Хворага чалавека можна выявіць па яго твару. Лепешаў: Хвароба, калі не ўморыць, то (дык) скрывіць; Насовіч: Хвароба нікога не красіць; Федароўскі: Хвораму нічога ні міло; Янкоўскі: Хва-роба не прыхарошвае. ХВАРОБА ЎЗВАЛЬВАІЦЦА ПУДАМІ, А ВЫХОДЗЯ ЗАЛАТНІКАМІ. Хвароба навальваецца на чалавека раптам, а выходзіць вельмі павольна. ХВІЛІНА, ЧУЙ ДУХ. Высмейваюць гэтак таго, хто крыкам і пагрозамі страшыць іншых. Насовіч: Даў пылі, як заяц кабылі; Федароўскі: Ой, далі духу, як заяц кабылі. ХІТРА БАБКА, ДЫЙ САБЕ, З’ЕЛА КАШКУ, ДЫЙ СКРАБЕ. Пра таго, хто скарыстаў грамадскую маёмасць і канцы пахаваў, каб і знаку не засталося. ХЛЕБ КАЖА ДА ГАСПАДАРА: КІНЬ СТРЭЛЬБУ I ВУДУ, ТАДЫ 3 ТАБОЙ БУДУ. Калі гаспадар старанна не працуе ў полі, а ходзіць на паляванне, дык гаспадарка дасць мала прыбытку. Насовіч: Пакінь стрэльбу і вуду, і я ў цябе буду; Федароўскі: Кінь стрэльбу і вуду, то я ў ця-бе буду. ХЛЕБ НА СТАЛЕ, А РУКІ СВАЕ *. Гэтак гаспадар звяртаецца да гасцей, каб яны елі, не чакаючы запра-шэння. Ляцкі: Хлеб на стале, рукі свае, захочыш — сам возьміш; Федароўскі: Хлеб на стале, рукі свае. ХЛЕБ ТРАЯКІ: БЕЛЫ, ЧОРНЫ I НІЯКІ. Пра са-цыяльную няроўнасць і неаднолькавы дастатак, дабрабыт. Ляцкі: Хлеб з мякінай, як пірог з начынкай; Янкоўскі: Ядзім хлеб траякі: чорны, белы і ніякі. ХЛЕБ ТРЭБА ПАКІДАЦЬ К БАБОВАМУ ЦВЕТУ. Боб цвіце ў пачатку ліпеня — самы галодны час, калі стары хлеб канчаецца, а жыта яшчэ не паспела.
ХЛЕБ-СОЛЬ ЕШ I ПРАЎДУ РЭЖ *. Незалежна ад адносін заўсёды гавары праўду. Насовіч: Хелеб-соль еж, а праўду рэж. ХЛОПІЦ НА КАНІ ЕДЗЯ, А ДЗЯЎЧЫНА РОДЗІЦЦА Й ЯМУ ЗГОДЗІЦЦА. Вялікая розніца ў гадах не з’яўляец-ца перашкодай у шлюбным жыцці. ХОЦЬ I НІ РАД, ДЫ ГАТОЎ. Кажа той, хто выму-шаны падпарадкоўвацца праву. Федароўскі: Хоць ні рад, да гатоў. ХОЦЬ I НЯ РОДЗЯ, АЛІ НАСЕНЬНЯ НЯ ЗВОДЗЯ. Пра вельмі благую зямлю. ХОЦЬ I ПА ШЭЛІГУ ЛУСТА, АЛІ КІШЭНЬ ПУСТА. Хоць і танна прадаецца рэч, але не купіш, калі няма грошай. Кажуць, калі крыху не хапае да жаданага. Янкоў-скі: Хоць блізка, але пад нагамі слізка; Хоць запалі, дык не трэсне. ХОЦЬ I СТО ЛЕТ, АЛІ СОРАМУ НЕТ. Пра старую працавітую жывёлу і старога чалавека, якія, тым не менш, выконваюць сваю працу. Насовічс Хоць каратыш, да не ва-ронакыш; Янкоўскі: Хоць да старасці, але каб у пачцівасці. ХОЦЬ I ТРАШЧУ, ДЫ НІ ПУШЧУ. Гэтак кажуць пра лёд увосень, калі ён мацнее, а таксама пра маладога чалавека, які набірае сілу. ХОЦЬ ВАЎКОМ НАЗЫВАЙ, АЛІ НА ДЗЕНЬ ПА БА-РАНУ ДАВАЙ. Пра таго, хто не зважае на маральную аб-разу, думае толькі пра сваю карысць. Насовіч: Хоць гразь пелескаць, было б сваё сыскаць; Хоць вачам стыдна, да жы-вату зачысна; Санько: Хоць мяне воўкам называй, толькі штодзень барана дай; Федароўскі: Хоць міне воўкам назы-вай, толькі штодзень барана давай. ХОЦЬ ГАРШКОМ НАЗЫВАЙ, АЛІ Ў ПЕЧ НІ СТАЎ-ЛЯЙ. Кажуць крыўдзіцелю: можна сцярпець маральную крыўду, але не трэба чыніць мне крыўды фізічнай. Так-сама гаворыцца, калі хто-н. не зважае на тое, як яго на-звалі або празвалі. Рапановіч: Хоць ты гаршком заві, але ў печ не стаў; Хоць парасём заві, толькі ў мех не садзі; Санько: Хоць гаршком называй, адно ў печ не стаўляй; Ня-хай бы чортам называлі, абы 'ў балота не гналі; Як хочаш мяне лай, адно цераз плот не перакідай; Хоць лай, хоць бай, а была б дай.
ХОЦЬ ГОЛ, ДЫ ВОСЫДІР *. Пра таго, хто хоць і бед-ны, але смелы і адважны, можа пастаяць за сябе. Насовіч: Хоць гол, да васцёр. ХОЦЬ ДА КАСЬЦЁЛА Й ПАЙДУ, АЛІ ПАЦІРАЎ АНІ ШЭПНУ. Прымаўляе той, каго некуды гвалтам заганяюць, але ён там шчыра працаваць не будзе. Ляцкі: Хоць ён, мяне й баламуця, але патом ні ачмуця; Хоць ты яму што хош рабі, ён сваё правя; Насовіч: Хоць умарацьца, абы не паддацьца. ХОЦЬ ЖЫВОТ НАРУШУ, АЛІ З’ЕСЬЦІ МУШУ. Гэтак жартуюць пры ядзе, калі страва смачная. Ляцкі: Хоць жыватом пакачацца, абы дабру ні валяцца; Феда-роўскі: Майму жывату і кій ні пашкодзіць, ні то пірог. ХОЦЬ ЗА ВАЛА, АБЫ ДОМА НІ БЫЛА *. Пра дзяў-чыну, якую намагаюцца выдаць, або сама імкнецца хут-чэй выйсці замуж, каб не застацца ў дзеўках. Ляцкі: Хоць за рабога, абы ня ўбога; Насовіч: Хоць за вала, была б у дварэ не была; Хоць за казла, ліш бы дапаўзла; Хоць за Лыску, ды калі б блізка; Хоць за старца, абы б у дзеўках не астацьца; Санько: Хоць за быка, як няма маладзіка; Хоць за казла, абы замуж пайшла; Хоць за вала, абы дома не была; Хоць за старца, абы не астацца; Хадзі за казла, абы з дому спаўзла; Выйсці хоць за лапаць, абы не плакаць. ХОЦЬ КАЖУХ ЗАСТАЎЛЮ, АЛІ НА СВАІМ ПА-СТАЎЛЮ. Прыгаворвае ўпарты і настойлівы пры спрэч-цы. Насовіч: Хоць штаны застаўлю, абы на сваём пастаў-лю; Федароўскі: Хоць морда ў крыві, а на сваём пастаўлю; Хоць нагавіцы (штаны) застаўлю, а на сваём пастаўлю. ХОЦЬ КІШЭНЬ ПУСТА, АЛІ ДУША ЧЫСТА. Хоць бедны, але з чыстым сумленнем. Ляцкі: Хоць па-просту, але ў сваім; Насовіч: Хоць з вадою, было б не з бядою; Санько: Хоць у латаным, абы не ў хватаным; Няхай сабе ў паленым, абе не ў хапленым; Хоць папросту, але ў сваім; Хоць рукі чорныя, ды сумленне чыстае. ХОЦЬ ЛАТАНАЯ, АЛІ НІ ХВАТАНАЯ *. Хоць і бед-ны, але з чыстым сумленнем. Ляцкі: Хоць па-просту, але ў сваім; Насовіч: Хоць у латанам, абы б не ў хватанам; Санько: Няхай сабе ў лапленым, абы не ў хапленым; Хоць у латаным, абы не ў хватаным. ХОЦЬ МЫ ГУЛЬТАІ, АЛІ Й ВЫ НЕ АРТАІ. Адказ таму, хто яшчэ большы гультай.
ХОЦЬ НЯ ЎЕЖНА, ДЫК УЛЕЖНА *. Кажуць пра таго, хто мала працуе, жыве з палёгкай, па раскладу. Ляцкі: Хоць ні смачна, дык цёпла; Хоць ні прыеўшы, ды прыпеўшы. ХОЦЬ ТЫ Й ЛЫКАМ ШЫТ, АЛІ МОЙ БАЦЬКА БЫЎ. Выказванне адданасці роднаму бацьку, хоць і пра-стаку. ХОЦЬ УКРАДУ, АЛІ ПРЫВЯДУ. Кажа той, хто пры-сягае, што абавязкова аддасць доўг. ХОЦЬ УКРАЎ, АЛІ ДОБРА СХАВАЎ. Адказ таго, каго вінавацяць у сапраўдным злачынстве, але пазбаўле-ным доказаў. ХОЦЬ ЯКАЯ ПАПА, АБЫ НІ ГУЛЯЛА ЛАПА. Гэтак даўней казалі старыя, калі дзеці наракалі на чорны (жыта з мякінай) хлеб. Янкоўскі: Хоць чорная папа, абы поўная лапа. ХОЦЬ ЯШЧЭ Й НЯ ПОЗНА, АЛІ ПРЫДЗІЦЦА ТУТ НАЧАВАЦЬ, - СКАЗАЎ ЛІС, УВАЛІЎШЫСЯ Ў ПАСТ-КУ. Гэтак кажа разважлівы чалавек, апынуўшыся ў небя-спечным стане. Насовіч: Хоць ты плач, хоць ты скач, не паможаш. ХТО АЖАНІЎСЯ, ТОЙ КАІЦЦА, А ХТО НІ АЖА-НІЎСЯ, ТОЙ ГАЛІЦЦА. Жанатыя зайздросцяць нежана-тым, а тыя ўсё роўна жэняцца. Федароўскі: Ажаніўся — кепска; не жаніся — яшчэ горш. ХТО АРЭ, ХТО БАРАНУЯ - УСІХ БОГ ПАРАЎНУЯ *. Усе людзі памруць, чым бы яны ні займаліся. Ляцкі: Хто арэ, хто барануя — усіх Бог параўнуя. ХТО БАБЫ СЛУХАЯ, ТОЙ САМ БАБА. Насмешка з мужыка, якім кіруе баба. Насовіч: Бабскі ўгоднік; Фе-дароўскі: Дзе баба паном, там чорт камісарам. Гл. с. 93. ХТО ДБАЯ, ТОЙ I МАЯ. Пра рупнага гаспадара. Насовіч: Хто не маець, тэй не дбаець; Мало дбаець, мало й маець; Федароўскі: Як хто дбае, так мае; Так я аб сабе дбаю, як тагрочны (як леташні) сьнег; Рапановіч: Хто круціцца, той і мае. ХТО ДУЖШЫ, ТОЙ ПРУЖШЫ. Хто фізічна мацней-шы, той і багацейшы. Янкоўскі: Хто дужэй, той прудчэй. ХТО ЕСЬЦЬ НАЖОМ, ТОЙ З’ЕСЬЦЬ РАЖОН *. Пра няўдалае выкарыстанне якой-н. рэчы. Дзецям заба-ранялася есці нажом, каб не парэзаліся.
ХТО ЗА КАГО, А ПОП ЗА КАСЬКУ *. Калі хто-н. вытыкае недахопы толькі таго чалавека, які яму не пада-баецца. ХТО ЗЬ ЯЗЫЧКОМ, ТОЙ 3 ПІРАЖКОМ *. Хто га-варкі, той хутчэй выпрасіць што-н. Насовіч: Хто з языч-ком, тэй з піражком. ХТО КАГО САГНЕ, ТОЙ ТАГО НАБ’Е *. Дужэйшы заўсёды пераможа слабейшага, даб’ецца ад яго жаданага. Янкоўскі: Хто каго нагне, той таго паб’е. ХТО КАПЕЙКІ НІ ШАНУЯ, ДЫК ТОЙ САМ КА-ПЕЙКІ НІ ВАРТЫ. Марнатравец не карыстаецца паша-най у народзе; ухваляецца ашчаднасць, беражлівасць. Грынблат: Хто гроша не беражэ, той сам гроша не варт; Хто капейкі не беражэ, той сам рубля не варт; Феда-роўскі: Хто рахуе, той не псуе. ХТО КОНІ МІНЯЯ, У ТАГО ХАМУТ ГУЛЯЯ. Ка-жуць з асуджэннем пра таго, хто любіць перабіраць, мя-няць каго-, што-н.; ахвотнікі мяняць часта аказваюцца ашуканымі. Ляцкі: Хто міняя, таго хамут гуляя; Насовіч: Хто коней мяняець, у таго хамут гуляець; Федароўскі: Хто коньмі мяняе, у таго хамут гуляе. ХТО ЛУСТУ НОСЯ, ТОЙ ЕСЬЦІ НЯ ПРОСЯ. Такімі словамі заахвочвалі, каб бралі хлеб, ідучы на працу, у да-рогу. Запас заўсёды спатрэбіцца. Федароўскі: Хто за сабой хлеб носіць, той хлеба ў нікога не просіць. ХТО ЛЮБІЦЦА, ТОЙ I ЧУБІЦЦА *. Кажуць пра прыдзірлівыя ўзаемаадносіны паміж тымі, хто не абыяка-вы адзін да аднаго. Калі адзін прыкладае да другога, луп-цуе. Насовіч: Хто кого любіць, той таго чубіць; Рапановіч: Хто каго любіць, той таго і чубіць; Хто каго знае, той таго і чапае. ХТО МАЖА, ТОЙ 1 ЕДЗЯ *. Хто падкуплівае чыноў-нікаў, той і выйгравае справу. Лепешаў: Хто мажа, той і едзе; Ляцкі: Хто мажа, той едзя. ХТО МАЛА МАЯ, ТОЙ МАЛА Й ДБАЯ. У каго малая гаспадарка, у таго і клопаты малыя. Лепешаў: Хто лепша-га не мае, таму і гэта добра; Насовіч: Мало дбаець, мало й маець; Хто маець, тэй не дбаець; Федароўскі: Як хто дбае, так мае; Хто не дбае, той трасцу мае.
ХТО НІ РДДЗІЎСЯ, ТОЙ НІ ПАМРЭ. Суцішаюць тых, хто плача на хаўтурах. Лепешаў: Хто не нараджаец-ца, той не памірае; Грынблат: Хто не нарадзіўся, той умі-раць не будзе. ХТО НІ ЎМЕЕ АРАЦІ, ТАМУ ХЛЕБА Н1 ДАЦІ. Хто на хлеб не зарабіў, таго не кормяць, таму не плоцюць. Лепешаў: Хто не робіць, той не есць; Янкоўскі: Хто не працуе, той не есць. ХТО НІ ЦЯГНЕ, ТАГО ВЫПРАГАЮЦЬ. Благога ра-ботніка доўга не трымаюць. Федароўскі: Калі не хочэш цягнуць, ні лезь у хамут. ХТО НОВАГА НЯ МЕЎ, ТОЙ I ЛАТАНАМУ РАД *. Хто не паспытаў лепшага, задаволены самым мінімаль-ным. Лепешаў: Хто новага не бачыў, той старому рад; Насовіч: Хто новага не відаў, той і старому рад. ХТО ПА АБЕДЗЕ АДДЫІПА, ТАГО БОГ ЗА СЬВІНЬ-НЮ ЗАПІША *. Насмешка з гультая, які пасля абеду адпачывае, а не ідзе хутка на працу. ХТО ПА АБЕДЗЯ АДДЫХАЯ, БОГ ДУМАЯ, ШТО СЬВІНЬНЯ ЗДЫХАЯ *. Гэтак высмейваюць гультая, які больш трымаецца распарадку, а не працы. ХТО ПАРАСЯ ЎКРАЎ, ТАМУ ЎВУШШУ ПІШ-ЧЫЦЬ *. Хто правінаваціўся ў чым-н., міжвольна выдае сябе сваімі паводзінамі, благія ўчынкі не пакідаюць сум-ленне ў спакоі. Лепешаў: Хто парася (парасё) украў, у та-го ў вушах (увушшу) пішчыць; Насовіч: Хто парася ўкраў, у таго і ў вушах пішчыць; Федароўскі: Чыё парася згінуло, таму ў вушах пішчыць. ХТО ПОЗНА ХОДЗЯ, ТОЙ САМ САБЕ ШКОДЗЯ. Кажуць пра таго ці таму, хто са спазненнем прыходзіць куды-н. і не атрымлівае жаданага. Ляцкі: Хто позна пры-ходзя, сам сабе шкодзя; Насовіч: Хто позна ходзіць, сам сабе шкодзіць; Янкоўскі: Хто позна прыязджае, той косці аб-грызае. ХТО ПОЙДЗЯ НАЦЯНЬКІ, ДЫК ПРАХОДЗЯ ТРЫ ДЗЯНЬКІ *. Крывая дарога — абхадная, але пэўная, лепшая за прамую, карацейшую, але няпэўную, з якой лёгка збіц-ца. Кажуць, пра таго, хто ідзе напрасткі і часта блудзіць. ХТО ПОЛЯ ТРОЯ, ТОЙ ХЛЕБ КРОЯ. Хто добра абрабляе поле, тройчы арэ, у таго парасце добра жыта,
і ён будзе мець хлеб. Федароўскі: Хто поле троіць, той хлеб кроіць. ХТО ПЫТАЯ, ТОЙ НЯ БЛУДЗЯ *. Пытаючыся, даве-даешся пра ўсё, што трэба. Насовіч: Хто пытаець, той не блудзіць; Санько: Хто пытае, той не блудзіць, хто шукае, той знаходзіць; Хто пытае, той не блукае (не блудзіць); Невядомая дарога на канцы языка; Пытаючыся, дапытаеш-ся; Федароўскі: Хто пытае, той не блудзіць. ХТО РАНА ЎСТАЕ, ТАМУ БОГ ДАЕ *. Хто рана ўстае, той многа зробіць. Насовіч: Хто рана ўстаець, таму Бог даець. ХТО САМ ТАКІ - НА ДРУГОГА КЛАДЗЕ ЗНАКІ *. Калі хто-н. мае ганебныя схільнасці, так думае і пра іншых. Федароўскі: Хто сам такі (які), то і другому дае знакі. ХТО СКУП, ТОЙ НЯ ГЛУП *. Гэтак апраўдваюць ашчаднага чалавека. Насовіч: Хто скуп, сабе не глуп; Федароўскі: Хто скуп, той (то) ні глуп. Гл. с. 184. ХТО СТАРАІЦЦА, ТОЙ I МАЯ (ТАМУ Й БОГ ДАЕ). Так гавораць пра руплівага чалавека. Насовіч: На Бога спадзявайся, а сам, нябога, спорамляйся; Не стараўшыся, нічога ў рукі не ўлезе. ХТО ТАБАКУ КУРА, ТОЙ I ВОЧЫ ЖМУРА. Заган-ныя дзеянні параджаюць заганныя звычкі. ХТО ТАБАКУ НЮХАЯ, ТОЙ У ПЕКЛА ТРУХАЯ. Шкодныя звычкі шкодзяць здароўю. Федароўскі: Хто ку-рыць, таго да пекла тураць, а хто нюхае, той сам да пекла рухае. ХТО ТОПІЦЦА, ДЫК I ЗА БРЫТВУ ХОПІЦЦА. У безвыходным становішчы, калі няма выбару, звяртаюц-ца нават да безнадзейных сродкаў. Лепешаў: Як топішся, то (дык) за брытву хопішся; Насовіч: Хто топіцца, і за брытву хопіцца; Федароўскі: Хто топіцца, то і за брытву хватаецца (хапаецца, ухопіцца); Хто топіцца, то няхай за сваю сраку хопіцца. ХТО Ў ЛЕСЯ НЯ ЗЛОДЗІ, ТОЙ ДОМА НІ ГАСПА-ДАР *. Гаворыцца як апраўданне крадзяжу ў лесе. Лепе-шаў: Хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар; Феда-роўскі: Што ў лесе родзіцца, то і ў хаце згодзіцца. ХТО ЎЛЕТКУ ХАЛАДУЯ, ТОЙ УЗІМКУ ГАЛАДУЯ. Пра гультая, які летам не працуе, хаваецца ў цянёк.
ХТО ХОЧА ПРАПАСЬЦІ, НЯХАЙ ІДЗЕ КРАСЬЦІ *. Злодзей веку не дажыве, а калі дажыве, то будзе марнець у астрозе. Федароўскі: Хто хоча прапасьці, няхай пачне красьці. ХТО ЦЯГНЕ, ТАГО ПАГАНЯЮЦЬ. Паслушнага заў-сёды пасылаюць на цяжкую працу. 3 паслухмянага здзек-ваюцца, падганяюць яго. ХТО ЧУЖОГА Н1 ШАНУЯ, ТОЙ СВАЙГО МЕЦЬ НЯ БУДЗЯ. Хто прывык да нядбайнасці на чужой працы, гэтак нядбайна будзе адносіцца да сваёй і не будзе замож-ным. Лепешаў: Хто чужога не шкадуе, той свайго не мае; Федароўскі: Хто чужога не шануе, то сваго не прыждзе. ХУДЫ, ГАРБАТЫ - НА СІЛУ БАГАТЫ. Заўважаюць практычныя людзі, якія па мізэрнаму знешняму выгляду чалавека ўгадваюць яго моц, сілу. Насовіч: Хула-гула, калі добра чыніш; Яшкін (Слаўгарадчына): Сам худ, а яйцы з пуд. ц ЦАЦА, ЦАЦА, ДЫ Ў КІШЭНЬ *. Пра таго, хто, раз-глядаючы чужую рэч, калі ніхто не бачыць, хавае яе ў кішэнь. Ляцкі: Цаца-цаца, ды ў карман; Цап-цап, анна німашка; Насовіч: Цаца-цаца, ды ў кішэню. ЦЕСІЛЬ УМІРАЎ, УСІМ ПРАБАЧАЎ, А ЯЛОВАМУ СУКУ НІ ПРАБАЧЫЎ. Ёсць такія ворагі, якім і перад смерцю нельга прабачыць. ЦІ ВАС ПОЛЕ НАСЕІНА? Гэтак угаварваюць сваіх блізкіх не сварыцца, паважаць, клапаціцца. ЦІ ДАЎНА ТОЯ БЫЛО, А ЎЖО Й ЗА РАКОЙ ВЕ-ДАЮЦЬ. Навіна пра благія паводзіны людзей разыходзіц-ца шпарка, хутка. ЦІ Ж ВОЧЫ ДРАЦЬ, КАЛІ НЯ ХОЧА БРАЦЬ?! * Так адказвае дзеўка, калі ў яе пытаюць, чаму замуж не ідзе, або чалавек, калі яму адмаўляюць у чым-н. Не караць жа за гэта?! Насовіч: Ці вочы ж драць, колі не хочуць нас браць? Янкоўскі: Ці ж за лоб вясці, калі не хочуць ісці? ЦІ ПЛАЧ, ЦІ ГАЛАСІ, ДЫК РАДЫ НІ ДАСІ. Пра безнадзейную справу, з якой няма хоць якога выйсця. ЦІ САВУ АБ ПЕНЬ - САВЕ ЛІХА, ЦІ ПНЁМ САВЕ САВЕ ЛІХА. Няма ніякай розніцы: усё адно аднаму дрэн-
на ў якой-н. сітуацыі. Насовіч: Ці саву аб пень, ці пень аб саву, усё саве бяда; Федароўскі: Ці савою аб пень, ці пнём аб саву, то саве баліць. ЦІ ТЫ КПІШ, ЦІ ТЫ ДАРОГІ ПЫТАІШ? Гавораць таму, хто пачынае хітрую і двухсэнсоўную гутарку. Ляцкі: Ці ты кпіш, ці дарогі пытаіш? Насовіч: Ці ты тыкі відзеў? — Відзеў. ЦІ Ў МЯНЕ КОЗ ВОЗ, Ц1 ДЗЯЦЕЙ ЗАГАРАДКА? Гэтак жартуе самотны гуляка, калі яму напамінаюць, што ён неашчадна жыве. Звыш меры — не патрэбна. ЦІГАЎ ВОЎК, ПАЦЯГНУЛІ Й ВАЎКА. Пра злачын-ца, які крыўдзіў людзей, а нарэшце і сам папаўся. Насо-віч: Валачыў воўк авец, павалаклі і воўка; Федароўскі: Браў воўк, узялі і воўка; Браў воўк за ногі, узялі воўка за рогі. - ЦІТ, ЦІТ, ІДЗІ МАЛАЦІЦЬ! - ЖЫВОТ БАЛІЦЬ! - ЦІТ, ЦІТ, ІДЗІ ЕСЦІ! - А ДЗЕ Ж МАЯ ВЯЛІКАЯ ЛЫЖКА? Жартам прыказваюць хітраму гультаю. Насовіч: — Ціт, хадзі малаціць! — Галава баліць. — Хадзі ж гарэлку піць! — Пастой, дай шапку ўхваціць. ЦІХАЯ ВАДА ГРЭБЛЮ РЫЯ *. Ціхі чалавек здольны на рашучыя, неспадзяваныя дзеянні, учынкі. Насовіч: Прыдкая рэка берагі падрываець; Грынблат: Ціхая вада берагі мые (падмывае, разрывае); Федароўскі: Ціхая вада (далёка) берагі падмывае (рве). ЦІХАЯ СЬВІНЯ ГЛЫБОКА РЫЯ *. Ціхі, спакойны чалавек здольны на рашучыя, неспадзяваныя дзеянні. Пра таго, хто спакойна і безупынна нейкую справу ро-біць. Лепешаў: Ціхая свіння глыбокі корань рые; Грынблат: Ціхая свіння глыбока капае; Федароўскі: Ціха сьвіня (пану-ра сьвіня) далёка (глыбока) корань капае. ЦУРА ЦУРЫЦЬ, А ХЛЕБ ЛЯЦІЦЬ. Калі цуру робяць з хлеба, то булка хутка ўбывае (адрэзваецца хлеб). ЦЫГАН ЯК ГАЛЕЯ, ДЫК СЬМЯЛЕЯ. Нястача адвагі надае. ЦЫНШ ДА ПАДАТКУ НІ НАЛЕЖА. Нагадваюць таму, хто змешвае дзве розныя рэчы або справы. ЦЭП ЛЮБЯ ГАЛОДНАГА, А КАСА СЫТАГА. Даў-ней, калі малацілі цапамі, уставалі досвіткам да снедання, а касіць заўсёды ішлі паснедаўшы.
ЦЯЖАК ВОЗ? ДЫК ПА ГУЖОХ! Так кажа гарачы, безразважлівы чалавек пры выпадковых няўдачах. ЦЯЖКА Й БУДАВАЦЦА I ПРАВАВАЦЦА. Прыга-ворвае, хто мае адну з гэтых цяжкасцяў. Федароўскі: Хто будуецца, то вюркі мае, а хто правуецца, то паперкамі тылок падцірае. ЦЯРПІ, ГРЫШКА, СПАСЁН БУДЗІШ *. Гавораць таму, хто церпіць несправядлівае абвінавачанне; будзь цярплівым і дачакаешся лепшага. Лепешаў: Цярпі, Грыш-ка, карчма блізка; Рапановіч: Цярпі, Грышка, спасенне бліз-ка; Санько: Цярпі гора, будзе і мёд; Хто цярплівы, той шчаслівы; Без цярпення няма збавення; Федароўскі: За цер-пене дасць Бог спасене (збавене). Ч ЧАГО Б СЬЛЯПЫ ПЛАКАЎ, КАБ СЬЦЕЖКУ БА-ЧЫЎ *. Чалавек у роспачы быў бы рады хоць малой на-дзеі на выратаванне. Лепешаў: Чаго ж бы плакаў слеп, каб бачыў свет (след); Насовіч: Не плакаў бы слеп, каб відзеў след; Чаго б то плакаў слеп, калі б відзеў след; Федароўскі: Чаго плакаў слепы, каб бачыў сьвет. ЧАГО БАБА ХАЦЕЛА, ТОЯ КАЗА РАДЗІЛА. Кажуць, калі збываецца тое, чаго нехта хацеў. ЧАЛАВЕК ГОРА ВЫТРЫВАЕ, А РОСКАШЫ НЕ. Чалавек з вялікай раскошы часта завязае ў распусце і не ў стане перамагчы беды, якія наваліліся на яго. ЧАМУ ГОСЬЦЬ НЯ ЕЎ? - БО ЛОЖКІ НЯ МЕЎ. Кажуць пра непрыветлівага гаспадара, які прыкідваецца няцямлівым, някемлівым. Федароўскі: Нялюбаму госьцю ложкі німа; Няпрошанаму госьцю ложкі нет; Пасьледняму госьцю ложка ў качаргешніку. ЧОРТ БЫ ДЗЯТЛА ВЕДАЎ, КАБ НЕ ЯГО ГЛЮГА *. Калі хто-н. праз свае паводзіны, праз сваю недамысле-насць нагаворыць лішняга, чым накліча на сябе бяду. Насовіч: Бес бы дзятла ў рукі ўнёс, калі б не яго доўгі нос; Чорт бы дзятла знаў, калі б не его доўгі нос; Федароўскі: Хто бы дзятла ведаў (знаў, пачуў), каб не доўгі нос. ЧОРТ ПРАЎДЫ НЯ ЛЮБЯ. Пра таго, лто злуе, калі кажуць праўду.
ЧОРТ СВАЁ, А ПОП СВАЁ, - АДДАЙ МАЮ МА-ЛІТВУ. Калі двое ўступаюць у спрэчку, кожны не жадае ўступіць другому, бо лічыць свае доказы справядлівымі. Насовіч: Поп сваё, а чорт сваё: атдай мою молітву; Федароўскі: Чорт сваё, а поп сваё — аддай маю малітву. ЧОРТ ЧАРТА ПАЗНАЎ ДЫ НА ПІВА ПАЗВАЎ *. Гаворыцца пра тых, хто здружыўся і дзейнічаюць за адно, або калі двое шкодных людзей пасябруюць або пажэняцца. Яшкін (Слаўгарадчына): Сабака сабаку паню-хыя ў сраку; Насовіч: Чорт чорта пазнаў і на піва пазваў; Грынблат: Свой свайго пазнаў і на піва пазваў; Федароўскі: Чорт д ’ябла пазнаў, на піва пазваў. ЧУЖАЯ БОЛЬКА - ЛЮДЗЯМ СЬМЕХ *. Людзі чу-жой бядзе не спачуваюць, часам нават цешацца з яе, бо чужая бяда не адчуваецца. Насовіч: Чужая болька (рана) нікому не баліць; Янкоўскі: Чужая скула нікому не баліць. ЧУЖАЯ ХАТА ГОРЫ КАТА *. Прыказваюць тыя, ка-му цяжка жыць у чужой сям’і ці ў чужой краіне. Насовіч: Чужая хата горы ката; Лепешаў: Чужая старонка — мачаха; Федароўскі: Чужая хата горш ката. ЧУЖОЙ ЯМЫ НІХТО НІ ЗАЛЯЖА. Прымаўляюць тым, хто цешыцца з чужой смерці, забываючы пра тое, што кожнага такі лёс чакае. ЧУЖОЯ ДАБРО НЯ ГРЭЯ *. Чужое дабро нікому не пойдзе на карысць. Насовіч: Чужое бярець за рабро; Сань-ко: Чужым дабром не забагацееш; Чужым багаццем сыты не будзеш; 3 чужога гроша не разжывешся; Чужое не це-шыць і не грэе; Чужы кажух нікога не нагрэе; Чужым даб-ром век не пражывеш; Чужым дабром не запаможашся; У чужое шчасце не ўкупішся; Федароўскі: Чужое дабро выле-зе бокам; Чужое дабро ні ідзе ў карысць; Чужым дабром ні забагацееш; Чужым дабром ні варто цешыцца (ні нацешыся, ні цешыцца); Чужое ні цешыць і ні грэя; Чужым багатст-вам сыт ні будзіш. ЧУЖОЯ ЛЫЧКА РЭМІНЬЧЫКАМ ПЛАЦІЦЦА *. Хто пагаліцца на чужую танную рэч, дорага за яе заплаціць. Насовіч: Чужое лычка плаціцца ремушком; Федароўскі: Узяўшы чужое лычко, заплаціш ріміньцом. ЧУЖУЮ БЯДУ Я I ПАЛЬЦАМ РАЗЬВЯДУ *. Чужыя цяжкасці, беды здаюцца не такімі сур’ёзнымі, як свае.
Насовіч: Чужую бяду я па воласу разведу, а к сваей ума не прыкладу; Грынблат: Чужую бяду рукамі развяду; Санько: Чужую бяду на пальцах развяду; Чужую бяду па валаску развяду, а да свае розуму не прыкладу; Чужую бяду зараз развяду, а на сваю бяду райца не знайду; Чужую бяду і я развяду, а сваю і возам не развязу; Чужую бяду па нітачцы развяду, а сваю і рукою не адолею. ЧУЖЫ КУСОК ДЗЯРЭ РАТОК. Чужое дабро не ідзе на карысць. Лепешаў: Чужое дабро не грэе; Насовіч: Чу-жымі слезамі ніхто не разжываецца; Чужыя грошы — аскома; Чужая яешня не вечна. ЧУЖЫМ РОЗУМАМ ВЕК НІ ПРАЖЫВЕШ *. Пра таго, хто кіруецца толькі чужымі парадамі, а не сваім ро-зумам. Насовіч: Чужым розумам сыт не будзеш; Феда-роўскі: Чужым розумам недалеко заедзеш (сыт ні будзіш). ЧУЖЫМІ РУКАМІ ДОБРА ЖАР ЗАГРАБАЦЬ *. Лёг-ка карыстацца вынікам чужой працы, чужымі сродкамі. Насовіч: Чужымі рукамі толькі жар заграбаць харашо; Федароўскі: Чужымі рукамі добра жар грэбаць (загрэбаць). ЧУЖЫЯ ГРАХІ ЛІЧА, А СВАІХ НІ БАЧА. Пра таго, хто лічыць малыя чужыя недахопы, а пра свае вялікія і не ўспамінае, на заўважае. ЧЫЙ ГРЭХ, ТАГО Й ПАКУТА. Не варта абгаворваць чужыя правіннасці, бо той сам за іх адпакутвае. Насовіч: Хто саграшыў, тэй нехай і пакутаець; Чый грэх, таго і адвет; Федароўскі: Чый грэх, ніхай таго будзе і пакута. ЧЫМ БАГАТЫ, ТЫМ 1 РАДЫ. Кажуць, калі пры-маюць гасцей і просяць паблажліва аднесціся да таго, што маюць і чым сардэчна дзеляцца з імі. Федароўскі: Чым багат, тым і рад. Гл.: Чым хата багата, тым і рада. ЧЫМ ХАТА БАГАТА, ТЫМ I РАДА. Кажа гаспадар, прымаючы гасцей. Лепешаў: Чым багаты, тым і рады; Насовіч: Чым хата багата, тым і рада; Санько: Чым ха-та багата, тым і рада; Хоць я небагаты, а з гасцей рады; Што маем, тым і прымаем; Што хата мае, хай усім пры-мае; Частавалі, чым мелі, весялілі, як умелі. Гл. с. 185. ЧЫМСЯ ЧУЖОЯ ДЗІЦЯ БІЦЬ, ДЫК ЛЕПІ свой ДВОР ПАДМЯЦІ. Прымаўляюць таму, хто ўмешваецца ў чужыя справы.
ЧЫТАНА, ПІСАНА, КАБЫЛА ЛЫСАЯ, А ЖАРАБЯ РАБОЯ, — З’ЕЎ ВОЎК АБОЯ *. Прыказваюць пра бяс-сэнсавыя чытанні або пісьмо, рыфмаванне без сувязі. Фе-дароўскі: Чытам, чытам: насрала варона жытам. ЧЫЯ Б КАРОЎКА РЫКАЛА, А ТВАЯ Б МАЎЧАЛА. Прымаўляюць таму, хто папракае іншых, хоць сам мае яшчэ большыя недахопы, чым абняслаўлівае сябе. Лепе-шаў: Чыя б карова мычала, а твая б памаўчала; Ліцвінка: Чые б цяляты мычылі, а твае б маўчалі; Санько: Чые б ця-ляты рыкалі, твае хоць бы маўчалі; Хто б і навучаў, а ты б лепей памаўчаў; Паглядзі, сава, якая сама: Не гудзі, а на сябе паглядзі; Паглядзі, свінішча, на сваё відзішча. Ш ШАЛЫ ДА ДАБРА Н1 ДАВЯДУЦЬ. Гэтак папярэдж-ваюць дзяцей, каб іх жарты не заходзілі далёка, бо часта яны заканчваюцца слязьмі. Насовіч: Шалы-балы пага-няець; Федароўскі: Шалы да балы да дабра ні даведуць. ШАНУЙ АДЗЕЖУ ДОМА, А АДЗЕЖКА ЦЯБЕ Ў ЛЮ-ДЗЯХ ЗАШАНУЯ *. Калі чалавек рупіцца пра сваю во-пратку, і яна выглядае прыстойна, дык і яго самога бу-дуць шанаваць. Насовіч: Шануй адзежку ў дварэ, а ена цябе ў людзях; Рапановіч: Шануй адзежу дома, а яна цябе на людзях; Санько: Шануй рапуху ў садзе, а сябе ў грамадзе. ШАТЫРСЯ, КУМА: У СУСЕДА БЯСЕДА! Гэтак заах-вочваюць адна адну сяброўкі, калі пачуюць, што па су-седству робіцца вяселле ці нейкая забава. ШКАДЛІВАМУ КАТУ ХВОСТ УЦІНАЮЦЬ. Прымаў-ляюць, калі дакараюць збродлівага чалавека, калі спыняюць свавольства, разбэшчанасць, нахабства. Ляцкі: Шкадлівую скаціну б’юць; Насовіч: Збрадлівай кошцэ хвост уцінаюць; Федароўскі: Збрадліваму кату пазуры (пазругы) абцінаюць. ШМАТ У МОРА ВАДЫ ЎВОЙДЗЯ, ПАКУЛЬ ГЭТА БУДЗЯ. Кажуць таму, хто далёка наперад складае вялікія планы. ШОПАТЫ ХАТУ ГУБЯЦЬ *. 3 неадабрэннем кажуць, калі ў хаце шэпчуцца, сакрэтнічаюць, робяць нейкую змову супроць хатняга ладу ці нейкія патаемныя справы. Лепешаў: Шэпты хату зводзяць (губяць); Грынблат: Шэп-
ты хату зводзяць і вуглы разносяць; Федароўскі: Шэпты хату губяць. ШТО БУДЗЯ МІРУ, ТОЯ Й БАБІНАМУ СЫНУ. Так кажа той, хто прымае рызыкоўнае рашэнне, адважваецца зрабіць што-н. пасля разваг, нерашучасці. Насовіч: Што міру, то і бабінаму сыну. ШТО ВІНЕН, ДЫК АДДАЦЬ ПАВІНЕН. Прымаў-ляюць, калі размова ідзе пра даўгі. Насовіч: Што вінен, отдать павінен. ШТО ГАЛАВА, ТО Й РОЗУМ. Пра розны падыход людзей да якой-н. справы. ШТО ГОД, ДЫК УДОД *. Жартам кажуць гэтак, калі ў нейкай сям’і часта родзяцца дзеці. Ляцкі: Што год, то з дзіцямі; Насовіч: Што год, то ўдод (то прарок). ШТО ДЗЕНЬ, ДЫК КУДЗЕЛЬ, А Ў СУБОТУ ДЗЬВЕ. Гэтак жартуюць з таго, хто хваліцца, што шмат работы робіць. 3 казкі: Дзеўка хвалілася дзецюку, што шмат ку-дзелі спрадае: «Што дзень, дык кудзеля, а ў суботу нават і дзве». Калі дзеўка некуды адыйшла, дзяцюк узяў ключы ад кубла ды схаваў у прасніцы за кудзелю. Калі дзяцюк зноў прыйшоў праз 3 тыдні, дык дзеўка пачала наракаць, што ейныя ключы ад кубла прапалі тады, як гэты дзяцюк у яе быў. Тады дзяцюк, залажыўшы руку ў кудзелю за прасніцу, выняў тыя ключы ды аддаў дзеўцы. Калі б яна спрала, дык тыя ключы, якія ляжалі ў кудзелі, знайшліся б. ШТО 3 ВОЗУ ЎПАЛА - ЛІЧЫ, ПРАПАЛА *. Што страчана, згублена, таго не вернеш. Насовіч: Што з возу спало, пішы прапало; Грынблат: Што з возу ўпала, то ўжо прапала; Што з воза ўпала, то даўно прапала; Федароўскі: Што з воза ўпало, то на векі прапало. ШТО ЗАНАДТА, ТАГО Й СЬВІНЬНЯ НІ ЯДУЦЬ *. Лішняе не ідзе на карысць. Кажуць, прапануючы захоў-ваць пачуццё меры. Насовіч: Што занадта, таго і свінні не ядуць; Федароўскі: Што занадто, то сьвіне ні едзяць. ШТО КАМУ БАЛІЦЬ, ТОЙ ТОЯ Й СТУДЗЯ *. Кож-ны гаворыць пра сваё набалелае. Лепешаў: Што каму ба-ліць, той пра тое і гаманіць; Ляцкі: У каго што баліць, той аб тым і гаварыць; Насовіч: У каго што баліць, тей о тым і гаворыць; Санько: Што каму дапякае, той пра тое і гукае; Што каму рупіць, той тое жупіць; Каму ба-
ліць, той і крычыць (той і студзіць); У каго няўдача, той і плача; Кожнаму свая бяда ў галаве; Кожная зязюлька пра сваё кукуе; Галодны пра хлеб, п ’яны — пра хмель; Галоднаму — ежы, халоднаму — цяпла, а сытаму — музыкі; Федароўскі: Каму баліць, той стогне. ШТО КАМУ НА ЎМЕ, ТОЙ ТОЯ I ЧАЎПЕ. Што каму болей рупіць, той тое і ўспамінае, пра таго гаво-рыць. Гл.: Што каму баліць, той тоя й студзя. Федароўскі: Што каму на ўме, той тое і дзяўбе (тое на языку). ШТО КРАЙ, ТО I ЗВЫЧАЙ *. У кожнага краю свае звычаі, правілы, законы. Ляцкі: Што край, то абычай, што страна, то навіна; Рабкевіч: Што ні край, то свой звычай; Санько: Што ні край, то свой звычай; Што ні старана, то навіна; Іншы горад — іншы гонар; Кожнае сяльцо мае сваё нараўцо; Што ні хата, то свой комін; У сьвежу парахвію з сваім звычаям ні прыходзь (ні прыежджай); Што край, то абычай; Кажан (кожны) край мае свой абычай; Дзе край, там і абычай. ШТО НАЙБОЛЫПЫ ПІСАКА, ДЫК НАЙГОРШЫ САБАКА. Гэтак сяляне адклікаліся пра малапісьменных царскіх пісараў і чыноўнікаў. Насовіч: Пісаў пісака, і сам не прачытаець небарака; Федароўскі: Пісала пісака, ня прачытае сабака. ШТО НЯ МІЛА САМОМУ, ДЫК НЯ ЗЫЧ I ДРУ-ГОМУ. Гэтак павучаюць сумленныя бацькі сваіх дзяцей, каб яны не рабілі нічога благога людзям. ШТО ПАСЕІШ, ТО I ПАЖНЕШ. За свае ўчынкі і несамавітыя справы трэба расплачвацца. Пра залежнасць ураджаю ад працы. Насовіч: Што пасееш, то і пажнеш; Санько: Як узарэш, так і збярэш; Як дбаеш, так і маеш; Якое семя, такое і емя; Хто арэ ды сее, той малоціць і вее; Дзе пасееш густа, там не будзе пуста; Федароўскі: Пасееш, то будзе капа, а не пасееш, то ні снапа; Як не пасееш, то і збіраць не будзе чаго. Гл. с. 168. ШТО РУЧКІ ЗРОБЮЦЬ, ТОЯ ПЛЕЧКІ ЗНОСЮЦЬ. Што для сябе зробіш, тое і мець будзеш. Раней: Якое па-латно вытчаш, такое і насіць будзеш. ШТО ТВЭГО, ТОЕ Й МЭГО, А ШТО МЭГО, ДЫК ТОБЯ НІЦ ДА ТЭГО. Гэтак прыгаворваюць таму, хто га-ліцца на чужое дабро, а сваю маёмасць лічыць за недаты-кальную.
ШТО ТОРБА, ТО НЯ МЕХ; ШТО ПРАЎДА, ТО НЯ ГРЭХ *. Кажуць таму, хто крыўдзіцца за праўду, калі яму ў вочы праўду гавораць. Ляцкі: Што праўда, то ня грэх, што ворак, то ня мех; Насовіч: Што праўда, то не грэх; Федароўскі: То ні грэх, што ў губу, але грэх, што з губы. ШТО Ў МІСЯ, НА ТОЯ НЯ ДЗЬМІСЯ. Будзь задаволе-ны тым, што ёсць. Кажуць таксама дзецям, калі яны гне-ваюцца і не ідуць есці. Ляцкі: Што родзіцца, усё годзіцца. ШТО Ў ТОЙ ЧЭСЬЦІ, КАЛІ НЕЧАГА ЕСЬЦІ. Аўта-рытэт, гонар, пашана не накормяць, калі не папрацаваць. ШТО Ў ЦЬВЯРОЗАГА НА ВУМЕ, ТОЯ Ў П’ЯНАГА НА ЯЗЫЦЭ *. П’яны чалавек лёгка выказвае тое, што раней ён стрымліваўся сказаць. Лепешаў: Што ў цвяро-зага ў галаве (на розуме), тое ў п ’янага на языку; Насовіч: Што ў цвярозага на уме, то ў п’янага на языце; Санько: Галава не ведае, што язык апаведае; Малое і п ’яное праўду скажуць; Што цвярозы думае, п ’яны скажа. ШТО ЎЛЕТКУ НОЖКАЙ КОП, ТОЕ ЎЗІМКУ РУЧ-КАЙ ХОП *. Пра гародніну і садавіну, якую ўлетку ганяць, а зімой ахвотна ядуць. Не трэба ленавацца летам. Насовіч: Што весною ножкаю коп, то зімою рукою хоп; Федароўскі: Што ўлетку нагою падкінеш, то зімою рукою паднімеш. ШТО ЎЛОЖА ХАМ, ДЫК НЯ ВЫНЯ Й ПАН *. Ня-лёгка перарабіць тое, што зроблена руплівай рукой; часцей гавораць пра дасціпнасць, умельства селяніна, чым пана. Лепешаў: Што ўложыць хам, то не вымі і пан; Насовіч: Што ўкладзець хам, не выймець і пан; Грынблат: Што ўложыць хам, таго не выме і пан; Яшкін (Слаўгарадчына): Што зробя лапаць, то не пераробя й бот. ШЫЙСЯ, БЯЛІСЯ, - ЗАЎТРА ВЯЛІКДЗЕНЬ. Пра нядбайную асобу, якая зацягнула працу да апошняга дня, а за такі кароткі тэрмін яе немагчыма выканаць. ШЫЛА Ў МЯШКУ НЯ ЎТОІШ (ЗЬ МІШКА ВЫ-ЛАЗЯ) *. Немагчыма нічога ўтаіць, бо яно ўсё роўна выявіцца. Лепешаў: Шыла ў мяшку не схаваеш; Шыла ў мяху не ўтоіш; Насовіч: Шыла ў мяшэчку не ўтоіш; Санько: Грэх не схаваеш у мех, не ўтопчаш у балота; Лес чуе, а поле бачыць; Шыла ў торбе не схаваеш; Ліхое ніколі не ўтоіцца; Хлусня як алей — выйдзе наверх; Хлуслівага лягчэй злавіць, як кульгавага.
ю ЮРКА, ЮРКА! ВЫЛАЗЬ 3 ПАДПЕЧЧА - ДА ЦЯБЕ ЗНАЁМЫ ПАН ПРЫЕХАЎ. Кажуць, калі нехта па сваёй неабачлівасці стварыў непрыемную сітуацыю для каго-н. Мужык схаваўся, каб не аддаваць пану пазычаныя ў яго грошы. А жонка па сваёй неабачлівасці выдала яго. я Я АБ УСІМ ЛЕСЯ, АБА МНЕ НІЯКІ БЕСЯ. Гэтак крыўдуе той, хто рупіцца пра людзей, а пра яго ніхто, нават не паспачувае за турботы і працу. Я БОЛІ ЗАБЫЎСЯ, ЯК ТЫ ВЕДАІШ. Кажа той, хто крыўдзіцца, што невук, дзіця пачынае яго вучыць. Насо-віч: Я бачыў двух белых, а трэцяга, як снег. Я ВЕДАЮ Й БІЗ ПАПА, ШТО Ў НЯДЗЕЛЮ СЬВЯТА. Пра відавочную ісціну і таго, хто бярэцца высвятляць сутнасць такой відавочнай ісціны. Ляцкі: Ведае сусед, хто ідзе ў прысед; Насовіч: Ведае, гдзе кароль абедае. Я ЙГРАЮ, ЯК ЗНАЮ, А ТЫ СКАЧЫ, ЯК ХОЧЫШ. Прымаўляе майстар, калі ў яго справе пачынае павучаць недасведчаны чалавек. Насовіч: Яйцы курэй вучаць. Я ТАКІ ПОП, ШТО БЯРУ Й БОБ. Кажуць пра чала-века, які нічым не грэбуе; прыгаворвае гэтак прадавец та-вараў, калі ў лік платы бярэ рознае збожжа. Я ЯК П’ЯН, ДЫК КАПІТАН, А ЯК ПРЫЦЬВІРА-ЖУСЯ, ДЫК I СЬВІНЬНІ БАЮСЯ *. Прыказка пра п’я-нага ваяўнічага рызыканта, які, праспаўшыся, становіцца ціхім, паслухмяным. Насовіч: Як п’ян, што мне пан? А як прасплюся і свінні баюся; Санько: Нап’ецца, дык з царамі б’ецца, а як праспіцца, дык і курыцы баіцца. ЯГО ГОРЛА ЎСЁ ПАЖОРЛА. Пра п’яніцу, які прапіў сваю гаспадарку, або ліхвяру, які круцельствам завалодаў чужым багаццем і лёгка яго прамантачыў. Янкоўскі: Як лёгка прыйшло, так лёгка і пайшло. ЯГОНЫЯ ЎСЕ КОЗЫ Ў ЗОЛАЦЯ. Пра задаволенага чалавека, якому ўсё ручыць, і ён дбае толькі пра сваё шчасце, хоць яно не даўгавечна. Федароўскі: Яму залатые козы скачуць.
ЯЕЧНЯ КІСЬНЯ I Ў ГРУДЗЯХ ЦІСЬНЯ. Прыгавор-ваюць пра сумныя, журботныя думкі ў час хваробы або пры цяжкай працы. Нават яешня, якая ў беларускай вёсцы ўважаецца за самую ласую ежу, не есца. ЯЗЫК I КІЙІВА ДАПЫТАЯ *. Пытаючыся, пра ўсё даведаешся, усё знойдзеш. Ляцкі: Язык да Кіева давядзець; Насовіч: Язык і Кіева дапытаваецца; Грынблат: Язык да Кіева дапытаецца; Санько: Язык Вільні (Кіева) дапытае; Федароўскі: Язык і Кіева (Кракава) дапытае; Язык і кія дапытаецца; Янкоўскі: Язык век па балоце скача і не гразне, ды яшчэ ў Кіеў у карчму давядзе. ЯЗЫК ЫЗ КАСЬЦІ, што хочыш, тоя й мянь-ЦІ *. Пра таго, хто без сораму гаворыць пры людзях розную брыдоту. Гэтак кажуць, калі не надаюць значэння роз-ным чуткам, балбатні. Ляцкі: Язык біз касцей: усё хвошча; Насовіч: Язык у роце, гавары, што хоці; Грынблат: Язык без касці — што хоч, то і хвашчы; Язык без косьці, што хоча, то хлосьціць; Федароўскі: Язык без косьці, што хоча, то хлосьціць. ЯЗЫК РАЗАМ I ТАЎЧЭ I МЕЛЯ. Калі нехта хоча адначасова двум процілеглым бакам угадзіць. У хвалько ўсё лёгка робіцца. Ляцкі: Язык ляшчыць, што калаўрот трашчыць; Языком меля, хвастом зацірая; Насовіч: Язык — мясо без касцей: куды хочеш павернеш; Санько: Языком мянціць — спіна не баліць; Языкова мліва не гадзіва; Каб так смыкам, як языком. ЯЗЫКОМ БРАШЫ, АЛІ РУКАМ ВОЛІ НІ ДАВАЙ *. Прыказваюць ахвотніку біцца, які намагаецца, каб ударыць. Насовіч: Языком што хоця баўтай, а рукам прасторы не давай; Федароўскі: Языком што хочыш брашы, а рукам волі ні давай. ЯЙЦО КУРЫЦУ ВУЧА *. Гаворыцца з незадаваль-неннем пра таго, каго лічаць менш вопытным і чые па-рады непрымальныя. Лепешаў: Яйцо (яйка) курыцу вучыць (навучыць); Насовіч: Яйцы курэй вучаць; Грынблат: Яйцы курэй не вучаць; Санько: Яйка мудрэйшае (разумнейшае) за курыцу; Не вучы старога ката смятанку злізваць; Феда-роўскі: Яйцы куры вучаць; Яшкін (Пасожжа): Я тое за-быўся, як ты яшчэ далёка ў срацы быў; Не вучы вучоныга (вучыныга), а паеш гаўна пячонага (печыныга).
ЯК АСІНА ЗАТРАСЕЦЦА, ТАДЫ БЫЧОК НАПА-СЕЦЦА. Заўвага-прыкмета ў сялян пра тое, калі на асіне з’явяцца першыя лісткі, тады бык напасецца на траве. ЯК БЕДНЫ Ў ДАРОГУ, ДЫК ВЕЦІР У ВОЧЫ. Пры-маўляе той, у каго пры распачатай справе (ці ў падарож-жы) здараюцца нейкія непрыемнасці або цяжкасці. Сань-ко: Беднаму і вецер у вочы. ЯК БОГ ДА ШЛЁМКІ, ГЭТАК I ШЛЁМКА ДА БОГА. Як аднясешся да каго, так і ён да цябе. ЯК БЯЖЫЦЬ, ДЫК БЯЖЫЦЬ, А ЯК АБВАЛІЦЦА, ДЫК I ЛЯЖЫЦЬ. Пра нешта нетрывалае, часцей аб ко-нях, якіх прыганялі на кірмаш на продаж або абмен. Феда-роўскі: Як бяжыць, то дрыжыць, як паваліцца, то лежыць. ЯК ІДЗЕ АРЭНДА, ДЫК СЫН КАМЭНДА, А ЯК ПАДЫХОДЗЯ РАТА, ДЫК ГЛЯДЗІ ТЫ, ТАТА. Прымаў-ляюць бацькі-гаспадары, калі іх ашукваюць дзеці. ЯК ГОЛ, ТАК ВОСЬЦЁР. Бедны чалавек хутчэй ідзе на рызыку, бо яму няма чаго губляць. Насовіч: Гол як біч, а восцёр, як меч; Голь на выдумкі востра. Гл. с. 169. ЯК ГУКНЕШ, ГЭТАК I АДГУКНЕЦЦА *. Як ты бу-дзеш ставіцца да людзей, так і людзі да цябе. Насовіч: Як гукнеш, так і адгукнецца; Санько: Як клічуць, так і ад-клікаюцца; Як вы нашым, так мы вашым; Як баба да дзеда, так і дзед да бабы; Як мы да людзей, так і людзі да нас; Як у лес, так і з лесу; Якое пытанне, такое адпавяданне; На добрае запытанне добрае адпавяданне; Федароўскі: Як гукнеш, так і адзавецца. ЯК ГЭТА РОБІЦЦА: ТЫ ПАСЬЛЯ АБЕДУ ВЫШАЎ ДЫ НА СЬНЕДАНЬНЯ ХОЧЫШ ПРЫСЬПЕЦЬ? Ка-жуць да таго, хто спазніўся ды ў чарзе хоча заняць пер-шае месца. ЯК ДБАЕМ, ТАК I МАЕМ *. Толькі ад нашай руплі-васці залежыць наш дабрабыт. Насовіч: Мало дбаець, мало й маець; Федароўскі: Як хто дбае, так мае. ЯК ЕМ, ДЫК ГЛУХ I НЕМ. Гэтак заўважаюць дзе-цям, калі яны пры ядзе распачынаюць нейкую гутарку. Насовіч: Як ем, і глух і нем. Звычай: У час абеду патра-буецца цішыня. ЯК ЕСТАМ, ДЫК ЕСТАМ, А ЎСЁ КАЛЯ МЕСТА. Гэтак сяляне жартавалі з мяшчан, якія недалюблівалі вёскі
за цяжкую працу ў полі, аседлы вобраз жыцця, патрыяр-хальныя звычаі. ЯК ЖЫТА КРАСУЯ, ГАСПАДАР ГАЛАСУЯ. Калі на жыце краса, дык у гэты час у гаспадара канчаюцца за-пасы старога хлеба, і гаспадар плача. ЯК ЖЫТА НАЛІВАІЦЦА, ГАСПАДАР УМЫВАІЦ-ЦА. Калі ў жыце з’явіліся новыя зярняты, дык гаспадар мыецца, бо чакае новага хлеба, як самага лепшага госця. ЯК ЖЫТА ПАЛАВЕЯ, ГАСПАДАР ШАЛЕЯ. Гаспа-дар шалее з радасці, бо дачакаўся новага хлеба. ЯК 3 ВОЧ, ТАК I 3 МЫСЬЛІ. Каго не бачыш, той і забываецца; з кім парываеш усякія адносіны. Лепешаў: 3 вачэй (з воч) далоў і з сэрца вон; Санько: 3 ваччу сышоў і з памяці зваліўся; Як з вачэй, то і з думкі; I з памяці зляцеў. ЯК ЗДАРОЎ, ДЫК СЕМ ПАНОЎ, А ЯК ГНІЛ, ДЫК НІКОМУ НІ МІЛ. Гэтак кажа пакінуты добры работнік, калі ён захварэў і не можа працаваць. Федароўскі: Калі здароў, то будзе сем паноў; Яшкін (Слаўгарадчына): Як здароў, дык на сем паноў. ЯК МЫ Ў ЛЮДЗЕЙ ЯДЗІМ, ДЫК МЫ ТАДЫ ВЕ-СІЛА ГЛЯДЗІМ, А ЯК У НАС ЛЮДЗІ ЯДУЦЬ, ДЫК ТДДЫ Ў НАС СЬЛЁЗКІ ЦЯКУЦЬ. Пра скупых і зайздрос-лівых людзей: калі ім дапамагаюць, дык яны вясёлыя, а калі іх просяць дапамагчы, ім гэта няміла. ЯК НАМ ЖАНІЦЦА, ДЫК ТАДЫ НОЧ МАЛА *. Кажуць, калі пры выкананні работы не хапае часу, каб яе скончыць. Лепешаў: Як сіраце жаніцца, дык і ноч (ночка) кароткая (малая); Калі беднаму жаніцца, то і ноч карот-кая; Санько: Як нам жаніцца, то і ноч малая; Калі нам жаніцца, то і ночка кароткая (пакарацела). ЯК ПАМЁРЛА МАТКА, ДЫК АСЬЛЕП I ТАТКА. Калі памерла маці, а бацька ажаніўся ізноў, ён мала ўвагі звяртае на дзяцей ад першай жонкі. ЯК ПАСЬЦЕЛІШСЯ, ГЭТАК I ВЫСЬПІШСЯ *. Як чалавек пра сябе рупіцца, працуе, тое і мець будзе. Лепе-шаў: Як пасцелешся, так і выспішся; Насовіч: Як пасцеліш, так і выспішся. ЯК ПАШЛО 3 РАНЬНЯ, ДЫК ІДЗЕ АЖ ДА ВЕЧАРА. Прымаўляе той, каму змоладу не шанцавала і не шанцуе
да самай старасці. Насовіч: Як пойдзець ліхо з рання, аж да змяркання. ЯК ПАШОЎ, ДЫК I ПЛЕХ ЗНАШОЎ. Пра таго, хто некуды пайшоў да трапіў у бяду. Янкоўскі: Як пайшла па масла, то і ў печы пагасла. ЯК ПРОСЮЦЬ, ДЫК ЖНУЦЬ I КОСЮЦЬ *. Калі нехта просіць пазыкі ці дапамогі, то абяцае за гэта адга-дзіць, а пасля забывае пра свае абяцанні. Насовіч: Як про-сюць — і жнуць, і косюць; Федароўскі: Як просяць, тады жнуць і косяць, а як здабылі, то ўсяго забылі. ЯК ПРЫШЛО, ТАК I ПАШЛО. Калі нейкі прыбытак лёгка прыходзіць, дык ён марна і выдаткоўваецца. ЯК ПЯЮЦЬ, ГЭТАК I АДПІВАЮЦЬ. Як мы будзем ставіцца да людзей, гэтак і людзі да нас. Санько: Якая песня, такія і скокі; Як граюць, так і танчаць; Янкоўскі: Як ты граеш, так я скачу; Які запрос, такі адказ. ЯК РОЫМ, ГЭТАК I МАІМ. Дабрабыт чалавека за-лежыць ад яго рупнасці. Янкоўскі: Які пан, такі будан; Які пан, такі яго і крам; Як настроіш, так грае. ЯК СВАЯ ВОШ УКУСЯ, ДЫК ТАДЫ ПАРУПІЦЦА. Пра нярупнага дзецюка ці нярупную дзяўчыну, якія пасля вяселля становяцца ашчаднымі і рупнымі. ЯК СЕЎ, ДЫК I ПРЫКІПЕЎ. Кажуць, калі хто-н. завітаў да каго-н. на хвіліну, але затрымаўся надоўга. Фе-дароўскі: Дзе сеў, там прыкіпеў. ЯК СІРАТА ПЛАЧЕ, ДЫК НІХТО НІ БАЧА, А ЯК СІРАТА ЗАСЬМЯЕЦЦА, ДЫК УВЕСЬ СЬВЕТ ЗДРЫГА-НЕЦЦА. Калі бедны гаруе, дык ніхто не дзівіцца; калі ж бедны пачне багацець, дык усе пачынаюць яму зайздрос-ціць. Гл. с. 70, 131. ЯК СІРБАЎ, ТАК I СЬЦІБАЎ. Калі чалавек добра падрыхтаваны да нейкай працы і накормлены, ён будзе добра рабіць. ЯК ТРЫВОГА, ТАДЫ ДА БОГА *. Калі чалавеку па-гражае небяспека, ён шукае дапамогі ці парады ў іншых, пачынае маліцца Богу, просячы дапамогі. Лепешаў: Як трывога, дык да Бога; Ляцкі: Як трывога, тады да Бога. ЯК ТУТ, ТАК I ТАМ - ПА КАЛЕНІ ЖУПАН. Пры-маўляюць, калі хочуць давесці, што ўсюды аднолькава
дрэнна. Янкоўскі: Вароне куды ні ляцець, усюды адно кля-ваць; Як тут не мёд, так і там не піва. ЯК ХТО ХОЧА, ТАК ПА СВАІМ БАЦЬКУ Й ПЛА-ЧА *. Кожны дзейнічае, паводзіць сябе па-свойму, адпа-ведна сваім прывычкам, схільнасцям і г. д. Таксама на-гадваюць таму, хто пачынае ўмешвацца ў чужыя справы. Ляцкі: Як хто хоча, так па свайму бацьку плача; Як хто зная, так і грая; Насовіч: Як хто хочець, по своему баць-ку плачець. - ЯКАВО, ЧОРЦЯ, У БАЛОЦЯ? * - А ЯК ПРЫ-ВЫК, ДЫК I ДОБРА. 3 цягам часу можна і да благога месца прывыкнуць. Янкоўскі: — Чаго, чорце, у балоце ся-дзіш? — Бо прывык!; Як чорта ні хрысці, дык усё адно ка-жа: «У балота пусці». ЯКІ ВЫШАЎ ЗЬ ЛЮЛЬКІ, ТАКІ БУДЗЯ Й ДА МА-ГІЛКІ. Аб прыроджаным характары чалавека, тыповых яго рысах. Лепешаў: Як удасца жарабё (бычок) з лысінкай, дык і здохне (састарэе) такім (з лысінкай); Ляцкі: Які ён быў, такога й чорт узяў; Насовіч: Як пойдзець ліхо з рання, аж да вячорка. ЯКІ ГОСЬЦЬ, ТАКАЯ Й ЧЭСЦЬ *. Паважанага госця добра прымаюць, а з няпрошаным абыходзяцца не так ветліва. Ляцкі: Які госьць, такоя й частавання; Федароўскі: Які госьць, такая ему і чэсьць. ЯКІ ДЗЕНЬ, ТАКІ Й ПАЖЫТАК. У святочны дзень харчаванне лепшае, і наадварот. Насовіч: Які дзень, такі і пожыток. ЯКІ СЬВЕРДЗІЛ, ТАКАЯ Й ДЗЮРКА - ЯКАЯ МАТ-КА, ТАКАЯ Й ЦУРКА. У дзецях паўтараюцца станоўчыя ці адмоўныя рысы іх бацькоў. Насовіч: Якая матка, та-кое і дзіцятко; Якая мая мама, такая і я сама. Гл. с. 128. ЯКІЯ МЫ САМІ, ТАКІЯ НАШЫ Й САНІ *. Пра ха-рактар чалавека можна меркаваць па вонкавым выглядзе, рухах, працы і яго асабістых рэчах, па дзецях. Ляцкі: Які поп, такі і прыход; Насовіч: Якіе мы самі, такія нашы й сані; Санько: Якая Агатка, такая ў яе і хатка; Якія мы гаспадары, такія й нашыя двары; Які пан, такі і будан (жупан); Якое карэнне, такое і насенне; Які куст, такі і парастак; Які род, такі і плод; Якая рада, такая і гра-мада; Які пастух, такая й чарада.
ЯКОЕ ДРЭВА, ТАКІ I КЛІН - ЯКІ БАЦЬКА, ТАКІ Й СЫН *. У дзецях паўтараюцца недахопы ці станоўчыя рысы бацькоў. Лепешаў: Які дуб, такі тын, які бацька, такі і сын; Ляцкі: Якое дзерава, такі клін, які бацька, такі сын; Гл.: Якія мы самі, такія нашы й сані. ЯМУ ЖЫЦЬ НА СЬВЕЦЯ, ЯК У ЧУЖОЙ КЛЕЦІ. Пра таго, хто не мае клопатаў, жыве на ўсім гатовым. ЯМУ Й НЯ ШУМ БАРАВЫ. Пра таго, хто ні пра што не дбае. ЯМУ ШТО ПОП, ТО Й ДЗЯДЗЬКА. Пра таго, хто хоча быць знаёмым з усімі, асабліва з паважанымі людзьмі. ЯТРОЎКА — РАДОЎКА. Ятроўка мусіць аднолькава працаваць як у гаспадарцы, так і на радоўцы. Непахваль-ная прыгаворка-прыдатак тыпу мамка-ямка, баба-жаба. ЯЧНІЦА, АЎСЯНІЦА - БУДЗЕ ДОБРАЯ ТРАСЯНІ-ЦА. Жартуюць, быццам старац, які іншых пацераў не ведаў, гэтак маліўся Богу за статак. Наогул пра людзей, якія гавораць не да месца, недарэчы пад час малення і ў іншых выпадках. Гл. с. 118. 3 РУКАШСНАГА ЗБОРУ ПРЫКАЗАК ЯНА ЧАЧОТА Інстытут летувіскай мовы і літаратуры АН Летувы, № 3556. Вільня Копія: ЦНБ НАН Беларусі, ФР 122 “. Мінск Гэты рукапісны збор Я. Чачота ў дзвюх кнігах (1-ая ўтрымлівае 187 беларускіх песень і 1 польскую, 4 казкі і 93 беларускія загадкі; 2-ая — пераважна матэрыялы з 6-ай кнігі Я. Чачота) выпадкова знойдзены Леанілай Малаш у Інстытуце летувіскай мовы і літаратуры АН Летувы ў скрынцы для смецця і быў прызначаны для знішчэння. Параўнанне прыказак, змешчаных у 2-ім рукапісным фа-ліянце, з надрукаванымі ў 6-ай чачотавай кнізе прыказ-камі, паказала, што 115 з іх не ўвайшлі ў апошняю. Яны захавалі дыялектныя асаблівасці наваградскай і лепель-скай гаворак, мясцовасцяў, дзе доўгі час Чачот жыў і збі-раў беларускі фальклор. Запісаны яны Чачотам вельмі дробным почыркам, што ўскладніла іх атрыбуцыю. Асоб-
ныя мясціны нам так і не ўдалося прачытаць. Прыказкі рукапісу амаль удвая пераўзыходзяць друкаваныя ў 6-ай кнізе Чачота. Падаючы іх па алфавіту, Чачот імкнуўся аб-легчыць працу наступных пакаленняў збіральнікаў і спа-дзяваўся, што «ўсё гэта застанецца каму-небудзь больш дзейснаму і шчасліваму, пра якога, — пісаў ён, — дай Бог, каб мне ўдалося пачуць». Б БОГ ТРОІЦУ ЛЮБІЦЬ. Гавораць, калі не атрымлі-ваецца ні ў першы ні ў другі раз; многае трэба рабіць тройчы. Выслоўі: Вып ’ем, браце, вып ’ем тут, на тым свеце не дадуць; (Гомельшчына): — А калі дадуць? — Вып’ем там і тут. — А на тым свеце сапраўды не дадуць. — Тады вы-п ’ем тройчы тут. БЬІСТРЫ НАБЯЖЫЦЬ. Быстры, спрытны, паварот-лівы сам нагоніць бяду, а на ўбогага Бог нанясе. Феда-роўскі: Хуткі сам набежыць, а на павольнаго Бог нашле. БЫЎ БЫ I Я ХАРОШЫ, КАБ МЕЎ ГРОШЫ; КАЛІ МАЕШ ГРОШЫ, ТО БУДЗЕШ I ХАРОШЫ. Федароўскі: За свой грош усюды харош; Грынблат: Мы за свае грошы ўсюды харошы; За грошы і дурань (і чорт) харошы. Гл. с. 42. в ВАРОНА ПАДСТРЕЛЕНАЯ НЕДАЛЁКА ПАДЛЯЦІЦЬ. Недалугі, калека мала што можа зрабіць. ВЕК ВЕКАМ, ДУРАК ДУРАКОМ. Пра недалёкага, аб-межаванага чалавека. Ляцкі: Дурак дураком на векі вяком; Федароўскі: Дурняў усюды ні бракуе. Г ГАЛОДНАМУ ХЛЕБ НА ЎМЕ. Пра таго, каго нешта вельмі хвалюе. Федароўскі: Што каму (каму цо), а галод-наму хлеб на ўме. Гл. с. 28, 144, 163. ГАЛОДНАМУ ХЛЕБ, А ГОЛАМУ САРОЧКА НА ЎМЕ. Пра таго, каго ўвесь час нешта хвалюе, непакоіць, чаго няма або нестае. Гл.: Галоднаму хлеб на ўме.
ГДЗЕ КОНЬ 3 КАПЫТОМ, ТУДЫ I ЖАБА 3 КЛЕШ-НЁЮ. Адмоўная ацэнка таго, хто слепа наследуе іншаму, пераймаючы яго паводзіны і звычкі. ГДЗЕ КОРАТКО, ТАМ I РВЕЦЦА. Калі ў чым-н. не шанцуе, тады здараецца яшчэ большая непрыемнасць. Пры малой колькасці частка губляецца марна. Насовіч: Айдзе куца, там і рвецца. Гл. с. 35. ГДЗЕ ЦЕСНА, ТАМ ПАЦЕШНА. Дзе многа народу, там і весела. ГОРШ, КАЛІ БАІШСЯ: ЛІХА НЕ МІНЕШ I САМ НАДРЫЖЫШСЯ. Д ДЗІВО! ШТО ЗА МОРАМ ВОЛ ПА ТРЫ ГРОШЫ. Адказ таму, хто кажа, што недзе ёсць нешта лепшае і дзе-шавейшае, чым тут у нас. Федароўскі: За морам і цялушка палушка, да рубель (руб) перавоз. ДОБРО I ПЛАКАЦЬ, КАЛІ ЕСЬЦЬ ЧЫМ СЬЛЁЗЫ УЦЕРАЦЬ. Гавораць, калі ёсць падмога ў цяжкія моман-ты жыцця. Грынблат: Ад худа да дабра хутка прывыкнеш. ДОБРЫ: ШТО ЎКУСІЦЬ, ТО З’ЕСЦЬ. Жартам ка-жуць, пра таго, хто, нічога не робячы, задаволены любой ежай. Федароўскі: Што ўкусіць, тое з’есць. ж ЖЫВІ 3 САРОКАЮ, ВАРОНАЮ, А НЕ 3 ГЕТЫМІ ПТАШКАМІ, ШТО Ў ВЫРАЙ ЛЯЦЯЦЬ. Будзь верны та-му краю, дзе нарадзіўся, ніколі не пакідай яго. Грынблат: Лепей у сваіх людзях з голаду ўмерці, ніж у чужых людзях золата збіраць. 3 3 ПАНАМ ГАВАРЫ I ЗА ПАЗУХАЙ КАМЕНЬ ДЗЯР-ЖЫ *. 3 небяспечным чалавекам будзь напагатове. Ляцкі: Не хваліся розумам перад панам, лепі маўчанкай. ЗА СВОЙ ГРОШ КАЖДЫ ХАРОШ (УСЮДЫ ХАРОШ). Са сваімі грашыма чалавек усюды жаданы госць. Гл. с. 42. ЗРАБІ МЯНЕ НІШЧЫМ, БУДУ БАГАТЫМ. З’явяц-ца сілы, каб выбрацца з галечы. Грынблат: Як беднее, ча-лавек вумнее; Насовіч: Чым галей, тым смялей.
I I ЖУК I ЖАБА МЯНЕ УЧАЦЬ. Пра гаго, хто абураецца тым, што яго вучаць маладзейшыя або ніжэйшыя па інтэ-лектуальным узроўні. Федароўскі: Сам дурань, а другіх учыць хочэ; Яйца куру учаць; Яйцо курыцы не навучыць. Гл. с. 123. 1 МЫ САМІ 3 ВУСАМІ. Адказ таму, хто хоча навя-заць іншаму сваю думку, павучае яго. Насовіч: Мы і самі з вусамі, толькі нос не аброс; Федароўскі: Мы і самі з уса-мі, анно нус ні аброс. К КАБ НЕ ЛЯПКА, ТО Б БЫЛА ЗОЛАТА КАДКА. Калі б не выдаткоўваць грошы на ежу, то быў бы вельмі бага-ты. Насовіч: Каб не дзірка ў році, то хадзіў бы ў злоці; Фе-дароўскі: Хадзіў бы ў злоці, каб ні дзіра ў році. Гл. с. 45. КАБ НЕ МАЕ АЛАДКІ, ДАЎНО БЫ ХЛЕБА НЕ ЕСЬЦЬ. Дакор таму, хто карыстаецца працай рук іншага, яго вынаходлівасцю. КАГО ЛЮБЯЦЬ, ТАГО ГУБЯЦЬ. Пра себялюбівыя, эгаістычныя ўзаемаадносіны паміж блізкімі людзьмі. Федароўскі: Хто каго любіць, той таго чубіць; Хто любіць каго, не зачапай таго. КАЛІ ВОЗЬМЕ МУЖЫКА СЫЦЬ, ТО ДА ГОРЫ СЦЫЦЬ. Пра селяніна, які пры дастатку не можа стры-маць сваіх жаданняў і ўсё сабе дазваляе. КАЛІ СІРОТЫ СКАЧУЦЬ, ТО ЎСЕ БАЧУЦЬ, А КАЛІ ПЛАЧУЦЬ, ТО НІХТО *. Калі бедны выбіваецца ў людзі, то яму зайздросцяць; а калі бедны гаруе, гэтага ніхто не заўважае. Федароўскі: Як сірата плачэ, то ніхто не ба-чыць, а як скачэ, то ўсе бачаць. КАМУ ГАРАВАЦЬ, ТАМУ НЕ ЎМЕРАЦЬ. Хто працуе, той не памрэ з голаду. КАШЫ МАСЛАМ, А БАБЫ МІЛОСЬЦЮ НЕ САП-СУЕШ. Усё добрае ідзе на карысць. Федароўскі: Кашы маслам (салам) не папсуеш; 3 маслечкам каша, то еда наша. КЕПСКАМУ ЖЫВАТУ I ПІРОГ ШКОДЗІЦЬ. Пра цяжкі фізічны стан чалавека, якому заўсёды кепска. Фе-дароўскі: Благому жывату і пірог шкодзіць.
КЕПСКО Ў МІНЬСКУ, ПАНЕ КАРЫНЕЎСКІ, КО-БЫЛА ПОРАХ ПАЕЛА. Усё было б добра, калі б не нейкая шкодная дробязь, якая потым аказваецца вя-лікай. КІНЬ ПЕРАД САБОЮ, ЗНОЙДЗЕШ ЗА САБОЮ. Калі пасееш, будзеш мець. КЛІН КЛІНАМ ТРЭБА ВЫБІВАЦЬ *. Садзейнічаць тым самым сродкам, якімі выкліканы пэўны стан ці дзеян-не. Федароўскі: Клін клінам выганяюць. КРЫЛЕЎШЧЫЗНА НЕ АЙЧЫЗНА, А ЎРАД НЕ НА ВЕК. Айчызна ў чалавека толькі адна, яе нельга замяніць, а службу можна памяняць неаднойчы. КУПІЎ БЫ СЯЛО, ДА ГРОШЫ ГАЛО *. Гэтак кажа той, у каго жаданняў многа, а магчымасцяў мала. Феда-роўскі: Купіў бы весь, да пенендзы дзесць; За пяць пальцаў ні купіш; Купіў бы, да купідла німа. Л ЛЕПШ СЛУЖЫЦЬ МАНАРХУ, ЧЫМ ГЕТАМУ ПАРХУ. Лепш знаходзіцца на службе прыстойнага ча-лавека, чым быць пад началам шкадлівага і ўбогага ча-лавека. ЛЮБІЦЬ, ЯК САБАКА БІЧ. ‘тс’ Федароўскі: Любіць, як сабака цыбулю; Любіць, як сабака ката; Выслоўі: Лю-біць, як сабака палку; Любіць, як свіння гарбуз; Любіць, як свіння сена; Любіць, як цыган сляпую кабылу. ЛЮБЯЦЬ, ЯК САБАКІ ДЗЕДА. Жартаўліва кажуць пра таго, каго не любяць. м МЕЖ ДВУХ НЯНЕК ДЗІЦЯ БЕЗНОСАЕ. Калі многа дарадчыкаў, то справа не рухаецца. Федароўскі: Дзе много нянек, там дзіця быз нуса. Гл. с. 35. МУЖ ЛЮБІЦЬ ЖАНУ ЗДАРОВАЮ, БРАТ ЛЮБІЦЬ СЯСТРУ БАГАТУЮ. Кожны зацікаўлены ў сваёй выгадзе. Грынблат: Хто жонку добру мае, той гора не знае; Добрая жонка цяплей за валёнкі; Ляцкі: Калі баба добра, то ўсё добра.
н НА КАГО КУЛЬ САЛОМЫ, А НА СЯБЕ НІ СЬЦЯБ-ЛІНКІ *. На іншых узваліў усю працу, а на сябе нічога. Грынблат: На чужэй бы шкуры вала спек, на сваей і вошы не заб’е; Федароўскі: Чужога ніхто не шкадуе. НА СТРАШНОМ СУДЗЕ УСЕ ТАМ БУДЗЕМ. Усе памром і будзем разлічвацца за свае грахі. Федароўскі: На страшном судзе ўсім там будзе; Грэха лычкам ні звязаць, пад лаўку ні палажыць (ні схаваць). НАШОЎ, ЯК ТАПОР ЗА ЛАВАЙ. Іранічнае выказванне пра таго, хто ўсім вядомае выдае за навіну. Насовіч: Знайшоў сякеру за лаўкаю; Знайда ўсё знаходзіць: і тапор за лаўкаю. НЕ МЕЛА БАБА КЛОПАТУ, КУПІЛА ПАРАСЯ *. Кажуць пра таго, хто праз сваю неабачлівасць набыў сабе клопату ў чымсьці яму непатрэбным, лішнім. НЕДАСОЛ НА СТОЛ, ПЕРАСОЛ ПАД СТОЛ; НЕ-ДАСОЛ НА СТАЛЕ, ПЕРАСОЛ НА ХРЕБЦЕ *. Недапра-цаванае можна паправіць, а сапсаванае толькі выкінуць, за што атрымаць пакаранне. Федароўскі: Нідосул на стале, перасул на шпіне. НІХТО НЕ ВЕДАЕ, ЯК ХТО АБЕДАЕ. Нікому невя-дома, як чалавек разжываецца, жыве, які яго дастатак. Федароўскі: Ніхто ні ведае, што ў каго за зубамі; Насовіч: Ведае, як круль абедае. Гл. с. 179. НОВАЕ ВІДАЦЬ, ДА НЕ 3 ЧАГО ДАЦЬ. Многа гадоў чалавеку не лічыцца самым важным. П ПАКЛАНІСЯ КУСТУ, ТО ДАСЬЦЬ ХЛЕБА ЛУСТУ. Папрацуеш — атрымаеш прыбытак. ПАСЛАЎШЫ ДУРНОГА, ТО ЗА НІМ (ТРЭБА) ДРУ-ГОГА. Кажуць пра таго, каго некуды паслалі за нечым, а ён доўга не вяртаецца. Грынблат: Пашлі дурнога, за ім другога; Пашлі дурака — ён дураком і вароціцца; Пашлі ду-рака па быка, дык ён цёлку прывядзе. Гл. с. 80. ПІЯКУ КАПЛЯ ВОДКІ СМАЧНА. Кожнаму даспадо-бы нават самая малая частка таго, што ён любіць. Насо-віч: П’яніцу і капля дорага; Федароўскі: Добра піякові (п ’яні-цы) і (хоць) капля (кропля). Гл. с. 85.
ПОКІ ЦЕП, ПАТУЛЬ ХЛЕБ. Калі ёсць што апрацоў-ваць, то будзе і ежа. ПРАЎДА Ў ОЧЫ КОЛЕ. Праўда раздражняе таго, каму яна не падабаецца. Гэтак кажуць таму, хто не згаджаецца з крытычнымі заўвагамі ў яго адрас. Гл. с. 83, 158. ПРЫЛЯПІЎСЯ, ЯК СМАЛА. Пра таго, хто неадчэп-ліва, дакучліва прыстае да каго-н. Р РАДА Б ДУША Ў РАЙ, АЛЕ ГРАХІ НЕ ПУШЧАЮЦЬ *. Кажа той або пра таго, хто вельмі жадае дасягнуць чаго-н., але не можа з прычыны аб’ектыўных абставінаў. Феда-роўскі: Хацела б душа да раю, да грахі ні пускаюць; Грын-блат: Хоць ты плач, галасі, усё роўна рады не дасі; Рад бы не плакаць, да слёзы цякуць. с СКАЗАЎ, ЯК ЗВЯЗАЎ. Вынес канчатковы прысуд, канчатковае рашэнне. СКУЛА НЕ НАПАСЬЦЬ, КАМУ БОГ ДАСЦЬ. Гэтак адказвае той, каго праклінаюць словамі «Каб табе скула села!» Насовіч: Ні дай, і ні лай; Федароўскі: Ні давай, на очы ні выкідай; Ліхой скулы ні трэба дражніць. СТАРШЫ ПАН КАЗЛОЎСКІ, ЯК ПАН БАРАНОЎСКІ. Старэйшы па чыну і займаемай пасадзе ў любым выпадку вышэй ніжэйшага, падначаленага. Федароўскі: Калі пан па-ставіць кія, то і таго трэба слухаць; Пан пану ні ровен. СЫТЫ ГАЛОДНАМУ НЕ СПАГАДАЕ. Гавораць пра таго, хто мае, хто не здольны спачуваць іншым людзям, у каго няма. Гл. с. 95, 162, 182, 207, 263. СЯЧЫ, БАБА, ДРОВА, НЯМА ДЗЕДА ДОМА. Гэтак паджартоўваюць з жанчын, якія выконваюць мужчынскую работу. Т ТАГДЫ ДЗЯРЫ ЛЫКА, КАЛІ ДЗЯРЭЦЦА. Рабі ўсё ў свой час.
ТАГДЫ СІРАТЫ НЯДЗЕЛЯ, КАЛІ САРОЧКА БЕЛА. У сіраты свята бывае вельмі рэдка: калі пасцірана кашуля. Гл. с. 162. У У ЗІМЫ ВЯЛІКІ РОТ. Нарыхтаваны на зіму харч амаль поўнасцю разыходзіцца. У КАГО ЗГУБА, У ТАГО ГРАХУ ПОЎНА ГУБА. Хто згубіў, страціў, той лаецца. У СВАЁЙ ХАЦЕ ДОБРА I СРАЦІ. У сваёй хаце ад-чуваеш сябе спакойна. Гл. с. 102. X ХАЦЕЛА Б ДУША Ў РАЙ, АЛЕ ГРАХІ НЕ ПУ-СКАЮЦЬ. Гаворыць той або пра таго, хто вельмі жадае дасягнуць пэўнай мэты, але не мае здольнасцяў дасягнуць гэтага. Гл. с. 86, 134, 135, 159, 183. ХВАЛІЦЦА, ЯК ЦЫГАН КАРОСЛІВАЙ КАБЫЛАЙ. Пра таго, хто непамерна хваліцца чым-, кім-н., хто не заслугоўвае такой пахвалы. ХВІГУ ПАД НОС БАГАЧУ, КАЛІ СВОЙ СНОП МА-ЛАЧУ. Чым больш матэрыяльна забяспечаны чалавек, тым менш залежыць ён ад багатыра. ХІЦЁР ЗМІЦЁР, I ПАЎЛЮК НЕ ЦЕЦЕРУК. Папя-рэджанне таму, хто хоча перахітрыць каго-н., які таксама не дурны. Гл. с. 43, 165. ХОЦЬ ЖЫВАТА НАРУШУ, ТО СКОНЧЫЦЬ МУ-ШУ. Нягледзячы ні на што справу закончу. ХОЦЬ ЗАПАЛІ, ТО НЕ ТШЕСЬНЯ. Што ні рабі, нічога не атрымаецца. Пра поўную адсутнасць запасу. ХОЦЬ ПАДАРВАЦЦА, ТЫЛЕ НЕ ПАДАЦЦА. Нягле-дзячы ні на што трэба абараніць свае інтарэсы, вельмі працаваць. Насовіч: Хоць усрацца, абы не падацца. ХТО ГРОШЫ МАЕЦЬ, АБ НІШТО НЕ ДБАЕЦЬ. Федароўскі: Хто мае грошы, той добры і харошы. ХТО 3 РУК ГЛЯДЗІЦЬ, НА ТОМ ПРОПАСЦЬ СЕ-ДЗІЦЬ *. Той, хто спадзяецца, што яму так дадуць, ахвя-руюць, пацерпіць крах. Федароўскі: 3 рук выгледае.
ХТО ПА АБЕДЗЕ НЕ АДДЫША, ТАГО БОГ ЗА ГУЛЬ-ТАЯ ЗАПІША. Пасля абеду трэба трохі адпачыць, бо ад-разу пасля яды цяжка і шкодна рабіць. Гл. с. 111. ХТО ПАРАСЯ ЎКРАЎ, ТАМУ Ў ВУШАХ ПІШЧЫЦЬ. Хто ўтварыў благі ўчынак, баіцца яго выкрыцця, яму здаецца пакаранне. Грынблат: Хто парася ўкраў, таму ў вушах вішчыць (пішчыць); Федароўскі: Чыё (у каго) парася згінуло, таму ў вушах пішчыць. Гл. с. 62, 111, 166, 268. ч ЧАМУ НЕ ШАЛЕЦЬ, КАЛІ ПРЫСТУПАЕ. Пра гуляш-чых багацеяў, якія шалеюць з раскошы. Насовіч: Чаму ні дурэць, калі прыступае. ЧАСАМ 3 КВАСАМ, ПАРОЮ 3 ВАДОЮ. Пра чала-века, які жыве бедна, існуе. ЧОРТ БЫ ДЗЯБЛА ВЕДАЎ, КАБ НЕ ЯГО НОС. Гавораць пра чалавека, які ўмешваецца ў чужыя справы. ЧОРТ ПІВА ВАРЫЎ ДА Й САЛАДЗІН АДРОКСЯ. Кажа той, хто канчаткова адракаецца ад удзелу ў якой-н. непрыстойнай справе. ЧЫМ ГАЛЕЙ, ТЫМ СЬМЯЛЕЙ. Беднаму няма чаго губляць, таму ён здольны на ўсякія рызыкоўныя ўчынкі. Федароўскі: Голы як біч, гостры як меч. Гл. с. 29, 145. Ш ШТО ВОЎК, ТО I ВАЎЧАНЯ. Звычкі, схільнасці, ха-рактар бацькоў як роднасных па крыві істот перадаюцца ў спадчыну. Федароўскі: Што робіць воўк, то і ваўченя. ШТО ГЛЯНЕ, ТО ГРАНЕ АБО БРАНЕ. Пра нястры-манага, сварлівага і бітлівага, які, не разабраўшыся ў сут-насці справы, накідваецца на таго, хто пярэчыць яму. ШТО Ж, I ЗА КРОЛЯ, КАЛІ ЛІХАЯ ДОЛЯ! Калі ў чалавека ліхая доля, нічым не палепшыш сваё жыццё, нават хоць і за караля выйдзеш замуж. Насовіч: Мая доля на канец (на канцы) поля; Федароўскі: Хоць мы ў сьвет, наша доля ўслед; Хоць праз сьвет, за табой доля ўслед; До-ля, як бандоля, а шчасццё, як мушкет.
ШТО ЛЫСАЮ РАДЗІЦЦА, ЛЫСАЮ I ЗПНЕ. Аб пры-роджаным характары чалавека: які нарадзіўся, такі і памрэ. Федароўскі: Як лысо народзіцца, то лысо і ваўкі з ’ядзяць. ШТО МІРУ, ТО I БАБІНАМУ СЫНУ. Кажа той, хто прымае рызыкоўнае рашэнне. ШТО ПРАЎДА, ТО НЕ ГРЭХ. Кажуць таму, хто крыўдзіцца за праўду. Я ЯК НА БЕЗЛЮДЗІ, ТО I ПОП ЛЮДЗІ. Гавораць, калі няма дастойнага чалавека або вартай увагі рэчы. ЯКІЯ САНІ, ТАКІЯ I САМІ. Кожны заслугоўвае таго, чаго варты, што адпавядае яго ўчынкай і становішчу ў гра-мадстве. Федароўскі: Якіе мы самі, такіе нашы сані. Гл. с. 127. ЯРЫМ, ЯРЫМ, НЯХАЙ ЧОРТ ЦЯБЕ НЕ МЫЧА! Зварот да чалавека, каб той рабіў так, каб чорт не кіраваў ім. НЕКАТОРЫЯ БЕЛАРУСКІЯ ВЫРАЗЫ I ПРЫКАЗКІ Запісаны ад святара Адама Гашкевіча Рускае геаграфічнае таварыства, фонд 54, вопіс 1, адз. зах. 1. Санкт-Пецярбург Асоба ксяндза Адама Гашкевіча бліжэй невядомая. А АДЗІН ДУРАНЬ У ВОДУ КАМІНЬ БРОСІЎ, А СТО РАЗУМНЫХ ДАСТАЮЦЬ. Дурань можа гэтулькі пытан-няў задаць, што сто разумных не адкажуць. Б БЕЗ БОГА I ХЛЕБА НЕ З’ЕШ МНОГА. Усё падпа-радкавана Богу. БЕЗ СОЛІ, БЕЗ ХЛЕБА ПЛАХАЯ БЯСЕДА. Перш чым весці бяседу, трэба падсілкавацца. БЕЗ УМА - НА ПЛЕЧЫ СУМА *. Дзейнічаючы без розуму, можна страціць усё.
БЕРАЖНО — ДЗЕНЕЖНО. Трэба жыць ашчадна, тады і грошы будуць весціся. БЯДА — ГЛУПАСЦІ СУСЕД. Неразумныя ўчынкі прыводзяць да бяды. В ВАРОНА 3 МЕСТА, А СОКАЛ НА МЕСТО. Заўсёды знойдуцца ахвотнікі на вакантнае месца. Гл. с. 16, 142. ВЯЛІК ПЕНЬ, ДА ДУПЛЯСТ. Неадпаведнасць паміж знешнім выглядам і ўнутранай сутнасцю. г ГЛАЗА ПА ЛОЖКІ - НЕ ВІДЗЯЦЬ НІ КРОШКІ. Пра недальнабачнага чалавека. ГОСЦЬ НЕ БАГАТА ГАСЦІЦЬ, ДА БАГАТА БА-ЧЫЦЬ. Новы чалавек заўважае недахопы. д ДАБРАТА БЕЗ УМА - НАСТАЯШЧАЯ СУМА. Ліш-няя дабрыня хутка даводзіць да беднасці. ДЗЕ ТОНКА, ТАМ I РВЕЦЦА. Калі не шанцуе, да меншай бяды дабаўляецца яшчэ большая. ДЗЕЛО МАСЦЕРА БАІЦЦА. У руках майстра справа ідзе спарней. ДУМКІ ЗА ГАРАМІ - СМЕРЦЬ ЗА ПЛЯЧАМІ. Калі пажылы чалавек марна строіць вялікія планы. ДУША НІ ГЛАЗ - ПРАСКОЧЫЦЬ КАК РАЗ. Душа можа памыліцца, а вока ўсё заўважыць. Ё ЁН САБЕ МАІЦЦА. Ён жыве заможна. ЁСЦЬ ШТО СЛУХАЦЬ, ДА НЕЧАГА КУШАЦЬ. Ка-жуць пра разумныя размовы пры нястачы, беднасці. 3 ЗІМА - НІ ЛЕТА, ЖЫВЕ I ГЭТА. I зімой чалавек знаходзіць жыццёвыя рэсурсы.
I 13 АГНЯ ДА Ў ПОЛЫМЯ. 3 малай бяды ў болыную бяду трапіць. 13 АДНАГО РАТА - 1 ЛЕТА I ЗІМА. I лета і зіма маюць аднолькавыя крыніцы. ІЗБАВІ, БОЖА, АТ ЛЫСА, КОСА I КРЫВОГА НОСА. к КАЛІ ГРЫБ, ТАК ЛЕЗЬ У КАРОБКУ *. Калі ведаеш, як рабіць, дык рабі. КІНЬ ХЛЕБ-СОЛЬ ПАЗАДЗІ, АЧУЦІЦЦА ЎПЕРАДЗІ. Калі робяць некаму дабро, спадзяюцца на ўзаемнасць. КУЙ ЖАЛЕЗА, ЯК ГОРЯЧА. Справу трэба рабіць своечасова, не адкладваючы. КУМА ПЕШЕ - КУМУ ЛЕГШЕ *. Калі хто-н. ад-мовіцца ад чаго-н., то ад гэтага будзе толькі лепей. КУСАЮЦЬ I КАМАРЫ ДА ПАРЫ. Несумленныя ўчынкі працягваюцца да пэўнага тэрміну, да пары, да часу. л ЛЕНЦЯЮ ЎСЯДЫ ВЯЛІКДЗЕНЬ. Гультаю кожны дзень свята, адпачынак. ЛЕС СЕЧ - НЯ ЖАЛЕЦЬ ПЛЕЧ. У вялікай справе не шкадуюць сіл. ЛОБ ШЫРОК, А МОЗКУ МАЛО. Пра абмежаванага, недалёкага чалавека. м МЕРА - УСЯКАМУ ДЗЕЛУ ВЕРА. Ва ўсякай справе патрабуецца мерка. МУЖЫК ВОЗАМ НЕ НАВОЗІЦЦА, А БАБА РУКА-МІ ЎСЁ ПЕРАВОЗІЦЬ. Кажуць пра спрытную і ўмелую гаспадыню. Н НЕ ЎСЯДЫ ЗЛОДЗЕЙ КРАДЗЕЦЬ, А ЖАДНЫЙ ЧАС БЕРАЖЫСЬ. Напамін, каб сцерагліся злодзея.
НЕ ШУКАЙ СТО РУБЛЁЎ, А ШУКАЙ СТА ДРУ-ГОЎ. Сябры даражэй за ўсякія грошы. Гл. с. 72, 155. НЯ КАПАЙ ЯМЫ НІКОМУ, А ТО САМ УВАЛІШ-СЯ. Перасцярога, каб не рабілі благога нікому. Гл. с. 67. НЯХАЙ НА ЦЯБЕ ЎСЁ ПАВЕТРЫЕ. Няхай табе будзе нягода. п ПАД ЛЕЖАЧЫ КАМЕНЬ ВАДА НЕ КАНЕТ. Калі нічога не рабіць, справа не зрушыцца з месца. Гл. с. 76. ПРАЗЯВАЕШ I ВОДУ ХЛЯБАЕШ. Празяваеш - ні-чога не атрымаеш. ПРЫВЫЧКА - ДРУГАЯ НАТУРА. П’ЯНАГА МАЛІТВА, А БАЛЬНОГА ПОСТ БОГУ НЕ ДАХОДЗЯЦЬ. С САБАКА САБАКУ НЕ З’ЕСЦЬ. Свой свайго не па-крыўдзіць. т ТЕМ ДЗІЦЯ НЕ ВІНАВАТА, ШТО МАТКА ШАЛО-ВАТА. ТО СЕНА КЛОК, ТО ВІЛЫ Ў БОК. Каб пакараць каго-н., спачатку задобрываюць. ТОЛЬКІ Й СОНЦА, ШТО Ў АКОНЦЫ. Калі абмя-жоўваюцца тым, што відаць на відавоку. ТРЫ РАЗЫ ТРЭБА ЯЗЫК ПАВЯРНУЦЬ ПЕРАД ТЫМ, ЯК ХОЧАШ СЛОЎЦА БАЎТНУЦЬ. Папярэджан-не языкатаму, нястрыманаму. У У ПОЛІ ЗА ВЕТРАМ НЕ ЎГАНЯЕШСЯ. Кажуць, калі немагчыма злавіць, знайсці каго-н. УМЕН, ЯК ПОП СЕМЕН. Не вельмі разумны.
X ХТО ВЕТРАМ СЛУЖЫЦЬ, ТАМУ ДЫМАМ ПЛА-ЦЯЦЬ. Хто распачынае бойку, таго чакае кара. ХТО РАДЗІЎСЯ ВОЎКАМ, ТАМУ ЛІСІЦАЙ НЯ БЫЦЬ. Нораў і характар чалавека не мяняецца. ХТО СЛУЖЫЦЬ, ТОЙ ТУЖЫЦЬ, А ХТО АРЭЦЬ, ТОЙ ПЕСЕНЬКІ ПЯЕЦЬ *. Ц ЦІХА ЕДЗІШ - ДАЛЕЙ БУДЗЕШ. Кажуць, калі трэ-ба дзейнічаць не паспешліва. Ч ЧОРНАГА КОБЕЛЯ НЕ ВЫМЫЕШ ДОБЕЛА. Бла-гога чадавека цяжка перавыхаваць. ЧУЖЫ ПРАЗНІК, ЯК СОКАЛ ЛЯЦІЦЬ, А СВОЙ, ЯК ГАРА ВАЛІЦЬ. Сваё свята гаспадару здаецца вельмі працяглым. Я ЯКОЙ РАКОЙ ПЛЫЦЬ, ТОЙ I СЛАВАЙ СЛЫЦЬ. У якое асяроддзе людзей трапіш, такую грамадскую дум-ку і заслужыш. ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ МІНСКАЙ ГУБЕРНІ Запісаны Аляксандрам Нікіфаравым Шыманоўскім 09.09.1898 г. Рускае геаграфічнае таварыства, фонд 20, вопіс 1, адз. зах. 8. Санкт-Пецярбург Шыманоўскі Аляксандр — фалькларыст; нарадзіўся ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні. Працаваў настаўні-кам у Кішынёве, адкуль і даслаў свой збор прыказак і прымавак.
АБМАНАЮ СВЕТ ПРОЙДЗЕШ, А НАЗАД НЕ ВЕР-НЕШСЯ *. Панясеш пакаранне за падман. АД НАПАСЦІ НЕ ПРАПАСЦІ. Адказваюць так на чые-н. пагрозы. АДДАЎ ЖОНКУ, А САМ - У САЛОМКУ. Нельга ад-даваць патрэбнае сабе. АДЗІН I Ў КАШЫ НЕ СПОРЕН. У адзіноце справа не ладзіцца. АДЗІН БОГ БЕЗ ГРАХА, А ЎСЯКІЙ ГРЭШАН. АДКЛАД НЕ ІДЗЕ Ў ЛАД. Не варта адкладваць на пазнейшы час тое, што можна зрабіць зараз. АДНА ВАРОНА 3 КУСТА, А 10 НА КУСТ. Заўсёды знойдуцца ахвотнікі на вызваленае па службе месца. Гл. с. 16. АДНА РАДА ДОБРЕ, А ДЗВЕ ЛЕПЕЙ. Лепш параіц-ца, чым вырашаць справу аднаму. АЖАНІЦЦА - НЕ УПІЦЦА: НА ТРЫ ДНІ ГАЙДА, А НА ВЕК БЯДА. Жаніцьба — справа сур’ёзная, не да-пускае памылак. Б БАЧЫЛІ, ВОЧЫ, ШТО КУПАВАЛІ: ЕЖЬЦЕ, ХОЦЬ ПАВЫЛАЗЬЦЕ. Позняе раскаянне. БАЮЧЫСЯ ВОЎКА, У ЛЕС НІ ІДЗІ. Калі баяцца цяжкасцяў, не варта пачынаць што-н. Гл. с. 25. БЕДНАСЦЬ НЕ ПАРОК, ДА ШТО (А ЯК) СТУ-ПІЦЬ, ТО ПАРОГ. Беднага не мілуюць. БЕЗ БОГА НЕ ДА ПАРОГА. Кажуць так пра таго, хто часта ўспамінае Бога. Гл. с. 276. БЕЗ ЛЬНУ, БЕЗ АВЕЦ ГАСПАДАР ГАЛЕЦ. Селянін галыш, калі ў яго няма ні жывёл, ні раслін. БЕЗ МАЗАЛЯ ХЛЕБА НЕ ДАБЫЦЬ. Толькі працай даб’ешся дастатку, багацця. БЕЗ ПАДМАЗКІ I КОЛЫ РЫПЯЦЬ. Без хабару, без подкупа, без добрага абыходжання цяжка дабіцца чаго-н.. БЕЗ ПАРЫ НЕМА ТРАВЫ. Усё прыходзіць у свой час. БЕЗ ПРОВАДУ I ВОЙСКА ГІНЕ. Без кіраўніка лю-бая справа можа загінуць.
БЕЗ ХАТЫ, БЕЗ ЖАНЫ I БЕЗ РАДУ КІДАЙСЯ ХОЦЬ У ВАДУ. БЕРАЖОНАГА I БОГ БЕРАЖЕЦЬ. Асцярожны, які беражэ сябе, пазбегне непрыемнасцяў. БОГ КАРАЕ I БОГ МІЛУЕ. БОГ НЕ ЦЯЛЯ, ПОЗНАЕ КРУЦЕЛЯ. Махляра рана ці позна выкрыюць. БОГА МАЛІ, А ЧОРТА НЕ ГНЯВІ. I адных паважай, і другіх не настройвай супраць. БОГА НЕ ТРЭБА ЎЧЫЦЬ, ЯК ХЛЕБ РАДЗІЦЬ. БРАТ ТЫ МОЙ, А ЕЖ ХЛЕБ СВОЙ. Жыць з працы сваіх рук, не глядзець з рук каго-н. БУДЗЕМ ЖЫВЫ, БУДЗЕМ СЫТЫ. БУДЗЬ 3 ВОЎКАМ - ВЫЙ ПА-ВОЎЧЫ. Прымай звычаі таго калектыву, у які трапіў. БУСЕНЬКІ, БУСЕНЬКІ, ДА АБОЕ ГАЛЮСЕНЬКІ. Залішняе мілаванне часта шкодзіць у жыцці іншым справам. БЫВАЕЦЬ ЧАСАМ 3 КВАСАМ, А ПАРОЮ 3 ВА-ДОЮ. Бывае ўсяляк, як калі прыйдзецца. БЫВАЛА I ВАРОНА ЛАПЦІ АБУВАЛА, А ЦЕПЕР СВЕТ ДРУГІЙ - АБУЛА САПАГІ. Мода мяняецца. БЫЎ КОНЬ, ДА З’ЕЗДЗІЎСЯ. Пра таго, хто саста-рыўся, страціў, чаго нельга вярнуць. БЯГУЧАГА ВОЎКА НОГІ КОРМЯЦЬ. Каб пракар-міцца, трэба дзейнічаць. БЯДА Ж МАЯ НЕЗАБЫТАЯ - ПАШЛА ЖОНКА УПРОЧ НЕ БІТАЯ. БЯЖЫЦЬ ГОНЬЯ, ПАБЯГУ I Я. Кажуць, калі робяць як усе, не раздумваючы. В ВЕДАЎ БОГ, ШТО НЕ ДАЎ СВІНЬНІ РОГ, А МУ-ЖЫКУ ПАНСТВА. Ліхому чалавеку небяспечна даваць уладу. Гл. с. 25, 149. ВЕК ЖЫВІ, ВЕК УЧЫСЬ. Парада пастаянна вучыц-ца; кажуць, калі пазнаюць што-н. новае. Гл. с. 25. ВОДКУ ПІ, ДА ЎМА НЕ ПРАПІВАЙ. Пра ўмеранасць пры ўжыванні спіртнога.
ВОЛЬНАМУ ВОЛЯ, ШАЛЁНАМУ ПОЛЕ, А СПАСЁ-НАМУ РАЙ. Пра свавольніка, неслуха. Кожны вольны ў выбары сваіх учынкаў. /л. с. 26. ВОРАН ВОРАНУ ОКА НЕ КЛЮЕ. Людзі, звязаныя карыслівымі інтарэсамі, не зробяць кепска адзін аднаму. ВОТ ТАБЕ, БАБА, МУКА - НЕ ІДЗІ ЗАМУЖ ЗА ВНУКА. Г. зн. за значна маладзейшага за сябе чалавека. ВОЎКА КОЛЬКІ (ЯК) НІ КАРМІ, А ЁН УСЁ Ў ЛЕС ГЛЯДЗІЦЬ. Чалавека з норавам цяжка перавыхаваць. ВСЯК ВЕРАМЕЙ ПРА СЯБЕ РАЗУМЕЙ. Дзейнічай па свайму разуменню, думай сам. ВЫЙГРАЎ, ЯК ЗАБЛОЦКІ НА МЫЛЕ. Панесці стра-ты, прайграць. ВЫШЕ ЛБА ВОЧЫ НЕ ХОДЗЯЦЬ *. Цяжка зрабіць што звыш сваіх магчымасцяў, сілы. ВЯЛІКАЯ ЛОЖКА РОТ ДЗЯРЭ *. Калі робіцца што-н. непасільнае, звыш сілы. ВЯЛІКІЙ КУСОК ДЗЯРЕ РОЦІК *. Калі робіцца што-н. не па сілах. г ГАВАРЫ, ХОЦЬ БРАШЫ, А СОРУ 3 ХАТЫ НЕ ВЫ-НАСІ. Не гавары, што няславіць блізкіх. ГАДАВАЎ МЯДЗВЕДЗЬ ДЗЕЦІ, ДА НЕ ПРЫ КІМ СІДЗЕЦІ. Стары застаўся адзін, хоць выгадаваў нямала дзяцей, якія, пасталеўшы, пакінулі яго. ГАЛОДНАЙ КУМЕ ХЛЕБ НА ЎМЕ. Пра таго, хто марыць аб запаветным жаданні. /л. с. 28, 129, 163. ГАЛОДНАЙ САБАЦЫ ДОБРЕ I МУХА. Калі няма лепшага, то і гэта добра; пераважна маецца на ўвазе які-н. нязначны набытак. ГАРА 3 ГАРОЙ НЕ СЫЙДЗЕЦЦА, А ЧАЛАВЕК 3 ЧАЛАВЕКАМ СЫЙДЗЕЦЦА. Кажуць пры неспадзява-най сустрэчы з кім-н. з былых знаёмых. /л. с. 28. ГАРАЧЫМ ШЫЛАМ МОРА НЕ НАГРЭЕШ. Малымі сродкамі не даб’ешся вялікіх вынік'аў. ГАРШОК КАТЛУ НЕ ТАВАРЫШ. Пра людзей роз-нага дастатку, поглядаў і г. д. /л. с. 172, 193.
ГАСПАДАРКА МАЎЧЫЦЬ, ДА ШЭЙКУ ТАНЧЫЦЬ. Пра гаспадарку, якая не прыносіць даходаў. ГДЗЕ МІЛА, ТАМ ОЧЫ; ГДЗЕ БАЛІЦЬ, ТАМ РУКІ. Там, дзе патрабуецца дапамога, адданасць, патрабуюцца рукі, а вачамі можна толькі любавацца любым. ГДЗЕ МІР ДА ГЛАДЗЬ, ТАМ БОЖІЯ БЛАГАДАЦЬ. Там шчасце, дзе мір і згода. ГДЗЕ МНОГА НЯНЕК, ТАК ДЗІЦЯ БЕЗНОСАЕ. Дзе многа памагатых, там справа не рухаецца. ГДЗЕ НЯЎРОД, ТАМ I НЕЎМАЛОТ. Неўродлівая збажына пры абмалоце дае мала зерня. ГДЗЕ РУБАЮЦЬ, ТАМ ШЧЭПКІ ЛЯЦЯЦЬ. У вялі-кай справе не бывае без памылак. ГДЗЕ СЕЎ, ТАМ I ПРЫКІПЕЎ. Пра неруплівага ча-лавека, які заседзеўся ў каго-н. ГДЗЕ ЧОРТ САМ НЕ ЗРОБІЦЬ, ТУДЫ БАБУ ПА-ШЛЕ. Пра хітрасць жанчыны. ГЕТЫЙ СВЕТ, ЯК МАКАЎ ЦВЕТ. Зямное жыццё прыгожае, але хутка праходзіць. ГОЛ ЯК САКОЛ, А ЯШЧЭ ЧАПУРЫЦЦА. Пра вельмі беднага, які выхваляецца, модна прыбіраецца, імкнецца вы-глядаць лепш за іншых. ГОЛАМУ РАЗБОЙ НЕ СТРАШАН. Жабраку няма ча-го траціць, губляць. Гл. с. 29, 136. ГРУШКА — МЯНУШКА. Прыгаворка як прыдатак. ГУДЗЬМО, ГУДЗЬМО, ДА I ТУТ БУДЗЬМО. Гаво-раць пра тых, хто ганіць сваю радзіму, але не пакідае яе. ГУЛІ-ГУЛІ! ПАКУЛЬ У ЛАПЦІ АБУЛІ. Парада мала-дым не пускацца ў разгульнае жыццё. Гл. с. 31. ГУМНО ПЛАЧА ПА ГАСПАДАРУ, А ХАТА ПА ГАС-ПАДЫНІ. Калі гаспадарка і хата не дагледжаны. ГЭТА ЯШЧЭ ЦВЕТ, А МАКУ НЕТ *. Яшчэ пачатак, не тое будзе, горшае наперадзе. д ДА БОГА ВЫСОКА, А ДА ЦАРА ДАЛЁКА. Няма каму паскардзіцца, каб абаранілі. Гл. с. 173, 200. ДА ЧАГО ДАШЛО, ШТО ЯЙЦА КУРЭЙ УЧАЦЬ. Гаворыцца з незадавальненнем пра маладога і менш во-пытнага. Гл. с. 123, 131.
ДАГАНЯЮЧЫ, НЕ НАЦАЛАВАЦЦА. Сілай не пры-мусіш палюбіць сябе. ДАЖДАЛІСЯ КУЛІКІ - НІ ХЛЕБА, НІ МУКІ. Пра людзей, якія зусім збяднелі. ДАЙ ЖЕ, БОЖЕ, ШТОБ БЫЛО Ў НАС УСЁ ГОЖЕ. Часта ўжываецца як тост. ДАЙ ЖЕ, БОЖЕ, ШТОБ ВАШЫ СЛОВЫ ДА БОГУ ЎВАШЛІ Ў ВУШЫ. Каб пажаданне здзейснілася. ДАЙ, БОЖА, ГДЗЕ ПАЧАЛІ, ТАМ I НАЧАВАЛІ. Кажуць пра гасціннасць. ДАЎ БОГ ЦЯЛЯ, ДА НЕМА ХЛЯВА. Не ўсё атрым-ліваецца, як хацелася б. ДАЎШЫ ДЗЕЦЯМ ВОЛЮ, САМ БУДЗЕШ У НЯВОЛІ. Рана даўшы волю, станеш залежным. ДЗВЕ ЛІСЕ ДА Ў АДНО МЕСЦА ЗЫЙШЛІСЯ. Пра двух хітрых, якія не ўступаюць адно аднаму. ДЗЕД БЕЗ БАБЫ, ЯК МЕДВЕДЗЬ БЕЗ ЛАПЫ *. Дзед без бабы бездапаможны, як без рук. ДЗЕД ДА БАБА — АДНА РАДА. Муж і жонка ад-нолькавыя ў сваіх імкненнях. ДЗЕНЬ НА ПЯРЫСТЫМ КАНІ ЕДЗЕ. Пра перамен-ную пагоду, пераважна ўвосень. Гл. с. 26. ДЗЕТКІ ПДДРАСЛІ, ХАТКУ РАЗНЕСЛІ. Пра выдаткі бацькоў на дарослых дзяцей. ДЗЕЦІ ГАДАВАЦЬ - ВЕК КАРАТАЦЬ. Трэба многа сілы і часу, каб выгадаваць дзіця. ДЗІЦЯ НЕ ЗАПЛАЧА, МАТКА НЕ ДАГАДАЕЦЦА. Нельга разлічваць на дапамогу, пакуль не папросіш. ДЗІЦЯТКО МАЛЕНЬКО - МАТКА ДУРНЕНЬКА. Не трэба многа розуму, каб выхоўваць малое дзіця. ДЗЯРЫ ЛЫКІ, КАЛІ ДЗЯРУЦЦА. Гл. с. 36, 173. ДОБРЕ БАБЕ ПРЫ ДЗЕДУ: СВЕЖА РЫБА К АБЕДУ. ДУРНЮ Ў РОТ ПАЛЬЦА НЕ ТЫЧ (НЕ СУНЬ), БО АДКУСІЦЬ. Нельга верыць дурню; дурань не лічыцца з агульнапрынятымі нормамі паводзін. Е ЕЖ, ПАКУЛЬ РОТ СВЕЖ, А УМРЭШ I КАЛОМ ЙЕ ВАБ’ЕШ.
ЕМУ КАЖЕ ПРА ІВАНА, А ЁН ТАЛКУЕЦЬ ПРА БАЛВАНА. Пра бесталковага, някемлівага чалавека. ЕТО РОБІЦЦА НЕ ДЛЯ ЧАГО ДРУГОГА, ЯК ДЛЯ ВОКА ЛЮДСКОГА. Калі нешта робіцца для выгляду. ЕТО ТЫ МНЕ ЗРАБІЎ НІ Ў ЧЭСТЬ, НІ Ў ЛАСКУ. Пра непатрэбную паслугу. ЕШЧО НЕ ДАЎ, А ЎЖО ПРАВАНЯЎ. Загадзя няма чаго выхваляцца. Сапсаваць раней часу. ЕШЧО ТОЙ НЕ РАДЗІЎСЯ, ШТО ЎСІМ УГАДЗІЎ. Ё ЁН ЗНОЙДЗЕ ПРЫЧЫНКУ, ХОЦЬ ЗА ЛУЧЫНКУ. Пра прыдзірлівага чалавека. ж ЖАРТЫ, ЖАРТЫ ДА Ў КІШЭНЮ. Пра хваравітае жаданне злодзея, які крадзе чужую рэч. Гл. с. 113. ЖБАН ДА ПАРЫ ВАДУ НОСІЦЬ, А ЎШКА ПАР-ВЕЦЦА, ЖБАН РАЗАБ’ЕЦЦА. Усяму прыходзіць канец. ЖОНКА НЕ ШУТКА, А БЕЗ ЯЕ ЖУТКА. Жонка патрабуе ўвагі, але і без яе цяжка. ЖОНКУ ЛЮБІ, ЯК ДУШУ, А КАЛАЦІ, ЯК ГРУШУ. Любі жоку, але будзь з ёю строгі. ЖУПАН НЕ ПАН, А СЕРМЯГА НЕ ЗНЯВАГА. Адзежа не галоўная прыкмета годнасці чалавека. ЖЫВЁМ, ЯК БРАЦЕ, РАХУЙМОСЯ, ЯК ЖЫДЗЕ. Жывуць дружна, але за паслугі расплачваюцца. ЖЫВІ ПА ПРАЎДЗЕ, НЯБОЖА, ТО I БОГ ПАМО-ЖА. Дзейнічай справядліва. ЖЫВУ ЯК ГАРОХ ПРЫ ДАРОЗЕ: ХТО ІДЗЕ, ТОЙ I ЎШЧЫПНЕ. Жыць увесь час у трывозе, з неспакоем; не мець абароны. ЖЫВУЧЫ НА СВЕЦЕ, СМАШНА НЕ ПЕРАЕСЦІ, СЛАДКА НЕ ПЕРАПІЦІ I ХОРАША НЕ ПАРАХАДЗІЦЬ *. Гавораць, каб пазбегнуць раскошы, якая можа прывесці да краху. ЖЫВЫ АБ ЖЫВЫМ I ДУМАЕ. Чалавек звяртае ўвагу на жыццёвыя клопаты.
ЖЫВЫ ЖЫВОЕ ДУМАЕ. ЖЫЎ ВЕК НЕ ЯК ЧАЛАВЕК. Пра беднае, бязладна пражытае жыццё. 3 3 ЗЯЦЕМ СВАРЫСЯ, ДА ЗА ПАРОГ БЯРЫСЯ, А 3 СЫНАМ СВАРЫСЯ, ДА НА ПОКУЦЬ БЯРЫСЯ. Сварка з кроўным родзічам забываецца, яна не так небяспечна як з дальнім. Гл. с. 41. 3 ЛІХОГА ТОРГУ ХАЦЯ Б 3 НОСАМ ДАМОЎ. 3 вялі-кага натоўпу людзей, зборышча ўцякай хутчэй пакуль цэлы. 3 МІРУ ПА НІТЦЫ - ГОЛАМУ РУБАШКА *. Ад усіх патроху — і атрымаеш нешта значнае. 3 ПАНАМ — НЕ СА СЦЯПАНАМ. 3 паважаным ча-лавекам не так, як з простым. 3 СВАЁЙ ХАТЫ СОРУ НЕ ВЫНАСІ. Пра сваркі з роднымі нікому не апавядай. 3 ЧУЖОГА ВОЗА 1 Ў ГРАЗІ ЗЛЯЗАЮЦЬ. Калі патра-буюць вярнуць доўг у непадыходзячы момант. Гл. с. 41. 3 ЯГО ЯК 3 ТАГО КАЗЛА - НІ ВОЎНЫ, НІ МА-ЛАКА. Ніякай карысці з каго-, чаго-н. 3 ЯКОЮ ЛЫСІНАЮ ЦЯЛЯ РАДЗІЛОСЯ, 3 ТАКОЮ ПАМРЭ. Мала што зменьваецца ў характары чалавека, яго звычках і г. д. ЗА БІТАГА ДАЮЦЬ ДЗЕСЯЦЬ НЯБІТЫХ, ДА I IX НЕ БЯРУЦЬ. Адзін вучаны варты некалькіх нявучаных. Гл. с. 41. ЗА ДОБРЫМ ТАВАРАМ ЗАВУЦЬ ПАНАМ. ЗА ДУРНОЙ ГАЛАВОЙ НАГАМ НЕПАКОЙ. Калі прыходзіцца рабіць паўторна што-н. Гл. с. 41. ЗА МАЁ ЖЫТА ДА МЯНЕ ПАБІТА *. Калі за дабро плацяць злом. Гл. с. 175, 202. ЗА МОРАМ ЦЯЛУШКА ПАЛУШКА, ДА РУБЕЛЬ (ДА ДАРАГІ) ПЕРАВОЗ. I танны тавар робіцца дарагім, калі перавоз дарагі. ЗА МЯКІНАЙ ГОНІЦЦА, А ЗЕРНО ПАКІДАЕ. Пра неразважлівага гаспадара. ЗАВОЧНАГА КУПЦА ПУГАМІ СЯКУЦЬ. Жорстка памыляецца той, хто набывае што-н. без агляду, завочна.
ЗАПАС БЯДЫ НЕ ЧЫНІЦЬ. Запас ніколі не шко-дзіць. Гл. с. 42. ЗІМА РОБІЦЬ НА ЛЕТО, А ЛЕТО НА ЗІМУ. Рыхтуй зімой на лета, а летам на зіму. ЗНАЕШ ТЫ ТОЛЬКІ, ШТО 3 НОСА Ў РОТ *. Кажуць падлетку, калі той умешваецца ў гутарку старэйшых. ЗНАЎ БОГ, ШТО НЕ ДАЎ СВІНЬНІ РОГ, А МУ-ЖЫКУ ПАНСТВА. Гаворыцца пра таго, хто злоўжываў сваім становішчам. Гл. с. 25, 143. ЗОЛАТА I Ў ГРАЗІ БЛІШЧЫЦЬ. Добрае нідзе не траціць сваіх якасцяў. Гл. с. 43. ЗЯЦЬ ЛЮБІЦЬ УЗЯЦЬ, А ЦЕСЦЬ ЛЮБІЦЬ ЧЭСЦЬ. Пра адрозненне паміж зяцем і цесцем. I I ГОСЦЯ СОРАМ, I ХЛЕБА ЖАЛЬ. Пра супярэчлівае пачуццё раздвоенасці. I ГУЛЬТАЯ БОГ КОРМІЦЬ. I гультаю нешта пера-падае, часам нямала дастаецца. I НЕ ДАЙ I НЕ ЛАЙ. I Ў РАЮ ХУДА БЫЦЬ НА КРАЮ, БО СВЯТЫЯ, ЯК ІДУЦЬ, БОКІ АБШАРГУЮЦЬ. Кажуць пра невыгоду жыць на ўскрайку сяла. Гл. с. 44. к К МАЙМУ БЕРАГУ НІШТО ДОБРАЕ НЕ ПРЫПЛЫ-ВЕЦЬ: АЛЬБО ТРЭСКА, АЛЬБО ГНІЛАЯ ВЕЦЬ. Кажуць пра ўсё няўдалае: пра няўдалых родзічаў, дзяцей і г. д. К НАШАМУ БЕРАГУ НІШТО ДОБРАЕ НЕ ПРЫ-ПЛЫВЕ: АЛЬБО ПЯСОК, АЛЬБО ГРАЗІ КУСОК. ‘тс’. КАГО БОГ НЕ ПАКІНЕ, ТО НАЙДЗЕ I Ў МЯКІНЕ. Не забыты Богам знойдзецца. КАДЗІЛА, КАДЗІЛА, НЕ АДНАГО ТЫ УХАДЗІЛА; УХОДЗІШЫ ТЫ I ТАГО, ХТО ДЗЕРЖЫЦЬ ЯГО. Смерці нікому не пазбегнуць. КАЛІ БАЛІЦЬ, ТОЙ КРЫЧЫЦЬ. Кожны гаворыць пра сваё набалелае.
КАЛІ ВІНЕН, АДДАЦЬ ПАВІНЕН. Каб быў сумлен-ным у адносінах да іншых. Гл. с. 47. КАЛІ НА МЯДЗВЕДЗЯ ЎПАДЗЕ ЛАМІНА. ТО ЁН МАЎЧЫЦЬ, А КАЛІ ШЫШКА, ТО ЁН ВАРЧЫЦЬ. КАЛІ НАЗВАЎСЯ ГРЫБАМ, ТО ЛЕЗЬ У КАРОБКУ. Узяўся за справу — рабі. КАЛІ НЕ ПОП, ТО НЕ СУЙСЯ Ў РЫЗЫ. Не бярыся не за сваю справу. Гл. с. 49. КАЛІ ПАЗЫЧАЮЦЬ - САКАЛІНЫЯ ОЧЫ, А КАЛІ АДДАВАЦЬ — САВІНЫЯ. Калі хто-н. пазычае, глядзіць весела, а аддае панура. КАЛІ ПРОСЯЦЬ, ТО АРУЦЬ I КОСЯЦЬ. Калі про-сяць пра якую-н. ласку, паслугу, то шмат чаго абяцаюць. КАЛІ ТРЫВОГА, ТАГДЫ МЫ ДА БОГА. Калі звяр-таюцца да тых, ад якіх раней ухіляліся. КАЛІ ЎЗЯЎСЯ ЗА ГУЖ, ТО НЕ КАЖЫ, ШТО НЕ ДЮЖ. Узяўся за справу — рабі, не ўхіляйся. Гл. с. 50. КАЛІ Я ЕМ, ТО ГЛУХ I НЕМ. 3 в ы ч а й: Калі ясі, не размаўляй, каб не папярхнуцца. КАМУ ПА КАМУ, А ЯМУ ДВА КАМЫ. Пры таго, каму больш за ўсіх дастаецца. Гл. с. 52. КАМУ СТАЕ, ТО I РОЗУМУ ДАСТАЕ. У каго даста-так, той разумны. КАНДРАЦІК ЖОНКУ ХВАЛІЦЬ, ШТО ДОБРЫ БОР-ШЧЫК ВАРЫЦЬ, А ГРЫГОРКА ГУДЗІЦЬ, ШТО НІ ЗВАРЫЦЬ, А СПАСКУДЗІЦЬ. КАНЮ ДАЙ АБРОКУ ДА I БЕЙ ЯГО ПА БОКУ. Спачатку накармі, а потым патрабуй. КАРМІ СВІНЬНЮ МУКОЮ, ТО ПОЙДЗЕ РУКОЮ. Гадуй скаціну як належыць, дык аплаціцца. Гл. с. 52. КАРОСТА НЕ НАПАСЦЬ, ТОЛЬКІ ЎНОЧЫ СПАЦЬ НЕ ДАСЦЬ. КЛІН КЛІНАМ ВЫГАНЯЙ (КЛІНА ВЫГАНЯЕ). Дзейнічаць тым самым сродкам, якім выкліканы пэўны стан. Гл. с. 132. КОНЬ I НА ЧАТЫРОХ НАГАХ, А СПАТЫКАЕЦЦА. Так апраўдваюць чыю-н. памылку. КРУТНЁЮ СВЕТ ПРОЙДЗЕШ, ДА НАЗАД НЕ ВЕР-НЕШСЯ — НАКРОЮЦЬ. Махляра дзе-н. зловяць. Гл. с. 40.
КРУЧАНАЕ ЦЕЛЯТКА ДАКРУЦІЛАСЯ ДА СВАЕГО КАЛОЧКА. Кажуць пра разгульнае жыццё моладзі. КРУЧАНАЕ ЦЕЛЯТКА, А ТРЭБА ЎМЕРЦІ. Смерць непазбежна. КУДРЫ 3 РАСКОШЫ ЎЮЦЦА, А 3 НУЖДЫ СЯ-КУЦЦА. КУДЫ КІНЬ, ТО I КЛІН. Што ні рабі, усё дрэнна. Пра безвыходнае становішча. КУЙ ЖАЛЁЗА ПАКУЛЬ ГАРАЧАЕ. Спяшайся рабіць справу, пакуль не позна. КУПІЎ - НЕ КУПІЎ, А ПАТАРГАВАЦЦА МОЖНА. Ці ўдасца, але паспрабаваць можна. Гл. с. 55. КУПІЎ БЫ СЯЛО, ДА ГРОШАЙ ГАЛО. Гэгак кажа той, то мае мала грошаў. Гл. с. 55, 132. Л ЛАСКАВАЕ ЦЕЛЯТКО ДЗВЕ МАТКІ ССЕ, А ГОР-ДАЕ НІ АДНОЙ. Добра жыве той, хто ўсім дагаджае. Гл. с. 55, 253. ЛЕПЕЙ БЫЦЬ МАЛАЙ ХАЗЯЙКАЙ, ЧЫМ БАЛЬ-ШОЙ СЛУГОЙ. Лепш быць хоць і малым, але неза-лежным. ЛЕПЕЙ САЛОМЕНЫ ДЗЕД, ЯК ЗАЛАТЫЯ ДЗЕЦІ. Лепей хоць які мужык, чым дзеці. ЛЕПЕЙ ХАДЗІЦЬ У АБАРВОНОМ, НЯЖЕЛІ Ў ХВА-ТАНОМ. Лепш быць бедным, але сумленным, чым зла-дзеем. ЛЕПЕЙ ХЛЕБА 3 ВАДОЮ, АБЫ НЕ 3 БЯДОЮ. Лепей жыць у бядноце, чым у няшчасці. ЛЫЧАНАЯ ПУГА, ДА I БЕЗ ЯЕ НЯВЫГАДНА. Лепш хоць якая рэч, чым ніякая. ЛЮБІ ЖОНКУ, ЯК ДУШУ, А КАЛАЦІ, ЯК ГРУШУ. Жонку любі, але будзь строгі з ёю. Гл. с. 174, 191, 203. ЛЮДЗІ АДЗЕ ЧУЮЦЬ, ТАМ I НАЧУЮЦЬ. Людзі спыняюцца там, дзе разлічваюць на якую-н. выгаду. ЛЮДЗІ МРУЦЬ - НАМ ДАРОЖКУ ТРУЦЬ. Гэтак кажуць на хаўтурах. Гл. с. 57, 230. ЛЯНІВАГА ДАШЛЕШСЯ, САНЛІВАГА ДАБУДЗІШ-СЯ, А ЎМЕРШАГА НІ ДАШЛЕШСЯ, НІ ДАБУДЗІШСЯ.
м МАЕ ЛАПЦІ ЯГО БОТЫ ПЕРАНОСЯЦЬ. Пра сялян-скі род, які перажыў шляхецкі. МАЛА МЕЛІ, СКОРА З’ЕЛІ. Малыя запасы хутка разыходзяцца. Гл. с. 176. МАЛАДОЕ ПІВА ЎХОДЗІЦЦА. Малады пасталее, стане больш сур’ёзным. МАСЛА ПАГАСЛА, А САЛА ПАТАЛА. Гэтак адмаў-ляюць, калі просяць што-н. МАЎЧАНКА НЕ ПУШЫЦЬ, А ЎСЁ ЛІХА ТУШЫЦЬ. Пра карысць маўчання ў спрэчцы. МАЎЧЫ, ЯК ЖАБА Ў КАРЧЫ. Кажуць пра спрэчку моцнага са слабым, якому лепш памаўчаць. МАЯ ХАТА 3 КРАЮ, Я НІЧОГА НЕ ЗНАЮ. Хто не імкнецца ўмешвацца або не мае ніякіх адносін да чаго-н. МЕЛА ЎМЕРЦІ ДЗІЦЯТКО, НЕХАЙ ЛЕПЕЙ ЗДОХ-НЕ ЦЯЛЯТКО. Лепш панесці меншую страту. МІЛА НЕ МІЛА, А КУПІЎ - ЕЖ ХОЦЬ МЫЛА. Ка-лі прыдбаў, хочаш не хочаш, а трэба карыстацца. МНЕ ТАК ТРУДНА ЖЫЦЬ, ЯК ТАМУ КАТЛОВА-МУ ДНУ. Дном катла шуруюць па прыпечку. МНОГА ВАДЫ Ў МОРЫ ЎБУДЗЕ, ПАКУЛЬ ГЭТА БУДЗЕ. Шмат часу пройдзе, пакуль гэтага дачакаешся. МНОГА НАГАВОРАНА, ДА НЕЧАГА СЛУХАЦЬ. МУЖ ДА ЖАНА - АДНА САТАНА *. Кажуць, калі муж і жонка аднолькавыя ў сваіх імкненнях. МУЖ ДОБРЫ ЯК ЛАПАЦЬ, АБЫ ЗА НІМ НЕ ПЛА-КАЦЬ. Няхай муж і несамавіты, абы за ім гора не ба-чыць. МУЖЫК НЕ ПЕРАХРЭСЦІЦЦА, ПАКУЛЬ ГРОМ НЕ ЗАГРЫМІЦЬ. Пакуль не здарыцца бяда, бестурботны чалавек не думае пра гэта, не асцерагаецца. МЫ ЛЮДЗІ НЕБАГАТЫЯ: 3 ПЛЕЧ ДА Ў ПЕЧ. Жыць, не клапоцячыся пра заўтра. МЫСЛЬ ЗА ГАРАМІ, А СМЕРЦЬ ЗА ПЛЯЧАМІ. Строіць вялікія планы ў канцы жыцця. Гл. с. 60. МЯККА СЦЕЛЕ, ДА ЦВЁРДА СПАЦЬ. Пра крыва-душнага чалавека, які дае няшчырыя абяцанні, якія не выконваюцца. Гл. с. 60.
н НА БАРЫШЫ, ШТО ХОЧАШ БРАШЫ. Празмерна хваліць жаніха пры сватанні, рэч пры продажы і г. д. Гл. с. 61. НА БОГА НАДЗЕЙСЯ, А САМ НЕ ПЛАШАЙ. Па-рада разлічваць на свае ўласныя сілы. Гл. с. 61. НА БЯЗРЫБ’І I РАК РЫБА *. 3-за адсутнасці каго-, чаго-н. лепшага падыходзіць і тое, хто (што) ёсць. НА ВАЎКА ПАМОЎКА, А МЯДЗВЕДЗЬ ЦІХА З’ЕСЦЬ. Калі вінаватым аказваецца не той, каго падазраюць. Гл. с. 61. НА ГНЕВЫ НЕ РУБЛЕНЫ ХЛЕВЫ. Кажуць, калі дзеці гневаюцца і не ідуць есці. Гл. с. 62. НА ГОД СТО ПРЫГОД, А НА ВЯКУ БЕЗ ЛІКУ. Чаго толькі ні здараецца ў жыцці. Гл. с. 62. НА КАГО БОГ, НА ТАГО I ЛЮДЗІ. Кажуць, калі крыўдзяць таго, якому і так не шанцуе ў жыцці. Гл. с. 62. НА КУЦЕ ЦІ СНОП, ЦІ ПОП, ЦІ КУЦЦЯ, ЦІ ЧА-ЛАВЕК БЕЗ ПУЦЯ. Кут пустым не бывае; пачэснае мес-ца што-н. або хто-н. займае. НА ЛЕЧАНЫМ КАНІ ДОЎГА НЕ ПАЕДЗЕШ. Ка-жуць гэта пра адрамантаваныя рэчы, лечаных людзей і жывёл, якія страцілі частку сваіх якасцяў. Гл. с. 62. НА НАША БЯЗДОЛЛЕ ЛІХОЕ НАДВОР’Е. Бяздоль-наму заўсёды не шанцуе. НА ПАВАЛЕНАЕ ДЗЕРАВА (ДЗЕРАЎЦА) I КОЗЫ СКАЧУЦЬ. Калі крыўдзяць слабага. НА ПРОШАНАГА ГОСЦЯ МНОГА ТРЭБА. НА ЎПРАМСТВА НЯМА ЛЯКАРСТВА. Упартага ча-лавека цяжка ў чым-н. пераканаць. НА ЎСЯКАЕ ЧЫХАННЕ НЕ НАЗДАРОВЫВАЕШСЯ. На ўсё не адклікнешся, усім не дагадзіш. НА ЦЁРТАЙ ДАРОЗЕ ТРАВА НЕ РАСЦЕ. У распус-най жанчыны дзяцей не бывае. НА ЦІХАГА БОГ ПАШЛЕ (НАНЯСЕ), А РЭЗВЫ САМ НАБЯЖЫЦЬ. Гл. с. 64. НА ЧУЖЫ КАРАВАЙ РУК НЕ ПАТЫКАЙ. Не квапся, не разлічвай на чужое. Гл. с. 255.
НА ЧЫІМ ВОЗУ ЕДУ, ТАМУ I ПЕСЕНЬКУ ПАЮ *. 3 чыёй ласкі жыве, таму дагаджае. Мусіш дагаджаць таму, ад каго залежыш. НАД СІРАТОЮ БОГ 3 КАЛІТОЮ. Кажуць, калі бед-наму пашанцуе. Гл. с. 64, 177, 204. НАЕЎСЯ ПУП КРУП, ДА ХОЧЕ БЫЧЫНЫ. Калі натурыстаму чалавеку пашэнціла ў чым-н., а ён незадаво-лены, яшчэ лепшага хоча. НАСІЛЬНА МІЛ НЕ БУДЗЕШ. Сілай не выклікаеш да сябе спагады, спачування. Гл. с. 113,167, 178. НАША ГОРНІЦА 3 ВЕТРАМ НЕ СПОРЫЦЦА. Пра прыгожы моцны будынак, таксама дзяўчыну. НАШЛАСЯ, НАЕЛАСЯ ЎСЯКАГА ТРУНКУ; ОЙ, ГВАЛТ! ЗАМУЖ ХОЧУ, ДАВАЙЦЕ РАТУНКУ. НЕ АДРАЗУ КІЕЎ БУДОВАН. Хутка нічога не робіцца. НЕ БУДЗЬ НІ ГОРАК, НІ САЛОДАК, БО ГОРКАГА ПРАПЛЮЮЦЬ, А САЛОДКАГА ПРАЛІЖУЦЬ. Трэба па-збягаць крайнасцяў: не быць ні нахабным, ні зычлівым, ні дабраком. НЕ БЯРЫ ЧУЖОГА I НЕ БОЙСЯ НІКОГА. НЕ ВАРТА ШКУРКА ЗА ВЫЧІНКУ. Справа не варта патрачанай на яе сілы, сродкаў. НЕ ВЕР ГУБЕ - ПАЛАЖЫ НА ЗУБ. Толькі пакаш-таваўшы, можна ацаніць ежу. НЕ ВЕР КАНЮ Ў ДАРОЗЕ, А ЯНІНКЕ ДОМА. Пры адсутнасці даверу жонцы. НЕ ВЕР НІКОМУ - НЕ СДРАДЗІЦЬ НІХТО. НЕ ВЯЛІКІ ПАН - ЗРОБІШ I САМ. Што можаш зрабіць сам, не прымушай другога. НЕ ГАНІ БОГА Ў ЛЕС, КАЛІ Ў ХАТУ ЎЛЕЗ. Ка-жуць, калі чалавеку добра жывецца, а ён жадае яшчэ лепшага. НЕ ДАВАЙ ШАЛЁНАМУ НАЖА, БО ЗАРЭЖЕЦЦА. Не дапускай небяспечнай сітуацыі. НЕ ДАЛЁКА ЯБЛАКА АД ЯБЛАНІ КОЦІЦЦА. У дзя-цей паўтараюцца недахопы бацькоў. НЕ ДАРАГА ЛУСТА, ДА I ТОЙ НЕ КУПІЦЬ, КАЛІ КІШЭНЯ ПУСТА. НЕ ДЗІВА, ШТО Ў КАРАЛЯ ЖОНКА ХАРОША. Няма чаго здзіўляцца натуральным рэчам. Гл. с. 72.
НЕ ДОБРЫ КЕРМАШ, КОЛІ Ў КІШЕНІ ГРОШЕЙ НЕМАШ. Пра бескарысную справу. НЕ ЖУРЫСЯ, А БОГУ МАЛІСЯ. У малітве знойдзеш заспакаенне. НЕ ЗАЎСЯГДА КАТУ МАСЛЕНІЦА. Не заўсёды ў жыцці бывае толькі прыемнае: будзе і нялёгкая пара, цяжкія дні. НЕ ЗГУБІШ ГАСПАДАРКІ КАРЦОМ, А РУКАЎ-ЦОМ. Хутчэй разыйдзецца, калі браць патроху. НЕ ЗЛУЙ, НЕ СВАРЫСЯ, А БОГУ МАЛІСЯ. У ма-літвах шукай заспакаенне. НЕ ЗМЕРЫЎШЫ БРОДУ, НЕ СУНЬСЯ Ў ВОДУ. Папярэджванне, каб не браўся за незнаёмую працу. НЕ ЗНАЕ НІ ПІСАЦЬ, НІ ЧЫТАЦЬ, А НА КА-РАЛЕЎСТВА ВЯДУЦЬ *. Пра чалавека недалёкага, але з вялікімі патрабаваннямі. НЕ КАПАЙ ЯМЫ НА ДРУГОГА, БО САМ УПА-ДЗЕШ. Не рабі блага другому. Гл. с. 67, 140. НЕ КАРАЙ, БОЖЕ, НІЧЫМ, ЯК НА КЕРМАШ ІДУ НІ 3 ЧЫМ. НЕ КАРМІ НЕ ПОЙ - НЕ БУДЗЕ, ВОРАГ ТВОЙ. Часта замест удзячнасці людзі адплачваюць крыўдай. НЕ КЛАНЯЎСЯ ЖУК ЖАБЕ, А ДЗЕД БАБЕ. Мужык жонцы не павінен скарыцца. НЕ КРАДЗЬ, НЕ ГАВЕЙ, А ЖЫВІ ЧЕСНЕЙ. Лепш жыць сумленна, чым потым каяцца. НЕ КРАКАЛА ВАРОНА ЎВЕРХ ЛЕТУЧЫ, НЕ КРА-КАЦЬ ЖА ЁЙ ЛЕТУЧЫ ЎНІЗ. Калі не дасягнуў чаго-н. у маладосці, не даб’ешся тым больш у старасці. Гл. с. 198. НЕ КРАСНА ІЗБА ЎГЛАМІ, А ПІРАГАМІ *. Хата славіцца гасціннасцю гаспадароў. НЕ МЕЙ СТО РУБЛЕЙ, А СТО ДРУЗЕЙ. Сябры даражэй за грошы, яны хутчэй дапамогуць. Гл. с. 72, 140. НЕ МЕЛА БАБА ХЛАПОТУ, КУПІЛА ПАРАСЯ. Сам сабе прычыніў шмат клопату. НЕ НАШАМУ ЦЕЛЯЦІ ВОЎКА ПАЙМАЦІ. Калі поспех, удача выпадае не сабе. НЕ ПЕРАСКОЧЫЎ, НЕ КАЖЫ ГОЦ. Не лічы што-н. зробленым, пакуль не давядзеш да канца.
НЕ ПЛЮЙ У ВАДУ, БО ПРЫДЗЕЦЦА НАПІЦЦА. Не рабі блага каму-н., бо пазбавішся яго падмогі. Гл. с. 73. НЕ РАДЗІСЯ КРАСНЫ, А РАДЗІСЯ ШЧАСНЫ. Пра перавагу шчасця над прыгажосцю. Гл. с. 67. НЕ РАДУЙСЯ АБЕДУ, А ДОБРАМУ ПРЫВЕТУ. Калі прымаюць цёпла, сардэчна, гэта лепш за частаванне. НЕ РАДУЙСЯ ЧУЖОЙ БЯДЗЕ, СВАЯ НАБРЫДЗЕ (БО СВАЯ НЕДЗЕ). Гл. с. 74 НЕ СВЯТЫЯ ЛЮДЗІ ГАРШКІ ЛЕПЯЦЬ, А ТАКІЯ ЛЮДЗІ, ЯК I МЫ. I звычайны чалавек можа справіцца з цяжкай працай. НЕ СМЕЙСЯ, РАБЕ, БО БУДЗЕ I ТАБЕ. Не радуйся чужой бядзе, бо і твая будзе. Гл. с. 179. НЕ СТРЫЖАНА, А ГОЛЕНА. Пра спрэчку мужа і жон-кі. Тут пра ўпартасць жонкі. НЕ СУНЬ НОСА Ў ЧУЖОЕ ПРОСА. Не ўмешвайся ў чужыя справы. НЕ ТАК ШКОДА, ЯК НЕВЫГОДА. Не столькі стра-ты, урону, колькі нязручнасці. НЕ ТВАЕГО НОСА ПАЛОСА. Не твайго розуму справа. НЕ Ў ТЫМ СІЛА, ШТО КАБЫЛА СІВА, А ШТО ВОЗА НЕ ВЯЗЕ. Выгляд не вызначае сілу. Гл. с. 73. НЕ ЎВАЖАЙ НА НЕЎРАЖАЙ, А ЖЫТА СЕЙ. Вы-конвай працу незалежна ад вынікаў. Гл. с. 178. НЕ ЎРАДЗІЎ МАК, ПРАЖЫВЁМ I ТАК. Задаволімся тым, што ёсць. Гл. с. 179. НЕ ЎСЁ ТО ЗОЛАТА, ШТО БЛІШЧЫЦЬ. Не ўсё пры-вабнае мае вялікую каштоўнасць. Гл. с. 74. НЕ ХВАЛІСЯ НА ВАЙНУ ІДУЧЫ, А 3 ВАЙНЫ. Не хваліся заўчасна. Гл. с. 257. НЕ ЦЯНІ ЧАЛАВЕЧАСКАЙ ГАЛАВЫ 3 ГРАЗІ, А ЛЕ-ПЕЙ КОНСКУЮ, БО ЧАЛАВЕК АТПЛАЦІЦЬ ЗЛОМ, А ЛОШАДЗЬ 3 ГРАЗІ ВЫВЕЗЕ. Гл. с. 69. НЕ ЧЕПАЙ ЛІХА, КОЛІ ЯНО СПІЦЬ ЦІХА. Не ча-пай тое, ад чаго могуць быць непрыемнасці. Гл. с. 65, 258. НЕ ЧЕПАЙ ЧУЖОГА I НЕ БОЙСЯ НІКОГА. НЕМА ТОЙ ХАТКІ, ШТОБ НЕ БЫЛО ЗВАДКІ. У кожнай сям’і здараюцца сваркі. НЕМІЛАГА ГОСЦЯ НЕМІЛЫЕ ПІРАГІ. Нялюбага чалавека ўсё нялюба.
НЕЎПОРУ ГОСЦЬ ХУЖЕ ТАТАРЫНА. НЕЧАГА СТЫДЗІЦЦА, КОЛІ ЕСЦЬ ГДЗЕ ЗМЕСЦІЦ-ЦА. Кажуць, частуючы гасцей: не трэба саромецца. НЕЧЫМ ХВАЛІЦЦА, ЧЫМ НЕ ЖЫВЁЦЦА. Пра благое не трэба апавядаць каму-н. НІ СВЕТ, Н1 ЗАРА, ДАЙ, МАЦІ, ПІРАГА. Пра таго, каму нечага раптоўна захацелася. НОВАЕ СІТА НА КАЛОЧКУ ВІСІЦЬ. Новы прадмет або малады чалавек карыстаецца павагай. Гл. с. 70. НЯХАЙ БАГАЧ ДЗІВІЦЦА, ЯК ХУДАЧОК ЖЫ-ВІЦЦА. Станоўчая ацэнка бедняка. Гл. с. 19, 199, 242. НЯХАЙ ТОЙ СЕРАДЗІЦЬ, ХТО ДОМА СЯДЗІЦЬ. Пасціць трэба дома, а ў дарозе можна і скароміцца. Гл. с. 70. о ОЙ! Я ДА ДУШЫ ГАРУЮ: 3 АДНОЙ КАРЧМЫ ДА Ў ДРУГУЮ. Пра горкага п’яніцу. П ПА ДОБРОМ КУСЕ I ВАДЫ НАПЬЮСЯ. Добра, сытна пад’еўшы, можна і вады напіцца. ПА ЗАСЛУГАХ ЗАПЛАТА. Якія заслугі, такая і плата. ПА ПОЛЮ — I ЯГАДА. Недахопы або станоўчыя рысы дзеці атрымліваюць ад бацькоў. ПА СЁМКЕ — I ШАПКА. Кожны атрымлівае тое, чаго ён варты. Гл. с. 75. ПАЕХАЎ БЫ НА КЕРМАШ, ДА ГРОШЭЙ НЕМАШ. Калі няма магчымасці здзейсніць што-н. ПАЗНАЦЬ ПАНА НА ХАЛЯВАХ *. Чалавека пазнаюць па знешняму выгляду, адзенню. ПАКЛОНІШСЯ КУСТУ, З’ЯСІ ЛУСТУ. Толькі шчыра папрацаваўшы, можна атрымаць ураджай. ПАКОРНОЙ ГАЛАВЫ МЕЧ НЕ БЯРЕ. Хто пакорны, не пратэстуе, таго не караюць. ПАКУЛЬ ЖАНІЦЦА, ТО ЗАГАІЦЦА. Гавораць жар-таўліва, каму баліць што-н. ПАКУЛЬ 3 СЫТАГА ПУХ, ТО 3 ХУДОГА ДУХ. Пра бяспраўнае становішча беднага перад багатым. Гл. с. 77.
ПАКУЛЬ УЗОЙДЗЕ СОНЦЕ, ТО РАСА ОЧЫ ВЫЕСЦЬ. Не хутка здзейсніцца, прыйдзецца папакутаваць. ПАКУЛЬ ЦЭП, ПАТУЛЬ ХЛЕБ. Хлеб у беднага се-ляніна паяўляецца толькі восенню, калі малоцяць. ПАН 3 ПАНАМ ДЗЕРУЦЦА, А МУЖЫКУ ЛОБ ТРЕ-ШЧЫЦЬ. Пры сутыкненні ўладных людзей церпяць пад-началеныя. Гл. с. 78. ПАТУЛЬ ПАПАДЗЯ КНЯГІНЯ, ПАКУЛЬ ПОП НЕ ЗГІНЕ. ПІ ВОДКУ I ДЗЕЛЬЦА ПОМНІ. Пра меру ва ўжыванні спіртнога. ПІЦЕ, ЖЫЛЫ, ПАКУЛЬ ЖЫВЫ, А ЎМРЕЦЕ, ТРАС-ЦУ З’ЕСЬЦЕ. ПІЦЕ, МІЛЫ, ПАКУЛЬ ЖЫВЫ, А УМРЕЦЕ, ТРАС-ЦУ З’ЕЖЦЕ *. ПЛАХОЙ ТОЙ ПРЫХОД, ГДЗЕ САМ ЗВОНІЦЬ ПОП. Калі дрэнны кіраўнік выконвае абавязкі падначаленых. ПЛАЦІЦЬ НЕ БАГАТЫ, А ВІНАВАТЫ. Плаціць той, хто мае доўг. Гл. с. 82. ПЛАЧ - НЕ ПЛАЧ, А 3 ДОМУ ПРАЧ. Кажуць, калі хаваюць нябожчыка. ПЛЕЦЦЮ АБУХА НЕ ПЕРАБ’ЕШ. Немагчыма про-цістаяць сіле. ПОТУЛЬ ГОСЦЬ ХЛУСІЎ, ПОКУЛЬ НЕ ЎКУСІЎ. Пра пляткара, які шукае выпадку, каб пачаставалі. Гл. с. 197. ПРАДАВАЛА БАБА КАЧАРГУ I ТО БАРЫШ ПІЛА. Прымаўляюць ахвотнікі да дармавой выпіўкі. Гл. с. 18. ПРАДАЦЬ - АДНЫ ЛАПЦІ СТАПТАЦЬ, А КУ-ПІЦЬ - НАДА МНОГА СХАДЗІЦЬ. Гл. с. 82. ПРАПАЎ МЕХ, ТО I НА РОДНАГА БАЦЬКУ ГРЭХ. Падазраваць у чым-н. можна кожнага. ПРАЎДА ВОЧЫ КОЛЕ. Праўда не заўсёды прыемная, каго яна раздражняе. Гл. с. 83, 134. ПРАЦЯГІВАЙ НОЖКІ ПА АДЗЁЖКІ, Жыві па сродках. ПРОЦІЎ ПРАЎДЫ - НІ СЛОВА. Супраць праўды не папрэш. ПРЫ ГАТОВАЙ КАЛОДЗЕ ДОБРЕ I АГОНЬ КЛАСЦІ. Добра, калі ёсць аснова, зачын. Гл. с. 83. ПРЫМАЦКІ ХЛЕБ САБАЦКІ. Пра дрэннае, бяспраў-нае становішча прымака. Гл. с. 84.
ПРЫНІМАЙ ГОСЦЯ НЕ 3 ПІВАМ, А 3 ДОБРЫМ СЛОВАМ. Добрае слова выражае чуласць, спагаду. ПТАШКА, ХОЦЬ МАЛЕНЬКА, ДА НОГЦІК ОСЬЦЁР. Хоць малы, але з’едлівы. ПЫТАЙСЯ НЕ Ў СТАРАГА, А Ў БЫВАЛАГА. Быва-лы больш за старога ведае. П’ЯНАМУ I БОГ 3 ДАРОГІ САСТУПАЕ. 3 п’яным не варта спрачацца, лепш уступіць. Гл. с. 85. П’ЯНАМУ I МОРА ПА КАЛЕНІ. П’янаму нічога не страшна. Гл. с. 85. Р РАБІ ШЧЫРА, НЕБОЖЕ, ТО I БОГ ТАБЕ ПАМОЖЕ. ‘тс’. Гл. с. 85. РАБІЦЬ ТАК, КАБ I ПРІД БОГАМ НЕ ГРЭХ, I АТ ЛЮДЗЕЙ НЕ СМЕХ. Рабіць, каб усе былі задаволены. РАДА Б ДУША Ў РАЙ, ДА ГРАХІ НЕ ПУСКАЮЦЬ. Прыходзіцца прымірыцца з абставінамі, калі немагчыма дасягнуць жаданага. Гл. с. 86, 134, 135. РАЗУМНАЙ ГАЛАВЕ ДАВОЛІ I ПАРЫ СЛОЎ. Ра-зумны чалавек з паўслова ўсё разумее. РУБЕЛЬ ГАВОРЫЦЬ, РУБЕЛЬ МАЎЧЫЦЬ. За грошы не ўсё можна купіць. РУБЛЬ НЕ ДЗЕНЬГІ, А МУЖЫК НЕ БРАТ. РУКА РУКУ МЫЕ, ШТОБ АБЕДЗВЕ БЫЛІ БЕЛЫ. Калі адзін выгароджвае другога. Гл. с. 87. РЫБАК РЫБАКА ВІДЗІЦЬ ЗДАЛЕКА. Падобныя ў чым-н. людзі хутка збліжаюцца. РЫБЫ Ў РАЦЕ, ДА НЕ Ў РУЦЕ. Не спддзявайся, чаго не маеш. РЭДЗЫСА ГОРКА, ДА ЯДУЦЬ - ЗАМУЖ БРЫДКА, А ІДУЦЬ. Іншага выйсця няма: трэба прымірыцца, ра-біць як усе. Гл. с. 30. с САВЕ НЕ РАДЗІЦЬ САКАЛА, А ТАКОГА Ж ЧОР-ТА, ЯК САМА. У дзяцей паўтараюцца недахопы бацькоў. Гл. с. 88.
САЛАВЕЙ БАСНЯМІ НЕ СЫТ. Размовамі сыты не будзеш. САЛОМЕНЫМ ВАЛОМ НЕ АРУЦЬ, А СЕННЫМ КАНЁМ НЕ ЕДУЦЬ. Добра не накарміўшы чалавека, не чакай ад яго работы. САМ ЧОРТ СЕМ ПАР ЛАПЦЯЎ СТАПТАЎ, ПА-КУЛЬ ЕТУ ПАРУ САБРАЎ. Пра мужа і жонку, адноль-кавых па сваіх адмоўных якасцях. Гл. с. 65. САРОМЕЮЧЫСЯ ЯНІНКІ, ДЗЯЦЕЙ НЕ БУДЗЕШ ІМЕЦЬ. Трэба выконваць свае мужчынскія абавязкі. СВАЁ СВАІМ, А ЧУЖОЕ ЧУЖЫМ. Кожнаму сваё. СВАЯ СЕРМЯГА НЕ ЗНЕВАГА. Свае інтарэсы дара-жэй за чужыя. Гл. с. 89. СВАЯ СЕРМЯЖКА НЕ ВАЖКА. Сваё лягчэйшае ці больш прымальнае, чым чужое. Гл. с. 89. СВАЯ ХВАЛА СМЕРДЗІЦЬ. Нядобра сябе хваліць. СВЕТ ВЯЛІК, ДА НЕГДЗЕ ДЗЕЦЦА. У сваіх намерах трэба зыходзіць з уласных магчымасцяў. СВІНЬЕ НЕ ДА ПАРАСЯТ, КАЛІ ЯЕ САМУЮ СМА-ЛЯЦЬ. Калі самому крута прыходзіцца, няма як займацца кім-, чым-н. Гл. с. 178. СВОЙ СА СВАІМ СЯЧЫСЯ, РУБАЙСЯ, А ЧУЖЫ НЕ МЯШАЙСЯ. Свае сварацца, а чужы не ўмешвайся. Гл. с. 89. СВОЙ СВАЙГО ПАЗНАЎ ДА I НА ПІВА ПАЗВАЎ *. Хто здружыўся і дзейнічае заадно. СВОЙ СВАЙМУ ПАНЕВОЛЕ ДРУГ. СВЯТЫЙ СВЯТОЕ, ШТО ДАСЦЬ БОГ, ТО I БУДЗЕ ТОЕ. Лёсу не пазбегнуць. СЕМ МІЛЬ ЕДУ ДЛЯ АДНАГО АБЕДУ. Кажуць, калі няма сэнсу ехаць куды-н., калі сродкі не апраўдваюць мэты. СЕМ РАЗ АТМЕР, А РАЗ АТРЕЖ. Перш чым зрабіць што-н., сур’ёзна абдумай. Гл. с. 90. СЕМЕРЫК ПАПЕРАДУ ІДЗЕ, А I ТРЫ ШТУКІ ТУ-ДЫ Ж ТАКІ. Гаворыцца пра танцы на вяселлі, дзе ўпера-дзе ідуць багата апранутыя. Гл.: СЕМ ПОЛ НАПЕРАД, А Я Ў ТРЫ ШТУКІ I ТУДЫ ШТЫКІ. Гл. с. 90. СЕРМЯГА НЕ ЗНЯВАГА, А ЖУПАН НЕ ПАН. Год-насць чалавека не вызначаецца яго адзеннем.
СКАВАРАДУ Ў ПЕЧ, А ЯЙЦА Ў КЛЕЦЬ. Кажуць пра ашчаднага, беражлівага чалавека. СКАЗАЎ БЫ НА ЦЯБЕ ДУРЕНЬ, ДА ПАМАЎЧУ *. Лепш прамаўчаць, чым зганіць каго-н. СКАРЕЙ ЗА ГРЭХ, ЧЫМ ЗА СПАСЕНЬНЕ. Пры-ходзіцца рабіць так, як складваюцца абставіны. СКАЧЫ, УРАЖЕ, ЯК ПАН КАЖЕ. Мусіш рабіць, ка-лі загадвае ўладны чалавек. СКОЛЬКА ГАЛОЎ, СТОЛЬКА ЎМОЎ. Кожны чала-век мае свой погляд на рэчы, з’явы. СКОЛЬКІ СМАКУ, СТОЛЬКІ ГРАХУ. Усё ў свеце ўраўнаважана. СКОРЫ СПЕХ - ЛЮДЗЯМ СМЕХ. Трэба дзейні-чаць не спешна, каб не памыліцца і не выклікаць насмі-хання. Гл. с. 91, 166. СКУПЫ ДВА РАЗЫ ТРАЦІЦЬ, А ЛЯНІВЫ ДВА РАЗЫ ХОДЗІЦЬ. Скупы і лянівы заўсёды застаюцца ў пройгрышы. Гл. с. 91. СЛАВЕН БУБЕН ЗА ГАРАМІ. Кажуць, калі расхваль-ваецца што- або хто-н. сярэдні. Гл. с. 92. СЛАЎНА ХАТА НЕ ЎГЛАМІ, А ПІРАГАМІ. Хата слаўна гасціннасцю яе гаспадароў. СЛОВА НЕ ВАРАБЕЙ - НЕ ПАЙМАЕШ. Перш чым што-н. сказаць, трэба падумаць. Гл. с. 92. СЛУЖБА — НЕ ДРУЖБА. Калі чалавек павінен рабіць што-н. як службовы абавязак. СЛУХАЙ ЛЮДЗЕЙ, ДА I СВОЙ РОЗУМ МАЙ. Слу-хай парады іншых, але і сам думай. СМЕРЦІ НЕ АДПЕРЦІ. Смерць непазбежна. СМЕРЦЬ ДА РАДЗІНЫ НЕ ГЛЯДЗЯЦЬ ДОБРАЙ ГАДЗІНЫ. Могуць яны здарыцца ў любы час. Гл. с. 96. СМЕРЦЬ НІКОМУ Ў ЗУБЫ НЕ ГЛЯДЗІЦЬ. Смерць не выбірае сваёй ахвяры. СТАРАСЦЬ - НЕ РАДАСЦЬ, I МАЛАДОСЦЬ - НЕ КАРЫСЦЬ. Цяжкасці ўсюды. Гл. с. 263. СТАРАЦ СТАРЦА НЕНАВІДЗІЦЬ, А ГАСПАДАР АБОІХ. СУЖАНАГА НЕ АБАЙДЗЕШ, НЕ АБ’ЕДЗЕШ. Што наканавана, таго не мінуць. Гл. с. 95.
СЫТЫ ГАЛОДНАМУ НЕ СПАГАДАЕ. Пра таго, хто не разумее чыіх-н. патрэб, не спачувае іншым. Гл. с. 95. СЯДЗЕЎ ТРЫ ДНІ, ВЫСЕДЗЕЎ ЗЛЫДНІ. Хто да-рэмна шмат часу змарнаваў. СЯДЗІ Ў МОРА I ЖДЗІ ПАГОДЫ. Заставацца ў па-сіўным вымушаным і няпэўна доўгім чаканні каго-, чаго-н. Т ТАГДЫ СІРАЦЕ НЯДЗЕЛЯ, КАЛІ САРОЧКА БЕЛА. Бедны чалавек увесь час працуе, таму яму рэдка выпадае свята, каб адпачыць, апрануцца ў чыстае адзенне. ТАКАЯ РАБОТА - НІ Ў ЧЭСЦЬ, Н1 Ў ЛАСКУ. Пра дарэмную працу. ТАКІМ РОГАМ ЧАШЫСЯ, ЯКІМ ДАСТАНЕШ. Рабі, як зручней. Гл. с. 99. ТАМ ЗЛОДЗЕЙ НА ЗЛОДЗЕЕ ЕДЗЕ I ЗЛОДЗЕЕМ ПАГАНЯЕ. Там, дзе шмат крадуць. ТВАЁ ГОРЛА ЎСЁ БЫ ПАЖОРЛА. Пра таго, хто ўжыў усё на сваю карысць. ТОЙ УМІРАЕ СМЕЛА, ХТО ТВАРЫЎ ДОБРАЕ ДЗЕЛА. ТОЛЬКІ ТОЙ 3 ЯГО НЕ НАКПІЎСЯ, ХТО ЯШЧЭ НЕ РАДЗІЎСЯ. Пра чалавека, з якога ўсе здзекваюцца, смяюцца. ТРЕБА ЖЫЦЬ, ЯК НАБЯЖЫЦЬ. Трэба жыць, як вы-падае. Гл. с. 99. ТЫ МАЛАДЗЕЦ НАПРОЦІЎ АВЕЦ, А НАПРОЦІЎ МАЛАДЦА САМ АЎЦА. Смелы супраць слабейшага. ТЫ НІ СВЕТ, НІ ЗАРА, А ЎЖЕ БЫЎ У ШЫНКАРА. Пра п’яніцу, які з ранку пахмяляецца. ТЫ СВАЕЮ БРЕХНЁЮ СВЕТ ПРОЙДЗЕШ, ДА НАЗАД НЕ ВЕРНЕШСЯ. Ашуканца чакае кара. Гл. с. 40. ТЫ ТАК РАД, ЯК ЖЫД 3 ГАРЫ ЕДУЧЫ. Кажуць іранічна, калі няма асаблівай прычыны для радасці. У У БОГА ВЯЛІКАЯ ЗМОГА *. Бог усемагутны. У ВАЦЕ — СЯДЗЕЦЬ У ХАЦЕ. У адзежы, зробленай на ваце, нельга выходзіць на мароз.
У ГАЛОДНАЙ КУМЕ ХЛЕБ НА ЎМЕ. Каго што хвалюе, той пра тое і думае. Гл. с. 28, 129,144. У ЖЕНШЧЫНЫ ВОЛАС ДОЛОГ, ДА ЎМ КАРА-ТОК. Кажуць, калі жанчына памыліцца ў чым-н. У КАГО ДОЧКА АДНА - ДА ДОЛІ ЖАДНА, А Ў КАГО Е СЕМ I ДОЛЯ ЎСЕМ. Кажуць, калі адзінае ў сям’і дзіця, яно не мае шчаслівай долі. У КАГО ЧУЕМ, У ТАГО НАЧУЕМ *. Дзе чакаюць выгаду, там і спыняюцца. У КУЗНЕЦА ЖОНКА СКАЧЕ, А Ў САПОЖНІКА ПЛАЧЕ. Каваль жыве больш заможна. У ЛАСЦЫ НЕ ПЕРАЖЫЦЬ, СМАЧНА НЕ ПЕ-РАЕСЦІ. У жыцці бывае і благое і добрае. У НАС БЫВАЕЦЬ, ШТО РУБЕЛЬ ГАВОРЫЦЬ, I РУ-БЕЛЬ МАЎЧЫЦЬ. Гл.: Рубель гаворыць, і рубель маўчыць. У НЕГО I НА ІГОЛКУ НЕМА ТОЛКУ. Пра бестал-ковага, неарганізаванага чалавека. У НЕГО СТОЛЬКІ ДАМОЎ, СКОЛЬКІ Ў ЗАЙЦА ЛАМКОЎ. Пра бязмернага хвалько. Гл. с. 104. У НЕГО ШТО ГОД, ТО РОД. Пра сям’ю, у якой часта нараджаюцца дзеці. Гл. с. 119. У ОНУЦЫ ГРОШЫ ВЯДУЦЦА. I ў бедняка грошы вядуцца. Звычай грошы захоўваць у анучы. У СВАЁЙ ХАЦЕ 1 ЎГЛЫ ПАМАГАЮЦЬ. У сваёй хаце адчуваеш сябе смела, спакойна. Гл. с. 102, 246. У СЕЛЕ, ЯК У СІЛЕ. Пра цяжкае жыццё ў вёсцы. У СКУПОГА ЛЁДУ I ЗІМОЙ НЕ ДАСТАНЕШ. Да прагнасці ашчадны чалавек: і граша нікому не пазычыць. Гл. с. 104. У СЯМ’І НЕ БЕЗ УРОДА. У калектыве, сям’і, зной-дзецца і благі чалавек. У ТАРГУ НЕМА ГНЕВУ. Не трэба гневацца на таго, хто доўга таргуецца. Гл. с. 103. У ЎДАВЫ ДВА НАРАВЫ, А Ў УДАЎЦА ДВА НА-РАЎЦА. У ЧУЖОЕ ПРОСА НЕ СУНЬ НОСА. Не ўмешвайся ў чужыя справы. Гл. с. 104. У ЯГО НА АДНОЙ НЯДЗЕЛІ 7 ПЯТНІЦ. Пра таго, хто часта мяняе свае намеры, рашэнні, настроі.
У ЯГО ПРАЎДЫ, ЯК У РЭШАЦЕ ВАДЫ. Пра бал-батуна і лгуна. Гл. с. 104. УЛЕЗ У НЕРАТ: НІ ТУДЫ, НІ СЮДЫ. Трапіць у складанае або безвыходнае становішча. Гл. с. 207. УМЕР БАГАТЫР - ЗА НІМ ІДЗЕ ВЕСЬ МІР; А ЎМЕР ХУДАЧОК - ІДЗЕ ПОП ДА ДЗЯЧОК. У бага-тага і па смерці больш прыхільнікаў, каб пайсці на жа-лобны стол. УМІРАЦЬ САБІРАЙСЯ, А ЖЫТА СЕЙ. Рабі на бу-дучае, пакуль жывы. УСЕ ПАПЫ Ў АДНО БЁРДО ТКАНЫ. Пра людзей з аднолькавымі адмоўнымі якасцямі. УСЁ ПУСТОЕ, АБЫ ЖЫТО ГУСТОЕ. Галоўнае, каб быў у хаце хлеб. УСЕ ЧЭРЦІ АДНОЙ ШЭРСЦІ. ‘тс’. Гл. с. 105, 170. УСЯК ЕРЕМЕЙ ПРА СЯБЕ РАЗУМЕЙ. Дзейнічай па свайму разуменню, думай сам. УСЯКАМУ ДРАЗДУ ПА СВАЕМУ ГНЯЗДУ. У кож-нага сваё жыццёвае прызначэнне рупіцца пра сваю сям’ю, народ. Гл. с. 53. УСЯКАМУ ЧАЛАВЕКУ БЛІЖЭЙ РУБАШКА, НІЖ КАФТАН. Блізкі родзіч даражэй за дальняга. Гл. с. 89. УСЯКІ МАЛАДЗЕЦ ДЗЕЛАЕ НА СВОЙ АБРАЗЕЦ. У кожнага свае звычкі, прыхамаці. Гл. с. 105. УСЯКІ ЦЫГАН СВАЮ КАБЫЛУ ХВАЛІЦЬ. Кожны хваліць тое, што яму найбольш блізкае, дарагое. Гл. с. 54. УСЯКІ, ЯК ХОЧЕ, ТАК ПА СВАЕМУ БАЦЬКУ ПЛАЧЕ. Кожны дзейнічае па-свойму. X ХАВАЙ ГРОШ ПРА ЧОРНЫ ДЗЕНЬ. Трэба быць ашчадным, беражлівым, каб мець запас на цяжкі выпадак. ХАВАЙ ХЛЕБА НА БАБОВЫ ЦВЕТ. Калі цвіце боб, у многіх сялян не хапае хлеба, і яны вымушаны купляць у іншых. ХАДЗІЛА КАЗА КАЛЯ БАЛОТУ - ЯКАЯ ЯДА, ТА-КАЯ 1 РАБОТА. Не пад’еўшы, не папрацуеш. ХАРОШАЕ ДАЛЁКА ЧУВАЦЬ, А ХУДОЕ ДАЛЕЙ. Дрэнная слава пашыраецца далей, чым добрая. Гл. с. 37.
ХАТА МАЎЧЫЦЬ, ДА ШЭЙКУ ТАНЧЫЦЬ. Калі ў сям’і няма работы, яна бяднее. ХІЦЕР ЗМІЦЕР, ДА ЯРМАК НЕ ДУРАК. Кажуць пра таго, хто хоча каго-н. падмануць. Гл. с. 43, 135. ХЛЕБ ДА ВАДА - КАЗАЦКАЯ ЯДА. Пра простую здаровую ежу. Гл. с. 211. ХЛЕБ ХЛЕБА ЗНАЕ - ДДЗІН ДРУГОГА ПЫТАЕ. ‘тс’. ХЛЕБ ХЛЕБА ЗНАЕ. Кажуць пры ўзаемным разумен-ні, частаванні, дамоўленасці. ХЛЕБ-СОЛЬ ЕЖ, А ПРАЎДУ РЭЖ. Парада смела га-варыць праўду. Гл. с. 107. ХОЦЬ ЗА ВАЛА, АБЫ ДОМА НЕ БЫЛА. Пра дзяў-чыну, якая выходзіць замуж за любога мужчыну. Гл. с. 108. ХОЦЬ КУМ, ДА САБАКА. Кажуць пра блізкага не-сумленнага чалавека. ХОЦЬ МАЛА ПАЖЫЎ, ДА ПОЎНА БАЧЫЎ. ХОЦЬ НЕ ЎЕЖНА, АЛЕ ЎЛЕЖНА. Пра таго, хто мае малую зарплату, але лёгкую работу. Гл. с. 109. ХОЦЬ ПА ГРАШУ ЛУСТА - НЕ КУПІЦЬ, КАЛІ Ў КІШЭНІ ПУСТА. Хочацца чаго-н., але няма грошай, няма магчымасці набыць што-н. ХОЦЬ ПАД ЛАЎКАЙ ПАЛЯЖУ, ДА НА МІЛАГА ПАГЛЯЖУ *. Каб быць замужам за прыгожым мужам і не зважаць увагі на яго здзеклівыя адносіны. ХОЦЬ ПРАПІЎ, АБЫ НЕ ЗГУБІЎ. ХОЦЬ САМ МУЖЫК, АЛЕ ДУША ПАНСКАЯ. Ча-лавек з дамаганнем на культурнасць. ХОЦЬ УКРАЎ, АБЫ ДОБРЕ СХАВАЎ. Калі добра схаваў, то не дакажуць, што ўкраў. Гл. с. 219. ХОЧАШ НА ГАРУ, А ЧОРТ ЗА НАГУ. Ніяк не ўдаецца выйсці з цяжкага становішча. Гл. с. 186. ХТО Б ДЗЯТЛА ЗНАЎ, ШТОБ НЕ ЯГО НОС. Пра таго, хто сам сябе выдаў чым-н. Гл. с. 115. ХТО БОЛЬШЫ, ТОЙ ГОРШЫ. Пра таго, хто займае высокую грамадскую пасаду. ХТО ГЛЯДЗІЦЬ НА МЕСЯЦ, ТОЙ ДЗЕЖЫ НЕ МЕ-СІЦЬ. Каб замясіць дзяжу хлеба, трэба, добра адпачнуў-шы, рана ўстаць і мець для гэтага багата сіл. ХТО ДАРОГІ ПЫТАЕ, ТОЙ НЕ БЛУДЗІЦЬ. Хто раіцца, той не памыляецца. Гл. с. 112.
ХТО ЖЫВЕ Ў КУПЕ, У ТАГО НЕ БАЛІЦЬ У ПУПЕ. Той дагледжаны і сыты, хто жыве ў непадзельнай сям’і. ХТО 3 КІМ, 3 КАТОРАЮ, А Я 3 СВАЕЮ ФЯДО-РАЮ. ХТО 3 РУК ГЛЯДЗІЦЬ, У ТОМ ПРОПАСЦЬ СЯ-ДЗІЦЬ. Хто нядбала працуе, той пацерпіць крах. Гл. с. 135. ХТО 3 ЯЗЫЧКОМ, ТОЙ I 3 ПІРАЖКОМ. Пра прадпрымальнага, ліслівага, лоўкага чалавека. Гл. с. 110. ХТО КАГО ЛЮБІЦЬ, ТОЙ ТАГО ЧУБІЦЬ. Кажуць пра калатню, сварку закаханых. Гл. с. 110. ХТО ЛЮБІЦЬ ПАПА, А ХТО ПАПАДЗЬЮ, А Я, ВАНЬКА ДУРАЧОК, ЛЮБЛЮ ПАПОЎСКІХ ДАЧОК *. У кожнага чалавека свае густы, звычкі, погляды. ХТО МАЕ СТАТАК, ТОЙ МАЕ I ЎПАДАК . Страты ў любой справе непазбежныя. Гл. с. 58. ХТО МАЖЕ, ТОЙ ЕДЗЕ. Хто дае хабар, той атрымлі-вае выгаду. Гл. с. 110. ХТО НА ВАЙНЕ НЕ БЫВАЎ, ТОЙ СТРАХАЎ НІ ВІДАЎ. ХТО НЕ ВЫП’Е ДА ДНА, ТОЙ НЕ МЫСЛІЦЬ ДАБРА. Ужываецца як тост, запрашэнне абавязкова вы-піць усё, што налілі ў чарку, поўнасцю. ХТО НЕ ЕЎ МЯСА, ТАМУ I ВАНТРОБА СМАЧНА. Хто не бачыў лепшага, таму і горшае здаецца добрым. ХТО НОВАГА НЕ ВІДАЎ, ТОЙ СТАРОМУ РАД. ‘тс’. Гл. с. 111. ХТО ПАД ЧЫМ СЯДЗІЦЬ, ТАГО I ГЛЯДЗІЦЬ. Хто ад каго або чаго залежыць, таму і служыць. ХТО ПАРАСЯ ЎКРАЎ, У ТАГО Ў ВУШАХ ПІШ-ЧЫЦЬ. Хто правінаваціўся, міжвольна выдае сябе сваімі паводзінамі. Гл. с. 62, 111, 136, 268. ХТО ПЫТАЕЦЬ, ТОЙ НЕ БЛУДЗІЦЬ. Гл. с. 112. ХТО РАЗ СХЛУСІЎ, ТАМУ ДРУГІ РАЗ НЕ ПАВЕ-РАЦЬ. ХТО РАНА ЎСТАЕ, ТАМУ БОГ ДАЕ. Хто рана ўстае, той многа зробіць. Гл. с. 112. ХТО СПЕШЫЦЬ, ТОЙ ЛЮДЗЕЙ СМЯШЫЦЬ. Гл.: Скоры паспех — людзям на смех. Гл. с. 91, 161. ХТО СПІЦЬ ДА СОНЦА, У ТАГО ХЛЕБ У МАШОН-ЦЫ *. Пра гультая, які позна спіць, у яго няма ежы.
ХТО Ў КАРЧМУ УЧАШЧАЕ, ТОЙ ХЛЕБА НЕ МАЕ. П’яніца прапівае апошняе. ХТО Ў ЧУЖЫМ ЛЕСЕ НЕ ВОР, ТОЙ ДОМА НЕ ГАСПАДАР. Апраўданне крадзяжу ў лесе. Гл. с. 112. ХУДА БАБЕ БЕЗ ДЗЕДА: СЕРБАЙ ЮШКУ БЕЗ ХЛЕБА. ХУДА ДЗЕДУ БЕЗ БАБЫ, ЯК МЕДВЕДЗЮ БЕЗ ЛАПЫ. Дзед без бабы гаруе, яму без яе як без рук. Гл. с. 146. ХУДА ЛЮДЗЯМ ЖЫЦЬ, КАЛІ ЖЫД ПАЗНАЎ ГРУНТ, А МУЖЫК ФУНТ. Будзе блага, калі жыд зоймецца сель-скай гаспадаркай, а мужык гандлем. ХУДА НЕ КЛАДЗІ, ВАРА Ў ГРЭХ НЕ ЎВАДЗІ. Па-пярэджанне быць абачлівым, каб не абрабавалі. ц ЦЕПЕР ЁН НІ ЧОРТ, НІ САБАКА. Пра здольніка, прыёмнага сына і г. д. Быць у няпэўным становішчы. ЦЕПЕР ТУЖЫЦЬ НЕТ АБ ЧОМ: НА АДНОЙ МІЛІ СЕМ КАРЧОМ. ЦЕРПІ, ГРЫШКА, СПАСЁН БУДЗЕШ, А НЕ ВЫ-ЦЕРПІШ, ЧОРТАМ БУДЗЕШ. Будзь цярплівы, дача-каешся лепшага. Гл. с. 115. Ц1 ОЧЫ ДРАЦЬ, КАЛІ НЕ ХОЧУЦЬ БРАЦЬ. Насіль-на мілы не будзеш. Гл. с. 113. ЦІ ПЛАКАЎ БЫ СЛЕП, ШТОБЫ БАЧЫЎ СВЕТ. Пра няшчасную долю чалавека. Гл. с. 115. ЦІ ТОЛЬКІ СВЕТУ, ШТО Ў АКНЕ? Пра абмежа-ваную надзею. ЦІХАЯ ВАДА, ДА ГЛЫБОКІЯ БЕРАГІ МЫЕ (ДА БЕРАП РЫЕ). Ціхі чалавек здольны на рашучыя ўчынкі. Гл. с. 114, 219. ЦІШЭЙ ЕДЗЕШ, ДАЛЕЙ СТАНЕШ *. Чым менш паспешлівасці ў чым-н., тым лепш. ЦЫГАНСКАЕ ВЯСЕЛЬЕ АБЫЙДЗЕЦЦА БЕЗ МАР-ЦЫПАНАЎ. Пра другарадную падзею, цырымонію і г. д., якая абыдзецца без прысмакаў, удзелу ў ёй значных асоб і ўрачыстых дзеянняў. Іранічна кажуць пра таго, хто не заслугоўвае павагі.
ш ШАНУЙ АДЗЕЖУ ДОМА, А ЕНА ПАШАНУЕ ЦЯБЕ Ў ГАСЦЯХ. Калі чалавек рупіцца пра сваю адзежу, і яна выглядае прыстойна, дык і яго самога будуць шанаваць. Гл. с. 118. ШТО ГАЛАВА, ТО I РОЗУМ. Кожны мяркуе інакш, не так, як іншыя, па-свойму. ШТО ДАЛЕЙ У ЛЕС, ТО БОЛЕЙ ДРОЎ. Чым больш унікаць у сутнасць справы, тым больш складаней яна становіцца. Гл. с. 33. ШТО ДОРАГА, ТО БОГАВА, А ШТО ДЗЕШЕВО, ТО БЕСАВО. Дарагое — добрае, таннае — благое. ШТО ЗДАБЫЎ, ТО ПРАПІЎ. Застаўся пры сваіх інта-рэсах, з тым, што было. Гл. с. 185. ШТО ЛЕТАМ НАГОЮ, ТО ЗІМОЮ РУКОЮ. Летам не цэняць так садавіны і гародніны, як узімку. Гл. с. 121. ШТО МІРУ, ТО I БАБІНАМУ СЫНУ. Вокліч адчаю: што будзе, тое будзе, як усім. ШТО НАПІШЕШ ПЕРОМ, ТАГО НЕ ВЫСЯЧЭШ I ТАПАРОМ. Не выправіш, што напісана. Гл. с. 185. ШТО ПАСЕЕШ, ТО I ПАЖНЕШ. За свае ўчынкі, справы атрымаеш адпаведнае. Гл. с. 120. ШТО ПРАЎДА, ТО НЕ ГРЭХ, I ШТО ТОРБА, ТО НЕ МЕХ. Трэба прызнаць, што ёсць. Гл. с. 121. ШТО П’ЯНЫ З’ЕСЦЬ, А МАЛОЕ ЗНОСІЦЬ - УСЁ РАЎНО. Мала карысці з абодвух. Гл. с. 197. ШТО СЛАДКА, ТО СМАЧНА, А ШТО КРАСНА -ХОРАШО. ШТО ТЫ СА МНОЙ ПАБРАТАЎСЯ, ЯК СВІНЬЯ 3 ВОЙТАМ. Пра няроўных у адносінах. ШТО Ў ЦВЯРОЗАГА НА ЎМЕ, ТО Ў П’ЯНАГА НА ЯЗЫЦЕ. П’яны лёгка выказвае тое, што думаў, што раней не гаварыў. Гл. с. 121, 237. ШТО ЎБІЎ, ТО I ЎЕХАЎ (ЧАТЫРЫ МІЛІ ЗА ДВА ДНІ) *. Кажуць пра дрэнную язду на падарваным кані або падганяючы да працы, вучобы і да т. п. ШТО ЧАС ПРЫБЫЎ, ТО БЛІЖА К СМЕРЦІ. Кож-ная гадзіна набліжае да смерці.
ШТОБ НЕ ДЗІРКА Ў РОЦЕ, ТО ЧАЛАВЕК ХАДЗІЎ БЫ Ў ЗЛОЦЕ. Калі б не выдаткі на ежу, чалавек быў бы вельмі багаты. Гл. с. 45, 131. ШТОБЫ НЕ КЛІН ДА НЕ МОХ, ТО БЫ МАСЦЕР 3 ГОЛАДУ ЗДОХ. Цесляры хаваюць хібы сваёй працы з дапамогай моху і кліноў. Гл. с. 45. ШЫЛА Ў МЯШКУ НЕ ЎТОІШ. Немагчыма ўтаіць яўнае, тое, што само сябе выдае. Гл. с. 121. Я Я I БЕЗ ПАПА ЗНАЮ, ШТО Ў НЯДЗЕЛЮ СВЯТА *. Пра відавочную ісціну. Я НЕ ХАЧУ ТВАЕГО НІ МЁДУ, НІ СМУРОДУ. Не трэба мне ні тваёй ласкі, ні ганьбы. Я СМЕЯЎСЯ I ПЛАКАЎ, А ЎСЁ БОГ АДЗІНАКАЎ *. Слязамі справы не палепшыш, не выправіш; шанцуе таму, хто вясёлы, адчувае пад’ём духу і ў бядзе. Грынблат: Хоць усцеж плакаў, плакаў, усё ж быў аднакаў, а як пачаў пяяць, стаў і Бог даваць; Федароўскі: Плакаў, плакаў — Бог адна-каў, стаў сьпяваці — стаў Бог даваці; Плакаў, плакаў — усё Бог еднакаў, як зачаў скакаць, то і Бог стаў даваць. ЯБЛАКА АТ ЯБЛЫНІ НЕДАЛЁКА КАЦІЦЦА. Вель-мі падобныя адзін да аднаго, як дзеці да бацькоў. ЯЗЫК БЕЗ КАСЦІ - УСЁ МОЖЕ ПЛЕСЦІ. Пра таго, хто вярзе розную лухту. Гл. с. 123. ЯЗЫЧЕ, ЯЗЫЧЕ, САМ САБЕ ДАБРА НЕ ЗЫЧЕ. Пра нестрыманасць у выказваннях. ЯК ГОЛ, ТАК АСЦЁР. Бедны чалавек часцей рызы-куе, бо яму няма чаго губляць. Гл. с. 124. ЯК ГУКНЕШ, ТАК I АТЗАВЕЦЦА; ЯК КЛІКНЕШ, ТАК I АТГУКНЕЦЦА. Як ты да людзей, так і яны да цябе. Гл. с. 124. ЯК ДБАЕШ, ТАК I МАЕШ. Ад руплівасці чалавека залежыць яго дабрабыт. Гл. с. 124. ЯК НЕ ЕЎ, ТАК НЕ МОГ; А ЯК ПАД’ЕЎ, ТО НІ РУК, НІ НОГ. Пра гультая. Гл. с. 72. ЯК П’ЯН, ТАК КАПІТАН, А ЯК ПРАСПІЦЦА, ТАК 1 СВІНЬНІ БАІЦЦА. П’яны, праспаўшыся, становіцца ціхім, рахманым. Гл. с. 122.
ЯК СТАЎ НА СТАНУ, ТО НІ К ЛАВЕ, НІ К СТАЛУ *. Поўнасцю адцацца якой-н. справе, захапіцца ёю; нікуды не варты. ЯК ТАКАЯ НАВАРА, ТАК ЛЕПЕЙ НІ 3 ЧЫМ. Як такая ласка (такі прыбытак), лепш ніякай. ЯК ХТО ПАСЦЕЛЕЦЦА, ТАК I ВЫСПІЦЦА. Як зро-біш, тое табе будзе. Гл. с. 125. ЯК ХТО ХОЧЕ, ТАК ПА СВАЯМУ БАЦЬКУ ПЛАЧЕ. Кожны дзейнічае як разумее, па-свойму. Гл. с. 127. ЯКІЯ МЫ САМІ, ТАКІЯ НАШЫ САНІ. Пра чала-века можна меркаваць па яго рэчах, вонкавым выглядзе і г. д. Гл. с. 127, 137. ЯКО ДРЭВА, ТАКІ КЛІН; ЯКІ БАЦЬКА, ТАКІ СЫН. ‘тс’. Гл. с. 127, 128. ЯКО ДРЭВА, ТАКІ СУК; ЯКІ ДЗЕД, ТАКІ ЎНУК. У нашчадкаў з’яўляюцца рысы характару продкаў. ЯНЫ АБОЕ РАБОЕ: ЯК ЁН 18, ТАК ЯНА БЕЗ ДВУХ 20 *. Пра падабенства характару мужыка і жонкі. ЯНЫ ЎСЕ АДНЫМ МІРАМ МАЗАНЫ. Пра вельмі падобных адзін да аднаго; усе аднолькавыя. БЕЛАРУСКІЯ ПРЫКАЗКІ (ГРОДЗЕНШЧЫНЫ) Дар лекара В. Загорскага. Без пазнакі месца і даты Дзяржаўны гістарычны архіў Летувы Фонд сяброў навук у Вільні, фонд 1135, вопіс 3, № 52. Вільня Загорскі Вацлаў (1858—1927) — лекар, гісторык; вучыў-ся ў Маскве, адзін з заснавальнікаў і пэўны час старшыня віленскага Таварыства сяброў навук. А АБОДВА ЧЕРЦІ Ў АДНОЙ ШЭРСЦІ. Абсалютна аднолькавыя паводле адмоўных якасцяў. Гл. с. 105, 164. АБЫ БАЛОТА, ТО ЧЕРЦІ БУДУЦЬ. Дасгаткова спры-яльных умоў, а людзі з адмоўнымі якасцямі знойдуцца.
АБЫШОЎ УСЕ ЛОМЫ, ДЫЙ ЗНОЎ ДА ДОМУ. Абы-шоў усё наваколле ды зноў вярнуўся ў родную хату. АДДАЙ ЖОНКУ, А САБЕ САЛОМКУ. Застанешся ні з чым, калі аддасі неабходнае. АДЗІН ДУШОЮ ВЫЙДЗЕШ МЯЖОЮ. Аднаму ляг-чэй пражыць, як і вузенькай дарожкай прайсці. АДЗІН РАБОЧ, ДА НЕ БАГАТ. Калі добра працуеш, але адзін, цяжка разбагацець. АДКЛАД НЕ ІДЗЕ Ў ЛАД. Не адкладвай на пазней-шы час, што можна зрабіць зараз. Гл. с. 16. АДНО I ТОЕ НІКОМУ НЕ ГАДНО *. Пра непаўна-цэннасць аднаго дзіцяці ў сям’і. АЛЬБО ГРАЙ, АЛЬБО ГРОШЫ АДДАЙ. Абавязкова выконвай адну з умоў. АТТУЛЬ ГАРАЧО, АТТУЛЬ БАЛЯЧО. Куды ні кінь-ся, усюды дрэнна. АЧХНУЎСЯ ДЫЙ У ЯГАДЫ ПАШОЎ. Б БАБА 3 КАЛЁС, КАЛЁСАМ ЛЯХЧЭЙ. Калі пазба-віўся хоць невялікага клопату, і то палегчала. Гл. с. 199. БАГАТАМУ ЧОРТ ДЗІЦЯ КАЛЫШЕ. Багатаму ва ўсім шанцуе. Гл. с. 19. БАГАТЫ ДЗІВІЦЕ, ЧЫМ ГАРУШЧЫ ЖЫВІЦЕ. Ста-ноўчая ацэнка жыццёвасці беднага Гл. с. 19. БЕЗ БОГА НІ ДА ПАРОГА *. Не ступіць кроку, не памянуўшы Бога. Спачатку трэба звярнуцца да Бога. БОГ БАЦЬКА - ДАСЬЦЬ ГРОШЕЙ. Пра таго, хто спадзяецца на ўдалы выпадак. БОГ ДАЎ, БОГ УЗЯЎ. Выказванне спачування або пакорлівасці пры якой-н. страце. Гл. с. 22. БОГА НІ ГНЯВІ, ЧОРТА НІ СЬМЯШЫ. 3 павагай стаўся і да ўлады і да Бога. Гл. с. 23. БУБКА БУБКУ ВЫВЯДЗЕ. Якія бацькі, такія і дзеці. Кожнае зерне дасць таго ж. БУДЗЕ ГУСКА, БУДЗЕ I ЗАКУСКА. Калі будзе ў гас-падара жывёла, будзе ежа. БУДЗЕ КІЙ, ДА НЕ ТАКІ. Будзе яшчэ горш. БУХ ГОЛУБ У ВОДУ.
БЫВАЛА КАРОВА БУЯЛА, ЦІПЕР РЫКАЦЬ НЕ ХОЧЕ. Б’ЮЦЬ I ПЛАКАЦЬ НЕ ДАЮЦЬ. Жартаўліва кажуць пра пакрыўджанага, з якога бязмежна здзекваюцца. в В СЯЛЕ, ЯК У СМАЛЕ, А Ў МЕСЬЦІ, ЯК У ЦЕСЬЦІ. Дзякуючы выгодным умовам побыту ў месце (горадзе) лепш, чым у вёсцы. ВАДА Ў ХЛЕЎ ЦЯЧЭ, ГАСПАДАР БЛІНЦЕ ПЯЧЭ. Пра бесгаспадарлівага. ВАЎКА НОГІ КОРМЯЦЬ. Каб дасягнуць чаго-н. трэ-ба дзейнічаць, а не сядзець склаўшы рукі. Гл. с. 25. ВЕДАЮ Я БЕЗ ПАПА, ШТО Ў НЯДЗЕЛЮ СЬВЯТА. Гэта ўсім вядомая рэч. Гл. с. 169. ВЕК ЖЫВІ, ВЕК УЧЫСЯ. Кажа той, калі даведаўся пра што-н. новае. Гл. с. 25. ВІДЗЕЎ БОГ, ШТО НІ ДАЎ СЬВІНЕ РОГ. Пра таго, хто дасягнуў улады і злоўжывае ёй. Гл. с. 25. ВОЛЬНАМУ ВОЛЯ, СПАСЁНАМУ РАЙ. Гавораць таму, хто дзейнічае па-свойму. Гл. с. 26. ВОЎК САБАКУ НЕ ТАВАРЫШ. Пра людзей рознага характару, становішча ў грамадстве і г. д. Гл. с. 144, 193. ВОЎЧАЯ НАТУРА ДА ЛЕСУ ЦЯГНЕ. Як ні пера-выхоўвай, сутнасць чалавека ўсё роўна выявіцца. Гл. с. 26. Г ГАВАРЫЎ БЫ КАТОК, ДА ЯЗЫК КАРАТОК. Няма чаго гаварыць. Гл. с. 200. ГАВАРЫЎ БЫ ПА-ПОЛЬСКУ, ДА ЯЗЫК ПА-КОН-СКІ. Не можа гаварыць на іншай мове. ГАЛОДНАЙ КУМЕ ХЛЕБ НА ЎМЕ. Кожны думае найперш пра тое, што яго непакоіць. Гл. с. 28. ГАМАНІЦЬ — НЕ БАЛІЦЬ. Крыўдныя словы можна і сцярпець. ГОЛЫ РАЗБОЮ НЕ БАІЦЦА. Беднаму няма чаго губляць. Гл. с. 29.
ГОРКА З’ЕСЬЦЬ I ЖАЛЬ ПАКІНУЦЬ. Кажуць, калі цяжка і пакінуць, і застацца з кім-н. ГРАЗА Ў ЛЕС НЕ ІДЗЕ. Пакаранне дасць вынік. Гл. с. 30. Д ДА БОГА ВЫСОКА, ДА ЦАРА ДАЛЁКА. Кажуць, калі няма каму паскардзіцца. Гл. с. 145. ДА ПАРЫ ЗБАН ВАДУ НОСІЦЬ: ЯК ВУХА АДАР-ВЕЦЦА, ТО ЗБАН РАЗАБ’ЕЦЦА. Усяму прыходзіць ка-нец. Гл. с. 32. ДАГАНЯЮЧЫ, НЕ НАЦАЛУЕШСЕ *. Сілай любы не будзеш. ДАЙ БОЖЕ 3 ТЫМ БІЦЦА, ХТО БОГА БАІЦЦА. Добра з павагай спрачацца з паслухмяным. ДАЙ РУКАМІ, ХАДЗІ НАГАМІ *. Кажа той, каму доўга не вяртаюць доўг. ДАРОВАНАМУ КАНЮ Ў ЗУБЫ НЕ ГЛЯДЗЯЦЬ. Не трэба выказваць незадаволенасць падараванай рэччу. Гл. с. 33. ДАЎ БОГ ЦЯЛЁ, ДА НІ ДАЎ ХЛЕВА *. Не заўсёды ўдала атрымліваецца ў чым-н. ДАЎНЕЙ I ШЫЛА ГАЛІЛА, А ЦІПЕР БРЫТВА ГА-ЛІЦЬ НЕ ХОЧЕ. Раней было лепш. ДЗЕ БЫЦЬ, ТАМ РАБІЦЬ. Дзе жывеш, там трэба рабіць. ДЗЕ КАРОТКА, ТАМ РВЕЦЦА. Калі пры ашчаднасці здараецца страта. Гл. с. 35. ДЗЕ КІНЬ, ТО КЛІН. Кажуць гэтак, калі ва ўсім не шанцуе. ДЗЕ ЦЕСНА, ТАМ ПАЦЕШНА. Весела там, дзе са-бралася шмат народу. ДЗЕ ЧУЮЦЬ, ТАМ НАЧУЮЦЬ. Там і спыняюцца, дзе адчуваюць, што атрымаюць выгаду. Гл. с. 151, 163, 220. ДЗІВА, ШТО Ў КАРАЛЯ ЖОНКА ХАРАША. Кажуць пра натуральную рэч; няма нічога дзіўнага. Гл. с. 72. ДЗЯРЫ ЛЫКА, КАЛІ ДЗЯРЭЦЦА. Рабі патрэбную справу ў адпаведны час. Гл. с. 36, 146. ДЗЯРЭЦЦА, А НА НОВАЕ НІ БЯРЭЦЦА. Няма надзеі на новае. Гл. с. 36.
Ё ЁН НІКОЛІ СОКУ 3 ХЛЕБАМ НІ КАШТАВАЎ. Пра таго, хто ніколі блага не жыў. Ж ЖАНІСЯ, КАБ ДУРНІ НІ ЗВЯЛІСЯ. Жартаўлівы ад-каз на прапанову жаніцца. ЖАРТАВАЦЬ МОЖНА, АБЫ НЕ КАЛЕЧЫЦЬ. Жар-туючы, нельга траўміраваць душу. ЖОНКУ ЛЮБІ, ЯК ДУШУ, А ТРАСІ, ЯК ГРУШУ. Любі жонку, але будзь строгі з ёю. Гл. с. 151. 3 3 ВЯЛІКАЙ РАСКОШЫ НАПАЛІ ВОШЫ. Раскоша часта прыводзіць да гультайства, якое прыносіць бруд, бяду. 3 ГУРТЫ ВЫБЯРЕШ КУРТУ. Можна памыліцца пры багатым выбары нявесты. Гл. с. 225. 3 КАПІТАНСТВА ДА НА БАРАБАНСТВА. Пайсці на паніжэнне. 3 КУТА Ў КУТ I ЗНОЎ ТУТ. Туды і назад сноўдацца ў памяшканні без справы. 3 ПОЛЫМЯ ДА Ў ПРЫСАК. ‘тс’. 3 ТОШЧАГА ДА Ў ПАРОЖНЯЕ ПЕРАЛІВАЕ. Зай-мацца бескарыснай справай або весці пустыя размовы. 3 ЧУЖОГА ВОЗА I Ў БАЛОЦІ ССЯДАЮЦЬ. Калі патрабуюць пакінуць не па праву занятае месца. Гл. с. 41. З’ЕЎ ВОЎК КАРОЎКУ, НЕХАЙ ЕСЬЦЬ I ВЯРОЎКУ. Бяры і апошняе! Няхай згіне і апошняе! Гл. с. 83. ЗА АДНАГО БІТАГО ДЗЕСЯЦЬ НЯБІТЫХ ДАЮЦЬ, ДА I ТО НЕ БЯРУЦЬ. Гл. с. 41. ЗА БАЦЬКАЮ ПАЦЯРЫ. Раней бацькі не высоўвай-ся; давярай больш вопытным. ЗА ДУРНЕМ БОГ. Удача часта спадарожнічае дурню. ЗА ДУРНОЮ ГАЛАВОЮ I НАГАМ НЕЎПАКОЙ. Не-прадуманыя дзеянні трэба выпраўляць. Гл. с. 41. ЗА КАРАЛЯ САСА ПАД’ЕЛІ ЛЮДЗІ ХЛЕБА I МЯСА. Раней жыццё было лепшае. Гл. с. 296.
ЗА МАЁ ЖЫТА МІНЕ ПАБІТА. Кажуць, калі за дабро плацяць злом. Гл. с. 148. ЗА ПЕРАБЕРАЧКУ ДАСТАНЕШ БАЛЯЧКУ. Пера-борліваму заўсёды дастаецца благое. Гл. с. 227. ЗНАЦЬ САКАЛА ПА ПАЛЁТУ, А САКОЛКУ ПА ПА-ГЛЯДУ *. Па паводзінах, учынках відаць, што за чалавек. 3-ПАД ДАЖДЖУ ДА ПАД КАПЕЖ. 3 адной непрыем-насці ў другую, горшую. I I СЬВІНЯ ПІРАП СПЯЧЕ, КАЛІ МУКІ СЦЯЧЕ. Кожны згатуе, калі ёсць з чаго. Гл. с. 48, 228. ІВАН ЗАРАБІЎ, ІВАН СЬЦЕРАБІЎ. Што зарабіў, тое і праматаў, прапіў. К КАЛІ ВЯДЗЕЦЦА, ТО I НА ТРЕСЦЕЧКУ ПРАДЗЕЦ-ЦА. Калі ручыць, шанцуе, маеш поспех ва ўсім. Гл. с. 47. КАЛІ ДА ЦЕ НЕ П’ЮЦЬ, ТО ТЫ НЕ ДЗЯКУЙ. Не набівайся ў кампанію, калі цябе не жадаюць там. Гл. с. 47. КАЛІ ЕСТ ХЛЕБ ДА ВАДА, ТО НІ БЯДА. Калі ёсць самае неабходнае ў якой-н. справе, ім можна абыйсціся. КАЛІ НЕ ВІДНО, ТО I НЕ ЖАДНО. Калі не бачыш, то і не жадаеш. КАЛІ НЕ ДУЖ - НІ БЯРЫСЕ ЗА ЎЖ. Калі не маеш сіл, не бярыся за работу. КАЛІ НЕ НАЕЎСЯ, ТО НЕ НАЛІЖЕСЯ. Калі вялікім не запамогся, то і малым не запаможашся. Гл. с. 49. КАЛІ НЕ ПЕРАСКОЧЫЎ, ТО НЕ КАЖЫ ГОЦ. Не хваліся загадзя. Гл. с. 49. КАЛІ НЕ ПОП, ТО НЕ ЎБІРАЙСЕ Ў РЫЗЫ. Не бярыся не за сваю справу. Гл. с. 49. КАЛІ ПРАШОЎ БІЧЫ, ТАДЫ ГРОШЫ ЛІЧЫ. Калі пераадолеў усе перашкоды, толькі тады лічы справу скон-чанай. КАЛІ РЫБНО, ТО НЕ ХЛЕБНО, А КАЛІ ХЛЕБНО, ТО НЕ РЫБНО.
КАЛІ СЫІІЦЬ ЛІХА, ТО НЕ БУДЗІ; ЦІХА, КАЛІ СЬПІЦЬ ЛІХА. Парада не чап$ць чаго-н., калі яно не ба-ліць. Гл. с. 65. КАЛІ ШАНЦУЕ, ТЫЙ ДУРЕНЬ ТАНЦУЕ (У ЛАП-ЦЯХ ТАНЦУЕ). Калі бедны разбагацее. Гл. с. 51, 220. КАМУ, КАМУ, А КУРТАЧУ ТЫЙ Я НАДТАЧУ. Даць кухталя, выцяць слабейшага. КАРМІ МУКОЮ, ПОЙДЗЕ РУКОЮ. Кажуць таму, хто наракае, што жывёла не расце. Гл. с. 52. КЛІН КЛІНАМ ВЫГАНЯЮЦЬ. Супрацьдзейнічаць тым самым сродкам, якім выкліканы пэўны стан або дзеянне. Гл. с. 132, 150. КОЖАН САБЕ, А БОГ УСІМ. КСЕНЦ ЛЮДЗІ КАРАЕ, А САМ БАБУ ВАЛЯЕ. Не дазваляе іншым, што робіць сам. КУДЫ, ВОЎЧЕ, ІДЗЕШ? - ТУДЫ, ДЗЕ АДНО. Дра-пежнік не дае літасці нікому, нікога не мілуе, не шкадуе, нават аднаго, з’адзінелага. КУПІЎ БЫ СЯЛО, ДА ГРОШЕЙ ГАЛО. Кажуць пры адсутнасці сродкаў у каго-н. Гл. с. 55. КУПІЦЬ - НЕ КУПІЦЬ, А ПАТАРГАВАЦЬ МОЖ-НА. Удасца ці не ўдасца што-н., а паспрабаваць трэба. Л ЛЕПЕЙ ЗА ЎСА, ЯК ЗА ГНЮСА. Лепш выйсці за-муж за старога, чым за паскуду. ЛЕПЕЙ СТАРОЖА, ЯК ВАРОЖА. Лепш вартаваЦь, чым думаць, што не ўкрадуць. ЛІХАЯ ПУГА ЛЫЧАНАЯ, А БЕЗ ЯЕ ГОРШ. Калі няма лепшага, добра і такое. ЛЮДЗЕЙ СЛУХАЙ, А СВОЙ РОЗУМ МЕЙ. Парады іншых слухай, але і сам думай. М МАЛА МЕЛІ, ПРЕНДКА З’ЕЛІ. Хутка выкарысталі малы запас. Гл. с. 152. МАЦІ ПАДЗЯРЕ КІШЕНЬ ДЗЕЦЯМ НОСЯЧЫ, А ДЗЕ-ЦІ ПАДЗЯРУЦЬ КІШЕНЬ АД МАЦЯРЫ ВЫНОСЯЧЫ. У любым выпадку бацькі заўсёды нясуць страты.
МАЯ СПРАВА, ЯГО СЛАВА. Выкарыстоўваць чыю-н. працу на сваю карысць. МІНУЛІСЯ ТЫЕ ЛЯТА, ШТО ПАСВІЛІ ЦЕЛЯТА. Сёння больш высокі ўзровень, чым быў некалі. МУЖЫК - СВАЯ КРОЎ, НЕХАЙ Б’Е ЗДАРОЎ. Му-жык мае права біць жонку. МЫСЬЛІ НА ЗАРЕЧЫ, А СЬМЕРЦЬ ЗА ПЛЕЧЫ. Чалавек загадвае наперад, не ведаючы, што смерць побач. Гл. с. 60. Н НА КАГО БОГ, НА ТАГО 1 ЛЮДЗІ. Калі крыўдзяць няўдачлівага чалавека. Гл. с. 62. НА КАГО КУЛЬ САЛОМЫ, НА СІБЕ НІ СЬЦЯБЛА. Хто выкарыстоўвае працу іншых. НА КАНЕ ЕДЗЕ, КАНЯ ШУКАЕ. Не мяняй спосаб жыцця, які задавальняе цябе. НА ПІЯКА I БОГ ДАЕ ТРАЯКА. I п’яніцы дастаецца на выпіўку. НА ПЯТРА ВЕДЗЬМА ХЛЕБА НАПЯКЛА. Калі на Пятра збяруць збожжа, то любы напячэ хлеба. НА СВАЁМ СЬМЕТНІКУ I ВЕРАБЕЙ СЬМЕЛЫ *. У сваім доме чалавек адчувае сябе гаспадаром, паводзіць сябе смела. НА ТАБЕ, НЕБОЖЕ, ШТО МНЕ НЕЗГОЖЕ. Пра што-н. непатрэбнае. Гл. с. 63. НА ЧЫЮМ ВОЗІ ЕДЗЕШ, ТАМУ ПЕСЬНЮ СЬПЕ-ВАЙ. 3 чыёй ласкі яшчэ жывеш, таму дагаджай, служы. Гл. с. 64, 154. НАВАРЫЛА ЛУЦЫ, БУДУЦЬ ЕСЦІ I КУЦЫ. НАД СЕРАТОЮ БОГ 3 КАЛІТОЮ. Кажуць, калі бед-наму часам пашанцуе. Гл. с. 64, 154, 204. НАЕЎСЯ ПУП КРУП, ДЫЙ ЗАХАЦЕЛАСЯ БЫЧЫ-НЫ *. Па таго, хто незадаволены малым. НАКАРМІЎШЫ БУРАЧКАМІ, ТЫЙ ПАШЛЮЦЬ ЗА БЫЧКАМІ. Так абыходзяцца з нявесткай. НАКЛАДЗІ МЕХ ПОРТУ ДЫЙ АДДАЙ ЧОРТУ. Мар-на страціць што-н.
НЕ БІЎШЫ КУМА, НЕ ПІЦЬ ПІВА. На радзінах кума б’юць (г. зн. кладуць на кашу болей грошай, чым хто з папярэдніх), каб адкупіўся чым-н. (г. зн. болей паклаў). Гл. с. 192. НЕ ДА ПАРАСЯТ СЬВІНЕ, КАЛІ СЬВІНЮ СМА-ЛЯЦЬ. Няма як займацца кім-, чым-н., калі самому дрэнна. Гл. с. 160. НЕ ДЗІВІСЯ, БАЦЬКУ, КВАС ДЗЕЦІ ПЕРАЕЎ. Пра таго, хто сам павінен у сваім няшчасці. Гл. с. 89. НЕ ЕШ ЧАСНАКУ, ТО I СЬМЯРДЗЕЦЬ НЕ БУ-ДЗЕШ. Не крадзі, то не абвінавацяць. НЕ ЗА ЛАБ ВЯСЬЦІ, КАЛІ НЕ ХОЧЕ ІСЬЦІ. Сілком любы не будзеш. Гл. с. 113, 154, 167. НЕ ЗАЎСЯДО, ЯК НА ДЗЯДО. Не заўсёды бывае столькі смачнай і багатай ежы, як на Дзяды. НЕ ЗАЎСЯДЫ КАТУ МАСЬЛЕНІЦА *. Не заўсёды чалавеку добра выпадае шчасце. ‘тс’. НЕ ЗВАЖАЙ, ШТО НЕ ЎРАЖАЙ, А ЖЫТО СЕЙ. Выконвай працу незалежна ад усяго. Гл. с. 156, 256. НЕ З’ЕЛА КОШКА, ТО З’ЕЛА МЫШКА. Усё роўна прапала, няма ніякай розніцы. НЕ КАЙСЕ РАНА ЎСТАЎШЫ, А МОЛАД АЖАНІЎ-СЯ. Рабі ўсё ў свой час, тады не будзеш каяцца. НЕ КУПІЎ БАЦЬКА ШАПКІ, НЕХАЙ УШЫ МЕРЗ-НУЦЬ. Пра таго, хто не хоча апранацца ў простую адзежу, выконваць простую работу. Гл. с. 20. НЕ ОЧЫ ДРАЦЬ, КАЛІ НЕ ХОЧУЦЬ БРАЦЬ. Сіл-ком любы не будзеш. Гл. с. 154. НЕ ПЛАЦІЦЬ БАГАТЫ, АЛЕ ПЛАЦІЦЬ ВІНАВАТЫ. Плаціць, хто правінаваціўся. Гл. с. 82. НЕ ПЛЮЙ У ВАДУ, БО НАП’ЕССЯ. Не рабі непрыем-насцяў нікому, бо прыйдзецца некалі звярнуцца за дапа-могай. Заўвага: Забаранялася пляваць у вадаём. Гл. с. 73. НЕ ПЫТАЙСЯ Ў СТАРОГА, ДА ПЫТАЙСЯ Ў БЫ-ВАЛАГА. Бывалы многа чаго бачыў. Гл. с. 67. НЕ РАБІ НІЧОГА, НЕ БОЙСЯ НІКОГА. НЕ РАДЗІСЯ КРАСНЫ, ДА РАДЗІСЯ СЧАСНЫ. Пра перавагу шчасця над прыгажосцю. Гл. с. 67. НЕ СЬМЕЙСЯ ЧУЖОЙ БЯДЗЕ, ТВАЯ НА ГРА-ДЗЕ. ‘тс’.
НЕ СЬМЕЙСЯ, РАБЕ, БУДЗЕ ТАБЕ. Кажуць таму, хто злараднічае. Гл. с. 156, 192. НЕ ТОЙ НАСОК, ШТО ГЛЯДЗІЦЬ У ПЯСОК. Гэтак кажуць пра маладога, энергічнага чалавека. НЕ ЎМІРАЕ ТОЙ, ХТО ХУД, АЛЕ ТОЙ, КАМУ ЗУД. Памірае не кволы, а хворы. НЕ ЎРАДЗІЎ МАК, АБЫЙДЗЕМСЯ I ТАК. Кажуць пра малую страту ў чым-н. Гл. с. 156. НЕДАСОЛ НА СТАЛЕ, ПЕРАСОЛ НА ХРЫБЦЕ. За перасоленую страву (сапсаваную справу) караюць гаспа-дыню ці каго-н. Гл. с. 70, 133. НІ ЕДУХА, НІ ПІТУХА, А ГЛАДКА, ЯК АЛАДКА. Пра жанчыну прывабнага выгляду. НІ ЖАНІЎСЕ - ТРЫ ГАНУЧЫ, АЖАНІЎСЕ - ТРЫ ГАНУЧЫ. Пра таго, у каго і пасля жаніцьбы матэрыяль-нае становішча не палепшылася. . НІ ПА КАНЮ, НІ ПА КАБЫЛІ; НІ ПА КАНЮ, Н1 ПА ГАЛОБЛІ. Упустую, дарэмна, безвынікова. НІ ПІЎШЫ, НІ ЕЎШЫ, СКАЧЫ АШАЛЕЎШЫ. Калі патрабуюць ад каго-, чаго-н. немагчымага, незвычайнага. НІ СЕЛА, НІ ПАЛА - АДДАЙ БАБІ САЛА. Неча-кана і без падстаў патрабаваць. Гл. с. 68. НІ ЧЫТАЦЬ, НІ ПІСАЦЬ - I НА КАРАЛЯ ВЯДУЦЬ. Калі малаадукаванага на высокую пасаду ставяць па за-гаду. Гл. с. 155, 196. НІХТО НЕ ВЕДАЕ, ЯК ХТО АБЕДАЕ. Ніхто не ведае пра дастатак іншага. Гл. с. 133. п ПАДНІМІ САЛОМКУ, ТО НА СТАРАСЬЦЬ АДАЗ-ВЕЦЦА. Будзь ашчадным, беражыся. ПАЗВОЛЬ СЬВІНЬНЕ ЗА СТОЛ, ТО ЯНА ЎЛЕЗЕ НА СТОЛ. Пра нявыхаванага чалавека. Гл. с. 84. ПАНЕ ГРЫГОРУ, ШТО ДАЛЕЙ, ТО ГОРЕЙ. Кажуць, калі становішча пагаршаецца. ПАНЕ ЦАРУ - НІ ГРОШЕЙ, НІ ТАВАРУ. Кажуць пра поўнае банкруцтва. ПАПА ЎСЕ ЗНАЮЦЬ, А ПОП НІКОГА НЕ ЗНАЕ. Да каго звяртаецца ўся грамада.
ПАПАЛА ЎТЛАЕ ДА НА ПЕРАБІТАЕ. Сышліся адзін горшы другога. ПАПРАВІЎСЕ, Ж СКУРАТ НА АГНЕ. Пра таго, у каго здароўе пагоршылася. ПАР КАСЬЦЕЙ НЕ ЛОМІЦЬ. Гавораць, калі не ад-чуваецца нязручнасці ад гарачыні. Гл. с. 78. ПАСЕЙ - КАПА, НЕ СЕЙ - Н1 СНАПА. Узбага-цішся, калі папрацуеш. ПАСЬПЕЕШ 3 КАЗАМІ НА ТОРГ. Няма чаго спя-шацца. ПАШЛІ ДУРНОГА, А ЗА ІМ ДРУГОГА. Кажуць, калі пасланец доўга не вяртаецца. Гл. с. 80, 133. ПЛАЧ - НІ ПЛАЧ, А 3 ХАТЫ СКАЧ. Хочаш - не хочаш, а прыходзіцца выконваць непрыемную работу. ПОКУЛЬ СЛОНЦА ЗЫЙДЗЕ, РАСА ОЧЫ ВЫЕСЬЦЬ. Кажуць, калі доўга чакаюць жаданага. Гл. с. 77. ПОКУЛЬ ТЛУСТЫ ЗСОХНЕ, ТО ХУДЫ ЗДОХНЕ. Дарэмна раўняцца, судзіцца беднаму з багатым. Гл. с. 77. ПРАПАДАЙ ТЫ 3 КАЛЯДОЮ, АДДАЙ МОЙ МЯ-ШОК. Гэтак кажа пакрыўджаны, які не хоча працягваць з напарнікам сумесную справу. ПРАЎДА - РАЖНОМ У ВОЧЫ. Кажуць таму, каму не падабаецца праўда. ПРАЎДА Ў ВОЧЫ КОЛЕ. ‘тс’. Гл. с. 83. ПРОШАНЫЕ ГОСЬЦІ ЗА СТОЛ, А НЕ ПРОША-НЫЕ ЗА ДЗЬВЕРЫ. ПРЫМАЧЫ ХЛЕБ — САБАЧЫ. Прымаку часта пры-ходзіцца цярпець ад радні жонкі. Гл. с. 84. ПРЫПОМНЯЛА БАБА ДЗЕВІЧ ВЕЧАР. Ацказ таму, хто ўспомніў даўно мінулае. ПРЫШЛА СЬВІНЯ ДА КАНЯ. Пра асоб розных па разумоваму і культурнаму ўзроўню. ПРЫШОЎ ДА ЛЕТ, ДА ДОЛІ НЕТ. Пра чалавека сталага, які нічога не дасягнуў за сваё жыццё. ПУК — ТРЫ ГРОШЫ 3 РУК. Дарэмна, безвынікова выдаткаваныя грошы. П’ЯНАМУ МОРЕ ПА КАЛЕНІ. П’янаму ўсё хоць бы што, нічога не страшна. Гл. с. 85. П’ЯНІЦЫ I КАПЕЛЬКА ДАРАГАЯ. Кажуць пра ашчдд-нага, хто і малым даражыць. Гл. с. 85.
р РАЗ ГУСТА, А ДРУГІ РАЗ ПУСТА. Не заўсёды ад-нолькава; як калі. РАМЕНЬ КРУЧАНЫ - ЧАЛАВЕК УЧАНЫ. Абодва надзейныя ў практыцы, на справе. РЫБАК РЫБКУ ПЯЧЕ - СТРАЛЕЦ ЛАПЦІ ПЛЯ-ЦЕ. Не ад кожнай працы бывае карысць. Паляванне — не прыбытковы занятак. с САБАКА I НА БОГА БРЭШЕ. Кажуць, калі ліхі чалавек незаслужана зневажае нявіннага. Гл. с. 87. СВАЮ МАРЫНКУ ХОЦЬ СЕРЕД РЫНКУ. Кожнаму адвольна распараджацца сваім. СВАЯ СЯРМЯЖКА НІКОЛІ НЕ ЦЯЖКА. Клопаты пра сябе не вельмі абцяжарваюць. Гл. с. 89. СВАЯ ХАТКА, ЯК РОДНАЯ МАТКА. Нідзе чалавеку не бывае так добра, як дома. Гл. с. 89. СВОЙ СВАГО ПАЗНАЎ ДЫЙ НА ПІВА ПАЗВАЎ. Пра тых, якія здружыліся і дзейнічаюць заадно. Гл. с. 118. СЕМ БЕД — АДЗІН АТВЕТ. Што ні рабі, а ўсё роўна прыйдзецца адказваць. СЕМ ЛЕТ ПАМЯЦІ НЕТ. Гэта было даўно. СЕМ ЛЕТ У ПАПА I НЕ ВЕДАЛА, ШТО СУКА БЕЗ ХВАСТА. Хто не ведае тутэйшых парадкаў, звычайных рэчаў, звычаяў. Гл. с. 89. СКАЧЫ, ВРАЖЕ, ЯК ПАН КАЖЕ *. Мусіш рабіць, калі загадвае ўладны чалавек. СКУЛЬ СІРАЦЕ БАЦЬКУ ЎЗЯЦЬ, КАЛІ ЯГО 3 РО-ДУ НЯ БЫЛО. Пра стан адзіноты. Гл. с. 35. СЛАЎНЫ БУБЕН ЗА ГАРАМІ. Далёкае здаецца за-ўсёды прывабным. Гл. с. 92. СЛУГА Ў ЛАПЦЯХ. Пра таго, хто просіць каго-н. зрабіць, хоць можа і сам. СЛУЖБА — НЕ ДРУЖБА. Калі чалавек выконвае што-н. як службовы абавязак. СЛУЖЫ ПАНУ ВЕРНЕ, ТО ПАН ТАБЕ ПЕРНЕ. Кажуць, калі не дачакаешся ўдзячнасці ад каго-н.
СЛЯПЫ СЛЯПОМУ ДАРОГІ НЕ ЎКАЖА. Пра двух бездапаможных у чым-н. СПАДЗЯВАЎСЯ МЯДЗЬВЕДЗЬ НА МЁД ДЫЙ НІ ЕЎШЫ СПАЦЬ ЛЁХ. Пра таго, хто дарэмна чакаў чаго-н. Гл. с. 93. СПОСАБАМ БАЦЬКА ХАТУ ПАЛІЎ *. СТАРАМУ ЛГАЦЬ, А БАГАТАМУ КРАСЬЦЬ. Бо ніхто не паверыць, што адзін манюка, а другі злодзей. Гл. с. 93. СТАРЫ ВОЛ БАРАЗНЫ НЕ ПСУЕ. Стары не здоль-ны пашкодзіць і з прычыны сваёй нямогласці. Гл. с. 94. СТАРЫ ДРУХ ЛЕПІ, ЯК НОВЫХ ДВУХ. СТОЙ ДА ГЛЯДЗІ - ПЛЮНЬ ДЫЙ ПАЙДЗІ *. Ка-жуць пра што-н. агіднае. СЦЕРАЖЫСЕ ГАРЫ I МОСТУ, КАП БЫЎ КАРАК ПРОСТЫ. Будзь асцярожным у небяспечным месцы. СЫТЫ ГАЛОДНАМУ НІКОЛІ НЕ СПАГАДАЕ. Пра таго, хто не спачувае іншым. Гл. с. 95, 134, 162, 263. СЯДЗІ, ШЛЁМА, У ДОМА. СЯДЗІМО, ДЫЙ НА БОГА ГЛЯДЗІМО. Пра бяздзет-ную пару. СЯКІ-ТАКІ ТАКУЮ, А КУЛЬГАВЫ СЬЛЯПУЮ. Прай-дзісвет бярэ жонку добрую, а чалавек з фізічнымі недахо-памі — падобную сабе. т ТАГО БЯДА, ЧЫЙ КОНЬ УГРАЗ. Кажуць, калі астат-ніх якая-н. справа не тычыцца. ТАК ЖЫЦЬ, ЯК НАБЯЖЫЦЬ. Трэба так жыць, як прыйдзецца, улічваючы абставіны. Гл. с. 99, 162. ТАКУЮ БЯДУ 1 Я РАЗВЯДУ. Чужая бяда здаецца не такой сур’ёзнай, як свая. Гл. с. 117. ТАМ ДОБРА, ДЗЕ НАС НІМА. Пра таго, хто наракае пра дрэннае жыццё, дзе жыве. Гл. с. 97. ТРЫ ДНІ ГАЙДЫ (ЛАДЫ), А НА ВЕК БЯДЫ. Пра жаніцьбу і пасля яе. ТЫМ ЛІХА ГОРШ, ЧЫМ ГОРШ ЯГО БАІШСЕ. Парада не паддавацца страху.
У БРАТА — НЕ СВАЯ ХАТА. У чужой хаце адчуваеш не так, як у сваёй. Гл. с. 117. У ЧАПЦУ РАДЗІЎСЕ, А Ў ВЯРОЎЦЫ ЗПНЕ. Пра таго, хто нарадзіўся шчаслівы, а памрэ на вісельні. У ЯГО ДАМКОЎ, ЯК У ЗАЙЦА ЛАМКОЎ. Пра ба-дзягу, які, дзе спыніцца, там днюе і начуе. Гл. с. 104, 163. УДЗЕНЬ, ЯК КОШКІ, А ЎНОЧЫ, ЯК ПТАШКІ. Пра жанатую пару. УЗЯЎСЕ ЗА ДУГУ, НЕ КАЖЫ, НЕ МАГУ. Калі ўзяў-ся за працу, не адмаўляйся. Гл. с. 50. УМІРАЦЬ - НЕ КОНІ ЗАВАРАЧАЦЬ. Паміраць цяжка. X ХАЦЕЛА БЫ ДУША Ў РАЙ, ДА ГРАХІ НЯ ПУС-КАЮЦЬ. Хочацца зрабіць што-н., але няма здольнасцяў. Гл. с. 86. ХЛЕБ ЕШ, ПРАЎДУ РЕЖ. Адкрыта, смела кажы праў-ду. Гл. с. 107. ХЛЕБ-СОЛЬ НА СТАЛЕ, А РУКІ СВАЕ. Частуйся, не чакаючы запрашэння. Гл. с. 106. ХОДЗЯЧЫ КАЛЯ ВАДЫ, УМОЧЫСЯ. Выдасць справа, якой служыш. Калі набываеш з чужога. Гл. с. 51. ХОЦЬ АЛЬХОВЫ, АБЫ НОВЫ. Хоць з заганамі хто-н., але малады; няхай не лепшай якасці што-н., але новае. ХОЦЬ БЯДА, ТО ГОЦ. Пра таго, у каго бяда, але ён скача, весела жыве. ХОЦЬ ГОЛЫ, ДА ВЯСЁЛЫ. Хоць бедны, але не па-дае духам. Гл. с. 108. ХОЦЬ ЗА ВАЛА, АБЫ Ў ДОМА НЕ БЫЛА. Пра дзяў-чыну, якую хочуць хутчэй выдаць замуж. Гл. с. 108, 165. ХОЦЬ НЕЎЕЖНА, ДА ЎЛЕЖНА. Пра таго, хто мае малую плату, але лёгкую работу. Гл. с. 109, 165. ХОЦЬ НЯ ДУЖЫ, ДА ДАСУЖЫ. Хоць не моцны, але працавіты ці пранырлівы. ХОЦЬ ОХ, АБЫ Ў ДВОХ; I ОХ ЛЕПЕ Ў ДВОХ. Удваіх лягчэй пераносіць цяжкасці.
ХОЦЬ РАЗ, ДА ГАРАЗ. Хоць і здатны хто-н. на што-н. добрае, але не часта. ХОЦЬ ХЛЕБ 3 ВАДОЮ, АБЫ НІ 3 БЯДОЮ; ХОЦЬ 3 ВАДОЮ, АБЫ НЕ 3 БЯДОЮ. Лепш быць шчаслівым і бедным, чым багатым і нешчаслівым. ХТО ДУЖШЫ, ТОЙ ЛЕПШЫ. Перамагае звычайна дужэйшы. Гл. с. 109. ХТО ЕСЬЦЬ НАЖОМ, ТОЙ З’ЕСЬЦЬ РАЖОН. Пра няўдалае выкарыстанне рэчы. Заўвага: Нельга есці з нажа. ХТО 3 КІМ, А ПОП 3 КАСЬКАЮ. Калі каго-н. выстаўляюць у дрэнным святле. Гл. с. 110. ХТО КАГО НАГНЕ, ТОЙ ТАГО НАБ’Е. Дужэйшы даб’ецца свайго ад слабейшага. Гл. с. 110. ХТО ПАЗНАЎ БЫ ДЗЯТЛА, КАБ НІ ЯГО ДОЎГІ НОС. Пра таго, хто сам прагаварыўся або чым-н., выдаў сябе. Гл. с. 115. ХТО П’Е ДА ДНА, ТАМУ НЕТ ДАБРА. У п’яніцы заўсёды цяжкае жыццё. ХТО СКУП, ТОЙ НЕ ГЛУП. Гл. с. 112. ХТО СЬВІНЮ МАЕ, ТОЙ НЯДЗЕЛЮ ЗНАЕ. На свята будзе ў таго сала і каўбасы. ХТО ХОЧЕ ПРАПАСЬЦЬ, НЕХАЙ ЗАЧНЕ КРАСЬЦЬ. Злодзей, у рэшце рэшт, пападзецца, будзе пакараны. Гл. с. 113. ХТО ШМАРУЕ, ТОЙ ЕДЗЕ *. Хто дае хабар, той вы-гадвае. ц ЦАЦА, ЦАЦА, ДЫЙ У КІШЭНКУ. Пра людзей схіль-ных да жадання ўкрасці. Гл. с. 113. ЦІ КРУЦІ, ЦІ НЕ КРУЦІ, ТАКІ ТРЭБА УМЯРЦІ. Смерці не пазбегнеш. Гл. с. 54. ЦІ ПЛАКАЎ, ЦІ НЕ ПЛАКАЎ, УСЁ БОГ АДНАКАЎ. Што ні рабі — долі сваёй не пазбавішся. Гл. с. 169. ЦЯРПЁНЫ — СПАСЁНЫ. Працярпеўшы да канца, спасён будзе. Гл. с. 115. ч ЧАГО СЕРАТА ПЛАКАЎ БЫ, КАБ ЁН БАЦЬКУ МЕЎ. Чалавек у роспачы быў бы рады самаму неабход-наму ў жыцці. Гл. с. 115.
ЧЕШЫСЯ КОНЬ 3 КАНЁМ, ВОЛ 3 ВАЛОМ, А СЬВІ-НЯ 3 УГЛОМ. Пра ліхога чалавека, з якім ніхто не сябруе. ЧОРТ ПІВА ВАРЫЎ I САЛАДЗІН АДРОКСЯ *. Пра таго, хто адмаўляецца ўдзельнічаць у чым-н. ЧУЖОЕ ДАБРО ВЫЛАЗІЦЬ ПРАЗ РАБРО (БОКАМ ЛЕЗЕ). Чужое дабро не ідзе на карысць. Гл. с. 116. ЧУЖЫМІ РУКАМІ ЖАР ЗАГРАБАЦЬ. Карыстацца вынікамі чужой працы. Гл. с. 117. ЧЫМ КАЗАК ГЛАДАК, ШТО ПАД’ЕЎ ДЫЙ НА БАК. Таму і здаровы, што пасля ежы адпачывае. ЧЫМ ХАТА БАГАТА, ТЫМ ГОСЬЦЯМ РАДА. Ка-жуць гэтак, як прымаюць гасцей хлебасольныя гаспадары. Гл. с. 117. Ш ШЕПТЫ ХАТУ ГУБЯЦЬ. Гэтак гавораць з неадаб-рэннем, калі хто-н. сакрэтнічае, патаемна перашэптваец-ца. Гл. с. 119. ШТО ГАЛАВА, ТО РОЗУМ *. Пра розны падыход лю-дзей да якой-н. справы. ШТО ЗРАБІЎ, ТЫЙ СЬЦЯРАБІЎ. Што зарабіў, тое прапіў. Гл. с. 168. ШТО КАМУ НА ЎМЕ, А ГАЛОДНАМУ ХЛЕБ. Кож-ны гаворыць пра сваё набалелае. Гл. с. 28. ШТО КРАЙ, ТО ОБЫЧАЙ; ШТО СТАРАНА, ТО НА-ВІНА. У кожнага свае парадкі, звычаі. Гл. с. 120. ШТО ПРАШЛО, ТО СПЛЫЛО. Мінулага не вернеш. ШТО Ў КАСЦЕЛІ, ТЫЙ У ПАСЬЦЕЛІ. Пра неахай-нага чалавека, абыякавага да адзення. Гл. с. 194. ШТО ЎБІЎ, ТО ЎЕХАЎ. Бесклапотны чалавек, які толькі пад прымусам робіць. Гл. с. 168. ШТО ЎЛОЖЫЦЬ ІВАН, ТО НЕ ВЫМЕ I ПАН. Га-ворыцца як пагроза пакараць каго-н., хто хоча перайна-чыць што-н. Гл. с. 121. ШТО ЎЛОЖЫШ ПЯРОМ, ТО НЕ ВЫМЕШ ТАПА-РОМ *. Што напісана, не выправіш, не зменіш. ШТО ЧАЛАВЕК УМЕЕ, ЗА ПЛЯЧЫМА НЕ НА-СІЦЬ. Пра веды, якія не абцяжарваюць нікога. Гл. с. 86. ШЧАПАН - СЯДЗІЦЬ ПАРАБАК ЯК ПАН.
я Я НА ГАРУ, А ЧОРТ ЗА НАГУ. Гавораць, калі ніяк не ўдаецца пазбавіцца ад каго-, чаго-н., выйсці з цяжкага становішча. Кажуць, калі каму-н. не шанцуе. Гл. с. 165. ЯЗЫКОМ БАЛТАЙ, А РУКАМ ВОЛІ НІ ДАВАЙ. Што хочаш кажы, але не біся. Гл. с. 123. ЯЗЫЧОК, МАЎЧЫ, ПЕРАЖОК З’ЯСІ. Калі будзеш маўчаць пра што-н., атрымаеш выгаду. ЯК АЖАНІЎСЕ, ТЫЙ СЬВЕТ АДМЯНІЎСЕ. Многае стала іншым у жыцці ва ўяўленні пасля жаніцьбы. ЯК БЫДА, ТО НЕ ЛЕЗЕ Ў РОТ I ЯДА. Пры бядзе чалавек расстройваецца і траціць апетыт. ЯК ЕСЬЦЬ, ТО ЕСЬЦЬ, ЛЕПШ САБАКА, ЯК ЦЕСЬЦЬ. Гэтак гаворыць зяць на цесця з дрэнным норавам. ЯК КАЖУЦЬ, ТЫЙ БАЦЬКУ ВЯЖУЦЬ. ЯК КАНЯ ЛАПАЮЦЬ, ТО ДАЮЦЬ АБРОКУ, А ЯК ЗЛАПАЮЦЬ, ТО КІЁМ ПА БОКУ *. Каб падпарадкаваць каго-н., яго спачатку задобрываюць, а потым нават б’юць. ЯК КЛІКНЕЦЦА, ТАК 1 АДЗАВЕЦЦА. Як пасгавішся ты да каго, так і да цябе. Гл. с. 124. ЯК МІНУЛА, ТЫЙ ЗНОЎ ЗАМАНЕЛА. Калі прайшло, дык і зноў завабіла. ЯК МЯДЗВЕДЗЬ ЗДОХ, ТО ЎСЕ ДУДЫ Ў МЕХ *. Канец справе; усё кончана. ЯК НАМ ЖАНІЦЦА, ТЫЙ НОЧ КАРОТКА. Калі пры выкананні работы не хапае часу. Гл. с. 48, 125. ЯК НАМУЧЫЦА, ТО НАЎЧЫЦА. Пасля вялікіх на-маганняў навучыцца чаму-н. ЯК НІМА, ТО I САМ БОГ НЕ ВОЗЬМЕ. 3 нічога ўзяць нечага. ЯК ПЕРАНАЧУЕМ, ТО БОЛЫН ПАЧУЕМ *. Гэтак ка-жуць, калі адкладваюць рашэнне, выкананне чаго-н. да ра-ніцы ў надзеі, што раніцай на свежую галаву ўсё будзе ясна. ЯК П’ЯН, ТО КАПІТАН, А ЯК ПРАСЬПІЦЦА, ТО СЬВІНІ БАІЦА. Пра п’янага, які, праспаўшыся, стано-віцца ціхім. Гл. с. 122, 169. ЯК РУТКУ КОРМІШ, ТАК РУТКА БРЕШЕ. Як дру-гія ставяцца да каго-н., так і той ставіцца да іх. Як на-вучаеш каго-н. адносіцца да каго-н., так той і робіць.
ЯК ТРЫВОГА, ТО ДА БОГА. Калі няшчасце, то ўспа-мінаюць Бога. Гл. с. 50. ЯК ХАВАЕШ, ТАК I МАЕШ. Калі захаваеш, збера-жэш што-н., тое мець будзеш. ЯК ХТО ХОЧЕ, ТАК ПА СВАЙМУ БАЦЬКУ ПЛА-ЧЕ. Кожны дзейнічае па-свойму. Гл. с. 127, 170. ЯК Я ЗА ПАРОГ, ТО ЁН ЗА ПІРОГ. Маецца на ўвазе недружалюбнасць гаспадара. Кажуць, калі хто-н. робіць недазволенае ў чыю-н. адсутнасць. НАРОДНЫЯ СЛОВЫ I ФАЛЬКЛОР БЕЛАРУСІ Запісаў Г. Белякоўскі Рускае геаграфічнае таварыства, фонд 54, вопіс 1, адз. зах. 17. Санкт-Пецярбург Ні асоба Г. Белякоўскага, ні месца і час запісаў невя-домыя. Б БАЦЬКА I МАЦІ - АД БОГА Ў ХАЦЕ, ХТО IX ЗНЕВАЖАЕ, ТОЙ ДАБРА НЕ МАЕ. БЕЗ УМА ГОЛОВА ШАБОЛА. Галава без розуму — пусты звон. Гл. с. 137. БЫЎ У ЦЭРКВІ, А ПОПА НЕ ВІДЗЕЎ. Не заўва-жыць самага галоўнага. д ДЗВЕ БАБЫ - БАЗАР, А ТРЫ - ЯРМАЛКА. Ка-жуць пра гаваркіх жанчын, якія ўзнімаюць гоман, гучна перагаворваюцца. ДЗЕНЬ I НОЧ - СУТКІ ПРОЧ. Аднастайна, без якіх-н. змен, падзей. ДОРАГО, ДА МІЛО, ДЗЁШАВО, ДА ГНІЛО. Дарагі тавар — добры, танны — гнілы.
ЁН ДА СЫТА НЕ НАКОРМІЦЬ I 3 ГОЛАДУ НЕ ЎМОРЫЦЬ. Ён не пяройдзе ўстаноўленую норму ні на грош. ЁН 3 ЧУЖОГА ПІРУ ПАХМЕЛЬЕ ПРЫНЯЎ. Атры-маць непрыемнасць праз іншых, праз чужую віну. ЁН ПАПРАВІЎСЯ 13 КУЛЬКА Ў РАГОЖКУ. Імкну-чыся выйсці з цяжкага становішча, можна апынуцца ў яшчэ горшым. К КАШУ МАСЛАМ НЕ ІСПОРЦІШ, А 3 МЁДАМ I АСМОЛАК З’ЕШ. Каштоўная ежа не шкодзіць. КОМУ ТЫН, КОМУ БЛІН, КОМУ ЦЕЛЫ ПІРОГ. Не ўсім аднолькава, кожнаму па заслугах. н НЕ ЎМЫВАЙСЯ ОЧЕННО БЕЛО, А ТО САРОКА ЎНЕСЁТ. Сарокі любяць усё белае, прыгожае. НЕ ЎЧЫ ПОПА РЫЗЫ НАДЗЯВАЦЬ. Пра майстра, якому не патрэбны чые-н. парады. п ПАПА ЗНАЮЦЬ I Ў РАГОЖЦЫ. Усім вядомае лёгка распазнаецца. ПАПЫТКА НЕ ПЫТКА, СПРОС НЕ БЯДА Гаворыц-ца, калі хто-н. не ўпэўнены, што спроба зрабіць што-н. удасца, але ўсё ж трэба паспрабаваць, рызыкнуць. ПАРА КУРАМ НА ШЭСТ. Гэтак кажуць дзецям, каб клаліся спаць. т ТАРА-БАРА - ПАРА ГАСЦЯМ СА ДВАРА. Кажуць гаспадары, калі госці заседзіліся.
ХА! МОЙ СВЕТ, КАРОВЫ КАПЫТЦА, ЛАШАДЗІ-НЫ СЛЕД. Незайздроснае, цяжкае сялянскае жыццё. ХЛЕБ ЗА БРУХАМ НЕ ГАНЯЕЦЦА. Праяўляць жа-данне павінен той, хто сам зацікаўлены, адчувае патрэбу ў кім-, чым-н. ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ 3 ФОНДУ П. ШЭЙНА Архіў Акадэміі навук Расіі, фонд 104, вопіс 1, адз. зах. 40, 63, 113, 116, 122, 135, 205, 311 Санкт-Пецярбург Шэйн Павел Васілёў ("1826—1900) — беларускі і рускі фалькларыст і этнограф. Найбольш шырока беларускі матэрыял (песні, казкі, легенды, паданні, анекдоты, пры-казкі, прымаўкі, загадкі і інш.) пададзены ў яго кнігах «Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насель-ніцтва Паўночна-Заходняга краю» (т. I—III, 1887—1902). Шэйн меў шырокую сетку карэспандэнтаў (А. Я. Багда-новіч, Я. Ф. Карскі, Ю. Ф. Крачкоўскі, Я. Лучына, М. Я. Ні-кіфароўскі, 3. Ф. Радчанка і інш.). Змешчаныя тут пры-казкі дасланы П. Шэйну некаторымі з іх. А АД ДОБРАГА ТІЛІША, ДЫК I ШЧЭПКА ХАРАША. Добрага рода і нашчадкі добрыя. АДНА ГАЛАВА, А СЕМ ЯЗЫКОЎ. Пра балбатуна і пляткара. Б БЕЗ ГОРА ДАБРА НЕ БУДЗЕ. Кажуць, калі ўдача з’яўляецца вынікам бяды. БЕЗ ДУМАК I КАЗКА НІЧОГА. Казка без павучання, намёку, як і байка без маралі, страчвае свой сэнс. БЕЛА РЭДЗЬКА, ДА ГАРКА, А ЧОРАН МАК, ДА СМАШАН. Выгляд бывае абманлівы. Гл. с. 219.
БОГ ІДЗЕ ДАРОГАЙ, А ЧОРТ ЦАЛІКОМ. Сумленны кажа прама, а несумленны віляе. БЫВАЛА БУЯЛА, А СЯГОННЯ РЫКАЦЬ НЕ ХОЧА. Раней жыццё было лепш, чым сёння. БЫЛО ТАБЕ, ТАТКА, I МЯНЕ ГНУЦЬ, КАЛІ Я ЯШЧО ГНУЎСЯ. Дзяцей трэба змалку выхоўваць. В ВЯРЦІЦЬ БАБА ЗАДАМ I ПЕРАДАМ, А ПРАЦА ІДЗЕ СВАІМ ЧЭРАДАМ. Спалучай працу з весялосцю. г ГАЛЁ, БЫЦЮ, ДА ПЛОТА: ЯКАЯ ЕЖА, ТАКАЯ РА-БОТА. Не накарміўшы, не чакай добрай працы. ГОЛЫШ, ЯК БІЧ, ГУЛЯКА, ЯК САБАКА. Пра лай-дака, які ўсё праматаў. ГОРКА - ПІ, СОЛАНА - ЕШ, ДЫК ПАМРЭШ -НЕ ЗГІНЕШ. ГУЛЯЎШЫ 3 МОЛАДУ, У ЛЕТАХ УМРОШ 3 ГОЛА-ДУ. Хто змоладу гуляе, той на старасці пакутвае. д ДЗЕЛА - НЕ РАБІ, А АТ ДЗЕЛА - НЕ АТХАДЗІ. ‘тс’. ДЗЕЛАЙ - НЕ ДЗЕЛАЙ, А АД ДЗЕЛА - НЕ БЕГАЙ. У час працы не адлучайся. 3 3 БОГАМ, ПАРАСКА, КАЛІ ЛЮДЗІ ТРАПЛЯЮЦ-ЦА. Згаджайся, калі прапануюць. 3 МАСКАЛЁМ ЗНАЙСЯ, ДА КАМЕНЬ ЗА ПАЗУ-ХАЙ ДЗЯРЖЫ. Сябруй, але будзь асцярожным. Гл. с. 130. ЗАКАХАЎШЫСЯ I САТАНА ЛЕПШ ЯСНАГА СА-КАЛА. Закаханы бачыць любімую лепш, чым яна на самой справе. ЗЛІТАВАЎСЯ РАК НАД ЖАБАЮ I ВОЧЫ ВЫДЗЕР. Пра таго, хто толькі на словах шкадуе каго-н.
ЗЯЗЮЛЬКА КУКУЕ - ГОРКУЮ ДОЛЮ ВЯШЧУЕ. Прадчуваць нешта нядобрае. к КАЗА НЕ ХОЧА ІСЦІ НА ТОРГ, А ЯЕ СІЛАЮ ВЯ-ДУЦЬ. Сіле вымушаны ўступіць. КАМУ ГОРАЧА, ТОЙ АДСУНЕЦЦА. Каму што-н. не даспадобы, той адмовіцца. КАМУ Ж НЕ ПЕЦЬ, КАЛІ НЕ КУРАМ. Куры па-стаянна квохчуць. Заўвага: Куры пяюць бы певень перад няшчасцем. КІНЬ ПЕРАД САБОЙ, ДЫК ЗАЎЖДЫ ЗНОЙДЗЕШ. Калі зробіш ласку каму-н., табе пазней аддзячаць тым жа. Гл. с. 53. Л ЛАЎЧЭЙ ГАЛЯКУ, ЧЫМСЯ ДУРАКУ. ЛГУНЫ ДОЎГА НЕ ЖЫВУЦЬ. ЛЕПШ ПАКЛАНІЦЦА МАНАРХУ, ЧЫМ ТАКОМУ ПАРХУ. Лепш пакланіцца манарху, чым жыду. Гл. с. 57. ЛУЧШЕ ЖЫЦЬ У БЯДЗЕ, ЧЫМ БАГАТАМУ Ў ГРА-ХЕ. Лепш быць бедным і сумленным, чым багатым і не-сумленным. ЛЮБІ ДЗІЦЯ, ЯК ДУШУ, КАЛАЦІ, ЯК ГРУШУ. Дзіця любі, але будзь строгі з ім. Гл. с. 203. ЛЮДЦЫ ХОДЗЮЦЬ ВЕСНОЙ ЗА НАСЕНЬНЯМ, А ЎВОСЕНЬ — ЗА ВЯСЕЛЬЛЯМ. Восенню, калі збяруць ураджай, спраўляюць вяселлі. М МОЙ БАЦЬКА ГАРАВАЎ - ПРАЦАВАЎ, А ПАЙШЛО НА ЧОРТА ЛЫСАГА, НА РЫЖУЮ САБАКУ. Калі бес-падстаўна, прымусова аднялі ў каго-н. маёмасць. Н НА ВОЎКА ПАМОЎКА, А ЛІС КАЗУ ЎНЁС. Пада-зраюць аднаго, а вінаватым аказваецца другі. Гл. с. 61.
НА НАЗЕ БОТ СКРЫПІЦЬ, А Ў ГАРШКУ ТРАСЦА КІПІЦЬ *. Пра бедняка, які любіць прыбірацца. НА СВАЕ РУКІ НАЙДЗЕШ МУКІ. Работа заўсёды знойдзецца. НА СВАІМ ДВОРЕ ТО КУРЫЦА ГАСПАДЫНЯ. У сваім доме чалавек адчувае сябе гаспадаром. Гл. с. 177, 255. НА ЧУЖЫЯ ГАЛКІ ШЫБАЕШ ПАЛКІ, А НА СВАІХ I ЛЯДЫ НЕ НАЙДЗЕШ. НЕ БІЎШЫ КУМА - НЕ ПІЦЬ ПІВА. Калі на хры-сцінах кум кладзе грошы на кашу, а хто-н. з удзельнікаў паверх пакладзе болей, то лічыцца, што кума б’юць. Калі ж у кума няма болей грошай, то ён павінны «адкупіцца» частаваннем, «півам». Гл. с. 178. НЕ ДАЙ БОЖА, КАБ МУЖЫК БЫЎ ПАНАМ, А БА-ТРАК ГАСПАДАРОМ. Пра таго, хто, атрымаўшы ўладу ці багацце, нядобра абыходзіцца з іншым. Гл. с. 66. НЕ ПА ЮРКУ ЧАПКА. Пра таго, каму вельмі цяжка рабіць што-н. Гл. с. 75. НЕ СМЕЙСЯ, РАБЕ, БО БУДЗЕ ТАБЕ. Кажуць таму, хто злараднічае, радуецца чужому няшчасцю. Гл. с. 156. НЕ ТАГДЫ САБАК КАРМІЦЬ, ЯК НА ПАЛЯВАН-НЕ ІСЦІ. Не ў апошні момант рабіць тое, што трэба было зрабіць раней. Гл. с. 68. НЕЎМЕКІ НОГІ НЕ БАЛЯЦЬ. Пра няздатнага да работы чалавека. НІ ДА ТАНЦУ, НІ ДА РОМАНЦУ. ‘тс’. НІ КІШЭНІ, НІ ГРАША, ЗАТО СЛАВА ХАРАША. Іранічна пра марнатраўца і гуляку, які праславіўся рас-пусным жыццём. НЯ ВОЙТ, ДА ІШЧО I Ў ВОКА. Пра таго, хто пера-вышае свае правы. НЯМА СНЕГУ, НЯМА I СЛЕДУ. Калі адсутнічаюць доказы чыйго-н. учынку. НЯМАШ ХЛЕБА, ПОЙДЗЕШ, КУДЫ ТРЭБА. Кажуць пра нястачу, няпэўнасць у жыцці. П ПА ЛАСЫМ КУСЕ I ВАДЫ НАП’ЮСЯ. Добра пад’еў-шы, можна і вады папіць. Гл. с. 75.
ПАКУЛЬ ЦАПЫ Ў РУКАХ, ДАГУЛЬ ХЛЕБ У РУКАХ. Пакуль чалавек працуе, мае сродкі для існавання. ПАНСКАЯ ХВАРОБА, А МУЖЫЦКАЯ ЗДАРОЎЕ. Мужык і хворы працуе. ПАНЫ ДЗЯРУЦЦА, А 3 МУЖЫКА ЗАЛОБНІЦА СЫПІЦЦА. Пры сутыкненні ўладных людзей церпяць іх падначаленыя. Гл. с. 78. ПРАДАЙ ВАЛЫ I КАРОВЫ, КУПІ ЧОРНЫЯ БРО-ВЫ. Пра неэквівалентны абмен. ПРАДАЙ ЦЯЛІЦУ, КУПІ СПАДНІЦУ. ‘тс’. Р РАДНЯ ДА ПАЎДНЯ, А ЯК СОНЦА ЗАЙДЗЯ, ДЫК I ЧО РТ НЕ НАЙДЗЯ. Гэтак кажа пакінуты раднёй, непа-трэбны ёй. Гл. с. 86. с САЛОМЫ ВОЗ - САХАРУ КУС. Пра няроўназнач-ны, нявыгадны абмен. Гл. с. 196. САМ НЕ ЕШ, А ЎБОГАМУ ДАЙ. Падзяліся з бед-ным апошнім. СВАЁ ЛЫЧКА ЛУШЧЕ ЧУЖОГА РАМЕНЦУ. Сваё горшае лепш, чым чужое лепшае. Гл. с. 89. СВАЁЙ БЯДЫ НІКОМУ НЕ КАЖЫ: ДОБРЫ ЗЛЯК-НЕЦЦА, А ЗЛЫ НАСМЯЕЦЦА. СВОЙ НАСОЎ ЦЯПЛЕЙ ЧУЖОГА КАЖУХА. ‘тс’. Гл. с. 89. СІТНІК БЕРДНІКУ НЕ ТАВАРЫШ. Пра людзей роз-ных па характары, становішчу ў грамадстве, здольнасцях і г. д. Гл. с. 144, 172. СКАМАРОХ ПАПУ НЕ ТАВАРЫШ. ‘тс’. СМАЧНА КАШКА 3-ПАД ПАДКРУП’Я. Каша з вы-севак ад круп. Кажуць насмешліва. СТЫД НЕ ДЫМ, ВОЧЫ НЯ ВЫКУРА. Сорам можна сцярпець. Гл. с. 95. Т ТАДЫ ЛЫКА ДЗЯРЫ, КАЛІ ДЗЯРЭЦЦА. Усё трэба рабіць своечасова. Гл. с. 36.
У У АДНАГО ЯСІ, ДА ДРУГОГА НЕ ІДЗІ ДЗЯКАВАЦЬ. У СТАРЦАХ ЖЫЎШЫ, ДА ПЕРЦАМ ЕСЦЬ. Кажуць пра таго, хто не па дастатку шмат патрабуе чаго-н. У ЧЫМ У КАСЦЕЛІ, У ТЫМ У ПАСЦЕЛІ. Пра таго, хто не шануе свайго адзення. Гл. с. 185. УВОСЕНЬ I ВІРАБЕЙ БАГАТ. Селянін увосень заў-сёды багаты, калі збярэ ўраджай. Гл. с. 100. УЗЯЛО, ЯК БАГАТАГА ЗА ЖЫВОТ. Пра таго, хто моцна разгневаўся. УКРАДЗІШ ЯК УКРАДЗІШ, А ЎСЁ ЛУЧШЕ КУП-ЛЕНАГА. За крадзенае не плацяць. X ХАРАШО НОВАЕ СІТЦА, ПАКУЛЬ НАВІСІЦЦА. Малады чалавек або новы прадмет карыстаецца большай павагай. Гл. с. 71. ХОЦЬ ГЛЯДЗІЦЬ ВОКАМ, ТОЙ НЕ ПОЙДЗЕ БО-КАМ. Уважлівы чалавек не заблытаецца. ХОЦЬ ЖЫЦЬ У ЛАЗЕ, АБЫ БАЛАЗЕ. 3 любым хоць дзе добра. Гл. с. 165. ХОЦЬ КІШЭНЬ ПУСТАЯ, ЗАТО ДУША ЧЫСТАЯ. Хоць і бедны, але шчыры, добрасумленны. ХОЦЬ РУКІ ЧОРНЫЯ, ДА РАБОТА БЕЛАЯ. Хоць рукі брудныя, але работа бездакорная. ХТО ІДЗЕ НАПРАМКІ, ТОЙ ГУБЛЯЕ ДЗЯНЬКІ. Хто пойдзе напрасткі, той будзе доўга блукаць. Гл. с. 111. ХТО НА КАГО, ТО Я НА ТАГО. Пра пакрыўджанага, якога крыўдзяць і іншыя. Так дзейнічае прыстасаванец. ХТО Ў ДОМЕ СЯДЗІЦЬ, НЯХАЙ СЕРАДЗІЦЬ. У да-розе можна дазволіць сабе есці ўсё, а дома можна пасціць, як у сераду і пятніцу. Гл. с. 70, 157. Ч ЧОРАН, ДА НЕ ВОРАН, ВОЧЫ НЕ КЛЮЕЦЬ. ЧУЖОЕ ДАБРО БЯРЭ ЗА РАБРО. Чужое прыносіць мала карысці. Гл. с. 116.
ш ШТО ПОП ДЗЕЛАЕ - НЕ ДЗЕЛАЙ, ШТО ГАВО-РЫЦЬ - СЛУХАЙ, А ВЫЙДЗІ 3 ЦАРКВЫ - СВАЁ ЗНАЙ. Паводзь сябе правільна, як падказвае тваё сум-ленне, а не што кажуць іншыя. Я ЯК АД КАЗЛА - НІ ШЭРСЦІ, НІ МАЛАКА *. Нія-кай карысці з каго-, чаго-н. ЯК НА ДВОР ЛЕТА, ТАК КАВАЛЮ МЁД. Летам у каваля добрыя заробкі. ЯКІ ПОП, ТАКОЕ БЛАГАСЛАЎЛЕННЕ. Аднолька-выя па сваіх якасцях. Гл. с. 295. ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ 3 ФОНДУ I. I. СРАЗНЕЎСКАГА Архіў Акадэміі навук Расіі, фонд 216, вопіс 4, адз. зах. 28, вопіс 1, адз. зах. 668. Санкт-Пецярбург Сразнеўскі Ізмаіл Іванавіч (1812—1880) — рускі філо-лаг-славіст, этнограф і фалькларыст, акадэмік Пецярбург-скай АН (1851). Гэта лекцыя прыказак даслана яму невя-домым збіральнікам. ДЗЯЦЕЙ ГАДАВАЦЬ - ВЕК КАРАТАЦЬ. Каб выга-даваць дзіця, трэба правесці шмат часу. I ГЛАДАК, ДА ГАДАК. Хоць і сыты, адкормлены, але брыдкі, непрыемны. ЛЁГКА НА ЧУЖЫЕ ГРОШЫ ЕХАЦЬ. Добра за чужы кошт жыць, кажуць з насмешкай. МЫ 3 ТАБОЙ РАДНЫЯ, А ЯНЫ ЧЭРЦІ ЗВАДНЫЯ. Гэтак кажуць браты родныя на бацьку з маткаю. НА ВЯКУ ЎСЯГО НАЖЫВЕШ, I КУЗЬМУ ТАТАЮ НАЗАВЕШ. Гора прымусіць дзяцей ветліва называць баць-ку татам. Кажуць пра чалавека, які вымушаны нізка кла-няцца малазначнай асобе, паколькі залежыць ад яе. НАВУЧЫЦЬ ГАРЮНЕ ЧУЖАЯ СТАРАНА. У чужой, невядомай краіне пазнаеш сапраўднае гора.
НЕ БУДЗЕМ ЖЫВЫ - ТАГДЫ ТОЕ I БУДЗЕ. Пакуль жывы, трэба нешта рабіць. НЕ ЖАЛЬСЯ НІ НА БОГА, НІ НА КОГА - КВАС ДЗЯЦЕЙ ПАЕЎ. Не трэба вінаваціць іншых, калі сам вінаваты. Гл. с. 89. НІ ЧЫТАЦЬ, НІ ПІСАЦЬ - НА КАРАЛЕЎСТВА САДЗЯЦЬ. Пра малаадукаванага чалавека, які займае вя-лікую пасаду. Гл. с. 179. НЯХАЙ ПРЫВЯЗАЎ. Пагроза ўпартаму. САЛОМЫ ВОЗ, А САХАРУ КУС. Пра нераўнавар-тасныя рэчы. Гл. с. 193. ТАГДЫ ТОЕ I БУДЗЕ *. Няма чаго хвалявацца на-перад. У ГУРЦЕ I КАША ЕСЦА. Калі робяць усе разам, сумесна, то і праца спорыцца. Гл. с. 203. У СКУПОГА ВОЗЬМЕШ, А Ў НЕТКІ НІКОЛІ. Калі ў яго няма, дык і нічога не возьмеш. Гл. с. 102. ХТО НА ГОЛА СЯДЗІЦЬ, ТОЙ НА ТАГО I ГЛЯ-ДЗІЦЬ. Гэтак адказваў цыган таму, хто шукаў сальнікі, на якіх сядзеў. ХТО ЎКРАЎ, ТОЙ ПРАЎ: БЫЛО ЛАВІЦЬ, А НЕ ПАЙМАЎ ЗА РУКУ, НЕ КАЖЫ - ЗЛОДЗЕЙ *. ЯКАЯ ЕДА, ТАКАЯ ХАДА. Як хто пад’еў, так і працуе. ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ Запісаў Г. I. Здановіч у 1879—1880 гг. Архіў Акадэміі навук Расіі, фонд 104, вопіс 1, адз. зах. 593, 650, 651, 653. Санкт-Пецярбург Здановіч Г. I. — асоба невядомая. ДА СВАЕ ДАМОЎКІ НЯМА АСТАНОЎКІ. Кожны спяшаецца хутчэй трапіць дамоў. ДОБРА ПСУ I МУХА. Калі няма лепшага, то добра і тое, што ёсць. Пра нязначны прыбытак, ежу і г. д. 3 СТРАЛЬЦА I МУЗЫКІ ГАСПАДАР НЕВЯЛІКІ. Паляўнічы і музыкант трацяць шмат часу на свае заняткі, таму бедныя. Гл. с. 40.
ЗДАЎСЯ НА ПРЫКАЗКІ, ЯК САБАКА НА ПРЫВЯЗ-КІ *. Хто-н. вельмі разышоўся ў падсмейванні з каго-н., за што можа быць пабітым. КАМУ СУДЖАНО, ДЫК НЕ РАЗГУДЖАНО. Каму што наканавана, не мінуць. МАЛОГА НЕ ПРЫБІРАЙ, А П’ЯНАГА НЕ ЧАСТУЙ. Малы хутка замурзаціць, п’яны — званітуе, вырве. МУЖЫЦКАЯ ГАЛАВА СТАРШІЙМА ОТ БАБСЬКОЙ. Мужык павінен кіраваць гаспадаркай. НА ПУЗЕ (ЧОРАВЕ) ШОЎК, А Ў ПУЗЕ (ЧОРАВЕ) ШЧОЎК. Калі бедны стараецца выглядаць багатым, шы-коўна апранаецца на шкоду свайму здароўю. Гл. с. 192. НА РАХМАНАГА БОГ НАНЁС, А СМЕЛЫ I САМ НАБЯЖЫЦЬ. Калі з ціхім што-н. выпадкова здарыцца, то рэзвы сам нарвецца. Гл. с. 64. НАБАЖНЫ, ЯК СВЯТОГО ЮР’Я КОНЬ *. Тупы, неразумны чалавек. НАВЕРСЕ ЯВОР, А Ў СЯРЭДЗІНЕ Д’ЯБАЛ. На вы-гляд добры, а па характару злы. НЕ ЗАЙМАЙСЯ 3 ДУРНЕМ, БО ЎМАРАЕШСЯ *. Не чапай дурня, бо зняславішся. НІ ХРЭСТОМ, НІ КАЛОМ ЯГО НЕ ВЫЖЫВЕШ. Пра надакучлівага, назойлівага, бессаромнага чалавека. НЯВОЛЯ ВЯЛІЦЬ I САПЛІВАГА ЛЮБІЦЬ: УТРОШ I ПАЦАЛУЕШ. Пра маладую, якая выйшла замуж за не-любімага. ПАТУЛЬ ХЛУСІЛА, ПАКУЛЬ КУСІЛА. Датуль зай-малася плёткамі, пакуль не запрасілі за стол. Гл. с. 158. РАБІ, НЯБОЖЕ, ТО I БОГ ПАМОЖЕ. Кажуць таму, хто скардзіцца на свой лёс. Гл. с. 85. РАЗДАЙСЯ, ГРАЗЬ, НАВОЗ ПАЎЗЕ *. Кажуць, калі міма праходзіць ганарысты чалавек. САВА ХОЦЬ СПІЦЬ, А КУРЭЙ БАЧЫЦЬ - ТАК I ВОР. Пра вельмі назіральнага чалавека. СВАТ ЕДЗЕ НА КАНІ, А ГУЛЬТАЙ - НА СЬВІНЬНІ. Павага да людзей залежыць ад іх заслуг, важнасці ў гра-мадстве. У ЛЮДЗЕЙ ПЫТАЙ, ДА I СВОЙ РОЗУМ МАЙ. Слухай парады, але рашэнне прымай сам.
У МЕЛЬНІКА АСТАЧА, А Ў ПАПА НЕТ ЗДАЧЫ. I той і другі ніколі нічога не вяртаюць. ШТО ЧЫРВОНА, ТО I ХОРАША, ШТО САЛОДКА, ТО I СМАШНА. ЯКАЯ ЦЯПЕР СОВЕСЦЬ? СОВЕСЦЬ ТОЛЬКІ I АСТА-ЛАСЯ Ў БОГА ДА Ў ЦЫГАНА НЯМНОГА. Калі раней людзі ў сваёй большасці не спакушаліся багаццем, нажы-тым несумленным шляхам, то зараз ідуць на непрыстой-ныя ўчынкі, страціўшы сумленне, якога засталося менш, чым, як жартавалі, у цыгана. ПРЫМАЎКІ БЕЛЬСКАГА ПАВЕТА Запіс невядомай асобы Рускае геаграфічнае таварыства: фонд XI, воп. I, адз. зах. 4. Санкт-Пецярбург Прыблізная дата запісу — сярэдзіна XIX ст. ВОРОН КРАЧЕ, А ЧЕЛОВЕК ПЛАЧЕ. Варона не мо-жа дабра накаркаць, толькі гора. ВОЎЧАЯ НАТУРА ДО ЛІСУ ЦЯГНЕ. Чалавека ўпар-тага, наравістага цяжка перавыхаваць. Гл. с. 26, 172. ЗДАРЫЛАСЯ БІДАКУ ХОЧ РАЗ НА РОКУ. Аднойчы і нечакана небараку пашчасціла. Гл. с. 44, 202. МОЛОДЫМ РОСЦІЦІСЯ, СТАРЫМ МОЛІЦІСЯ. Кожнаму сваё. НА ЧУЖЫ КАРАВАЙ ОЧЫ НЕ ПОРЫВАЙ, А О СВОІХ ДБАЙ. Не квапся на чужое. НЕ КРАКАЛА ВОРОНА Ў ГОРУ ЛЕТУЧЫ, А Ў ДОЛ ПОГОТОЎЮ. Хто не дасягнуў чаго-н. у маладосці, не дасягне ў старасці. Гл. с. 155. НЕ ЎВАЖАЙ НА УРОЖАЙ, СІЙ, ЖЫТО БУДЗЕ *. У любым выпадку рабі, нешта будзе. НЕХАЙ ТОЙ ПАДГАРАДЗІЦЬ, ШТО ЖЫТА РА-ДЗІЦЬ. Няхай той зробіць, хто ведае. ПОД ПЕЧЧУ РУБЕЖЫ, КОЛІ НЕ ЗНАЕШ, НЕ КА-ЖЫ. Калі не ведаеш чаго-н., не разважай.
ЯК СІРОТА ЖЭНІЦЦА, ТО I НОЧ МАЛАЯ, ЯК РАЗ-ГАВЛЯІЦЦА - ТО СЕРАДА, ТО ПЯТНІЦА. Кажуць, калі каму-н. не шанцуе, калі ўзнікаюць нечаканыя перашкоды ў якой-н. справе. Гл. с. 48. ПРЫКАЗКІ ЛЮДУ ВІЛЕЙСКАГА Запісаў М. Камінскі «ВіЫіоіека ІУагтжка», 1866. Т. 4, 5. 302—312 Камінскі Мсціслаў Адамаў (псеўд. Оіо^епез ХУіІегізкі; 1839—1868) — даследчык беларускага, літоўскага і польскага фальклору і этнаграфіі, публіцыст. Нарадзіўся у Вілька-мірскім павеце Віленскай губерні. 3 198 апублікаваных у «Варшаўскай бібліяшэцы» прыказак многія запазычаны са збораў Я. Чачота. Як станоўчае належыць адзначыць спробу збіральніка вытлумачыць паходжанне асобных пры-казак, іх значэнне і згрупаваць іх па прадметна-тэматыч-наму прынцыпу. А А ВОЎКУ ПАМОЎКА, А ВОЎК ТУТ. Пра таго, хто з’яўляецца ў той момант, калі пра яго гавораць. Гл. с. 12. Б БАБА 3 КАЛЁС, КАЛЁСАМ ЛЯХЧЭЙ. Калі хто-н. адмовіцца ад чаго-н., то ад гэтага таму, хто прапанаваў, будзе лепей. Гл. с. 171, 211. БАГАТЫ ДЗІВІЦЦА, ЯК ХУДЫ ЖЫВІЦЦА. Станоў-чая ацэнка жыццёвасці беднага. Гл. с. 19, 157, 242, 275. БАГАТЫМ ЧОРТ ДЗЕТКІ КАЛЫША. Багатаму заў-сёды шанцуе. Гл. с. 19. БАРЫСЕ, БАРЫСЕ, САМ БАРАНІСЕ. Не разлічвай на чужую дапамогу. БАЯЎШЫСЯ ВОЎКА, У ЛЕС НЕ ІЦІ. Калі баішся цяжкасцяў, не варта пачынаць што-н. Гл. с. 25. БЛІЗКО ВІДАЦЬ, ДА ДАЛЁКО ДЫБАЦЬ *. Не так і блізка што-н., як здаецца.
БЛІЗШАЯ САРОЧКА, ЯК КАБАТ. Свае інтарэсы важ-нейшыя за чужыя. Гл. с. 89. БОГ ВЫСОКО, ПАН ДАЛЁКО. Няма да каго звярнуц-ца за дапамогай, паскардзіцца на каго-н. Гл. с. 145. БОГ НЕ ЦЕЛЯ, ПОЗНАЕ КРУЦЕЛЯ. Чыё-н. махляр-ства выявіцца калі-н. Гл. с. 23. БОГАТЫ ЧЫ БУДЗЕМ, А ГАЛОДНЫ НЕ БУДЗЕМ. Кажуць, калі спадзяюцца на сярэдні дастатак, ураджай і г. д. БУДЗЕ КІЙ, ДА НЕ ТАКІ. Дачакаецца хто-н. большага пакарання за што-н. БЫЎ КОНЬ, ДА З’ЕДЗІЎСЯ *. Пра таго, хто састарэў ці страціў сілу, сваё былое значэнне. БЫЎ НА КОНЮ I ПОД КОНЕМ. Зведаў усё - і пе-рамогі і паражэнні. Гл. с. 24. в ВЕДАЎ БОГ, ШТО НЕ ДАЎ СЬВІНІ РОГ. Пра таго, хто мог бы ўжыць сваю ўладу, зрабіць шкоду каму-н. Гл. с. 25. ВОЛОС ДОЎГІ, УМ КАРОТКІ. Кажуць пра доўгава-лосага, калі той памыліцца. ВОЎК ДАРОГУ ПЕРАБЕГ. Прыкмета: Калі каму-н. спрыяла ўдача. ВОЎКА НОГІ КОРМЯЦЬ. Каб пракарміцца, трэба шу-каць заробку, а не сядзець на адным месцы. Гл. с. 25. ВОЛА З’ЕДУЦЬ, ЗАЙЦА ЗАБ’ЮЦЬ. Пры вялікіх вы-датках малы прыбытак. ВЫВЕЎ МРУКА 3 ЛЕСУ. Выклікаць жаданне ў па-нурага чалавека ўступіць у размову. ВЫЦАЛАПІЛАСЯ, ЯК ПАТАРОЧА. Вытрашчыць вочы. г ГАВАРЫЎ БЫ КАТОК, ДА ЯЗЫК КАРОТОК. У каго не хапае здольнасцяў да чаго-н. Гл. с. 172. ГАДКО З’ЕСЦЬЦЬ, ЖАЛЬ ПАКІНУЦЬ *. Кажуць пры выбары чаго-н. звыклага, але нявыгаднага. ГАЛОДНАМУ ХЛЕБ У ГАЛАВЕ. Галодны толькі і ду-мае пра яду. Гл. с. 28.
ГДЗЕ ДРОВЫ РУБЯЦЬ, ТАМ ТРЭСКІ ЛЕТУЦЬ *. У вялікай справе не бывае без страт, памылак, афяраў. ГДЗЕ КАРОТКА, I ТАМ РВЕЦЦА Калі ў чым-н. ашчадна, не шанцуе, то здараецца яшчэ большая бяда. Гл. с. 35. ГДЗЕ П’ЮЦЬ, ТАМ ЛЬЮЦЬ *. Не абысціся без страт у якой-н. справе. ГДЗЕ ЧОРТ НЕ ВОЙДЗЕ, ТАМ БАБУ ПОШЛЕ *. Гаворыцца пра хітрасці жанчыны, якая зробіць усё, дзе чорт не здолее. ГДЗЕ ЧОРТ НЯ АРАЎ, ТАМ СЕЯЦЬ НЕ БУДЗЕ *. Няхай так і будзе; варта рызыкнуць. ГОЛЫ РОЗБОЮ НЕ БАІЦЦА. Беднаму няма чаго губляць. Гл. с. 29. ГОЛЫ, ЯК БІЧ, ВОСТРЫ, ЯК МЕЧ. Бедны, але вынаходлівы на словы, дасціпны. Гл. с. 108, 223. ГОСЬЦЬ У ДОМ, БОГ У ДОМ *. Прыход госця -вялікая радасць і прыбытак дому. ГУЗ, ГУЗ, КАЛІ ЧУЖ, А КАЛІ СВОЙ, ТО НЕ РУШ. Свайго не чапай; не асмельвайся! д ДАГАНЯЎШЫ, НЕ НАЦАЛАВАЦЦА. Сілай не прыму-сіш палюбіць сябе. Гл. с. 173, 223. ДВУХ САРОК РАЗАМ ЗА ХВОСТ НЕ УТРЫМАЕШ. Калі возьмешся адразу за некалькі спраў, не дасягнеш поспеху ні ў адной. ДЗЕНЬ НАШ, ВЕК НАШ. Кажа, каму мала засталося жыць на гэтым свеце. ДЗЕТКІ ГАДАВАЦЬ, ТО ВЕК КАРАТАЦЬ. 3 дзецьмі прыходзіцца ўсё жыццё гараваць. ДЗЕТКІ ПАДРАСЛІ, ХАТКУ РАЗТРАСЬЛІ. Пра па-дзел, вялікія выдаткі бацькоў на дзяцей. ДЗЕЦКО ЗА РУКУ, МАТКУ ЗА ДУШУ. Пра чуйныя адносіны маці да свайго дзіцяці. ДЗІВ, ШТО Ў КАРАЛЯ ЖОНКА ХАРАША. Пра зусім натуральную рэч. Гл. с. 72. ДЗІЦЕЙ, ЯК БОБУ. У каго шмат дзяцей.
ДЗІЦЯ НЕ ПЛАЧЕ, МАЦІ НЕ ДОГАДАЕЦЦА. Пакуль не папросіш, не спадзявайся на дапамогу. ДО ПАРЫ ЗБАН ВОДУ НОСІЦЬ. Усяму прыходзіць канец. Гл. с. 32. ДОСЬЦЬ ТОБЕ РОД, ТЫЛЬКО НЕ РОБ. Е ЕШ, ДУРНЮ, 3 МАКАМ. Гаворыцца як пабуджэнне да чаго-н. непрыемнага. Гл. с. 38. 3 3 ПЕСЬНІ СЛОВА НЕ ВЫКІНУЦЬ. Нельга змяніць натуральнага парадку. Гл. с. 41. 3 ПРЫБЫТКУ ГАЛАВА НЕ БАЛІЦЬ *. Прыбытак ніколі не зашкодзіць. 3 ЧУЖОЙ КАБЫЛЫ ТРЭБА I Ў БАЛОЦЕ ЗЛЕСЦІ. 3 чым-н. чужым даводзіцца расстацца нават у самы нязруч-ны момант. Гл. с. 41. ЗА ДУРНОЙ ГОЛОВОЙ НОГІ ПРОПАДАЮЦЬ. За не-прадуманыя дзеянні прыходзіцца разлічвацца, паўторна рабіць што-н. Гл. с. 41. ЗА МАЁ ЖЫТО МЕНЕ ПАБІТО. Калі за чыё-н. дабро плацяць яму злом. Гл. с. 148. ЗАПЛАТА Ў КАТА, БЫЛЕ ДУША НЕ БЫЛА ГО-ЛАДНА *. Пры працы на першым месцы павінна быць ежа. ЗДАРЫЛОСЬ ЧЕРВЯКУ НА ВЕКУ. Аднойчы і не-чакана небараку пашчасціла. Гл. с. 44, 198, 227. ЗНАЮЦЬ ЕГО, ЯК ЛІХАГО ШЭЛЕГА. Добра ведаюць яго як ліхога чалавека. I 1 ВОЎК СЫТЫ, I КОЗЫ ЦЭЛЫ *. Кажуць, калі і для адных, і для другіх выгадна. I ДО МЯСА ТРЭБА СОЛІ НА ЗАКРАСЕ. Нават доб-рую рэч можна палепшыць нейкай дробяззю. Гл. с. 44. I 3 ПРОКОПОМ I БЕЗ ПРОКОПА, ТО ЎСЁ РАЎНО. Кажуць, калі няма карысці з каго-н.
к КАБЫЛА ЗДЫХАЕ, А ЗА ТРАВУ ХВАТАЕ. I ў цяжкім становішчы чалавек намагаецца нешта зрабіць. КАЛІ ВЕДЗЕЦЦА, ТО I НА ТРЭСКУ ПРАДЗЕЦЦА. Гаспадарліваму чалавеку шанцуе. Гл. с. 47. КАЛІ ЕСТ ХЛЕБ I ВОДА, ТО НЕ БЕДА (ТО НЕМА ГАЛАДА). Калі ёсць асноўныя прадукты харчавання, то жыць будзем. КАЛІ НЕ ПОП, НЕ ЎБЕРАЙСЯ Ў РЫЗЫ. Гавораць пра тых, хто ўмешваецца не ў свае справы; імкнецца зраў-няцца з больш паважанымі, чым сам, людзьмі. Гл. с. 49. КАЛІ РОБІШ У КУПЕ, ТО НЕ БОЛІЦЬ У ПУПЕ. Праца заўсёды бывае лягчейшай, калі выконваюць яе ўсёй грамадой. Гл. с. 196. КЕПСКО Ў МІНЬСКУ, ПАНЕ КОРЕНЕЎСКІ *. Усё было б добра, калі б не нейкая дробязь, якая аказалася вялікай. КЕПСКО, ПАНЕ ГРЕГОРЫ, ЦО ДАЛЕЙ, ТО ГО-РЫЙ. Кажуць пра чарговую непрыемнасць. Гл. с. 52. КРУЦІ - НЕ КРУЦІ, ТРЭБА ЎМЕРЦІ. Смерці не пазбегнеш. Гл. с. 54. КРУЧОНЭ СКОРО ЎРВЕЦЦА. Хітрага хугка раскрыюць. Гл. с. 142. КУКУ Ў РУКУ. Гэтак кажуць пра хабар. КУПІЦЬ - НЕ КУПІЦЬ, ПОТАРГАВАЦЦА МОЖНА. Удасца ці не ўдасца што-н., а паспрабаваць можна. Л ЛАСКАВОЕ ЦЕЛЯТКО ДЗВЕ МАТКІ ССЕ, А ГАРДОЕ НІ АДНОЙ. Хто ўсім дагаджае, той карыстаецца іх апе-кай, прыхільнасцю. Гл. с. 55. ЛЮБІ ЯК ДУШУ, ТРАСІ ЯК ГРУШУ. Любі, але будзь строгі, патрабавальны. Гл. с. 151, 191. М МАЙСТЕР 3 МІРА, ШТО ЦЯЎ, ТО ДЗІРА. Пра няўме-ку, які толькі псуе матэрыял.
МЕЛЕ ЯЗЫКОМ, ЯК ЦЕЛЯ ХВАСТОМ. Пра балбат-лівага, пляткара, пустамелю. МОЙ МІЛЫ ПАКОЮ, ДОБРЕ МНЕ 3 ТАБОЮ. Пра замілаванне родным домам, краем. Гл. с. 60. МУЖ ЛЮБІЦЬ ЖОНКУ ЗДАРОВУ, А БРАТ СЁСТРУ БОГАТУ *. Кожны зацікаўлены ў сваёй выгадзе. МУЖЫК ДУРНЫ, ЯК ВАРОНА, А ХІТРЫ, ЯК ЧОРТ *. Гаворыца як ацэнка хітрасці і праніклівасці мужыка, селяніна. Н НА ДУРНЯ БОГ ЛАСКАЎ. Дурню заўсёды шанцуе, яму даруецца. НА ЗЛОДЗЕЮ ЧАПКА ГАРЫЦЬ. Той, хто правіна-ваціўся ў чым-н., выдае сябе сваімі паводзінамі. Гл. с. 62. НА КОГО БОГ, ТО I ВСІ СЬВЯЦІ. Калі крыўдзяць чалавека, якому і так не шанцуе. Гл. с. 62. НА КОМ СКРУПІЦЦА, НА ТОМ ЗМЕЛЕЦЦА. Мен-шая бяда цягне за сабой большую. НА ПАХЫЛАЕ ДЗЕРЕВА I КОЗЫ СКАЧУЦЬ. Пакор-лівага чалавека ўсе крыўдзяць. Гл. с. 63. НА СТАРЕГО ПОЦЯХУШКІ, А НА ДЗІЦЯ РАСТУШКІ. Пакаранне павінна адпавядаць узросту і фізічнаму стану каральнага. НА ТЕБЕ, НЕБОЖЕ, ШТО МНЕ НЕ ЎГОЖЕ. Пра таго, хто вызваляецца ад чаго-, каго-н. непатрэбнага. Гл. с. 63. НА ЧЫЕМ ВОЗКУ ЕДЗІШ, ТЕГО ПЕСЕНКІ СЬПЕ-ВАЙ. Мусіш дагажаць таму, ад каго залежыш. Гл. с. 64. НАД СЕРАТОЮ БОГ 3 КАЛІТОЮ. Кажуць, калі бед-наму пашанцуе ў чым-н. Гл. с. 64, 154, 177. НАКРЫЎСЯ, ЯК ЛІСІЦА ХВАСТОМ. Пра крыва-душніка. НАШТО НАМ ГЕТЫ ПІСТОЛЕТЫ, КАЛІ СТРЕЛЯЦЬ НЕ УМЕЕМ. Кажуць пра рэчы, якія непрыгодны для ўжытку. НЕ АДЗІН ГАЎРЫЛА Ў ПОЛАЦКУ *. Не адзін ён такі разумны. Хто- ці што-н. не з’яўляецца адзіным прад-метам размовы.
НЕ БУДЗЕШ КРАДЛ, НЕ БУДЗЕШ ЯДЛ. Не ўкраў-шы, не пражывеш. НЕ БЫЎШЫ КУМАМ, НЕ ПІЦЬ ПІВА. Кажуць пра тых, якія набылі капітал, знаходзячыся на якой-н. пасадзе. НЕ ВЕЛІК ПАН, ПЕРАЛЕЗЕШ САМ. Калі сам мо-жаш, не прасі іншых. НЕ ГЕТО ПАНЫ, ШТО ГРОШЫ МАЮЦЬ, АЛЕ ШТО БОГА ЗНАЮЦЬ. Аб прыстойнасці. НЕ ДАЙ БОГ, ШТОБ МУЖЫК ПАНОМ БЫЎ. Пра тых, хто злоўжывае сваім становішчам. Гл. с. 66, 192. НЕ ДАЎ БАЦЬКА ЧАПКІ, НЕХАЙ УШЫ МЕРЗ-НУЦЬ *. Кажуць пра непаслухмяных дзяцей. НЕ ЗАРЫЎШЫ НЕНДЗЫ, НЕ МЕЦЬ ПЕНЕНДЗЫ. НЕ КАЖЫ ГОП, КАЛІ НЕ ПЕРАСКАЧЫЎ *. Не лі-чы што-н. зробленым, пакуль не давёў справу да канца. НЕ КАЙСЯ РАНО ЎСТАЎШЫ, НІ МАЛАДО ОЖЕ-НІЎШЫСЯ *. Адказ таму, які лічыць што-н. заўчасным. НЕ ПЛЮЙ У ВАДУ, ЧАСАМ ПРЫЙДЗЕШ НАПІЦ-ЦА. Не рабі непрыемнасці іншаму, бо пазбавішся яго падтрымкі. Гл. с. 73. НЕ ПОШМАРОВАЎШЫ, НЕ ПОЕДЗЕШ. Без хабару не даб’ешся жаданага прыбытку. Гл. с. 184. НЕ РАДЗІСЯ КРАСНЫ, ДА ШЧАСНЫ. Пра перавагу шчасця над прыгажосцю. Гл. с. 67. НЕ РАДЗІЎ МАК, ПЕРАБУДЗЕМ ТАК. Калі лічаць што-н. не вельмі важным. НЕ СТРЫЖЕНО, А ГАЛЁНО *. Пра спрэчку мужа і жонкі. НЕ ФІРУГУЙ, ГРЫШКО. «Не фанабэрся, Грышка», так казаў наваградскі шляхціц свайму фурману. НЕМА ТЕЙ ХАТКІ, ШТОБ НЕ БЫЛО ЗВАДКІ *. У кожнай сям’і бываюць сваркі. НІ ДО БОГА, НІ ДО ЛЮДЗЕЙ. Ні да чаго не здатная жонка і інш. Гл. с. 258. НІ ЧЫТАЦЬ, НІ ПІСАЦЬ, НАЎГАД ВЕДЗЕЦЬ. Калі маладасведчанага на высокую пасаду ставяць. Гл. с. 155. о ОВЕЧКУ СТРЫГУЦЬ, А БАРАН ДРАЖЫЦЬ. Калі ка-раюць аднаго, то для другога гэта папярэджанне. Гл. с. 17.
п ПАВОЛІ ЕДЗЕШ, ДАЛЕЧЕ СТАНЕШ. Чым менш паспешлівасці ў якой-н. справе, тым лепш. ПАКУЛЬ БАГАТЫ ЗБЕДНЕЕЦЬ, ТО БЕДНАГО ЧОРТ ВЕЗЬМЕ. Пра бяспраўнае становішча беднага перад бага-тым. Гл. с. 77. ПАКУЛЬ СОНЦЕ ЎЗЕЙДЗЕ, РАСА ВЫЕСЬЦЬ ОЧЫ. Пакуль дачакаешся чаго-н., прыйдзецца перанесці шмат гора, і будзе ўжо позна. Гл. с. 77. ПАЦЕХА, ЯК РАЖОН. Кажуць пра таго, хто цешыц-ца без прычыны. ПЕРВЕЙ БОГ СТВАРЫЎ ПАЛЬЦЫ, ЯК ВІДЕЛЬЦЫ *. Кажуць, калі якую-н. ежу ў час яды ямчэй браць рукамі, чым відэльцам. ПЕРЕД НЕВАДОМ РЫБЫ НЕ ЛАВІ *. Не прадракай сабе якой-н. карысці. ПЛАЧЕ, ЯК О ДЗЕВІЧ ВЕЧОР. Упадаць у роспач, успомніўшы маладосць. ПОШЛІ ЎСЕ Ў КАМЫШ. Гэтак кажуць пра тых, каго паслалі за чым-н., а тыя доўга не вяртаюцца. Гл. с. 80. ПРЫДЗЕ КАЗА ДО ВАЗА, БУДЗЕ СЕНА ПРАСІЦЬ, А Я КАЗУ КІЁМ. Кажуць сяляне, калі ім адмаўляюць у чым-н. Гл. с. 84. ПРЫНЕСІ, БОЖЕ, ГОСЬЦЯ, ТО I ГОСПОДАР РО-ЖЫВІЦЦА *. Прыход госця — радасць для гаспадара, пры-бытак. ПРЫПОМНІЛА БАБА ДЗЕВІЧ ВЕЧОР *. Адказ таму, хто ўспомніў даўно мінулае. П’ЯНІЦЬІ ДОБРА I КАПЛЯ. Кажуць пра ашчаднага, хто і малым даражыць. Гл. с. 85. с САБАКА БРЕШЕ, А ДВАРАНІН ЕДЗЕ. Кожны сваё робіць, не звяртаючы ўвагі на тое, што гавораць, на людскія плёткі. Гл. с. 240. СВАЯ СЯРМЯЖКА НЕ ЦЯЖКА. Клопаты пра сябе прыемныя, бо не абцяжарваюць. Гл. с. 89.
СВОЙ СВОЕГО ПОЗНАЎ I НА ПІВО ПАЗВАЎ *. Пра тых, якія здружыліся і дзейнічаюць заадно. СЕДЗІЦЬ, ЯК ЗАЯЦ У ЖЫЦЕ. Сядзіць у бяспечным месцы. СЕМ СЁЛ, АДЗІН ВОЛ I ТОЙ ГОЛ. Гэтак кажуць насмешліва пра навакольныя ўбогія вёскі. СКАЧЫ, ВРАЖЭ, ЯК ПАН КАЖЭ. Кажуць, калі му-сіш рабіць тое, што загадвае ўладны чалавек. Гл. с. 181. СКРЫВІЎСЯ, ЯК СЕРАДА НА ПЯТНІЦУ *. Глядзіць з вялікім незадавальненнем. СЛАВЕН БУБЕН ЗА ГАРАМІ. Прывабным здаецца тое, што знаходзіцца дзесьці далёка. Гл. с. 92. СЛЕПОМУ ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ. Пазбаўляючы чалавека аднаго, Бог адорвае яго іншым: сляпы мае добрую памяць. СЫТЫ ГАЛОДНАМУ НЕ СПОГАДАЕ. Пра таго, хто не спачувае іншым, не хоча разумець чыіх-н. патрэб, жа-данняў. Гл. с. 95, 134, 162, 182. т ТО НЕ БАНКЕТ, КАЛІ ПРЫНУКІ НЕТ. Народны звычай запрашаць гасцей да яды. ТРЕБА ЖЫЦЬ, ЯК НАБЕЖЫЦЬ. Трэба прыстасоў-вацца да розных абставін. Гл. с. 99. У У СТРАХА ОЧЫ ВЕЛІКІЕ. Спалохаўшыся, чалавек перабольшвае небяспеку. Гл. с. 103. УЛЕЗ ТАК, ШТО НІ ЎЗАД, НІ ЎПЕРОД. Трапіць у безвыхаднае становішча. Гл. с. 164. УСЮДА ДОБРА, А ДОМА НАЙЛЕПЕЙ *. Пра замі-лаванне да роднага кута. X ХАВАЕЦЦА, ЯК САБАКА АД МУХ. Надта дбайна, рупліва хаваецца ад каго-н. ХІТРО, МУДРО, 3 НЕВЕЛІКІМ КОШТЕМ. Гэтак кажуць пра тых, хто несумленным шляхам набыў вялікую маёмасць.
ХОЦЬ БЕДА, ТО ГОЦ. Пра таго, хто скача, нягледзя-чы на бяду, не бядуе, не журыцца. ХОЦЬ ЕМУ КОЛ НА ГАЛАВЕ ЧЕШЫ. Пра гарэзлі-вага, упартага, няўступчывага чалавека. ХОЦЬ ЗА ВАЛА, БЫЛЕ Ў ДОМУ НІ БЫЛА. Пра дзяў-чыну, якую хутчэй хочуць выдаць замуж. Гл. с. 108. ХОЦЬ ЗАПАЛІ, ТО НЕ ТРЕСЬНЕ *. Нічога няма, пуста. Пра чалавека, які не вельмі абяцае. ХТО БОГАТ, ТОЙ МНЕ БРАТ *. 3 сяброўства з бага-тым можна атрымаць карысць. ХТО ПЫТАЕЦЬ, ТОЙ НЕ БЛУДЗІЦЬ. Пытаючыся, даведаешся пра ўсё, што трэба. Гл. с. 112. ХТО ЦІХО ХОДЗІЦЬ, ТОЙ ГУСТО МЕСІЦЬ *. Не заўсёды жвавасць характару з’яўляецца прыкметай доб-рага працаўніка або працаўніцы. Хто робіць спадцішка. ц - ЦІ ДАЎ Я ТАБЕ, БАБКО, ГРОШ? - ДАЎ, ПАНЕ *. ЦЯРПЁН — СПАСЁН. Хто працерпіць да канца, ака-жацца ў выйгрышу. ч - ЧАГА, ЧОРЦЕ, У БОЛОЦЕ СЕДЗІШ? - БО ПРЫ-ВЫК *. Кожнаму мілы свой куток. ЧЕМ ДАЛЕЙ У ЛЕС, ТЕМ БОЛЕЙ ДРОЎ. Чым да-лей разгортваюцца падзеі, тым больш узнікае цяжкасцяў, нечаканасцяў, перашкод. Гл. с. 33. Ш ШМАРУЙ МУЖЫКА САЛОМ, А ЁН ДЗЁГЦЕМ СЬМЕРДЗІЦЬ *. Нічым не змяніць прыроды мужыка, селяніна. ШТО ГАЛАВА, ТО РОЗУМ. Кожны мяркуе па-свой-му, не так, як іншыя. Гл. с. 185. ШТО 3 ВОЗУ СПАЛО, ТО ЎЖЭ ПРОПАЛО. Што страчана, згублена, таго не вернеш. Гл. с. 119.
ШЧОБ Я ПАНОМ БЫЎ, ТОБЫМ НІЧЭГО НЕ РА-БІЎ, ТОЛЬКО НА ПЕЧКІ ЛЕЖАЎ I САЛОНІНУ ЕЎ. Мара селяніна. я ЯЗЫК I КІЕВА ДОПЫТАЕЦЦА. Пытаючыся, пра ўсё даведаешся, усё знойдзеш. Гл. с. 123. ЯК КУКНЕШ, ТАК I ОДЗВЕЦЦА. Ад нас часта за-лежыць наша прызначэнне. Гл. с. 124, 169, 186. ЯК ПЕРЕНОЧУЕШ, ТО БОЛЕЙ ПАЧУЕШ. Раніцай на свежую галаву ўсё праясніцца. Гл. с. 186. ЯК ПОСЬЦЕЛЕШСЯ, ТАК I ВЫСЬПІШСЯ *. Вынік справы залежыць ад таго, як да яе ставішся. ЯКІ Б ГЕТА БЫЎ КРУК, ШТОБ ВЫПУСЬЦІЎ 3 РУК. Дасканалая характарыстыка права мацнейшага: крук не выпусціць з рук. ПРЫКАЗКІ ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ Запісаў I. Заслаўскі Рускае геаграфічнае таварыства, фонд XI, воп. 1, адз. зах. 18, Санкт-Пецярбург Асоба Заслаўскага I. — невядомая. ДВА БУДЗЬКІ НЕ РОБЯЦЬ ВЯСНЫ. Адзінкавыя прыкметы не сведчаць пра існаванне з’явы. Гл. с. 15. ДОТЫ ЛІСІЧКА ВОЮВАЛА, ДОКІ Ў ЛАПКУ НІ ЎПАЛА. Краў, пакуль не схапілі. КОЛІСЬ ГРЫБ, БРАЦЕ, МУСІШ У БОРШЧ МА-ШЕРУВАЦІ. Калі ўзяўся за справу, даводзь яе да канца, нясі ўвесь цяжар. Гл. с. 139. КОЛІСЬ РАК, ТО ЛЕЗЬ У САК. ‘тс’. ЛЕПШ АДЗІН ГРОШ ЗАПРАЦАВАНЫ, ЯК ТРЫ ДАРАВАНЫХ. Заробленае працай сваіх рук даражэй за дармавое, хоць і большае. ПІЎ ДОБРАДЗЕЙ ДО ДОБРАДЗЕЯ, А ЗЛОДЗІ ДО ЗЛОДЗЕЯ. На роўных правах, як роўныя.
ХТО БОГАТЫ, МАЕ ЛАТЫ, А ХТО БЕДНЫ, ДЗЕРЫ ЛАТЫ. У адрозненні ад багатага бедны шмат працуе фізічна. ЯКА МУКА, ТАКІ ХЛІБ. Рысы характару дзеці пе-раймаюць ад сваіх бацькоў. ЯКА ПРАЦА, ТАКІ ГРОШ. Кожны мае тое, што заслужыў, зарабіў. ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ ПАЛЕССЯ 3 фонду Я. Ляцкага Пушкінскі дом (Інстытут рускай літаратуры АН Расіі), фонд 163. Санкт-Пецярбург Ляцкі Яўген Аляксандраў (1868—1942) — гісторык ру-скай літаратуры, даследчык беларускага фальклору і этна-графіі, удзельнік фальклорных экспедыцый на поўнач Расіі, Паволжа, на Беларусь (Палессе) і інш. Нарадзіўся ў Мінску, скончыў Маскоўскі універсітэт (1893). Пасля каст-рычніцкага перавароту жыў у Празе, выкладаў у Карла-вым універсітэце. Шматлікія рукапісныя калекцыі захоў-ваюцца ў Інстытуце рускай літаратуры (Пушкінскі дом) АН Расіі. Толькі некаторыя з іх увайшлі ў ягоную кнігу «Матэрыялы для вывучэння творчасці і побыту беларусаў. I. Прыказкі, прымаўкі, загадкі» (М., 1898). Змешчаныя ні-жэй калекцыі запісаны на Палессі. У МАЗЫРСКІМ ПАВЕЦЕ ЗАПІСАЎ НАРОДНЫ НАСТАЎНІК А. К. СЕРЖПУТОЎСКІ Фонд 163, адз. зах. 630 Сержпутоўскі Алесь Казіміраў (1864—1940) — беларускі фалькларыст і этнограф, правадзейны сябра Інбелкульта (1925). Нарадзіўся на Случчыне. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1884) і Пецярбургскі археала-гічны інстытут (1904). Працаваў настаўнікам народных вучэльняў на Мазыршчыне і Случчыне (1884—1893), дзе запісваў беларускія прыказкі і прымаўкі. У 1908 г. падрых-
таваў да друку зборнік беларускіх прыказак з слоўнікам (збераглася толькі частка яго), за што атрымаў малы зала-ты медаль Аддзялення этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства, а таксама зборнік «Беларускія прыказкі і пры-маўкі, запісаныя ў Мазырскім павеце» (1912). А АБЖОХСЯ НА МОЛОЧКУ, ТАЙ НА ВОДУ ДЗЬМУ-ХАЕ. Хто аднойчы пацярпеў няўдачу, зрабіўся празмерна асцярожным. Гл. с. 18. АГЛЕДЗЕЎСЯ ЛЯХ, ШТО ГАЎНО Ў ГОЛОВАХ. Ка-жуць пра таго, хто запознена адумаўся. АДЗІН УСЁГО СЬВЕТУ НЕ ЎБЕРЕШ. Пра чалавека прагнага, хцівага. АДНА ДАЧКА НЕ СТОІЦЬ I ПЕТАЧКА. Адна дачка ў сям’і — пястуха, нядбайніца. АСЕННЯМУ ДОЖДЖУ I БАБІМ СЛЁЗАМ НЕ ВЕР. Восеньскі дождж, як і бабіны слёзы, — зацяжны і пусты. Б БАБА ПЕША - КАБЫЛЕ ЛЕХША. Калі хто-н. пакіне каго-н. або адмовіцца ад чаго-н., то будзе лепей. Гл. с. 171. БАГАТАМУ ДОБРЭ КРАСЬЦІ: ЕСЬЦЬ К ЧАМУ ПРЫКЛАСЬЦІ *. БЕДА - НЕ БЕДА, КАЛІ Е ХЛЕБ ДА ЛЕБЕДА. Кажуць, калі яшчэ нешта ёсць з ежы, то можна пра-жыць. Гл. с. 165. БЕДА БАЧЫЦЬ, БЕДА ЧУЕ, ГДЗЕ СІРАТА НАЧУЕ. Пра пакутлівае жыццё сіраты. БЕЗ НАЧЕНЯ I ВОШЫ НЕ ЗАБ’ЕШ. Без неабход-ных прылад справы не зробіш. БЕСТЫЖАЕ ВОКА ДЫМУ НЕ БОІЦЦА. Гавораць пра бессаромнага чалавека. Гл. с. 95. БОГ 3 ПУГОЮ НЕ СТАІЦЬ - ЯК ХОЧЭШ, МО-ЖАШ ЖЫЦЬ. Поўная свабода дзеяння. БРАДЗЯГА - УСЯМУ СВЕТУ ЗНЕВАГА, А СВО-ЛАЧ - ЦАРУ ПОМАЧ.
в ВЕК ЛЮБІЦЬ НЕ ЛЮЛЬКУ, ДЫ ТУЮ СКУРЫЦЬ. Пражыць век без узаемнасці. ВЕК СМАЧНА НЕ ПЕРЭЕСЦІ, ХОРАША НЕ ПЕ-РЭХОДЗІЦЬ. У жыцці ўсякае здараецца — і добрае і бла-гое. Гл. с. 26. ВЕЛЬМІ ВЕЛІКІ ПАН, ШТО МАЕ ЧОРНЫ КАП-ТАН. Добрае адзенне яшчэ не паказчык годнасці чала-века, кажуць з іроніяй. ВІНАВАТА ХАТА, ШТО СПЕСЬЦІЛА ІГНАТА. Зваль-ваць з вінаватага на невінаватага. Г ГАЛОДНЫ КУМ I РЭДЗЬКУ ХРУМ. Галодны чала-век надта непераборлівы. Гл. с. 28. ГЛЕДЗІ СЯБЕ, ТАЙ БУДЗЕ 3 ЦЯБЕ. Калі будзеш клапаціцца пра свой дабрабыт, то хопіць на жыццё. ГОЖЕ ЯБЛЫЧКО, ДА Ў СЯРЭДЗІНЕ ЧЭРВЯК. Пра знешне прыгожую, але хворую дзяўчыну. ГОСЦЬ ПОЗІРАЕ НЕ НА СТОЛЬ, А НА СТОЛ. Госць чакае пачастунку. ГРАМАДА — ГАЎНЯНАЯ РАДА. Зборышча людзей з рознымі думкамі, поглядамі не можа прыняць талковае рашэнне, адзіны, узгоднены план дзеяння. ГРЭХ У МЕХ, А СПАСЕНЬНЕ Ў ТОРБУ, ХТО КА-ЖЭ ГРЭХ, ТАГО Ў МОРДУ *. Ужываецца як адмоўная рэакцыя на слова «грэх» у выказванні суразмоўцы. д ДАЛЁКА МАРУШКА - ЦВЁРДА ПАДУШКА. Калі няма паблізу любай. ДОБРА П’ЯНІЦЫ I КАПЕЛЬКА. Жартам кажуць пра гаспадарлівага чалавека, які і малым даражыць. Гл. с. 85. ДОЎГІ ЯЗЫК, ЯК У ЖАЎНЫ. Гэтак кажуць пра балбатуна і плеткара. Гл. с. 123. ДУРНІ КЕПСКА ЖЫВУЦЬ: ДУРНЯ I Ў ЦАРКВЕ Б’ЮЦЬ. Дурня і ў прысгойным месцы не шануюць. Гл. с. 38.
Е ЕСЦІ - ЕШ, ХОЦЬ ТРЭСНІ, ДА Ў КІШЭНЮ НЕ БЯРЫ. Не злоўжывай гасціннасцю, так прыгаворваюць, запрашаючы есці. ЕСЦЬ - РАЗАЙДЗЕЦЦА, НЕМА - ОБЫЙДЗЕЦЦА. Пра чалавека абыякавага, непатрабавальнага; як ідзе, так ідзе. ЕСЦЬ ДЗЕД — БУДЗЕ I ОБЕД. Варта толькі пачаць, а далей справа пойдзе; на дзяды ўсяго поўна, многа розных страў. Ж ЖМЕНЯ ДА ЖМЕНЯ, ТА БУДЗЕ ПОЎНАЯ ВЕРЭ-НЯ. Сабраўшы чаго-н. патроху, атрымаеш нешта значнае. ЖУПАН - НЕ ПАН, СЕРМЯГА - НЕ ЗНЕВАГА. Шляхціц — не пан, а селянін — не валацуга. 3 ЗА ПЕРЭБІРАЧКУ ДАЕ БОГ ГОРАЧКУ. Пра пера-борлівага, якога чакае няўдача. Гл. с. 227. ЗА ПОКЛОНЫ ДАЦЬ (ДОСТАЮЦЬ) ШЫРОКІЕ ЗА-ГОНЫ. Пакорлівасць прыносіць якую-н. выгаду. ЗА РАМЕНЧЫК I ЖАЛЕЗЦО МУЖЫК ПОВЕСІЎСЯ. Гаворыцца насмешліва пра сквапнага чалавека, скнару. ЗАБЫЎ, ХАМА, ТОЙ ЧАС, ЯК У НАС СВІНЬЕ ПАС. Напамін няўдзячнаму чалавеку. ЗНАЕЦЦА, ЯК СВІНЬЯ НА ПЕРЦЭ. Нічога не разу-мее, ні ў чым не разбіраецца. I I ЗЯЦЮ I ДАЧЦЭ, ЯК САКАЛУ НА РУЦЭ, А СЫНУ I НЯВЕСЦЫ, ЯК ЖУКУ НА ТРЭСЦЫ. Бацькі неадноль-кава адносяцца да сваіх родных і блізкіх. I КОЛОДА ЖАНА, КОЛІ БОЧКА ПШОНА. Кожны можа згатаваць, калі ёсць з чаго. Гл. с. 43, 228.
КАБ ЗНАЎ, ДЗЕ ПАВАЛІШСЯ, ТАК БЫ СЕЎ. Гэтак шкадуе чалавек, што быў неабачлівы ў сваіх дзеяннях. Гл. с. 45, 228. КАБ УМЕЛІ ГОРЭВАЦЬ, А ПАНАВАЦЬ НАВУЧЫМ-СЯ. Указваць лягчэй, чым выконваць якую-н. працу. КАРАСЬ ЛЮБІЦЬ ГРАЗЬ. Кожны любіць тое, што яму найбольш блізкае, дарагое. КОЛІ БОГ ДАСЦЬ, ТА Й У ОКНО ПОДАСЦЬ. Калі пашанцуе, то ўдача сама прыйдзе. Гл. с. 46. КОЛІ НЕ НАЕЎСЯ - НЕ НАЛІЖЕШСЯ. Калі не паспеў зрабіць што-н. за большы тэрмін, не нагоніш за кароткі. Гл. с. 49. КОЛІ НЕ ХОЧЭШ ПЛАКАЦЬ, МАЦІ, ТО НЕ ПЕ-СТУЙ ДЗІЦЯЦІ. 3 пестуноў выходзяць абібокі. КОЛІ РОДЗІЎСЯ ГРЫБКОМ, ТО ЛЕЗЬ У КОРОБКУ. Калі ўзяўся за што-н., даводзь справу да канца. Гл. с. 139. КОЛЬКІ СМАКУ, ТОЛЬКІ ГРАХУ. Калі адначасова і смак і грэх. КОМУ ГОРАЧА, КОМУ БОЛЯЧА, ХТО ПЛАЧЭ, А ХТО СКАЧЭ. ‘тс’. КОМУ КВАС ДА ПОТАНЦЫ, А КОМУ АЛАДКІ ДА БЛІНЦЫ. ‘тс’. КОМУ КЛОПОТНО, А ПАНУ ПОЛОТНО. Пра са-цыяльную няроўнасць людзей. Гл. с. 51. КОРЧМА БЛІЗКО, ПЕРЭЛАЗ НІЗКО - ЯК ТУТ НЕ ПОЙЦІ. Калі цяжка ўтрымацца ац чаго-н. спакуслівага. л ЛЕПШ ГОРЭВАЦЬ, ЯК ЦІВУНАВАЦЬ. Лепш быць нікім, чым нагляднікам і падхалімам. ЛЕПШ ЗЕМЛЮ КАРПАЦЬ, ЯК ТАК ПАНАВАЦЬ, ШТО ХЛЕБА НЕ МАЦЬ. ЛІХІ СОБАКА НЕ БРЭША, А МОЎЧКІ КУСАЕ *. Небяспечны той чалавек, які дзейнічае спадцішка. ЛІХОЕ Ў ВОДЗЕ НЕ ТОНЕ I Ў ОГНЕ НЕ ГОРЫЦЬ. Благое ніколі не прападзе.
ЛІХО-ЦІХО, ДОБРА НЕ ЧУВАЦЬ, ТАК ЧАГО ЯШЧЭ СКАЗАЦЬ. Нічога асаблівага. Жартаўлівы адказ на пытанне: «Што новага?» ЛЮЫШ СПАЦЬ, ЛЮБІ I СЛАЦЬ. Любіш смачна ўжываць, любі працаваць. ЛЯНІВЫ РОБІЦЬ, РОБІЦЬ ДАЙ НЕ КОНЧАЕ, А СКУПЫ ПЛАЦІЦЬ, ДА НЕ ЗАПЛАЧАЕ. м МАЛО ЕШЧЭ ГОРА МЕЛІ, КОЛІ БАЦЬКАЎ ХЛЕБ-СОЛЬ ЕЛІ. На бацькавым карку ў дзяцей бесклапотнае жыццё. МАЛО ХЛЕБА - БУДЗЕМ КАЛАЧЫ (БЛІНЦЫ) ПЯ-ЧЫ ДА ЕСЦІ. Жартаўлівы адказ на нястачу чаго-н. у гас-падара. МАЦІ^ А МАЦІ, ПОДАЙ ЛАПЦІ (...) - ПОЙДУ ХЛОПЦАЎ ЛОВІЦЬ. Іранічна, калі хлопцы не заляцаюц-ца да дзяўчыны. МОЙ БАЦЬКО НІКОМУ НЕ ВІНАВАТЫ: У ОД-НОГО ЎЗЯЎ, ДРУГОМУ ОТДАЎ. Жартуюць з таго, хто ўсё жыццё пазычае. МУЖЫК П’Е, ЯК У ЛЕЙКУ ЛЬЕ, А ЯК ПРЫ-ДЗЕЦЦА ПЛАЦІЦЬ, ТО ЯК СВІНЬЯ ГЛЯДЗІЦЬ *. Пра беспрабуднага п’яніцу, вечнага даўжніка. МУЖЫЦКОЕ ЗДОРОЎЕ, ЯК ПАНСКАЯ ХВОРОБА. На лёгкае недамаганне, панскую хваробу мужык не звяртае ўвагі. МУХА НЕ ЗАПАРУХА. Кажуць, калі муха трапіць у ежу. Гэта, маўляў, не пашкодзіць. Н НА КОНЦЫ ЯЗЫКА КІЕЎ СТОІЦЬ. Пытаючыся, пра ўсё даведаешся, знойдзеш. Гл. с. 123. НА НОЗЕ ЧОБОТ СКРЫПІЦЬ, А Ў ГОРШКУ ТРАС-ЦА КІПІЦЬ. Кажуць насмешліва пра небагатага чалаве-ка, які любіць модна прыбірацца. Гл. с. 191. НАКОРМІ I НАПОЙ, ТО БУДЗЕ ВОРОГ ТВОЙ. Нярэдка людзі за дабро плацяць злом.
НАХІЛІСЯ, ПОКЛОНІСЯ, ТАЙ ХЛЕБА НАЕСІСЯ *. Папрацуеш — заробіш на хлеб. НЕ ВЫТКАН ЕШЧЭ ТОЙ ПЛАТОК, ШТОБ ЗАВЯ-ЗАЦЬ СВЕТУ РАТОК *. Нікога не прымусіш маўчаць, не казаць тое, што каму-н. не падабаецца. НЕ ГОНІСЯ ЗА ВЕЛІКІМ, БО Й МАЛОЕ ЗГУБІШ. Калі паквапішся на што-н. значнае, не даб’ешся поспеху ў малым. НЕ ЗА ТОЕ МАЦІ ДОЧКУ БІЛА, ШТО ХЛОПЦА ПАЛЮБІЛА, А ЗА ТОЕ БІЛА, ШТО ДЗВЯРЭЙ НЕ ЗА-ЧЫНІЛА. Калі робіш што-н. недазволенае, сарамлівае, зачыняй дзверы. НЕ ПЛЮЙ (...) У ЛУЖУ, БО ПРЫДЗЕЦЦА (ЗАХО-ЧАШ) 3 ЯЕ ВОДУ ПІЦЬ. Не рабі нікому непрыемнас-цяў, бо ў будучым пазбавіш сябе падтрымкі. Гл. с. 73. НЕ ХОЗЯЙСТВО НАЖЫЎ, ШТО ГРОШАЙ ЗАСЛУ-ЖЫЎ. Гаспадарка — надзейны, трывалы капітал, грошы — часовы. НЕМА ГОРШАЙ РЭЧЫ, ЯК РОЗУМ ОВЕЧЫ. Горш за ўсё быць разумова абмежаваным. НЕМА ДОЛІ - НЕМА ШЧАСЦЯ. НОВОЕ СІТКО НА КОЛОЧКУ ВІСІЦЬ, А СТАРОЕ ПОД ЛАВОЮ ЛЕЖЫЦЬ. Малады чалавек ці новы прад-мет карыстаецца большай павагай, чым усім вядомы. Гл. с. 71. НУ ДА НУ! ПАКУЛЬ У ДУГУ СОГНУ. Дэспат ласка-вы з прастаком, пакуль не возьме яго ў свае рукі. о ОБОДУ КОЛОДКІ НЕ ОПЕРЭДЗІЦЬ, ШТО ЁН СКОРЭЙ БЕЖЫЦЬ. Вобад звязан з калодкай сваёй асно-вай, таму яе не апярэдзіць. Так і той, хто залежыць ад каго-н. ОВАД ТОЛЬКІ НАПУЖАЕ, А ВОЛ СКОРЭЙ ЯРМО ЛОМАЕ. Малое можа пашкодзіць і вялікаму. ОКА НЕ НАСЫЦІШ, ПАКУЛЬ ЗЯМЛЁЮ НЕ НА-СЫПЛЕШ. Пакуль не памрэ чалавек, яму ўсё мала. ОСЫ ПЛЯСТРЫ ЛЕПЯЦЬ, ДЫ МЕДУ НЕ НОСЯЦЬ. Пра безвыніковую працу.
ОСЬ ТОБЕ, ВОЎЧЕ, ОВЕЧЫЕ СЛЁЗЫ *. Кажуць, калі помсцяць каму-н. ОТ ОЖЭНІЎСЯ, БЫ ДУРЭНЬ 3 ПЕЧЫ ЗВАЛІЎСЯ. Жаніцьба не дапускае паспешлівасці і памылак. ОТ ПОКЛОНУ СПІНА НЕ БОЛІЦЬ. Адабрэнне па-корлівага, ветлівага чалавека. ОЧЫ НЕ СХЛУСЯЦЬ: ПРАЎДУ СКАЖУЦЬ. Лепш за ўсё ўбачыць самому. «ОЙ» I «АЙ» НЕ ДАДУЦЬ КОРОВАЙ. Пры дапамозе слоў і гукаў, хваляванняў нічога не зробіш. П ПА-БАГАТА НЕ КУСАЙ (НЕ КАЎТАЙ), А ТО ЎДА-ВІШСА. Прагнасць да дабра не давядзе. ПАПАЎСЯ, ЖУЧОК, У ПАНСКУЮ РУЧКУ. Кажуць, калі хто-н. трапіў у складанае, непрыемнае становішча. ПЛАЧА ГУМНО БЕЗ ГОСПОДАРА, А ХАТА БЕЗ ГОСПОДЫНІ *. Без гаспадара няма парадку ў гумне, без гаспадыні — у хаце. ПОКІНУЎ ЗЕМЕЛЬКУ I СОШКУ, ТО БЕРЫСЯ ЗА ТОРБУ I РАСОШКУ *. Не працуеш на сваёй гаспадар-цы, пойдзеш жабраваць. ПОКУЛЬ ДО ПАНА, ТО ПОДПАНКІ ДУШУ ВЫ-МУЦЬ. Пакуль паскардзішся высокаму начальству, пад-началеныя давядуць. Гл. с. 233. ПРЫШОЎ НЕ ЗВАНЫ - ІДЗІ НЕ П’ЯНЫ (НЕ ПХАНЫ). Не хадзі туды, куды цябе не запрасілі, бо вер-нешся ні з чым. Р РАНО ПТУШЭЧКА ЗАПЕЛА, КАБ ЯЕ КОШЭЧКА НЕ З’ЕЛА *. Зараней не радуйся, бо невядома яшчэ, чым усё кончыцца. РОБОТА ЧОЛОВЕКА КРАСІЦЬ (ЛЕЧЫЦЬ). Праца ро-біць чалавека высакародным, здаровым. Гл. с. 86, 218, 292. РОБОТЫ ПОВЕН СВЕТ *. Працы ўсюды хапае. РУПЬ - НЕ ДЗЕНЬГІ, А ЖЫД (МУЖЫК) - НЕ БРАТ. Дробязнае і няпэўнае мала чаго варта.
РЫБА НЕ ЖЫВЕ БЕЗ ВОДЫ, А ЧОЛОВЕК БЕЗ БЕДЫ. РЭМЯСЛА ЗА ПЛЕЧАМІ НЕ НОСІЦЬ. Набытае ра-мяство не абцяжарвае, не гняце. Гл. с. 86, 185, 217, 292. с САЎКА ЗРОБІЎ, САЎКА I З’ЕЎ. Кажуць, калі чыё-н. рашэнне адразу выконваецца. СВОЯ СЕРМЯЖКА НЕ ВАЖКА. Сваё заўсёды больш прыемнае, чым чужое. Гл. с. 89. СЕРМЯГА - НЕ ЗНЯВАГА, А ЖУПАН - НЕ ПАН. Селянін не валацуга, а шляхціц не пан. СЕРЦЭ - НЕ КОРЧМА: УСЯГО НЕ ПРЫМАЕ. Не прымусіш кахаць сябе каго-н. СКАЧЫ, ВРАЖЭ, ЯК ПАН КАЖЭ. Калі хто-н. му-сіць рабіць тое, што загадвае ўладны чалавек. Гл. с. 181. СО СВОІМ ДОБРОМ ЗА СТОЛОМ. Калі прыходзяць у госці з прыносам. СТАРАСЦЬ - НЕ РАДАСЦЬ, А ГОРБ - НЕ КА-РЫСЦЬ. Кажуць са шкадаваннем, калі ўспамінаюць свой пажылы ўзрост. Гл. с. 93. СТАРЫ, ЯК МАЛЫ: ШТО БАЧЫЦЬ, ТО ПРОСІЦЬ. Пад старасць чалавек дзяцінее, робіцца капрызным. Т ТАДЫ ГОСЦЯ ПОВАЖАЮЦЬ, ЯК РЭДКА ЗА СТОЛ САЖАЮЦЬ. Паважаюць чалавека тактоўнага, не назойлі-вага, не надакучлівага. ТАДЫ СКАЖЭШ ГОЦ, ЯК ВЫСКАЧЭШ. Не лічы што-н. зробленым, пакуль не давядзеш справу да канца. Гл. с. 205. ТОЛЬКІ КАМЕНЬ НЕ РОСЦЕ, НЕ ГНІЕ. Усё ў све-це расце, старэе, псуецца. У У ГОСЦЯХ ДОБРА, А ДОМА ЛЕПШ. Кажуць, калі збіраюцца ісці дамоў з гасцей. Гл. с. 100.
У ЛЮДЗЕЙ ГУЛЯКА, А ДОМА СОБАКА. Пра чала-века з кепскай славай у народзе. У ОЧЫ ЛІСОМ, А ЗА ОЧЫ БІСОМ *. У прысугнасці ліслівіць перад кім-н., а ў яго адсутнасці лае, насміхаецца. У ПУГЛІВОГО РОЗУМ У НОГАХ. Баязлівец, пера-большваючы небяспеку, уцякае. У РЫБАКА ГОЛЫЕ БОКА, ДА ОБЕД СЫТЫ, А Ў СТРЕЛЬЦА ДЫМ ГУСТЫ, ДА ОБЕД ПУСТЫ: ЁН ПУК I 10 ГРОШЭЙ 3 РУК. Рыбак больш удачлівы, чым па-ляўнічы. УСТУПІ ДУРНЮ - БОГ ВЕКУ ПРЫБАВІЦЬ. Не чапай дурня — здароўе зберажэш. Гл. с. 106. X ХОДЗІЦЬ ЖЫДОК ХОДАРЭМ ПЕРЭД ПАНОМ ХВЁДАРЭМ. Пра падлізу, які завіхаецца каля каго-н. ХОЦЬ БЕЛЫ СНЕГ, ДА ХОЛОДНЫ. Выгляд чаго-н. здараецца абманлівым. Гл. с. 189. ХТО ВОРОЖЫЦЬ, ТОЙ ГОЛОВОЮ НАЛОЖЫЦЬ. Варажба лічыцца заганай, грахом. ХТО ГНЕЦЦА, ТОГО I ГНУЦЬ. Хто паддаецца, таго і прыгнятаюць. ХТО ЗЕВАЕ, ТОЙ ЮХУ ХЛЕБАЕ. Няўважлівы, някемлівы часта пакутвае. ХТО ЎКРАЎ: АБЫ КАНЦЫ Ў ВОДУ СХАВАЎ *. Для злодзея важна, каб не засталося слядоў, доказу зла-чынства. Гл. с. 165. ц ЦІХАЯ ВОДА БЕРЭГІ РВЕ. Ціхі чалавек здольны на рашучыя, неспадзяваныя дзеянні, учынкі. Гл. с. 167. ЦЫГАН ПОПУ НЕ ТОВАРЫШ. Людзей, розных па сацыяльным становішчы, цяжка аб’яднаць. Гл. с. 172. Ч ЧЫСТА, ГЛАДКА, ЯК МАЗНІЦА. Кажуць з іроніяй пра брудную, непрыемную з выгляду жанчыну.
ш ШАНУЙСЯ САМ, КОЛІ ХОЧАШ, КАБ ДРУГІЕ ША-НОВАЛІ. Паводзь сябе стрымана, прыстойна, і людзі бу-дуць цябе паважаць. ШТО ДЗЯК, ТО П’ЯНІЦА. Сярод служыцеляў царквы сустракаецца нямала п’яніц. - ШТО Ж ТЫ, МУЖЫК, ВЯЗЕШ? - ДРОВЫ, ПА-НОЧКУ. - ЯКІ Ж Я ПАН? - НОС НІЗКІ, ЛОБ СЛІЗКІ, БАЧНО, ШТО ЛІЗАЎ ПАНСКІЕ ПОЛУМІСКІ - ОТ I ПАН. Жарт з панскага паслугача, падпанка. ШТО ШАВЕЦ, ТО ХРАНТ; ШТО ЛАКЕЙ, ТО РО-ЗУМНІК; ШТО ХУРМАН, ТО ХВАНАБЕРЫЯ; ШТО КУХАР, ТО ПАН. Кожны мае свае прафесійныя звычкі, схільнасці да пераймання каго-н. Я ЯК ГУКНЕШ, ТАК I ОБЗОВЕЦЦА. Як сам адносіш-ся да каго-н., так і да цябе адносяцца. Гл. с. 124. ЯК НА ДУШЫ, НІКОМУ НЕ КАЖЫ. Ні з кім шчыра не дзяліся сваімі думкамі. ЯК НІ КРУЦІ - ТРЭБА ЎМЕРЦІ. Смерці ніхто не пазбегне. Гл. с. 54. ЯК ПРЫ ТАБЕ - БОГ ТАБЕ, А ЯК АД ЦЯБЕ - ДУХ 3 ЦЯБЕ. У прысутнасці хто-н. хваліць каго-н., а завочна лае таго ж. ЯК РОБІЛІ ДЗЕДЫ, ТРЭБА I НАМ УСТУПІЦЬ У IX СЛЕДЫ. Трэба ісці шляхам папярэднікаў. ЯК ЧУЮЦЬ, ТАЙ НОЧУЮЦЬ. Спыняюцца там, дзе адчуваюць нейкую выгаду. Гл. с. 151. ЯК ШАНЦУЕ, ТА Й У ЛАПЦЯХ ТАНЦУЕ. Гаворыц-ца пераважна пра беднага, якому неспадзявана пашанца-вала ці павінна пашанцаваць. Гл. с. 51, 176, 271. ЯКІ ЦЕСЛЯР, ТАКІ КЛІН, ЯКІ БАЦЬКА, ТАКІ СЫН. У дзецях паўтараюцца рысы характару бацькоў. Гл. с. 127, 128.
ПРЫКАЗКІ Г. ПЕТРЫКАВА Запісаны 15.06.1932 г. невядомай асобай Пушкінскі дом (Інстытут рускай літаратуры АН Расіі), фонд 163, адз. зах. 1106. Санкт-Пецярбург ЖАНКІ - НЯ ЛЮДЗІ, КОЗЫ - НЕ ТАВАР. Як жан-чыны сярод людзей, так і козы сярод рагатай жывёлы, лі-чацца малазначнымі. ЗАРОБЛЯЦЬМЕ I ПРОДАВАЦЬМЕ I НЕ ДБАЦЬМЕ. Жыць добра, у дастатку. МАМКА МІЛА, ЯК ЖОПКУ МЫЛА *. Маці тады патрэбна была, калі клапацілася пра дзіця. НАКУШАЎСЯ, ЯК ГЭП. Наеўся, як шавец, якога запра-шалі ў свой дом багатыя для вырабу абутку на ўсю сям’ю. ПЕНЬ РАСЬЦЕ ВЫШЭ ШЧЫКА. Кажуць, калі не-далёкі чалавек выхваляецца чым-н. ТАК ОТДАЙ ФАЙТОН ЗА ЯЧНУЮ ЛУСТУ ХЛЕБА. Памяняць вялікае і добрае на малое і горшае. У РЫБАКА ГОЛЫЕ БОКА, А ОБЕД ПАНСКІ. Рыбак многа працуе, таму і мае ўлоў. У СТРАЛЬЦА ДЫМ ГУСТЫ, А ОБЕД ПУСТЫ *. Па-ляўнічы пры шматлікіх выдатках часта застаецца ні з чым. ЦЮХА ДА МАЦЮХА I БРАТ КОЛУПАЙ. Пра няво-пытных і абыякавых да ўсяго людзей. ЯК ГРАЗЬ, ДЫК ШАВЕЦ КЛАДЗЬ. У непагадзь патрэ-бен добры абутак, таму ў гэты непагодлівы час шавец высо-ка цаніўся. Усяму свой час, усё адбываецца тады, калі трэба. ПРЫКАЗКІ ВЁСКІ ГАЛУБІЦЫ ПЕТРЫКАЎСКАГА РАЁНА МАКАРЫЦКАГА СЕЛЬСАВЕТА Запісаны невядомай асобай 21,06.1932 г. Пушкінскі дом (Інстытут рускай літаратуры АН Расіі), фонд 163, адз. зах. 1106. Санкт-Пецярбург БЫЎ - СТО ГОД ЖЫЎ, А ЯК ПОМЁР, ЯК АДЗІН ТЫДЗЕНЬ ЖЫЎ. Жыццё кожнаму здаецца недаўгавечным.
ВОЎЛЫ ДОБРЫЯ - ЗДОРОЎЯ, ЖОНКА ЗЛАЯ -БЕЗГОЛОЎЯ. Добрая гаспадарка прыносіць сям’і здароўе, а шалапугная жонка — бесталач. ДОКОСІЎСЯ ДО ГРАД, ТО КОСЕЦ I РАД. Выказван-не радасці ў сувязі з заканчэннем якой-н. цяжкай работы. ЗАРОБЛЯЎ У МЕСЯЦ СЕМ РУБ[ЛЕЙ] I ХАПАЛА НА ЦАРСКІЕ ОБОРОТЫ. Атрымаць добры прыбытак у выніку гандлёвых дзеянняў. КІСЕЛЬ ДО ГУМНА, А КУЦЬЯ ДО ПОЎДНЯ. Куцця звычайна густая, таму з’еўшы яе, будзеш сыты да паўдня, а кісель — толькі на некалькі крокаў — як да гумна дайсці. НЕВЯЛІКІ ВУЧОНЫ, АЛЕ РУКІ МЫЕ. Пра чалавека акуратнага, які трымаецца парадку. У ГУМНЕ КОЛХОЗНІКІ ПОСТАВІЛІ СОХІ, то кол-ХОЗ УЖО НЯ ПЛОХІ. Значыць, будуць араць трактарамі, атрымаюць багаты ўраджай. ПРЫКАЗКІ, ПРЫМАЎКІ I РУСКІЯ ПЕСНІ ДАДАТАК Запісаў Жагота Паўлі ў Кобрынскім павеце Ягелонская бібліятэка, сігн. 5390/11. Кракаў Паўлі Жагота (1814—1892) — польскі гісторык і этно-граф, у маладосці прысвяціў сябе славянскай фалькларыс-тыцы. Пехатою абышоў Галіцыю, Украіну, Заходнюю Бе-ларусь, дзе збіраў песні, паданні, казкі, прыказкі, прымаўкі. У архіве Ж. Паўлі, які захоўваецца ў Ягелонскай бібліятэ-цы ў Кракаве, знаходзяцца матэрыялы, сабраныя вучоным пад час экспедыцый па Брэстчыне і Гродзеншчыне. АБЫ БАЛОТА, А ЧОРТЫ БУДУТ. Дастаткова зручных умоў, каб шкодніку нарабіць шкоды. АД СПАСА ДАЙ РУКАВЫЦІ ДО ПАСА. Паварог лета на восеньскія халады. АДКЛАД НЕ ІДЗЕ В ЛАД. Гл. с. 15. БЕЗ ГОСПОДАРА ТОВАР ПЛАЧЭ. ВАРВАРА ЗАВАРЫТ, МЫКОЛА ЗАГВОЗДЫТ. На Вар-вару звычайна бывае слота, хлюпота, а на Міколу — маразы.
ВОСЕНЬ КАЖЭ: Я УРОЖУ, ВЯСНА КАЖЭ: А Я ПОГЛЯЖУ. ГОЛЫ ЯК БІЧ, А ОСТРЫ ЯК МЕЧ. Бедны, але вы-находлівы на словы, дасціпны. Гл. с. 108, 201. ДОГОНЫВШЫ, НЕ ЦЕЛОВАТЫСЯ. Сілай не пры-мусіш сябе палюбіць. Гл. с. 201. КОЛЫ НА ГРОМНІЦЮ ПІВЕНЬ НЕ НАП’ЕЦЦА ВОДЫЦЫ, ТО НА ЮР’Е ВОЛ НЕ НАІСТСЯ ТРАВЫЦІ. Ад грамніцаў да канца зімы застаецца адзін месяц, і пе-вень павінен з лужыны напіцца. МАЙ - ВАЛАМ ДАЙ, САМ НА ПІЧ УЦЯКАЙ. МЛЫН МЭЛЕ - МУКА БУДЭ, ЯЗЫК МЭЛЕ - БЕ-ДА БУДЭ. НА ПАНСКУЮ МУДРОСТ МУЖЫЦКАЯ ХЫТРОСТ. НІ ПАЛЯК, НІ РУСКІ - ДУРАК БЕЛАРУСКІ. ПОКРОВА УСЮСЬКО ПОХОВА. Пакроў пакрые зямлю ці сняжком ці лістком. ХОЧ ЗА ВОЛА, АБЫ В ДОМУ НЕ БЫЛА. Пра дзяў-чыну, якую хочуць хутчэй выдаць замуж. Гл. с. 108. БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПРЫКАЗКІ ВЁСКІ КАПЫЛЬ СЛУЦКАГА ПАВЕТА МІНСКАЙ ГУБЕРНІ Перапісаны Марыеўскай ад прэзідэнта Міхала Цыпрыньскага Цікавага Этнаграфічны музей у Кракаве, сігнатура 696 А А ВЫП’ЕМ ПА КІЛІШКУ, ЖЕБЫ БЫЛО ЛЕПЕЙ КРЫШКУ, А ВЫП’ЕМ ПА ДРУГОМУ, НЕ БУДЗЕ ЛЕ-ПЕЙ КОМУ. Лішняе, асабліва выпіўка, заўсёды аказваец-ца шкоднай, пагаршае стан чалавека. А ПА МАЕЙ СМЕРЦІ НЯХАЙ БЯРУЦЬ ХОЦЬ ЧЭР-ЦІ. Пра вельмі абыякавага чалавека. Гл. с. 79. АБЫ НА МЕНЕ МЕСЯЦ СВЯЦІЎ, ТО Я СЕРЫХ 3 КАЛОМ ПАБІЎ. Пра выключна спрыяльныя ўмовы ў якой-н. справе, добрыя абставіны.
АБЫ ПАТРАКАЧЫ, ТО БУДЗІЦЬ ПАСЛУГАЧЫ. Калі сам падтрымаеш каго-н., то і той дапаможа табе. АГЛЕДЗЕЎСЯ ЛЯХ, АЖ СТАІЦЬ У НАГАХ *. Пра не-чаканы прыход смерці. АД БОГА АДПРАШУСЯ, АД ЧАРТА АДБАРАНЮ-СЯ — НІКОГДА НЕ БАЮСЯ. Пра хвалько, занадта сама-ўпэўненага чалавека. АД БОГА ЗАБЫТЫ, АД ПАНА ПАБІТЫ. Пра няўда-лага бедака, якому не шанцуе ў жыцці. АЛЕ Ж ДАЎ, КАБ ТАК НАВАСАДСКІМ САБАКАМ ДАВАЎ. Пра скнару, надзвычай скупога чалавека. АМЕН, ЯК У ГРУДЗЯХ КАМЕНЬ. Пра прадсмярот-ны стан чалавека. АНІ ЕЎШЫ, АНІ ПІЎШЫ, СКАЧЫ, ДУРНЮ, АША-ЛЕЎШЫ. АПУХА ДАРАЖЫ КАЖУХА. Футравая абшыўка па краях адзення. АПШЫЎСЯ Ў РАДНО ДА I ПУСЦІЎСЯ Ў АДНО. Не быць у суладнасці, не стасавацца з кім-, чым-н., не гарманіраваць. АСНОВА КЕПСКА, АЛЕ МАЙСТАР ДОБРЫ. Здоль-ны майстар і з любога матэрыялу здольны зрабіць доб-рую рэч. Б БАГАТАМУ ЧОРТ ГРОШЫ НЯСЕ. Багаты ўсякімі хітрыкамі, несумленнымі ўчынкамі атрымлівае выгаду ў якой-н. справе. Гл. с. 19. БАГАТАМУ ЧОРТ У КІШЭНЮ СЕРА. Багатаму ў яго махлярстве дапамагаюць несумленныя людзі. Гл. с. 19. БОЛЬКА БАЛЮЧА, ДА МАНЮЧА. Пра тое, што праходзіць. БЫВАЎ НА ЛАВЕ I ПАД ЛАВАЙ, НА ВОЗУ I ПАД ВАЗКОМ. Кажуць пра таго, хто перанёс у жыцці і гора і радасць, хто бываў у складаных сітуацыях. Гл. с. 24. БЯДА БЯДУ ПЕРАБУДЗЕ, АДНУ СКІНЕ, ДЗЕСЯЦЬ БУДЗЕ. За адной бядой часта прыходзіць наступная, яшчэ горшая за папярэднюю. Гл. с. 16, 279.
в ВЕДАЎ БОГ, ШТО НЕ ДАЎ СВІННІ РОГ, АБЫ СВЕТ. Гавораць пра таго, хто, атрымаўшы ўладу, злоўжывае сваім становішчам. Гл. с. 25. ВОЧЫ ВЫШЭЙ ЛБА НЕ ГЛЯДЗЯЦЬ. Праз сілу, звыш сваіх магчымасцяў нічога не зробіш. Гл. с. 144. ВЫБІРАЎ 3 ГУРТУ, ДАЙ ВЫБРАЎ КУРТУ. Пра таго, хто памыліўся ў выбары нявесты, жонкі пасля доўгага пе-рабору. Гл. с. 174. ВЯЛІКІ КУСОК РОТ ДЗЯРЭ (РЭЖА). Кажуць, калі робіцца што-н. непасільнае. Малаш: Вялікі кусочык дзярэ раточык. Янушкевіч: Вялікі кусок дзярэ і раток. Гл. с. 144. г ГАВАРЫЎ БЫ КАТОК, ДА ЯЗЫК КАРАТОК, ГА-ВАРЫЛА Б КОШКА, ДА ЯЗЫКА ТРОШКА *. Няма чаго казаць у сваё апраўданне. ГАВЯДА ГНЕЦЦА, ГНЕЦЦА, А ГАСПАДАР НЕ ВЕ-ДАЕ, КУДЫ ДЗЕЦЦА. Кажуць, калі ўзнікаюць цяжкасці з жывёлай у гаспадарцы. ГАЎ! ДАЙ ЗУБАМІ СЦЯЎ. Пра таго, хто не можа нічога сказаць у свой бок. ГДЗЕ КАПАЧЫ КАПАЛІ, ТАМ I ГРОШЫ ПРА-ПАЛІ. Праца без вынікаў. Параўн.: Дзе трапачы трапалі, там і грошыкі прапалі. Пра трапачоў ільну, якія там і пра-пілі заробленыя грошы. ГДЗЕ ФЭСТ, ТО 1 Я ТАМ ЕСТ. Пра гультая, абібоку, які любіць толькі папагульваць, быць на вялікіх зборы-шчах людзей. Гл. с. 36. ГНОЙ ТВОЙ I ХЛЕБ КРОЙ. Калі працай сваіх рук зарабіў што-н., то і карыстайся гэтым. «ГОЛЫ, УБЯРАЙСЯ!» - «НЕ ПАДПЯРАЗАЎСЯ». Ка-жуць так перад адыходам жартам таму, у каго мала рэчаў. Гл. с. 29. ГОРШ ЛІХА НЕ БУДЗЕ. Кажуць пра таго, хто трапіў у цяжкае становішча.
ГРЭХ МЯНЕ МУЧЫЦЬ I ПАЦЕРЫ ЎЧАЦЬ. Кажуць пра чалавека, які стараецца пакінуць у баку, забыцца пра свае несумленныя, нядобрыя ўчынкі, паводзіны нейкімі адцягненымі размовамі, малітвамі. д ДАБРО ТОЕ, ШТО МІНУЛАСЯ. ДАВАЙ ГАВЯДАМ ДА КАЛЯД ЕСЦЬ, А ПА КАЛЯ-ДАХ, ШТО ЕСТ. ДАВАЙ РУКАМІ, А АДБІРАЙ НАГАМІ. За пазыча-ным каму-н. часам доўга прыходзіцца хадзіць, каб вярнуць. Гл. с. 173. ДАЙ БОГ, КАБ ПАРАСЯ ПЕРАМЯНІЛАСЯ Ў КА-РАСЯ. Пажаданне лепшага ў жыцці. ДАПУСЦІ, БОЖА, МАКАВЫМ НЕЎРАЖАЕМ I КУ-РАЧЫМ УПАДКАМ. Пажаданне, каб не адбылося чаго-н. горшага. ДАРОГА НЕ СПІЦЬ. I ў начы заўсёды хто-н. сустрэ-нецца. Гл. с. 33. ДЗЕ ЎСРЭХ, ТАМ ЖЫТА МЕХ. Дзе зробіш уклад, там атрымаеш прыбытак. ДЗЕЎКА МАТКАЮ КРАСНА. Клапатлівая матка заў-сёды клапоціцца пра сваю дачку, дапамагае ёй ва ўсім; таму дзеўка заўсёды прыбраная, дагледжаная. ДЗЯКУЙ, БРАТКО, ШТО ІГРАЎ КАРАТКО. Пра на-даедлівага чалавека, які празмерна надакучае нецікавымі размовамі, марочыць галаву. ДОБРА П’ЯНІЦЫ I КАПЕЛЬКУ. П’яніца выпівае ўсё да дна. Кажуць і пра гаспадарлівага чалавека, які не па-кідае на полі ніводнага каласка. Гл. с. 85. ДОБРЫ ТЫЯ ЗУБЫ, ШТО КІСЕЛЬ ЕЛІ, ДОБРЫ ТЫЯ ВОЧЫ, ШТО НА НАС ГЛЯДЗЕЛІ. Пра тое, што не патрабуе намаганняў у якой-н. справе. ДРАВІЦА - ПУСТАЯ ДАЙНІЦА. Дравіца - карова першацёлка, якая дае мала малака. Пра што-н. малака-рыснае. ДУРЕНЬ САБАКА НА СВОЙ ХВОСТ БРЭШЫЦЬ. Пра таго, хто не разумее сутнасці сваіх учынкаў.
Е ЕЛІ, ЕЛІ ВОШЫ ДЫ I ЗАЧАЛІ ГНІДЫ. Пра чалавека заняпалага, неахайнага. Ж ЖЫВОМУ ЧАЛАВЕКУ БОГ СПОСАБ ДАЕ. Жывы чалавек тым ці іншым чынам прыстасоўваецца да жыццё-вых умоў. 3 3 ГУСТОГА КУСТА ЯГАДА ПУСТА *. Параўн.: Пасееш рэдка, будзе рэпка, пасееш густа, будзе пуста. 3 ДАРОГІ ХЛЕБА НЕ НАЕСЦІСЯ. Толькі папраца-ваўшы на полі, можна абагаціцца, а не на дарозе. ЗА ДУРНЕМ I БОГ *. Дурням заўсёды шанцуе. ЗА ПЕРАБЕРАЧКУ ДАСЦЬ БОГ ГАРАЧКУ. Той, хто доўга перабірае, памыляецца. Гл. с. 175, 213. ЗАСЕКІ НЕ ВЫСЫХАЮЦЬ, ДА ВЫМАКАЮЦЬ. Ка-жуць, калі гаспадар прапівае зярно. ЗДАРЫЛАСЯ НАШАМУ ЦЯЛЯЦІ. Аднойчы і неча-кана і бедаку пашанцавала. Гл. с. 202. ЗДАРЫЛАСЯ ЧАРВЯКУ НА ВЯКУ. ‘тс’. Гл. с. 202. ЗДАЎСЯ НА ПРЫКАЗКІ, ЯК ЧОРТ НА ПАДВЯЗКІ. Пра з’едлівага, схільнага да едкіх, зласлівых насмешак, ядавітага чалавека. Гл. с. 197. ЗІМОЙ З’ЕМ ХЛЕБ I 3 СВІНЁЙ, А НАМ НА ЛЕТА ПАТРЭБНЫ. Кажуць, каб быць ашчадным у ежы: калі цяжка працуеш летам, трэба лепш пад’есці, чым зімой. ЗНЁС ЧОРТ ПА ЯГАДЗЕ - АБОЕ РАБОЕ. Пра лю-дзей аднолькавых па сваіх адмоўных якасцях. Гл. с. 170. I I КОНЬ ЧЭРАЗ СІЛУ НЕ СКОЧЫЦЬ. Праз сілу цяжка зрабіць што-н., перамагчы сілай у барацьбе, узяць верх, перасіліць. I НА НАШЫ КАНАПЕЛЬКІ ПРЫЛЯЦЯЦЬ ВЕРА-БЕЛЬКІ. Калі-н. і мы спатрэбімся, і нам калі-н. пашанцуе, прыйдзе ўдача.
I НАША КУРАЧКА ЗЯРНЯТКА ЗНАЙШЛА. Бывае, што і бедаку пашанцуе. Гл. с. 201. I НЯЎМЕКА СПЯЧЭ, КАЛІ МУКІ СЦЯЧЭ. Калі ёсць з чаго рабіць, то і няўмека зробіць. Гл. с. 48, 175, 213. I ПЕВЕНЬ НА СВАІМ СМЕТНІКУ СМЕЛ. У сваім доме чалавек адчувае сябе гаспадаром, паводзіць сябе ўпэў-нена, смела. Гл. с. 177. I Ў АНУЧЫ ГРОШЫ ВЯДУЦЦА. I ў беднага чалавека бываюць немалыя грошы. Звычай захоўваць грошы ў анучы. ІВАН ЗАРАБІЎ, ІВАН З’ЕЎ. Хто рабіў, той і пака-рыстаўся вынікамі сваёй працы, атрымаў узнагароду і аса-лоду за праробленае. к КАБ ТАКІМ ГАЛАСКОМ ХЛЕБ ПРАСІЎ. КАБ ТУЛАЛЁНКІ НЕ ПАШЛІ Ў ГАЛЁНКІ. Папярэ-джанне, каб чалавек не схуднеў, каб тулава не зрабілася кволым, як галёнкі. КАГО ЛІХА КРАСІЦЬ?! КАЛІ Б ВЕДАЎ, ШТО ПАВАЛІШСЯ, ТО Б СЕЎ. Га-вораць так, калі здараецца няшчасце, і пацярпеўшы шка-дуе пра сваю неабачлівасць, якую можна была б прадухі-ліць. Гл. с. 45, 214. КАЛІ БАГАТ, ТО МОЙ БРАТ, КАЛІ ЎБОГ, СТУПАЙ ЗА ПАРОГ. Калі перавага аддаецца багатаму. КАЛІ БОГ ДАСЦЬ, ТО НЕ КАЎШОМ, КАЛІ ЎТНЕ, ТО НЕ НАЖОМ *. Бог многа дае, але і моцна карае. КАЛІ БОГ НЕ ДАСЦЬ, СВІННЯ НЕ З’ЕСЦЬ. Гэтак адказваюць на пагрозу слабых або нікчэмных людзей, калі ўпэўнены, што пагроза не здзейсніцца. КАЛІ ВЕРАЦЬ, НЕ ЗНЕВЕРАЙСЯ, НЕ ВЕРАЦБ, НЕ ПРЫСЯГАЙСЯ. Не злоўжывай даверам, а таксама не на-вязвайся таму, хто не верыць табе. КАЛІ ГРЫБНА I РЫБНА, ТО НЕ ХЛЕБНА. КАЛІ ДОБРА, ТО СВЯКРОЎ, А ЯК КЕПСКА, ТО ПСЯ КРОЎ. Калі ўсё добра, то сябра і радня, а калі не, то і не хачу знацца з табой. КАЛІ ЕСЦЬ, ТО I НАГАМ ЧЭСЦЬ, ЯК НЯМА, ТО I ГУБА ЖАДНА. У дастатку чалавек да ўсяго здатны, а ў нястачы ні да чога; калі многа, то і пад нагамі валяецца.
КАЛІ ЛЮБІШ ЗДАРОВАГА, ЛЮБІ I ХВОРАГА. КАЛІ МАЕШ - РАЗЫЙДЗЕЦЦА, КАЛІ НЕ МАЕШ -АБЫДЗЕЦЦА. КАЛІ НА ПОЛІ ГНОЙ, ТО НА ГАВЯДЗЕ ЛОЙ. Калі ўраджай, то і скаціна дужая. КАЛІ НЕ ВЯДЗЕЦЦА, ТО I КУРЫЦА НЕ НЯСЕЦ-ЦА. Калі не шанцуе, то ва ўсім не шанцуе. КАЛІ ЎРОДЗЯЦЬ ГУРОЧКІ, ТО БУДЗЕ ХЛЕБ ГОРКІ. КАМЕДЫЯ - НЕ СКРЫПКА, БЯДА - НЕ ДУДА: ПІШЧЫЦЬ, НЕ ІГРАЕ. Кожная рэч адыгрывае сваю функ-цыю: бяда цісне чалавека, а дуда толькі іграе. КАМУ ПЕЦЬ, ЯК НЕ КУРАМ *. Іранічна пра курэй, якім нечага рабіць, як пець; так і пра людзей, якім ад лодарнічання застаецца займацца пустымі справамі, якія мала іх тычацца. КАМУ Ў ГАЛАВУ ЗОЙДЗЕ, ТО БЕЗ ПАСАГУ НОЙ-ДЗЕ. Пра таго, каго апанавала неадчэпная думка; каб яе здзейсніць, можа афяраваць усім. КАРОСТА НЕ НАПАСЦЬ, ТОЛЬКІ МУЧЫ, СПАЦЬ НЕ ДАСЦЬ. КЕПСКА, КАЛІ 3 АДНОЙ КАДУШКІ I ХЛЕБ I ГА-ЛУШКІ *. Блага, калі з аднаго і таго ж матэрыялу робяц-ца розныя рэчы. На галушкі патрабуецца лепшая мука, а на хлеб — горшая. КЕПСКІ МАЙСТАР, ШТО ХВІНТЫ ДА БОТАЎ КРУ-ЦІЦЬ. Іранічна пра няўмеку, які робіць не так, як трэба. КОЖНАЯ КУРЫЦА ПАД СЯБЕ ГРАБЕ. Кожны імкнецца абагаціцца. Гл. с. 53. КРАДЗЁНАЕ ЛЫЧКА РАМЕНЧЫКАМ АДДАЕЦЦА. За крадзенае будзе пакаранне. КУРАВЫЯ ВОЧЫ ДЫМУ НЕ БАЯЦЦА. Пакугніку, які многа нацярпеўся, нічога ўжо не страшна; а таксама пра бессаромнага чалавека. Гл. с. 252. л ЛАСКА - НЕ КАЛЯСКА, СЕЎШЫ, НЕ ПАЕДЗЕШ *. Іранічна пра таго, хто некаму дагаджае за ласку; добрыя адносіны яшчэ нічога не вырашаюць. ЛЕПІ БЛАГАСЛАВІЦЬ АДЗІН БОГ, ЯК ДЗЕСЯЦЬ ПАПОЎ.
ЛЕПШ ДОМА ХЛЕБ АЎСЯНЫ, ЯК НА ВАЙНЕ ПЫТЛЯВАНЫ. ЛЕПШ ЕСЦЬ ДОМА 3 ПУШКОМ, АБЫ НЕ ЕСЦЬ ДОМА 3 МЯШКОМ. Лепш дома есці хлеб з мякінай, жыць у бядноце, чым жабраваць. ЛЕПШ ЕСЦЬ ХЛЕБ ПРЭСНЫ, ЯК ЯКІЯ ПЕСНІ. ЛЕПШ КАСОЮ, ЯК ДУГОЮ. Лепш касіць, чым ездзіць. ЛЕПШ КЛАНЯЦЦА ГАЛАВЕ, ЯК НАГАМ. Лепш з павагай адносіцца да разумнага чалавека, чым прыніжац-ца перад кім-н. ЛЕПШ ПАМАЎЧАЦЬ, ЧЫМ КЕПСКА СКАЗАЦЬ *. ЛЕПШ СЛУЖЫЦЬ МАНАРХУ, ЯК ЯКОМУ ПАРХУ. Лепш падпарадкоўвацца дыктатару, чым якому-н. паршыўцу. ЛІХАЯ СВІННЯ ГЛЫБОКА КОРАНЬ КАПАІЦЬ. Благі чалавек прычыняе людзям многа непрыемнасцяў. Гл. с. 114. ЛЮДЗІ - БОЖЫЯ САБАЧКІ, НА ЎСЁ БРЭШУЦЬ *. Сярод людзей ёсць многа сумленных людзей, якія не аб-гаворваюць іншых. Гл. с. 57. ЛЮДЗІ МРУЦЬ, НАМ ДАРОГУ ТРУЦЬ, МЫ СУХА-РОЎ НАПЯКЁМ ДА ЗА НІМІ ПАЙДЗЁМ *. Гэтак жарт-ліва на хаўтурах прыгаворваюць пра смену пакаленняў. Гл. с. 57, 151. М МАТКА ХОЦЬ Б’Е - НЕ ПЕРАБ’Е, А ЧУЖЫЯ I ГЛАДЗЯЧЫ — ПЕРАГЛАДЗЯЦЬ. Кара родных не такая балючая, як ласка чужых. МАЎЧАНКА НЕ ПУШЫЦЬ I ЖЫВАТА НЕ РУШЫЦЬ. Маўчанне нікому не шкодзіць. МАЦІ САНКІ СПАЛІЛА, КАЛІ 3 ПЕЧЫ СПУСКА-ЛАСЯ. МАЯ КАБЫЛА ЎГРАЗЛА. - МОЙ МІЛЫ КРАДЗЕШ, КУДЫ МЯНЕ ВЯДЗЕШ? - Я ЦЯБЕ ВЯДУ, КАБ УВЕСЦІ Ў БЯДУ. МУЖЫК ДУРНЫ ЯК ВАРОНА, А ХІТРЫ ЯК ЧОРТ. Гл. с. 203. МУЖЫК МУЖЫКОМ ПА СВЕТ ВЯКОМ.
н НА БАРЫШЫ, ШТО ХОЧАШ БРЕШЫ. Прадаючы жывёлу праз меру хваляць яе, а пры сватанні жаніха — багацце яго. Гл. с. 61. НА БОГА НЕ СКЛАДАЙ, А САМ ПАМАГАЙ. НА ГНІЛОЕ ДЗЕРАВО ТО I КОЗЫ СКАЧУЦЬ. Сла-бага чалавека кожны можа пакрыўдзіць. НА ДАЎКОЛА ГОРА, А Ў СЯРЭДЗІНЕ ГОЛАД. НА КАНЮ ЕДЗЕ I КАНЯ ПЫТАЕ. НА КУКОЛЬНІКА I ВЕРАБЕЙ БАГАТ. Калі ўсяго поўна, то і бядак багаты. НА НАЗЕ БОТ РЫПІЦЬ, А Ў ГАРШКУ ТРАСЦА КІПІЦЬ. Кажуць пра бедняка, а таксама пра шляхціца-фарсуна, які на шкоду свайму здароўю любіць прыгожа апранацца, моднічаць. Гл. с. 192. НА ПАДОЛЕ ПІРАГІ НА ДОЛЕ, МЫ ТАМ ПРЫШЛІ ДА 1 НЕ НАШЛІ. Кажуць пра таго, каму здаецца, што недзе лепш, дзе нас няма. НА ПАПОВЫМ ГУМНЕ, ШТО АСТАНЕЦЦА, ТО МНЕ. Беднаму чалавеку заўсёды перападаюць толькі рэшткі. НАВУКА - ТО МУКА: ХТО ВУЧЫЦЦА, ТОЙ МУ-ЧЫЦЦА. НАКЛАДЗІ КУБЕЛ ПОРТУ I АДДАЙ ЧОРТУ. Калі пойдзеш замуж, то аддасі ўсё, што рыхтавала для пада-рункаў родным мужа. Рабіць і аддаць каму-н. рэч дарма, паводле звычаю. НАСМЯЯЎСЯ ГОЛЫ 3 ПЛЯШЫВАГА - АБОДВА РОЎНЫЯ. Кажуць гэтак таму, хто высмейвае недахопы іншага, хоць сам заслугоўвае такой насмешкі. НАШТО ЎМЫВАЦЦА, КАЛІ НЕ 3 КІМ ЦАЛА-ВАЦЦА. Не трэба рабіць тое, у чым няма патрэбы зараз. НЕ БЫЛО Б ТОЕ, БЫЛО Б ШТО ДРУГОЕ. Нешта павінна было здарыцца. Часцей кажуць пра якое-н. зда-рэнне, якое чакалася, павінна было адбыцца. НЕ ДЗЕЛЯ ІСУСА, А ДЗЕЛЯ ХЛЕБА КУСА. Кажуць, калі патрабуюць таго жыццёвыя неабходнасці, патрэбнасці ў харчаванні. НЕ ДЗЬМУХАЙ ПРОЦІЎ ВЕТРА, БО ГУБЫ ПА-ПУХНУЦЬ. Не рабі насуперак нікому, бо тым самым мо-жаш нашкодзіць сабе.
НЕ 3 НАС ПАЧАЛОСЯ, НЕ НА НАС КОНЧЫЦЦА. Пра тое, што існуе спрадвечна, заўсёды. НЕ НАЕЎСЯ НЕ НАПІЎСЯ - НА НЕБА НЕ ДА-СТУПІЎСЯ (НЕ ТРАПІЎ) - ПАМЫЛІЎСЯ. Пра таго, хто нічога не дасягнуў у жыцці. НЕ ПА КАБЫЛЕ, ТО ПА АГЛОБЛЯХ. Пра неўраўна-важанага чалавека, які гатоў спагнаць злосць хоць на кім-або на чым-н. НЕ РАБІ СМЕРДЗІ ДАБРА, НЕ ЛЮБІ ЯГО ЖОНКІ. НЕ СМЕЙСЯ, РАБЕ, КАБ НЕ БЫЛО I ТАБЕ. Не радуй-ся чужому няшчасцю, бо і з табой можа здарыцца падобнае. НЕ Ў НАШАЙ ХАТЦЕ, ДА НА БОЖАЙ ЛАСЦЕ. Дзякуючы каму-, чаму-н. НЕ ЎЗДЫХАЙ: ЧАГО НЯМА, ТО НЯХАЙ. Не пера-жывай пра страчанае, бо не вернеш. НЕ ЎЗЯЎШЫ НА ДУШУ, НЕ МЕЦЬ У ДУШЫ. НЕ ЎЛАЖЫЎШЫ, НЕ ВЫНЯЦЬ. Не папрацаваўшы, нічога не даб’ешся. НЕ ЦЯПЕР, ТО Ў ЧАЦВЕР. Калі-н., у бліжэйшым бу-дучым. НЕ ЧАПАЙ ЛІХА, КАЛІ ЛІХА СПІЦЬ *. Кажуць пра хваробу, якая пакуль не турбуе, не баліць. Ніяк не кранай тое, што заведама дрэннае. НЕ, КАНЕШНЕ, ПАПУ ЯЕШНЯ, З’ЕСЦЬ ПАПА-ДЗЯ I САМА. Кажуць, калі хочуць запярэчыць каму-н. у чым-н. НЕМІЛАГА ГОСЦЯ НЕ СМАЧНЫЯ ПІРАГІ. Пра ча-лавека, які выклікае нёпрыемнае ўражанне, у якога ўсё здаецца благім. НЯМА ТЫХ ГРАБЕЛЬ, КАБ АД СЯБЕ ГРАБЛІ. Кож-ны клапоціцца пра свой матэрыяльны дабрабыт. НЯХАЙ НАШЫ БАРАНЫ Б’ЮЦЦА. Кажуць у знак прымірэння 3 кім-н. НЯХАЙ САБЕ ПЛАТА Ў КАТА, АБЫ ДУШЫ ДОБРА БЫЛО. Не мае значэння, з чаго атрымліваеш прыбытак, абы ён быў добры. о ОЧКІ ГЛЯДЗЯЦЬ, ДА ТРАСЦУ З’ЯДЗЯЦЬ. Не глядзі так прагна, усё роўна нічога не атрымаеш.
п ПА КІЛБАСЕ НАП’ЕМСЯ ЎСЕ. Кожнаму захочацца напіцца пасля смачнай ежы. ПА СМАЧНЫМ КУСЕ ВАДЫ НАП’ЮСЯ. Добра пад’еўшы, і вады нап’ешся. ПАКРЫСЕ БІРОМ УСЕ. Усе, у чым-н. вінаватыя, па-рушальнікі закону. ПАКУЛЬ ДА БОГА, ТО СВЯТЫЯ ДУХІ ВЫЙМУЦЬ *. Пакуль са скаргай дабярэшся да начальства, падначале-ныя моцна паздзекваюцца. Гл. с. 217. ПАМАЎЧЫ, ЯЗЫЧОК, ТО З’ЯСІ ШРАЖОК. У скла-данай сітуацыі лепш памаўчаць, чым умешвацца ў спрэч-ку, асабліва якая цябе не тычыцца. ПАШАНУЙ ГАВЯДУ ДОМА, ТО ЯНА ПАШАНУЕ ЦЯБЕ МІЖ ЛЮДЗЕЙ. ПЕРАКРЫСЦІЎСЯ ДАЙ ПУСЦІЎСЯ. Пачаў дзейні-чаць — пайшоў у дарогу, узяўся за работу, прыступіў да справы і г. д. ПРАЦІЎ ПРАЎДЫ АНІ СЛАВЕЧКА. Ісціне нічога не проціпаставіш. ПРЫБЯРЫ ПЕНЬ, ТО I ПЕНЬ ХАРОШ. Добрае адзен-не, чысціня, парадак упрыгожваюць чалавека, рэч. Гл. с. 84. ПРЫПЛЕСНУЛАСЯ РЫБА К ГАЦІ, УЖЕ НЕ ПАРА ЛГАЦІ. Кажуць таму, каму няма куды лгаць, трэба праў-ду сказаць. ПРЫШЛА СУБОТА - ТРЭБА ПАМЫЦЬ I ПАМЕСЦІ I НА ХАТУ ПРАСНІЦЫ НЕСЦІ. Р РОЗУМАМ БАЦЬКА ХАТУ СПАЛІЎ. Гл. с. 182. с САСТАРЫЎСЯ, НА ПЕЧ ГЛЕДЗЯЧЫ. Пра безіні-цыятыўнага чалавека, які нічога асаблівага за сваё жыццё не зрабіў. СВАЙГО НЯШЧАСЦЯ НЕ АБОЙДЗЕШ, НЕ АБ’Е-ДЗЕШ. Што наканавана лёсам, не пазбегнуць. Гл. с. 88.
СВЕТ ВЯЛІК, А ПАДЗЕЦЦА НЕГДЗЕ. Пра цяжкі душэўны стан чалавека. - СЕБАСЦЯН! - ЧАМУ ХЛЕБ 3 АСЦЁМ? - БО СЕЯЎ У ТОМ, А ЯК НЕ СТАЛА, ТО I ВЫСЕЎКІ ПРЫ-СЫПАЎ. СЕДЗЯЧЫ Ў РАДУ, ТРЭБА ГЛЯДЗЕЦЬ РАДУ. У якую кампанію трапіў, трэба быць з ёю заадно, прытрымлівац-ца яе звычак, паводзін і г. д. СЕМАЧОК НА АБРАЧОК, А АСЬМАК, ТО ДЛЯ СА-БАК. У першую чаргу трэба даглядаць жывёлу, а сабакам даваць, што застанецца. СІЛАЮ СТУДНЮ КАПАЮЧЫ, ВАДЫ НЕ ПІЦЬ. Праз сілу добрых вынікаў не атрымаеш. СІРОЧАЯ I САРОЧКА ВЯЛІКАЯ. На чужога любы выдатак здаецца вялікім. СКАЧЫ, КУЛЬГАВЫ, АД ПРЫПЕЧКА ДА ЛАВЫ. Пра чалавека, які не дасягне многага ў жыцці. СКОРЫ САМ НАСКОЧЫЦЬ, А НА ЦІХАГА ВЕЦЕР НАНЕСЕЦЬ *. СКРЫПЛЯВАЕ ДЗЕРАВО I ЗДАРОВАЕ ПЕРАСТОІЦЬ. Пра слабага, хваравітага чалавека, які доўга жыве. Гл. с. 91. СМЕРЦЬ I РАДЗІНЫ НЕ ГЛЯДЗЯЦЬ ДОБРАЙ ГА-ДЗІНЫ. Пра тое, што ў любы момант могуць здарыцца непрадбачлівыя сітуацыі. Гл. с. 96. СПАГАДАЎ РАК НАД САБОЙ, ВОЧЫ ВЫДРАЎ-ШЫ. Шкадаваць аб чым-н. па часе. СУДЗІ, БОЖА, МНЕ СПАЖЫЦЬ, ШТО Ў ЛЮДЗЕЙ ЛЯЖЫЦЬ, А Я СВАЁ I БЕГАЮЧЫ З’ЕМ. СЮДЫ-ТУДЫ ДА I Ў СЯРЭДЗІНУ. У сярэдзіне заў-сёды лепш, чым на краі. СЮДЫ-ТУДЫ КАЛЯСО, ГДЗЕ ПАЕДЗЕ. Магчымасці любой справы абмежаваныя. Т ТО ЗА СІМ, ТО ЗА ТЫМ, ТО ЗА САМЫМ ПРАКЛЯ-ТЫМ. Пра чалавека са зменлівым характарам. ТРУДНА ТАГО ВАЗІЦЬ, ХТО НЕ ХОЧА Х/уіЗІЦЬ. ТРУДНА ТОЛЬКІ СТАЦЦА ПАНАМ, А ЎСЁ ІДЗЕ ДАРАМ. Цяжка толькі дабіцца высокай пасады, а потым усё ідзе лёгка.
ТРЫ ГРОШЫ - НЕ ГРОШЫ, А МУЖЫК - НЕ ПАН. ТЫ НЕ ХАПУЧА, А САРОКА ЛЯТУЧА. Сарока схо-піць і паляціць. У У ВОЧЫ ЛІСТЕМ СЦЕЛЕМ, А ЗА ВОЧЫ СЫПЛЕМ ХМЕЛЕМ. Пра паводзіны лісліўца. У ЧУЖЫ КАРАВАЙ РУК НЕ ПАТЫКАЙ *. Не ўмеш-вайся ў чужыя спрэчкі. У ЧУЖЫМ КАСЦЕЛЕ СВЕЧАК НЕ ПАПРАЎЛЯЙ. У чужым месцы свае парадкі не ўстанаўлівай. Гл. с. 103. УДАЎСЯ НА ПРЫКАЗКІ - БУДЗЕ СКУРА НА ПРЫВЯЗКІ *. Пра з’едлівага, схільнага да зласлівых на-смешак чалавека, якога за гэта калі-н. пакараюць. Гл. с. 197. X ХАТА ГАСПАДЫНЯЙ КРАСНА. У добрай гаспадыні хата заўсёды ў парадку. ХВАЛІ ПАПА ПРЫКАПАЎШЫ, А ПАПАДЗЮ ПРЫ-СЫПАЎШЫ. Хвалі пасля смерці. ХВАЛІЛА ЦЯБЕ I СОРА ЎЧОРА 3 ВЯЧОРА I АБРАМ КАЛЯ КРАМ. Кажуць чалавеку славалюбіваму, прагнаму да пашаны. ХВАЛЬКО НАХВАЛІЦЦА, А ВАЛЬКО НАБУДЗЕЦЦА. ХОЦЬ БРЭШЧУ, ДА ДЗЯРЖУ. Восень. ХОЦЬ ДУБ ВЫСОК, ДА ДУПЛАВАТ. ХОЦЬ ЗА КАРОЛЯ, КАЛІ ГОРКА ДОЛЯ. Нешчаслі-вы чалавек не зменіць свайго нешчаслівага лёсу, нават калі будзе і багатым. ХОЦЬ ЗАСТАНЬСЯ, ДА ПАСТАНЬСЯ. ХОЦЬ КОЛКА, ГАВАРЫ. Нават калі непрыемна, ка-жы праўду. ХОЦЬ КРЫВАНОС, АБЫ БОГ ПРЫНЁС. Хай будзе хоць які, абы жаніх. ХОЦЬ НЕ ШКОДЗІЦЬ, ДА НАСЕННЕ ЗВОДЗІЦЬ. Вясенняя сяўба.
ХОЦЬ РАНА ЎСТАЎ, ДА БОГ НЕ ПРЫСТАЎ. Кажуць, калі мала зрабіў, хоць і рана стаў рабіць. ХОЦЬ ТЫ ЎЛАЖЫ ШАТЫ, КАЛІ ВВДАЕМ, 3 ЯКОЙ ТЫ ХАТЫ. Калі ведаюць твае недахопы, якія выклікаюць асуджэнне, не схаваць нават дарагім адзеннем. ХОЦЬ У СЯРМЯЖЦЫ, АБЫ Ў ПАВАЖЦЫ. Сумленны чалавек, нягледзячы на яго бядноту, карыстаецца павагай. ХОЦЬ Я ПАЙДУ Ў СВЕТ, ТО ЗА МНОЙ БЯДА ЎСЛЕД. Ад наканаванага лёсам гора нідзе не дзенешся, не пазбавішся. ХОЦЬ ЯЧНА, АБЫ СМАЧНА. Хоць што, абы смачна было. ХТО БЕЗ ДОЛІ ЎРАДЗІЎСЯ, ТОЙ БЕЗ ШЧАСЦЯ ПАМРЭ. ХТО ДА ПОТУ, А ХТО Ў АХВОТУ. ХТО ЖЫЕ БЕЗ ЗАПАСА, ТОЙ ГІНЕ БЕЗ ЧАСА, А ПАТОМ ЗАПАСА НЕ МАШ. ХТО 3 БОГАМ, ТО I БОГ 3 ТЫМ *. ХТО ЗНАІЦЬ ЛАД, ТАГО ВЯДЗЕ НА ЎРАД. ХТО КАГО ЛЮБІЦЬ, ТОЙ ТАГО ДУБІЦЬ I ЧУБІЦЬ. Гл. с. 110. ХТО МАЕ, ТОЙ ПАЗЫВАЕ; НЕ МАЕ, ТОЙ ПА-ГЛЯДАЕ. ХТО МОЖА, ТОЙ ЕДЗЕ. ХТО НА МЕСЯЦ ГЛЯДЗІЦЬ, ТОЙ БЕЗ ХЛЕБА СЯ-ДЗІЦЬ. Хто дапазна займаецца пустымі справамі, позна кладзецца адпачываць, той позна прачынаецца і мала паспявае зрабіць за дзень па гаспадарцы. ХТО ПА АБЕДЗЕ НЕ АДДЫША, ТАГО БОГ ЗА СВІННЮ ЗАПІША, А ХТО АДДЫХАЕ, ТАГО БОГ 3 НЕ-БА СПІХАЕ. ХТО ПА МОРЫ НЕ ПЛАВАЎ, ТОЙ БЯДЫ НЕ ВЕДАЎ. ХТО РАНЕЙШЫ, ТО I ПАН ПЕРШЫ. Першаму заў-сёды дастаецца больш астатніх. ХТО ТЛУСЛАГА МЯСА НЕ ПРАБАВАЎ, ТОЙ I ВАН-ТРОБЕ РАД. Той, хто не паспрабаваў лепшага, бывае за-даволены і горшым. ХТО Ў ДЭШЧ КОСІЦЬ, ТОЙ У ПАГОДУ ГРАБЕ. ХЫБА ЗА БЫКА, КАЛІ НЕМА ДЗЕЦІНКА. Калі ў дзяўчыны няма выбару сярод жаніхоў, то яна выходзіць замуж хоць за каго. Гл. с. 108.
ЦЕСЦЬ ХОЧЕ, КАБ З’ЕСЦЬ, А ЗЯЦЬ, КАБ УЗЯЦЬ *. ЦІХУТКА, ЯК У ДУБРОВЕ: НІХТО НЕ СКАЗАЎ: «НА ЗДАРОЎЕ». ЦЯПЕР НЕ ГАЛОМ 3 АДНЫМ ВАЛОМ. Адным ва-лом мала што зробіш, адзін вол блага. Ч ЧАЛАВЕК, КАБ НЕ ПАЦЕШЫЎСЯ, ТО Б ПАВЕ-СІЎСЯ. ЧУЖАЯ СІЛА — АСІНА *. Чужой сілай мала што зробіш, трэба сваю мець. Ш ШТО БОГ ПРЫЗНАЧЫЎ НА РАДУ, ТО НЕ ПРА-ПІЦЬ НА МЯДУ. Ад лёсу не пазбегнуць. ШТО ВОКА БАЧЫЦЬ, ТО КІШЭНЯ ПЛАЦІЦЬ. Што спадабаецца, што кідаецца ў вочы, трэба плаціць, каб на-быць яго. ШТО ВОЎК, ТОЕ I ВАЎЧЭНЯ. Родныя, як бацька і сын, падобныя адзін да аднаго па характару, па паводзінах. ШТО ГЭТА ЗА СОРАМ, ПЕРАЕЎШЫ ЧУЖЫ СКО-РАМ? ШТО КАМУ РУПІЦЬ, ТОЙ ТОЕ ЖУПІЦЬ. Кожны гаворыць пра набалелае. ШТО ЛАМОК, ТО I ДАМОК. У зайца, іншых жывёл, бадзягі любое больш-менш зацішнае месца. ШТО ПОП, ТО НОВЫЯ ПАПЕРЫ. У кожнага новага начальніка свае парадкі. ШТО РАБІЦЬ, ЗА ЎСЁ ТРЭБА БОГА ХВАЛІЦЬ. ШТО Ў МЯШКУ НЕ ЎТАЕТА, ДАЙ МНЕ. ШТО Ў ЦВЯРОЗАГА НА МЫСЛЯХ, ТО Ў П’ЯНАГА НА ЯЗЫКУ. П’яніца не стрыманы ў выказванні сваіх патаемных думак, тайны. Гл. с. 121, 168. ШЫЛА, КАПЫЛА, ДРАТВЫ ЛАМЕЦ - НЕ КАЖЫ НІКОМУ, ШТО ТЫ ШАВЕЦ. Наяўнасць тых ці іншых прылад не сведчыць пра майстэрства іх уладальніка.
ЯК БОГ НА НЕБЕ, ТАК ПАН НА ЗЯМЛІ. ЯК БОГ СВІСНЕ, ТО ЎСЁ БАГАЦТВА СЦІСНЕ. ЯК БРАЛІ, ТО I САРОЧКУ ДАВАЛІ, ЯК УЗЯЛІ, ТО I ТУЮ ЗНЯЛІ. Перад замужжам маладой сваты з боку жаніха шмат чаго абяцаюць, а потым не выконваюць. ЯК БРЭШЧУ, ТО I ПУШЧУ. Вясна. ЯК 3 ПУСТЫМ ЗАЙМАЦЦА, ТО ЛЕПШ НІ 3 ЧЫМ. ЯК ЗАВОЗНІК У МЛЫН, ТО МЕЛЬНІК У БЛІН. Млынару заўсёды прыбытак, калі завознік прывозіць ма-лоць збожжа. ЯК НЕ НАЕЎСЯ, ТО I НЕ НАЛІЖАШСЯ. Калі не зрабіў чаго-н. за большы тэрмін, то не паспееш гэтага зра-біць за кароткі. Гл. с. 49. ЯК НЕ ПЕРАХРЫСЦІЎСЯ, ПАЦЕРАМ КАНЦА НЕ МАШ. Не зрабіўшы галоўнага, не бярыся за другараднае. ЯК НЕ СТАНЕ, ТО I БАЦЬКА ДАСТАНЕ. ЯК НЯМА АХВОТЫ, ТО НЯМА I РАБОТЫ. ЯК ПАД’ЕЎ, ТО I ЗАПЕЎ. ЯК ПАМЁР МЯДЗВЕДЗЬ, ТО I ДУДЫ АБ ЗЯМЛЮ *. Калі пазбавіўся галоўнага, асноўнага, то і другараднае не патрэбна. Канец справе, усё кончана. Я'К ПРЫ ПРАКОПЕ, ТАК БЕЗ ПРАКОПА. Пра таго, з каго няма ніякай карысці. ЯК СКАЗАНА, ТО I РОДНАГА БАЦЬКУ ВЯЗУЦЬ. ЯК СКІНУЎ МЕХ, ТО I НА РОДНАГА БАЦЬКУ ГРЭХ. Гл. с. 50. ЯК СНЕГ УПАЎ, ТО ПАСТУХ ПРАПАЎ. Скончылася паша жывёлы. ЯК СТАЎ НА СТАНУ, ДЫК НІ К ЛАВЕ, НІ К СТАЛУ. Пра нязграбнага, няздатнага да нічога чалавека. ЯК ТОЙ КАЗАЎ I ДОБРА СКАЗАЎ. Пра трапны выраз. ЯК УРОДЗЯЦЬ ПЯСКІ, ТО ХЛЕБА ГУСКІ, А ЯК УРОДЗЯЦЬ ГЛЯІ, ТО ПАД’ЯДУЦЬ I ГУЛЬТАІ. На пяс-чанай глебе родзіцца невялікі ўраджай, а на глеістай — багаты. ЯК УТНЕШ, ТО ПАДАЎЖЭЕ, ЯК ПРЫПУСЦІШ, ТО ПАКАРАЧЭЕ.
ЯК ЧЫЁ ПАРАСЯ ЎВЯЗЛА, ТАМУ I Ў ВУШАХ ПІШЧЫЦЬ. Хто правінаваціўся ў чым-н., той міжвольна выдае сябе сваімі паводзінамі. Гл. с. 114. ЯКАЯ ЗАСЛУГА, ТАКАЯ ЗАПЛАТА. Якая работа, та-кая і плата. Гл. с. 269. ЯКЖЭ ВОЧЫ ДРАЦЬ, КАЛІ НЕ ХОЧУЦЬ БРАЦЬ. Пра маладую, якой не шанцуе з замужжам. Гл. с. 116. ЯКІЯ МЫ САМІ, ТАКІЯ ТРЭБА I САНІ. Кожны за-слугоўвае свайго становішча ў грамадстве. Гл. с. 128. ЯШЧЭ ТОЕ НЕ ПАБРАЛІ, ШТО 3 ЦЯБЕ САДРАЛІ. Пра хцівасць чалавечую, якая не мае межаў. ПРЫКАЗКІ ВЁСКІ ГАЛЫНКА СЛУЦКАГА ПАВЕТА МІНСКАЙ ГУБЕРНІ Запіс невядомай асобы шаноўнаму і каханаму пану Грыдзою 12 лютага 1882 г. Этнаграфічны музей у Кракаве, сігнатура 696 АНІ ПІЎШЫ, АНІ ЕЎШЫ, СКАЧЫ, ДУРНЮ, АША-ЛЕЎШЫ. Кажуць пра бесклапотнага, несур’ёзнага чалавека. ГАВАРЫ ВОЎКУ ПАЦЕРЫ, А ВОЎК - БАРАН. Кажуць так пра чалавека наравістага, упартага, якога цяжка перавыхаваць, пераканаць у чым-н. ГРАМАДА - ВЕЛЬКІ ЧАЛАВЕК. ДУДАР, ХОЦЬ НЕ ІГРАЕ, УСЁ ЗНАІЦЬ, А ДУДКА, ХОЦЬ ЯГО, ДА НІЧОГА НЕ ЗНАЕ. ЗЗАДУ НЕ ЗАСТАВАЙСЯ, УПЕРАД НЕ ВЫРЫВАЙ-СЯ, СЯРЭДЗІНЫ ДЗЯРЖЫСЯ. ІДЗІ ТЫ, БАЦЬКА, АРАЦЬ, БО ЦЯБЕ ВАЛЫ ЗНАЮЦЬ, Я ПАЙДУ Ў КАРЧМУ, БО МЯНЕ ЛЮДЗІ ЗНАЮЦЬ. КАБ НЕ ГЭТЫ ГУБЕЦ, ХАДЗІЎ БЫ ТЫ Ў ШУБЕЦ. Гэтак наракаюць беднаму, які ўсё жыццё працуе пера-важна на ежу. Гл. с. 45. КАБ НЕ ЕЖА ДА АДЗЕЖА, ТО I ЛЕЖАЧЫ СПУХ. Калі б не працаваў, то прапаў бы ад гультайства. КАЛІ ЛІХ, ТО САБЕ НЕ ЛІХ.
КАЛІ МНОГА ЗАКАЛУШШ, ТО НІЧОГА НЕ ЎЛУ-ПІШ. Папярэджанне чалавеку прагавітаму, хціваму, каб не вельмі квапіўся на што-н. КАМУ КЛАПАТНО, А ПАПУ ПАЛАТНО. Аднаму клопаты, а другому прыбытак. МАТКА МЕЖОВА, СКУРА ЕЖОВА. МАЧАХА ЧАХА, ЧАРТОЎСКАЯ САХА, ЧОРТ ЕЮ ДРДУ ГАУУ ПАПДМДЎ МУЖЫК БАГАТ, ЯМУ ДОБРА, САБАКА КАСМАТ, ЯМУ ЦЁПЛА. НЕ ХВАЛІСЯ, АНО БОГУ МАЛІСЯ. САБАКА БРЭША - ДВАРАНІН ЕДЗЕ. Кажуць пра таго, хто не звяртае ўвагі на людскія плёткі, што на яго нагаворваюць. Гл. с. 206. СВАЙГО ДОБРАГА НЕ ХВАЛІ, А ЧУЖОГА ЗЛОГА НЕ БУДЗІ. СТАРОГА ВЕРАБ’Я НЕ ЎЛОВІШ НА МЯКІНЕ. Вопытнага, бывалага цяжка падмануць, перахітрыць. СЯРМЯГА НЕ ЗНЕВАГА, А ЖУПАН НЕ ПАН. Адзенне — не паказчык розуму. ЧОРТ ГРОШЫ ЎЗЯУ, А КАЧКАДАН ДОМА. ЧУЖОГА НЕ ЧАПАЙ, СВАЙГО НЕ ПУСКАЙ. I ЧУЖЫ ГРОШ - ТО ВОЎК. ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ 3 РОЗНЫХ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ Запісалі студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка ў канцы XX ст. Фальклорны архіў кафедры тэорыі і гісторыі культуры БДПУ імя М. Танка. Мінск А А ЗА ПЕРАБОРКІ ПАДКІНЕ ЧОРТ АБОРКІ. Калі дзяўчына перабірае жаніхоў, то, як правіла, выбера горшага. А Ў КАГО МАТКА, У ТАГО ГАЛОЎКА ГЛАДКА. Маці заўсёды клапоціцца пра сваіх дзяцей, таму яны да-гледжаныя, забяспечаныя. Гл. с. 100.
АБЕДАЎ, ДА ЖЫВОТ НЕ ВЕДАЎ. Кажа той, хто зусім слаба пад’еў. АБЕДНЯ ТОЛЬКІ РАЗ У ЦАРКВЕ СПРАЎЛЯЕЦЦА. Гавораць таму, хто чаго не дачуе, а паўтараць яму не хочуць. АБЫ БЫЛО Ў ТОРБЕ, ТО З’ЕМ I НА ГОРБЕ. Было б што есці, а здзейсніць можна ў любым месцы. АБЫ ЎМЕЎ ТАНЧЫЦЬ, А РАБОЦЕ ГОРА НАВУ-ЧЫЦЬ. АБЫШОЎ ТУРКІ, БАРКІ I ЧОРТАВА БАЛОТЦА. Скрозь і ўсюды пабываў. АД АСОТЫ НЯМА КРАСОТЫ, А АД САЛА - СУ-ХОТЫ. Ад пустазелля не станеш прыгажэйшай, а ад сала не захварэеш. АД ЛІХА ЦІХА, А ДАБРА НЕ ЧУВАЦЬ. Гэтак жар-таўліва ў значэнні «нічога асаблівага» адказваюць таму, хто пытаецца пра навіны, жыццё і г. д. Гл. с. 14. АД ЛІХОЙ ДОЛІ НЕ ЎЦЯЧЭШ. Цяжкія моманты сустракаюцца ў жыцці кожнага. АДДАЙ РУКАМІ, А ВАРОЧАЙ НАГАМІ. Пабегаеш не адзін раз, каб спагнаць доўг. Гл. с. 173. АДЗІН СЫЦЕЕ - ДЗЕСЯЦЬ ПАЦЕЕ. Калі некалькі беднякоў працуюць на аднаго багацея. АДКРЫЛІ РАТЫ, ЗАТОЕ ЎЦЯГНУЛІ ЖЫВАТЫ. Калі многа лішняга будзеш гаварыць, пазбавішся куска хлеба, месца на працы. АДНА БЯДА ІДЗЕ, А ДРУГУЮ ВЯДЗЕ. За адной бя-дой прыходзіць заўсёды другая бяда. Гл. с. 16. АДНЫМ ПАЛЬЦАМ ВУЗЛА НЕ ЗАВЯЖАШ (I ГУЗІК ЦЯЖКА ЗАШПІЛІЦЬ). I невялікая праца патрабуе пэў-ных намаганняў. Б БАБЫ МАЮЦЦА, А ДЗЕЎКІ ЗАМУЖ САБІРАЮЦ-ЦА. Нягледзячы на цяжкае жыцццё ў замужжы, дзяўчаты спяшаюцца выйсці замуж. БАГАТАМУ БОГ ДЗЕЦІ КАЛЫША, А БЕДНАМУ 3 КАЛЫСКІ ВЫГАНЯЕ. Багатыя песцяць сваіх дзяцей, а бедныя вымушаны з малых год прывучыць да якой-н. працы. Гл. с. 19.
БАГАТЫ БАГАЦЕЙ - НЕ ЧАЛАВЕК, А СТО ЧАР-ЦЕЙ. Багацце разбэшчвае чалавека, робіць яго агідным. БАГАТЫ БЕДНАМУ НЕ ТАВАРЫШ. Людзей, розных па сацыяльным становішчы, цяжка аб’яднаць. Гл. с. 172. БАГАТЫ ДЗІВІЦЦА, ЧЫМ БЕДНЫ ЖЫВІЦЦА, А БЕДНЫ СМЯЕЦЦА, ДЗЕ Ў БАГАТАГА ДЗЯЕЦЦА. Бедны вымушан на ўсім эканоміць, багаты вядзе разгульнае жыццё. Ужываецца як станоўчая ацэнка жыццёвасці не-багатага чалавека. Гл. с. 19, 157, 171, 199, 275. БАЦЬКА Ў ЛАПЦЯХ, А СЫН БОСЫ. Пра сквап-насць. БАЧНА ПАНА ПА ХАЛЯВАХ. Раней багатыя насілі боты, у якіх халявы былі з добрай, дыхтоўнай скуры. БАЧЫЦЬ ВОКА ДАЛЁКА, А РОЗУМ ЯШЧЭ ДАЛЕЙ. Мары і планы чалавека заходзяць далёка, значна далей, чым ён здольны прадбачыць іх. БАЧЫЦЬ КАРОВА, ШТО НА ПАВЕЦІ САЛОМА. Кажуць гэтак, калі ў хаце ўсё ёсць, але выкарыстоўваецца нерацыянальна. БЛАГОМУ ЧАЛАВЕКУ I СОНЦА НЕ 3 ТАГО БОКУ СВЕЦІЦЬ. Благі чалавек заўсёды чым-н. незадаволены. БОГ НЕ ПАПУСЦІЦЬ - СВІННЯ НЕ ЎКУСІЦЬ. Гаворыцца з надзеяй, што справядлівасць пераможа, возьме верх. БОЖА, ПАМАЖЫ, А ТЫ, ДУРНЮ, ПАДБЯЖЫ. Пры-маўляюць гультаю, каб ён пачынаў працаваць, а не чакаў нейчай дапамогі. Гл. с. 23. БУДУЦЬ КОСЦІ - БУДЗЕ I МЯСА. Будзе хатняя жывёла, падрасце — будзе і ежа ў хаце. Худы чалавек, ска-ціна яшчэ паправіцца, патаўсцее. БЫЎ МАЛЕНЬКОЎ, ПАЕЛІ САЛА I БЛІНКОЎ; ПРЫ-ШОЎ МІКІТА, ПАЕЎ СВІНЕЙ, НАСРАЎ У КАРЫТА. Прыказка апавядае пра часы кіравання дзяржавай Мален-ковым і Хрушчовым. Апошні выступаў супраць прыват-най гаспадаркі, усё абклаў вялікімі падаткамі. БЫЎ СЫНОК, ПАКУЛЬ ДЗЯРЖАЎСЯ ЗА МОЙ САСОК, АДАРВАЎСЯ АД САСКА - НЕ СТАЛА СЫН-КА. Дзеці падраслі і пайшлі на самастойнае жыццё, па-кінуўшы бацькоўскі дом.
БЯДА АДНА НЕ ХОДЗІЦЬ. За адной бядой, як пра-віла, прыходзіць другая. БЯДА БЕЗ ДЗЯЦЕЙ, АЛЕ 3 ДЗЕЦЬМІ ЯШЧЭ ГОРШ. БЯДА СВАЁЙ ХАТЫ НЕ МАЕ. Бяда можа нечакана з’явіцца ў любой хаце. БЯДА Ў ТЫМ ДОМЕ, ДЗЕ КУРЫ ПЯЮЦЬ, А ПЕЎ-НЯМ ВОЛІ НЕ ДАЮЦЬ. Пра нелады ў той сям’і, дзе правяць жанчыны. БЯДУ БЯДУЙ, А ДУШУ РАТУЙ. Трэба быць сумлен-ным нават і ў цяжкіх выпадках. БЯЛА — НЕ БЯЛА, АБЫ ВАДУ ВІДАЛА. Пра неахайна вымытую бялізну. Гл. с. 24. В ВАРОНА 3 КАЛА, ДЗВЕ НА КОЛ. На вызваленае, даходнае, прыбытковае месца заўсёды мецяць некалькі прэтэндэнтаў. Гл. с. 16. ВАЎКА НОГІ КОРМЯЦЬ. Седзячы на адным месцы, нічога не даб’ешся, не дасягнеш, калі не будзеш дзейні-чаць. Гл. с. 25. ВОЎК САБАКУ НЕ РАДНЯ *. Людзі розных поглядаў і перакананняў ніколі не пасябруюць. ВОЦАТ НЕ ВОДКА, А КУМА НЕ ЖОНКА. Кажуць пра людзей, рэчы і паняцці, па сваёй сутнасці далёкія адна ад адной, адзін ад аднаго. ВОЧКІ - СТРАХУНЦЫ, РУЧКІ - ГРАБУНЦЫ. Пра сквапную натуру чалавека, які нягледзячы на небяспеку, пасягае на чужое дабро. ВОЧЫ БАЯЦЦА, А РУКІ РОБЯЦЬ. ‘тс’. ВУМА НЯМА - ЛІЧЫ КАЛЕКА. Розум - самы каштоўны набытак чалавека. Няма розуму — няма ча-лавека. ВЫЛЕЗ 3 ГРАЗІ I ПАТРАПІЎ У КНЯЗІ *. Пра ча-лавека, які з нізоў выбіваецца ў людзі, займае высокую пасаду. ВЫХОДЗЬ НА ПОЛЕ 3 РАСОЙ, ДЫК БУДЗЕШ 3 ЯДОЙ. Калі будзеш рана пачынаць працу, разбага-цееш.
г ГАДУЮЦЬ МЯДЗВЕДЗІ ДЗЕЦІ - НЕ ЗА КІМ СЯ-ДЗЕЦІ. Кажуць бацькі, якія, выгадаваўшы дзяцей, у ста-расці застаюцца ў адзіноце. ГАЛОДНАМУ I ЖУК МЯСА. Галодны ўсялякай ежай будзе задаволены, як і бядняк хоць якім дастаткам. ГАСПАДАР ЗА ЧАРКУ, А ГАСПАДЫНЯ ЗА СВАР-КУ. Жонка заўсёды супраць выпіўкі мужа. ГАСПАДАРКУ ВЕСЦІ - НЕ ЛАПЦІ ПЛЕСЦІ. Каб добра весці гаспадарку, трэба прыкласці фізічныя нама-ганні і разумовыя здольнасці. ГЛЯДЗІЦЬ, ЯК ЦЯЛЯ НА РАБЫЯ ВАРОТЫ *. Пра чалавека, які не разбіраецца ў якой-н. справе, не разумее простых рэчаў. ГОЛАД I ГОРА АДНОЙ ЛЫЖКАЙ ЯДЗЯЦЬ. Пра блізкія па сваёй сутнасці жыццёвыя нягоды, мукі, няста-чы. Гл. с. 29. ГРАЗЬ - НЕ САЛА, ПАЦЁР - I АДСТАЛА. Неспра-вядлівую ганьбу, знеслаўленне, ачарненне, якія б яны ні былі, можна абвергнуць. ГУДЗЕ, ДЫ НЕ Ў ТОЙ ГАРАДЗЕ. Пра тое, што бур-на працякае, інтэнсіўна праяўляецца, але не ў адпавед-ным месцы. ГУЛІ I ПАПА РАЗУЛІ. Гультаяватае, бесклапотнае жыц-цё прыводзіць гуляку, гультая да разарэння. Гл. с. 31. ГУЛЬТАЙ I СЯДЗІЦЬ - СТАМЛЯЕЦЦА. Лянотны чалавек і ад пустога баўлення часу, гультайства стамляецца. ГУЛЬТАЙСТВА ГОРШ ЗА ХВАРОБУ. ГУЛЯЙ, ДЫ РАБОТУ ЗНАЙ. ГУМЕЦЬ ГУМЕЙ, А РОЗУМ НЕ ГУБЛЯЙ. Ва ўсім трэба знаць меру. д ДА ПЯЦІ ГАДОЎ ПЕСЦІ ДЗІЦЯ, ЯК ЯЕЧКА, ДА СЯМІ - ПАСІ, ЯК АВЕЧКУ, ТАДЫ ВЫЙДЗЕ НА ЧАЛАВЕКА. ДАЙ БОГ УСЁ ЎМЕЦЬ, ДЫ НЕ ЎСЁ РАБІЦЬ. Гл. с. 33.
ДАЙ, БОЖА, ТОЙ РОЗУМ НА ПЕРАДУ, ШТО Ў МУЖЫКА НА ЗАДУ *. Каб не памыліцца, трэба вало-даць вопытам мужыка, які, памыліўшыся, шкадуе потым. ДАРАГІ НЕ АБЕД, А ПРЫВЕТ. Для госця даражэй ветлівасць гаспадара, чым частаванне. ДАЎ БОГ ДЗЕЦІ, ДЫ НЯМА ДЗЕ IX ДЗЕЦІ. Бвда з дзецьмі, якія ні на што не здатныя. ДАЧКУ АДДАВАЦЬ - ПЛАКАЦЬ I ГАРАВАЦЬ. Цяж-ка расставацца з тым, каго выпеставаў, паклаў шмат сіл на выхаванне, а яшчэ яе дзяцей (унукаў). ДЗЕ АДНО, ТО ДОЛІ ЖАДНО, А ДЗЕ СЕМ - ТО ДОЛІ ЎСЕМ. Калі ў сям’і адно дзіця, яго надта песцяць і не будзе ў яго долі, а калі іх некалькі, то яны самі зной-дуць сваё шчасце. ДЗЕ САСНА НІ СТАІЦЬ, А ЎСЁ СВАЙМУ БОРУ ШУ-МІЦЬ. Дзе б чалавек ні знаходзіўся, ён думае пра сваіх бліз-кіх, любых, землякоў; абараняе інтарэсы свайго асяроддзя. ДЗЕ СКВАПНЫ ПЛАЧА, ТАМ ШЧОДРЫ СКАЧА. Сквапны шкадуе пра свае выдаткі, шчодры наадварот: рады, што прынёс задавальненне людзям. ДЗЕ ЦВЕТ, ТАМ I МЁД. Дзе збожжа парасло, там можна спадзявацца на добры ўраджай. Дзе многа квецені (розных траў), там і мёду шмат. ДЗЕ ЧАРКА, ТАМ I СВАРКА. У п’янай кампаніі часта адбываюцца сваркі і бойкі. ДЗЯЦЕЙ ЯК БОБУ, А ХЛЕБА НІ ДРОБУ. Кажуць, калі ў вялікай сям’і малы запас харчовых прадуктаў. ДЛЯ ЎСЯКАЙ ПТУШКІ СВАЁ ГНЯЗДО МІЛА. Кож-ны любіць і шануе сваю хату. ДОБРА I «ОХ» УДВОХ. Удваіх лягчэй пераносіць ня-годы. ДОБРА, ЯК СУСЕД БЛІЗКА I ПЕРАЛАЗ НІЗКА. Га-вораць гэтак, калі ёсць спрыяльныя ўмовы ў дасягненні пэўных мэт. ДОБРАЕ СЛАЎЦО ЛЕПЕЙ, ЧЫМ САЛЬЦО. Даклад-нае і да месца ўжытае слова, якое маральна падтрымлівае чалавека, абнадзейвае яго. ДОБРАМУ ЖЫВАТУ I КАМЕНЬ НЕ ПАШКОДЗІЦЬ. Здаровы страўнік усё ператравіць; чалавек з моцнымі нер-вамі пераадолее маральныя траўмы.
ДОБРАМУ ЧАЛАВЕКУ ДОБРА I Ў ЗАПЕЧКУ, А ЛІ-ХАЦЕ ДРЭННА I НА КУЦЕ. Памяркоўнаму, прыстой-наму і сціпламу чалавеку ўсюды добра, а ліхому не пада-баецца нават на ганаровым месцы; капрызнаму ўсюды не даспадобы. Гл. с. 37. ДОБРАЯ ГАСПАДЫНЯ ЗА ВУГЛЫ ТРЫМАЕЦЦА. Добрая гаспадыня клапоціцца пра сваю гаспадарку, утуль-насць у хаце. ДОБРАЯ ДАРОГА - КАРАЦЕЙШЫ ШЛЯХ. Па доб-рай дарозе хутчэй даедзеш да месца прызначэння, пры спрыяльных умовах дасягнеш пастаўленай мэты. ДОБРАЯ СВАРКА - У ХАЦЕ ПАПРАЎКА. Калі спра-чаюцца, абмяркоўваюць па сутнасці, слушна, гэта ідзе на карысць хатнім справам. ДОЖДЖ ІДЗЕ НЕ ТАДЫ, КАЛІ ПРОСЯЦЬ, А ТА-ДЫ, КАЛІ СЕНА КОСЯЦЬ. Часта адбываюцца непады-ходзячыя на гэты момант падзеі, якія перашкаджаюць чаму- або каму-н. Гаворыцца з незадавальненнем пра дажджлівую пагоду ў жніво ці ў касавіцу. ДОМА I ВУГЛЫ ПАМАГАЮЦЬ. У родных сценах заўсёды дзейнічаеш больш упэўнена, рашуча, энергічна, адчуваючы падтрымку асяроддзя. Гл. с. 102, 163. ДОМА I САЛОМА ЯДА. У сваёй хаце, дома можна абысціся і простай ежай, і простым адзеннем, неафіцый-нымі адносінамі з навакольнымі. Дома жыць лягчэй. ДРЭННАМУ ТАНЦОРУ ЗАЎСЕДЫ ПУЗА ЗАМІНАЕ (ЯЙЦЫ ЗАМІНАЮЦЬ). Дрэнны працаўнік заўсёды зной-дзе прычыну, каб апраўдаць сваю благую працу. ДРЭННАЯ ГАСПАДЫНЯ ВЫНЯСЕ ГАРШКОМ, ШТО МУЖЫК НАНОСІЦЬ МЯШКОМ. Неашчадная гас-падыня разнясе тое, што мужык збярэ працай сваіх рук. ДУРАНЬ НЕДАБАЧЫЦЬ, А РАЗУМНЫ ПРАБАЧЫЦЬ. Разумны чалавек прабачыць памылку нягегламу, неразум-наму. ДУРНЫ САЛАВЕЙ ДУРНЫЯ ПЕСНІ СПЯВАЕ. Не-разумны бязглуздыя рэчы гаворыць. ДУРНЮ I ЧОРТ 3 ДАРОГІ САСТУПАЕ. 3 неразум-ным чалавекам лепш у спрэчку не ўступаць. Гл. с. 85. ДЫМ НЕ ЁЛКА - ВАЧАМ НЕ КОЛКА. Дробныя не-прыемнасці можна і сцярпець. Гл. с. 95.
ДЭПУТАТЫ НА РАЗМОВЫ ХВАТЫ. Дэпугаты часта захапляюцца пустымі размовамі, не закранаючы сутнасць справы. Е ЕСЦЬ ЗА ВАЛА, РОБІЦЬ ЗА КАМАРА. Несуразмер-насць паміж зробленым і атрыманай за гэта ўзнагародай, паміж памерам і вынікам працы. ЕШ ХОЦЬ САЛОМУ, А НЕ ЦЯРАЙ ХВАСОНУ. Ка-жуць пра таго, хто больш клапоціцца пра сваё ўбранне, чым пра здароўе. Ё ЁСЦЬ КАПЫТЫ I ХВАСТЫ - ПРЫЛАВАК ПУСТЫ. Пра адсутнасць прадуктаў у краме. Кажуць таксама пра беднасць, нястачу і няпэўнасць у жыцці. ж ЖАБА КРОСНЫ ТКАЛА Б, КАБ ПАНОЖЫ ДАСТА-ЛА. Маючы самае неабходнае, кожны здолее зрабіць, да-сягнуць, забяспечыць і г. д. патрэбнае. ЖАНІСЯ, КАБ ДУРНІ НЕ ЗВЯЛІСЯ. Жартам кажуць таму, хто хістаецца ў прыняцці якога-н. важнага рашэн-ня. Гавораць таксама ў адказ на прапанову жаніцца. ЖАНІЦЦА, ЯК I ПАМІРАЦЬ, НЕ СПЯШАЙСЯ. ЖАНОЦКІЯ СЕНЦЫ НІДЗЕ НА СТАЯЦЬ. Без гаспа-дара гаспадарка церпіць крах. ЖАР КАСЦЕЙ НЕ ЛОМІЦЬ. Кажуць, калі раяць цяплей адзявацца, або калі хто-н. не адчувае нязручнасці ад гарачыні. Гл. с. 78. ЖОНКА - НЕ ЛАПАЦЬ, 3 НАГІ НЕ СКІНЕШ. 3 жонкай цяжка расстацца: яна патрабуе ўвагі, клопату. ЖОНКА - НЕ РУКАВО, НЕ АДПОРАШ. ‘тс’. Гл. с. 39. ЖУК - НЕ МЯСА, ШВАГЕР - НЕ ПРЫЯЦЕЛЬ. Янушкевіч: Вантроба — не мяса, швагер — не сваяк. ЖЫВАТОМ ХЛЕБА НЕ ВЫНАСІШ. Многа хлеба не з’ясі.
ЖЫВЕ КОТ, ЖЫВЕ САБАКА, ДЫ ЖЫЦЦЁ НЕ АДНАКА. Па-рознаму можна жыць; і да благога жыцця людзі прывыкаюць. У розных умовах жывуць людзі. ЖЫВЕ КУЛІК, ДЗЕ ПРЫВЫК: КОЖНЫ РОДНАЕ БАЛОТА ХВАЛІЦЬ. Прывычкі чалавека фармуюцца пад уплывам навакольнай рэчаіснасці, дзе ён нарадзіўся, жыве. Кожны хваліць тое, што яму найбольш блізкае, дарагое. ЖЫВЁМ ТАК, ШТО ДАЙ БОЖА: ТО СКОКАМ, ТО БОКАМ, ЧАСАМ 3 КВАСАМ, А ПАРОЮ 3 ВАДОЮ. Іранічна гавораць пра нялёгкае жыццё. Кажуць пра таго, хто пражыў сваё жыццё распусна і бесталкова. ЖЫЦЦЁ ПРАЖЫЦЬ - НЕ ПЕСНЮ ПРАСПЯВАЦЬ. Жыццё пражыць — нялёгкая справа. ЖЫЦЬ ВЕСЕЛА, ДА ЕСЦІ НЕЧАГА. Іранічна кажуць пра жыццё надгаладзь. ЖЫЦЬ ЗАХОЧАШ I САТАНУ ПРАГЛОЦІШ. Голад, жабрацкае становішча прывучае чалавека да ўсяго — гру-бай ежы і непрыстойных, несамавітых учынкаў. 3 3 АГНЁМ НЕ ЖАРТУЙ I ВАДЗЕ НЕ ВЕР. Агонь усё знішчае на сваім шляху, а ў вадзе можна лёгка захлынуц-ца. Гл. с. 39. 3 БАГАТАГА ПУХ, А 3 БЕДНАГА ДУХ. Безнадзейная справа цягацца беднаму з багатым: апошні дзякуючы гра-шам, багаццю пераможа беднага. 3 ВЯЛІКАГА ПЫХА ПАН БОГ 3 НЕБА СПІХА. Фанабэрыстасць, пыха нярэдка прыводзяць да страты па-вагі, пасады і г. д. 3 ВЯЛІКАЙ ХМАРЫ МАЛЫ ДОЖДЖ. Кажуць гэтак, калі небяспека, жах, гучная справа канчаюцца нічым. Гл. с. 40. 3 ЗАРОБКУ НЕ НАБ’ЕШ КАРОБКУ. На адной зарпла-це не пражывеш. 3 КІМ ПАВЯДЗЕШСЯ, ТЫМ I ЗАСТАНЕШСЯ. Пра таго, хто пераняў погляды, звычкі і г. д. таго, з кім жы-веш, сябруеш, маеш зносіны. Гл. с. 40. 3 КІМ ПАЗНАЕШСЯ, ТАКІМ I СТАНЕШСЯ. ‘тс’.
3 МАЛОЙ ІСКРЫ ЧАСАМ БЫВАЕЦЬ ВЯЛІКІ ПА-ЖАР. 3 малой бяды могуць узнікнуць вялікія непрыем-насці; нязначнае можа паслужыць зачэпкай для чагосьці больш істотнага. Гл. с. 40. 3 МУЗЫКІ I МУЛЯРА НЯМА ГАСПАДАРА: МУЛЯР МУРЫ МУРЫЦЬ, А МУЗЫКА ЛЮДЗЕЙ ДУРЫЦЬ. Мапа карысці з чалавека, які не пільнуе сваёй гаспадаркі, а шмат часу траціць на другарадныя справы. Гл. с. 40. 3 НАЧАЛЬСТВАМ СВАРЫЦЦА, ШТО СУПРАЦЬ ВЕТРУ ЛІЦЬ: ЗАЎСЁДЫ АБАЛЬЕШСЯ. Калі пасварышся з начальствам, панясеш як матэрыяльныя, так і мараль-ныя страты. 3 НЯВЕСТКАЙ СВАРЫСЯ - ЗА ПОКУЦЬ ДЗЯР-ЖЫСЯ, 3 ЗЯЦЕМ СВАРЫСЯ - ЗА ДЗВЕРЫ ДЗЯРЖЫ-СЯ. Сварка з нявесткай не такая небяспечная, як з зяцем. Гл. с. 41. 3 ТАБОЙ ГАВАРЫЦЬ, ЯК 3 КАБЫЛАЙ ПАЦЕРЫ: ТЫ ЁЙ: ОЙЧЭ НАШ, А ЯНА ТАБЕ: СЕНА НЯМАШ. Кажуць пра чалавека, з якім цяжка пра што-н. дамовіцца. ЗА ГРОШЫ I ДУРАНЬ ХАРОШЫ. Неразумнага, але багатага і з грашамі чалавека гатовы цярпець, дараваць яго несамавітыя паводзіны. ЗА ДОБРЫМ МУЖАМ I ВАРОНА ЖОНКА, А ЗА БЛАГІМ I КНЯГІНЯ ЗАГІНЕ *. У сям’і вельмі многае залежыць ад паводзін, якасцяў мужа. ЗА ДОБРЫМ МУЖАМ I ЧУЛІНДА ЖАНА, А ЗА БЛАГІМ I ПАПОЎНА РАБА *. ‘тс’. ЗА ДУРНОЙ ГАЛАВОЙ НАГАМ МЛОСНА. За не-прадуманыя дзеянні прыходзіцца паўторна рабіць, ісці за чым-н. і г. д. Гл. с. 41. ЗА МАЁ ДАБРО ДЫ МНЕ Ў РАБРО *. Калі за зроб-леныя паслугі, дабро замест падзякі плацяць чорнай няў-дзячнасцю. ЗАМУЖ ВЫЙСЦІ - ТРЭБА ЗНАЦЬ: ПОЗНА ЛЕГ-ЧЫ, РАНА ЎСТАЦЬ. Выходзячы замуж, трэба добра па-думаць, што цябе чакае ў будучым. ЗАХОЧА БОГ ПАКАРАЦЬ - ГАРДЫНЮ ПАШЛЕ. Важнічанне, ганарлівасць, зазнайства прыводзяць чалавека да сумных вынікаў.
ЗАХОЧАШ САБАКУ ВЫЦЯЦЬ, ПАЛКУ ЗНОЙДЗЕШ *. Калі захочаш што-н. зрабіць, знойдзеш сродак і спосаб, як гэта здзейсніць. ЗДАРОЎЯ ЗА ГРОШЫ НЕ КУПІШ. ЗЛОДЗЕЙ ЗЛОДЗЕЮ НЕ ДАВЯРАЕ. Абодва імкнуц-ца абдурыць адзін аднаго; падазрона адносяцца адзін да аднаго. ЗЛОДЗЕЙ ПРОЙДЗЕ, ХОЦЬ ВУГЛЫ ПАКІНЕ, А АГОНЬ НІЧОГА. 3 дзвюх ліхаў лепш меншае. Прыгавор-вае той, у каго дом згарэў. Гл. с. 43. ЗОЛАТА I Ў КРАМЕ ДАСТАНЕШ, А РОЗУМУ НЕ ПРЫСТАВІШ. Разумовыя здольнасці чалавеку даюцца прыродай з нараджэння. ЗЯЛЁНАЯ ТРАЎКА - МАЛАКУ ПРЫБАЎКА. Кажуць гэтак, калі кароў выганяюць увесну на пашу. ЗЯЦЬ ЛЮБІЦЬ УЗЯЦЬ. Гэтак кажуць пра зяця. ЗЯЦЬ НА ПАРОГ - ЦЕШЧА ЗА ЯЙЦА. У сялян яешня лічыцца самай першай і самай смачнай ежай, га-наровым пачастункам. I I 3 ДАБРА НЕ ЦЕШЫЦЦА, I 3 КЕПСКАГА НЕ ЗЛУЕ. Пра індыферэнтнага, абыякавага да ўсяго чалавека. I КОТ 3 ВУСАМІ, ДЫ ГАНЯЕЦЦА ЗА МЫШАМІ. Абставіны прымушаюць нават саліднага чалавека ўчыняць неўласцівыя яму дзеянні, учынкі. I КОШКА БЛІНОЎ НАПЯЧЭ, КАЛІ САЛА СЦЯЧЭ. Пры наяўнасці спрыяльных умоў і дастатку нават не-спрактыкаваны чалавек выканае неўласцівую яму работу. Гл. с. 48, 175, 213, 228. I МЯДЗВЕДЗЬ ТАНЦУЕ, КАЛІ МЁД ПАЧУЕ. Кожны выкажа радасць, адчуваючы нешта для сябе прыемнае. I ПЕВЕНЬ БЫ ПІЎ, КАБ ХТО НАЛІЎ. Ніхто не адмаўляецца ад дармавога. I САБАКА ПА ІМ НЕ ЗАВЫЕ. Гэтак выказваюцца пра благога чалавека, якога пасля смерці людзі не памянуць. I СВЯТЫ ДА СЯБЕ РУКІ ТРЫМАЕ, А НЕ АД СЯ-БЕ. ‘тс’.
ІГРУШКА - МІНУШКА: СЁННЯ ЕСТ, А ЗАЎТРА НЯМА. Усё мімалётнае, кароткачасовае. ІНШЫ ПАЎВЕКА БУДЗЕ СЯДЗЕЦЬ У ЗАСАДЗЕ, КАБ КАМУ-НЕБУДЗЬ ДЫ АГАДЗІЦЬ. Пра чалавека злоснага, помслівага. К К ПАПУ 3 ПУСТЫМІ РУКАМІ НЕ ІДЗІ. За любую паслугу поп бярэ плату. КАБ БОГ ДАЎ МАЙМУ СЫНУ ТОЙ РОЗУМ НА-ПЕРАД, ШТО Ў МУЖЫКА ЗЗАДУ, - СКАЗАЎ ЖЫД. Гэтак кажа беларускі селянін, пераасэнсоўваючы зробле-ныя ў мінулым памылкі, каб не памыліцца потым. Па-жадана вырашаць адразу. Гл. с. 45. КАБ БЫЛО ЎСЁ РАЎНО, ТО ХАДЗІЛІ Б У ВАКНО, А ТАК ХОДЗЯЦЬ У ДЗВЕРЫ. Гэтак адказваюць таму, хто прыпадабняе розныя па свайму характару рэчы, учынкі і г. д. КАБ НЕ ЕЖКА I АДЗЕЖКА, БЫЛА Б ГРОШАЙ ПОЎНА ДЗЕЖКА. Большую частку сваіх працоўных збе-ражэнняў чалавек выдаткоўвае на ежу і адзежу. КАБ ЧУЛА СЯЛО, ДЫК I ВЕРЫ Б ДАЛО. Жартам пра што-н. неверагоднае. КАБЫЛУ НЕ ПЕРАБЗДЗІШ, БАБУ НЕ ПЕРАСПО-РЫШ. Іранічна пра што-н. неадольнае, чаго нельга пера-сіліць. КАЖУХ НЕ ВАТА: НЕ ПЫТАЕ, ЦІ ДАЛЁКА ХАТА. У процілегласць ватняй вопратцы кажух надзейна ўтрым-лівае цяпло. Гл. с. 46. КАЛГАС ДАЎ, КАЛГАС I ЗАБРАЎ. КАЛІ ЖОНКА НЕ СВАРЛІВА, ПАКОРНА I ВЯРНА, ХАЦЯ I НЕ КРАСІВА, КРАСАВІЦА ЯНА. Галоўная пры-гажосць жонкі — гэта вернасць мужу і аднадушша з ім. КАЛІ ЗЯРНЁ Ў КАЛАСКУ, НЕ СПІ Ў ХАЛАДКУ. Гэтак кажуць, калі надыходзіць жніво; пра пільную, тэр-міновую справу. КАЛІ МАЕШ ШТО ЗРАБІЦЬ ЗАЎТРА, ЗРАБІ СЯ-ГОННЯ, А КАЛІ МАЕШ ШТО З’ЕСЦІ СЯГОННЯ, ПА-КЛАДЗІ НА ЗАЎТРА. Параўн. : 3 адкладу няма ладу.
КАЛІ МУЖЫК 3 ЖОНКАЙ СВАРЫЦЦА, ДЫК У ГАРШКУ ТРАСЦА ВАРЫЦЦА. Сварка паміж мужыком і жонкай не прадказвае нічога добрага, толькі ўскладняе, пагоршвае сітуацыю. КАЛІ МУЖЫК ЦВЯРОЗЫ, ТАДЫ Ў ЯГО I РОЗУМ. КАЛІ НІЧОГА НЕ РАБІЦЬ, ДЫК НЯМА ЧАГО I ЖЫЦЬ. КАЛІ Ў ЦЯБЕ СВАЙГО РОЗУМУ НЯМА, ДЫК Я ТАБЕ СВАЙГО ЛАПАТАЮ НЕ НАКІДАЮ. Свайго розуму не дасі каму-н., не прымусіш рабіць так, як хаце-лася б. КАЛІ ХОЧАШ ПРАПАСЦІ, ДЫК ІДЗІ КРАСЦІ. Кра-дзеж да дабра не прывядзе. КАМУ ІДЗЕЦЦА (ВЯДЗЕЦЦА) ДЫК I НА ЧАПЯЛУ ПРАДЗЕЦЦА. Кажуць гэтак пры ўдалым збегу акалічнас-цяў; калі ручыць без адмысловых захадаў. Гл. с. 47. КАМУ СМЕХ, А КАМУ I БЯДА. Гэтак кажуць, калі бяда аднаго чалавека дае прыбытак другому. КАМУ ТАЛОНЫ, КАМУ МІЛЬЁНЫ. У той час калі беднякі ледзь зводзяць канцы з канцамі, багатыя ша-леюць з раскошы (г. зв. размеркаванне ў савецкія часы). КАНЯ НАКАРМІ - 3 ГРАЗІ ВЫВЯЗЕ, ВОРАГА, НАКАРМІ — У ГРАЗЬ УТОПЧА. Не заўсёды чалавечая дабрыня тым жа адплачваецца. КОЖНЫ ЖЫДОК ХВАЛІЦЬ СВОЙ КРАМОК. Усякі гандляр расхвальвае свой тавар. КОЖНЫ ПАЧАТАК ЦЯЖКІ. Кожную справу пачы-наць цяжка, потым будзе лягчэй. КОЖНЫ СВЯТЫ ДА СЯБЕ РУКІ ДЗЯРЖЫЦЬ. Кож-ны імкнецца абагаціцца. КРАСА ДА ВЯНЦА, А ДАБРЫНЯ НА ЎСЁ ЖЫЦЦЁ. Напамінак маладым, каб мужыка ці жонку ў першую чаргу яны выбіралі з добрым характарам. КРЫВОГА ДЗЕРАВА НЕ ВЫПРАВІШ. Благога чала-века немагчыма перавыхаваць. КУРОВЫЯ ВОЧЫ ДЫМУ НЕ БАЯЦЦА. Пра чалаве-ка бессаромнага, нахабнага. Гл. с. 229. КУРЫЦА - НЕ ПТУШКА, ГУЛЬТАЙ - НЕ ЧАЛА-ВЕК, БАЛБАТУН - НЕ ГАСПАДАР.
л ЛАСКАВАЕ ЦЕЛЯТКА ДЗВЕ МАТКІ ССЕ, А ГОРДАЕ, ТРАСЦЫ, — НІ ГОДНАЕ. Хто каму дагаджае, карыстаец-ца іх прыхільнасцю, а ганарысты — нічыёй. Гл. с. 55, 151. ЛЕПЕЙ У СВАІХ ЛЮДЗЯХ 3 ГОЛАДУ ПАМІРАЦЬ, ЧЫМ У ЧУЖЫХ ЛЮДЗЯХ ЗОЛАТА ЗБІРАЦЬ. Свае лю-дзі і паспачуваюць, і дапамогуць, і з бяды выручаць. ЛЕПШ БАЧЫЦЬ МОРА 3 БЕРАГУ, ЧЫМ БЕРАГ 3 МОРА. Лепш знаходзіцца ў бяспечным месцы, чым трапляць у месца, якое звязана з небяспекай. ЛЕПШ НЕ ДАГАВАРЫЦЬ, ЧЫМ ПЕРАГАВАРЫЦЬ. У кожнай сітуацыі трэба захоўваць пачуццё меры, бо за-лішняе не ідзе на карысць, можа сапсаваць справу, па-шкодзіць каму- або чаму-н. ЛЕПШ У ДЗЕЎКАХ СЯДЗЕЦЬ, ЧЫМ ЗАМУЖАМ ПАРШЫВЕЦЬ. Лепш цярпець нястачу і быць незалеж-ным, чым быць нікчэмным, не вартым увагі, трапіўшы ў падняволенае становішча. ЛЕС ЧУЕ, А ПОЛЕ БАЧЫЦЬ. У лесе адгукаецца рэ-ха, а ў полі — далёка відаць. ЛЕТАМ КОЖНЫ КУСЦІК НАЧАВАЦЬ ПУСЦІЦЬ. Летам і пад кустом рай, цёпла. ЛЕТАМ НАГОЙ, А ЗІМОЙ РУКОЙ. Што летам пад нагамі валяецца, нарыхтаванае — зімой ясі. ЛЮДСКОГА ЯЗЫКА НЕ ЗАВЯЖАШ. Людзей не пры-мусіш маўчаць. Гл. с. 70. ЛЯНІВАМУ МАЛА НОЧЫ ВЫСПАЦЦА, МАЛА ДНЯ ПРАЧНУЦЦА. Лянівы любіць шмат паспаць. Яіпкін (Слаў-гарадчына); Спіць як у торбу. м МАЕШ, МАТКА, ДАЧКУ, ДЗЯРЖЫ ГАРЭЛКУ Ў ГЛЯЧКУ. Гавораць матцы, у якой дачка даросла, каб яна была гатова ў любы час прыняць сватоў. МАЛАКО Ў КАРОВЫ НА ЯЗЫКУ. Чым болей карова з’есць травы, іншага корму, тым болей дасць малака. МАЛЕНЬКІ, ДЫ ЎДАЛЕНЬКІ, ВЯЛІКІ, ДЫ ДУРНЫ. Не заўсёды вялікі лепш за маленькага, часта бывае наад-варот.
МАЛЫЯ ДЗЕТКІ - МАЛЫЯ БЕДКІ, БАЛЫІІЫЯ ДЗЕТКІ — БАЛЫПЫЯ БЕДКІ. Вялікія дзеці прычыняюць бацькам больш клопатаў, турбот, чым малыя дзеці. Гл. с. 58. МАЛЫЯ ДЗЕТКІ СПАЦЬ НЕ ДАЮЦЬ, БАЛЬШЫЯ -САМ НЕ ЗАСНЕШ. ‘тс’. Гл. с. 58. МЕНШАЕ ПАРАСЯ ЗАДНЮЮ ЦЫЦКУ ССЕ. Слабей-шаму дастаецца мала, найгоршае. МЕНШЫ ВОЗ - МЕНШ СЛЁЗ. Менш рэчаў, абавяз-каў і інш. — менш клопатаў. МЛЫН МЕЛЕ - МУКА БУДЗЕ, ЯЗЫК МЕЛЕ - БЯ-ДА БУДЗЕ. Прагматычнае, мэтанакіраванае дзеянне пры-носіць карысць, а пустаслоўе, плёткі, нагавор — бяду. МНОГА ЛЕСУ - НЕ ГУБІ, МАЛА ЛЕСУ - БЕРА-ЖЫ, НЯМА ЛЕСУ — ПАСАДЗІ. Лес — багацце краіны, яго трэба берагчы, ахоўваць, расціць. МУЖЫК - НЕ БЫК, У ХЛЕВЕ НЕ ЗАПРЭШ. Мужа жонка не ўтрымае ад якіх-н. дзеянняў, калі ён захоча куды-н. пайсці ці зрабіць што-н. МУЖЫК, ЯК САНІ, АБЫ Я САМА БЫЛА ЯК ПАНІ. Галоўнае, каб жонка была прыгожай, а мужыку гэта не абавязкова. МЫШ КАПЫ НЕ БАІЦЦА. Насмешліва кажуць, калі нехта, імкнучыся быццам бы пакараць каго-н., стварае яму спрыяльные ўмовы, пускае вінаватага ў яго асяроддзе пражывання. Н НА АДНЫМ МЕСЦЫ НАВАТ УРАНКУ ТРОЙЧЫ ГРЫБЫ НЕ ЗБІРАЮЦЬ. Гаворыцца няўхвальна тады, калі ўспамінаюць, увесь час вяртаюцца да таго, пра што ўжо не адзін раз гаварылі, што ўжо даўно мінула. НА ВЯСЕЛЛЕ - 3 ГРУЗАМ, А НА ПАМІНКІ -3 ПУЗАМ. На вяселле трэба ісці з падарункамі, а на памінкі паводле звычаю акрамя крайчыка хлеба нічога не патрабуецца ад наведвальнікаў: толькі есць, піць і жалобу гаварыць. НА ДЗЕНЬ ВАДЫ - НА ВЕК БЯДЫ. Кажуць пра паводку, вынікі якой працяглыя і тояць у сябе вялікія матэрыяльныя страты.
НА ДОБРАЙ ЗЯМЛІ ДЗІЦЯ (КОЛ) ПАСАДЗІ, I ТОЕ ВЫРАСЦЕ. На добрай зямлі ўсё добра расце. НА ДОЎГІ ВЕК, ДЫК I БАБА ЛЕК. Калі каму-н. наканавана доўгае жыццё, таму і баба заменіць лекара. НА ПОЛІ КАЛАСОЎ, ЯК У ЛЫСАГА ВАЛАСОЎ. Пра вельмі малы ўраджай. НА РАДЗІМЕ I ПАМІРАЦЬ ЛЯГЧЭЙ. НА СВАІМ СМЕТНІКУ I ПЕВЕНЬ ГАСПАДАР. Ка-жуць жартам пра гаспадара, які на сваёй мізэрнай гаспа-дарцы ўяўляе сябе вялікім гаспадаром. Гл. с. 177, 192. НА ТОЕ I САБАКА, КАБ БРАХАЦЬ. Кажуць пра плеткара, які паклёпнічае, нагаворвае на каго-н. НА ЧУЖЫ КАРАВАЙ РОТ НЕ РАЗЯВАЙ, А СВОЙ МАЙ. Будзь задаволены сваім багаццем і не квапся на чужое. Гл. с. 153. НА ЧУЖЫ РОТ ГУЗІКА НЕ НАШЫЕШ. Нікому не забароніш казаць, не прымусіш маўчаць. Гл. с. 216. НА ЧУЖЫНЕ ЖЫЦЬ - ПА-САБАЧЫ ВЫЦЬ. У ня-роднай, чужой зямлі, краіне часам бывае вельмі тужліва, сумна. НАВАРЫЛА ЛУЦЯ СУПУ, ШТО НЕ ЕСЦЬ I ЦЮЦЯ. Пра неахайную, ні да чога не здатную гаспадыню. НАГАВАРЫЎ НА МЯШОК, А СПРАВЫ НА ВЯР-ШОК. Кажуць пра балбатуна і пустамелю, за словамі якога няма ніякіх спраў, адно пустаслоўе. НАД СВАІМ ТАВАРАМ УСЯКІ ПАНАМ. Усякі воль-ны распараджацца сваёй маёмасцю. НАЙДУЦЬ ПРЫЧЫНУ, ХОЦЬ ЗА ЛУЧЫНУ. Калі хто захоча абвінаваціць каго, то гатоў прычапіцца да лю-бой дробязі. НАРАБІЎ АД КУЦЦІ ДА КАЛЯД. Нічога не зрабіў, па-колькі за такі кароткі тэрмін (калі куцця вечарам, то Каля-ды на наступны дзень) сапраўды нічога не паспееш зрабіць. НАРАБІЎ, ЯК ВОЎК У МАРКУНЯХ. Нарабіў многа шкоды, відаць. НАШТО ТОЙ КЛАД, КАЛІ Ў СЯМ’І ЛАД. Калі ў сям’і згода і дружба, то гэта даражэй усякіх грошай. НЕ БЗДЗІ Ў МУКУ, НЕ РАБІ ПЫЛІ. Кажуць таму, хто нясе бязглуздзіцу, лухту, утвараючы непрыемную сі-туацыю.
НЕ БУДЗЕШ ЕСЦІ, НЕ БУДЗЕШ ВЕСЦІ. Не пад’еў-шы, нічога не зробіш. НЕ БУДЗЬ НІ ГОРКІМ, НІ САЛОДКІМ: САЛОД-КАГА ЗЛІЖУЦЬ, А ГОРКАГА ПЕРАПЛЮЮЦЬ. Раяць чалавеку, каб ён не быў ні падлізай, ні з’едлівым. НЕ БЯРЫ НІЧОГА I НЕ БОЙСЯ НІКОГА. НЕ ГАНІ БОГА Ў ЛЕС, КАЛІ САМ К ТАБЕ Ў ХАТУ ЎЛЕЗ. Калі ў цябе добра ў хаце, няма чаго Бога гнявіць, выказваць незадавальненне сваім жыццём. НЕ ГЛЯДЗІ НА МЯНЕ, НА ФЭСТ ІДУЧЫ, А ГЛЯДЗІ НА МЯНЕ, ЛЁН ТРУЧЫ. Кажуць маладому, каб ён вы-біраў сабе нявесту не ў час свята, а тады, калі яна працуе. НЕ ДАЙ - НЕ СУСЕД, А ДАЙ - САБЕ НЕТ. Пра да-лікатнае становішча, калі ў абодвух выпадках — дрэнна. НЕ ЗВАЖАЙ НА ЎРАДЖАЙ, А ХЛЕБ ПАШЫ. Вы-конвай сваю працу, не ставячы яе ў залежнасць ад мер-каванага выніку. Не плануй ураджай, а змагайся за яго. Гл. с. 156, 178. НЕ КІДАЕ БОГ ПІРАГАМІ, ДА ЎСЁ ДАВЕРХУ НА-ГАМІ. Кажуць гэтак, калі ўсё блага атрымліваецца, не шанцуе. НЕ МАНІСЯ, А БОГУ МАЛІСЯ. Не думай пра тое, што намеціў, а рабі. НЕ МЕЎ САЎКА КЛОПАТУ, ДЫК ЖОНКУ ЎЗЯЎ. Пра няўдалую жаніцьбу. Пра таго, хто сам сабе прычыніў шмат клопату, цяжкасцяў з-за непрадуманага ўчынку. Гл. с. 133. НЕ НАВУЧЫЎ БАЦЬКА, НЕ НАВУЧЫЦЬ I ДЗЯДЗЬ-КА. Калі не здолелі дапамагчы самыя блізкія людзі, то не дапамогуць і дальнія. НЕ НАРАКАЙ НА ЛЮСТЭРКУ, КАЛІ НОС КРЫ-ВЫ. Гэтак кажуць таму, хто апраўдвае свае недахопы і няўдачы аб’ектыўнымі прычынамі. НЕ ПЛАЧ ЗГУБІЎШЫ, АЛЕ НЕ РАДУЙСЯ ЗНАЙ-ШОЎШЫ. ‘тс’. НЕ ПРАСІ ДАЖДЖУ, А ПРАСІ ЎРОДЫ. Думай пра канчатковы вынік, асноўную, першапачатковую прычыну з’явы. Жадай ураджаю. НЕ ПРОСТА ПАНІ, А ПАНІ СОЦКАЯ. Соцкая - гэта была паненка, якая не давала жыцця сваім падданым, прымушаючы іх звяртацца да яе як «пані Соцкая».
НЕ РАБІ ЛЮДЗЯМ БЛАГОГА, I ЯНЫ ТАБЕ НЕ ЗРОБЯЦЬ ДУРНОГА. НЕ РАДУЙСЯ, ШТО ЗНАЙШОЎ, I НЕ СУМУЙ, ШТО ЗГУБІЎ. Лёгка набытае хутка разыходзіцца, страча-нае — забываецца. НЕ РУШ ЧУЖОГА I НЕ БОЙСЯ НІКОГА. НЕ САБЕ ЎЗЯЦЬ, НІ ЛЮДЗЯМ ПАКАЗАЦЬ. Кажуць пра якую-н. рэч або жонку. НЕ САДЗІСЯ НА КУТ, НЕ ПАСТАЯЎШЫ НА ПА-РОЗЕ. Кажуць таму, хто хоча адразу высокую пасаду, па-шану, выгаду, прыбытак. НЕ СКІДЫВАЙ СТАРЫЯ РЭЧЫ 3 ПЕЧЫ. Кажуць пра рэчы, чалавека, якія яшчэ спатрэбяцца ў якой-н. справе. НЕ СМЕЙСЯ, РАБЕ, БО ПРЫЙДЗЕЦЦА I ТАБЕ. Гавораць таму, хто злараднічае, цешыцца з чужой бяды, не дапускаючы, што і свая можа прыйсці. НЕ ТАЯ ЎДАВА, ШТО БЕЗ МУЖА ВЕК ЖЫВЕ. Пра жанчыну, якая выконвае мужчынскую работу. НЕ ТОЙ БАГАТА ВЕДАЕ, ШТО МНОГА ГАВОРЫЦЬ. Балбатун — выдумшчык і пляткар. НЕ ТОЙ ДРУГ, ХТО МЁДАМ МАЖА, А ТОЙ, ХТО ПРАЎДУ Ў ВОЧЫ КАЖА. Не той сапраўдны сябра, хто падлізваецца, а той, хто гаворыць пра недахопы і дапама-гае іх выправіць. НЕ Ў СВАЁ КАРЫТА НЕ ЛЕЗЬ. Не ўмешвайся ў чужыя справы і размовы. НЕ ЎМЕЕШ ПІЦЬ ГАРЭЛКІ, ХЛЯБЧЫ ЛОЖКАМІ ГАЎНО. Гэтак кажуць няўмеламу пітку. НЕ ЎСЯКАЯ ХМАРА ДАЖДЖУ ДАЕ. Не ўсякая справа бывае карыснай; не ўсякае дзеянне прыводзіць да жадаемых вынікаў. НЕ ХВАЛІ СЯБЕ, НЯХАЙ ДРУГІЯ ПАХВАЛЯЦЬ. Выхвалянне не складае цяжкасцяў, але ганьбіць хвалько. НЕ ХВАЛІСЯ СЕЎШЫ, А ХВАЛІСЯ З’ЕЎШЫ. Не хваліся, прыняўшыся за справу, а ўдала яе скончыўшы. Гл.с. 156. НЕ ХВАЛІСЯ Ў ТРЫ ДНІ, А ХВАЛІСЯ Ў ТРЫ ГАДЫ. Толькі за працяглы час можна ўбачыць сапраўдныя выні-кі сваёй працы. Гл. с. 69.
НЕ ХОЧАШ У МАЛАДОСЦІ ПРАЦАВАЦЬ, БУДЗЕШ НА СТАРАСЦІ 3 ТОРБАЧКАЙ ТАНЦАВАЦЬ. Не праца-ваўшы ў маладосці, на старасці год застанешся ні з чым, пойдзеш жабраваць. НЕ ЧАПАЙ ЛІХА, КАЛІ СПІЦЬ ЦІХА. Кажуць пра хваробу, якая пакуль што не вельмі турбуе, не баліць. Гл. с. 65, 156, 176. НЕ ШКАДУЙ ГОРА, ЯНО САМО ЗНОЙДЗЕ ЦЯБЕ, Не ўмешвайся ў рызыкоўныя справы. НЕ ШКАДУН, ШТО СЕРАДУЕЦЦА. Устрыманне ў сераду ад скаромнай ежы і іншага не шкодзіць арганізму, а, наадварот, умацоўвае яго. НЕ ШУКАЮЧЫ, НЕ ЗНОЙДЗЕШ. Не распачынаючы якіх-н. дзеянняў, не даб’ешся жаданага выніку, не зной-дзеш, чаго шукаеш. НЕБА КАЖА: «БОТЫ», А ЗЯМЛЯ КАЖА: «БОСЫ». Кажуць пра чалавека, у якога працякаюць боты, але гэта-га не відаць зверху. НІ Ў САЛДАТЫ, НІ Ў МАТРОСЫ, ТОЛЬКІ ЗА-ГВАЗДКА Ў КАЛЁСЫ. Гэтак кажуць пра ні да чога не вартага, не здатнага чалавека. Гл. с. 205. НІХТО НІ НА КОМ НЕ КАЕЦЦА, КОЖНЫ САМ НА САБЕ. Кожны, усвядоміўшы сваю памылку, сам шка-дуе пра ўчыненае. НІЧОГА САМО НЕ ЗРОБІЦЦА. Кажуць, калі трэба прыкласці намаганні, каб што-н. зрабіць. НОГІ КАЖУЦЬ ІДЗІ, ЖОПА (СРАКА) - СЯДЗІ. Пра старога нямоглага чалавека. НОЧ ПЕРАСПАЦЬ - НЕ ВЕК ВЕКАВАЦЬ. Гавораць пра нейкае кароткатэрміновае дзеянне, якое нішто ў па-раўнанні з цэлым жыццём. НЯВАЖНЫ МУЖЫЧОК, АЛЕ Ж НЕ САЛОМКІ ПУЧОК. Гавораць пра несамавітага з выгляду мужчыну, але які яшчэ на нешта (многае) здатны. НЯМА ВОРАГА - ПАЗЫЧ ГРОШЫ. Калі хочаш на-жыць ворага, пазыч каму-н. грошы — будзеш доўга за ім хадзіць, каб вярнуць доўг. НЯМА ГОРШАГА КАТА, ЯК БРАТ НА БРАТА. Горш за ўсё, калі варагуюць сваякі. НЯМА ГОРШАГА НА СВЕЦЕ, ЯК ЖЫД БЕДНЫ, СВІННЯ ХУДАЯ I БАБА П’ЯНАЯ.
НЯМА КАХАННЯ БЕЗ ПРЫТУЛЯННЯ. Закаханыя прытуляюцца адзін да аднаго з ласкай, пяшчотай. НЯМА РЫБЫ БЕЗ КОСЦІ, А КАБЕТЫ БЕЗ ЗЛОС-ЦІ. Так кажуць пра незамужнюю ці старую кабету. НЯМА СМАЧНЕЙШАЙ ВАДЗІЦЫ, ЯК 3 РОДНАЙ КРЫНІЦЫ. На радзіме ўсё здаецца смачным, прыгожым і прыемным. НЯПРОШАНАМУ ГОСЦЮ МЕСЦА ПАД СТАЛОМ. На няпрошанага госця месца за сталом не прадугледж-ваюць. НЯЎМЕЛЕЦ САМ НЕ ЗРОБІЦЬ, А, ПАВУЧАЮЧЫ, ТОЛЬКІ НАМУЧАЕ I НАТУЗАЕ. Горш за ўсё выслухоў-ваць парады недасведчанага чалавека, якія ніколі не ска-рыстаеш. п ПА АДЗЁЖЦЫ ПАН, А ПА РОЗУМУ БАРАН. Пры-стойны выгляд чалавека не сведчыць пра яго вялікі розум. ПА ЗАКОНУ ЖЫЦЬ, ТО I ПЕЎНЯ КУКАРЭКАЦЬ АДВУЧЫШ. Строга нарміраванае жыццё прыводзіць ча-сам да непажаданых вынікаў; дрэнны закон не спрыяе дабрабыту народа. ПА ПРОЙДЗЕНАЙ ДАРОЗЕ ЛЁГКА ІСЦІ. Лёгка дзейнічаць па вядомых узорах, па метадах практычнага выканання, загадзя вядомых, некім распрацаваных. ПАГАНЯЙ КАНЯ НЕ КНУТОМ, А АЎСОМ. Перш чым запрэгчы і паехаць, трэба каня накарміць. Не даўшы добры заробак працаўніку, не патрабуй многага. ПАД ЧУЖУЮ ДУДКУ ПАСКАЧАМ, ПОТЫМ АД-ПЛАЧАМ. Кажа той, хто вымушан падлажвацца пад не-кага, а потым маецца адпомсціць свайму крыўдзіцелю. ПАЕДЗЕМ, БАБКА, У ЧУЖОЕ СЯЛО, ТО БУДЗЕМ ВЕДАЦЬ, ШТО Ў НАШЫМ РОБІЦЦА. Благія чуткі хут-ка разыходзяцца па ваколіцах. ПАЕЎ, ШТО БОГ ПАСЛАЎ, ЗАКУРЫЎ, ЧЫМ ЧОРТ НАСРАЎ. Ужыванне тытуню пасля ежы адмоўна адбіваец-ца на здароўі і самаадчуванні чалавека. ПАЖЫВІ ДЛЯ ЛЮДЗЕЙ - ПАЖЫВУЦЬ ДЛЯ ЦЯБЕ ЛЮДЗІ.
ПАЗЫЧАЙ - ДРЭННЫ АБЫЧАЙ. Лепш перабіцца, перацярпець, чым браць у доўг што-н. у каго-н. ПАКУЛЬ ЖЫВЕШ - УСЯГО ТРЭБА, А ЯК ПА-МРЭШ - ЧАТЫРЫ ДОШКІ I ЗЯМЛІ ТРОШКІ. ПАКУЛЬ ТОЎСТЫ (СЫТЫ) ССОХНЕ, ТО ХУДЫ (БЕДНЫ) ЗДОХНЕ. Беднаму бескарысна змагацца з ба-гатым. ПАКУЛЬ У ПАНА НА ГУБЦЫ: У СЛУЖКІ Ў ДУП-ЦЫ. Слугі мала звяртаюць увагі на тое, што загадваюць ім паны. ПАМОЖА I БОГ, КАБ БЫЎ I САМ НЕ ПЛОХ. У пер-шую чаргу трэба разлічваць на ўласныя сілы. ПАРАДЫ СЛУХАЙ, ДЫ НЕ КОЖНАЙ ВЕР. Хоць чые-н. парады і не зашкодзяць, але май свой погляд, сваю думку. ПАРОЖНЯЯ БОЧКА ЗВІНІЦЬ, А ПОЎНАЯ МАЎ-ЧЫЦЬ. Разумны чалавек больш маўчыць, а балбатун многа і бязглузда гаворыць. ПАСМЯЯЎСЯ КАЦЁЛ 3 ГАРНІКА, А ПАГЛЯДЗЕЎ I САМ ЧОРНЫ. Кажуць таму гэтак, хто высмейвае неда-хопы іншага, хоць і сам заслугоўвае такой насмешкі. ПАШЭНЦІЛА, ЯК ЖЫДУ 3 ГАРЫ. Прыгаворваюць, калі каму-н. не пашанцавала. Згодна народнага ўяўлення, жыды любілі хуткую язду з гары, але пры гэтым часта перакульваліся. Гл. с. 79. ПЕНЬ ГАРЭЎ, А ЧОРТ НОГІ ПАГРЭЎ, ІСКРА ПА-ЛА I РАДНЯ СТАЛА. Пра чалавека, які кажа глупства і выдае гэта за праўду. ПЕРАНАЧУЕМ - БОЛЕЙ ПАЧУЕМ. Застаюцца нанач там, дзе мяркуюць атрымаць якую-н. выгаду. Гл. с. 49. ПІ, ЕШ, КАЛІ РОТ СВЕЖ, А КАЛІ ЎМРЭШ, ТО КОЛАМ НЕ ЎВАБ’ЕШ. Гэтак запрашаюць частавацца падчас выпіўкі за сталом. ПІЛЬНУЙ ГАСПАДАРКІ, БУДУЦЬ У ГАРШКУ СКВАРКІ. Працуй — будзе харч. ПЛАКАЎ, ПЛАКАЎ, I БОГ АДЗІНАКАЎ, А ЯК СТАЎ СПЯВАЦЬ, СТАЎ БОГ ДАВАЦЬ. Аднымі скаргамі і пла-чам справы не паправіш, лепш весяліцца, бо шанцуе таму, хто вясёлы.
ПЛАЧ У БАЦЬКІ ЗА СТАЛОМ, КАБ НЕ ПЛАКАЛА ЗА ВУГЛОМ. Гэтак кажуць маладой, калі выдаюць замуж. Існуе павер’е: калі дома выплачашся перад замужжам, то не будзеш пакутваць у хаце мужыка. ПЛЁТКУ Ў АДНО ВУХА ЎПУСЦІ, У ДРУГОЕ ВЫ-ПУСЦІ. Не звяртай увагі на ілжывыя чуткі, нагаворы, плёткі. ПОЙДЗЕШ НАЦЯНЬКІ, ПАЦЯРАЕШ ДЗЯНЬКІ. Шлях па прамой, або больш простая, прымітыўная праца не скарачае, а наадварот, займае больш часу і шкодзіць справе. Ісці напрасткі — заблудзіцца. Гл. с. 50. ПОП ДВА РАЗЫ АБЕДНЮ НЕ СЛУЖЫЦЬ. Гэтак кажуць таму, хто недачуў або не зразумеў чаго-н. і просіць паўтарыць сказанае. Гл. с. 29. ПОСЦІЦЬ I ЖЫВЁЛА, КАЛІ ГАСПАДАР НЕ МАЕ. Прыходзіцца выконваць тое ці іншае дзеянне і таму, каму не належыць яго здзяйсняць. ПРЫМАЦКІ ХЛЕБ — САБАЦКІ. Гаворыцца пра пры-мака, якому прыходзіцца цярпець ад жаночай радні, асаб-ліва ад цешчы. ПУСТЫ КОЛАС УГОРУ ЦЯГНЕЦЦА, ПОЎНЫ ДОЛУ ГНЕЦЦА *. Абмежаваны, недалёкі чалавек імкнецца вы-лучацца сярод іншых, быць вышэй за іх, разумны стараецца быць заўсёды сціплым, стрыманым. Пустадомак шмат пра сябе думае. ПЫТАЙСЯ НЕ Ў СТАРОГА, А Ў БЫВАЛАГА. Быва-лы мае вялікі вопыт, многа бачыў, спазнаў. П’ЯНСТВА РОЗУМ З’ЕЛА. Пашкодзіць розуму ў вы-ніку п’янства. П’ЯНЫ ХОЦЬ ПРАСПІЦЦА, А ГУЛЬТАЙ - НІКО-ЛІ. Кажуць у апраўданне п’яніцы, але дзелавога, разум-нага чалавека. Р РАБІ, РАБІ ДЫ ПАПРАЎСЯ. Працаваць многа ды яшчэ болып таго. РАДАСЦЬ ЁСЦЬ - ВЕСЯЛІЦЦА ТРЭБА, ГОРА ЕСЦЬ — ПАМАГАЦЬ ТРЭБА. Трэба дзейнічаць у адпа-веднасці з абставінамі, якія склаліся.
РАДНЯ НА БОКУ, А СУСЕД НА ВОКУ. Больш ка-рысці ад таго, хто бліжэй да цябе: ён і дапаможа ў цяж-кую хвіліну, выручыць з бяды. РАНА ЗАГОІЦЦА, ЗЛОЕ СЛОВА - НІКОЛІ. Абраза, лаянка, зняважлівае слова пакідаюць у душы чалавека большы след, чым фізічнае ўздзеянне. РАНЕЙ ПІЛІ-ЕЛІ I ПЕСНІ ПЕЛІ, А ЗАРАЗ БУЛКІ ЯДУЦЬ I ПЕСЕНЬ НЕ ПЯЮЦЬ. Зараз большасць лю-дзей жыве горш, чым раней, таму не да песень. РАНІЦА ВЕЧАРА РАЗУМНЕЙ. Гэтак кажуць, адклад-ваюць якое-н. рашэнне на заўтрашнюю раніцу; раніцай прыходзяць свежыя думкі, прымаецца правільнае рашэнне. РАСЦЕ, ШТО ТРАВА ПРЫ ДАРОЗЕ: ХТО ІДЗІ ТОЙ СКУБЕ. Жыць адзінока, на краю вёскі, ненадзейна, тры-вожна, з неспакоем. РОБІШ, РОБІШ, ДЫ ЎСЁ ЧОРТУ ПАД ХВОСТ. Калі хто-н. працуе ўпустую, без прыкметных вынікаў, дарэмна, марна. РОДНАЯ ЗЯМЛЯ - МАЦІ, ЧУЖАЯ СТАРОНКА -МАЧАХА. Пра замілаванне родным краем, яго непаўтор-насцю. с САБАКА НЕ З’ЕСЦЬ НЕ ПАЧАКАЎШЫ. Гэтак ка-жуць пра неахайнага чалавека ў ежы, у працы, у якога ва-ліцца з рук ежа, работа і г. д. САБАКУ СЕМ ВЁРСТ - НЕ ДАРОГА. Пра таго, хто хутка бегае, робіць, таму адлегласць, праца не ствараюць яму цяжкасцяў. СВІННІ - НЕ КАЗА, У ЛЕС НЕ ЎЦЯКУЦЬ. У кож-нага свая звычка; свіння да хаты цягнецца, бо там кор-мяць, а каза — у лес, бо больш зелянінай корміцца. Так і ў людзей: хто да чаго прывык. СВІННЯ, ЯНА I Ў АФРЫЦЫ СВІННЯ. Непрыстой-ны чалавек такім і застанецца, дзе б ён ні аказаўся. СЁННЯ Ў ТАГО МІЛЬЁНЫ, ХТО САВЕЦКАЙ УЛА-ДЗЕ ЎЧОРА СЛАЎ ПАКЛОНЫ. Кажуць пра таго, хто ў час перабудовы «прыхватызаваў» народнае дабро, краў дзяржаўныя грошы.
СІЛАЮ НЕ БЫЦЬ МІЛАЮ. Насільна мілай (любай) не будзеш. СІЛЫ МНОГА - РОЗУМУ НЕ ТРЭБА. Гавораць гэтак пра дужага, але неразумнага чалавека; часам жартаўліва кажуць пра тых, хто ўжывае сілу там, дзе трэба падумаць. СКВАПНЫ Ў ЖАБРАКА I ТОРБУ ЗАБЯРЭ. Пра вель-мі хцівага, прагнага чалавека. СКРЫПУЧАЕ ДРЭВА ДОЎГА ЖЫВЕ. Гэтак кажуць пра кволага, хваравітага, але цягавітага чалавека, які доўга жыве. СКУПЫ ДВА РАЗЫ ТРАЦІЦЬ. Гаворыцца як асуджэн-не скупасці. Скупы заўсёды застаецца ў пройгрышы, цер-піць няўдачу, калі замест добрай і дарагой рэчы купляе рэч таннейшую і горшую. СЛУХАЙ МНОГА - ГАВАРЫ МАЛА. Слухаючы, больш даведаешся, чым гаворачы. СОНЦА ДА АБЕДУ ЕДЗЕ НА КОНІКІ, А ПАСЛЯ АБЕДУ НА ВОЛІКУ. Калі чалавек пасля цяжкай працы стоміцца, яму здаецца, што час цячэ вельмі марудна, а да абеду, калі ён поўны сіл, — бяжыць хутка. СТАРАСЦЬ - НЕ РАДАСЦЬ, А ГОРБ - НЕ КА-РЫСЦЬ. Кажуць са шкадаваннем, калі ўспамінаюць свой немалады ўзрост. Гл. с. 161. СТАРЫ, ЯК МАЛЫ: ШТО ДНЁМ БАЧЫЦЬ, ТОЕ НОЧЧУ ПРОСІЦЬ. На старасці гадоў людзі дзяцінеюць. СТАРЭЧА ТАКАЯ РЭЧ: ПАД’ЕЎ ДЫ НА ПЕЧ. Старыя мала ўжо да чаго прыгодны. СТВАРЫЎ БОГ ЧАЛАВЕКА ДЫ I САМ КАЕЦЦА. Кажуць, калі хочуць падкрэсліць недасканаласць чалаве-чай натуры. СТРЫГЧЫ СВІННЮ: ВІЗГУ МНОГА, ШЭРСЦІ МА-ЛА. Кажуць гэтак, калі займаюцца малакарыснай спра-вай, ад якой многа клопату, а карысці мала. СТЫД - НЕ ДЫМ, ВОЧЫ НЕ РАЗ’ЯДАЕ. Стыд мож-на перацярпець, вынесці. СЫТЫ ГАЛОДНАМУ НЕ СПАГАДАЕ. Пра таго, хто, маючы ўсе даброты жыцця, ніколі не паспачувае бедняку, галоднаму чалавеку, не разумее яго стану. Гл. с. 95, 134, 162, 182, 207. СЭРЦА НЕ КАМЕНЬ — АДЛЯЖА. Гэтак кажуць тады, калі нехта адзываецца на пачуцці іншых, уступае чыім-н. просьбам.
СЭРЦУ НЕ ЗАГАДАЕШ, КАГО ЛЮБІЦЬ. Немагчы-ма палюбіць каго-н. праз сілу, цяжка прымусіць сябе ка-хаць каго-н. СЯННІК - НЕ ПАДУШКА, НЯВЕСТКА - НЕ ДА-ЧУШКА. Маці цяжка адносіцца да жонкі сына, як род-най дачкі. Т ТАДЫ МАМА МІЛА, КАЛІ ЖОПУ (СРАКУ) МЫЛА, КАЛІ САМ ПАМЫЎ, ДЫК ПРА МАМУ ЗАБЫЎ. Кажуць з асуджэннем пра сына і дачку, калі яны не паважаюць маці. ТАДЫ ТРЭБА БЫЛО СЕКЧЫ, ЯК УПОПЕРАК ЛАЎКІ МОГ ЛЕГЧЫ. Дзяцей з малых гадоў трэба вучыць прыкладным паводзінам. ТАДЫ ЧАЛАВЕК ПАДУМАЦЬ МУСІЦЬ, ЯК СВАЯ ВОШ УКУСІЦЬ *. Пра неруплівага дзецюка, неруплівую дзяўчыну, якія пасля жаніцьбы становяцца руплівымі, больш дбайнымі, калі пазнаюць цяжкасці жыцця, маюць клопат. ТАКІ-СЯКІ ЦЯПЛЕЙ, АБЫ ЖЫЦЬ БЫЛО ЛЯПЕЙ. Няхай мужык і не вельмі добры характарам, абы добра жылося з ім матэрыяльна. ТАКОГА ЛОМУ ЗНОЙДЗЕШ I КАЛЯ СВАЙГО ДО-МУ. Кажуць пра непадыходзячую нявесту, работніка і інш., якія нічым асаблівым не вылучаюцца. ТАМУ Ў ДЗЕЎКАХ ЗВЕКАВАЛА, ШТО ДУЖА ХЛОП-ЦАЎ ПЕРАБІРАЛА. ТОЙ НЕ ГРЫБНІК, ХТО 3 ГРЫБНІКАМІ ПЕРА-КЛІКАЕЦЦА. У час збору грыбоў нельга адцягваць увагі пабочнымі размовамі, каб не прапусціць грыба. ТОЛЬКІ АДНО Ў БАГАТЫХ ГОРА - ЖЫВОТ БА-ЛІЦЬ ДЫ СПАЦЬ НЕ ХОЧАЦЦА. Пра людзей забяс-печаных, якія абцяжараны нязначнымі клопатамі, гэтак жартам. ТОЛЬКІ КУРЫЦА АД СЯБЕ ГРАБЕ. Ніхто сябе не крыўдзіць. ТРАПІЎ ВОСТРЫ НА ШЫЛАВАТАГА. Кажуць пра тых, хто ні ў чым адзін аднаму не ўступіць. Пра непры-мірымае сутыкненне характараў, поглядаў, інтарэсаў.
ТЫ СВАЮ ІРЫНКУ ПАВОДЗІШ ПА РЫНКУ, А Я ЗА СВАЙГО КУЗЬМУ ДЗЕ ХОЧАШ ВАЗЬМУ. Кажуць, калі хто-н. выхваляецца сваім мужыком, хлопцам. У У ВОЧЫ ЛІСКОМ, ЗА ВОЧЫ ПЯСКОМ. Гавораць пра таго, хто ў прысутнасці каго-н. паддобрываецца да яго, падлізваецца, ліслівіць каму-н., а пры адсутнасці, завочна — лаіць, ганіць, насміхаецца, паклёпнічае на таго ж чалавека. У ВЯЛІКАЙ ПЕРАБОРЫ ЗАСТАЛІСЯ ТОЛЬКІ ЛАП-ЦІ ДЫ АБОРЫ. Кажуць няўхвальна пра капрызнага, пераборлівага чалавека, якога чакае пройгрыш, няўдача. У ГАСЦЯХ ДОБРА, А ДОМА ЛЕПЕЙ. Кажуць, калі збіраюцца ісці адкуль-н. дамоў або пасля вяртання дамоў з гасцей. У ГЛУХОГА СЛОВА НЕ ПРАПАДЗЕ. Кажуць пра глухога, які не пачуе. У ДОБРАЙ ГАСПАДЫНІ I ПЕВЕНЬ НЯСЕЦЦА. У добрай гаспадыні гаспадарка ва ўсім дае прыбытак. У ЗАСТОІ БЫЎ У ЗБАНКУ СУСТОЙ, З’ЯВІЛАСЯ ПЕРАБУДОВА - ЗНІКЛА КАРОВА. У часы застою пры Брэжневе ўсяго было ўдосталь, а ў перыяд перабудовы жыццё значна пагоршылася. У КАГО ДЗЯЦЕЙ СЕМ, У ТАГО I ДОЛЯ ЎСЕМ, А Ў КАГА АДНА - ТО I ДОЛЯ НЕ ЛАДНА. У вялікай сям’і цяжкае жыццё выпадае кожнаму, таму кожны сам тур-буецца за сваё шчасце. Адзінае ў сям’і дзіця не мае шчас-лівай долі, бо занадта апякаецца бацькамі, а само яно ні-чога не робіць для свайго шчасця. У КАГО НЯМА СУМЛЕННЯ, НЕ ДАПАМОЖА I МА-ЛЕННЕ. Усіх грахоў не замоліш. У КАЛГАСЕ ДОБРА ЖЫЦЬ: АДЗІН РОБІЦЬ, СЕМ ЛЯЖЫЦЬ, А ЯК СОНЦА ПРЫПЯЧЭЦЬ, ТО I ТОЙ УЦЯ-ЧЭЦЬ. Іронія з калгаснага парадку, дзе шмат кіраўнікоў, але мала працаўнікоў. У КІШЭНІ ДЫПЛОМ, А Ў ГАЛАВЕ ЛОМ. Дыплама-ваны баран. Пра таго, хто мае дыплом, але які не пацвяр-джае высокай ступені падрыхтоўкі яго ўладальніка.
У КРЫНІЦУ НЕ НОСЯЦЬ ВАДЗІЦУ. Няма неабход-насці вязці, несці, даваць тое, чаго і так там багата. У ЛЕСЕ ЛЮДЗІ ДЗІЧЭЮЦЬ, А Ў ЛЮДЗЯХ МАД-НЕЮЦЬ. У НАЧАЛЬСТВА, ЯК У БАРСУКА - У АДНУ НАРУ ПЯЦЬ ВЫХАДАЎ. Начальства па-рознаму адносіцца да падначаленых, у залежнасці ад адносін дае станоўчы ці адмоўны адказ. У ПАНА ЛАСКА ДА ПАРОГА: ЯК ПАРОГ ПЕРА-СТУПІЎ, ДЫК I ЛАСКУ ЗГУБІЎ. Пан абяцае прасіцелю датуль, пакуль не выправадзіў яго за дзверы, а потым і за-быў пра абяцанне. У СВАЁЙ ХАЦЕ БУДЗЬ ГАСПАДАРОМ, А Ў ЧУ-ЖОЙ ЯГНЁМ. У чужых людзей паводзь сябе сціпла, стры-мана, не так, як у сваёй хаце, дзе ты паўнапраўны гаспа-дар, уласнік. У СТАРАСЦІ САЛАМЯНЫ МУЖ ЛЕПШ ЗАЛАТЫХ ДЗЕТАК. Нават благі муж лепш за няўдзячных дзяцей. У СТРАХУ ВОЧЫ ПА ЯБЛЫКУ. Спалохаўшыся, чала-век перабольшвае небяспеку ці бачыць яе там, дзе яе няма. У ХВАЦКАГА АТАМАНА I Я НЕ ПАГАНЫ. За доб-рым кіраўніком нават слабы падначалены выглядае няблага, някепска. У ЧУЖОЙ СТАРОНЦЫ НЕ ТАК СВЕЦІЦЬ СОНЦА. У чужых краях усё здаецца нязвыклым, успрымаецца не так, як на радзіме, у родным краі. У ЧУЖОЙ СТАРОНЦЫ ПАКЛОНІШСЯ I ВАРОН-ЦЫ. У чужым краі, каб пражыць, прыходзіцца выконваць непрыемную працу, выконваць волю непажаданых табе людзей. УДАЎСЯ НА ПРЫКАЗКІ, КАБ ПАДРАЛІ ШКУРУ НА ПРЫВЯЗКІ. Пагроза таму, хто вельмі разышоўся ў пакепліванні, падсмейванні з каго-н., за што можа быць пакараны, пабіты. Гл. с. 197. УДАЎЦОВА СЭРЦА, ЯК МАЁВАЕ СОНЦА. Удавец звычайна разважлівы, халодны ў сардэчных справах. УМЕЛАМУ РУКІ НЕ БАЛЯЦЬ. Умелы робіць больш за кошт свайго розуму, набытага вопыту, майстэрства, а не за кошт фізічных намаганняў.
УРАДНІК - БОГУ НЕ ПАРАДНІК. Ураднікі дзейні-чаюць па ўставу, а не па-чалавечы, робяць на шкоду лю-дзям, сабе на карысць. УСЕ БАБРЫ ДАБРЫ, ТОЛЬКІ ВЫДРА ЛІХАЯ. Ка-жуць, каля няма падставы аддаваць перавагу каму-'або чаму-н., аднаму перад іншымі. УСЁ ПРЫБЫТНАЕ, АЛЕ НЕ ЗДАБЫТНАЕ. Усё пой-дзе на карысць, што набыта працай сваіх рук. УСЕ ЧЭРЦІ - АДНОЙ ШЭРСЦІ. Кажуць з неадаб-рэннем пра людзей аднолькавых па сваіх адмоўных якас-цях. Гл. с. 105. УСЯГО ЗА ГРОШЫ КУПІШ АПРАЧА БАЦЬКІ I МАЦІ. Даражэй бацькоў нікога на свеце няма; страціўшы іх, ні за якія грошы не набудзеш. УЧОРА АГІТАТАР, СЁННЯ - КААПЕРАТАР. Пра таго, хто ўчора агітаваў за савецкую ўладу, за сацыялізм, сёння абедзвюма рукамі падтрымлівае капіталізм, заснаваны на эксплуатацыі наёмнай працы, падмане і зладзействе. X ХАЙ БЫ ВОЎК ТРАВУ ЕЎ, ДЫК МЯСА ШУКАЕ. Кожны шукае і ўжывае лепшае. ХАРОШАГА ГОСЦЯ ТРЭБА ПРАВЕСЦІ, КАБ НЕ ЎПАЎ, А ПЛАХОГА, КАБ НЕ ЎКРАЎ. ХВАРОБУ НЕ ТРЭБА КЛІКАЦЬ - САМА ПРЫЙДЗЕ. ХЛЕБ НЕ ЗЯЦЬ - ПАГЛЯДЗЯЦЬ I З’ЯДЗЯЦЬ; ХЛЕБ НЕ НЯВЕСТКА - ЯКІ ЎДАЎСЯ, ТАКІ I З’ЕСЦА. Зяця і нявестку бяруць на ўсё жыццё, а хлеб, калі і не ўдаўся, з’ядуць і новы спякуць. ХОЦЬ САЛОМУ ЕМ, А ФОРСУ НЕ ГУБЛЯЮ. Дзеля добрага, моднага ўбрання гатоў недаядаць, дрэнна харчавацца. Трымацца, быць бадзёрым. ХОЦЬ ТЫ ЛЕЙ НА ВОЧЫ, А ЁН КАЖА: ДОЖДЖ ІДЗЕ. Пра чалавека без сораму. ХРЫСЦІНЕ МАТРУНЕ РОДНА ФЯДОРА. Пра вельмі далёкага родзіча або пра таго, хто наогул не даводзіцца нікім каму-н. ХТО ВЯЗЕ, НА ТАГО I ЛОЖАЦЬ. Хто пакорліва, цярпліва, маўкліва выконвае якую-н. работу, на таго яшчэ больш узвальваюць, яшчэ больш патрабуюць.
ХТО ГАРЭЛКУ ЛЮБІЦЬ, ТОЙ САМ СЯБЕ ГУБІЦЬ. ХТО ДАРОГУ ПРАСТУІЦЬ, ТОЙ У ПОЛІ НАЧУІЦЬ; ХТО ПРАСТУЕ, ТОЙ ДОМА НЕ НАЧУЕ. Пра чалавека, які, імкнучыся выгадаць у чым-н. дробязным, праігрывае ў вялікім. Гл. с. 111. ХТО 3 ПЕСНЯЙ ДРУЖЫЦЬ, ТОЙ НІКОЛІ НЕ ТУ-жыць *. ХТО ЗА САБОЙ ХЛЕБ НОСІЦЬ, ТОЙ ЕСЦІ НЕ ПРОСІЦЬ. Пра незалежнасць таго, хто мае харчы ў за-пасе. ХТО ЛЮБІЦЬ ПРАЦАВАЦЬ, ТОЙ НЕ БУДЗЕ ДОЎГА СПАЦЬ. ХТО ПАРАСЯ ЎКРАЎ, ТАМУ Ў ВУШАХ ПІШЧЫЦЬ. Па таго, хто правінаваціўся ў чым-н., той міжволі выдае сябе сваімі паводзінамі. Гл. с. 62, 111, 136, 166. ХТО ПРАЦУЕ, ТАМУ I ШАНЦУЕ *. ХТО ПЫТАЕ, ТОЙ I ЗНАЕ. Пытаючыся, можна пра многае даведацца. Гл. с. 112. ХТО СВЯТЫХ ШЧЫТАЕ, ТОЙ РОТ ЛАТАЕ. Пра гультая, які выдаткоўваецца ў час святаў, затое ў будныя дні вымушаны жыць надгаладзь. ХТО СПІЦЬ ДА СОНЦА, ТАМУ ХЛЕБ У МАШОН-ЦЫ. У гультая заўсёды мала ежы, бо, калі трэба было рабіць, ён ленаваўся, гультаяваў. Гл. с. 166. ХТО СЯДЗІЦЬ НА ГЛІНЕ, НІКОЛІ НЕ ЗАГІНЕ, А ХТО СЯДЗІЦЬ НА ПЯСКУ, ТОЙ ЕСЦІ ХЛЕБ ПА МАЛЫМ КУСКУ. На гліністай глебе ўраджай лепшы, чым на пясчанай. ХТО ХОДЗІЦЬ НАЦЯНЬКІ, ГУБЛЫЕ ДЗЯНЬКІ. Хто імкнецца выйграць на дробязях, нясе страты ў вялікім. Імкнучыся напрасткі дабрацца да пэўнага месца, чалавек нярэдка блудзіць. Гл. с. 111. ХТО ЦІХА ХОДЗІЦЬ, ТОЙ ГУСТА МЕСЦІЦЬ. Пра таго, хто робіць спадцішка. Гл. с. 208. ц ЦІ П’ЯНАГА ПОЙ, ЦІ МАЛОГА СТРОЙ - НІЯКАГА ТОЛКУ. П’янага паіць, а малога апранаць — дарэмная справа: п’яны званітуе, малы падзярэ адзенне. Гл. с. 197.
ЧАЛАВЕК БЕЗ РАБОТЫ, ЯК ЯДА БЕЗ СОЛІ. Чала-век без занятку — сумны, непрыкаяны. ЧОРТ СВАЁ, А ПОП СВАЁ - АДДАЙ МАЮ МА-ЛІТВУ. Кажуць, калі двое, уступіўшы ў спрэчку, не жа-даюць уступаць адзін аднаму. ЧУЖАЯ ХАТА ХУЖЭЙ КАТА. Госць у чужой хаце заўсёды адчувае сябе няўтульна. Гл. с. 116. ЧУЖУЮ БЯДУ I ПАЛЬЦАМ РАЗВЯДУ, А СВАЯ КАСНЕЦЦА - НЯМА КУДЫ ДЗЕЦЦА. Чужыя цяжкас-ці, калі яны не тычацца каго-н., здаюцца не такімі ўжо сур’ёзнымі, як свае. Гл. с. 117. ЧЫМ ГОСЦЬ РАДЗЕЙШЫ, ТЫМ МІЛЕЙШЫ. Рэдкі госць не дакучлівы, менш на яго выдатку. ЧЫМ ЗА МОРАМ ВІНО ПІЦЬ, ЛЕПЕЙ 3 НЁМАНА ВАДЗІЦУ. У сваім краі ўсё здаецца здаравейшым, лепшым, чым у іншых. ЧЫМ МУЖЫКУ СВАЙМУ ПРАЎДУ СКАЗАЦЬ, ДЫК ЛЕПШ ЯМУ ГОЛАЕ КАЛЕНА ПАКАЗАЦЬ. Жонцы лепш мужыку праўды не казаць, а замілаваць яго чым лепшым, сабой. ЧЫМ ЧОРТ НЕ АРАЎ, ТЫМ СЕЯЦЬ НЕ БУДЗЕ. Выказванне рашучасці перад прыняццем якога-н. рашэн-ня. Азначае: няхай так і будзе; варта рызыкнуць. Ш ШТО ГАДЗІНА, ТО I НАВІНА *. Кажуць пра сям’ю, суполку і г. д., у якой часта адбываюцца якія-н. незвы-чайныя, забаўныя падзеі. ШТО ГАЛАВА, ТО РОЗУМ. Пра розны падыход лю-дзей да якой-н. справы; кожны мяркуе інакш, па-свойму, не так, як іншыя. Гл. с. 185. ШТО ЗГАРЫЦЬ, ТОЕ НЕ ЗГІНЕЦЬ. Калі каму-н. лёсам наканавана адно, то іншае не адбудзецца; прызна-чанага не абмінеш. ШТО КАМУ НА ЎМЕ, ТОЙ ТОЕ I ДАЎБЕ. Гэтак кажуць, калі каму што рупіць, той пра сваё набалелае і гаворыць, або, калі ў час размовы хто-н. пастаянна вяр-таеца да таго, што турбуе.
ШТО КРАЙ, ТО АБЫЧАЙ, ШТО СТРАНА, ТО НА-ВІНА. У кожнай краіны свае звычаі, законы, правілы. ШТО СЁННЯ АДДАСІ, ТОЕ ЗАЎТРА ДВА РАЗЫ ЗНОЙДЗЕШ. Дай, і табе людзі дадуць. ШТО СТАРЫ НА ГЛУМ - МАЛАДЫ НА ВУМ. Маладыя пераймаюць жыццёвы вопыт старых. Я ЯЗЫК I Ў БЯДЗЕ, I Ў ДАБРЫ МОЖА ПАШКО-ДЗІЦЬ. Ні ў якой сітуацыі лішняга казаць не трэба, бо можна нагаварыць такога, што табе пашкодзіць. ЯЗЫК ІДЗЕ НАПЕРАД ВУМА; ЯЗЫК УПЕРАД РОЗУМУ БЯЖЬІЦЬ. Калі кажуць не падумаўшы. ЯЗЫК ТВОЙ — ВОРАГ ТВОЙ. Пра нястрыманасць у выказваннях і прывычку гаварыць лішняе сабе на шкоду. ЯЗЫКОМ У ВІЛЬНІ, А ГАЛАВОЙ ЗА ПЕЧЧУ. Мно-гае абяцаць, але нічога не зрабіць; у думках далёка можна зайсці, а здзейсніць нічога. ЯК ВОЧЫ НЕ ВІДЗЯЦЬ, ДУША НЕ БАЛІЦЬ. Калі хто доўга не бачыць каго, то думае, што ў яго ўсё добра. ЯК ГРОШЫ ЕСЦЬ, ТО I ДУРНЮ СЛАВА I ЧЭСЦЬ. Чалавек з грашамі, нягледзячы на яго адмоўныя якасці, заўсёды жаданы госць, наведвальнік. ЯК 3 МЯКІНЫ ПАДУШКА, ТАК 3 НЯВЕСТКІ ДА-ЧУШКА. Маці ніколі не будзе адносіцца да нявесткі так, як да роднай дачкі. ЯК 3 ТАГО КАЗЛА: АНІ ВОЎНЫ, АНІ МАЛАКА. Пра чалавека, ад якога няма ніякай карысці. Гл. с. 195. ЯК ІГРАЮЦЬ, ТАК ТРЭБА I ТАНЦАВАЦЬ. Як за-гадвае начальства, так і выконваюць. ЯК НОС У СКРЫНІ, ДЫК I СВІННЯ ГАСПАДЫНЯ. Кожны можа згатаваць ежу, калі ёсць з чаго. ЯК НЯМА СВАЙГО РОЗУМУ, У АПТЭЦЫ НЕ КУ-ПІШ. Розуму не купіш і ў чужую галаву не ўложыш, калі яго там няма. ЯК П’ЮЦЬ, ТАК I АДПІВАЮЦЬ. Як да цябе адно-сяцца, так і ты ставішся. ЯК ПОЙДЗЕШ НАЦЯНЬКІ, БУДЗЕШ ХАДЗІЦЬ ТРЫ ДЗЯНЬКІ. Хадзьба, язда нацянькі, напрасткі часцей за ўсё заканчваецца нялепшым чынам, блуканнем.
ЯК ПОЎНАЯ СКРЫНЬКА, ТО I СВІННЯ ГАСПА-ДЫНЬКА. Кожны можа прыгатаваць ежу, калі ёсць з чаго. ЯК САБ’ЕШСЯ 3 ПУЦІ, ЦЯЖКА ДА ТОЛКУ ДАЙСЦІ. Пра чалавека, які заблытаўся ў нейкіх справах і не можа выйсці з цяжкага становішча. ЯК СЕНА КОСЯЦЬ, ДЫК ДАЖДЖУ НЕ ПРОСЯЦЬ. Не варта прасіць тое, у чым не адчуваеш патрэбы ў гэты момант. ЯК У ЛЕСЕ «ГУ», ТАК I 3 ЛЕСУ «ГУ». Як ты да каго адносішся, так і да цябе. Гл. с. 124. ЯК ШАНЦУЕ, ТО I БАРАН ТАНЦУЕ. Гаворыцца пра таго, каму пашанцавала ці павінна пашанцаваць у чым-н. Гл. с. 51, 176, 228. ЯКАЯ ЗАСЛУГА НАША, ТАКАЯ АД БОГА I ПАША *. Як заслужыш, так і атрымаеш; кожны мае тое, што заслужыў. ЯКАЯ МАТКА, ТАКОЕ I ДЗІЦЯТКА. Многія рысы характару маці перадаюцца дачцэ, сыну. ЯКАЯ ПТУШКА, ТАКАЯ I ПЕСНЯ. Кожны мае тое, чаго варты, што адпавядае яго здольнасцям, таленту. ЯКАЯ ПТУШКА, ТАКОЕ I ГНЯЗДЗЕННЕ. Кожны мае тое, што адпавядае яго становішчу. ЯКАЯ РАБОТА, ТАКАЯ I КАПОТА. Апранацца трэба ў такую вопратку, якая стасуецца з выконваемай працай. ЯКІ ГАСПАДАР, ТАКОЕ ЯГО I ЖЫЛЛЁ. Кожны варты таго, што ён заслужыў. ЯКІ РОЗУМ, ТАКАЯ I ГАВОРКА. Разумовы ўзровень чалавека можна пазнаць па характару і зместу яго раз-мовы, дакладнасці мовы. ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ СА ЗБОРУ А. ЛЬВА ГАРОШКІ Бібліятэка імя Ф. Скарыны ў Лондане «Божым шляхам», Парыж — Лондан, 1947—1975 гг. Гарошка Леў Юр’еў (айцец Леў, псеўд. Ант. Жменя еіс.\ 26.02 [11.03] — 08.08.1977) беларускі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч, даследчык гісторыі рэлігіі і царквы на Беларусі, беларускай культуры, літаратар, чалавек розна-баковых інтарэсаў. Яму не хапала часу здзейсніць усе заду-
мы. Так яно сталася і з яго «Зборнікам беларускіх народных прыказак і прымавак», якія запісаны на 382 старонках ма-шынапісу ад літары А да М. У прадмове да зборніка ўкла-дальнік ставіў перад сабой непасільную задачу: «Да гэта-га часу ўжо з’явілася нямала большых і меншых зборнікаў беларускіх народных прыказак, але на жаль яны ўсе далёкія ад таго, каб паказаць увесь скарб беларускае народнае муд-расці. Гэты зборнік мае на мэце запоўніць гэту нястачу — сабраць усе беларускія прыказкі і пагаворкі разам». Адсутнасць крыніц, пашпартызацыі прыказак значна зніжае навуковую каштоўнасць гэтай назакончанай працы. Памыляецца «Эн-цыклапедыя гісторыі Беларусі», том II (Мн., 1994), сцвяр-джаючы, што Л. Гарошка выдаў «Зборнік беларускіх народных прыказак і прымавак» (Лондан, 1963). Ніжэй прыводзіцца толькі невялікая частка параміялагічнага збору святара, які сабраў 20 000 адзінак гэтага жанру. (Гл.: Біскуп Ч. Сі-повіч. Архімандрыт Леў Гарошка. «Божым шляхам», XXV, № 1 [1491, 1978]). Акрамя збору беларускіх прыказак Л. Гарошка падрыхтаваў матэрыялы да грэка-лацінска-славянска-беларускага слоўніка. Кніжныя і рукапісныя зборы Гарошкі склалі аснову Беларускай бібліятэкі і му-зея імя Ф. Скарыны ў Лондане. Выдаць бы ўвесь пры-казкавы збор Л. Гарошкі асобна! А - А ТПРУЦЬКІ, БО ПЕРАСКОЧУ!... - А КЫШ, БО ЎПАДУ! Жарт. Першае кажа дзяўчына перад замужжам, сустрэўшы цяля; другое кажа пасля замужжа, сустрэўшы курыцу. Пасля замужжа жанчына зусім знясілела ад працы. АБЫ БОГ I ДОБРЫЯ ЛЮДЗІ, ТО ЎСЁ ДОБРА БУДЗЕ. АБЫ БОГ ДАЎ СВІННЮ, ТО КАРЫТА ЗНОЙДЗЕЦ-ЦА. Калі ёсць жадаючыя, то і знойдзецца тое, чым кары-стацца. АБЫ ГРЭХ, ЛЮДЗІ ЗНОЙДУЦЦА. Кожны можа ўчы-ніць праступак, злачынства. АБЫ ПАДЛА, ТО ВАРОНЫ НАЗЛЯТАЮЦЦА. Калі ёсць умовы, знойдзецца і хто-н. для несамавітых спраў, учынкаў.
АБЫ РУКІ, ТО СЛУЖБА БУДЗЕ. Было б каму ра-біць, а праца знойдзецца. АБЫ ЎМІРАЎ, А ДАМІНА БУДЗЕ. Няма чаго хваля-вацца пра наступства чаго-н. няўмольнага. АБЫ ХАЦЕЦЬ, ТО МОЖНА ЗНАЙСЦІ. Пра станоў-чыя вынікі якіх-н. пошукаў. АБЯЦАНАЮ КАШУЛЯЙ НЕ НАГРЭЕШСЯ. Кажуць іранічна, калі не вераць у хуткае выкананне кім-н. дадзе-ных ім абяцанняў. АД БАЯЗНІ МАЛА ПРЫЯЗНІ. АД БОГА ГРЭХ, А АД ЛЮДЗЕЙ СМЕХ. Смех - не грэх; жартаўлівыя заўвагі да сваіх бліжніх часта спалу-чаюцца з заклікам да Бога. Гл. с. 14. АД БОГА НЕ СХАВАЕШСЯ - УСЮДЫ ЗНОЙДЗЕ. АД БОГА НІДЗЕ НЕ ЎЦЯЧЭШ - УСЮДЫ ЗНОЙДЗЕ. АД БЯДЫ КІЕМ НЕ АБАРОНІШСЯ. Бяда выступае ў розных выявах. АД ДАБРА НЕ ЎЦЯКАЙ, БЛАГОГА НЕ РАБІ. АД ДРЭННАГА СЕМЯ НЕ ЧАКАЙ ДОБРАГА ПЛЕ-МЯ. Пра залежнасць ураджаю ад якасці насення. АД ІСКРЫ СЫР-БОР ЗАГАРЫЦЦА. 3-за якой-н. дро-бязі можа распачацца якая-н. справа, падняцца шум, пе-рапалох. АД ЛІХОГА, ПОЛЫ ПАДАБРАЎШЫ, УЦЯКАЙ. Уця-кай з усіх ног ад непрыемнасцяў. АД СМЕРЦІ НІ АДКУПІШСЯ, НІ АДПРОСІШСЯ. Смерці не пазбегнуць. Гл. с. 15. АД СМЕРЦІ НЯМА ЗЕЛЛЯ. АД СТАРАСЦІ 1 АД СМЕРЦІ НЯМА ЛЕКАЎ НА СВЕЦЕ *. ‘тс’. АД ЧАРТА КРЫЖ МАЕШ, АД ЛІХОГА ЧАЛАВЕКА НІЧОГА. Ад чорта крыжом абаронішся, а ад ліхога чала-века нічым. АД ЯЗЫКОЎ НІДЗЕ НЕ ЎЦЯЧЭШ. Цяжка пазбег-нуць людскіх абгавораў, плётак. АДВАЖНАМУ 1 БОГ ПАМАГАЕ. Смелы, рашучы ча-лавек усюды перамагае. АДЗІН БОГ БАГАТЫ. I багачы наракаюць на нястачу. АДЗІН БОГ ПРАЎДУ ЛЮБІЦЬ. Праўда ў людзей часта выклікае непрыемнае пачуццё, зайздрасць.
АДКЛАД НЕ ІДЗЕ Ў ЛАД. Не варта адкладваць на пазнейшы час тое, што можна ці трэба зрабіць неадкладна. Гл. с. 15. АДНА БЯДА - НЕ БЯДА, ДЗВЕ БЯДЫ - ПАЎБЯ-ДЫ, АЛЕ КАЛІ ТРЭЦЯЮ НАДЫБАЕШ - ВОСЬ ТАДЫ БЯДУ СПАЗНАЕШ. Гл. с. 278. АДНА БЯДА НЕ ХОДЗІЦЬ, ДРУГУЮ ЗА САБОЙ ВО-ДЗІЦЬ. Калі непрыемнасці ідуць адна за адной. Гл. с. 16. АДНА ГАЛАВА - ДОБРА, А ДЗВЕ ЯШЧЭ ЛЕПЕЙ. Лепш параіцца з кім-н., чым рашаць справу аднаму. Гл. с. 16. АДНА РАДА - ДОБРА, А ДЗВЕ - ЛЕПЕЙ. ‘тс’. АДНАМУ I ТРЭСКА ГОЛІЦЬ, А ДРУГОМУ I БРЫТ-ВА НЕ ХОЧА. Кажуць, калі несправядліва дзеляць што-н., неаднолькава адносяцца да каго-н. і пад. АДНО ПАЛЕНА I Ў ПЕЧЫ НЕ ГАРЫЦЬ, А ДВА I НА ВЕТРЫ НЕ ГАСНУЦЬ *. Аднаму кепска, у адзіноце ніякая справа не ладзіцца, а ўдваіх наадварот. АДНО ЎМЁРЛЫ - СВАБОДНЫ, АДНО РАЗУМНЫ -БАГАТЫ. Свабодным будзеш толькі пасля смерці, а ра-зумным — калі разбагацееш. АДНОЙ РУКОЙ ВУЗЛА НЕ ЗВЯЖАШ. У адзіночку цяжка справіцца з чым-н. Гл. с. 17. АДНЫ ВОЧЫ I ПЛАЧУЦЬ I СМЯЮЦЦА. АЖАНІЦЦА - НЕ ЎПАСЦІ: НІ УСТАНЕШ, НІ АТРАСЕШСЯ. Жаніцьба — справа сур’ёзная. АПЁКСЯ МАЛАКОМ, ДЗЬМУХАЕ НА ВАДУ. Той, хто ўжо аднойчы сутыкнуўся з непрыемнасцямі, няўдачай, робіцца празмерна асцярожным. Гл. с. 18. АПУДЖАНАЯ ВАРОНА I КУСТА БАІЦЦА. ‘тс’. АРХАНЁЛЫ СПЯВАЮЦЬ, ДОБРЫХ ДЗЕТАК ЗЗЫ-ВАЮЦЬ, У НЕБА IX САДЖАЮЦЬ, БОГА ТАМ ВЫХВА-ЛЯЮЦЬ: НЕ ПЛАЧ, МАЦІ, ПА ДЗІЦЯЦІ, НЕ НАРАКАЙ НА БОГА - ТРЭБА I АНЁЛАМ ПАМОГА. Суцяшэнне пасля смерці дзіцяці. АТАЎКА - СЕНУ ПРЫБАЎКА, ДА НЕ ЎМЕЎ СКА-СІЦЬ САЎКА. 3 малых частак складваецца вялікае, таму і малое трэба выкарыстаць. АХВОТА ГОРШ НЯВОЛІ. Тое, што чалавеку па душы, ён робіць ахвотна. Кажуць, калі бяруцца за што-н. скла-данае, цяжкае не па абавязку, а добраахвотна. Гл. с. 18.
Б БАБА МНОГА ЗНАЕ, ТОЛЬКІ МАЛА ПРАЎДЫ КАЖА. Жанчыны вызначаюцца хітрым норавам, скрыт-насцю. БАБА СЛЯЗОЙ, А МУЖЫК ГАРБОМ ПРАЦУЮЦЬ. Баба плачам, жальбой, а мужык непасрэднай цяжкай пра-цай нажываюць багацце. БАБЕ ХОЦЬ 3 ЖЫГАЛА, ДЫК ЕЙ УСЁ МАЛА. Прагнасць бабы бязмежная. БАГАТАГА ЗА ВАРОТАМІ СУСТРАКАЮЦЬ, А АД БЕДНАГА ДЗВЕРЫ ЗАЧЫНЯЮЦЬ. Дагаджаюць таму, падлізваюцца да таго, ад каго спадзяюцца мець выгаду. БАГАТАМУ КРАСЦІ, А СТАРОМУ МАНІЦЬ НЕ ПАДАБАЕ. У багатага і так усяго хапае, а стары не паві-нен лгаць, бо многа ведае сапраўднага. БАГАТЫ ГРОШЫ ЗБІРАЕ, А ЧОРТ МАШНУ ГА-ТУЕ. Багаты ўсяго свайго багацця не выкарыстае. БАГАТЫ ДЗІВІЦЦА, ЧЫМ БЕДНЫ ЖЫВІЦЦА, А БЕДНЫ СМЯЕЦЦА, ДЗЕ Ў БАГАТАГА ДЗЯЕЦЦА. Жартаўліва ўжываецца як станоўчая ацэнка жыццёвасці беднага. Гл. с. 19, 157, 199, 242. БАГАТЫ СМАЧНА ЕСЦЬ, ДА БЛАГА СПІЦЬ. Бага-ты ўвесь час думае, як зберагчы сваё багацце. БАГАТЫР АД БАГАЦЦЯ ГІНЕ. Тое, чаго занадта, ліш-няе не ідзе на карысць. БАГАЦТВА РАЗДЫМАЕ, А ГАЛОТА НАГІНАЕ. Ба-гацце раз’ядноўвае людзей, а беднасць — згінае. БАГАЦЦЕ - НЕ ШЧАСЦЕ, А НЕШТА ІНШАЕ. БАЛІ ДЫ ГУЛІ НЕ АДНАГО Ў ЛАПЦІ АБУЛІ. Раз-гульнае жыццё прывяло да разарэння. Гл. с. 31. БАЛІЦЬ МАЯ ГАЛАВА, ШТО ЧУЖАЯ СТАРАНА. БАЛМОШНАЯ МАТКА, БАЛМОШНАЕ I ДЗІЦЯТКА. Адмоўныя рысы бацькоў перадаюцца іх дзецям. БАЛОТА БЕЗ ЧОРТА НЕ БЫВАЕ. Ёсць умовы рабіць што-н. нядобрае, знойдуцца і яго выканаўцы. БАЦЬКАЎ КЛЁН СТРАХУ ЗРЫВАЕ, А МАЦЯРЫН -ХАТУ 3 КАРЭННЕМ ВЫВАРАЧАЕ. Мацярынскі праклён больш моцны, больш дзейсны.
БАЦЬКАЎСКАЕ ШЧЫРАЕ БЛАГАСЛАЎЛЕННЕ I Ў АГНІ НЕ ЗГАРЫЦЬ, I Ў ВАДЗЕ НЕ ЎТОПІЦЦА. Баць-коўскае благаслаўленне самае важнае для дзяцей, нават з таго свету, лічылася ў народзе. БАЦЬКІ КОРСТКАЕ ЕЛІ, А НА ДЗЯЦЕЙ АСКОМІ-НА. За ўчынкі бацькоў расплачваюцца дзеці. БАЧАННЕМ ЖЫВАРАНКА НЕ ЗЛОВІШ. Дакор таму, хто не дзейнічае. БАЧЫЦЬ БОГ 3 НЕБА, ШТО КАМУ ТРЭБА *. БАЮЧЫСЯ ТРЭСКУ, I Ў ЛЕС НЕ ТРЭБА ХАДЗІЦЬ. Баязлівы ўсяго баіцца, нават таго, што не можа быць не-бяспечным; таму не варта яму брацца за якую-н. больш-менш складаную справу. Гл. с. 25. БАЯЗЛІВАМУ I КОРЧ - МЯДЗВЕДЗЬ. Кажуць пра залішне асцярожнага чалавека. БАЯЗЛІВАМУ I СВОЙ ЦЕНЬ СТРАШАН. ‘тс’. БАЯЦЦА НЯШЧАСЦЯ I ШЧАСЦЯ НЕ ПЫТАЦЬ. Без рызыкі мала чаго даб’ешся. БЕДАВАЛЬНІКУ МНОГА, А РАТАВАЛЬНІКУ МАЛА. Спачуваючых знойдзецца больш, чым сапраўдных дапа-можнікаў, якія выручаць з бяды. БЕДНЫ МОЖА БЫЦЬ БАГАЧОМ, А БАГАЧ БЕД-НЫМ. БЕДНЫХ БОГ ПАМЯТАЕ, А БАГАТЫ ЎСІХ ЗАБЫ-ВАЕ. БЕЗ АДВАГІ НЯМА ПАВАГІ. Смелы, бясстрашны чалавек заслугоўвае павагу. БЕЗ АХВОТЫ НЯМА РАБОТЫ. Тое, што робіцца з за-хапленнем, дае добрыя вынікі. БЕЗ БОГА I ВОЛАС 3 ГАЛАВЫ НЕ СПАДЗЕ. Кажуць, калі сцвярджаюць, што ўсё падуладна Богу. БЕЗ БОГА НІ ДА ПАРОГА, А 3 БОГАМ ХОЦЬ ЗА МОРА. ‘тс’. Гл. с. 142. БЕЗ КАМАНДЫ ВОЙСКА ГІНЕ. Пра выключную ролю камандзіра ў арміі, арганізацыі і г. д. БЕЗ НАВУКІ I ЛАПЦЯ НЕ СПЛЯЦЕШ. Нават дро-бязная справа патрабуе навучання, навыкаў, вопыту. БЕРАЖОНАГА I БОГ БЕРАЖЭ. Хто беражэцца, той засцеражэ сябе. Гаворыцца як парада быць асцярожным.
БІ САРОКУ I ВАРОНУ, ДАБ’ЕШСЯ ДА БЕЛАГА ЛЕ-БЯДЗЯ. Парада не грэбаваць нічым, нават самым нязнач-ным спачатку. БІТАМУ САБАКУ КІЯ НЕ ПАКАЗВАЙ. Біты сабака ўжо бачыў кій, ведае, што гэта такое. БІТЫ АДЗІН ДЗЕСЯЦЬ НЯБІТЫХ КАШТУЕ. Адзін бывалы варты дзесяці нявопытных. Гл. с. 40. БЛАГАЯ ПУГА ЛЫЧНАЯ, А БЕЗ ЯЕ ЯШЧЭ ГОРАЙ. Няхай будзе хоць які працаўнік, бо без яго яшчэ горш. БЛАГІ 3 ЛІХІМ ЗНАЮЦЦА, АДЗІН НА ДРУГОГА СПАСЫЛАЮЦЦА. Калі кожны імкнецца зваліць віну на другога. БОГ БАГАТЫ - БОЛЕЙ МАЕ, ЯК РАЗДАЎ. Раяць спадзявацца на божую дапамогу. БОГ БАЧЫЦЬ СІРОЧЫЯ СЛЁЗЫ. Кажуць са спага-дай пра сірот, іх нешчаслівую долю. БОГ БЯРЭ, БОГ ДАЕ. Кажуць як суцяшэнне каму-н. чыёй-н. смерці або страты чаго-н. БОГ ГОРДЫХ 3 НЕБА СКІДАЕ. Кажуць, калі нахаб-нага начальніка звальняюць. А таксама пра залішне га-нарлівага, пыхлівага чалавека. БОГ ДАЕ НА ЎСІХ ДОЛЮ. Кажуць таму, хто тур-буецца пра сваю будучыню. БОГ ДАРОГАЮ, А ЧОРТ ЦАЛІКОМ. Пра чалавека разумнага і безразважнага. БОГ ДАЎ СВЯТА, А ЧОРТ РАБОТУ *. Неадпаведнае захаванне божых прыказанняў. БОГ ДОПУСТ ДАПУСЦІЎ. Кажа хто-н. у апраўданне свайго дзеяння. БОГ ДЫ БОГ, АЛЕ I САМ НЕ БУДЗЬ ПЛОХ. Парада разлічваць на ўласныя сілы. БОГ 3 ЛЮДЗЬМІ РОБІЦЬ ІГРЫСКО: АДНАГО ЎГАРУ, А ДРУГОГА НІЗКА. Бог аднаго можа павысіць, а другога панізіць. БОГ ЗАРОДЖВАЕ ПШАНІЦУ, А ЧОРТ КУКОЛЬ СЕЕ. Чулы чалавек робіць дабро, а ліхі — зло. БОГ ЗАСМУЦІЦЬ, БОГ ПАЦЕШЫЦЬ. Бог можа і азмрочыць і ўзрадаваць чалавека. БОГ ЗАХОЧА I 3 РУК АДЫМЕ. БОГ ЗАХОЧА, I СЛЯПЫ ЎБАЧА.
БОГ I ТО НЕПРЫЯЦЕЛЯЎ МАЕ. Гэтак суцяшаюць таго, хто нажыў ворагаў. БОГ КАЗАЎ I 3 ГРЭШНІКАМ ДЗЯЛІЦЦА. Міласці-ну трэба даваць і п’яніцам, і злодзеям і інш. грэшнікам. БОГ ЛАСКАВЕЙ СУДЗІЦЬ АД ЛЮДЗЕЙ. Бог спа-гадлівы, паблажлівы, памяркоўны. БОГ ЛЕСУ НЕ ПАРАВАЎНАВАЎ, ТАК I ЛЮДЗЕЙ НА РАЎНУЕ. Людзей немагчыма зрабіць аднолькавымі ў якіх-н. адносінах. Гл. с. 22. БОГ НЕ ГУЛЯЕ, А ДАБРО ПЕРАМЯРАЕ: У АДНА-ГО ВОЗЬМЕ, А ДРУГОМУ ДАСЦЬ. Бог імкнецца зра-біць людзей матэрыяльна забяспечанымі, больш-менш роўнымі. Гл. с. 22. БОГ НЕ ГУЛЯЕ, МНОГА ПАЛАТНА МАЕ ДЫ БА-ГАТЫМ ТОРБЫ ПРЫГАТАЎЛЯЕ. За нарабаванае, набы-тае незаконным шляхам злодзеі павінны панесці пака-ранне. БОГ НЕ ЗАХОЧА, ТО ЯК НІ КРУЦІСЯ, А НІЧОГА НЕ ЗРОБІШ. БОГ НЕ СЛУХАЕ, ЯК СВІННЯ РУХАЕ. Бог не слу-хае нагавораў, паклёпаў. Гл. с. 23. БОГ НЕ СТУЧОН, ДА ЛУЧОН. Бог не пагражае сту-кам, але трапна карае. БОГ НЕ ТАКІ - НЕ СЛУХАЕ САБАКІ. Бог ігнаруе нагаворы, паклёпы. БОГ НЕ ЦЯЛЯ - ПАЗНАЕ КРУЦЕЛЯ. Чыё-н. мах-лярства ці несумленнасць абавязкова выявяцца і ацэняц-ца па заслугах. Гл. с. 23. БОГ ПАКАРАЕ, БОГ I ПАМІЛУЕ *. Кажуць са спа-дзяваннем, што ўсё абыдзецца. БОГ ПРАЎДУ БАЧЫЦЬ, АЛЕ НЕ СКОРА СКАЖА. Бог не адразу карае злачынца. БОГ СІРАТУ ЛЮБІЦЬ, АЛЕ ШЧАСЦЯ НЕ ДАЕЦЬ. Кажуць са спагадай пра сірату. БОГ УВІДЗІЦЬ, ХТО КАГО ПАКРЫЎДЗІЦЬ. БОГ ШТО АБЯЦАЕ, ТО Й ДАТРЫМАЕ. БОГ ШЧЫРЫЯ СЭРЦЫ ЛЮБІЦЬ. БОГ, БУДУЧЫ БОГАМ, БОЛЫІІ ЦЯРПЕЎ АД НАС. БОГ, КАЛІ КІНЕ, ДЫК ЗНОЙДЗЕШ I Ў МЯКІНЕ. Бог нікога не пакідае.
БОГА БОЙСЯ, ГАСЦЕЙ ШАНУЙ. БОГА НЕ БАЧЫШ, АЛЕ ЧУЕШ. БОГА НЕ ДУМАЙ АБМАНУЦЬ. БОГА НЕ ЗАБЫВАЙ, ЧУЖЫХ ГРАХОЎ НЕ ПЕРА-СУДЖВАЙ. БОГА НЕ КУПІШ, ЁН ТОЛЬКІ ПА МАЛІТВАХ ДАЕ. Богу трэба маліцца. БОГА ХВАЛІ I ЧОРТА НЕ КВЯЛІ. Раяць, каб і не-прыяцеля не раздражнялі. Гл. с. 23. БОГУ МАЛІСЯ I НАДЗЕЮ МЕЙ. БОЖА, ПАМАЖЫ, АЛЕ Й САМ НЁ ЛЯЖЫ *. Ка-жуць гультаю, каб працаваў. Гл. с. 23. БОЖАЕ ВОЛІ НЕ ПЕРАМОЖАШ. БОЙСЯ КАРОВЫ СПЕРАДУ, КАНЯ - 3 ЗАДУ, А ДУРНЯ — 3 УСІХ БАКОЎ. Кажуць пра неабходнасць быць абачлівым з неразумным чалавекам. БОЛЕЙ СЛУХАЙ, А МЕНЕЙ ГАВАРЫ. Калі будзеш слухаць, больш даведаешся, а калі будзеш многа гаварыць, можаш незнарок прагаварыцца. БОРЗДАЯ РАБОТА - ЧОРТУ КАРЫСЦЬ. 3 жвавай, хуткай працы мала карысці. БРАХЛІВАГА САБАКУ ЗДАЛЁКУ ПАЧУЕШ. Звад-ніка, брахуна адразу пазнаеш па гаворцы. БРУД - ХВАРОБА, БРУД - МАГІЛА, ЧЫСЦІНЯ -ЗДАРОЎЕ, СІЛА. БУДЗЕ I НА ЖЫГЛЁВУЮ КРАПІВУ МАРОЗ. Дача-каецца крыўдзіцель пакарання. БУДЗЕ ПАРА, ВЫРАСЦЕ ТРАВА. Усяму свой час. Гл. с. 24. БУДЗЬ ПЕРШ ВЫСЛУХАЧЫМ, А ПОТЫМ ПАВЯ-ДАЧЫМ. Спярша выслухай, а потым кажы. БУДУЦЬ ДЗЕЦІ, БУДЗЕ I НАДЗЕЦІ. З’явяцца дзеці, хопіць і на іх дастатку. БЯДА БЯДУ ВЯЗЕ, А ТРЭЦЯЯ ПАГАНЯЕ; ПАБЯ-ЖЫШ - НА БЯДУ НАБЯЖЫШ, ПАСТАІШ - БЯДА НАГОНІЦЬ *. Гавораць, калі каму-н. не шанцуе, калі непрыемнасці ідуць адна за адной. Гл. с. 16. БЯДА ЗАЎСЁДЫ У ПАРЫ ХОДЗІЦЬ. ‘тс’. Гл. с. 274. БЯДА ХОЦЬ МУЧЫЦЬ, АЛЕ ЖЫЦЬ ВУЧЫЦЬ. Бед-нага трэба навучаць быць працавітым, вынаходлівым.
БЯДУ ПЕРАЦЯРПЕЎ, А ДАБРА НЕ СЦЯРПЕЎ. Б’ЕМСЯ, СВАРЫМСЯ, АЛЕ СВАЙГО БЕРАГУ ДЗЯР-ЖЭМСЯ. Нягледзячы на супярэчнасці, жывём у згодзе. В ВІДЗЕН СОКАЛ ПА ЛЯТУ, А САВА ПА ВОКУ. Па паводзінах, па ўчынках, справах адразу відаць, што за чалавек. ВІДНА ПА ВОЧКАХ, ХТО ХОДЗІЦЬ ПА НОЧКАХ. Па ўчынках, справах, паводзінах відаць, што за чалавек. ВОКА БАЧЫЦЬ ДАЛЁКА, А РОЗУМ ЯШЧЭ ДА-ЛЕЙ. У думках можна ўявіць самыя неверагодныя кар-ціны. ВОСТРАЕ ГАЛАВЫ I МЕЧ НЕ БЯРЭ. Кемлівы ўнікае пакарання. ВОЎК ГАДАВАНЫ I НЕПРЫЯЦЕЛЬ ЯДНАНЫ -УСЕ РОЎНА. ВОЧЧА НАШ, БАЦЬКА НАШ КУРЭЙ КРАЎ, ПАД ПЕЧ ХАВАЎ, ДЗЕЦІ СКАЗАЛІ - БАЦЬКУ ЗВЯЗАЛІ. Насмешка над бацькам, які і сам не моліцца і дзяцей не вучыць маліцца. ВУСНАМІ МЁД РАЗЛІВАЕ, А ЗА ПАЗУХАЙ КА-МЕНЬ ТРЫМАЕ. Пра крывадушнага з затоенай злосцю чалавека. Гл. с. 60. ВУЧЫСЯ I АД ДУРНЯ, АЛЕ НЕ БУДЗЬ ТАКІ, ЯК ЁН *. ВЫПЛЮНУЎШЫ, СЛІНЫ НЕ ПАДЫМЕШ. Сказа-нага не вернеш. Гл. с. 27. ВЫШЭЙ ГАЛАВЫ НЕ ПАДЫМЕШСЯ. Вышэй сваіх здольнасцяў не пойдзеш. Гл. с. 144. ВЯСКОВЫ САБАКІ, А ДВАРОВЫ СЛУЖКІ - УСЕ РОЎНЫЯ. ВЯСНА I ВОСЕНЬ НА РАБОЙ КАБЫЛЕ ЕЗДЗЯЦЬ. Пра дрэннае надвор’е, асабліва восенню і вясной. Гл. с. 26. Г ГАВАРЫЦЬ - СЕРАБРО, МАЎЧАЦЬ - ЗОЛАТА. Лепш прамаўчаць, чым сказаць лішняе.
ГАЛОДНАМУ НА ВУМЕ ХЛЕБ, А П’ЯНАМУ -ХМЕЛЬ. Каго што хвалюе, турбуе, той пра тое і думае. Гл. с. 28. ГАСПАДАРКУ ВАДЗІЦЬ - НЕ ЗАЖМУРЫЎШЫ ВОЧЫ ХАДЗІЦЬ. Гаспадарку весці — справа не з лёгкіх. ГДЕСЬ ЗА МОРАМ, ГДЕСЬ НА ВОСТРАВЕ, ТАМ КАБАН ЖЫВЕ, ЛЫЧАМ АРЭ, НАГАМІ БАРАНУЕ, ХВАСТОМ СЕЕ. ЗА ІМ ПШАНІЦА РОДЗІЦЬ, ДЗЕД СТАРЫ ХОДЗІЦЬ, ПШАНІЦУ ЗБІРАЕ, КАЛАЧЫ ПЯ-ЧЭ I ЎСЮ ВЁСКУ КОРМІЦЬ. ДА НАМ ТАГО НЕ ЗНАЦЬ, НАМ ТАГО НЕ БАЧЫЦЬ. Там добра, дзе нас няма, кажуць іранічна. Усюды аднолькава. Гл. с. 97. ГДЗЕ ДЗЯЦЕЙ СЕМ, ТАМ I ДОЛЯ ЎСЕМ, А Ў МЯ-НЕ - АДНО, I ТОЕ ДОЛІ ЖАДНО. ГДЗЕ ДОБРА, ТАМ ПАМАГАТЫХ МНОГА. Дарад-чыкі заўсёды знойдуцца ў простай сітуацыі. ГДЗЕ ЖЫВУЦЬ ЖЫКАЎЦЫ, ТАМ БОГ АДСТУПІЎ-СЯ, А ГДЗЕ ЯКАЎЦЫ, ТАМ БОГ ЖЫВЕ. ГДЗЕ ЛЮБЯЦЬ - НЕ ЎЧАШЧАЙ, А ГДЗЕ НЕ ЛЮБЯЦЬ - I НАГОЮ НЕ НАКЛАДАЙ. ГДЗЕ НЕДАГЛЯД, ТАМ ЗАЎСЁДЫ ДАКЛАД. Нядбай-насць выпраўляюць матэрыяльнымі выдаткамі. ГДЗЕ ПРОСТА, ТАМ АНЁЛАЎ СА СТО, А ГДЗЕ МНОГА ЗАЦЕЙ, ТАМ СТО ЧАРЦЕЙ. Дзе справы ідуць паспяхова, там усё спакойна, а пры іх ускладненні ўзні-кае шмат непрадбачных праблем, блытаніна, напружанне. ГДЗЕ СЫН АДЗІН, ДЫК I ТОЙ НЕ ЛЮДЗІН. Блага, калі адзін сын у сям’і. ГНІ ДУБІНУ, ПАКУЛЬ МАЛАДАЯ. Выхоўвай мала-дога замалад. ГОЕНЫЯ РАНЫ НЕ ТРЭБА ДРАЖНІЦЬ. Не трэба чапляць за балючае, хваляваць, раздражняць суразмоўніка. Гл. с. 29. ГОРА МУЧЫЦЬ, ГОРА ВУЧЫЦЬ, ГОРА Й ПЕСЕНЬ-КІ ПЯЕ. Гора вымушае чалавека быць выкрутлівым. Гл. с. 30. ГОРА НАВУЧЫЦЬ ГЛЯДЗЕЦЬ УГОРУ. Маліцца чала-века прымушае цяжкае становішча, безвыходная, безна-дзейная сітуацыя. ГОРКАМУ ЎСЮДЫ ГОРКА. Гаротнаму бедняку ўсюды цяжка.
ГРАМАТЫ ВУЧЫЦЦА ЗАЎСЁДЫ ПРЫГАДЗІЦЦА. ГРЫЗІ 3 МОЛАДУ КАМЯНІ, НА СТАРАСЦІ БУДЗЕ ЕСЦІ ПІРАГІ. Маладым працуй цяжка, у старасці будзеш забяспечан. ГРЭХ - НЕ СМЕХ: НЕ АДСТАНЕ, ХІБА ПАПУ АДДАСІ *. ‘тс’. ГРЭХ НЕ СХАВАЕШ У МЕХ: БОГ УСЁ БАЧЫЦЬ. Заганны ўчынак, правінка выявіцца. Гл. с. 212. ГУЛЬТАЙ - ЕСЦІ НЕ ПЫТАЙ. ГЭТА НЕ ДОРАГА, КАЛІ ЁСЦЬ ДЗЕ КУПІЦЬ; ГЭТА ДОРАГА, ЯК НЕ ДАСТАЦЬ. Д ДА АДВАГІ ТРЭБА РАЗВАГІ. Адважны ўчынак па-трабуе развагі. ДА АДВАЖНЫХ СВЕТ НАЛЕЖЫЦЬ. ДА ДВАЦЦАЦІ ГАДОЎ НЕ ВЫРАС, ДА ТРЫЦЦАЦІ НЕ ЎМЁН, ДА САРАКА, КАЛІ НЕ ЖАНАТЫ, А ДА ПЯЦІДЗЕСЯЦІ - НЕ БАГАТЫ, ТО НІЧОГА АД ЯГО НЕ ЧАКАЙ, ТАК I ПАМРЭ. ДА ПАРЫ ЗБАН ВАДУ НОСІЦЬ: ВУШКА АДАРВЕЦ-ЦА, I ЗБАН ПАБ’ЕЦЦА. Усяму прыходзіць канец. Гл. с. 32. ДА ХАРОШАГА ЎСЁ ПРЫСТАЕ. Кожны хоча хоць чым-н. праславіцца, стаць вядомым. ДАБРО ПЕРАХАДЗЯ ЖЫВЕ. Усё добрае, станоўчае зменліва. ДАБРО ПОМНІЦЦА МЕНШ, ЧЫМ ЗЛО. ДАБРО ЎЧЫЦЬ, А ЛІХА ТОНЧЫЦЬ. ДАЙ, БОЖА, ДАВАЦЬ, А НЕ ПРАСІЦЬ. ДАЙ, БОЖА, ЗАЎСЁДЫ СМЯЯЦЦА, А НІКОЛІ ПЛА-КАЦЬ *. ДАЙ, БОЖА, ЛЮДЗЯМ, ТО I МЫ ДАБУДЗЕМ. ДАЙ, БОЖА, НА СВАЁЙ ЛАЎЦЫ ЎМЕРЦІ. ДАЙ, БОЖА, НАШАМУ ЦЯЛЯЦІ ВОЎКА З’ЕСЦІ. Жартуюць, калі хто пры сваёй слабасці мае нязбытныя надзеі. ДАЙ, ДЫК ПЕРАД БОГАМ ЗНОЙДЗЕШ. «ДАЙ!» I ЧУТКІ НЕ ЧУЕ, А «НА!» I ГЛУХІ ПАЧУЕ. Браць лепей, чым даваць.
ДАЙ НА ТРЫ ДНІ, ВОЗЬМЕ ЗЛЫДНІ. Пра пазыкі, якія цяжка вярнуць. ДАЙ НЕ ЎБОГАМУ, А ПАТРАБУЮЧАМУ. ДАЙ СЭРЦУ ВОЛЮ, ЗАВЯДЗЕ Ў НЯВОЛЮ. Сваё хаценне горш прымушэння, калі чалавек становіцца яго рабом. ДАЛЕЙ ПАЛОЖЫШ, БЛІЖЭЙ ВОЗЬМЕШ. Калі на-дзейна схаваеш, то захаваеш. Гл. с. 33. ДАПАМОГ БОГ ЗРАБІЦЬ, ДАПАМОЖА I СПА-ЖЫЦЬ. ДАРМОВАЕ ЎСЁГДЫ ПРАХАМ БЯРЭЦЦА. Што лёг-ка прыходзіць, тое лёгка з рук сыходзіць. ДАСЦЬ БОГ ДЗЕНЬ, ДАСЦЬ I ДАРОГУ *. Час адчы-ніць усё. ДАСЦЬ БОГ ДЗЕНЬ, ДАСЦЬ I ПАЖЫВУ *. Калі па-шанцуе, то поспех сам прыйдзе. Гл. с. 34. ДАЎ БОГ ЦЯЛЯ, ДА НЯМА ХЛЯВА. Пры ўсякім прыбытку з’яўляюцца новыя клопаты. Гл. с. 173. ДАЎ СЛОВА - ДЗЯРЖЫСЯ, А НЕ ДАЎ - КРАПІСЯ. Напамінак быць верным свайму слову. ДЗЕ «БАДАЙ» УМЯШАЕЦЦА, ТАМ БОГ АДСТУ-ПАЕЦЦА. Пра сваркі. ДЗЕ ГАСПАДАР НЕ ХОДЗІЦЬ, ТАМ НІЎКА НЕ РОДЗІЦЬ. Калі гаспадар будзе апрацоўваць сваё поле, то яно дасць яму ўраджай, прыбытак. ДЗЕ ДОБРЫ КРАЙ, ТАМ I ПАД ЕЛКАЮ РАЙ. У доб-рай старонцы ўсюды добра. ДЗЕ НЕ БЫВАЮЦЬ СМЕРЦІ, А РАЗ ТРЭБА ПА-МЕРЦІ. ДЗЕЛЯ ВОШЫ КАЖУХА НЕ КІДАЙ. 3-за якой-н. драбязы не рызыкуй чым-н. вартым, каштоўным. ДЗЕЦІ БАЛУЮЦЦА АД МАТЧЫНАГА БЛІНЦА, А РАЗУМНЕЮЦЬ АД БАЦЬКАВАГА ДУБЦА. ДЗЯРЖЫ ЯЗЫК ЗА ЗУБАМІ, КАЛІ ХОЧАШ БЫЦЬ 3 ЛЮДЗЯМІ. Калі хочаш жыць у згодзе, не рабі людзям непрыемнасці. ДОБРА 3 ТЫМ СВАРЫЦЦА, ХТО БОГА БАІЦЦА. Добра сварыцца з ціхім, лагодным, рахманым. ДОБРА Ў ЛЮДЗЯХ, АЛЕ ЦЯЖКА Ў ЛЮДЗЯХ. Усю-ды аднолькава складана.
ДОБРАГА НІКОМУ НЕ ЗАМАЛА. ДОБРАЕ ДОЎГА Ў ПАМЯЦІ, А ЛІХОЕ ЯІПЧЭ ДАЛЕЙ. ДОБРАЕ ЛЯЖЫЦЬ, А ЛІХОЕ БЯЖЫЦЬ. Дрэнная слава хутка распаўсюджваецца, а добрае пра чалавека можа застацца невядомым. Гл. с. 37. ДОБРАМУ ЎСЮДЫ ДОБРА, А КЕПСКАМУ -КЕПСКА. ДОБРАЯ ЦНОТА ДАРАЖЭЙ АД СРЭБРА Й ЗОЛАТА. Маральная чысціня даражэй за ўсё. ДОБРЫ I СЛОВА ПАСЛУХАЕ, А ЛІХІ I КІЯ НЕ. ДОБРЫМІ НАМЕРАМІ ЎСЁ ПЕКЛА ВЫСЛАНА. Сам намер без старання ажыццявіць нічога не варты. ДОКТАР 3 ЛЕКАМІ НЕ ПАМОЖА, КАЛІ БОГ НЕ ДАПАМОЖА. Усё ў руках божых. ДРУГІХ МЫЕ, А СВАІХ СЭПЛЯЎ НЕ БАЧЫЦЬ. Іншых абгаворвае, а сваіх недахопаў не бачыць. ДУМАЮ ГОРАДУ НЕ ВОЗЬМЕШ. Трэба дзейнічаць, каб нечага дасягнуць. ДУРАНЬ КАМЕНЬ У РЭЧКУ ЎКІНЕ, А ДЗЕСЯЦЬ РАЗУМНЫХ НЕ ДАСТАНУЦЬ. Кажуць з незадавальнен-нем пра назойлівага. ДУРНАЯ ГАЛАВА НІ ЛЫСЕЕ, НІ СІВЕЕ. ДУРНАЯ ПОМАЧ ГОРШ НЕМАЧЫ. Пра няўмелую паслугу, якая прычыняе толькі непрыемнасці. ДУРНАЯ ПТУШКА СВАЁ ГНЯЗДО ШМАРУЕ. ДУРНОЙ ТАНЦОЎЦЫ I ХВАРТУХ ЗАВАДА *. Пра та-го, хто свае няўдачы тлумачыць аб’ектыўнымі прычынамі. ДУРНЫ ЗАКОНАЎ НЕ ЗНАЕ, ДЫ СВАЕ МАЕ. Дурань не лічыцца з агульнапрынятымі правіламі паводзін. ДУРНЫ ПАСПЕХ ЛЮДЗЯМ НА СМЕХ. Парада дзей-нічаць не спяшаючыся, каб не памыліцца і не выклікаць насмешкі. ДУРНЯЎ УСЮДЫ НЕ БРАКУЕ. ДУШЫ СВАЕ НА ДАЛОНЬ НЕ ВЫЙМЕШ ДЫ НЕ ПАКАЖАШ. Цяжка даказаць сваю невінаватасць, калі табе не вераць. Е ЕДЗЕШ НА ДЗЕНЬ, БЯРЫ ХЛЕБА НА ТЫДЗЕНЬ. Савет таму, хто збіраецца ў дарогу.
ЕДЗЕШ У ДАРОГУ, ПАКЛАНІСЯ БОГУ. ‘тс’. ЕДУ ЦІХА - СА МНОЙ ЛІХА; ЕДУ СКОРА - СА МНОЙ ГОРА. Адмоўная ацэнка свайго жыцця, сгановішча. ЕЖ ХЛЕБ 3 ВАДОЮ, АБЫ НЕ 3 БЯДОЮ. Лепш жыць у беднасці, чым у няшчасці. ЕХАЎШЫ БАЧКОМ, НІ 3 КІМ НЕ ЗАЧЭПІШСЯ. Усё будзе добра і цябе не зачэпяць, калі сам будзеш далікатны і асцярожны. Ё ЁН ЗА ПЯЦЬ ГРОШАЎ ПЕХАТОЮ ДА СМАЛЕН-СКУ ПАГОНІЦЬ. Пра скнару. ж ЖАБА КВОКЧА - СВАЁ БАЛОТА ХВАЛІЦЬ. Кожны хваліць сваё блізкае, дарагое. Гл. с. 53. ЖАЛАСНІКАЎ МНОГА, ДА ПАМОЧНІКАЎ МАЛА. Спачуваць кожны можа, а дапамагчы рэдка хто. ЖАРТАВАЦЬ ВОЛЬНА, ДА НЕ КАЛОЦЬ БОЛЬНА. Жартаваць можна, толькі не раздражняць з’едлівымі, кол-кімі заўвагамі. ЖУДА БЯДЗЕ НЕ ПОМАЧ. Жах толькі павялічвае бяду, а не дапамагае ёй. ЖЫВІ ПРОСТА - ПРАЖЫВЕШ ГАДОЎ СО СТА. Пражывеш доўга, калі будзеш жыць без усякіх ухіленняў, ненармальнасцяў. ЖЫВІ ТАК, КАБ ДРУГІМ БЫЛО ДОБРА 3 ТАБОЮ, А ТАБЕ 3 ІМІ. ЖЫЦЦЁ, ЯК ДАРОГА: ПРАСІ БОГА. У жыцці, як і ў дарозе, усякае здараецца, таму прасі Бога. 3 3 АДВАЖНЫМ ДОБРА I Ў ЛЕС ІСЦІ. 3 АДНЫМ БОГАМ НА СТО ВОРАГАЎ. 3 Богам і на ворагаў не страшна ісці. 3 БОГАМ КАНТРАКТАЎ НЕ РАБІЦЬ. Бог на здзелкі ні з кім не ідзе.
3 БОГАМ ТАРГАВАЦЦА НЕ БУДЗЕШ. ‘тс’. 3 БРАХНІ НЕ МРУЦЬ, ДА ІМ БОЛЕЙ ВЕРЫ НЕ-ДАЮЦЬ. 3 БЯДЫ ДА РОСКАШЫ, ТО ХУТКА ПРЫВЫКНУЦЬ, АЛЕ 3 РОСКАШЫ ДА БЯДЫ, ТО НЕ. 3 ВЯЛІКАЙ ЛЮБОСЦІ НЕ РАЗ КІЙ ПАЛОМІЦЬ КОСЦІ. Асцярога дзеўкам перад хлопцамі з дрэннымі схільнасцямі. 3 ДОБРАГА ЎЧЫНКУ I АНЁЛЫ ЦЕШАЦЦА. 3 ДУРНЕМ НІ ЗНАЙСЦІ НІ ЗГУБІЦЬ. 3 дурнем справы не зробіш, не дамовішся. Гл. с. 40. 3 ЖЫРУ САБАКІ ШАЛЕЮЦЬ. Гэтак кажуць, калі багатыя распутнічаюць, лайдачаць. 3 КАСОЮ ПАГОДЫ НЕ ЧАКАЮЦЬ. Неабходная справа не адкладваецца. 3 КІМ ЖЫЦЬ, ТАГО НЕ ГНЯВІЦЬ. 3 ЛІХІМ ЧАЛАВЕКАМ, ТО I ГАДЗІНА ВЕКАМ. 3 ЛЮДЗЬМІ ЖЫВІ, А 3 БОГАМ ПАМІРАЙ. 3 МОЛАДУ БАЛІ СПРАЎЛЯЛІ, А ПАД СТАРАСЦЬ ЖАБРАКАМІ СТАЛІ. 3 МОЛАДУ ПРАРЭЖЫНКА, А ПАД СТАРАСЦЬ ДЗІРКА. Грахі моладасці на старасці пакутуюцца хваробамі. 3 РАЗУМНЫМ ПАГАВОРЫШ - ВУМА НАБЯРЭШ-СЯ, А 3 ДУРНЕМ - I АПОШНІ СТРАЦІШ. 3 РОДНАЙ СТАРОНКІ I ВАРОНА СЯСТРА. 3 ЧЫМ У КАЛЫСКУ, 3 ТЫМ I Ў ДАМАВІНУ. Пра нязменным характары чалавека. ЗА БАЛЯВАННЕМ СЛЕДАМ ХОДЗІЦЬ ГАЛАДА-ВАННЕ. Разгульнае жыццё даводзіць да галечы. ЗА ДАБРО ДАБРОМ ПЛАЦІЦЬ ТРЭБА. ЗА КАМАРОМ НЕ ГАНЯЙСЯ 3 ТАПАРОМ. Нікчэм-ная справа не варта вялікіх намаганняў. ЗА СТАРАННЕ БОГ ДБАЙЛІВАМУ ПАМАГАЕ. ЗА ЦЯРПЕННЕ ДАСЦЬ БОГ ЗБАВЕННЕ. ЗА ЧУЖЫМ ГАНІСЯ, НА СВАЁ АЗІРНІСЯ. Сваё можаш згубіць, калі за чужым пагонішся. Гл. с. 42. ЗАБІЛА Б БАБА ЛОСЯ, КАБ УДАЛОСЯ. Калі добрыя намеры не даюць вынікаў. ЗАМОК НЕ АД ЗЛОДЗЕЯ, А АД ДОБРАГА ЧАЛА-ВЕКА. Гл. с. 42.
ЗАЎТРАЕ АДНАМУ БОГУ ВЯДОМА. ЗГУБІЎШЫ ПРАЎДУ, I САМ ПРАПАДЗЕШ. ЗДРАДУ ПРЫЙМАЮЦЬ, А ЗДРАДНІКА ВЕШАЮЦЬ. ЗЛОБА ЛЮДСКАЯ МЕЖАЎ НЕ ЗНАЕ. ЗНАЧАН СОКАЛ ПА ПАЛЁТУ, А САВА ПА ВОКУ. Па паводзінах, учынках, справах відаць, што за чалавек. Гл. с. 175. ЗНЯЎШЫ ГАЛАВУ, ПА ВАЛАСОХ НЕ ПЛАЧУЦЬ. Зрабіўшы што-н. непапраўнае, няма сэнсу шкадаваць дро-бязей. Гаворыцца тады, калі ўжо позна і бескарысна шка-даваць пра што-н. ЗОЛАТА I Ў КРАМЕ ДАСТАНЕШ, А РОЗУМУ НІ-КОМУ НЕ ПРЫСТАВІШ. Бедны разумны лепш за бага-тага дурня. I I БОГ УСІМ НЕ ДАГОДЗІЦЬ. Патрэбы чалавека бяз-межныя. I ДА БУЛАВЫ ТРЭБА ГАЛАВА. Ва ўсім патрэбен ро-зум нават у самай бяздумнай справе. I КОСЦІ ПА РОДНАЙ СТАРОНЦЫ ПЛАЧУЦЬ. Кож-ны імкнецца вярнуцца на радзіму. I КОТ ГАСПАДЫНЯ, КАЛІ БЛІНЦЫ НА ПАЛІЦЫ. Кожны можа згатаваць ежу, калі ёсць з чаго. Гл. с. 48. I ЛІСІЦА АЛАДКІ ПЯЧЭ, КАЛІ ЦЕСТА НА АПАНОЎ ЦЯЧЭ. Пры дастатку кожны ўладзіцца выгодна. Гл. с. 48. I ЛЮДЗІ НЕ ПАМОГУЦЬ, КАЛІ БОГ НЕ ПАМОЖА. I МЯДЗВЕДЗЯ ВУЧАЦЬ. Пра вялікія магчымасці навучання. I НА ГЛАДКАЙ ДАРОЗЕ ПРЫПАДАК МОЖА ЗДА-РЫЦЦА. Неспадзяваны выпадак можа здарыцца ў любы час, у любым месцы. I РАЗУМНЫ НЕ КУПІЦЬ, ЯК ДУРАНЬ НЕ ПРА-ДАСЦЬ. Пра ўзаемавыключальныя рэчы. I Ў ЦАРКВУ ХОДЗІЦЬ I ЛЮДЗЯМ ШКОДЗІЦЬ. ‘тс’. ІНШАЯ ДАБРАТА ГОРШ ДУРНАТЫ. Пра няўмелую паслугу, якая прыносіць толькі непрыемнасці. ІНШЫХ СЛУХАЙ I СВОЙ РОЗУМ МАЙ. У кожнай справе разлічвай перш на свой розум.
к КАБ БЫЛІ ЎСЕ БАГАТЫ, ТО БОГА ЗАБЫЛІСЯ. КАБ ЁН БОГУ МАЛІЎСЯ, ТО Б АД ЯГО ЧОРТ АДСТУПІЎСЯ. КАБ ЛЮДЗІ НЕ ЎМІРАЛІ, ДЫК БЫ Ў НЕБА ЎПІ-РАЛІ. КАБ ТВАЁ СЛОВА ДЫ БОГУ Ў ВУХА. Выказванне пажадання, каб збылося тое, што сказаў субяседнік. КАБ ЧАЛАВЕКА ПАЗНАЦЬ, ТРЭБА 3 ІМ БОЧКУ СОЛІ З’ЕСЦІ. Нямала трэба часу, каб добра пазнаць ча-лавека. КАГО БОГ ЛЮБІЦЬ, ТАГО НЕ ЗАГУБІЦЬ. КАГО БОГ ЛЮБІЦЬ, ТАМУ КРЫЖЫКІ ДАЕ. Каго Бог любіць, таго пакутуе. КАГО БОГ СТВАРЫЎ, ТАГО НЕ ЎМАРЫЎ. Каго Бог стварыў, таго не знясіліць. КАГО БОГ ХОЧА ПАКАРАЦЬ, ТАМУ ПЕРШ РО-ЗУМ АДЫМЕ. КАЙСЯ, НЕ КАЙСЯ - ВЫПУСЦІЎШЫ СЛАЎЦО, НЕ ВЕРНЕШ. Перш, чым што-н. сказаць, трэба дцбра падумаць, каб потым не прыйшлося шкадаваць пра ска-занае. КАЛІ Б БОГ СЛУХАЎ ПАСТУХА (ЯГО ПРАКЛЁ-НЫ), ТО Б 3 ЧАРАДЫ НІКОГА НЕ АСТАЛОСЯ. На пашы пасгухі грубымі словамі з ужываннем мацюкоў лаяць скаціну. КАЛІ БОГ ЗЛУЧЫЦЬ, ЧАЛАВЕК НЕ РАЗЛУЧЫЦЬ. Пра жанатую пару. КАЛІ БОГ НЕ ДАСЦЬ, ТО I ЛЮДЗІ НЕ ПАМО-ГУЦЬ. КАЛІ БОГ ПАМІЛУЕ, ТО I ЧАЛАВЕКА ПРЫШЛЕ. КАЛІ БОГ ПРЫТАНЕ, ДЫК I ХЛЕБА НЕ СТАНЕ. КАЛІ БОГ РАЗГНЕВАЕЦЦА, ТО НЕПРЫЯЦЕЛЯЎ НАШЛЕ. КАЛІ БОГ ШТО ПАМЯРКУЕ, ЧАЛАВЕКУ ПАШАН-ЦУЕ. КАЛІ БОГА МАЛЮЕШ, АБ ЧОРТУ НЕ ДУМАЙ. КАЛІ БУДЗЕМ БОГУ ГОДНЫ, НЕ БУДЗЕМ ГА-ЛОДНЫ.
КАЛІ ГАСПАДАР У КАРЧМЕ СКАЧА, ТО ГАСПА-ДЫНЯ Ў ДОМА ПЛАЧА. Калі гаспадар прапівае апошнія грашы, гаспадыня пакутвае. КАЛІ ДЗІЦЯЦІ НЕ СПАГАНЯЕШ ГРАЗЫ, ТО I ПА-ШАНАВАННЕ, МАЦІ, НЕ ЖДЖЫ. Дзіця трэба выхоў-ваць змалку, каб выхаваць добрага чалавека. КАЛІ ДУША ЧОРНАЯ, ТО I МЫЛАМ НЕ ВЫМЫЕШ. Ад ганебных учынкаў не адмыешся. КАЛІ МАТКА ВЕДЗЬМА, ТО I ДАЧКА ЗЕЛЛЕ ЗНАЕ. У дзецях паўтараюцца звычкі бацькоў. КОЖНАМУ ДРАЗДУ ЖАЛЬ ПА СВАІМ ГНЯЗДУ. Кожнаму шкода свайго, роднага. КОЖНАМУ СВОЙ ЧАРВЯК СЭРЦА ТОЧЫЦЬ. У кож-нага душэўная боль, свае клопаты ёсць па кім-, чым-н. КОЖНЫ АБ САБЕ, А БОГ АБ УСІХ. КОЛАС, ШТО ЗЯРНЯТ НЕ МАЕ, ДАГАРЫ ЛОБ ПА-ДЫМАЕ. Пусты, абмежаваны чалавек шмат пра сябе думае. М МЫ ТАК, А БОГ ІНАК. Не заўсёды атрымліваецца так, як хацелася б. Н НА КАГО БОГ, НА ТАГО I ЛЮДЗІ. Калі бедны зазнае здзекі, кпіны ад людзей. Гл. с. 62. НА ТАБЕ, БОЖА, ШТО МНЕ НЕ ГОЖА. Асуджэнне ўсякай няшчырасці. Кажуць, калі каму-н. даюць у якасці падарунка або пры падзеле маёмасці тое, што ні да чога непрыгоднае. Гл. с. 63. НЕ ДАЙ БОГ 3 ІВАНА ПАНА. Гавораць гэтак у да-кор таму, хто забыў сваё нізкае паходжанне і жорстка абы-ходзіцца са сваімі падначаленымі. Гл. с. 66. НЕ ДАЙ БОГ СВІННІ РОГ, А ТО ЎВЕСЬ СВЕТ ПЕРАВЯРНУЛА Б. ‘тс’. Гл. с. 66. НЕ СТРОЙ ЖАРЦІКАЎ - БОГА НЕ АШУКАЕШ. Не прыкідвайся дурнем, не прытварайся. НІХТО Ў БОГА НЕ БЫЎ, 3 БОГАМ НЕ МЕРКА-ВАЎСЯ. Ніхто не ведае божых планаў і не ўмаўляецца з імі.
п ПА ЗАСЛУЗЕ ЗАПЛАТА. Па справах і заплата: маеш, што заслужыў. ПА НЯВОЛІ НЕ ПЛАЧУЦЬ. Нікому не даспадобы няволя. ПАД КІМ ЛЁД ТРАШЧЫЦЬ, А ПАД КІМ I ЛО-МІЦЦА. У кожнага складваецца па-рознаму: адзін удала праскочыць, другі праваліцца. ПАПАЎ БОГ У ВАКНО. Калі чалавек пазбавіўся ліш-ніх клопатаў і мітусні. ПАПРАЎДЗЕ СМЯЕЦЦА ТОЙ, ХТО СМЯЕЦЦА АПОШНІ. Гаворыцца як папярэджанне не насміхацца з каго-н., не ведаючы, чым закончацца чые-н. справы, учынкі. ПАРОЮ СЕНА КОСЮЦЬ. Усякаму свой час. ПЕРАЖЫЛІ КАНСТЫТУЦЫЮ, ПЕРАЖЫВЁМ I ГЭ-ТУ ДОЛЮ КУЦУЮ. Бачылі горшае, і гэта як-н. пера-жывём. ПЕРАТРЭЦЦА, ПЕРАМЕЛЕЦЦА - МУКА БУДЗЕ. 3 часам усё дрэннае, непрыемнае забудзецца. ПІ ГОРКАЕ, ЕЖ КІСЛАЕ - ПАМРЭШ, НЕ ЗГНІЕШ. ПРАМАЎЧАНАЕ СЛОВА НЕ ПСУЕ. Несказанае слова не сапсуе справы. ПРАСТАТА СВЯТАЯ, ЯЕ Ж I НА ЗУБЫ ПАДЫ-МАЮЦЬ. Часта наіўны, прастадушны чалавек робіцца аб’ектам насмешак. ПРАЎДА ГРУБА, ДА БОГУ ЛЮБА. Горкая праўда людзям вочы коле, а Богу яна люба. Гл. с. 83. ПРАЎДА, ЯК АЛІВА - НА ВЕРХ ВЫПЛЫВАЕ. Гавораць, калі вераць у перамогу справядлівасці. ПРАЦУЙ, НЯБОЖА, I БОГ ДАПАМОЖА. Прымаў-ляюць таму, хто скардзіцца на свой лёс. Гл. с. 83. ПРЫВЯРЭДЛІВАМУ САМ ЧОРТ НЕ ДАГОДЗІЦЬ. Пераборліваму, капрызнаму цяжка дагадзіць. ПТУШКУ СІЛЛЁМ, А ЧАЛАВЕКА СЛОВАМ ЛО-ВЯЦЬ. Скарыстаўшы ўпушчанае кім-н. слова, агаворку, прымусіць таго выканаць сказанае. ПУСТАЯ БОЧКА ГОЛАСНА ЗВІНІЦЬ *. Пусты, аб-межаваны чалавек шмат думае пра сябе. ПУСТЫ КОЛАС ДАГАРЫ СТАІЦЬ. ‘тс’.
с СКАЗАЎ БЫ, АЛЕ ПЕЧ У ХАЦЕ. Прысгойнасць не дазваляе сказаць непрыстойнае. Гл. с. 161. СМАЧНЫ ЖАБЕ ГАРЭХ, ДЫ ЗУБОЎ БОГ НЕ ДАЎ. Хацелася б каму-н. атрымаць што-н., але няма магчымасці дасягнуць жаданага. СЦЕРАЖОНАГА I БОГ СЦЕРАЖЭ. Хто сцеражэцца, той унікне небяспекі. Гл. с. 96. У У БОГА ЎСЁ НАПАГАТОВЕ. Гл. с. 162. У БОГА ЎСЯГО МНОГА. Гавораць таксама пры пе-рамене пагоды, цвіценні расліннасці. У ІНШЫМ НЯШЧАСЦІ ШЧАСЦЕ СХАВАНА. Гаво-рыцца тады, калі якая-н. непрыемнасць робіцца прычы-най спрыяльных падзей. У КАРОВЫ ЯЗЫК ДОЎГІ, А ГАВАРЫЦЬ ЗАКАЗА-НА. Папярэджанне баўбатуну, каб не малоў языком. У ЛЮДЗЕЙ ПЫТАЙ, ДЫ СВОЙ РОЗУМ МАЙ. У ПРОСТЫХ СЭРЦАХ БОГ СПАЧЫВАЕ. У ПРОЧКІ ЗБІРАЙСЯ, А ЖЫТА СЕЙ. У якім бы стане ні знаходзіўся чалавек, яго думы звязаны з надзённымі клопатамі. У РОДЗЕ НЕ БЕЗ ВЫРАДКА. У калектыве сустра-каецца чалавек з дрэннымі якасцямі. У СВЕЦЕ ДУРНІ НЕ ПАЗВОДЗІЛІСЯ. Кажуць тыя, хто злоўжывае спагадлівасцю іншых. У ЧУЖОЙ СТАРАНЕ СОКАЛА ЗАВУЦЬ ВАРОНАЮ. У кожным краі па-рознаму ацэньваюць адну і тую ж рэч, з’яву. У ЧУЖЫМ БАКУ ВОЧЫ ПА КУЛАКУ. У іншай краіне ўсё здаецца лепшым. Гл. с. 104. УПАРТАЯ КАЗА - ВОЎКУ КАРЫСЦЬ. Незгаворлі-вы, няўступчывы чалавек часта трапляе ў цяжкае стано-вішча. УПРАСІЛІСЯ ЗЛЫДНІ НА ТРЫ ДНІ, А Ў ГОД НЕ ВЫЖЫВЕШ. Пра нахабных падманшчыкаў. УСАДЗІЎ БОГ ДУШУ НІ Ў ПЕНЬ, НІ Ў ГРУШУ *. Пра нікчэмнага чалавека.
УСЕ ЛАСЫ НА ЧУЖЫЯ ПРЫПАСЫ. Кажуць пра таго, хто прагны да чужога. УСЕ ПТУШКІ КРЫЛЛІ МАЮЦЬ, ДА НЕ ЎСЕ ЛЯ-ТАЮЦЬ. Не ва ўсіх людзей аднолькавыя здольнасці, лёс. УСЯК ПА-СВОЙМУ БОГА ХВАЛІЦЬ. Кожны пры-трымліваецца сваёй веры. X ХТО АРЭ, ХТО БАРАНУЕ, УСЁ БОГ ПАРАЎНУЕ. Усім будзе адзін канец. Гл. с. 109. ХТО 3 БОГАМ, ТО I БОГ 3 ІМ. Гл. с. 236. ХТО ПРАЗ ХЛЕБ ХЛЕБА ШУКАЕ, ТОЙ ЧАСАМ ГАЛАДАЕ. Каму ўсяго мала, той мяняе прывычны пара-дак жыцця. ХТО РАНА ЎСТАЕ, ТАМУ I БОГ ДАЕ. Хто раней устане, той больш зробіць. Гл. с. 112. ХТО САМ СЯБЕ ХВАЛІЦЬ, ХАЙ ТАГО ПЯРУН СПАЛІЦЬ. ХТО САМ ТАКІ, ТОЙ НА ДРУГІХ КЛАДЗЕ ЗНАКІ. Благі чалавек і пра іншых блага гаворыць. Гл. с. 112. ХТО СПІЦЬ ДА СОНЦА, ТАГО ХЛЕБ У МАШОН-ЦЫ. Пра гультая, які нічога не мае. Гл. с. 166. ХТО Ў БОГА НЕ ВЕРЫЦЬ, ТАМУ I ЛЮДЗІ НЕ ВЕРАЦЬ. ХТО Ў МАЛЫМ ДЗЕЛЕ ДУРНЫ, ТОЙ I Ў ВЯЛІКІМ РАЗУМНЫ НЕ БУДЗЕ. ХТО ЎЛЕТКУ ХАЛАДУЕ, ТОЙ УЗІМКУ ГАЛАДУЕ. Пра гультая. ХТО ЦЯРПЁН, ТОЙ СПАСЁН. Хто выцерпіць што-н. да канца, справіцца з цяжкасцямі. ХТО ЧАГО ШУКАЕ, ТОЙ ТОЕ I МАЕ. Хто шукае, той знойдзе. ХТО ШТО ЎМЕЕ, ЗА ПЛЯЧАМІ НЕ НОСІЦЬ. На-вык, рамяство не абцяжарваюць. Гл. с. 86. ц ЦАРКВА ЯК МАТКА РОДНАЯ; УСІХ ДА БОГ СКЛІКАЕ. ЦЕРАЗ СІЛУ I КОНЬ НЕ ЦЯГНЕ. Звыш сваіх сіл, магчымасцяў не зробіш.
ЦІ ЯК АДЗІН АДРЭЗАЎ НОС, ДЫК I ДРУГІЯ ПОЙ-ДУЦЬ РЭЗАЦЬ? Пра сляпое перайманне, малпаванне. ЦЫГАН ЦЫГАНСКУЮ ПРАЎДУ ГАВОРЫЦЬ. Хлу-сіць, маніць. ЦЯПЕР НАС КАТУЕШ, МОЖА КАЛІ I САМ ПА-ТАНЦУЕШ. Можаш і сам апынуцца ў нёпрывабным ста-новішчы. ЦЯРПЕННЕ I ПРАЦА ГОРЫ ПЕРАНОСЯЦЬ. Цяр-пенне і праца ўсё пераадолеюць. Ч ЧАГО НЕ ЯСІ, ТАГО I К РОТУ НЕ НЯСІ. Калі не па душы, не прымай. ЧАГО САБЕ НЕ ХОЧАШ, ТАГО I ДРУГОМУ НЕ РАБІ. ЧАГО ЧАЛАВЕК НЕ ЗМОЖА, КАЛІ БОГ ПАМО-ЖА?! Чалавек усё здолее, зможа. ЧАЛАВЕК ГОРА ВЫТРЫВАЕ, А РАСКОШЫ НЕ. ЧАЛАВЕК ПАКУЛЬ У ГОРЫ НЕ ПАБУДЗЕ, НЕ ЗНАЕ ДАБРА. ЧАЛАВЕК ПАМЯРКУЕ, А БОГ ПАШВАНКУЕ. Не заўсёды атрымліваецца так, як загадзя мяркуецца, думаецца. ЧАЛАВЕК У НЯШЧАСЦІ, А БОГ У ПАРОЗЕ. ЧАЛАВЕК УСЁ НАДАЕ, АЖ ПАКУЛЬ РУК НЕ СА-ШЧЭМІЦЬ. Чалавек працуе да канца жыцця. ЧАРКА ГАРЭЛКІ — МОРА СЛЁЗ. Гарэлка прыносіць гора, няшчасце людзям. ЧУЖАЯ БЯДА — ЛЮДЗЯМ СМЕХ. Людзей мала хва-люе чужая бяда. Гл. с. 116. ЧУЖАЯ ДОЛЯ ПАД БОК КОЛЕ. Людзі зайздросцяць чужому шчасцю. ЧУЖАЯ СТАРАНА ТУГОЮ ВОРАНА, СЛЯЗЬМІ ЗА-СЕЯНА. Чужы край наганяе сум, нуду. ЧУЖАЯ ЦАРКВА ГОРШ, ЯК БОГУ КАРЧМА. Чужое веравызнанне для веруючага непрымальна. ЧУЖОГА НАВУЧАЙСЯ, СВАЙГО НЕ ЦУРАЙСЯ. ЧУЖУЮ БЯДУ ПАЛЬЦАМ РАЗВЯДУ, А НА СВАЮ РАДЫ НЕ ЗНАЙДУ. Чужыя цяжкасці здаюцца не такімі сур’ёзнымі, як свае. Гл. с. 116.
ЧУЖЫ ХЛЕБ СМАЧНЫ, ДА НЕ СЫТНЫ. Чужым дабром не абагацішся. ЧУЖЫМ РОЗУМАМ РАЗУМНЫ НЕ БУДЗЕШ. Чужога розуму ў сваю галаву не перанясеш. Гл. с. 117. ЧУЖЫМІ СЛЯЗАМІ НЕ РАЗЖЫВЕШСЯ. На чужым горы сваё шчасце не створыш. ЧУЖЫЯ ХВАЛЯЧЫ ЗАМКІ, НЕ ГАНЬ СВАЕ КЛЯМ-КІ. Ніколі не трэба ганіць свайго. ЧЫМ БОЛЕЙ МАЕМ, ТЫМ ХЦІВЕЙШЫМІ БЫ-ВАЕМ. Багацце вядзе да прагнасці. ЧЫМ ГАРШЧОК НАКІПІЦЬ, ТЫМ I ПАХНЕЦЬ. Чым чалавек апантаны, так і дзейнічае. Ш ШТО ЗАНАДТА, ТО I СВІННІ НЕ ЯДУЦЬ. Залішняе не ідзе на карысць. Гл. с. 119. ШТО КАМУ БАЛІЦЬ, ТОЙ АБ ТЫМ I КРЫЧЫЦЬ. Кожны гаворыць пра набалелае. Гл. с. 119. ШТО КАЧАН, ТО ГАЛАВА, А ШТО ГАЛАВА, ТО РОЗУМ. Кожны мяркуе інакш, не так, як іншыя. ШТО САБЕ НЕ МІЛА, ТАГО I ДРУГОМУ НЕ ЗЫЧ. ШТО СЁННЯ ЗРОБІШ, ТАГО ЗАЎТРА НЕ БУДЗЕШ РАБІЦЬ. ШТО ХОРАША, ТОЕ САМО СЯБЕ ХВАЛІЦЬ. Доб-раму не патрабуецца пахвалы. ШЧАСЦЕ ЯК ДА КАГО: АДЗІН БЕДНЫ, АЛЕ ШЧАСЛІВЫ, А ІНШЫ БАГАТЫ, А ШЧАСЦЯ НЕ БА-ЧЫЦЬ. ШЧЫРАМУ I БОГ ПАМАГАЕ. Людзі заўсёды на баку шчырага, праўдзівага, чыстасардэчнага, адкрыгага чалавека. я ЯЗЫК МОЙ — ВОРАГ МОЙ. Пра нястрыманага ў выказваннях чалавека, які сабе на шкоду гаворыць лішняе. ЯЗЫЧЕ, ЯЗЫЧЕ! ЦІ ЛІХА ЦЯБЕ МЫЧА? УВА МНЕ СЯДЗІШ, А МНЕ ДАБРА НЕ ЗЫЧЫШ. ‘тс’. ЯК БОГ АДСТУПІЦЦА, ТО I ДОБРЫЯ ЛЮДЗІ НЕ ПАМОГУЦЬ.
ЯК БОГ ПАМАЧЫЎ, ТАК I ВЫСУШЫЦЬ. Бог усема-гутны; намочыць і высушыць. ЯК БОГ СВЕТ ТВАРЫЎ, ДЫК ЦЯБЕ РОЗУМУ НЕ ПЫТАЎ. Пра абмежаванага, недалёкага чалавека. ЯК ГУКНЕШ, ТАК 1 АДГУКНЕЦЦА. Як сам паста-вішся да каго-н., так ён да цябе. Гл. с. 124. ЯК ДАРОБІЦЬ ЛІХА, ПРАРЭЖУЦЦА Й ЗУБЫ. Калі дапякуць, пачнеш абараняцца. ЯК ДБАЕШ, ТАК I МАЕШ. Як стараешся, так і за-рабляеш. Гл. с. 124. ЯК ДЗЕ ПЯЮЦЬ, ПРЫСТАНЬ ХУТЧЭЙ, БО ПЕСНЯ СПІЦЬ У ЗЛЫХ ЛЮДЗЕЙ. ЯК ПРАЦУЕШ, ТАК I МАЕШ. Як ты працуеш, так табе і плацяць. ЯК СВЕТ СВЕТАМ, ЯК БОГ БОГАМ - ТАКОГА НЕ БЫЛО. Такога ніколі не было; пра нешта неверагоднае. ЯК СТАНЕ ЛІХА, НЕ ЎСЯДЗІШ ЦІХА. ЯК ТРЫВОГА, ДЫК ДА БОГА, А ЯК ПА ТРЫВОЗЕ, ДЫК ПА БОЗЕ. Як бяда, дык да Бога, а як бяда мінула, дык і Бога забыў. Гл. с. 124. ЯК У МЯНЕ ПШОНКА ЎДАЛАСЯ, АДКУЛЬ I РАД-НЯ ЎЗЯЛАСЯ; ЯК У МЯНЕ ПШОНКА НЕ ЎРАДЗІЛА, АДРАКЛАСЯ I РАДЗІНА. ЯК У ЯДЗЕ, ТАК I Ў ХАДЗЕ. ЯКАЯ МАСЦЬ, ТАКАЯ I СНАСЦЬ. Як выглвдае прадмет, такая і яго вартасць. ЯКІ БОГ, ТАКАЯ I ВЕРА. Гл. с. 195. ЯКІ ГОСЦЬ, ТАКОЕ 1 ЧАСТАВАННЕ Гл. с. 127. ЯКІ ДЗЯКУЙ, ТАКАЯ I РАБОТА. Як плацяць, так і працуюць. ЯСЛІ ДА КАНЯ НЕ ХОДЗЯЦЬ. Малады павінен паважаць старэйшага, заляцацца да любай дзяўчыны. ЯШЧЭ ТОЙ НЕ РАДЗІЎСЯ, ХТО Б УСІМ ДАГА-ДЗІЎ.
НЕКАЛЬКІ СЛОЎ ПРА ТВОРЫ ФАНТАЗІІ ЛЮДЗЕЙ НА БЕЛАРУСІ Запісаў Феліцыян Сурын «Ту&міпік П1ы5ігом>апу», 1873. № XI Сурын Фэлікс — белетрыст, фалькларыст, удзельнік паўстання 1863 г., паходзіў з Магілёўшчыны. АД СМЕРЦІ I ПАД КАРЧОМ НЕ СХАВАЕШСЯ. Гл. с. 19, 28, 273. БЕДНЕНЬКІ: ОХ! А ЗА ІМ БОГ. ГДЗЕ ЛЮБЯЦЬ, НЕ УЧАШЧАЙ, ГДЗЕ НЕ ЛЮБЯЦЬ, ГОСЦЯМ НЕ БЫВАЙ. ГДЗЕ НЕ ПЕРАСКОЧЬШІ - ПАДЛЕЗІШ. ГЭТЫ СВЕТ — МАКАЎ ЦВЕТ. Пра скарацечнасць ча-лавечага жыцця і прыгажосць зямнога жыцця. ДАРАГІ КУПЦУ КАРАБЛІ, А СТАРЦУ ХАДУЛІ. Кож-наму сваё дорага. ДРУГ, ПРЫЯЦЕЛЬ ДА ЧОРНАГА ДНЯ. Ненадзейны сябар. ЗА КАРАЛЯ САСА БЫЛО ХЛЕБА I МЯСА, А ЯК СТАЎ ПАНЯТОЎСКІ, ТАК I ХЛЕБ НЕ ТАКОЎСКІ *. Ранейшае жыццё было лепшым, чым зараз. КАЛІ БОГ ДАСЦЬ I Ў АКНО ПАДАСЦЬ. Калі пашан-цуе, то ўдача сама прыйдзе. Гл. с. 48. КАРОЎКА, ШТО МНОГА МЫКАЕ, МАЛА МАСЛА ДАЕ. Гаманлівы, гаваркі чалавек мала робіць, мала з яго карысці. НАТУРА - НЕ ПУНЬКА, НЕ ПЕРАСТАВІШ. Немаг-чыма змяніць характар чалавека. НЕ РАД БРАТ БРАТУ, А БРАТНЯМУ ШМАТУ. Брат радуецца таму, што той яму прывёз. СЛАВЕН БУБЕН ЗА ГАРАМІ. Прывабным здаецца тое, што знаходзіцца дзесьці далёка. Гл. с. 94. ТАМ МАЯ РАДЗІНА, ГДЗЕ МНЕ ДОБРАЯ ГАДЗІНА. У ГОЛАД НАМРУЦЦА, А Ў ВАЙНУ НАЛГУЦЦА. ЧОРЦЕ, ЧОРЦЕ, ГДЗЕ ТЫ ПРЫВЫК? - У БАЛОЦЕ. Кожнаму там лепш, дзе прывык. ШАНЦУЕ, ЯК ШЛЁМЕ НА АРЭНДЗЕ. Насмешліва ка-жуць пра таго, каму не шанцуе ў чым-н. Часта жыды, узяўшы зямлю ў арэнду, аддавалі яе ў запашку бедным сялянам; у вы-ніку такой пасрэдніцкай аперацыі яны мелі невялікі прыбытак.
ПАСЛЯСЛОЎЕ ПРЫКАЗКІ, ПРЫМАЎКІ I ФРАЗЕАЛАГІЧНЫЯ АДЗІНКІ -ПАДАБЕНСТВА I АДРОЗНЕННЕ Мова, слова, фразеалагізм, прыказка, прымаўка — гэта абагульненне, узвелічэнне, апафеоз, урачыстасць, трыумф чалавечай думкі, якія здаўна прыцягвалі да сябе ўвагу ву-чоных, усіх цікаўных. Людзі спрабавалі разабрацца ў сугна-сці гэтых тварэнняў чалавечага духу, ускрыць механізмы, якія рэгулююць жыццё і смерць мовы ў працэсе функ-цыянавання яе асобных выразаў і слоў, і зразумець, на пад-ставе якіх заканамернасцяў заснавана сакральная формула, якая прапускае адно значэнне, затрымліваючы іншыя. Прыказкі, фразеалагізмы — гэта такія вобразныя ма-тываваныя адзінкі мовы, у значэнні якіх важным з’яў-ляецца не дэнататыўны аспект, колькі рознага тыпу кана-тацыі, напластаванні, вобразы, эмоцыі і імпліцытныя ацэнкі. Менавіта гэтымі якасцямі яны адрозніваюцца ад слова ў намінатыўным значэнні, ад прамога, дэнататыў-нага словазлучэння, ад прымаўкі. Асноўная маса прыка-зак і фразеалагічных адзінак вызначаецца вобразнасцю, значэнні якіх фармуюцца ў выніку пераносу прамога зна-чэння свабоднага словазлучэння — прататыпу прыказкі або фразеалагічнай адзінкі, г. зн. першаснага дэнатата на аб’ект (другасны дэнатат). Параўн.: да парасячага піску (голасна крычаць) і да парасячага піску (напіцца), не ў яйку пішчыць (пішчыць у іншым месцы) і не ў яйку пішчыць (нялёгка дастаецца, дарма не возьмеш). Такое сумяшчэн-не бачання дзвюх карцін у фразеалагічнай адзінцы, яе воб-разнасць захоўваецца дзякуючы прысутнасці ў яе значэнні прататыпа. Такая ж з’ява назіраецца ў прыказцы, дзе вы-лучаецца адначасова прамы і іншасказальны, пераносны сэнс. Параўн. прыказкі: На чужы раток не накінеш пла-ток; На чужы раточак не начэпіш замочак; Чужога хлява 10а Зак. 2003 297
не зачыніш; Чужыя языкі — не свае вароты — не зачыніш, у якіх побач з прамым значэннем высвечваецца і пера-носнае: «нікога не прымусіш маўчаць, не гаварыць пра чужыя недахопы, няўдачы, адмоўныя рысы». Прымаўка ж у адрозненні ад прыказкі (і ад фразеалагізма) не мае такога двухпланавага характару. Напрыклад: Не цешся, калі знайшоў, і не смуціся, калі згубіў; Не цешся чужой бядзе, бо свая ідзе; Не зыч ліха другому, каб не давялося самому. Яшчэ болып адметных рыс у прымаўцы ў параўнанні з фразеалагізмам, які выконвае ў мове намінатыўную функ-цыю і выступае, як правіла, у якасці члена сказа, у той час як прымаўка — толькі закончаны сказ. У складзе пры-маўкі фразеалагізм можа выступаць у якасці члена сказа (Ад смерці рук не падложыш, дзе фразеалагізм выступае ў значэнні «не выратуеш каго, ад смерці, нічым не дапамо-жаш»), у слоўным жа складзе прыказкі фразеалагізм ніколі не ўжываецца. Улічваючы вялікую ўвагу, якую прыцягваюць да сябе прыказкі і прымаўкі, можа выклікаць толькі здзіўленне, што ніколі яшчэ не была сфармулявана як мае быць іх дэфініцыя. Сваю кнігу «Прыказкі» А. Тайлор, вядомы да-следчык гэтага жанру, пачынае такой песімістычнай заўва-гай: «Азначэнне прыказкі занадта цяжкое, каб брацца за такую задачу... Пра тое, ці з’яўляецца дадзены сказ пры-казкай або не, гавораць нам якіясьці няўлоўныя прык-меты. Таму ніякае азначэнне не дапаможа нам з упэўне-насцю ўстанавіць, ці маем мы ў дадзеным выпадку справу з прыказкай»1. Нешта накшталт гэтага сказана і другім параміялогам Б. Дж. Уайтынгам: «Прапанаваць кароткае і ў той жа час прыймальнае для работы азначэнне прыказкі, асабліва такое, якое ахапіла б усе прыказкавыя выразы, амаль немагчыма». I зусім безапеляцыйна: «На шчасце, азначэнне не з’яўляецца сапраўды неабходным, таму што ўсе мы ведаем, што такое прыказка»2. Беларускі выраз прыказкі і прымаўкі (адпаведна рускі — пословыцы н поговоркіі) часта ўжываецца як адно сінтак- 1 Тауіог А. ТЬе РгоуегЬ. НаіЬого, Реппзуіуапіа, 1962. 2 \УЬіНпй В. 5. РгоусгЬз апд РгоуегЬіаІ Зауіпйз. Іпігосііісііоп іп «ТЬе Ргапк С. Вго\уп СоПесТіоп оГ ЫогіЬ Сагоііпа Роікіоге». Уоі. 1. ВпгЬат, МогіЬ Сагоііпа, 1952. 8. 331.
січна цэлае і выступае звычайна як адзін тэрмін. Ужы-ваюцца яны і паасобку. Прыказкі (ргочегЬз) і прымаўкі (8ауіп& або ргочегЫаІ ркгазез) маюць нямала агульнага таксама ў іншых мовах свету. Тым не менш даследчыкі спецыяльных параміялагічных прац імкнуцца размежа-ваць гэтыя два паняцці. У большасці выпадкаў тэрмін «прымаўка» ўжываецца як алегарычнае экспрэсіўнае не-завершанае выказванне (напр., насіць ваду рэшатам), у той час як прыказка выступае ў якасці алегарычнай экспрэ-сіўнай сентэнцыі ў выглядзе закончанага сказа (Калі вы будзеце насіць ваду рэшатам, то з гэтага нічога не атры-маецца). Такая ўзаемасувязь паміж гэтымі паняццямі з’я-вілася падставай угварэння азначэння народнай прыказкі: «Поговорка — цветочек, а пословыца — ягодка». Прывёўшы гэту прыказку ў прадмове да свайго зборніка «Пословыцы русского народа», Ул. Даль адзначаў: «Прымаўка — абход-ны выраз, пераноснае маўленне, простае іншаскладанне, намёк, спосаб выказвання, але без прытчы, без суджэння, заключэння, прымянення; гэта адна першая палова прыказкі»3. «Прыблізна такое акрэсленне прымаўкі захоў-ваецца да гэтага часу ў нашай фалькларыстыцы», — адзна-чаў складальнік збору беларускіх «Прыказак і прымавак» М. Я. Грынблат4. Асноўнае, на што звяртаецца ўвага пры размежаванні прыказак і прымавак, гэта тое, што апошнія з’яўляюцца незакончанай думкай, не закончаным, «не-замкнутым» меркаваннем, а толькі яго часткай. Такое ж тлумачэнне прымаўкі дае энцыклапедыя «Беларуская мо-ва», у якой сцвярджаецца: «Прымаўка — гэта таксама ўстойлівае ў моўным ужыванні выслоўе, якое выразна, эмацыянальна характарызуе тую ці іншую падзею ці асо-бу, але толькі ў дадзеным канкрэтным выпадку, без аба-гульненняў і вывадаў: «Чужымі рукамі жар заграбаць»5. А ўказанне аўтара на набыццё прымаўкай канчатковага афарм-лення і канкрэтнага зместу толькі ў гэтым кантэксце 3 Даль В. Напугное // Пословнцы русского народа. Сборннк В. Даля. М., 1957. С. 20. 4 Грынблат М. Прыказкі і прымаўкі // Прыказкі і прымаўкі: У 2 кн. Мн., 1976. Кн. 1. С. 9. 5 Параскевіч Г. В. Прыказкі і прымаўкі // Беларуская мова. Энцыкла-педыя. Мн., 1994. С. 432.
азначае, што «яна заўсёды толькі частка меркавання», «незамкнутая структура». Таму прымаўкі, заключае аўтар, «найбольш цесна звязаны з такімі ўстойлівымі выразамі, як фразеалагізмы»6. Атаясамленне прымаўкі з фразеалагічнай адзінкай, якое часта сустракаецца ў літаратуры, і ўжыванне гэтых тэрмінаў як сінонімаў не можа быць прызнана справяд-лівым не толькі таму, што вядзе да тэрміналагічнай блы-таніны (прымаўка — фальклорны жанр, фразеалагізм — моўная адзінка і мовазнаўчы тэрмін), але і азначае бе-зумоўнае аднясенне, без дастатковай на тое падставы, значнай часткі фразеалогіі беларускай мовы генетычна да фальклору. З’яўляючыся прэдыкатыўнымі словазлучэн-нямі, прыказкі і прымаўкі не адносяцца да фразеалагіч-нага складу мовы. Прынцыповая розніца паміж фразеала-гічнымі адзінкамі, прыказкамі і прымаўкамі заключаецца ў тым, што апошнія ўяўляюць сабой закончаныя выказ-ванні ў форме простага або складанага сказа, у аснове цэласнага сэнсавага зместу якіх знаходзіцца меркаванне. Фразеалагічныя адзінкі выконваюць у мове намінатыўную функцыю і з’яўляюцца носьбітамі лексічнага або фразеала-гічнага значэння, у аснове якога ляжыць паняцце. У адроз-ненні ад прыказак і прымавак фразеалагічныя адзінкі не валодаюць катэгорыямі прэдыкатыўнасці і мадальнасці, не маюць сэнсавай і інтанацыйнай завершанасці і высту-паюць заўсёды ў ролі члена сказа. Прыказкі і прымаўкі пры ўсёй сваёй уяўнай прастаце на самой справе з’яўляюцца даволі складанымі ўтварэн-нямі. У адрозненне ад іншых жанраў фальклору яны ніколі не выконваюцца самастойна, а ўваходзяць у жывую моў-ную тканку. 3 аднаго боку, гэта з’явы мовы, падобныя да звычайных фразеалагізмаў, з другога — якіясьці лагічныя адзінкі (суджэнні або высновы), з трэцяга боку — мастац-кія мініяцюры, якія ў яркай, чаканнай форме адлюстроў-ваюць факты жывой рэчаіснасці. «Траістая прырода пры-казак і прымавак патрабуе і траякага да іх падыходу — як да з’явы мовы, з’явы думкі і з’яў фальклору, тым больш, 6 Параскевіч Г. В. Прыказкі і прымаўкі. С. 432.
што азначаныя тры планы прыказкавых выказванняў у значнай ступені аўтаномныя»7. У беларускай фалькларыстыцы адрозненне прыказкі ад прымаўкі з улікам наяўнасці ў першай і адсутнасці ў другой пераноснага сэнсу ўпершыню было выказана I. Я. Лепешавым і М. А. Якалцэвіч у прадмове да «Слоў-ніка беларускіх прыказак»8 услед за рускімі даследчыкамі В. Шырокавай і У. П. Жукавым9. Прыказка валодае адна-часова прамым планам зместу выказвання адпаведных слоў, якія яе ўтвараюць, і іншасказальным планам зместу выказвання, які не адпавядае значэнням слоў, якія яе ўтвараюць (Сабака, не пакачаўшы, не з’есць). Прымаўка мае толькі прамы план зместу выказвання (Хто скуп, той не глуп). Такі падыход да размежавання прыказак і прымавак, прыняты У. П. Жукавым, I. Я. Лепешавым і М. А. Якалцэ-віч, не выклікае сумнення ў яго аб’ектыўнасці. Але тым не менш, трэба прызнаць такі падыход чыста літаратура-знаўчым або фалькларыстычным. Які ж лінгвістычны прынцып ляжыць у аснове разме-жавання прыказак і прымавак? Як было ўстаноўлена вы-шэй, па свайму структурна-семантычнаму складу бліжэй за ўсё да прыказак і прымавак знаходзяцца фразеалагіч-ныя адзінкі. Як жа яны ўзаемадзейнічаюць з гэтымі струк-турамі? Як устаноўлена, асаблівасцю прымаўкі з’яўляецца яе толькі адзін літаральны план выражэння думкі (Кармі статак мукой — пойдзе рукой; Хто не дбае, той трасцу мае), а прыказцы ўласцівы адначасова прамы і пераносны сэнс (Пойдзе каза да воза, папросіць сена: скулле ў бок у значэннях: «не рабі непрыемнасцяў нікому, не адмаўляй у дапамозе, бо гэтым пазбавіш сябе ў будучым дапамогі, падтрымкі» або «нагадвае хто-небудзь таму, хто адмовіў яму некалі ў дапамозе»; П’яніцы і капля дарага — прамое дэнататыўнае значэнне «п’яніца выпівае ўсё да дна, да апошняй кроплі», пераноснае: «жартам кажуць пра таго, 7 Пермяков Г. Л. От поговоркн до сказкн. М., 1970. С. 8. 8 Лепешаў I. Я., Якалцэвіч М. А. Слоўнік беларускіх прыказак. Даведнік. Мн., 1996. 9 Шнрокова О. Жнзнь пословнц // Русскнй язык в школе. 1931. № 6—7. С. 117; Жуков В. П. Словарь русскнх пословнц н поговорок. М., 1967. С. 11-12.
хто і малым даражыць», «кажуць пра беднага гаспадара, які, збіраючы з поля збожжа, не пакідае ніводнага калас-ка»), Як бачым, асаблівасцю прымавак з’яўляецца свабод-нае ўключэнне ў іх састаў фразеалагічных адзінак (Хоць у вір галавою, то бяда з табою), у той час як прыказкі, які маюць двухпланавы характар, пазбаўлены такой асаблі-васці: у слоўным складзе прыказак фразеалагічныя адзінкі не ўжываюцца зусім, выключаючы хіба такія словазлучэн-ні, якія толькі па гукавому складу адэкватныя фразеала-гічным адзінкам (Дарованаму каню ў зубы не глядзяць), якія як слоўныя ўтварэнні могуць кваліфікавацца толькі як прататыпы будучых фразеалагічных адзінак. Ужыванне фразеалагічнай адзінкі як члена сказа ў скдадзе прымаўкі нічым не адрозніваецца ад ужывання яе ў другім свабодным словазлучэнні або сказе. Гэта свед-чыць, з аднаго боку, пра неправамернасць аб’яднання пры-мавак і фразеалагічных адзінак як катэгарыяльна розных з’яў, з другога — аб правамернасці размежавання прыказак і прымавак. Прымаўка не можа быць прататыпам фра-зеалагічнай адзінкі, прыказка ж, не з’яўляючыся сама ў поўным саставе прататыпам фразеалагічнай адзінкі, можа ўключаць у свой састаў словазлучэнне — патэнцыяльны прататып фразеалагічнай адзінкі і тым самым можа раз-глядацца як адна з генетычных крыніц узнікнення фразеа-лагічных адзінак10. У структуры прымаўкі-сказа фразеала-гічныя адзінкі паводзяць сябе як самастойныя адзінкі, якія выконваюць функцыю члена сказа нароўні са словамі. Такім чынам, магчымасць уключэння фразеалагічных адзінак у склад прымавак і немагчымасць уключэння іх у склад прыказак можа разглядацца як лінгвістычны кры-тэрый іх размежавання. Параміі займаюць прамежкавае становішча паміж адзін-камі мовы і фальклору, дакладней, адначасова адносяцца і да мовы і да фальклору і адпаведна вывучаюцца як 10 Павленко Е. К. Лннгвнстнческне прннцнпы разграннчення по-словнц, поговорок н фразеологнческнх едннмц // Фразеологнзм н его лекснкографнческая разработка. Матерналы Международного снмпо-знума в рамках заседання Международной комнсснн по проблемам славянской фразеологнн прн Международном комнтете славнстов. Мн., 1987. С. 88.
лінгвістыкай, так і фалькларыстыкай. Супастаўляючы пры-казкі і прымаўкі з фразеалагічнымі адзінкамі па істотных моўных прыкметах, бачым, што ўсе яны ў значнай сту-пені ізаморфныя. Яны ўяўляюць сабой клішэ і выка-рыстоўваюцца ў мове ў якасці знакаў. Падобныя яны і функцыянальна: у маўленні яны могуць выступаць у ад-нолькавай або падобнай ролі. Нарэшце, усе яны ўключаны ў сістэму сінтагматыка-парадыгматычных адносін, г. зн. не толькі займаюць пэўнае месца ў лінейным маўленчым радзе, але і валодаюць той ці іншай парадыгмай або пэў-ным наборам роднасных формаў для кожнага дадзенага месца. Прыгадаем хоць бы прыказакі-сінонімы, адноль-кавыя па лінгвістычнай структуры і сэнсу, але розныя па рэаліях: У чом у касцелі, у том у пасцелі; I ў цэркаў і ў кабак усё адзін андарак. 3 другога боку, прыказкі і прымаўкі трэба несумненна аднесці да фальклору. Як і ўсе фальклорныя тэксты, пры-казкі і прымаўкі валодаюць пэўнай тэмай, г. зн. пра штосьці гавораць, у той час як словы і фразеалагізмы прынцыпова не маюць уласнай тэмы і могуць ужывацца з нагоды самых розных выпадкаў. У процілегласць словам і фра-зеалагізмам і падобна басням, анекдотам, казкам усе без выключэння прыказкі і прымаўкі сітуацыйныя, г. зн. не толькі ўжываюцца ў той ці іншай сітуацыі, але і самі гэту сітуацыю мадэліруюць. Замест таго, каб доўга і падра-бязна апісваць якую-небудзь часта сустракаемую сітуацыю накшталт такой, як «Колькі ні рабі, усёй работы не пера-робіш, асабліва, калі гэта цяжкая праца, якая можа аказацца не пад сілу», мы гаворым: «Працуй цэлы век, а работы не кончыш», «Вышэй ілба не падскочыш», «Вышэй пупа не пад-скочыш», «Беручы на пуп, — падарвешся». I кожны, хто пачуе гэтыя прыказкі, нават не ведаючы іх загадзя, зразумее іх сэнс, бо слухач мадэліруе іх з дапамогай наглядных і ўсім зразумелых вобразаў. I хоць знакавая сутнасць і мадэлі-руючая здольнасць прыказак цесна звязаны паміж сабой, усё ж яны з’яўляюцца рознымі і цалкам самастойнымі ўласцівасцямі парамій. Кожная з гэтых уласцівасцяў адно-сіцца да розных бакоў унутранай структуры прыказак і прымавак: як знакі яны адносяцца да мовы, але як мадэлі яны належаць фальклору. I ў гэтым аказваюцца вельмі блізкімі.
Да прыказак і прымавак блізка прымыкаюць прыкме-ты, загадкі, прыгаворкі, пажаданні, праклёны, скорага-воркі, замовы, казачныя формулы і іншыя віды парамій. I ў кожнай з іх свая галоўная, дэмінантная функцыя. Аднак для ўсіх выслоўяў агульны набор функцый адзін і той жа. Гэтыя абставіны робяць усе параміялагічныя тыпы блізкімі адзін да аднаго. Неаднаразова ўказвалася на выключнае структурнае падабенства прыказак і загадак. Так, У. I. Даль пісаў, што «загадкі часам пераходзяць у прыказкі, становяцца і тымі і другімі: «Нічога не баліць, а ўсё стогне»; прыказкава гаворыцца гэтак пра ханжу і папрашайку, а як загадка — гэта свіння»11. Як старажытны міф, так і прыказка і фразеалагізм жывуць у вобразнай мове і перш за ўсё ў метафары. Суад-носіны міфа і метафары, прыказкі і метафары маюць дыялектычны характар: фармальна прыказка і міф могуць супадаць з метафарай, могуць і перарасці яе. Але якую б развітую форму яны ні набылі, усё роўна прыказка і міф захоўваюць метафарычную форму. Пазнаць міф, прыказку, фразеалагізм — гэта азначае разгадаць у іх аснове метафа-ру. Метафарычнае ўжыванне аднаго ці некалькіх слоў прыказкі так уплывае на змест усяго створанага ёю сказа, што той набывае афарыстычны сэнс. Калі гавораць: «У карч-ме а бане ўсе дваране», мы не задумваемся над значэннямі слоў «дваране», «карчма», а ўспрымаем усю прыказку ў сэнсе роўнасці ўсіх прысутных у пэўным месцы. Іменна дзякуючы метафарычнаму ўжыванню адзначаных слоў гэтага выразу створаны абагульняючы вобраз роўнасці. Такую ж з’яву заўважаем і ў прыказыцы: «I ў старой печы агонь гарыць», дзе метафарычна ўжытыя словы «агонь», «печ» надаюць усяму выразу афарыстычнае значэнне: і стары чалавек мае досыць жыццёвай энергіі, маладога запалу. Каб глыбей унікнуць у сутнасць з’явы, трэба хаця б у агульных рысах уявіць паходжанне гэтага мініяцюрнага твора, дзе словам цесна, а думкам прасторна. Прыказка нараджаецца ў выніку жыццёвых назіранняў. Яна ў сціс-лым выглядзе адлюстроўвае сутнасць гэтых фактаў, іх ідэю, з’яўляючыся канцэнтраваным згусткам папярэдняга 11 Даль В. Напугное. С. 21.
апавядання — міфа, казкі, байкі, абраду і г. д. Як мараль адносіцца да байкі, так прыказка да сваёй апавядальнай крыніцы. Гэты завяршаючы вывад перадае сутнасць усёй з’явы, яе характар12. Менавіта на гэты бок прыказкі звяр-таў увагу М. В. Гогаль, калі гаварыў, што «прыказка не ёсць якая-небудзь наперад пададзеная думка, прапанова пра справу, але ўжо падведзены вынік справы, адсед, ад-стой падзей, якія ўжо перабрадзілі, скончыліся, канчатко-вае атрыманне сілы справы з усіх бакоў яе, а не з адна-го»13. Праз іншасказальны, метафарычны сэнс прыказкі мы бачым першасны, прамы сэнс выразу. Сутнасць мета-фары заключаецца ў разуменні і перажыванні сутнасці аднаго віду ў тэрмінах сутнасці другога віду. Выраз: «Печ-ка тучыць, а дарожка вучыць» разам з прамым значэннем набывае і пераноснае: «лянота робіць чалавека інертным, безыніцыятыўным, а дзейнасць, рухавасць надае яму спрак-тыкаванасць, здольнасць знаходзіць выхад з любога стано-вішча». Метафарычна структурыруецца паняцце дзейнасці і бяздзейнасці, адпаведна структурыруецца і мова. Нашы агульнапрынятыя спосабы перадачы ляноты і дзейнасці заснаваны на метафары, якую мы ледзьве ўспры-маем. Метафара ўтрымліваецца не проста ў словах, якія мы выкарыстоўваем — яна ў саміх паняццях дзейнасці і ляноты. Мы так гаворым пра ляноту і дзейнасць таму, што так іх сабе ўяўляем, а дзейнічаем у адпаведнасці з тым, як нам уяўляюцца рэчы14. Метафара — гэта не прос-та прыналежнасць адных толькі слоў, а ў значнай ступені і працэс чалавечага мыслення. Метафары, як моўныя вы-разы, магчымы менавіта таму, што яны ёсць у канцэп-туальнай сістэме чалавека. Паколькі, што б мы ні казалі пра такія метафарычныя выразы, як: Печка тучыць, а дарожка вучыць; Лень жуе чалавека, а іржа жалеза; Ён не жывець, а толькі дні трэць; Ляжай ляжыць, а доля бя-жыць; На варон не паглядай і варон не лаві, — пад ме-тафарай мы разумеем метафарычнае паняцце. Сутнасць 12 Аксамітаў А. С. Лексіка беларускіх прыказак XIX ст. у сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі. Мн., 1958. С. 6. 13 Гоголь Н. В. Собр. соч.: В. 6 т. М., 1953. Том 6. С. 166. 14 Лакофф Дж., Джонсон М. Метафоры, которымн мы жнвем // Язык н моделнрованне соцнального взанмодействня. М., 1987. С. 128—129.
яго заключаецца ў тым, што не толькі наша ўяўленне пра ляноту, але і спосаб яе бачання тоіцца ў нашым веданні і вопыце фізічнай бяздзейнасці. Нават калі вы ніколі не працавалі, але толькі прадпрымалі нейкія крокі ў дасяг-ненні якой-небудзь мэты, вы ўсё ж успрымаеце аргументы і будуеце іх у адпаведнасці з метафарай таму, што яна ўбу-давана ў канцэптуальную сістэму культуры, у якой вы існуеце. Прыказкі і прымаўкі адлюстроўваюць быт і грамадскае жыццё народа, яго традыцыі і мараль, яго веру, перакананні і погляды. У прыказках і прымаўках у вобразнай форме адбіта жыццё такім, якім яно ёсць у сапраўднасці, без прыкрас і лакіроўкі рэчаіснасці. Прыказка — гэта праява перш за ўсё хуткага і ўніклівага розуму, які павучае, раіць і перасцярагае, сунімае і суцішае, хваліць і ганіць, упікае і дакарае, палохае, данімае і пагражае. Сіла і моц гэтага маленькага народнага твора ў тым, што за ім аўтарытэт грамады, усяго народа.
РНКАЗЕОЬОСІСАЬ ІЛМТ, РКОУЕКВ А^О 8АТІГЧС -АРНІЯІТІ А]ЧО Ы8ТІЫСТЮН 8шптагу ТЬе Ьазіс йоск оГ рЬга8ео1о§іса1 ііпіІ8 (ідіотх) Ьа8 Гіёіі-гаііуе теапіпёз. ТЬе ісііот теапіп§ І8 Гогтед а8 іЬе гезіііі оГ ргітагу потіпаііуе зетапііс СгапзГег оГ Ггее 'Л'огдсотЬіпайоп (рЬгавеоІоёісаІ опіС ргоЮСуре), і. е. оГ ргітагу депоСаШт оп а оЬ)есС (зесопдагу сіепоіашт). 8іісЬ сотЬіпесі ісііотайс уі8іоп оГ іхуо рісШгез, і(8 Гі§ііга(іуепе88 гетаіпз сіііе (о і(8 ргоіоіуре, луЬісЬ І8 ргевепі іп СЬе теапіпё. ТЬе вате рЬе-потепоп І8 оЬзег/есі іп ргоуегЬз, хлТіеге сіігесС апд ІгапзГеггед теапіп§8 8(апд оШ 8Ітіікапеоіі8Іу (Веіашзіап ргоуегЬ: / ў старой печы агонь гарыць. — ТЬеге І8 Гіге еуеп іп ап оісі 8І:оуе). Іп сопігазі іо ргоуегЬз ісііотз ГііІГіІ потіпаСІУе Гііпс-(іоп іп а 1ап§ііа§е апд аІ'Л'ауз ріау іЬе гоіе оГ а зепіепсе рагС, хуЫІе іЬе ргоуегЬ І8 а сотріеіе Шіегапсе. ТЬе 8ауіп§ Ьах 8оте тоге сіі8ііпсі:іуе ГеаШгез іп сотрагізоп 'Л'ііЬ сЬе ідіот. 8ауіп§ іп сопСгавС Со ісііот8 апсі ргоуегЬз Ьавп’і §оі Ьіпотіаі сЬа-гасіег. ІІ8 вішсШге тау іпсііісіе ап ісііот аз рагі оГ іЬе зеп-іепсе, луЫІе ісііотз аге поі іізесі іп (Ье ргоуегЬв. ТЬе ргоуегЬ тау іпсііісіе луогсісотЬіпайоп іп і(8 о'лт зішсШге ав а ро-Сепііаі ргоіоіуре оГ ідіот. Іі теапз гЬа( іЬе ргоуегЬ І8 а §е-пеііс зоіігсе оГ ісііотз, апсі ргесіісаііуе рЬга8ео1о§іса1 шіі(8 аге атоп§ (Ьет.
ДАДАТАК СЛОЎНІК ДЫЯЛЕКТНЫХ I МАЛАЗРАЗУМЕЛЫХ СЛОЎ, ЯКІЯ СУСТРАКАЮЦЦА Ў ПРЫКАЗКАХ I ПРЫМАЎКАХ Абмана — падман, хлусня, мана, ашуканства. Абрачбк — аброк, падатак. Абрбк — корм для коней. Абшаргаць — абшарпаць, абцерці. Адпівйць — піць у адказ. Адпуст — адпушчэнне; царкоўнае свята, аднесенае да раздачы індуль-генцый. Аздбба — хараство. Амен — амінь, канец. Андарак — даматканая спадніца з каляровых суконных нітак. Апанбў (апалоў) — праз край. Апўха — футравая абшыўка па краях адзення. Артйй — араты. Асёць — будынак у гумне, у якім сушаць снапы. Асмблак — галавешка. Астальцб — жывёліна, што засталася на гадоўлю. Асьмак — асьміна, мера сыпучых рэчываў (104,956 л.). Атпрўць — вокліч на жывёлу, які азначае: пайшоў вон, на месца. Багатыр — багацей, багаты чалавек. Багўцкі — якога Бог даў. Бадай — хай, няхай, каб (у пажаданнях, праклёнах, лаянцы). Балазё — добра; тым больш што; добра што хоць. Балахбн — белая палатняная сярмяга беларускіх сялян. Балмбшны — баламутны, разбэшчаны. Баляваць — пры пітве і ежы весела праводзіць час. Безгалбўе — гора, забыццё. Бёрднік (берднік) — адмысловы майстар, які вырабляў бёрды (ткац-кую прыладу, што служыць для прыбівання ўтку ў кроснах). Біч — бічук у цэпе. Бічы — падводныя камяні ў Нёмане паміж Гродна і Коўна, аб якія часта разбіваліся баркі.
Благата — у вялікай меры блага; благі чалавек. Ббрзды — хуткі. Ббрско (борзда) — хутка, жвава, шпарка. Браніць — груба аблаяць. Браць на вум — разумець, запамінаць. Брашчаць (брэшчў) — трашчаць (пра лёд). Брэд — пахучыя катахі (каткі), якія бываюць вясной на вербалозе і якія любяць есці козы; першы ўзятак для пчол. Будан — буда з галля ці тонкага бярвення; будынак. Бўдзька — бусел. Важкі — цяжкі. Валькб — пашыраная частка стрававода ў птушак для накаплення ежы. Віташок — апошняя квадра месяца. Вбйкаць — стагнаць. Вбрак — мех. Вбраны — араны. Вушак — слупок з пазамі, што ўстаўляюць у вокны і дзверы, каб не крывілася (не лукавацілася) сцяна. Выслухйч — той, хто слухае. Выцалапіцца — вытрашчыцца, уставіцца на каго-, што-н.; шырока раскрыць вочы. Вычынка — аўчынка. Вюркі (вюрок) — прылада для звівання нітак на клубок вюрком. Вярэня (вярэнька) — кошык з накрыўкай, сплецены з бяросты. Гавяда — хатняя жывёла, карова. Гадзіцца — блага рабіцца ад погляду на агідную рэч; збірацца вані-таваць. Гайда — разгул, гулянка; клопат. Галамянка — цяжкае жыццё. Галасаваць — голасна плакаць, галасіць, гараваць. Галёц — бедны. Галіцца — квапіцца, імкнуцца. Галббля — аглобля. Галбм — бягом. Ганья (гонья) — шлюбная зграя сабак, ваўкоў у перыяд цечкі. Гарада — загарода; грамада. Гараз — добра, шчасліва. Гарўшчы — гаротны. Глей — гліна, глеба. Глум — пра што-н. марна страчанае, папсаванае; марнаванне; тлум, шум, гоман. Глухая шапка — старацца не слухаць, не чуць нагавораў, паклёпаў.
Глюга — дзюба ў птушкі. Гнюс — паскудства; двухкрылыя насякомыя, якія смокчуць кроў чалавека і цеплакроўнай жывёлы; нікчэмны чалавек. Гбйкаць — падаваць голас (у лесе); выкрыкваць у стане ап’янення. Горюня — гора. Гоц — скокі; гоп; прыгаць. Грабунцы — тыя, хто зграбаюць граблямі. Града — працяглае ўзвышанае месца сярод балота, у лесе. Града — жэрдачка у хаце каля печы, на якой сушаць лён, каноплі, адзежу. Грануць — напасці, нечакана наляцець. Грун — груган, крумкач. Грунт — глеба; прысядзібны ўчастак; зямля з пабудовамі. Гўба (губка) — рот, раток. Губёц — губа. Гўдзіць — асуджаць, ганіць, абгаворваць. Гуж — 1) гужы хамуга, з дапамогай якіх конь запрагаецца ў воз; 2) гуж цапа — шыты ў чатыры разы сырамятны рамень, адзін канец якога прывязан да бічоўкі, другі — да цапільна. Гуз — ніз снапа; гузак. Гум (гумець) — шум, шумець, крычаць. Гўска — дробная выпечка з хлеба. Гэп — шавец. Далаціць — рабіць зямлю цвёрдай. Датрымаць — стрымаць сваё слова, выканаць. Даўкбла — навокал. Да цё — да цябе. Дзевіч вечар — дзявічы вечар, дзявочнік, суборная субота (апошні вечар развітання маладой са сваімі сяброўкамі). Дзецінак — хлопец, дзіця. Дзерць — густы зараснік у лесе. Дзяды — рытуальная вячэра ў памяць памерлых продкаў, да якой рыхтуюць шмат смачнай ежы. Дзяды адзначаюць шмат разоў. Галоў-нымі з’яўляюцца Дзімітраўскія дзяды (асяніны). Дбнька — дачка. Дбся, дбса, дос, до — выражае загад, патрабаванне спыніць што-н. Дравіца — карова-першацёлка, якая дае мала малака. Жаднб — жадана, пажадана, хочацца. Жадны — ніякі, ніводзін, ніхто (з польск. іасіегі). Жаўна — чорны або зялёны дзяцел. Жуда — жах. Жупан — кажух, пакрыты сукном (з польск. трагі). Жўпіць — гаварыць, размаўляць.
Жагала — кадзіла; раскалёны прут. Жыглбвы — пякучы. Жьікаўцы — сварлівыя людзі. Жычка (жўчка) — пякучка, крапіва-жыгучка. 3 падналуску — спадцішка, цішком. 3 рук глядзець — несур’ёзна, абыякава ставіцца да чаго-н. Завбзнік — той, хто прывёз у млын малоць сваё збожжа. Загон — паласа воранай зямлі, поле. Задзіраха — забіяка, завадатар боек; чалавек, што мае звычку чапляц-ца да іншых, каб распачаць звадку ці бойку. Зазімак — першы мароз, снег, калі восенню заўчасна захаладае і вы-падзе снег, або вясной пасля доўгага цяпла выпадзе снег; першы мароз, першы снег, пачатак зімы. Закраса — прыправа, заправа. Залабніца — валасы на лобе над вачамі. Занятак — фізічная або разумовая праца. Запарўха — галушкі з запаранай жытняй мукі, саладуха. Зарохкаць — пачаць угвараць свінячыя гукі «рох-рох», азвацца рох-каннем. Засёкі — загарадка, куды ссыпаюць зярно. Заставіць — аддаць у залог за запазычаныя грошы. Засценак — хутар або невялікае паселішча дробнай шляхты, якая арандавала гэтыя землі. Заўтрае — заўтра. Заход — асобнае дзеянне з тых, што паўтараюцца. Зацін — загарадка з сеці для лоўлі рыбы ў час мелкаводдзя. Збадаць — збіць, пакалоць рагамі. Збыткі — празмерныя выдаткі, страты. Званёц — травяністая расліна з жоўтымі кветкамі і пладамі ў вы-глядзе каробачак, якія афарбоўваюць хлеб у цёмна-сіні колер. Звідзіць — убачыць. Згўдзіць — зганьбіць, абняславіць. Згукаць — прагаварыць. Здблыіік — чужы хлопец, узяты ў сям’ю за свайго з правам на спад-чыну. З’едкі — астаткі ежы; недаедкі: аб’едкі, недаедзенае. Злыдні — нячыстая сіла ў вобразе нябачных старцаў. Зрада — здрада. Кабат — род жаночай цёплай камізэлькі; безрукаўка, душагубка. Камы — шары з таўчонай бульбы. Камэнда — камандзір; зборышча. Канапліцы — месца, дзе сеюць каноплі, звычайна найлепшае ў гас-падарцы.
Кануць — працячы. Капачы — капаннікі (бульбы і інш.). Капбта — адзенне; жаночая хатняя сукенка шырокага пакрою з ру-кавамі і разрэзам спераду. Какоша — курыца. Капыл — кавалак дрэва, на якім шавец робіць абутак. Карпаць — капаць; корпацца. Карэц — пасудзіна для піцця вады. Катлбвы — катліны; частка катла. Каўтаць — глытаць. Качкадан — калчан, скураная або драўляная сумка. Квіліць (квяліць) — раздражняць, рабіць чулым. Кеп — дурань. Кладзь — скарб. Класці знакі — абгаворваць, ганьбаваць каго-н. Клён — праклён. Клусавы — крывы, чалавек з крывымі нагамі. Клўсты — тлусты. Ковеня — качарга. Кбрсткае — кіслае, што дае аскоміну. Красны — прыгожы. Крьіжыкі — цярпенне. Кўбіл — вялікая пасудзіна з вечкам бандарскай работы для захоўван-ня адзежы. Кудзёль — кудзеля. Кукольнік — Вялікдзень. Куравы — закопчаны, задымлены, курны. Кўрта — бясхвостая сабака; сучка; світка асобага строю. Куртач — прысадзісты, малога росту чалавек. Куцы — сабака, кот (бясхвосты). Лаб (за лаб) — лоб. Ламёц — кавалак, адламаная луста. Ламок, лом — куча галля; буралом у лесе, месца ў лесе, заваленае павалам. Ліпаўка — пасудзіна, бочачка, якая выдзеўбана з ліпавага дрэва, каб ссыпаць збожжа, захоўваць мёд. Лучацца — пападаць, трапляць. Лўццы — маладыя гонкія ліпы (лыка маладых ліп). Лучон — які дакладна падмячае што-н., беспамылкова трапляе ў цэль. Лычаны — зроблены, сплецены з лыка; лыкавы. Лычка— палоска лубу з карой. Ляда — пад’ёмнік, прыстасаванне для пад’ёму грузаў. Ляпа, ляпка — рот чалавека і іншых жывёл; пашча.
Мазніца — пасудзіна для калёснай мазі, дзягцярка. Маніцца — мець намер, збірацца рабіць што-н. Маўчбн — маўклівы, негаваркі. Мацюха — Мацвей. Мачыцца — намыльвацца. Мёд — бяседа. Мліва — змолатае збожжа, прадукт памолу; мука. Мбдлы — малітва; набажны. Мрук — мядзведзь. Мус — павіннасць, неабходнасць. Мычыць — падбухторваць. Мятліца — шматгадовая расліна сямейства злакавых; мае многа дробнай мякіны, якая дае вялікую колькасць нявеянага хлеба. Навйра — прыбытак. Надтычыць — дабавіць, падтачыць. Насбў — верхняе адзенне з даматканай тканіны; чугай, пыльнік, чухмень. Настйча — у дастатковай колькасці. Нацянькі — самым кароткім шляхам, наўпрост. Нёндза — бедната, нястача (з польск. п^сііа). Неспусцйха — няўступчывы, непадатлівы. Нідбйліца — лянівы чалавек, які не рупіцца пра сябе і сваю сям’ю. Ніц — нічога (з польск. піс). Павара — прылада гнуць драўляныя абручы. Павётрые — напасць, хвароба (з польск. роууіеіц.е). Павядачы — той, хто апавядае, кажа. Пагатбўю — тым больш; асабліва; найбольш (з польск. ро^оіо^іе). Пагляд — выгляд, манера глядзець. Падгарадзіць — здолець зрабіць што-н. у зручны момант. Паджбга — падпалка пад дровы. Падкрўп’е — адходы ячменю, пшаніцы, грэчкі пасля абдзірання іх на крупы. Падымаць на зубы — абгаворваць. Пажытак — пажыва, ежа, корм; тое, чым жывіцца арганізм; скарб, багацце. Пал — высокая тэмпература цела пры хваробе; гарачка. Палавёць — жаўцець, вызначацца бледна-жоўтым колерам. Палбса — палоска, шнур поля. Панажьі — прылада ў ткацкім станку ў выглядзе дзвюх або некалькіх дошчачак пад кроснамі, пры дапамозе якіх нагамі прыводзяцца ў рух ніты. Папа — хлеб (з дзіцячай мовы). Паравы — ні стары ні малады, якому прыйшоў час (паміраць).
Патарбча — здань, пудзіла. Патйць — патануць. Патракавйць — пачаставаць. Патракачы — частаванне. Шцеры — малітва (з польск. расіец* лац. раіепх). Пацягушкі — пацягванне; сцябанне кнутом. Пашванкаваць — пашынкаваць, перакруціць. Пашмараваць — памазаць маззю; нацерці. Пенёндзы — грошы (з польск. ріепіцске, ням. р/епі^). Пёрак — папярок. Перэбірёчка — той, хто выбірае перабіраючы. Пійка — піток, п’яніца. Плех — голае месца сярод поля, лесу; прагаліна; недахоп. Плястры — штучныя соты. Порт — льняная тканіна. Потанцы — ежа з салодкага малака, у якое накрышаны хлеб. Пбшар — дробнае сена і салома. Прававацца — шукаць права праз суд ці перад адміністрацыяй. Прарэжынка — прарэх. Праснйк — тоўсты блін з прэснага цеста. Прасніца — драўляная прылада ддя прадзення воўны, льняной, пянь-ковай кудзелі. Праставаць — ісці прама, напрасткі. Провад — кіраўнік. Пружшы — спружыністы, лёгкі ў рухах; пруткі. Прывязка — 1) прыстасаванне для прывязвання жывёлы на адкры-тым месцы; 2) прывязь у цэпе; тое, чым прывязваюць біч да цапільна. Прыдкі — хуткі. Прыплеснуцца — прыбіцца да чаго-н. Прысак — гарачы попел. Прыселле — месца, дзе разлягліся сялібы. Прыступаць — находзіць. Прэндка — хутка (з польск. рг^сіко). Пук — пшык. Пунька — хлевушок. Пушок — самая дробная ржаная мякіна, якую малолі разам з жы-там, каб было болей мукі. Пындаль — няўдача. Раднб — тоўстае палатно з пянькі або грубай ільняной пражы, а так-сама выраб з такога палатна. Разгудніца — жанчына, якая, каб разладзіць вяселле, адшуквае ганьбу ў маладога ці маладой. Разгудзіць — абняславіць, зганьбіць, разладзіць. Разгудніць — адшукаць ганьбу ў маладога ці маладой, каб разла-дзіць вяселле.
Раменёц — рэмень, пасак. Растўшкі — рост; пацягванне. Расбшка, расбха — рагулька, развіліна; галіна з раздвоеным ства-лом; любы прадмет з рожкамі; палка, кій. Расхадзіцца — дайсці да крайняй ступені ў праяўленні чаго-н. Расхбдчык — Гл. шапар. Рйта — тэрмін нейкай платы, адна з частак агульнай платы, доўгу. Рахавйцца — разлічвацца, весці ўзаемны ўлік паслуг, прэтэнзій і г. д. Рбманец — імя Раман. Рукавёц — рукаво. Рухаць — рохкаць. Сак — рыбалоўная снасць у выглядзе сеткі, нацягнутай на абруч. Саладзіны — солад, брага. Салама — вараная капуста з цыбуляй. Сальнік — гандляр салам. Сёля — зала (з польск. хаіа). Свёрдзіл —• інструмент для свідравання дзірак у дрэве, метале і інш. Семачбк — шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства першакветкавых. Семачбк — сёмая частка. Серадзіць — пасціць. Сіллё — сіло. Сітнік — майстар, які вырабляе сіты. Скрыга — вялікі кавалак лёду ці солі. Скрыплявы — скрыпучы. Смердзь — чалавек з простанароддзя. Снітка — шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых з буйнымі лісцямі і белымі кветкамі, ад якой чалавеку няма пажывы. Срйдзіць — здрадзіць. Старэжа — стары чалавек, старасць. Стралёц — паляўнічы. Страхунцы — баязліўцы, палахліўцы. Стрбіць — прыбіраць, адзяваць каго-н. Студзіць — дзьмухаць на больку; халадзіць, марозіць. Стучон — той, хто пагражае стукам палкі. Сукрўха — непрыемнасць, холад. Сустбй — вяршок; смятана. Схнуць — сохнуць. Сцібаць (сцябаць) — 1) вастрыць касу мянташкаю; 2) шыць, шырока колячы іголкаю. Сцякйць — сабраць, знайсці. Сьцерабіць — спажыць, прапіць, праматаць; з’есці ў вялікай коль-касці.
Сыга — даўняя беларуская страва — мёд або цукар, разведзены гата-ванай вадой; рассалоджаны ў вадзе мёд. Сыць — сытасць, прыбытак на целе. Пажаданне для ядучых: «Сыць, Божа!» — «Просім!» Сэплі — смаркачы. Сявёнька — плеценая пасудзіна для ручной сяўбы. Тавёр — свойская рагатая жывёла. Тагрбчпы — леташні. Тбшчы — пусты, нішчымны. Тпруляка — гэтак клічуць жарабя. Троіць — тройчы апрацоваць глебу пад грады, каноплі, пшаніцу. Тулалёнкі — тулава. Тшёснуць — трэснуць (з ПОЛЬСК. ІГ&ЯКІС) Тылбк — ніз тулава; задніца, задні праход. У кйга — у каго. Удбд — птушка сямейства ўдодавых са сгракатым апярэннем, веера-падобным чубам і доўгай загнутай уніз дзюбай. Удбма — дома. Уж — гуж, скураная ці вераўчаная пятля, пры дамапозе якой хамут злучаюць з дугой і аглоблямі. За ўж — за гуж. Ужон — колькасць нажатых снапоў. Укрбй — адрэзаны кусок сала, мяса, масла, хлеба і г. д. Упагатбвя — напэўна, больш чым напэўна. Урйжа — крыўда (з польск. ыгаіа). Урбда — ураджай. Ус — дарослы, у якога шчацінне на твары. Усі, за ўса — за авёс. Усюсько — усё чыста, літаральна ўсё. Утаета — схавана, утоена. Ўтлае — слабае, старое. Утнўць — ударыць, укусіць, торкнуць (нажом). Файтон — фаэтон, карэта (брычка). Хванабэрыя — ганарлівасць, фанабэрлівасць. Хвіптьі да ботаў — астрогі, «шпоры». Хвэст — царкоўнае (часцей каталіцкае) прыстольнае свята; наогул свята з кірмашамі і пагулянкамі (з польск. /е&, нямецк. Еей, лацін. /езШт). Хласціць — балбатаць, плявузгаць. Хбдыр — борзы няспынны рух. Хадзіць ходырам — бурна праяўляцца. Хбўля — гадоўля. Хрушч — від грыбоў: бяляк; грузд жоўты, г. сапраўдны, г. чорны. Худачбк — бедны.
Цйлік — цаліна. Цалікдм — напрасткі, нацянькі. Цёсіль — майстар будаваць драўляныя будынкі і часаць дрэва; цясляр. Цёрліца — гліняная пасудзіна для расцірання маку. Цівўн — панскі наглядчык за працай сялян у часы прагону. Цівунавйць — наглядаць за працай сялян у панскім маёнтку. Цўра — страва з пакрышанага ў квас ,або ў ваду хлеба з соллю, цыбуляй, часам з алеем; рулі. Цўрыць — ліць, цячы тонкім струменем (з літ. ёіыгёгі). Цынш — падатак (з польск. нямецк. да^). Цюха — Цімох. Цйлеш (ад тіліша) — кароткае тоўстае палена. Цяць — сеч, кусаць, біць каго-н. Чйпка — шапка. Чардпка — малая гліняная міска, гаршчок або кубак. Чаўпсці — настойліва даводзіць каму-н. што-н., паўтараць увесь час адно і тое ж. Чахй — пропуск ніткі пры снаванні і пры тканні. Чулінда — неахайная жанчына. Чуць дух — адчуваць строгасць, баяцца каго-н. Шабдла (шабалдй) — пустазвон. ІШпар (шафар) — кіраўнічы работай і расплатай з работнікамі ў ляснога купца. ІШты —• пышнае дарагое адзенне. Шатырыцца —• ладзіцца, прыбірацца, рыхтавацца да якой-н. урачыс-тасці. Шмаравйць — намазваць маззю, націраць. Шмат —• кавалак тканіны, палатна. Штьікі — ісці кульгаючы. Шубёц —• кажух, шуба. Шчарбйты —• няўдалы, аднабокі. Шчык — верхаліна дрэва, верх. Шэлег — старажытная дробная манета (у радзімічаў — шеляг; у бе-ларусаў, палякаў і ўкраінцаў — шэлег у 15—18 стст.). іЬха — юшка; жыжка ва ўсялякай страве. Якёўцы — бяскрыўдныя людзі. Ярым — Яром, Ярома, Верамей. Ятрдўка — жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога брата.
ВЫКАРЫСТАНАЯ ЛІТАРАТУРА I СКАРАЧЭННІ Беларускі фальклор у сучасных запісах. Мінская вобласць. Укла-дальнік В. Д. Ліцвінка. Мн., 1995. — Ліцвінка. Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі. Склаў Яўген Рапановіч. Мн., 1974. — Рапановіч. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы. Склаў Ф. Янкоўскі. Мн., 1992. — Янкоўскі. Выслоўі. Склаў М. Я. Грынблат. Мн., 1979. — Выслоўі. 3 беларускае народнае мудрасці. — Божым шляхам. Парыж — Лон-дан, 1947-1975. Лепешаў I. Я. 3 народнай фразеалогіі. Дыферэнцыяльны слоўнік. Мн., 1991. Лепешаў I. Я., Якалцэвіч М. А. Слоўнік беларускіх прыказак. Мн., 1996. — Лепешаў. Ліцвінка В. Д., Царанкоў Л. А. Слова міма не ляціць. Беларускія народныя прыказкі. Мн., 1985. Ляцкнй Е. А. Матерналы для нзучення творчества н быта белору-сов. I. Пословнцы, поговоркн, загадкн. М., 1898. — Ляцкі. Прыказкі і прымаўкі: У 2 кн. Склаў М. Я. Грынблат. Мн., 1976. Кн. 1—2. — Грынблат. Рабкевіч Валянцін. Паслухай, што людзі кажуць. Мн., 1985. — Раб-кевіч. Романов Е. Р. БелорусскнЙ сборннк. Т. I. Вып. 1—2. Песнн, посло-внцы, загадкн. Кнев, 1886; Вып. 8. Быт белоруса. Внльна, 1912. — Раманаў. Санько 3. Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фра-зем. Мн., 1991. — Санько. Сборннк белорусскнх пословнц, составленный М. Н. Носовнчем. СПб., 1874. — Насовіч. Сержпутовскнй А. К. Сборннк белорусскнх пословнц н поговорок (рукапіс). Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, фонд 9, воп. 2, спр. 21. Цыт. па кнізе «Прыказкі і прымаўкі». — Сержпу-тоўскі. Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў. Ганча-рова Н. А. і інш. Мн., 1993. Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населе-ння Северо-Западного края. Т. II. СПб., 1893; Т. III. СПб., 1902 — Шэйн. Шкраба I., Шкраба Р. Крынічнае слова. Беларускія прыказкі і пры-маўкі. Мн., 1987. Ресіего\У8кі МісЬаІ. Еысі Ьіаіошзкі па Кчзі 1ііе5У8кіе^. Тот IV. ^агзіа^а, 1935. — Федароўскі.
ЗМЕСТ Ад складальніка............................................. 5 ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ ЦЭНТРАЛЬНАЙ I ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ................................................... 11 Прыказкі Лагойшчыны. Дадатак да зборніка «Прыказкі Лагой-шчыны». Запісаў Адам Варлыга............................... 11 3 рукапіснага збору прыказак Яна Чачота...................... 128 Некаторыя беларускія выразы і прыказкі. Запісаны ад святара Адама Гашкевіча........................................... 137 Прыказкі і прымаўкі МінскаЙ губерні. Запісаны Аляксандрам Ні-кіфаравым Шыманоўскім..................................... 141 Беларускія прыказкі (Гродзеншчыны). Дарлекара В. Загорскага... 170 Народныя словы і фальклор Беларусі. Запісаў Г. Белякоўскі. 187 Прыказкі і прымаўкі з фонду П. Шэйна...................... 189 Прыказкі і прымаўкі з фонду I. I. Сразнеўскага............ 195 Прыказкі і прымаўкі. Запісаў Г. I. Здановіч............... 196 Прымаўкі Бельскага павета. Запіс невядомай асобы.......... 198 Прыказкі люду вілейскага. Запісаў М. Камінскі............. 199 Прыказкі Гродзенскай губерні. Запісаў I. Заслаўскі........ 209 ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ ПАЛЕССЯ............................... 210 У Мазырскім павеце запісаў Л. К. Сержпутоўскі............. 210 Прыказкі г. Петрыкава. ЗапіСаны невядамай асобай.......... 221 Прыказкі вёскі Галубіцы Петрыкаўскага раёна Макарыцкага сельса-вета. Запісаны невядомай асобай........................... 221 Прыказкі, прымаўкі і рускія песні. Дадатак. Запісаў Жагота Паўлі ў Кобрынскім павеце....................................... 222 Беларускія народныя прыказкі вёскі Капыль Слуцкага павета Мінскай губерні. Запісала Марыеўская...................... 223 Прыказкі вёскі Галынка Слуцкага павета Мінскай губерні. Запіс невядомай асобы шаноўнаму пану Грыдзою.................... 239 ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ 3 РОЗНЫХ РЭПЁНАЎ БЕЛАРУСІ .... 240 Запісалі студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсі-тэта імя М. Танка......................................... 240
Прыказкі і прымаўкі са збору А. Льва Гарошкі.......... 271 Некалькі слоў пра творы фантазіі людзей на Беларусі. Запісаў Феліцыян Сурын...................................... 296 ПАСЛЯСЛОЎЕ............................................ 297 Прыказкі, прымаўкі і фразеалагічныя адзінкі — падабенства і ад-розненне.............................................. 297 РЬгазеоІоёісаІ ііпй, ргоуегЬ апд зауіпё — аШпііі апд дізііпсііоп (Зшпшагу)............................................. 307 ДАДАТАК............................................... 308 Слоўнік дыялектных і малазразумелых слоў, якія сустракаюцца ў прыказках і прымаўках................................. 308 ВЫКАРЫСТАНАЯ ЛІТАРАТУРА I СКАРАЧЭННІ.................. 318 Даведачнае выданне Аксамітаў Анатоль Сцяпанавіч ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ: Тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак з архіваў, кафедральных збораў, рэдкіх выданняў XIX і XX стст. 2-с ВЫДАННЕ, ДАПРАЦАВАНАЕ Рэдактар Н. М. Сямашка. Мастак А. А. Кулажэнка. Мастацкі рэдактар В. А. Жахавец. Тэхнічны рэдактар Т. В. Лецьен. Карэктар М. А. Паддуб-ская. Камп’ютарны набор Я. Я. Янушкевіч. Камп’ютарная вёрстка С. М. Касцюк. Падпісана ў друк 03.09.2002. Фармат 84ХІ08732- Папера газетная. Гар-нітура Таймс. Афсетны друк. Ум.-друк. арк. 16,8. Ум. фарб.-адб. 17,22. Ул.-выд. арк. 15,05. Тыраж 1000 экз. Зак. 2003. Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларуская навука». ЛВ № 13 ад 31.12.97 г. 220141. Мінск, Старабарысаўскі тракт, 40. Рэспубліканскае унітарнае паліграфічнае прадпрыемства «Баранавіцкая ўзбуй-неная друкарня». 225320. Баранавічы, Савецкая, 80.



І8№ 985-08-0315-0 9*789850 803153