Text
                    АРХІТЭКТУРА МАГІЛЁВА
Т.І.ЧАРНЯЎСКАЯ



АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР ІНСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАУСТВА, ЭТНАГРАФІІ I ФАЛЬКЛОРУ Т. 1. ЧАРНЯЎСКАЯ АРХІТЭКТУРА МАГІЛЁВА 3 ГІСТОРЫІ ПЛАНІРОЎКІ I ЗАБУДОВЫ ГОРАДА ВЫДАВЕЦТВА «НАВУКА I ТЭХНІКА» МІНСК 1 9 73
72С Ч 21 Рэдактар доктар архітэктуры прафесар У. А. Чантурыя С) Выдавецтва «Навука і тэхніка», 1973 г.
УВОДЗІНЫ На беразе Дняпра, на высокім плато, раскінуўся адзін са старажытных гарадоў Беларусі — Магілёў, які ў 1967 г. адзначыў 700-годдзе свайго існавання. У гонар гэта- га юбілею гораду быў выдадзен памятны медаль *. Шмат гістарычных падзей адбы- лося за гэты час. Успаміны аб іх захоўва- юць не толькі летапісы, але і красамоўныя сведкі — архітэктурныя помнікі. Народ у сваіх паэтычных легендах звязваў узнік- ненне Магілёва з асілкамі Машэкам і Гваз- дом. Водгулле легенд і цяпер захоўваецца ў назвах былых ускраін горада ;— Машакоў- ка, Гваздоўка. Сучасны Магілёў адзін з буйнейшых пра- мысловых і адміністрацыйных цэнтраў Бе- ларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэс- публікі. У савецкі час праводзяцца значныя рэканструктыўныя работы, якіх не ведаў горад за ўсю шматвяковую гісторыю свайго існавання. Яго новабудоўлі вядомы за ме- жамі нашай краіны. Велізарны аб ём бу- даўніцтва — яркае адлюстраванне выра- шэння важнейшай задачы — стварэнне ма- тэрыяльна-тэхнічнай базы камуністычнага грамадства. Па свайму планіровачнаму рашэнню Ма- гілёў у сярэднія вякі з’яўляўся тыповым феадальным горадам, у якім абарончыя збудаванні аказвалі ўплыў на яго плані- роўку і забудову. Жылая забудова, як і абарончыя ўмацаванні, была драўлянай. Манументальнае мураванае будаўніцтва было звязана з узвядзеннем адміністра- * А. Я. Процкі. Памятныя медалі Савецклй Беларусі. Мінск, 1972, стар. 32. цыйных і культавых будынкаў. У архітэк- турнай спадчыне Магілёва скрыжоўваюцца старажытнарускія традыцыі з традыцыямі заходнееўрапейскай архітэктуры. Разам з тым у Магілёве найбольш поўна праявіліся нацыянальныя асаблівасці ў архітэктуры, манументальна-дэкаратыўным і прыклад- ным мастацтве. Выдатныя помнікі архітэк- туры XVII—XVIII стст.—Магілёўская ра- туша, Багаяўленскі і Мікалаеўскі храмы, жылыя дамы, якія захаваліся, увайшлі ў скарбніцу беларускай культуры. Пасля ўз’яднання Беларусі з Расіяй у Магілёве разгарнуліся вялікія горадабудаў- нічыя работы, пачаўся працэс яго перапла- ніроўкі. Абарончыя ўмацаванні, якія страці- лі сваё значэнне і перашкаджалі далейшаму развіццю горада, былі разбураны. На мес- цы старажытных валаў узнікалі новыя плошчы, скверы, бульвары. Праводзіліся работы па добраўпарадкаванню галоўных вуліц, былі пракладзены і новыя дарогі. Архітэктура Магілёва гэтага перыяду раз- вівалася пад творчым уздзеяннем рускіх архітэктараў. Па праектах вядомых рускіх дойлідаў М. А. Львова і В. П. Стасава ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. быў створаны выдатны ансамбль Саборнай плошчы. У перыяд капіталізму горад развіваўся вельмі марудна. Нягледзячы на некаторае ажыўленне прамысловага будаўніцтва, па- велічэнне гарадской тэрыторыі, з’яўленне новых тыпаў будынкаў, у гэты час назіра- ецца агульны заняпад архітэктуры і гора- дабудаўніцтва. Пасля перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі пачаўся новы 3
этап у развіцці архітэктуры Магілева. Пра- грамай далейшага яго развіцця было ства- рэнне добраўпарадкаванага і прыгожага горада, каб забяспечыць лепшыя ўмовы жыцця насельніцтва. Новае капітальнае будаўніцтва вялося як на галоўных магіст- ралях, так і на свабоднай тэрыторыі паблі- зу буйных прамысловых прадпрыемстваў. Жыллёвае будаўніцтва перадваенных пяці- годак было значным заваяваннем новага грамадскага ладу. У 1936—1939 гг. быў распрацаваны першы генеральны план са- цыялістычнага Магілёва. На аснове пла- ніровачнай структуры, што склалася гіста- рычна, намячалася рэканструкцыя горада і вызначаліся шляхі яго далейшага развіцця. Быў створаны новы адміністрацыйна-гра- мадскі цэнтр — плошча імя Леніна, будаў- ніцтва якой у асноўным было завершана ў 1938—1940 гг. Асобныя збудаванні, узве- дзеныя ў Магілёве ў перадваенныя гады, займаюць значнае месца ў гісторыі савец- кай архітэктуры. Напад гітлераўскай Германіі на нашу краіну перапыніў мірнае развіццё Магілёва. За гады акупацыі горад панёс велізарныя страты: былі разбураны буйнейшыя пра- мысловыя, жылыя і грамадскія збудаван- ні, а таксама лепшыя помнікі архітэктуры XVII—XVIII стст. Пасля вызвалення го- рада пачаўся працэс яго аднаўлення і да- лейшай рэканструкцыі. Для гэтага часу характэрна бурнае развіццё прамысловас- ці. За гады чацвёртай пяцігодкі былі не толькі адноўлены, але і пабудаваны новыя прамысловыя прадпрыемствы, аснашчаныя перадавой тэхнікай. Прамысловае будаўніц- тва ажыццяўлялася на больш прагрэсіўнай аснове ў параўнанні з даваенным часам. Асноўная ўвага ў першае дзесяцігоддзе па- сля вайны была засяроджана на развіцці жыллёвага будаўніцтва. Выкарыстанне ты- павых праектаў, удасканаленне канструк- цыйна-планіровачных рашэнняў садзейні- чалі скарачэнню тэрмінаў будаўніцтва, зні- жэнню сабекошту і пераходу да індустрыя- лізацыі. Шырокае развіццё атрымала адна- павярховае індывідуальнае будаўніцтва. Гэта быў найбольш хуткі спосаб забяспе- чыць людзей жыллём, якія засталіся пасля вайны без прытулку. У далейшым з'явіліся магчымасці рэканструкцыі гэтых тэрыто- рый, замена малапавярховых жылых дамоў шматпавярховымі добраўпарадкаванымі бу- дынкамі. Пасля гістарычных пастаноў ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР у галіне будаўніц- тва і архітэктуры (1955—1957 гг.) у Магі- лёве, як і ў іншых гарадах нашай краіны, адбыліся значныя змены. Шырокае пры- мяненне знайшлі тыпізацыя і індустрыялі- зацыя. Сталі пераважаць масавыя віды бу- даўніцтва і комплексная забудова жылых раёнаў. Сучасны этап развіцця Магілёва характарызуецца перш за ўсё вялікімі маш- табамі і высокімі тэмпамі будаўніцтва. Па новаму генеральнаму плану (1970 г.) у святле новых сацыяльных патрабаванняў змяняецца планіровачная структура горада. У якасці новага структурнага элемента прыняты планіровачны раён, дзе сканцэн- траваны жыллё, работа, адпачынак, абслу- гоўванне. Далейшыя намаганні інжынераў і архітэктараў накіраваны на тое, каб пера- тварыць Магілёў у горад рацыянальнай комплекснай арганізацыі вытворчых і жы- лых раёнаў, сеткі культурна-бытавых уста- ноў, транспарту і інжынернага абсталяван- ня, забяспечыўшы тым самым найлепшыя ўмовы для працы, побыту і адпачынку яго жыхароў. Для напісання манаграфіі па гісторыі планіроўкі і забудовы Магілёва аўтарам была праведзена работа па вывучэнню архіўных і літаратурных крыніц, праект- ных матэрыялаў, праводзілася таксама на- турнае абследаванне помнікаў архітэктуры і сучасных будынкаў. Найбольш значнай літаратурнай крыні- цай па гісторыі горада XVI—XIX стст. з'яўляецца «Хроніка беларускага горада Магілёва», якая была складзена на аснове архіўных і летапісных даных, а таксама асабістых назіранняў старастам Магілёва Т. Суртам (падзеі з 1526 па 1701 г.), за- тым рэгентам магілёўскага магістрата Ю. Трубніцкім (да 1746 г.), працягнута 4
Медаль у памяць 700-годдзя Магілёва яго сынам Аляксандрам (да 1788 г.) і ўнукам Міхаілам (з 1812 да 1856 г.)*. Ру- капіс быў перакладзены з польскай мовы на рускую М. Гартынскім і выдадзены ў 1887 г. Магілёўская хроніка — гэта свое- асаблівы архітэктурны летапіс горада. У храналагічным парадку запісаны най- больш значныя даты з гісторыі Магілёва, час узвядзення і значных пераробак важ- нейшых гарадскіх збудаванняў, што з’яў- ляецца важным у вывучэнні архітэктуры горада. Істотным недахопам пісьмовых і лі- таратурных крыніц эпохі феадалізму з’яў- ляецца адсутнасць у іх апісання архітэкту- ры і планіроўкі магілёўскага замка, грама- дзянскіх збудаванняў пасада, жылых дамоў гараджан. Захаваліся цікавыя, але надзвы- чай скупыя інвентарныя вопісы замка (1604 і 1633 гг.), сведчанні пасла імпера- тара Б. Танера і рускага стольніка П. Тал- стога (канец XVII ст.). У трохтомным вы- данні «Вопыт апісання Магілёўскай губер- ні» (1882—1884 гг.) даецца апісанне губер- * БелСЭ, т. 6, стар. 506. ні, яе гісторыі, этнаграфіі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і г. д. Другая кніга гэ- тага выдання поўнасцю прысвечана Магі- лёву. Апісанне асноўных пабудоў на галоў- ных вуліцах вядзецца ў літаратурна-ма- стацкім плане. У падобных працах маюць каштоўнасць толькі некаторыя канкрэтныя даныя. Як крыніца звестак па гісторыі бу- даўніцтва горада мае цікавасць газета «Ма- гілёўскія губернскія ведамасці», якая пача- ла выходзіць з 1838 г. 3 1897 па 1903 г. рэдактарам яе быў выдатны прадстаўнік навукі дарэвалюцыйнай Беларусі Е. Р. Ра- манаў, які шырока выкарыстаў неафіцый- ную частку газеты для друкавання матэ- рыялаў па гісторыі Магілёва і краязнаў- ству. Пад рэдакцыяй Е. Р. Раманава былі надрукаваны і асобныя выданні: «Магілёў- ская старына» (вып. I—1900 г.; вып. II— 1901 г.; вып. III—1903 г.). Важнымі кры- ніцамі з'яўляюцца статыстычныя матэрыя- лы, надрукаваныя ў выданнях: «Гарадскія пасяленні Расійскай імперыі», 1863 г.; «Па- мятныя кнігі Магілёўскай губерні», XIX ст. і інш. Яны найбольш дакладна адлюстроў- ваюць мясцовыя ўмовы, разам з інфарма- 5
цыйна-даведачнымі і агульнастатыстычны- мі звесткамі змяшчаюць артыкулы па не- каторых пытаннях развіцця горада. Пры вывучэнні архітэктуры Магілёва да- кастрычніцкага перыяду шырока выкары- станы архіўныя планы горада канца XVIII — другой палавіны XIX ст., чарця- жы асобных адміністрацыйных і культавых будынкаў, узведзеных у гэты перыяд. Гэ- тыя чарцяжы захоўваюцца ў Цэнтральным Дзяржаўным ваенна-гістарычным архіве СССР у г. Маскве (ЦДВГА). Графічныя матэрыялы, узятыя ў Цэнтральным Дзяр- жаўным гістарычным архіве СССР у г. Ле- нінградзе (ЦДГАЛ), адносяцца да часу пасля ўз’яднання Магілёва з Расіяй (пла- ны перыяду генеральнага межавання губер- няў, чарцяжы адміністрацыйна-грамадскіх і жылых будынкаў і інш.). Па дакументах, што захоўваюцца ў гэтым архіве, прыво- дзяцца звесткі аб горадабудаўнічых рабо- тах па рэканструкцыі і добраўпарадкаван- ню горада XVIII—XIX стст. Цікавыя да- ныя выкарыстаны са справаздач магілёўска- га губернатара (ЦДГАЛ). На іх падставе складзены табліцы аб колькасці пабудоў у горадзе, аб колькасці фабрык і заводаў у розныя перыяды, аб ступені добраўпарад- кавання і г. д. Пачатак сістэматычнаму і паслядоўнаму вывучэнню гісторыі беларускай архітэкту- ры быў пакладзены ў працах савецкіх ву- чоных Ю. Ягорава «Горадабудаўніцтва Бе- ларусі» (1954 г.); М. Кацара «Беларуская архітэктура» (1956 г.); У. Чантурыя «Архі- тэктура Беларусі канца XVIII — пачатку ХІХст.» (1962г.) і «Гісторыя архітэктуры Беларусі» (1969 г.); А. Квітніцкай «Архі- тэктура Беларусі» ў кнізе «Усеагульная гі- сторыя архітэктуры» (т. 6, 1968 г.). Тут у агульнай плыні развіцця архітэктуры Бела- русі разглядаюцца пытанні горадабудаўніц- тва і асобныя помнікі архітэктуры Магілё- ва. Асаблівасці эканамічнага і палітычнага развіцця горада знайшлі адлюстраванне ў працах беларускіх савецкіх гісторыкаў: 3. Капыскага «Эканамічнае развіццё гара- доў Беларусі (XVI—XVII стст.)»; В. Мя- лешка, а таксама ў асобных выданнях; «Гі- сторыя Беларускай ССР» (т. 1, 1972 г.) і «Магілёў (гісторыка-эканамічны нарыс)» (1971 г.). Для вывучэння архітэктуры Магілёва са- вецкага перыяду былі выкарыстаны крыні- цы Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Ка- стрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР у г. Мінску (ЦДАКР), асабліва матэрыялы перыяду аднаўлення і рэканструкцыі народнай гаспадаркі, пе- рыяду індустрыялізацыі (графічныя, тэкс- тавыя і статыстычныя даныя). Шырока выкарыстаны матэрыялы пра- ектных арганізацый: Беларускага дзяржаў- нага праектнага інстытута ў г. Мінску (ма- тэрыялы генеральных планаў 1950, 1961, 1970 гг.) і яго філіяла ў г. Магілёве (праек- ты планіроўкі і забудовы мікрараёнаў, пло- шчаў імя Леніна і Савецкай, цэнтральнай часткі горада; рэканструкцыі вуліцы Пер- шамайскай, Задняпроўскага раёна, а такса- ма праекты некаторых жылых і грамадскіх будынкаў). Асобныя пытанні горадабудаўніцтва Ма- гілёва савецкага перыяду знайшлі адлю- страванне ў працах: «Архітэктура і гора- дабудаўніцтва Савецкай Беларусі» (падрэ- дакцыяй А. Воінава і Ю. Ягорава, 1957 г.); У. Караля і Н. Трахтэнберга «Горадабу- даўніцтва Савецкай Беларусі» ў зборніку Інстытута будаўніцтва і архітэктуры (вып. 2, 1958 г.); У. Караля «Размяшчэнне жыл- лёвага будаўніцтва ў Беларусі» ў кнізе «Размяшчэнне жыллёвага будаўніцтва ў гарадах» (1960 г.) і інш. Некаторыя графічныя матэрыялы да- кастрычніцкага і савецкага перыядаў публі- куюцца ўпершыню. 6
АРХІТЭКТУРА СТАРАЖЫТНАГА МАГІЛЁВА ФАРМІРАВАННЕ ПЛАНІРОВАЧНАЙ СТРУКТУРЫ ГОРАДА I УЗВЯДЗЕННЕ АБАРОНЧЫХ УМАЦАВАННЯУ Магілёў адносіцца да тых старажытных беларускіх гарадоў, якія развіваліся каля ўмацаванага замка. Абарончае будаўніцтва ў той час адыгрывала значную ролю ў жыцці горада. Апрача свайго прамога фартыфікацыйнага прызначэння гарадскія ўмацаванні садзейнічалі развіццю будаўні- чай тэхнікі і новых архітэктурна-мастацкіх форм. Менавіта ў крапасным будаўніцтве развіваўся шэраг архітэктурных прынцы- паў і прыёмаў, якія выкарыстоўваліся пасля ў жыллёвым, культавым і грамадзянскім будаўніцтве. У сярэдневяковы перыяд га- радскія ўмацаванні з масіўнымі вежамі ра- зам з культавымі пабудовамі ўтваралі ма- ляўнічы сілуэт горада. Нават планіровач- ная структура была падпарадкавана замку і лініям умацаванняў, што абкружалі го- рад. Таму вывучэнне яго архітэктуры трэ- ба пачынаць з аналізу планіроўкі канструк- цыйных і мастацкіх прынцыпаў пабудовы замкавых і гарадскіх умацаванняў. Звестак аб узнікненні магілёўскага зам- ка, яго планіроўцы і забудове, як і наогул аб драўляных беларускіх замках, захава- лася вельмі мала. Аднак вывучаючы не- шматлікія літаратурныя крыніцы, можна прасачыць асноўныя этапы яго будаўніцтва і ўявіць агульны выгляд. У сучаснай літа- ратуры, на падставе летапісных крыніц, лі- чыцца, што магілёўскі замак быў заложаны ў 1267 г. каля рыбацкага пасёлка і займаў зручнае стратэгічнае становішча. Разме- шчаны на высокай гары з крутымі схіламі, ён быў абкружаны выгінам Дняпра і яго прытокам —Дубровенкай *. Але гэтага бы- ло недастаткова. Таму вакол яго ўэводзі- ліся штучныя ўмацаванні. Тэрыторыя замка і жылая забудова пасада размяшча- ліся на адзіным роўным плато і раздзяля- ліся паміж сабой глыбокім ровам. 3 1526 г. Магілёў стаў называцца гора- дам. Першапачаткова планіровачная струк- тура яго развівалася па прынцыпах стара- жытнарускіх гарадоў і складалася з трох асноўных частак: умацаванага замка (дзя- дзінца), рамесніцка-гандлёвага пасада і гандлёвай плошчы (торгу). Найбольш значнай была роля замка, якому падпарад- коўвалася планіроўка ўсяго горада. Замак выконваў дзве функцыі: ваенную і адміні- страцыйную (тут адбываліся паседжанні мясцовых шляхецкіх судоў). У XV ст. жылая забудова Магілёва займала невялікую тэрыторыю, якая скла- дала Нагорскі пасад (пазнейшы Стары го- рад) і была абмежавана з заходняга і ўсходняга бакоў схіламі Дняпра і Дубро- венкі, а з паўночнага — замкавым ровам. На працягу XVI ст. горад хутка расце як цэнтр разнастайнага рамяства, актыў- ных гандлёвых сувязей з гарадамі Расіі, Польшчы, Украіны. У сувязі з гэтым тэры- торыя пасада значна пашыраецца, узніка- юць пасяленні за Дняпром і Дубровен- кай**. Будуюцца жылыя дамы на ўзвыша- * Могнлев (нсторнко-экономнческнй очерк). Мннск, 1971, стар. 8. * * Там жа, стар. 13. 7
най частцы за межамі Старога горада (па- знейшы Новы горад). Уся тэрыторыя Магілёва дзялілася на 15 соцень *. У межах Старога горада раз- мяшчаліся сотні Астрожская і Нагор- ская. За межамі яго знаходзілася сотня Ледзькаўская і інш.; на правабярэжжы Дняпра — Бярозская, Перахрысцінская і Грыўлянская; за Дубровенкай — Каськоў- ская, Трыснінская, Дабраслаўская, Папін- ская і інш.; за Дняпром — Траецкая і Лу- палаўская. Гандлёвая плошча знаходзілася паміж замкам і пасадам каля замкавага рова. У 1604 г. яна займала тэрыторыю больш як 2 га (3 моргі 20 прэнтаў), мела форму няправільнага многавугольніка. На ёй размяшчаліся 26 радоў крамаў **. У кожным радзе знаходзіліся крамы, дзе гандлявалі рамеснікі адной прафесіі: шаў- цы, ганчары, краўцы, кушняры, рыбнікі, мяснікі і інш. Грамата караля Сігізмунда Аўгуста 1561 г. абавязвала жыхароў Магілёва бу- даваць і рамантаваць абарончыя сцены ва- кол замка. Гараджане павінны былі за свой кошт утрымліваць і замкавых пушкароў. У 1581 г. кароль Стэфан Баторый вызва- ліў магіляўчан ад пушкарскага ўзносу, а гэтыя сродкі загадаў скарыстаць на ра- монт і будаўніцтва абарончых умацаван- няў. Відаць, у той час у горадзе праводзі- ліся значныя будаўнічыя работы. Па інвен- тарнаму вопісу 1604 г. можна ўявіць выгляд драўляных умацаванняў Магілёва XVI ст., падобных да ўмацаванняў стара- жытнарускіх гарадоў. Умацаванні магілёў- скага замка складаліся з драўляных сцен і вежаў, якія ў плане ўяўлялі замкнёны пя- цівугольнік. Вежы былі васьмігранныя. Іх унутраная прастора драўлянымі насціламі дзялілася на тры, а ў некаторых выпадках на чатыры ярусы, на якіх размяшчаліся * Ннвентарь Могнлева за 1604 г. Бібліятэка Вільнюскага Дзяржаўнага універсітэта, аддзел ру- капісаў, А—4914. 'е* Копысскнй 3. Ю. Экономнческое развнтне городов Белорусснн (XVI—XVII вв.). Мннск, 1966, стар. 145. гарматы. Сцены вежаў былі шматслойнымі (некалькі радоў бярвенняў), што рабіла іх устойлівымі пры гарматных абстрэлах. Ве- жы служылі таксама дазорнымі пунктамі. У планіровачных адносінах яны «замацоў- валі» вуглы замкавай тэрыторыі і неслі асноўныя архітэктурныя акцэнты. У нека- торых з іх знаходзіліся брамы. Паміж вежамі рабілі гародні — асобныя зрубы, якія прылягалі адзін да аднаго і былі засыпаны зямлёй і камянямі. Гародні падзяляліся на два ярусы. У некаторых з іх былі абсталяваны спецыяльныя памяш- канні — каморы, што выкарыстоўваліся ў час баявых дзеянняў, а таксама ў гаспадар- чых мэтах. На гароднях рабіліся тэрасы — земляныя пляцоўкі для вядзення бою, якія звонку і ўнутры агароджваліся драўлянымі сценамі з байніцамі і былі пакрыты двух- схільным гонтавым дахам. На тэрасы вялі драўляныя прыстаўныя лесвіцы. Каб заха- ваць замак ад пажару, вежы і гародні аб- мазвалі глінай. Першая вежа магілёўскага замка — ве- жа-брама. Праз яе ажыццяўляўся галоўны ўезд у замак. Яна размяшчалася адразу ж за гандлёвай плошчай. У ёй былі двай- ныя вароты з невялікімі навяснымі дзвяра- мі. Да варот быў прымацаваны драўляны пад’ёмны мост на ланцугах. Вежа была трох’яруснай з трохслойнай сцяной зна- дворку, а ўнутры двухслойнай. На адрэзкл ад першай да другой вежы размясціліся 16 двух'ярусных гародняў з дзвюма камо- рамі, на гароднях было 11 крытых тэрас. Другая вежа, таксама трох’ярусная, была пастаўлена бліжэй да Дубровенкі. Ад яе да трэцяй вежы было 24 двух’ярусныя гарод- ні з дзвюма каморамі і 17 тэрасамі. Паміж гароднямі існаваў патаемны ход, які вёў да ракі. Трэцяя трох’ярусная вежа размяшча- лася над Дубровенкай. Ад яе да наступнай вежы — 24 гародні з 18 тэрасамі. Чацвёр- тая трох'ярусная вежа знаходзілася такса- ма над Дубровенкай. Ад яе да пятай вежы было 26 гародняў. Пятая вежа-брама, чаты- рох’ярусная, знаходзілася ў сутоку Дняпра і Дубровенкі. Тут быў зроблены другі ўезд у замак праз вароты з пад’ёмным мастом. Да наступнай вежы было 14 двух’ярусных 8
гародняў з дзвюма каморамі і 12 тэрасамі. Паміж гароднямі быў зроблены патаемны ход да Дняпра. Шостая чатырох'ярусная вежа знаходзілася з боку Дняпра. Ад яе да сёмай вежы было 13 гародняў з 11 тэраса- мі. Сёмая вежа, трох’ярусная, была разме- шчана каля рова. Ад яе да першай вежы- брамы было 16 гародняў. Такім чынам утварыўся замкнёны пяцівугольнік, тэрыто- рыя якога ўяўляла высокае плато з круты- мі схіламі і была абкружана рэкамі Дняпром і Дубровенкай, а з боку горада адрэзана глыбокім ровам. На даволі вялікай замкавай тэрыторыі знаходзіліся жылыя і службовыя драўля- ныя будынкі, якія па іх функцыянальііаму прызначэнню можна падзяліць на тры гру- пы: жылыя, гаспадарчыя і бытавыя будын- кі (свірны, пякарня, кухня, лазня); збуда- ванні, звязаныя з абарончымі патрэбамі (цэйхгауз і памяшканні для захавання гар- мат і пораху); культавыя і адміністрацый- ныя пабудовы (царква, астрог, стражніц- кая). Такім чынам, на тэрыторыі замка знаходзілася ўсё неабходнае для жыцця і абароны. Жыхары горада доўгі час маглі жыць ізалявана ад наваколля. Новы перыяд у замкавым будаўніцтве Магілёва пачынаецца з пачатку XVII ст. Трэба адзначыць, што ў гэты час на тэры- торыі Беларусі адбыліся значныя змены ў крапасным будаўніцтве. Замест драўляных вежаў і гародняў узводзіліся земляныя на- сыпныя валы з бастыёнамі па тыпу заход- нееўрапейскіх *. У тых месцах, дзе валы перасякаліся з пад’язнымі дарогамі, будава- ліся брамы, якія адкрывалі ўезд у горад. Гэтыя змены можна прасачыць у будаў- ніцтве новых магілёўскіх умацаванняў. У 1601 г. па каралеўскаму ўказу ў Ма- гілёў былі накіраваны два рэвізоры — Ян Чыж і Ян Вільчак, якія павінны былі зра- біць падрабязны абрыс тэрыторыі, дзе бу- дуць праходзіць валы, скласці план і каш- тарыс будаўніцтва **. Гэта было выклікана * Всеобіцая нсторня архнтектуры, т. 6. М., 1968, стар. 477—478. ** Труды Кневской духовной академнн. Кнев, 1886, стар. 53—60- тым, што драўляныя ўмацаванні Магілёва ў канцы XVI ст. знаходзіліся ў паўразбу- раным стане. Яны неаднаразова гарэлі, а ў час паўстання Налівайкі, у 1595 г., канчат- кова былі спалены. Трэба было таксама будаваць новыя лініі ўмацаванняў і вакол пасада. Таму ў 1601 г. быў складзены пра- ект насыпкі земляных валаў. У 1609 г. бы- ло адведзена месца пад вал і пачалося яго будаўніцтва. Аднак работы былі перапыне- ны да 1633 г. Калі паўстала пагроза ваен- ных дзеянняў, кароль Уладзіслаў IV у гра- маце ад 1633 г. загадаў усім гараджанам і жыхарам прадмесцяў Магілёва садзейні- чаць хутчэйшаму ўзвядзенню вала. На га- радскі магістрат быў ускладзены абавязак зносіць жылыя дамы гараджан усіх са- слоўяў, якія траплялі ў паласу будаўніцтва, а ім адводзіць новыя месцы для жылля. Па загаду Уладзіслава IV у Магілёў былі пры- значаны два камісары — Ян Марцінкевіч і Мацвей Сухадольскі, якія павінны былі кі- раваць работамі па ачыстцы месца для вала. У гэты перыяд вакол пасада былі пабудаваны два паясы абарончых земля- ных умацаванняў. 3 інвентарнага вопісу замка ад 1663 г. можна толькі ў агульных рысах уявіць кан- струкцыі новых замкавых умацаванняў *. 3 боку Дняпра і Дубровенкі тэрыторыю аб- кружалі земляныя валы з бастыёнамі. 3 бо- ку гандлёвай плошчы замак быў абгаро- джаны шчыльным драўляным частаколам (уезд праходзіў праз роў, па старым драў- ляным мосце). Уязная брама была пастаў- лена на драўляных слупах і мела дубовыя вароты. Для забеспячэння вадой да Дняп- ра быў зроблены праход, абмежаваны драЎ- лянымі сценамі і накрыты гонтавым дахам. Умацаванні вакол пасада паўтаралі канст- рукцыю валаў з бастыёнамі пры замку і злучаліся з імі. Змянілася і ўнутраная планіроўка замка- вай тэрыторыі. Яна набыла больш «жыллё- вы» характар. Драўляная царква ўжо не існавала. Пры ўваходзе ў замак стаяў вялікі * Нсторнко-юрнднческне матерналы, вып. 10, Вптебск, 1879, стар. 233—329. 9
Земляны вал і Алейная брама ў Магілёве Акварэль I. Пешкі, XVIII ст. жылы дом для каралеўскага старасты, які меу ганак на слупах з гонтавым дахам. Дом апрача сенцаў меў чатыры пакоі. У самым большым з іх размяшчалася ста- ловая з чатырма вокнамі і печчу, абліцава- най кафляй зялёнага колеру. Пад домам былі зроблены скляпеністыя падвалы. Дру- гі дом быу размешчаны перпендыкулярна першаму. Ен дзяліўся сенцамі на дзве па- лавіны: у адной былі два жылыя пакоі і кладоўка, у другой — пякарня і невялікае службовае памяшканне. У жылой частцы звычайна спыняліся прыезджыя каралеў- скія служачыя. Як і раней, на тэрыторыі замка знаходзіліся гаспадарчыя пабудовы кухня, пякарня, свірны, лазня, стайні, цэйхгауз, астрог. Усе яны былі ўзведзены з тоўстых брусоў на драўляных цвіках і на- крыты гонтавымі дахамі. У пачатку XVII ст. земляныя валы з бастыёнамі, падобныя да замкавых, былі ўзведзены і вакол пасада. Аўтар Атласа магілёўскай губерні ў 1777 г. пісаў: «... з па- данага ад жыхароў магілёўскіх апісанняў бачу, што горад Магілёў з 1609 года ў ва- лоданне Сігізмунда Трэцяга земляное ўмацаванне рабіць пачаў, а ў 1633 годзе ў валоданне Уладзіслава IV уласным кло- патам тое скончыў» *. Магілёў у гэты час меў развітую абарончую сістэму ўмацаван- няў, якая складалася з трох паясоў. Першы пояс — Замкавы вал даўжынёй каля 613 метраў (288 сажняў) абкружаў тэрыторыю замка. Другі пояс — Кругавы (або Бліжні) вал ахопліваў Стары горад і меў выгляд трапе- цыі. Яго даўжыня складала каля 1449 мет- раў (690 сажняў), пачынаўся ён ад замка- вага рова. Такі ж роў з земляным валам праходзіў і ў паўночнай яго частцы, ён ад- дзяляў Стары горад ад Новага (праходзіў на месцы сучаснага гарадскога тэатра, тэатральнага сквера і плошчы імя Арджа- нікідзе). У гэтай частцы вала былі дзве * Атлас Могнлевской губернпн, представляю- гцнй трннадцать карт, одну генеральную н двен- надцать окружных, сложен в Могнлеве 1777 года. Бібліятэка імя Салтыкова Шчадрына. Ленінград, аддзел рукапісаў, 235. 10
брамы: на Ветраной вуліцы знаходзілася драўляная Ветраная брама, на Шклоў- скай — мураваная Каралеўская (1656— 1660). Ад кожнай брамы быў перакінуты драўляны мост цераз роў. На двух проці- леглых баках Бліжняга вала (заходняга і ўсходняга) знаходзіліся яшчэ дзве мурава- ныя брамы — Алейная (1646) і Дубровен- ская (Малая брама). Апошняя мела стромкую драўляную лесвіцу, якая апуска- лася па схіле да моста цераз Дубровенку. Алейная брама адкрывала спуск да Дняп- ра. Архітэктурнаму рашэнню і дэкаратыў- наму аздабленню брам надавалася вялікае значэнне. Алейная брама — масіўнае, квад- ратнае ў плане трох’яруснае збудаванне. У яе першым, найбольш высокім ярусе, была прарэзана ўязная арка. Другі ярус меў невялікія вузкія вокны. Трэці быў пра- рэзаны байніцамі. Два верхнія ярусы мелі дэкаратыўныя нішы, блізкія дэкаратыўнай аздобе замка ў Міры. Найбольш пышнай у дэкаратыўным вырашэнні была Каралеў- ская брама. Яна была абліцавана марму- рам, а земляны вал вакол яе абкладзены камянямі. Трэці пояс — Палявы (або Дальні) вал абкружаў Новы горад. Гэта была найбольш працяглая лінія ўмацаванняў, даўжыня яе складала каля 5242 метраў (2461 сажань). У адрозненне ад двух папярэдніх паясоў. трэці не з’яўляўся замкнёным ланцугом, а перарываўся ярамі і рэкамі. Ен пачынаўся ад яра Дзебры, перасякаў Дубровенку і яе прыток Струшню і падыходзіў да Дняпра. У Палявым вале было восем драўляных брам: Папінская, Быхаўская, Трысненская, Уструшненская, Віленская, Шклоўская, Лядвеева, Курдзянеўская *. Тры з іх — Шклоўская (паўночны бок), Віленская (паўночна-заходні) і Быхаўская (паўднёва- заходні) —размяшчаліся на галоўных вулі- цах і адкрывалі ўезд у горад з гэтых на- прамкаў. У XVII ст. у асноўным сфарміравалася планіровачная структура Магілёва, якая ў * Всеобшая нсторня архнтектуры, т. 6, стар. 473. далейшым пашыралася і ўпарадкоўвалася. На яе фарміраванне значны ўплыў аказаў рэльеф гарадской тэрыторыі: два глыбокія яры — Дубровенкі і Дзебры перасякалі го- рад з поўдня на поўнач, разбіваючы яго на часткі. Цэнтральнае ядро горада размя- шчалася на высокім плато паміж двума ярамі і ўключала ў сябе замак, гандлёвую плошчу і Нагорскі пасад, які быў абкружа- ны Кругавым валам. Да яго прылягалі па- сады: з поўначы—Шклоўскі, з паўночнага захаду — Віленскі, з захаду — Задубро- венскі і Папінскі, з усходу — Пакроўскі. За Дняпром знаходзіліся пасады: Траецкі і Лупалаўскі. Усе яны (акрамя Па- кроўскага, Траецкага і Лупалаўскага) бы- лі абкружаны Палявым валам. Заціснутыя ў кальцо абарончых умацаванняў, яны не складалі адзінага цэлага. Нагорскі пасад меў невялікія кварталы няправільнай фор- мы і скучаную забудову. Кварталы Шклоў- скага пасада, які па плошчы значна пера- вышаў Нагорскі пасад, былі больш буй- нымі і мелі прамавугольныя абрысы. Астатнія, асабліва Пакроўскі і Лупалаў- скі, мелі хаатычную планіроўку. Сістэма асноўных вуліц Магілёва сфар- міравалася пад уплывам гандлёвых шляхоў, якія падыходзілі да горада і з’яўляліся па- чаткам яго вуліц. 3 паўночнага ўсходу ішоў гандлёвы шлях са Шклова, з паўноч- нага захаду—з Вільні, з захаду—з Быха- ва і ў паўднёвым напрамку — з Мсціслаў- ля. Гэтыя радыяльныя напрамкі сыходзілі- ся ў адзіным пункце — на гандлёвай пло- шчы. Такім чынам фарміравалася рады- яльная сістэма планіроўкі. У структуры горада вылучаліся дзве галоўныя вуліцы — Шклоўская (сучасная Першамайская) і Ве- траная (сучасная Ленінская), якія перася- калі тэрыторыю з поўначы на поўдзень. Планіровачная структура Магілёва з трыма лініямі абарончых умацаванняў па- добна да планіровачнай структуры г. Пско- ва. Гэта падабенства выклікана агульнымі старажытнарускімі прынцыпамі будаўніц- тва, а таксама некаторай блізкасцю пры- родных і геаграфічных умоў абодвух гара- доў. Першапачатковым ядром Пскова, як і Магілёва, была крэпасць, размешчаная 11
План Магілёва другой палавіны XVII — першай палавіны XVIII ст. I — замак; II — Стары горад; III — Шклоўскі пасад; IV — Пакроўскі пасад; V — Вілен- скі пасад; VI — Задубровенскі пасад; VII — Папінскі пасад; VIII — Траецкі пасад; IX — Лупалава. Брамы: 1 — Алейная; 2 — Ветраная; 3 — Каралеўская; 4 — Дубровенская; 5 — Курдзянеўская; 6 — Лядзеява; 7 — Шклоўская; 8 — Віленская; 9 — Уструшненскчя 10 — Трысненская; 11 — Быхаўская; 12 — Папінская пры ўпадзенні р. Пскавы ў р. Вялікую. Трохвугольны ўзгорак крэпасці з двух ба- коў быў абкружаны вадой, а ад мацерыко- вай часткі аддзелены ровам. Ужо ў 1309 г. у Пскове, апрача замкавых умацаванняў, быў узведзены новы пояс, што аддзяляў раён Старое Засценне (у Магілёве Стары горад з Кругавым валам). У другой пала- віне XV ст. умацаванні ахопліваюць апош- ні раён Пскова — Паланішча і Запскоўе 12
(у Магілёве Задубровенскі раён з Палявым валам)*. Такім чынам, прынцып фарміравання планіровачнай структуры Магілёва, дзе цэнтрам з’яўляецца замак, да якога далу- чаліся жылыя кварталы пасадаў, паўтараў прынцып старажытнарускага горадабудаў- ніцтва. Да замка сыходзіліся асноўныя га- радскія вуліцы, што прыводзіла да фармі- равання радыяльнай сістэмы планіроўкі. Лініі абарончых умацаванняў, якія паў- кальцом абкружалі горад, выяўлялі гэтыя асаблівасці планіроўкі. У далейшым у структуры беларускіх га- радоў праявіліся некаторыя асаблівасці, выкліканыя характарам эканамічнага і па- літычнага жыцця. У рускім горадабудаў- ніцтве замак заставаўся тым цэнтрам пла- ніровачнай структуры, вакол якога разві- ваўся горад. У беларускіх гарадах (гэта відаць на прыкладзе Магілёва) апрача замка развіваецца другі раўназначны цэнтр — гандлёвая плошча, якая паступо- ва ператваралася ў адзіны цэнтр. Гэта вы- клікала змяненні ў планіроўцы і забудове цэнтральнай часткі горада. У 1577 г. Магілёў атрымаў магдэбург- скае права, а ў 1578 г. была пабудавана драўляная ратуша, дзе размяшчаўся ма- гістрат. У той час яна знаходзілася на Вет- ранай вуліцы. У XVII ст. на гандлёвай плошчы, якая служыла не толькі месцам абмену тавараў, але і месцам сходаў жы- хароў горада, пачалі будаваць новую мура- ваную ратушу. 3 гэтага часу плошча ста- новіцца асноўным адміністрацыйным і гра- мадскім цэнтрам Магілёва. Планіроўка яе ўсе больш набывае рэгулярны характар, вакол яе ўзводзяцца галоўныя культавыя збудаванні. У сувязі з гэтым роля замка як цэнтра паступова губляецца, яго стара- жытныя пабудовы з цягам часу разбуралі- ся. Цэнтрам планіровачнай структуры го- рада становіцца плошча, на якой у канцы XVIII ст. быў створаны першы ў Магілёве ансамбль адміністрацыйна-грамадскіх бу- дынкаў. * Л. М. Тверской. Русское градостронтельство до конца XVII в. Л.—М„ 1953, стар. 29. ПОМНІКІ МАГІЛЕУСКАЙ ШКОЛЫ ДОЙЛІДСТВА У пачатку XVII ст. Магілёў з'яўляўся самым буйным рамесніцка-гандлёвым цэн- трам Беларусі. У 1577 г. у горадзе наліч- валася 1261 дом, 157 крамаў і да 10 тысяч жыхароў. Ужо ў 1604 г. колькасць дамоў павялічылася да 2211, а насельніцтва ўзрасло да 15 тысяч чалавек *. Асноўнай рысай жыцця былі гандаль і рамяство. У першай палавіне XVII ст. ма- гілёўскія купцы падтрымлівалі гандлёвыя сувязі больш як з 60 гарадамі, у гэты час у горадзе налічвалася 18 цэхаў, якія аб’яд- ноўвалі 50 рамесніцкіх спецыяльнасцей **. Зручнае геаграфічнае становішча — на скрыжаванні важнейшых гандлёвых шля- хоў — рабіла Магілёў пасрэднікам у гандлі паміж Расіяй і Польшчай, Украінай і Пры- балтыкай. Гэта садзейнічала эканамічнаму развіццю горада, наладжванню культурных сувязей з суседнімі народамі. Высокі ўзровень эканамічнага патэнцыя- лу, шырокія гандлёвыя і культурныя сувя- зі, развіццё рамесніцтва, якім так славіліся магілёўскія майстры, садзейнічалі фарміра- ванню ў Магілёве высокаразвітай мастац- кай культуры са своеасаблівымі традыцыя- мі, мясцовымі прыёмамі і формамі. Мясцо- выя асаблівасці праявіліся ў мастацтве гра- вюры на медзі, разьбе па дрэве, манумен- тальным жывапісу і архітэктуры, што дае падставы гаварыць аб існаванні ў Магілёве ў XVII—XVIII стст. мясцовай школы ма- стацтва і дойлідства ***. Сучаснікі ў той час пісалі аб Магілёве як аб прыгожым горадзе, з вялікім паса- дам, брукаванымі вуліцамі, забудаванымі драўлянымі і мураванымі крамамі, добрымі жылымі дамамі. У 1697 г. рускі стольнік П. А. Талстой, які пабываў у Магілёве пра- ездам у Італію, у сваіх падарожных запісках адзначаў: «Горад Магілёў вялікі і каля * Могнлев (нсторнко-экономнческнй очерк), стар. 13(. * * Там жа, стар. 17. * ** БелСЭ, т. 6, стар. 506. 13
Схема развіцця Магілёва I —XIV—ХУстст., II —XVI ст., Ш —XVII СТ„ IV —XVIII ст„ V —XIX ст горада пасады вялікія, многа ў пасадах са- доў. Той горад Магілёў значна болыпы за Смаленск. Вакол пасадаў горад земляны, ад ракі Дняпра пачаты і зноў да ракі Дняпра прылучаны. Верхні горад земляны занад- іа ж высокі... На пасадзе мяшчанскіх бага- тых дамоў шмат, пабудоў мураваных, мно- гія дамы драўлянай добрай будовы... У тым горадзе вуліцы вымашчаны дзікім каменем, радоў у Магілёве многа, у якіх крам вель- мі многа для продажу ўсялякіх тавараў выдатных, у радах крамы мураваныя» *. Як сведчыць Талстой, у Магілёве ўжо ў гэты час былі жылыя дамы не толькі драў- ляныя, але і мураваныя: «...быў я ў доме магілёўскага мешчаніна, які называецца Захарый Антуф’евіч. Дом у таго мешчані- на немалы, пабудова на двары мураваная, будова і ўборы ў яго палатах добрыя, і са- * Сборннк статей «Могнлевскнх губернскнх ведомостей» под редакцней Е. Р. Романова, вьш. 1, 1898 п 1899 гг. Могнлев-губернскнй, 1900, стар. 2. судаў срэбных нямала... зваў мяне да сябе ў дом другі мешчанін магілёўскі, які назы- ваецца Касковіч, той мешчанін дом мае за горадам, за ракою Дубровенкаю, у доме яго будова драўляная харомная выдатная» *. Можна ўявіць, што жылыя дамы мелі складаную планіроўку, былі харомнага ты- пу і адзначаліся своеасаблівай архітэкту- рай і дэкаратыўным аздабленнем. Драўля- ныя жылыя дамы ўпрыгожваліся разьбой. Мураваныя — аздабляліся ляпнінай. Нека- торыя з іх былі ўпрыгожаны дэкаратыўным жывапісам. На гэтую цікавую асаблівасць указваў пасол імператара чэх Б. Танер, які ў 1678 г. праязджаў праз Магілёў у Маск- ву. Ён пісаў, што Магілёў «складаецца з жылых дамоў, аздобленых чымсьці на- кшталт карцін, дзівосных і прыгожых» *'’. * Сборннк статей «Могнлевскнх губернскнх ведомостей», вып. 1, 1898 н 1899 гг„ стар. 3. * * Б. Таннер. Опнсанне путешествня польского посольства в Москву 1678 г. (перевод с польско- го). М„ 1891, стар. 25. 14
Барысаглебская царква (жылы дом XVII ст.) Сучасны выгляд Фрагмент вонкавай дэкаратыўнай аздобы Да нашага часу ў Задубровенскай частцы горада захаваўся аднапавярховы мурава- ны дом XVII ст., які пазней быў перааб- сталяваны пад Барысаглебскую царкву. Сцены гэтага дома ўпрыгожваюць цудоў- ныя дэкаратыўныя матывы: па сырой тынкоўцы прарысаваны ўзоры накшталт карункаў, што надае незвычайную маляў- нічасць гэтаму невялікаму збудаванню. Барысаглебская царква. План Аздабленне фасадаў дамоў ляпнінай і жывапісам у далейшым атрымала шырокае распаусюджанне ў грамадзянскім і культа- вым будаўніцтве і з явілася адной з адмет- ных і своеасаблівых рысаў мясцовай шко- лы дойлідства. Прыкладам грамадзянскай архітэктуры Магілёва XVII—XVIII стст. з’яўляецца гарадская ратуша, якая была ўзведзена ў 1679—1681 гг. Будаўніцтва вялося мясцо- вымі майстрамі —Феськам, Ігнаціем, Неда- секам, Васькам, Андрэем, Г рышкам 1. У 1682 г. каля двухпавярховага прамаву- гольнага ў плане будынка пачалі ўзводзіць высокую мураваную вежу (майстар Круз- берг з Быхава). У 1686 г. «узведзеная ўжо да сарака лакцен» вежа абвалілася, і з гэ- тай цэглы быў пабудаваны цэйхгауз. У 1692—1698 гг. была пабудавана новая вежа. У 1772—1773 гг. ратуша была * Нсторнко-юрнднческне матерналы, вып. I. Внтебск, 1871, стар. 66—67, вып. 9. Внтебск. 1878, стар. 127; БелСЭ, т 6, стар. 505. 15
Гарадская ратуша. План 1-га паверха. План 2-га паверха пасля рэканструкцыі ў канцы XVIII ст. Разрэз вежы рэканструявана (зменена ўнутраная плані- роўка, перабудавана вежа), таму ў будын- ку з'явіліся дэталі, характэрныя для архі- тэктуры XVIII ст. (шырокая лесвіца, ру- стоўка ніжняга паверха, абрамленні вокнаў і г. д.). Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя ратушы будавалася на кантрастным супастаўленні двухпавярховага выцягнутага корпуса і высокай дамінанты — шмат'яруснай вежы. Архітэктура асноўнага корпуса вызнача- лася строгасцю, прастатой і была блізкая да архітэктуры жылых дамоў. Васьмігран- ная вежа вылучалася пластычнасцю і боль- шай насычанасцю дэкаратыўнай аздобы, якая фарміравалася па прынцыпу дзялення корпуса па вышыні на разнастайныя ярусы. Масіўныя ніжнія ярусы мелі простую аздо- бу (выцягнутыя прамавугольныя або паў- цыркульныя нішы). У верхніх ярусах, больш стройных па сваіх прапорцыях, ра- зам з нішамі выкарыстоўваліся і ляпныя дэталі — маляўнічыя гірлянды. Гэта рабіла масіўны корпус вежы, які завужаўся квер- ху, стройным і дынамічным, падкрэслівала выразнасць усяго будынка. Ратуша з 16
Гарадская ратуша. Агульны выгляд у пачатку XX ст. 17
высокай вежай з’яўлялася галоўным архі- тэктурным акцэнтам горада, і яе стройны сілуэт добра ўспрымаўся пры пад’ездзе да Магілёва з боку Дняпра. Магілёўская ратуша ўвайшла ў гісторыю Беларусі як адзін з лепшых прыкладаў грамадзянскай архітэктуры XVII— XVIII стст., дзе знайшоў адлюстраванне багаты будаўнічы і творчы вопыт беларус- кага народа. Некаторыя архітэктурныя прыёмы ратушы — кантраст і пластыч- насць аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, ма- нументальнасць і прастата формы, вылу- чэнне галоўнага элемента кампазіцыі, прын- цып яруснасці пабудовы і дэкаратыўнай аздобы — знайшлі далейшае развіццё ў шэрагу пабудоў горада. Будынак ратушы, які знаходзіўся ў добрым стане да Вялікай Айчыннай вайны, не захаваўся да цяпе- рашняга часу. Захаваўся багаты графічны матэрыял аб гэтым помніку: у Ленінград- скім гістарычным архіве знаходзіцца пра- ект яе рэканструкцыі (XVIII ст.); у літа- ратурных крыніцах — гравюры (XIX ст.) і фотаздымкі ратушы (XX ст.), захаваліся таксама акварэльныя малюнкі (XVIII ст.). Асноўным відам мураванага будаўніцтва ў гэты час было культавае. Узводзіліся праваслаўныя і каталіцкія манастырскія комплексы, цэрквы, касцёлы. У XVII — першай палавіне XVIII ст. у Магілёве бы- лі ўзведзены асноўныя мураваныя культа- выя пабудовы: фарны касцёл (1594— 1614); Багаяўленская царква (1633—1636) Багаяўленскага брацкага манастыра; Па- кроўская царква (1668—1687); Успенская царква (1669—1672); Мікалаеўская царк- ва (1669—1672) Мікалаеўскага манастыра; езуіцкі касцёл і калегіум (1686—1725); Успенскі касцёл (потым Станіславаўскі, 1738—1752) Кармяліцкага манастыра; Спа- ская царква (1740—1762) Спаскага мана- стыра і інш. Культавыя пабудовы складалі асноўны архітэктурны змест гарадоў феа- дальнай эпохі. Такая роля ў Магілёве на- лежыла праваслаўным цэрквам і манасты- рам. Вядома, што жыхары горада ў XVII ст. рашуча выступалі супраць ката- ліцкай экспансіі. Лепшыя помнікі (Багаяў- ленская, Спаская і Мікалаеўская цэрквы) займаюць значнае месца ў гісторыі архі- тэктуры Беларусі. Можна прасачыць адзіную лінію развіц- ця ад старэйшых культавых пабудоў По- лацка, Віцебска і Гродна да Багаяўленска- га і Мікалаеўскага храмаў у Магілёве. У дэ- каратыўнай аздобе магілёўскіх помнікаў шырока выкарыстаны і тыя мясцовыя асаб- лівасці, якія прагледжваюцца ў жыллёвай і грамадзянскай архітэктуры горада. Разам з тым, у іх былі творча пераасэнсаваны не- каторыя прыёмы, характэрныя для архі- тэктуры барочных касцёлаў. Спалучаючы традыцыйныя і мастацкія формы, яны ства- рылі рэгіянальную групу помнікаў, дзе яскрава праявіліся нацыянальныя асаблі- васці беларускага барока. Помнікаў гэтага часу збераглося вельмі мала: Мікалаеўская царква, Станіславаўскі касцёл, рэшткі езуіцкага калегіума. Многія з іх былі разбураны ў гады Вялікай Ай- чыннай вайны. Для таго каб прасачыць фарміраванне мясцовых архітэктурна-бу- даўнічых традыцый, асаблівасці магілёў- скай школы, неабходна разгледзець і тыя помнікі, якія не дайшлі да нашага часу, але з’яўляюцца значнымі вехамі ў гісторыі бе- ларускай архітэктуры. Багаяўленскі манастыр з'яўляўся адным з буйнейшых праваслаўных манастыроў у той час *. Яго гісторыя пачынаецца з 1618 г. і звязана з дзейнасцю праваслаў- нага магілёўскага брацтва, якое было за- цверджана ў 1588 г. пры Спаскім манасты- ры. Калі ў 1618 г. па загаду уніяцкага архіепіскапа I. Кунцэвіча Спаскі манастыр перайшоў да уніятаў, брацтва вырашыла будаваць новы. 3 гэтай мэтай у княгіні Саламярэцкай купілі дом з пляцам на ву- ліцы Вялікай Шклоўскай. Князь Ян Агін- скі аформіў даравальны фундуш на гэту зямлю. Але з прычыны таго што ў 1619 г. у горадзе былі закрыты ўсе праваслаўныя * Хроннка белорусского города Могнлева. М., 1887, стар. 21—23; Ф. А. Жудро. Богоявленскнн Братскнй монастырь в г. Могнлеве. Могнлев-Гу- бернскнй, 1899; Всеобіцая нсторня аохнтектуры, т. 6, стар. 497; БелСЭ, т. 6, стар. 500, 509. 18
Багаяўленскі манастыр. Агульны выгляд у XIX ст. цэрквы, будаўніцтва Багаяўленскага мана- стыра затрымалася. Толькі пасля 1632 г., калі ў Магілёве былі зноў адкрыты права- слаўныя цэрквы, з'явілася магчымасць па- чаць будаўніцтва. У 1633 г. пачалі буда- ваць мураваную Багаяўленскую царкву і закончылі ў 1636 г. У 1633 г. кароль Уладзіслаў IV падпісаў прывілей на забудову манастыра. Пры ма- настыры, апрача царквы, дазвалялася бу- даваць дом для брацкіх сходаў, школу, друкарню, піпіталь. Праз некалькі гадоў пасля ўзвядзення Багаяўленскай царквы на тэрыторыі манастыра была пабудавана «цёплая» мураваная царква Іаана Багасло- ва. У 1657 г. было працягнута будаўніцтва мураванай чатырох’яруснай званіцы (пача- так адносіцца да 1652—1655 гг.). У 1676 г. кароль Ян Сабескі даў брац- тву прывілей на адкрыццё пры Багаяўлен- скім манастыры друкарні і выданні кніг на беларускай і польскай мовах. У гэтым жа годзе быў пабудаваны драўляны будынак друкарні (у 1737 г. узведзены мураваны; з дзейнасцю магілёўскай друкарні звязаны імёны вядомых беларускіх гравераў — М. і В. Вашчанкаў, Ф. Ангілейкі і інш.). Такім чынам, у канцы XVIII ст. у ком- плекс Багаяўленскага манастыра ўваходзілі мураваныя цэрквы Багаяўлення і Іаана Ба- гаслова; мураваная званіца; мураваны бу- дынак друкарні, драўляны будынак, дзе знаходзіўся шпіталь; шэсць мураваных крам; некалькі драўляных і мураваных бу- дынкаў гаспадарчага прызначэння; драў- ляны дом настаяцеля манастыра. Галоўцы будынак манастыра — Багаяў- ленская царква за час свайго існавання не- аднаразова перабудоўвалася. Да канца XVII ст. яна мела драўляны дах, над якім узвышаліся толькі дзве вежы галоўнага фасада. У 1700 г. была пакрыта бляхай і завершана пазалочаным купалам на высо- кім васьмігранным светлавым барабане. У 1708 г. у час руска-шведскай вайны царк- ва абгарэла, нанёс значную шкоду і пажар 19
Багаяўленская царква. Галоўны фасад. План 1748 г.У 1750—1760 гг. праводзіліся аднаў- ленчыя работы. У гэты час з паўночнага боку была далучана бакавая прыбудова, а з заходняга, да галоўнага фасада — прытвор. Пасля пажару 1810 г., а потым нашэсця французаў 1812 г. царква знаходзілася у паўразбураным стане. У 1850 г. храм ад- наўляўся і быў урачыста адкрыты ў 1865 г. У 1866 г. узведзена мураваная ўязная бра- м.а з дзвюма вежкамі. Багаяўленская царква як помнік архітэк- туры вызначаецца своеасаблівай планіроў- кай, аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй і дэ- каратыўным аздабленнем. Гэта двухвежа- вая, крыжова-купальная базіліка з развітай алтарнай часткай. Два рады слупоў (па пяць у кожным) дзеляць унутраную пра- стору на тры нефы. Кожны неф заканчва- ецца паўцыліндрычнай апсідай. Цэнтраль- ны неф, значна шырэйшы за бакавыя, мае развітую апсіду. Трансепт, які ледзь вы- ступае з асноўнага аб'ёму, аддзяляе алтар- ную частку ад асноўнай. Планіровачнае ра- шэнне алтарнай часткі развівае традыцыі архітэктуры заходнерускіх княстваў (Са- фійскі сабор у Полацку, Барысаглебская царква ў Гродна). Абапал галоўнага ўва- ходу, у тоўшчы фасаднай сцяны, размешча- ны калодзежападобныя лесвіцы, якія вялі да вежаў. Тут выкарыстаны будаўнічы прыём, што сустракаецца ў абарончых хра- мах Беларусі. У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі можна вылучыць дзве часткі: заходнюю — трох- нефная базіліка і ўсходнюю (алтарная) — крыжова-купальная, вырашаная ў трады- цыях старажытнарускай архітэктуры. У першай частцы выкарыставы асобныя прыёмы барочных двухвежавых касцёлаў. Гэтыя прыёмы былі творча перапрацаваны. Галоўны фасад храма вырашаны адзінан плоскай сцяной, падзеленай на ярусы і за- вершанай дзвюма вежамі, паміж якімі раз- мешчаны шчыт. У адрозненне ад двухвежа- вых касцёлаў, фасадная сцяна прыкрывае толькі цэнтральны неф, таму бакавыя нефы ўспрымаюцца асобнымі прыбудовамі. Ве- лічны манументальны аб'ём строгі па фор- ме і сціплы па дэкаратыўнай аздобе. Трэба адзначыць, што за час існавання дэкаратыўная аздоба фасада Багаяўлен- скай царквы значна змянілася. Да XVII ст. можна аднесці толькі частку фасада ніжэй вежаў і шчыта, дзе выкарыстан матыу аздобы ярусаў плоскімі паўцыркульнымі і арачнымі нішамі. Гэты дэкаратыўны матыу 20
Мікалаеўская царква. Выгляд з боку трансепта Фрагмент іканастасу (цаоскія ваооты) звязаны з пашыраным прыёмам аздобы ў беларускай архітэктуры XIV—XVI стст. Асаблівай пышнасцю і багаццем аздобы вызначаўся інтэр’ер Багаяўленскай царк- вы. Роспіс сцен і трох’ярусны разьбяны іканастас з’яўляліся галоўнай славутасцю храма. У сваім дзённіку П. А. Талстой адзначаў: «У Магілёве манастыр набожны, называецца Брацкім. Каля манастыра ага- роджа з каменя і царква ў ім саборная му- раваная ж не малая, ладна збудаваная... 7 ая царква ўся ўпрыгожана цудоўным сцянным роспісам, іканастас разьбяны па- залочаны, вялікі, добрай работы» *. * Сборннк статей «Могнлевскнх Губернскнх ведомостей», вып. I, 1898 н 1899 гг., стар. 2—3. Магілёўская Багаяўленская царква ака- зала ўплыў на шэраг праваслаўных куль- тавых пабудоў Беларусі. Прынцыпы выра- шэння храма знайшлі далейшае развіццё ў другім помніку Магілёва — Мікалаеўскай царкве. Мікалаеўская царква — выдатны помнік беларускай архітэктуры XVII ст., добра захавалася да нашага часу *. Размешчаная ў пойме Дняпра, яна выразна ўспрымаецца з высокай часткі горада. Разам з Мікала- * Хроннка белорусского города Могнлева, стар 28; Всеобіцая нсторня архнтектуры, т. 6, стар. 499; В. А. Чантурня. Нсторня архнтектуры Белорусснн (дооктябрьскнй пернод). Мннск, 1969, стар. 131. 21
Мікалаеўская царква. План. Падоўжны разрэз еўскай царквой захаваліся «цёплая» Ануф- рыеўская царква і двух’ярусная званіца, якая стаіць асобна. У 1636 г. кароль Уладзіслаў IV даў пры- вілей мітрапаліту Пятру Магіле на будаў- ніцтва ў Магілёве царквы св. Мікалая. Першапачаткова была ўзведзена драўляная царква, пры якой існаваў манастыр (адна- часова былі пабудаваны і драўляныя кел- лі). Мураваную царкву пачалі ўзводзіць у 1669 г., пасля зацвярджэння малодшага брацтва. Будаўніцтва яе было закончана ў 1672 г. У планавым рашэнні і аб’ёмна-пра- сторавай кампазіцыі будынка выкарыстаны формы і прыёмы Багаяўленскай царквы, якія знайшлі тут большае кампазіцыйнае завяршэнне. Мікалаеўская царква таксама ўяўляе двухвежавую крыжова-купальную базіліку. Унутраная прастора храма шасцю слупамі падзелена на тры нефы. Кампазі- цыя плана атрымалася болып кампактнай і лагічнай: базілікальная частка больш ка- роткая (за кошт скарачэння колькасці ўнутраных слупоў); сярэдні неф і трансепт больш высокія. Над сяродкрыжжам — на нізкім масіўным светлавым барабане — цы- булепадобны купал, які аб’ядноўвае абедзве часткі храма ў адзіную кампазіцыю. Галоўны фасад, як і ў Багаяўленскім храме, вырашаны плоскай сцяной, якая прыкрывае толькі цэнтральны неф. Пры ўваходзе — невялікі гранёны прытвор. У дэкаратыўным аздабленні галоўнага фа- сада выкарыстаны мясцовыя мастацкія прыёмы: асобныя часткі дэкараваны ляп- ным раслінным арнаментам, які не сустра- каўся раней у культавым дойлідстве Бела- русі. Прафіляванымі карнізнымі паяскамі плоскасць фасада падзелена на тры ярусы. Першы — самы масіўны не мае ніякай аздобы, апрача трох плоскіх паўцыркуль- ных нішаў на ўсю яго вышыню. Ён з’яўля- ецца своеасаблівым п’едэсталам для на- ступных. Другі, значна меншы па вышыні, 22
дэкараваны глухой аркатурай, пілястры якой пакрыты ляпным арнаментам. Кампа- зіцыю другога яруса заканчваюць спара- ныя нішы з гіркамі. Трэці ярус, значна ву- зейшы за папярэднія. У ім падобны арка- турны матыў прарысаваны больш дэталёва, а замест пілястраў узведзены паўкалонкі. Фланкуюць гэты ярус чацверыкі, якія з'яўляюцца аснаваннем для вежаў. Такі ж дэкаратыўны матыў паўтараецца на фран- тонах трансепта і алтарнай частцы. Кожны ярус са своеасаблівай аздобай з’яўляецца кампазіцыйна завершаным і самастойным. Матыў плоскай арачнай нішы ў розных ва- рыянтах сустракаецца ў кожным ярусе. Спалучэнне ўсіх матываў выклікае ўражан- не той прастаты, разнастайнасці і багацця аздобы, што надае помніку незвычайную прыгажосць. Прынцыпы пабудовы і аздаблення фаса- да нагадваюць структуру драўлянага разь- бянога іканастаса гэтай царквы. Манумен- тальны трох’ярусны іканастас з калонкамі, выкананымі ў тэхніцы скразной разьбы з пазалотай, з’яўляецца выдатным творам беларускіх майстроў XVII ст. Па кампазі- цыі і тэхніцы разьбы іканастас Мікалаеў- скай царквы нагадвае іканастас Смаленска- га сабора Новадзявочага манастыра ў Ма- скве, выкананы беларускімі майстрамі ў 1683—1685 ГГ.* Спаскі манастыр (архірэйскі двор, ду- хоўная семінарыя) з’яўляўся старэйшым архітэктурным комплексам горада **. Яго галоўны храм — Спаская царква, вядомая з 1478 г., адыгрывала значную ролю ў жыцці гараджан (Спас лічыўся заступні- кам Магілёва). 3 канца XV ст. пры драў- лянай царкве існавалі манашаскія келлі. Вя- домым манастыр становіцца з другой пала- віны XVI ст. У 1594 г. была пабудавана новая драўляная царква. Каля 1600 г. пры Спаскім манастыры брацтва адкрыла шко- * В. А. Чантурня. Нсторня архнтектуры Бе- лорусснн, стар. 133; БелСЭ, т. 2, стар. 229. ** Хроннка белорусского города Могнлева, стар. 78. В. А. Чантурня. Нсторня архнтектуры Белорусснн, стар. 133—135. лу. 3 1618 г. манастыр доўгі час знаходзіў- ся ў руках уніятаў і прыйшоў у заняпад. 3 другой палавіны XVII ст., калі манастыр зноў перайшоў да праваслаўных, у ім за- цверджана праваслаўная кафедра. Спаская драўляная царква згарэла ў 1708—1709 гг. у час руска-шведскай вайны. У 1710 г. з дошак была пабудавана часовая царква, якая стаяла на падпорах. У 1740 г. пры падтрымцы рускай імпе- ратрыцы Анны Іаанаўны магілёўскі епі- скап Іосіф Валчанскі пачаў будаваць мура- ваную царкву. У 1742 г. будынак быў узве- дзены напалавіну. Да 1748 г. другі епіскап Іеранім Валчанскі давёў будаўніцтва да да- ху. Але пасля пажару 1748 г. засталіся толькі адны сцены. 3 1755 г. у Магілёў быў прызначаны но- вы епіскап —• Георгі Каніскі, вядомы ўкраінскі і беларускі пісьменнік, царкоўна- палітычны і культурны дзеяч, які неадклад- на ўзяўся за аднаўленне царквы. У 1756 г. ён выклікаў з Вільні вядомага ў той час архітэктара Іагана Крыштофа Глаўбіца і заключыў з ім кантракт на будаўніцтва Спаскай царквы. Аб архітэктары I. Глаў- біцу Каніскі пісаў, што гэты чалавек у сва- ёй справе мастак і ў дагаворах пастаянны, ён будаваў палацы і кляштары не толькі ў Спаскі манастыр, архірэйскі двор і духоўная семінарыя. Схема генплана 1 —Спаская царква; 2 — званіца; 3 — манастырскія пабудовы; 4—палац Г. Каніскага; 5 — архірэйскі дом; 6 — галоўны кор- пус семінарыі; 7— інтэрнат семінарыі; 8— семінарскі будынак (былы дом купца Кітаева) 23
Спаскі манастыр. Агульны выгляд у пачатку XX ст. Вільні, але і за яе межамі. Глаўбіц прапа- наваў часткова разбурыць сцены і зрабіць уверсе другі рад вокан, г. зн. стварыць па- будову базілікальнага тыпу. Аднак гэта не было ажыццёўлена. Будаўніцтва вялося з перапынкамі і было скончана ў 1762 г. У 1775 г. царкву накрылі металічным дахам замест ранейшага чарапічнага, а ў 1785 г. непадалёку ад яе была ўзведзена мурава- ная званіца. Спаская царква да 1802 г. бы- ла кафедральным саборам Магілёва, а ў 1884 г. перададзена магілёўскай духоўнай семінарыі. Храм размяшчаўся над дняпроўскай кру- чай. Яго сілуэт вылучаўся сярод жылой забудовы і ўспрымаўся з боку Дняпра на вялікай адлегласці. Галоўным фасадам ён быў арыентаваны ў бок ратушы. Спаская царква разам з Багаяўленскай і высокай вежай ратушы стваралі выразны сілуэт за- будовы цэнтральнай часткі Магілёва. У ар- хітэктурным рашэнні Спаскай царквы, у двухвежавай кампазіцыі галоўнага фасада, у дэкаратыўнай аздобе яскрава праявіліся рысы, характэрныя для творчасці Глаўбі- ца. Пры ўзвядзенні гэтага будынка Глаў- біц улічваў канкрэтныя ўмовы і тыя тра- дыцыі, што ўжо існавалі ў культавым дой- лідстве Магілёва, таму у яго архітэктуры знайшлі адлюстраванне будаўнічыя пры- ёмы Багаяўленскага і Мікалаеўскага храмаў. Гэта залавая пабудова. Над сяродкрыж- жам узвышаецца на высокім светлавым ба- рабане масіўны цэнтральны купал, які вян- чае цыбулепадобная галоўка. Падобныя чатыры галоўкі на падоўжаных чатырох- гранных барабанах прылягаюць да цэн- тральнага купала. Такая пяцігаловая кам- пазіцыя была распаўсюджана ў рускай ар- хітэктуры XVII ст. (царква Успення на Пакроўцы ў Маскве) і нагадвае асобныя пабудовы архітэктара В. Растрэлі (Андрэ- еўская царква ў Кіеве). Двухчасткавая кампазіцыя галоўнага фасада падобна да кампазіцыі іншых пабудоў Глаўбіца на тэрыторыі Беларусі (касцёл Іаана Хрысці- целя ў Сталовічах і інш.). Элементы аздо- 24
Спаская царква. Агульны выгляд. Фрагмент бакавога фасада бы — стройныя спараныя пілястры, рыт- мічна размешчаныя на галоўным і бакавых фасадах, тонка прафіляваныя карнізы, дэ- каратыўнае абрамленне вокан ляпнымі дэталямі — характэрныя для архітэктуры барока на Беларусі. Інтэр’ер царквы адзначаўся багаццем аздобы. Чатыры цэнтральныя слупы, на якія абапіраліся падпружныя аркі, што пад- трымлівалі купал на ветразях, мелі тонкую прафіліроўку і дэталёвую прарысоўку эле- ментаў. У храме знаходзіліся творы магі- лёўскіх майстроў — жывапісца Мірона Пі- гарэвіча і чаканшчыка Пятра Сліжыка. На тэрыторыі манастыра ў 1762— 1763 гг. было пачата будаўніцтва мурава- нага палаца для архіепіскапа Каніскага (таксама праект I. Глаўбіца), якое было закончана ў 1785 г. Будынак добра заха- ваўся да нашага часу і з’яўляецца цікавым помнікам жыллёвай архітэктуры. Ен быў пабудаваны так, што разам са Спаскай царквой складаў адзіную панараму, якая раскрывалася як з боку Дняпра, так і з боку вуліцы Ветранай, адкуль адкрываўся галоўны падыход да палаца. Перпендыку- лярна палацу, утвараючы выцягнуты дво- рык, былі размешчаны манастырскія келлі, якія ўтваралі архірэйскі двор (не захава- ліся). У плане палац уяўляе кампактны прама- вугольнік з сіметрычнымі рызалітамі ў тар- цовых частках (цяпер унутраная планіроў- ка часткова зменена). Цэнтральнае месца займалі вестыбюль з параднай трохмарша- вай лесвіцай і арыентаваная ў бок Дняпра зала для прыёмаў. Астатнія пакоі першага паверха адводзіліся пад службы. На дру- гім паверсе знаходзіліся спальня, кабінет і бібліятэка. Трэці, атыкавы паверх, які зай- маў толькі цэнтральную частку, быў пры- значаны для гаспадарчых патрэб. У агульным манументальным, строгім аб’ёме палаца і яго дэкаратыўнай аздобе сумяшчаюцца рысы барока і ранняга кла- сіцызму. Пластычнае рашэнне фасадаў з крывалінейным пераходам да бакавых ры- залітаў, складаныя па рысунку ліштвы 25
вокан, высокі ламаны дах — гэта элементы архітэктуры барока. Рызаліты і бакавыя фасады маюць больш строгае класіцыстыч- нае рашэнне: абрамленне вокан тут спро- шчана, а сцены па ўсёй вышыні пакрыты глыбокім рустам. Разнастайнасць прыёмаў дэкарыроўкі фасадаў палаца не пазбавіла яго архітэктуру цэласнасці. У сярэдзіне XIX ст. на архірэйскім два- ры быў пабудаваны другі мураваны двух- павярховы жылы дом з драўлянымі гаспа- дарчымі прыбудовамі, які захаваўся да цяперашняга часу. Галоўным фасадам ён выходзіў на былую вуліцу Ветраную (ця- пер Ленінская, 13). У будынку на першым паверсе знаходзіліся крамы, а на другім — спальня, гасціная, зала. Астатняя частка дома адводзілася пад другарадныя жылыя і службовыя памяшканні. Адначасова каля гэтага дома на адзінай восі з палацам Ка- ніскага былі пабудаваны ўязныя вароты — паўкругам размешчаныя мураваныя слупы, аб’яднаныя ажурнай агароджай (захавалі- ся да цяперашняга часу). Такім чынам, быў завершаны комплекс архірэйскага два- ра, які ўваходзіў у ансамбль Спаскага ма- настыра. У 80-я гады XVIII ст. да архірэйскага двара быў далучаны комплекс магілёўскай духоўнай семінарыі (не захаваўся). Будаў- ніцтва гэтай старэйшай на тэрыторыі Бела- русі навучальнай установы таксама звязана Палац Г. Каніскага. Галоўны фасад План 1-га павсрха. Фрагмент галоўнага фасада. 26
Жылы дом XIX ст. на архірэйскім двары. Сучасны выгляд. Першапачатковы план 1-га паверха 5саж _і Духоўная семінарыя. Галоўны фасад План 1-га паверха з дзейнасцю Каніскага. Ен звяртаўся да рускай імператрыцы Лізаветы Пятроўны за грашовай падтрымкай на будаўніцтва. У 1758 г. была выдзелена невялікая сума, што дало магчымасць у 1759 г. адкрыць 5 класаў, якія часова размяшчаліся ў бу- дынках манастыра. У 1775 г. быў пабудава- ны невялікі мураваны дом, дзе жылі вучн>. У 1780 г. Магілёў наведала імператрыца Кацярына II і вызначыла штогадовую су- му для патрэб семінарыі. З’явілася магчы- масць будаваць асобны будынак. У 1782 г. Каніскі заключыў кантракт з пецярбург- скім купцом Ф. I. Мурашэўскім, які пры- ехаў у Магілёў. У кантракце дэталёва вы- значалася планіроўка і архітэктурная аздо- ба будучай семінарыі: упаміналіся калоны, пілястры, капітэлі іянічнага ордэра, а такса- ма вызначалася неабходнасць пабудовы за- лы з купалападобным дахам. Будаўніцтва семінарыі было скончана ў 1785 г. Будынак семінарыі знаходзіўся на адной лініі з архірэйскім палацам і з трох бакоў быў абкружаны службовымі і жылымі па- будовамі, што ўтваралі замкнёны двор. Сюды ўваходзілі дамы выкладчыкаў, рэк- тара семінарыі, казённых выхаванцаў, а таксама розныя дапаможныя службы. Двухпавярховы будынак — кампактнае ў плане збудаванне. У цэнтры яго была раз- мешчана парадная лесвіца і круглае ў пла- не памяшканне, у якім на першым паверсе знаходзілася бібліятэка, а на другім — зала для сходаў (так званая «круглая зала»). Да 27
0 5 саж і-___I___□_____I___1____I Семінарскі будынак (былы дом купца Кітаева), Фасад і планы паверхаў у XIX ст. цэнтральнай часткі папаверхава далучаліся чатыры прамавугольныя класныя пакоі. Гэ- та частка на фасадзе вылучалася класіцы- стычным порцікам з дзвюма калонамі і дзвюма пілястрамі іянічнага ордэра на ўсю вышыню будынка. Порцік быў завершаны франтонам. Невялікі, у строгіх класічных прапорцыях будынак семінарыі ўзбагачаў ансамбль цэнтра горада. У 1785 г. магілёў- скі магістрат аддаў у валоданне семінарыі новы ўчастак зямлі (побач з семінарскім корпусам), на якім знаходзіўся стары му- раваны дом. Будынак гэты быў знесены, а на яго месцы пабудаваны інтэрнат для се- мінарыстаў. У другой палавіне XIX ст. да галоўнага будынка перпендыкулярна яму быў прыбудаваны новы семінарскі двухпа- вярховы корпус, дзе размяшчаліся спаль- ныя пакоі, сталоўка і пакоі для заняткаў (таксама не захаваўся). Да цяперашняга часу захаваўся мурава- ны дом XVIII ст. па былой вуліцы Ветра- най (зараз Ленінская, 15), які раней нале- жыў купцу Кітаеву, а потым перайшоў да семінарыі. Невялікі будынак з унутранай папярочнай сцяной мае высокае падваль- нае памяшканне са скляпеністым перакрыц- цём. Лесвіца на другі паверх раней знахо- дзілася на галерэі дваровага фасада. На першым паверсе быў размешчаны семінар- скі архіў, а на другім — кватэра эканома. Пакроўская і Успенская цэрквы — адна- залавыя, крыжова-купальныя храмы. Кож- ны з іх завяршаецца трыма паўцыліндрыч- нымі апсідамі і ўвенчаны над сяродкрыж- жам купалам на масіўным светлавым бара- бане. Гэтыя элементы характэрны для ста- ражытнарускай архітэктуры. Магчыма, Пакроўская царква. Бакавы фасад. План 28
што крыжова-купальныя храмы звязаны таксама з драўляным культавым дойлідсг- вам Магілёва, якое не дайшло да нас. Пакроўская царква знаходзілася на пра- вым беразе Дняпра. Будынак вельмі про- сты і лаканічны па сваёй планіроўцы. Дзве рызніцы і невялікія службовыя памяшкан- ні пабудаваны ў агульным аб’ёме і на адзі- ным узроўні з прытворам. Таму ў плане будынак уяўляў выцягнуты (па восі ўсход — захад) прамавугольнік, які ва ўсходняй частцы завяршаўся трыма паўцы- ліндрычнымі апсідамі. Чатыры масіўныя слупы ў інтэр’еры падтрымлівалі купал на васьмігранным светлавым барабане. У знешнім выглядзе добра прагледжвалася крыжовая структура. Усе часткі галоўнага аб’ёма былі пакрыты двухсхільным дахам і мелі франтоны. Купал над сяродкрыжжам быў увенчаны цыбулепадобнай галоўкай і з’яўляўся галоўным акцэнтам усёй кампа- зіцыі. Вонкавы дэкор Пакроўскай царквы быў просты: плоскія пілястры, якія крапа- валі вуглы аб’ёмаў і тонкія прафіляваныя карнізы, на франтонах — невялікія плоскія арачкі. Вельмі своеасаблівая па планіроўцы Успенская царква. Размяшчалася яна на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада, непада- лёку ад Дняпра. Комплекс складаўся з га- лоўнага храма — Успенскай царквы, невя- лікай «цёплай» і асобна пастаўленай звані- цы. У плане царква ўяўляла крыж з вы- цягнутай заходняй часткай. Усходняя ча- стка завяршалася трыма паўцыліндрычны- мі апсідамі, дзе сярэдняя значна выступала наперад. Кампазіцыя алтарнай часткі хра- ма падобна да Багаяўленскай і Мікалаеў- скай цэркваў. Своеасаблівасцю Успенскай царквы з’яўляліся дзве паўкруглыя рыз- ніцы, прыбудаваныя да тарцовых бакоў трансепта, і паўкруглы прытвор. Такі ж прытвор і рызніцы былі ва Успенскім са- боры Аршанскага манастыра (першая палавіна XVII ст.). Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя Успен- скай царквы, як і Пакроўскай, адзначалася ступенчатасцю. Над невысокімі аб’ёмамі рызніц і апсід узвышаўся аб’ём асноўнай часткі храма з трансептам, а над усім гэ- Успенская царква. Агульны выгляд у пачатку XX ст. тым — купал на масіўным васьмігранным барабане. Дэкаратыўная аздоба царквы таксама простая: стройныя пілястры крапа- валі вуглы храма, які завяршаўся тонка прафіляваным карнізам. Больш насычаны аздобай былі франтоны. Дзве калонкі, якія абрамлялі дэкаратыўную арку ў цэнтры франтона, былі пакрыты ляпным раслін- ным арнаментам у тых жа мясцовых маты- вах, як і аздоба галоўнага фасада Міка- лаеўскай царквы. Купал і дах былі абліца- ваны паліванай чарапіцай зялёнага колеру, якая добра падкрэслівала белы колер атынкаваных сцен і надавала асаблівую прыгажосць усяму будынку *. Да адназалавых крыжова-купальных храмаў таксама адносілася і Петрапаўлаў- * Всеобіцая псторпя архмтектуры, т. 6, стар. 499. 29
ская царква (XVII ст.), якая знаходзілася ў Лупалаве, на левым беразе Дняпра (не захавалася). Помнікі культавай архітэктуры Магілёва па планіровачных і канструктыўных асаб- лівасцях можна падзяліць на дзве групы. Першая група — Багаяўленская і Мікала- еўская цэрквы і блізкая да іх Спаская цар- ква. Гэта двухвежавыя крыжова-купаль- ныя базілікі. Другая група—адназалавыя крыжова-купальныя храмы. Да іх адносяцца Успенская, Пакроўская і Петрапаўлаўская цэрквы. Абедзве групы маюць аднолька- вае рашэнне алтарнай часткі — трохапсід- ную крыжова-купальную структуру. Наяў- насць у першай групе помнікаў базілікаль- най трохнефнай часткі (замест адназалавай у другой групе) рабіла іх больш прастор- нымі ў планіровачным рашэнні, а ў аб’ём- най пабудове — больш манументальнымі і ўрачыстымі. Помнікі гэтай групы адзнача- ліся своеасаблівым рашэннем галоўнага фасада і большай насычанасцю дэкаратыў- най аздобы. Рысы, характэрныя для магілёўскай шко- лы дойлідства, прасочваюцца ў абодвух групах. Гэта перш за ўсё своеасаблівае ра- шэнне крыжова-купальнай трохапсіднай алтарнай часткі; творча пераапрацаваная базілікальная структура, дзе бакавыя не- фы трактаваліся як самастойныя аб’ёмы, а шчыт фасада прыкрываў толькі цэнтраль- ны неф. Цікавым з’яўляўся прытвор, выра- шаны ў выглядзе гранёнай або паўкруглай прыбудовы. Помнікі адзначаліся строгас- цю, прастатой і манументальнасцю аб’ёмна- прасторавай кампазіцыі, якая грунтавала- ся на кантрастным спалучэнні аб’ёмаў або вылучэнні галоўнага элемента кампазіцыі. Дэкаратыўная аздоба фарміравалася па прынцыпу яруснасці пабудовы, разам з традыцыйнымі прыёмамі выкарыстоўваліся і мясцовыя арнаментальныя матывы. Помнікі архітэктуры Магілёва ў той час мелі вялікае горадабудаўнічае значэнне; яны складалі маляўнічы сілуэт і панараму горада і з’яўляліся асноўнымі архітэктур- нымі акцэнтамі сярод звычайнай жылой забудовы. У сучасны перыяд помнікі архітэкту- ры горада, якія захаваліся да нашага часу, уключаюцца ў новыя гарадскія ансамблі, прадугледжваецца іх рэканструкцыя і пры- стасаванне да новых умоў жыцця.
ГОРАДАБУДАЎНІЦТВА МАГІЛЁВА Ў СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ ПЕРАПЛАНІРОЎКА ГОРАДА I ЗАБУДОВА ЯГО ЦЭНТРА У 1772 г., у выніку першага падзелу Рэ- чы Паспалітай, Магілёў увайшоў у склад Расійскай імперыі і стаў губернскім гора- дам. У 1796 г. Полацкая і Магілёўская гу- берні былі аб’яднаны ў Беларускую губер- ню з цэнтрам у Віцебску, а Магілёў заста- ваўся павятовым горадам. Аднак у 1802 г. Беларуская губерня была раздзелена на Віцебскую і Магілёўскую, і з гэтага часу да 1919 г. Магілёў заставаўся губернскім го- радам *, што мела вялікае значэнне для яго далейшага развіцця. У горадзе разгар- нулася будаўніцтва адміністрацыйных бу- дынкаў, патрэбных губернскаму цэнтру. Будаўніцтва Магілёва развівалася пад пра- мым уздзеяннем перадавой рускай культу- ры і пры непасрэдным удзеле рускіх дойлі- даў. Часта галоўным архітэктарам горада прызначаліся выпускнікі пецярбургскай Акадэміі мастацтваў і Інстытута грама- дзянскіх інжынераў. Па праектах вядомых рускіх дойлідаў М. А. Львова і В. П. Ста- сава была ажыццёўлена забудова двух цэн- тральных плошчаў Магілёва. Гэта садзей- нічала пранікненню перадавых ідэй рускай архітэктуры класіцызму. 3 канца XVIII ст. у Расіі пачаўся пра- цэс перапланіроўкі гарадоў. Аб гэтым сведчыць указ «Аб стварэнні для ўсіх гара- доў, іх забудовы і вуліц спецыяльных пла- * Могнлев (нсторнко-экономнческнй очерк), стар. 36. наў па кожнай губерні асобна», які быў выдадзены ў 1763 г.* Складаннем рэгуляр- ных планаў гарадоў займалася падначале- ная Сенату Камісія для добраўпарадкаван- ня гарадоў Санкт-Пецярбурга і Масквы, якая таксама праводзіла распрацоўку рэгу- лярных планаў і для іншых гарадоў (у тым ліку і беларускіх) **. Праектны план Магілёва быў складзены ў 1778 г. Галоўнай задачай яго было ўпа- радкаванне планіровачнай структуры, на- дання ёй рэгулярнага характару. Забудова горада павінна была праводзіцца ў адпа- веднасці з дэталёва распрацаваным пла- нам, які прадугледжваў строгі геаметрычны парадак вуліц. Ва ўмовах Магілёва ажыц- цявіць гэту мэту было цяжка. Своеасаблі- вы рэльеф тэрыторыі, падзеленай глыбокі- мі ярамі — Дзебрай, Струшняй і Дубро- венкай, перапад вышынь цэнтральнай і пойменных частак Дняпра, а таксама зем- ляныя валы (Кругавы і Палявы), што аб- кружалі горад, перашкаджалі стварэнню новай рэгулярнай вулічнай сеткі. Асаблі- выя цяжкасці выклікала цэнтральная част- ка (Стары горад). Абкружаная Кругавым валам, яна мела нерэгулярную планіроўку і шчыльную забудову. Праектыроўшчыкі па- кінулі яе без значных змен, узбуйніўшы толькі некаторыя кварталы і закрыўшы шэраг другарадных вуліц. Такім чынам, у * Полное собранне законов Росснйской нмпе- рнн, т. XVI, СПб, 1763, № 11 883. * * Е. Белецкая, Н. Крашенннннкова, Л. Черно- зубова, Н. Эрн. «Образцовые» проекты в жнлой за- стройке русскнх городов XVIII—XIX вв. М., 1961, стар. 39—56. 31
ІІраектны план 1778 г. цэнтральнай частцы горада, расчлененай дзвюма вуліцамі Шклоўскай і Ветранай, былі запланаваны тры кварталы, плошча якіх даходзіла да 100—350 кв. м. Тэрыторыя Новага горада, якая знахо- дзілася на высокім плато паміж Кругавым і Палявым валамі і была мала забудавана, разбівалася на буйныя прамавугольныя кварталы, плошча якіх даходзіла да 400— 500 кв. м. Увогуле праектны план 1778 г. захоўваў гістарычную структуру, надаючы ёй больш выразную закончаную кампазіцыю. Аднак імкненне надаць гораду геаметрычную схе- му часам уваходзіла ў супярэчнасць са сва- боднай планіроўкай, якая ўжо склалас.ч. Характэрным у гэтых адносінах з’яўляецца зарэчная частка — Лупалава, дзе на існу- ючую нерэгулярную планіроўку механічна накладвалася прамавугольная сетка квар- талаў. У канцы XVIII ст. разгарнуліся вялікія будаўнічыя работы па добраўпарадкаванню Магілёва. Да гэтага часу абарончыя збуда- ванні страцілі сваё стратэгічнае значэнне, сталі разбурацца і аказвалі перашкоду да- лейшаму развіццю горада. У паўразбура- ным стане знаходзіліся замкавыя пабудовы і земляны вал вакол іх. Разбураліся такса- ма Кругавы і Палявы валы. Таму перабу- дова горада пачалася са знішчэння старых у.мацаванняў. За Кругавым валам і ровам, якія аддзялялі Стары горад ад Новага і пе- рашкаджалі зручным зносінам паміж імі, знаходзілася гандлёвая плошча. Паўразбу- раны вал, старыя драўляныя будынкі і кра- мы, размешчаныя на ёй, рабілі яе зусім не- прыдатнай для гандлю. У 1808 г. быў рас- працаваны праект зносу часткі Кругавога вала, а ў 1809 г. ён быў скапаны. У 1828— 1831 гг. на яго месцы быў закладзены га- радскі сквер. Такім чынам утварылася но- вая плошча, якая на працягу XIX ст. за- будоўвалася мураванымі дамамі. У канцы XIX ст. пасля ўзвядзення на ёй будынка тэатра плошча стала называцца Тэатраль- най. Пасля таго як быў скапаны Кругавы вал і засыпаны роў, у які ўпіраліся вуліцы Шклоўская і Ветраная, з’явілася магчы- масць выпраміць іх. Да 1822 г., як відаць са справаздачы губернатара, была ўпарад- кавана Шклоўская вуліца, а да 1823 г.— Ветраная. Яны атрымалі выгляд скразных дарог і праходзілі праз увесь горад. Шыро- ка разгарнулася і брукаванне вуліц. Аб дрэнным стане вуліц горада гаварылася ў Праект зносу Кругавога вала 32
Схема цэнтральнай часткі горада канца XVIII—пачатку XIX ст. 1 —дом губернатара; 2— губернскае праўленне; 3 — ратуша; 4 — дом віцэ-губернатара і двух саветнікаў; 5 — дом ніжняга суда, урачэбнай управы і архіва; 6— Спаская царква; 7 — палац Г. Каніскага; 8 — галоўны корпус семінарыі; 9 — семінарскія будынкі; 10— Багаяўленская царк- ва; 11 — царква Іаана Багаслова; 12 — фарны касцёл; 13 — езуіцкі калегіум; 14 — езуіцкі касцёл (Васкрасенская царква); 15 — Станіславаўскі касцёл; 16— палац каталіцкага архіепіскапа; 17--- экзерціргаўз; 18— Іосіфаўскі сабор; 19 — Аляксандраўскі палац; 20— Пакроўская царква; 21 — Барысаглебская царква (былы жылы дом); 22 — Мікалаеўская царква справаздачы губернатара за 1823 г.: «... а вуліцы ў нечысціні знаходзяцца і да таго запушчаныя, што па многіх, нават у лепшай частцы горада, апрача зімовага і вельмі су- хога летняга часу, ні праезду, ні праходу мець нельга» *. Многія вуліцы цэнтраль- най часткі горада былі добраўпарадкава- * ЦДГА СССР, ф. 1281, воп. 11, спр. 81, л. 297. ны: у 1838 г. было забрукавана 573 кв. саж., а ў 1839 г.— 725 кв. саж. Востра паўстала пытанне аб скапанні земляных валаў і ў іншых частках горада, аб умацаванні схілаў яроў і рэк. Каб ства- рыць зручныя зносіны паміж рознымі ча- сткамі горада, пракладваліся і новыя вулі- цы. Так, у справаздачах губернатара згад- ваюцца праекты інжынераў шляхоў зносін капітана Лукіна (праект дарогі да Быхаў- скай заставы) і падпалкоўніка Шымава 33
Панарама забудовы Губернатарскай плошчы з боку старажытнага замка. Акварэль канца XVIII ст. (праект дарогі праз урочыіпча Балонне). У 1829 г. ад гандлёвай плошчы да Быхаў- скага выезду была пракладзена новая даро- га і зроблены бяспечны з’езд з гары. У 1849—1850 гг. пасля заканчэння будаў- ніцтва Бабруйскай шашы быў пракладзены Дняпроўскі пад’ём, дзе раней ішоў Замка- вы вал з Алейнай брамай. Зрыццё паўразбураных земляных ума- цаванняў, спрамленне вуліц і добраўпарад- каванне тэрыторыі спрыялі далейшаму ра- цыянальнаму развіццю Магілёва. Ен пачаў развівацца як адзіны цэльны арганізм з кампактнай планіровачнай структурай. Гэта адкрывала магчымасці стварэнню ансамб- левай забудовы галоўных вуліц і плошчаў. Губернатарская плошча з’яўляецца пер- птым ансамблем, створаным у канцы XVIII — пачатку XIX ст. на былой ганд- лёвай плошчы. За кароткі час быў пабуда- ваны ансамбль, які па-новаму вызначыў архітэктурнае аблічча горада. Былі ўзведзе- ны чатыры новыя адміністрацыйныя бу- дынкі: губернатарскі дом; будынак губерн- скага праўлення; дом віцэ-губернатара і двух саветнікаў; будынак ніжняга земскага суда, урачэбнай управы і архіва. У ан- самбль арганічна ўвайшла ратуша, а яе высокая вежа з’яўлялася галоўнай дамі- нантай. Форма гандлёвай плошчы, якая склалася гістарычна і ўяўляла ў плане няправільны многавугольнік, давала пэўную свабоду пры яе забудове Новыя будынкі паўкальцом абкружалі плошчу. Каля ратушы размя- шчаліся дзве пабудовы: губернатарскі дом і будынак губернскага праўлення. На про- цілеглым баку знаходзіліся два будынкі — віцэ-губернатара і двух саветнікаў і ніжня- га земскага суда, урачэбнай управы і ар- хіва. Частка плошчы, якая далучалася не- пасрэдна да замка, заставалася незабудава- най. У канцы XIX ст. на тэрыторыі стара- жытнага замка быў разбіты гарадскі сквер, які завяршыў гэты ансамбль. 3 усіх пабудоў Губернатарскай плошчы да нашага часу захаваўся толькі будынак ніжняга земскага суда, урачэбнай управы і архіва, які ў 1883 г. быў пераабсталяваны 34
Схема Губернатарскай плошчы Губернскае праўленне. План 1-га і 2-га паверхаў 1 — дом губернатара; 2 — губернскае праўленне; 3 — ратуша; 4 — дом віцэ-губернатара і двух саветнікаў; 5 — будынак ніжняга суда, урачзбнай управы і архіва пад акруговы суд (зараз абласны края- знаўчы музей). У Ленінградскім гістарыч- ным архіве знаходзяцца чарцяжы ўсіх бу- дынкаў, выкананыя ў другой палавіне XIX ст. магілёўскімі губернскімі архітэк- тарамі Раеўскім і Зражэўскім. Ратуша, галоўны элемент ансамбля, у 1772—1773 гг. была рэканструявана; пера- будавана вежа, перапланіраваны другі па- верх, а на ўзроўні першага паверха да вежы была прыбудавана адкрытая лесвіца (існавала да 1858 г.). У будынку пры за- хаванні планіровачных, аб’ёмна-кампазі- цыйных і дэкаратыўных прыёмаў, характэр- ных для архітэктуры барока XVII ст.. знайшлі адлюстраванне і рысы класіцызму XVIII ст., (рустоўка першага паверха, строгае афармленне вокнаў, шэраг дэкара- тыўных дэталяў вежы, вонкавая лесвіца і інш.). На першым паверсе былі размешчаны Губернскае праўленне. Галоўны фасад 35
Губернатарскі дом. Галоўны фасад пакоі ўласнага прыстава і яго канцыля- рыі, архіў магістрата, крамы для продажу дробных тавараў і кладовыя памяшканні пры іх. На другім паверсе — парадныя па- коі гарадской думы і магістрата. Першым у 1778 г. быў узведзены двухпа- вярховы будынак губернскага праўлення. Урачыстае адкрыццё ў Магілёве губерн- Губернатарскі дом. План 1-га і 2-га паверхаў скіх службовых устаноў апісваў Г. Дабры- нін *. У плане будынак меў форму прама- вугольніка, у цэнтры якога знаходзіліся шырокая лесвіца і вестыбюль, да іх з або- двух бакоў далучаліся службовыя памяш- канні. На першым паверсе (калідорная сі- стэма планіроўкі) размяшчаліся кватэрная камісія, вылічальная экспедыцыя, паліцыя, казначэйства, прыказ грамадзянскай апекі, павятовы суд. На другім (анфіладная сі- стэма планіроўкі)—казённая палата, гу- бернскае праўленне, 1-ы, 2-гі дэпартамен- ты. Службовыя памяшканні былі арыента- ваны ў бок Дняпра і на плошчу, таму абодва галоўныя фасады мелі аднолькавае рашэнне: шырокі рызаліт у цэнтры будын- ка і два больш вузкія па баках. Першы па- верх усіх трох рызалітаў быў упрыгожаны плоскім рустам. Простае дэкаратыўнае аздабленне, выражанае ў стылі класіцыз- му, падкрэслівала цэльнасць аб’ёму і вы- клікала ўражанне манументальнасці. У тым жа стылі класіцызму быў выраша- ны і губернатарскі дом. У плане ён меў фор- му прамавугольніка. На першым паверсе размяшчаліся жылыя і службовыя пакоі, а на другім — парадная зала, гасціная, стало- вая, кабінет. Да будынка далучаліся адна- павярховыя прыбудовы, якія з боку Дняп- ра ўтваралі замкнёны двор. Невялікі па сваіх памерах губернатарскі дом меў сціп- * Жнзнь Гаврннла Добрыннна нм самнм на- пнсанная в Могнлеве н Внтебске (1752—1823). СПб, 1872, стар. 53. 36
Дом віцэ-губернатара і двух 'саветнікаў. Галоўны фасад лую аздобу. Разам з будынкам губернскага праўлення ён быў аб’яднаны манументаль- най брамай і ўтвараў адзіны ансамбль. На ўсходнім баку плошчы знаходзіліся два будынкі. Дом віцэ-губернатара і двух саветнікаў размяшчаўся на рагу плошчы і вуліцы Шклоўскай і меў вялікі службовы двор з гаспадарчымі збудаваннямі. Унутра- нымі папярочнымі сценамі ён падзяляўся на тры часткі, у кожнай размяшчалася ад- на з устаноў. Частка дома, якая выходзіла на вуліцу Шклоўскую, належыла віцэ-гу- бернатару і мела самастойны ўваход з гэтай вуліцы. Другая і трэцяя часткі належылі саветнікам і таксама мелі самастойныя ўва- ходы (з боку плошчы і з боку процілеглага Дом віцэ-губернатара і двух саветнікаў. План 1-га і 2-га паверхаў 37
Былы будынак ніжняга суда, урачэбнай управы 1 архіва. Сучасны выгляд 0 5саж Будынак ніжняга суда, урачэбнай управы і архіва ў канцы XVIII ст. Галоўны фасад. Пган 1-га і 2-га паверхаў вуліцы Шклоўскай). Трохчасткавае дзя- ленне плана падкрэслівалася на фасадзе нязначнымі выступамі трох рызалітаў, якія завяршаліся невысокімі атыкамі з франто- намі. Другі будынак ансамбля — ніжняга суда, урачэбнай управы, архіва знаходзіўся над абрывам і таму меў невялікі службовы двор. Ён таксама ўнутранымі сценамі быў падзелены на тры часткі (пад кожную ўстанову) з самастойнымі ўваходамі. Га- лоўны фасад, які выходзіў на плошчу, быў аздоблены трыма рызалітамі, завершанымі атыкамі з франтонамі. Пры рэканструкцыі будынка ў 1883 г. пад акруговы суд была часткова зменена ўнутраная планіроўка і надбудаваны трэці паверх (захаваўся да нашага часу). У планіроўцы Губернатарскай плошчы, як і ў архітэктуры ўсіх будынкаў ансамбля, 0 5саж і__1__і__і_і—і Будынак ніжняга суда, урачэбнай управы і архіва пасчя рэканструкцыі ў XIX сі. Галоўны фасад 38
знайшлі адлюстраванне рысы класіцызму. На акварэлі канца XVIII ст. паказана панарама забудовы плошчы з боку стара- жытнага замка, якая дае поўнае ўяўленне аб гэтым ансамблі, узнікшым пасля уз’яд- нання з Расіяй адным з першых сярод бе- ларускіх гарадоў. Будынак ніжняга суда, урачэбнай управы і архіва пасля рэканструкцыі ў XIX ст. План 1-га паверха Схема Саборнай плошчы ў канцы XIX ст. 1 —- Іосіфаўскі сабор; 2 — флігелі; 3 - будынак экзерціргаўза; 5 — сквср Саборная плошча з’яўляецца другім ці- кавым ансамблем, які сфарміраваўся ў кан- цы XVIII —першай палавіне XIX ст. на вуліцы Шклоўскай па праектах вядомых рускіх дойлідаў Львова і Стасава. Ства- рэнне ансамбля пачалося з будаўніцтва Іосіфаўскага сабора (праект Львова), за- кладзенага ў памяць сустрэчы ў Магілёве рускай імператрыцы Кацярыны II і аўст- рыйскага імператара Іосіфа II. У 1780 г. у горадзе ва ўрачыстых абставінах Кацяры- на II і Іосіф II заклалі першы камень фун- дамента сабора, будаўніцтва якога было скончана ў 1798 г. (першапачаткова з’яў- ляўся царквой, а ў 1802 г. быў пераймена- ваны ў сабор)*. Магілёўскі Іосіфаўскі сабор быў не толькі адным з выдатных твораў Львова, але і адным з першых культавых пабудоў стылю класіцызму на Беларусі (не захаваўся; праектныя чарцяжы знаходзяцца ў Ма- скоўскім архіве). Архітэктура гэтага пом- ніка, яго канструктыўна-планіровачнае ра- * Будылнна М. В., Брайцева О. Н., Харламова А. М. Архнтектор Н. А. Львов. М., стар. 118. шэнне і дэкаратыўнае афармленне аказалі значны ўплыў на шэраг культавых пабудоў у беларускіх гарадах. Сабор быў вырашаны ў простых ману- ментальных формах. Да квадратнага ў плане аб'ёму з усходу далучалася паўцы- ліндрычная апсіда, а з захаду — значна выступаючы прытвор, вырашаны шасціка- лонным дарычным порцікам, завершаным франтонам. Бакавыя фасады сабора мелі чатырохкалонныя порцікі таго ж ордэ- ра. Цікавым з’яўлялася канструкцыйнае рашэнне купала, пабудаванага з двух аба- лонак — вонкавай і ўнутранай. Унутраная абалонка была прарэзана дванаццаццю арачнымі праёмамі па перыметру і круглым праёмам у цэнтры. Праз гэтыя праёмы прагледжваўся жывапіс, намаляваны на вонкавай абалонцы. Знадворку вонкавая абалонка мела 12 вокнаў-люкарнаў. Асаблі- ва багата быў аздоблены інтэр’ер. Сцены, упрыгожаныя спаранымі калонамі іянічнага ордэра, былі абліцаваны светла-жоўтым і зялёным штучным мармурам. Інтэр’ер меў багаты роспіс, нішы са скульптурамі, рэль- ефныя медальёны, абразы на медных шчы- 39
Панарама забудовы Саборнай плошчы. Акварэль канца XVIII ст. тах, якія былі выкананы рускім жывапіс- цам В. Баравікоўскім у 1797 г.* Адной з галоўных асаблівасцей праекта Іосіфаўскага сабора з’яўляецца тое, што Львоў падышоў да яго з пункту погляду важнай горадабудаўнічай задачы. Разам з праектам сабора ён распрацаваў і схему Са- борнай плошчы. Па гэтаму праекту плошча атрымала ў плане форму няправільнага круга, дзе цэнтрам усёй кампазіцыі з’яў- ляўся сабор. Галоўным фасадам ён выхо- дзіў на Шклоўскую вуліцу і быў пабудава- ны з некаторым водступам у глыбіню, што павялічвала прастору плошчы. Аднапавяр- ховыя будынкі з вежкамі, што фланкавалі сабор з двух бакоў, служылі своеасаблівымі прапілеямі пры ўездзе з боку Дняпра. Не- высокая агароджа паміж саборам і фліге- лямі агінала плошчу па контуру. На проці- леглым баку, на адной восі з саборам была пабудавана манументальная брама, з двума невялікімі флігелямі, звязанымі з ёй агаро- джай. Такім чынам атрымалася замкнёная прастора плошчы, у кампазіцыйным ра- шэнні якой знайшла ўвасабленне схема, ха- рактэрная для архітэктуры класіцызму. * В. А. Чантурня. Псторня архнтектуры Бе- лорусснн, стар. 247. У адрозненне ад ансамбля Губернатарскай плошчы, дзе назіралася больш свабодная расстаноўка будынкаў, тут выкарыстана строгая сіметрыя з выдзяленнем галоўнага кампазіцыйнага цэнтра. Пазней, у 20—30-х гадах XIX ст., ан- самбль Саборнай плошчы быў развіты па праекту другога рускага дойліда Стасава ў сувязі з будаўніцтвам ваеннага будынка — экзерціргаўза. Трэба адзначыць, што ваен- нае будаўніцтва ў Расіі з канца XVIII ст. набывае асабліва важнае значэнне. Пры ўзвядзенні ваенных збудаванняў выкары- стоўваліся новыя канструкцыі, а да праек- Праект рэканструкцыі Саборнай плошчы. Архітэктар В. П. Стасаў 40
Іосіфаўскі сабор. Агульны выгляд ў пачатку XX ст. тавання іх прыцягваліся вядомыя інжыне- ры і архітэктары. Будынак экзерціргаўза быў узведзены ў 1815—1831 гг. на процілеглым ад Іосіфаў- скага сабора баку плошчы, адразу ж за аркай і агароджай. Прамавугольнае, вы- цянутае ў плане збудаванне (болып як на 100 м) уяўляла адзіную вялікую залу вы- шынёй на два паверхі. Своеасабліва былі вырашаны фасады. Прафіляваны паясок па ўсяму перыметру раздзяляў сцены на два ярусы. Ніжні, болып высокі, ярус быў упрыгожаны паўцыркульнымі нішамі, якім у верхнім адпавядалі паўкруглыя вокны. Верхні ярус па ўсяму перыметру завяршаў- ся фрызам з трыгліфамі. Вырашаны ў тых жа строгіх, простых формах класічнай архі- тэктуры, ён арганічна ўключаўся ў ан- самбль плошчы. У 1846 г. пачалася пера- будова экзерціргаўза для размяшчэння гарнізоннага батальёна. Будынак згарэў у 1870 г. і больш не аднаўляўся. Адначасова з распрацоўкай праекта экзерціргаўза Стасаў выказаў шэраг прапа- ноў па рэканструкцыі Саборнай плошчы: «...драўляныя пабудовы, што прылягаюць да мураванай Іосіфаўскай царквы, зла- маць... Мураваныя вароты, якія знаходзяц- ца насупраць царквы, нікуды не вядуць — то для прыстойнасці месца за імі можна ператварыць у сад і агарод, да задаваль- нення горада і на карысць царквы, для ча- го калдобіну засыпаць, адхоны абкласці дзёрнам, правесці па іх і наверсе дарожкі з абсадкай кустоў і дрэў, а вадасцёкі правесці трубамі пад зямлёй» *. 3 улікам гэтых прапаноў была рэканст- руявана тэрыторыя за аркай. Пасля ўзвя- дзення будынка экзерціргаўза і добраўпа- радкавання тэрыторыі ансамбль Саборнай плошчы стаў адным з прыгажэйшых у го- радзе. Акрамя ансамбля двух галоўных пло- шчаў быў узведзены шэраг жылых і адмі- ністрацыйных будынкаў, якія таксама са- дзейнічалі змяненню архітэктурнага абліч- ча цэнтральнай часткі горада. На тэрыторыі Спаскага манастыра ў гэты пе- рыяд былі пабудаваны палац праваслаўна- га архіепіскапа, будынкі духоўнай семіна- рыі. Праводзілася таксама рэканструкцыя Успенскага касцёла, будаўніцтва палаца ка- таліцкага архіепіскапа і духоўнай кан- сісторыі. * ЦДВГА СССР, ф. 35, воп. 4, спР. 252, л. 11. Будынак экзерціргаўза. Галоўны фасад. Тарцавы фасад 41
Агульны выгляд Станіславаўскага касцёла і палаца архіепіскапа. Акварэль канца XVIII ст. Кафедральны Станіславаўскі касцёл і палац архіепіскапа захаваліся да нашага часу. Касцёл знаходзіцца на рагу Перша- майскай вуліцы і галоўным фасадам выхо- дзіць на Камсамольскую вуліцу. У XVII ст. тут быў кармяліцкі манастыр з драўляным касцёлам. У 1738—1740 гг. на месцы драу- лянага пачалося будаўніцтва мураванага Успенскага касцёла, якое было закончана ў 1752 г., а ў 1765 г. яго асвяціў віленскі епіскап Ф. Зянковіч (аб чым сведчыць надпіс у інтэр еры будынка). 3 1782 г. архіепіскапам быў прызначаны Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, і касцёл быў перайме- наваны ў Станіславаўскі *. Паміж 1773 і 1782 гг. касцёл быў перабу- даваны. Каб зрабіць яго больш выразным у архііэктурных адносінах, быў зменены галоўны фасад, да якога прыбудавалі ча- тырохкллонны порцік. Ва ўсходняй частцы да касвёла далучылі некалькі жылых па- * БетСЭ, т. 6, стар. 513. мяшканняў. Помнік уяўляе сабой трохне- фавую шасціслуповую базіліку. Высокі цэнтральны неф заканчваецца паўкруглай апсідай. Чатырохкалонны іянічны порцік, які завяршаецца франтонам, вырашаны ў Станіславаўскі касцёл. Сучасны выгляд 42
Станіславаўскі касцёл. Гравюра XIX ст. Станіславаўскі касцёл. План стылі класіцызму. Складанапрафіляваныя карнізы, шматслойныя пілястры, абрамлен- ні вокнаў — элементы першапачатковага дэкору — вырашаны ў стылі барока. Таму механічная прыбудова класічнага калоннага порціка надае будынку некалькі эклектыч- ны характар. Фасад фланкуюць два невялі- кія купалы на васьмігранных барабанах. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера кас- цёла вырашана ў стылі барока. Сцены ўпрыгожаны карынфскімі пілястрамі. Цы- ліндрычныя скляпенні цэнтральнага нефа пакрыты фрэскавым жывапісам, выкана- ным пад кіраўніцтвам П. Піятроўскага (за- піс у інтэр’еры) і адноўленым у другой палавіне XIX ст. Жывапісныя пано на рэлі- гійныя тэмы («Ушэсце Хрыста», «Уручэн- не ключоў апосталу Пятру» і інш.) абрам- лены маляванымі архітэктурнымі формамі ў выглядзе манументальных арак, калон, пілястраў, «разарваных» карнізаў, склада- ных картушаў, валют. Своеасаблівае спалу- чэнне жывапісу і архітэктуры надае інтэр’- еру касцёла ўрачысты характар. Сярод кампазіцый на рэлігійныя тэмы вылучаец- ца кампазіцыя, звязаная з гісторыяй кар- мяліцкага ордэна: каралеўскі чыноўнік уручае прывілей манахам кармяліцкага ордэна. На другім плане—панарама горада Станіславаўскі касцёл. Фрагмент роспісу інтэр’ера 43
Палац архіепіскапа. Галоўны фасад. План 1-га паверха Магілёва. Гэты роспіс па свайму характару блізкі да станковага жывапісу. Адначасова з перабудовай касцёла быў узведзены мураваны палац для архіепіска- па. Двухпавярховы жылы будынак, выра- шаны ў стылі класіцызму, пабудаваны на адной восі з касцёлам. Галоўны фасад па- лаца арыентаваны ў бок Дняпра. Тарцовы фасад выходзіць на былую Ветраную вулі- цу (цяпер Ленінская, 25). 3 боку дварова- га фасада знаходзіўся сад і будынкі духоў- най кансісторыі (не захаваліся). Першапачатковы праект палаца складаў- ся з трох асобных двухпавярховых карпу- соў: цэнтральнага і двух гаспадарчых, аб’- яднаных аркадай. 3 боку вуліцы гаспадар- чыя карпусы злучаліся агароджай з уязной брамай, утвараючы замкнёны парадны двор. Аднак гэты праект быў ажыццёўлены част- кова: узведзены толькі цэнтральны корпус, які ў плане мае форму прамавугольніка з двума бакавымі крыламі на дваровым фа- садзе (цяпер унутраная планіроўка змене- на). У адным з бакавых крылаў знаходзі- лася дамовая капліца, якая па вышыні займала два паверхі. Астатняя частка была падзелена ўнутранай папярочнай сцяной: на першым паверсе размяшчаліся службо- выя памяшканні, на другім — пакоі архі- епіскапа (спальня, гасціная, бібліятэка, ка- ттотт Палац архіепіскапа. Першапачатковы праект. План 1-га паверха Палац архіепіскапа. Сучасны выгляд. Фрагмент галоўнага фасада > 44
бінет, вялікая зала). Галоўны фасад палаца вырашан у стылі класіцызму: тры рызалі- ты, якія крыху выступаюць з асноўнага аб’ёму, трохвугольныя франтоны над бака- вымі рызалітамі, невысокі атык над цэнт- ралыіым, рустоўка ніжняга паверха. Аква- рэль Магілёва канца XVIII ст. дае добрае ўяўленне аб першапачатковым выглядзе па- лаца. Другім культавым комплексам з яўляўся езуіцкі калегіум, які будаваўся на працягу XVII—XVIII стст. У Старым горадзе на Шклоўскай вуліцы вакол вялікага ўнутра- нага сада размяшчаліся мураваныя будынкі касцёла, калегіума, школы і розныя служ- бовыя пабудовы. Галоўны ўваход быў з боку Шклоўскай вуліцы. Першапачаткова пры калегіуме быў пабудаваны драўляны касцёл. У 1699—1725 гг. замест драўлянага быў узведзены мураваны касцёл св. Ксаве- рыя (не захаваўся). Касцёл уяўляў сабой двухвежавую трох- нефную базіліку, дзе цэнтральны неф быў завершаны паўцыркульнай апсідай. Галоў- ны фасад, які выходзіў на Шклоўскую ву- ліцу, гарызантальнымі цягамі быў падзеле- ны на тры ярусы і завершаны высокімі ве- жамі. У архітэктуры касцёла праявіліся рысы барока. У сярэдзіне XIX ст. у кале- гіуме размяшчаўся ваенны шпіталь. Касцёл быў перайменаваны ў Васкрасенскую цар- кву. У 1848 г. у цэнтры будынка быў узве- дзены шматгранны шлемападобны купал, увенчаны галоўкай на высокім барабане. Былі перабудаваны і завяршэнні вежаў, падобныя цэнтральнаму купалу. Да цяпе- рашняга часу з усяго комплекса захаваўся будынак калегіума. Адначасова з перапланіроўкай і ўзвя- дзеннем новых адміністрацыйных і культа- вых будынкаў у цэнтральнай частцы гора- да праходзіў працэс упарадкавання жылой забудовы. Да нашага часу ў добрым стане захавалася некалькі мураваных жылых да- моў, пабудаваных у канцы XVIII ст. (?) Двухпавярховы будынак з паўцадваль- ным паверхам (вуліца Ленінская, 39) V плане мае форму прамавугольніка. У цэн- тры знаходзіцца лесвіца, да якой на кож- ным паверсе далучаюцца чатыры вуглавыя і—I I I I I Жылы будынак канца XVIII ст. (?) Сучасны выгляд. План 1-га паверха пакоі з масіўным скляпеністым перакрыц- цём. У архітэктуры будынка прагледжва- юцца як рысы класіцызму — сцены фаса- даў прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і аздоблены плоскімі прафілява нымі пілястрамі, так і некаторыя элементы барока — абрамленне галоўнага ўвахода, невысокі лучковы франтон у цэнтры галоў- нага фасада. Другі двухпавярховы мураваны будынак. узведзены ў 1790 г. (дата захавалася на франтоне), знаходзіцца ў цэнтральным квартале, дзе раней размяшчалася ратуша 45
Жылы будынак 1790 г. Сучасны выгляд. План 1-га паверха (цяпер вуліца Ленінская, 7). Будынак быў пастаўлены на рагу квартала, галоўным фа- садам арыентаваны на Ветраную вуліцу. Усе памяшканні паверхаў разнастайныя па сваёй форме. У архітэктуры гэтага жылога дома больш поўна праявіліся рысы класі- цызму: прафіляваны паясок раздзяляе па- верхі, сцены якіх прарэзаны шырокімі пра- мавугольнымі аконнымі праёмамі, цэн- тральная частка галоўнага фасада завершана трохвугольным франтонам з трыгліфным фрызам. Пасля скапання землянога вала і вы- прамлення Шклоўскай і Ветранай вуліц было вырашана знесці ўсе паўразбураныя драўляныя дамы, размешчаныя на іх. Да справы аб скапанні Кругавога вала пры- кладалася серыя праектаў мураваных і драўляных жылых дамоў, якімі была за- будавана цэнтральная частка горада. У ,ас- ноўным яны складаліся для багатых куп- цоў і заможных жыхароў горада. Планы даюць магчымасць уявіць характар жы- лой забудовы пачатку XIX ст., якая не захавалася. Цікавым з яўляецца праект мураванага двухпавярховага жылога дома купца пер- шай гільдыі Лурыі. У цэнтры будынка раз- мяшчалася вялікая зала, вакол якой гру- піраваліся жылыя памяшканні. Кампазі- цыйны цэнтр на фасадзе быў падкрэслены чатырма калонкамі, што падтрымлівалі балкон-лоджыю. У планіроўцы і знешняй аздобе праявіліся рысы класіцызму: тонка прафіляваныя карнізы, рустоўка ніжняга Праект жылога дома канца XIX ст. 46
паверха, строгае абрамленне вокан другога паверха. Іншыя праекты гэтан серыі былі выкананы ў тым жа стылі і адзначаліся прастатой і строгасцю планавага рашэння, стрыманасцю дэкаратыўнай аздобы. Цікавым прыкладам драўлянага будынка сядзібнага тыпа стылю класіцызму з’яўля- ецца Аляксандраўскі палац (дом Пасека- вай), пабудаваны ў пачатку XIX ст. на Шклоўскай вуліцы адразу за Іосіфаўскім саборам (не захавауся). Аднапавярховы будынак з паўпадвальным паверхам меў развіты план, дзе размяшчаліся розныя па плошчы парадныя, жылыя і службовыя па- коі. Галоўны фасад выходзіў на Шклоў- скую вуліцу і быў багата аздоблены — вы- сокія прамавугольныя вокны з сандрыкамі, трохвугольны франтон у цэнтры фасада, бакавыя пілястры, прафіляваны карніз з трыгліфным фрызам у цэнтры і па баках будынка. За домам знаходзіліся дапамож- ныя пабудовы, якія ўтваралі гаспадарчы Двор. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. у Магілёве былі ўзведзены мураваныя бра- мы. Кожная брама атрымлівала назву той вуліцы, на якой яна была пабудавана (Шклоўская, Быхаўская, Віленская, Чар- нігаўская, Чаўсаўская) і ўтварала два не- вялікія памяшканні, аб’яднаныя паміж са- богі крыжовымі скляпеннямі. Узвядзенне іх мела некаторую сувязь з традыцыямі абарончых збудаванняў (часта іх будавалі на месцы брам, што былі ў абарончых ва- лах). Але цяпер яны ўзводзіліся па тыпо- вых праектах у стылі класіцызму і мелі дэ- каратыўнае значэнне — адкрывалі парад- ны ўезд у горад з розных напрамкаў. Перыяд пасля ўз’яднання Беларусі з Расіяй быў значным у развіцці архітэкту- ры Магілёва, пашырылася тэрыторыя го- рада, была добраўпарадкавана вулічная Брамы ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. 1 фасад I план Шклоўскаіі, Віхснскай, Быхаўскан 1 Чарннаўскай брам, 2 фасад і Іілан Чаусаўскан брамы 47
Гравюра Магілёва XIX ст. сетка, пракладзены новыя дарогі, створаны новыя плошчы. Іменна ў гэты час былі ўз- ведзены лепшыя гарадскія ансамблі. Разам з развіццём мясцовых і традыцыйных ма- стацкіх прыёмаў, назіраюцца больш цесныя сувязі з рускай архітэктурай. У лепшых помніках класіцызму — Іосіфаўскім сабо- ры, адміністрацыйных будынках Губерна- тарскай плошчы — яскрава праявіліся тра- дыцыі рускай і беларускай архітэктуры. Горадабудаўнічыя работы Магілёва кан- ца XVIII —пачатку XIX ст. мелі вялікае прагрэсіўнае значэнне. Упершыню пачало- ся фарміраванне архітэктурна-планіровач- най кампазіцыі горада па прынцыпах ансамбля ў адзіным архітэктурным стылі. УПЛЫУ РАЗВІЦЦЯ КАПІТАЛІЗМУ НА ПЛАНІРОУКУ I ЗАБУДОВУ ГОРАДА У перыяд капіталізму адзначаюцца нека- торыя змены ў архітэктуры і планіроўцы Магілёва, якія адлюстроўваюць новыя ўмо- вы эканамічнага, сацыяльнага і палітычна- га жыцця. Узнікненне прамысловых прад- прыемстваў, пракладка чыгункі, павелічэн- не будаўніцтва, пашырэнне гарадской тэрыторыі і рост насельніцтва характэрны для гэтага перыяду. У канцы XIX ст., пасля рэформы 1861 г., прамысловасць горада развівалася вельмі марудна. У 1879 г. у горадзе налічвалася 37 прадпрыемстваў, дзе працавала 193 ра- бочых. У 1885 г. колькасць іх узрасла да 124, у 1900 — да 220, а рабочых—да 790 чалавек *. Асноўнымі відамі прамысловасці былі: гарбарная, ганчарная, мукамольная, лесапільная, маслабойная, піваварная. Гэта былі дробныя прадпрыемствы, размяшчалі- ся яны ў невялікіх прыстасаваных памяш- каннях, якія не патрабавалі спецыяльнай тэрыторыі, а найчасцей — пры жылых да- мах. Такое размяшчэнне прывяло да раз- групаванасці прамысловасці сярод жылой забудовы, і таму не сфарміраваліся спецы- яльныя прамысловыя зоны. Небяспечныя ў пажарных адносінах прадпрыемствы выно- сіліся за межы гарадской забудовы. Так, у праектным плане 1862 г. намечаны месцы для кузняў на пэўнай адлегласці ад жылых кварталаў або за межамі горада пры асноў- ных гарадскіх магістралях. Некаторыя прадпрыемствы будаваліся без уліку да- лейшага развіцця горада. У 1915 г. на Дняпроўскім праспекце сярод жылой забу- довы быў пабудаваны чыгуначна-ліцейны завод, які захапіў лепшую гарадскую тэры- торыю (сучасны завод «Строммашына»). Пры пашырэнні горада гэты завод аказаўся ў самым цэнтры, што выклікае значныя цяжкасці пры яго рэканструкцыі. * Могнлев (нсторнко-экономнческнй очерк), стар. 52. 48
Бяспланавае размяшчэнне прамысловых будынкаў, захоп лепшых зямель для іх рэзка пагаршалі планіроўку і санітарны стан горада, а разгрупаванасць прадпрыем- стваў садзейнічала некатораму кансерва- тызму архітэктурна-планіровачнай струк- туры. Адным з галоўных фактараў, што аказаў болып значны ўплыў на планіровачную структуру горада, было будаўніцтва чыгун- кі з пасажырскай і таварнай станцыямі. У Магілёве чыгунка была пракладзена значна пазней, чым у іншых беларускіх гарадах. Пазбаўлены доўгі час чыгуначнай сувязі, ён развіваўся вельмі марудна. У 1910 г. V ім налічвалася ўсяго 49 582 жыхары, у той жа час у Мінску — 99 762, у Віцебску — 101 011 *. Лінія чыгункі была пракладзена ў 1902 г. у паўднёва-заходняй частцы без уліку асаблівасцей планіровачнай структу- ры і пры далейшым росце горада выкліка- ла сур’ёзныя цяжкасці. Пракладка чыгункі паскорыла развіццё і рост горада. У 1913 г. насельніцтва павялічылася да 69 707 чала- век . Значна пашырылася і тэрыторыя горада. Землі, што прылягалі да чыгункі, забу- доўваліся вельмі хутка. Тут размяшчаліся склады і розныя прадпрыемствы метала- апрацоўчага профілю. Гэта пацягнула за сабой утварэнне рабочых кварталаў, і такім чынам склаўся чыгуначны раён — Караба- наўка. Забудоўваўся ён хаатычна, без уся- лякага плана, з крывымі вулачкамі і драў- лянымі дамамі. У планіроўцы горада захоўвалася рады- яльная сістэма. Выразна вылучаліся асноў- ныя напрамкі: паўднёва-заходні — Быхаў- ская шаша; заходні — Віленская вуліца; паўднёвы — Новачарнігаўская вуліца; паў- ночны — Дняпроўскі праспект. У паўночнай частцы горада на Кацярынінскай вуліцы, якая з’яўлялася працягам Дняпроўска- га праспекта і праходзіла ўздоўж чыгунач- * Города Росснн в 1910 г. СПб, 1914, стар. 73—77. ** Могнлев (нсторнко-экономнческяй очерк), стар. 64. Выгляд на цэнтральную частку горада з боку Дняпра 49
най лініі, склалася новая, Прывакзальная плошча з будынкам чыгуначнага вакзала. У гэты ж час пасля пабудовы тэатра на Дняпроўскім праспекце ўзнікла і Тэатраль- ная плошча. Новыя грамадскія і гандлёвыя будынкі сканцэнтраваліся на галоўнай вулі- цы — Дняпроўскім праспекце, якая ста- новіцца кампазіцыйнай воссю планіровач- най структуры і забудоўваецца новымі му- раванымі жылымі і адміністрацыйнымі дамамі. Калі ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. гарадскім цэнтрам з’яўлялася Гу бернатарская плошча, то ў перыяд капіта- лізму ў склад яго ўвайшоў Дняпроўскі пра- спект з сістэмай плошчаў—Губернатар- скай, Тэатральнай, Саборнай, Прывакзаль- най. Гэта прывяло да фарміравання больш развітага цэнтра, які меў падоўжаную пла ніровачную структуру. Але пры капіталіз- ме не выдзеліліся асобныя функцыяналь- ныя зоны грамадскага цэнтра, розяыя культурныя і гандлёвыя ўстановы былі размешчаны сярод жылой забудовы на Дняпроўскім праспекце. Істотным недахопам планіровачнай структуры горада з’яўлялася адсутнасць магістралі ў шыротным напрамку, якая б звязвала радыяльныя вуліцы. Стварэнне такога дыяметру ў планах не прадугледж- валася. Па плану 1898 г. горад разбіваўся на прамавугольныя кварталы, якія групава- ліся ўздоўж асноўных вуліц. Гэты пла'і недастаткова ўлічваў канкрэтныя ўмозы развіцця горада, таму многія задумы заста- валіся толькі на паперы. Прыватная ўлас- насць на зямлю і жылыя будынкі не дава- ла магчымасці шырокага планамернага развіцця Магілёва. Перыяд капіталізму адзначаецца некато- рым развіццём тэхнічнай гаспадаркі гора- да. У 1878 г. быў уведзены ў эксплуатацыю водаправод, які забяспечваў вадой толькі цэнтральныя кварталы. У гэтым жа годзе ў цэнтры горада была праведзена тэлеграф- ная лінія і лінія тэлефона працягласцю ў 93 вярсты і мела 68 абанентаў *. Па Дняп- роўскаму праспекту была пракладзена кон- ка — адзіны від пасажырскага транспар- ту. Пры ажыццяўленні гэтых мерапрыем- стваў асноўнай мэтай уладальнікаў было атрымаць як мага больш прыбытку. Цэнтральныя гарадскія кварталы — па- між Дняпроўскім праспектам і Вялікай Са- довай вуліцай, дзе пражывала заможная частка насельніцтва, — выдзяляліся нс толькі тэхнічным абсталяваннем (водапра- дод, тэлефон, тэлеграф) і добраўпарадкаван- нем, але і лепшай забудовай. Тут узводзілі ў асноўным муоаваныя жылыя і грамад- скія будынкі. Цэнтральная частка горада з’яўлялася рэзкім кантрастам яго ўскраі- нам. Ускраіны горада, дзе пражывалі рабочыя, забудоўваліся драўлянымі дама- мі, мелі хаатычную планіроўку і знахо- дзіліся ў дрэнным санітарным стане. Запу- шчанасць і антысанітарнае становішча га- радскіх ускраін з’яўлялася звычайным для многіх беларускіх гарадоў перыяду капіта- лізму. Такі рэзкі кантраст забудовы паміж цэнтрам і ўскраінамі не даваў магчымасці суцэльнаму планамернаму развіццю ўсяго горада. У жыллёвай архітэктуры рэзка праяві- лася грань паміж будынкамі, у якіх пражы- вала заможная частка насельніцтва, і за- будовай, дзе пражывалі бяднейшыя. Аеп- шыя землі ў цэнтры горада займалі даход- ныя дамы, у якіх кватэры за высокую пла- ту здаваліся ўнаём. Беднякі звычайна буда- валіся на нязручных землях — у ярах Струшня, Дзебра, у нізкай пойме Дняпра, дзе жыхарам даводзілася асабліва цяжка, таму што кожны год воды Дняпра затапля- лі гэтыя тэрыторыі. Трэба было неяк пры- стасавацца да паводкі, і гэта адбівалася на канструкцыі жылых дамоў **. Дамы ставі- ліся на высокіх слупах, на якія абапіралася падлога. Па ўсяму перыметру сцен быў зроблены шырокі карніз. Калі вада затап- ляла падлогу, то рабілі другую часовую падлогу з дошак, якія абапіраліся на гэты карніз. Печ таксама ўстанаўлівалі на чаты- * Сбзор Могнлевской губерннн за 1903 год, стар. 37. ** Опыт напнсанпя Могплевской губерннн, кн. 2. Могнлев-на-Днепре, 1884, стар. 33—34. 50
Гарадскі тэатр. Агульны выгляд рох слупах, а паміж падлогай і асновай пе- чы пакідалі свабодную прастору для вады. Такім чынам жыхары ў час паводкі не па- кідалі сваіх дамоў, а прыстасоўваліся да незвычайных умоў. У архітэктуры жылых і грамадскіх бу- дынкаў перыяду капіталізму намеціліся змены. 3 явіліся новыя тыпы пабудоў — тэатр, чыгуначны вакзал, даходныя дамы, банкі, гасцініцы і інш. У іх архітэктурна- мастацкім рашэнні адзначаецца спад, па- нуючы раней стыль — класіцызм уступіў месца эклектыцы і стылізатарству. Адным з самых значных збудаванняў гэтата часу з’яўляецца будынак гарадскога тэатра. Праект быў распрацаваны епархі- яльным архітэктарам П. Р. Камбуравым, а ў будаўніцтве ўдзельнічаў губернскі інжы- нер У. С. Міляноўскі *. Тэатр пачалі буда- * Мнрскнй-Нсаев. К 25-летню Могнлевско’-о театра 1888—1913. Могнлев-губ., 1913. ваць у 1886 г., калі па ўсёй губерні былі сабраны неабходныя сродкі. У 1888 г. бу- даўніцтва было скончана поўнасцю, а ў 1889 г. быў адкрыты першы тэатральны сезон пастаяннай драматычнай групы Дзер- гача. Месца для тэатра было выбрана ў цэн- тры горада на скрыжаванні Дняпроўскага праспекта і вуліцы Дваранскай. Калісьці тут праходзіў роў з абарончым валам, які быў скапаны ў 1809 г. У канцы XIX ст. на яго месцы ўжо была плошча, а па вуліцы Дваранскай быў пасаджаны Мураўёўскі сквер. Размяшчэнне тэатра на гэтай пло- шчы ўпрыгожвала цэнтр горада. Але месца V тэхнічных адносінах аказалася не зусім удалым: там, дзе раней праходзіў роў, па- трабавалася закласці фундаменты глыбі- нёй да 15 аршын. Гэта пацягнула перарас- ход сродкаў, вылучаных на ўсё будаўніцтва, таму тэхнічнае абсталяванне (жалезны за- навес, сістэма пажарных лесвіц, водапра- водных труб і інш.) не было ажыццёўлена 51
Гарадскі тэатр. ІІлан. поўнасцю. На тэхнічным рашэнні адмоўна адбілася і нізкая якасць мясцовай цэглы, з якой быў пабудаваны тэатр. У плане будынак прамавугольнай формы, у цэнтры якога размешчана глядзельная зала на 500 месц. У архітэктуры тэатра, пабудаванага з чырвонай цэглы з асобнымі дэталямі, афарбаванымі ў белы колер, знайшоў адлюстраванне пануючы ў той час псеўдарускі стыль. У аздобе інтэр’ера выкарыстаны формы народнай разьбы па дрэву. Асабліва вылу- чаецца губернатарская ложа, багата ўпры- гожаная драўлянай разьбой. Але аздоба інтэр’ера, як і вонкавая архітэктура, носіць эклектычны характар. У 1902 г. было завершана будаўніцтва будынка вакзала (захаваўся да нашага ча- су). Размешчаны ён на Дняпроўскім пра- спекце з некаторым водступам у глыбіню, што стварае невялікую Прывакзальную п.)ошчу з зялёным партэрам у цэнтры. Ка- ля будынка вакзала ўздоўж Дняпроўскага праспекта (па яго працягу—Кацярынін- скай вуліцы) былі пабудаваны драўляныя дамы для розных устаноў: службы руху, паліўнай, урачэбнай, рамонтнай службаў і інш. У гэгых дамах знаходзіліся жылыя і службовыя пакоі для рабочых чыгункі і аб- слугоўваючага персанала. Мураваны аднапавярховы будынак вак- зала ў плане прамавугольнай формы з дву- ма невялікімі прыбудоўкамі па тарцах, дзе былі размешчаны ў адной кабінет і служ- бовыя пакоі каменданта станцыі, у дру- гой — буфет (зараз унутраная планіроўкг Прывакзальная плошча. Праект забудовы 52
Будынак вакзала. Сучасны выгляд часткова зменена). У цэнтры будынка — вестыбюль васьміграннай формы, да якога далучаліся па адзін бок пасажырскія залы 1-га і 3-га класаў, а па другі — роз- ныя службы: пошта, тэлеграф, пакоі на- чальніка станцыі, чыноўнікаў і інш. Білет- ныя касы і багажны аддзел выходзілі не- пасрэдна ў вестыбюль. У знешнім аб’ёме будынка выдзяляліся тры зашклёныя ліх- тары верхняга асвятлення: цэнтральны над вестыбюлем і два бакавых над пасажырскі- мі заламі. Трэба адзначыць, што ў перыяд капіта лізму шырока разгарнулася будаўніцтва Будынак вакзала. Праектны плац 53
Жаночая гімназія. Агульны выгляд у пачатку XX ст. вучэбных устаноў. Яшчэ ў 1789 г. у горадзе было адкрыта народнае вучылішча, адна з першых у гісторыі Беларусі свецкіх наву- чальных устаноў. Вучылішча было чаты- рохкласным, у чацвёртым класе выкладала- ся грамадзянская архітэктура. У 1809 г. яно было ператворана ў Магілёўскую муж- чынскую гімназію. Аднапавярховы мурава- ны будынак, вырашаны ў простых формах, захаваўся да цяперашняга часу (вуліца Ле- нінская, 41). Захаваўся і будынак жаночай гімназіі (вуліца Першамайская, 26). Жаночая гім- назія была адкрыта ў 1865 г. Першапачат- Рэальнае вучылішча. Агульны выгляд у пачатку XX ст. 54
Былое духоўнае жаночае вучылішча. Сучасны выгляд. Фрагмент галоўнага фасада кова яна знаходзілася ў часовым будынку за горадам на дачы Піпенберга. Аднапа- вярховы мураваны будынак гімназіі быў узведзены на Дняпроўскім праспекце V 1875 г. У 1884—1885 гг. у горадзе быў узведзе- ны будынак Аляксандраўскага рэальнага Рэальнае вучылішча. План 1-га паверха вучылішча па праекту губернскага інжыне- ра У. С. Міляноўскага *. Двухпавярховы мураваны дом з паўпадвальным паверхам размешчаны на рагу дзвюх вуліц — Піянер- скай і Камсамольскай і галоўным фасадам арыентаваны ў бок Дняпра. У плане ён паўтарае вуглавую форму ўчастка і мае ка- лідорную сістэму планіроўкі (у 1967 г. надбудаваны два паверхі і будынак атын- каваны). Цэнтральная частка галоўнага фасада дэкаравана чатырма пілястрамі на ўсю вышыню. Выкананы з чырвонай цэглы з атынкаванымі асобнымі дэталямі, будынак рэальнага вучылішча ствараў уражанне грувасткага збудавання з невыразнымі прапорцыямі і дэталямі. Найбольш цікавым у архітэктурна-плані- ровачных адносінах з’яўляецца будынак Магілёўскага жаночага вучылішча духоўна- га ведамства, узведзены ў 1889—1892 гг. на Быхаўскай вуліцы (зараз школа-інтэр- нат, вуліца Вароўскага, 29) па праекту ар- хітэктараў П. Р. Камбурава і М. М. Мар- кава. Дом трохпавярховы з паўпадвальным паверхам. У плане ён мае П-падобную фор- * Александровское реальное учнлнгце в г. Мо- гнлеве на Днепре. Могнлев-на-Днепре, 1902. 55
Барысаглебская царква XIX ст. Агульны выгляд му: да цэнтральнай часткі далучаюцца больш кароткія бакавыя карпусы, якія ўтва- раюць унутраны дворык. У цэнтры дворыка па восі галоўнага ўваходу размешчана бы- лая царква, злучаная з будынкам. Цэнт- ральная частка вучылішча мела калідорную сістэму планіроўкі: па абодва бакі калідора знаходзіліся вучэбныя памяшканні. У бака- вых карпусах, якія мелі яшчэ і самастойныя ўваходы, знаходзіліся жылыя памяшканні. Галоўны фасад, які замыкаў перспектыву Быхаўскай вуліцы, вырашан у простых фор- мах. Гладкая атынкаваная сцяна яго прарэ- зана прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Вокны другога параднага паверха маюць паўцыркульныя завяршэнні і ўпрыгожаны лучковымі сандрыкамі. Нягледзячы на тое што ў архітэктуры будынка адчуваецца не- каторы ўплыў стылізатарства, ён стварае ўражанне цэласнай манументальнай пабу- довы. Найболып яскрава эклектыка праявілася ў культавым будаўніцтве гэтага перыяду. У 1869 г. (радам з існуючай Барысаглеб- скай царквой, якая ў XVIII ст. была пера- абсталявана з жылога дома), была ўзве- дзена мураваная Барысаглебская царква па тыпу пяцікупалавага збудавання: у цэн- тры купал на масіўным цыліндрычным ба- рабане, а па баках чатыры невялікія галоў- кі. Архітэктура яе вырашана ў псеўдарус- кім стылі. Асобныя дэталі — абрамленні вокнаў, какошнікі, арнаментальны фрыз — нагадваюць змененыя формы старажытна- рускай архітэктуры. Увогуле для перыяду капіталізму харак- тэрны глыбокія супярэчнасці, якія знайшлі адлюстраванне ў планіроўцы і забудове Ма- гілёва. 3 аднаго боку — павелічэнне тэры- торыі горада, развіццё гарадской тэхнікі, будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў, з яўленне новых жылых тыпаў будынкаў і г. д. 3 другога — нерэгулярная забудова горада, пагаршэнне санітарнага стану яго ўскраін, безыдэйнасць і эклектыка ў архі- тэктуры. Супярэчнасці капіталістычнай эпохі не- спрыяльна адбіліся на развіцці Магілёва, што патрабавала правядзення значных рэ- канструкцыйных работ у наступны перыяд. Толькі ў савецкі перыяд стала магчымым ліквідаваць усе недахопы планіроўкі і забу- довы капіталістычнай эпохі, пачаць плана- вую і рацыянальную забудову прамысло- вых і жылых раёнаў, рэканструкцыю ўсёй планіровачнай структуры горада.
РЭКАНСТРУКЦЫЯ МАГІЛЁВА Ў САВЕЦКІ ПЕРЫЯД ПАЧАТАК САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭКАНСТРУКЦЫІ Пасля перамогі Вялікага Кастрычніка і ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялі- стычнай Рэспублікі адкрыліся вялікія маг- чымасці для развіцця Магілёва. Пачынаец- ца новы перыяд у архітэктуры горада — перыяд сацыялістычнай рэканструкцыі. За гады Савецкай улады Магілёў з правінцы- яльнага горада ператварыўся ў адзін з буй- ных адміністрацыйных і прамысловых цэн- траў Беларусі. Ад узвядзення асобных бу- дынкаў, стварэння невялікіх рабочых пасёлкаў да рэканструкцыі Першамайскай вуліцы, будаўніцтва ансамбля плошчы імя Леніна, сучаснай забудовы буйных прамыс- ловых комплексаў і жылых раёнаў — такі агульны шлях развіцця архітэктуры Магі- лёва. Ужо ў першыя гады Савецкай улады вызначалася сацыялістычная накіраванасць горадабудаўнічых мерапрыемстваў. Быў пастаўлен шэраг важнейшых задач: лікві- дацыя антысанітарнага жылля, добраўпа- радкаванне гарадскіх ускраін, выпрамленне і азеляненне вуліц і плошчаў, будаўніцтва мастоў праз рэкі і яры і інш. Перш за ўсё неабходна было правесці шэраг першачарговых мерапрыемстваў па пераадоленні антысанітарнага стану Магі- лёва, які ў пачатку XX ст. быў страшэнна брудным і запушчаным, што ўзмацнілася яшчэ ў час замежнай інтэрвенцыі і грама- дзянскай вайны. У. I. Ленін у 1920 г. паставіў задачу пе- раадолення запушчанасці гарадоў краіны: «Перш за ўсё тут у нас стаіць на чарзе за- дача ачысціць Маскву ад таго бруду і за- пушчанасці, у якую яна трапіла. Мы па- вінны правесці гэта, каб стаць прыкладам для ўсёй краіны...» *. Гэта палажэнне У. I. Леніна стала вяду- чым пры ажыццяўленні першых мерапры- емстваў па рэканструкцыі многіх гарадоў краіны, у тым ліку Магілёва. У мэтах ачысткі горада і стварэння пера- думоў для яго рэканструкцыі, Магілёўскі павятова-гарадскі выканаўчы камітэт у 1924 г. прыняў пастанову «Аб мерах да па- ляпшэння добраўпарадкаванасці горада» **. Гэта пастанова абавязвала дзяржаўныя і кааператыўныя ўстановы, а таксама пры- ватных домаўладальнікаў, знесці ў найкара- цейшы тэрмін разбураныя пабудовы, якія засмечваюць свабодныя ўчасткі і небяспеч- ныя ў пажарных адносінах: знесці ўсе ста- рыя, струхлелыя агароджы; зрабіць абрэз- ку і частковую высечку дрэў, што закрыва- юць будынкі і тым самым садзейнічаюць іх загніванню. У аднаўленчы перыяд право- дзіліся работы па рамонту маставых. На- прыклад, на працягу 1922—1923 гг. было адрамантавана 1500 кв. м. гарадскіх ву- ліц ***. Да 1923 г. у горадзе было закон- чана будаўніцтва двух мастоў: 17-мятрова- га цераз Дубровенку і 15-мятровага цераз яр Дзебру. Масты злучылі цэнтр горада з усходнім і заходнім раёнамі. Гэтыя простыя горадабудаўнічыя мера- прыемствы аднаўленчага перыяду мелі * У. I. Ленін. Творы, т. 30, стар. 385. * * ЦДАКР БССР, ф. 691, воп. I, спР. 52, л.258. * ** Там жа, л. 252. 57
вялікае значэнне, паколькі яны былі пер- шымі крокамі па шляху да сацыялістычнай рэканструкцыі. Першапачатковай задачай было забеспя- чэнне працоўных добраўпарадкаваным жыл- лём. У аднаўленчы перыяд гэта вырашала- ся галоўным чынам за кошт перасялення рабочых у дамы буржуазіі. На былых да- чах у Пашкаве, Пячэрску былі створаны дзіцячыя лагеры і дачы. У мэтах больш паспяховага вырашэння жыллёвага крызісу шырока разгарнулася будаўніцтва жылых дамоў на ўласныя сродкі. 8 ліпеня 1924 г. Магілёўскі павятова-гарадскі выканаўчы камітэт прыняў пастанову «Аб мерах па аслабленню жыллёвага крызісу ў Магілё- ве». У пастанове гаварылася: «Аблегчыць грамадзянам магчымасць прыняцця актыў- нага ўдзелу ў будаўніцтве горада Магілёва на ўласныя сродкі» *. Згодна з пастановай, горад па тэхніка-санітарных прыкметах раз- біваўся на тры раёны, каб накіраваць бу- даўніцтва па строга ўстаноўленаму плану. У кожным раёне дазвалялася выкарыстоў- ваць пэўныя віды канструкцый жылых да- моў. Так у цэнтральным раёне дапускалася будаўніцтва жылых дамоў плошчай не менш 30 кв. сж. на суцэльных мураваных фундаментах з жалезным дахам, а на ўскра- інах — дамы плошчай не менш 12 кв. сж. з гонтавым дахам. Праводзіліся таксама вялікія рамонтна- аднаўленчыя работы. Камунальны аддзел Магілёўската акруговага выканкома склаў падрабязны каштарыс на рамонтна-будаў- нічыя работы на 1924—1925 гг. Быў скла- дзены каштарыс і на работы па добраўпа- радкаванню горада, куды ўваходзілі: ра- монт старых агароджаў і будаўніцтва новых, умацаванне адхонаў і набярэжных; пабудова новых мастоў; рамонт брукава- ных вуліц і пракладка тратуараў. Усяго на рамонт жылых будынкаў выдзялялася 355 424 руб., на добраўпарадкаванне вы- даткоўвалася 192 580 рублёў **. Вялікая ўвага ўдзялялася пад’ёму гарад- ской гаспадаркі, паколькі па ўзроўню яе развіцця Магілёў з’яўляўся адным з адста- лых гарадоў царскай Расіі. Каналізацыі ў горадзе не было, водаправод быў толькі ў невялікай колькасці дамоў цэнтральнай ча- сткі. У 1928—1929 гг. праектна-будаўнічым аддзелам Маскоўскага вышэйшага тэхніч- нага вучылішча быў складзены праект (праф. Н. Геніеў і інж. М. Андрыяшаў), які прадугледжваў будаўніцтва водапра- воднай сеткі на ўсёй тэрыторыі горада і частковую каналізацыю яго. Былі прапана- ваны два варыянты водазабеспячэння — рачны і артэзіянскі. Спыніліся на апошнім з прычыны перавагі яго з санітарна-гігі- енічнага пункту гледжання і значна мен- шага кошту. Да будаўніцтва першай чаргі прыступілі ў 1929— 1930 гг. Паспяховае завяршэнне аднаўленчага пе- рыяду стварыла перадумовы для пераходу да індустрыялізацыі і выканання першага і другога пяцігадовых планаў. У гады першай пяцігодкі ў Магілёве, апрача рэканструкцыі існуючых прадпры- емстваў, былі ўзведзены новыя фабрыкі і заводы (кандытарская фабрыка «X Каст- рычнік», гарбарна-абутковая фабрыка імя 1 Мая і інш.)*. У гэтым жа годзе завяршы- лася будаўніцтва аднаго з буйнейшых пра- мысловых прадпрыемстваў рэспублікі — фабрыкі штучнага шоўку. За гады другой пяцігодкі пабудаваны шэраг буйных прамысловых прадпрыемст- ваў: аўтарамонтны завод (1933—1935 гг.), ліцейны цэх (1932—1935 гг.) трубаліцейна- га завода імя Мяснікова, косцепераапрацоў- чы завод (1929—1937 гг.) і інш. ** Разам з будаўніцтвам новых прамысло- вых прадпрыемстваў намеціўся і новы па- дыход да іх размяшчэння. Да рэвалюцыі дробныя прамысловыя прадпрыемствы бы- лі размешчаны сярод жылой забудовы. Цэ- лыя жылыя кварталы траплялі ў зону за- дымлення, не было неабходнага санітарнага * ЦДАКР БССР, ф. 691, воп. I, спр. 52, л. 41. ** Там жа, л. 259. * Могплев (псторпко-экономнческпй очерк), стар. 135. * * ЦДАКР БССР, ф. 31,воп. 3, С. 10. Л. 115, 58
Помнік У. I. Леніну перад Домам Саветаў на плошчы імя Леніна 59
разрыву паміж жыллём і прамысловасцю. У мэтах упарадкавання прамысловага бу- даўніцтва і паляпшэння ўмоў жыцця на- сельніцтва прадугледжвалася арганізацыя спецыяльных прамысловых зон на ўскраі- нах горада, што адкрывала вялікія магчы- масці ўдасканалення ўсёй планіровачнай структуры Магілёва. За гады перадваенных пяцігодак намецілася фарміраванне трох прамысловых зон: паўднёва-заходняй (фаб- рыка штучнага шоўку, косцепераапрацоўчы завод, гарбарны завод), паўднёва-ўсходняй (аўтарамонтны завод і інш.), паўночна- ўсходняй (машынабудаўнічы завод, труба- ліцейны завод і інш.). Асаблівасці прамысловай архітэктуры го- рада можна прасачыць на буйнейшай у той час фабрыцы штучнага шоўку, будаўніцтва якой паклала пачатак развіццю новага на- прамку архітэктуры. Выбар месца для фабрыкі менавіта ў Ма- гілёве тлумачыўся цэлым шэрагам пры- чын: наяўнасцю таннага паліва і электра- энергіі, зручных шляхоў зносін, неабход- най для вытворчасці вады і г. д. Па праекту фабрыка размяшчалася на плошчы 7 га ў паўднёва-заходняй частцы на адлегласці 2 км ад цэнтра горада, 750 м ад Дняпра, каля Бабруйскай шашы. Апра- ча галоўнага вытворчага корпуса на тэры- торыі былі размешчаны кацельня, майстэр- ні, электрычная падстанцыя, склады неаб- ходных матэрыялаў. Праектам было праду- гледжана будаўніцтва на гэтай тэрыторыі клуба і сталовай для рабочых. У галоўным вытворчым корпусе планаваліся спецыяль- ныя бытавыя памяшканні, якія ўключалі раздзявальні, душы, туалетныя пакоі, пакоі адпачынку. Усе гэтыя памяшканні размя- шчаліся некалькімі групамі з улікам кан- цэнтрацыі рабочых па вытворчых цэхах. У такой планіроўцы праявіўся новы сацы- яльны падыход да праектавання прамысло- вых прадпрыемстваў. Пры будаўніцтве прымяняліся прагрэсіўныя па тым часе кан- струкцыі: выкарыстоўваліся жалезабетон- ныя арачныя перакрыцці, што давала маг- чымасць зрабіць нясучыя сцены са звычай- най цэглы больш тонкімі і знізіць кошг пабудовы. Аднак пры ўзвядзенні фабрыкі былі да- пушчаны і некаторыя горадабудаўнічыя па- мылкі: няўдалае размяшчэнне адносна ру- жы вятроў, недастатковая зона санітарнага разрыву. Горад хутка развіваўся, і ў выніку фабрыка апынулася паблізу ад жылой за- будовы. Таму ў далейшым у гэтай частцы горада не планавалася жыллёвае будаў- ніцтва. Шырокае развіццё прамысловасці выклі- кала значнае павелічэнне гарадскога насель- ніцтва і неабходнасць узвядзення буйнога жыллёвага фонду. 3 канца 20-х гадоў у жыллёвым будаўніцтве Беларусі быў узя- ты курс на шматпавярховае будаўніцтва, больш прагрэсіўнае з эканамічнага пункту погляду. Адным з першых шматпавярхо- вых секцыйных жылых дамоў у Магілёве з’яўляецца дом па вуліцы Першамайскай, 22, пабудаваны ў 1929—1930 гг. па праекту інжынера Ульянава. Канструктыўную схе- му яго складаюць тры падоўжныя нясучыя сцяны. Вакол кожнай лесвічнай пляцоўкі размешчаны дзве чатырохпакаёвыя кватэ- ры. Плошча кухняў у сярэднім ад 7,0 да 8,5 кв. м, плошча жылых пакояў — ад 13,5 да 17,5 кв. м. Аналагічны па канструкцыі і планіровач- най схеме жылыя дамы па вуліцы Перша- майскай, 30 і вуліцы Будзённага, 15, пабу- даваныя некалькі пазней. Схема секцыі з папярочнымі нясучымі сценамі даволі вы- разнай планіроўкі: на лесвічную пляцоўку выходзяць дзве трохпакаёвыя кватэры з асобнай кухняй, пярэдняй і жылымі па- коямі. Будаўніцтва шматпавярховых дамоў бы- ло вялікай заваёвай у жыллёвай практыцы горада. Праблема жылля паўстала ў зусім іншым сацыяльным аспекце. Новыя доб- раўпарадкаваныя кватэры нельга параў- наць з тымі, якія будаваліся раней. Узвя- дзенне шматпавярховых шматкватэрных жылых дамоў адкрывала таксама шырокія перспектывы комплекснай забудовы жылых раёнаў. У архітэктурным абліччы жылых будын- каў праявіліся некаторыя формы і прыёмы канструктывізму (напрыклад, дамы па ву- ліцы Першамайскай і Будзённага). Кампа- 60
Жылы дом на вуліцы Першамайскай. Агульны выгляд быў узведзены шэраг жылых дамоў (65, 24, 18, 8-кватэрных) для рабочых аўтара- монтнага, трубаліцейнага, косцепераапра- цоўчага заводаў і фабрыкі штучнага шоў- ку. Новыя жылыя дамы размяшчаліся на галоўных вуліцах горада сярод існуючай забудовы, а таксама на асобных тэрыто- рыях пры прамысловых прадпрыемствах, дзе ствараліся рабочыя пасёлкі. У вонка- вым абліччы некаторых жылых будынкаў у гэты час праявілася імкненне да класічнай спадчыны (напрыклад, жылы дом па вулі- цы Першамайскай, 3, пабудаваны ў 1934 г I інш.). Прыкладам новай жылой забудовы ні асобнай тэрыторыі з’яўляецца рабочы па- сёлак імя Кірава. Яго будаўніцтва пачало- ся ў 30-я гады і было звязана з узвядзен- нем аўтарамонтнага завода. Пасёлак заха- ваўся да нашага часу. Ён знаходзіцца ва ўсходняй частцы горада па Аршанскай ша- шы на левым беразе Дняпра. Жылыя дамы размешчаны ўздоўж Аршанскай шашы і невялікімі групамі ў глыбіні кварталаў. зіцыя іх заснавана на спалучэнні розных па вышыні аб’ёмаў з выступаючымі частка- мі, выкарыстаны шырокія парапеты, што кантрастуюць з суцэльным вертыкальным зашкленнем лесвічных клетак, вонкавая гладкая атынкоўка сцен шэрых таноў «пад жалезабетон». У другой пяцігодцы ў Магілёве пачаўся пераход да масавага будаўніцтва шматква- тэрных жылых дамоў. 3 1931 па 1937 г. Жылы дом на вуліцы Першамайскай. План 1-га паверха ПЗідГТТТТЗіЙ 61
Жылы дом у пасёлку імя Кірава. Агульны выгляд Група дамоў (№ 7—14) —невялікія двух- павярховыя адна—двухсекцыйныя будын- кі. Шасцікватэрная секцыя іх складаецца з дзвюх аднапакаёвых, дзвюх двухпакаёвых і дзвюх трохпакаёвых кватэр. Кожная кватэ- ра мае кухню, санвузел і пярэдні пакой. Двухпакаёвыя і трохпакаёвыя кватэры ма- юць няўдалую пярэднюю ў выглядзе вы- цягнутага калідора (да 7,4 м даўжыні і 1,5 м шырыні). Па планіровачнаму рашэн- ню найбольш удалымі трэба лічыць групу трохпавярховых дамоў, размешчаных у глыбіні пасёлка. План іх складаецца з трох секцый: дзвюх тарцовых і адной звычай- най. Тарцовыя секцыі крыху высунуты на- перад, і таму дом мае ступенчатыя абрысы. Звычайная секцыя складаецца з дзвюх трохпакаёвых кватэр, тарцовая — з адной Жылы дом у пасёлку імя Кірава. План 2-га паверха 62
двухпакаёвай і адной трохпакаёвай. Ква- тэры маюць чоткую планіроўку, добрыя прапорцыі пакояў, прасторныя кухні. Апрача жылых будынкаў, у пасёлку былі пабудаваны школа на 500 месц, дзіцячы сад, магазіны, воданапорная вежа, пажар- нае дэпо і інш. Цэнтрам усяго пасёлка з яві- лася плошча, на якой у 1938 г. быў пабуда- ваны клуб. Удала вырашана азеляненне па- сёлка — ён увесь літаральна патанае ў зе- ляніне. У цэнтры, побач з клубам, разме- шчан грамадскі сад са спартыўнымі пля- цоўкамі. Аналізуючы планіровачнае рашэнне па- сёлка, нельга не адзначыць, што ў ім былі закладзены новыя, прагрэсіўныя рысы, уласцівыя сучасным мікрараёнам: групавое размяшчэнне жылых дамоў, вылучэнне месц для адпачынку і спорту, наяўнасць дзіцячых устаноў і будынкаў для абслугоў- вання насельніцтва, зручныя транспартныя сувязі з заводам і цэнтрам горада. Значнай падзеяй у архітэктурным жыцці Магілёва была распрацоўка першага гене- ральнага плана сацыялістычнай рэканст- рукцыі горада, які быў складзены ў 1936— 1939 гг. калектывам інжынераў і архітэк- тараў Белдзяржпраекта. Архітэктурна-пла- ніровачную частку распрацавалі архітэкта- ры Н. Трахтэнберг і М. Андросаў. Былі распрацаваны таксама і пытанні інжынер- най падрыхтоўкі тэрыторыі (інж. К. Іваноў, С. Ляшкоў), электрыфікацыі, цеплафікацыі (праф. Э. Адэльскі, інж. М. Дутлаў, Е. Пе- раплётчыкаў), усіх відаў гарадскога транс- парту (інж. М. Яворскі, В. Талкачоў, Р. Аб- разцова), азелянення, санітарнага стану горада (праф. 3. Магілеўчык). План вода- забеспячэння і каналізацыі горада быў распрацаваны ў Цэнтрспецпраекце (г. Ма- сква). Дапамогу і кансультацыю ажыццяў- лялі буйныя спецыялісты Масквы (праф. В. Сямёнаў, А. Страментаў; арх. А. За- слаўскі, В. Бабураў). Пры распрацоўцы генеральнага плана паўстала задача выкарыстаць гістарычную планіровачную структуру горада, рэканст- руяваць яго, вызначыць шляхі далейшага развіцця і роету, выбраць тэрыторыі, якія ў тэхніка-эканамічных і санітарных адносі- нах былі б прыдатныя для размяшчэння сялібных і прамысловых раёнаў. Генераль- ны план прадугледжваў таксама значнае павелічэнне колькасці насельніцтва горада: на першым этапе — 150 тыс. чалавек, на перспектыву — 230 тыс. чалавек (у 1939 г. насельніцтва Магілёва складала 99 тыс. ча- лавек). Гэта ў сваю чаргу патрабавала расшырэння гарадской тэрыторыі. Пры выбары новай тэрыторыі для забу- довы праекціроўшчыкі сутыкаліся з цэлым шэрагам адмоўных фактараў. Тры буйней- шыя яры — Струшня, Дзебра, Дубровен- ка — дзялілі горад на часткі, што ўскладня- ла планіровачнае рашэнне і транспартную праблему. Прыйшлося з забудовы выклю- чыць поймы правага і левага берагоў Дняп- ра, дзе назіраліся цяжкія тідралагічныя ўмовы (высокі ўзровень грунтавых вод, моцная забалочанасць). 3 улікам гэтага ў генеральным плане бы- ло вызначана, што далейшае тэрытарыяль- нае развіццё Магілёва павінна ісці на ўсход. Вызначаючы ўсходні напрамак для далейшага росту горада, аўтары тым самым набліжалі яго да Дняпра. Рака станавілася прыроднай кампазіцыйнай воссю горада. Планіровачная структура раёнаў падпарад- коўвалася Дняпру, а забудова набярэжных абодвух берагоў набывала вялікае архітэк- турнае значэнне. Гэта было новым моман- там у гісторыі планіровачнага развіцця Магілёва. Актыўнае ўключэнне ў архітэк- турную кампазіцыю такога важнага пры- роднага фактара адкрывала вялікія магчы- масці ў развіцці горада і аздараўленні жы- лых тэрыторый. Велізарнае значэнне для Магілёва мела правільнае вырашэнне сістэмы магістраляў. Сетка вуліц і праездаў, якія склаліся гіста- рычна, была надзвычай неарганізаванай. Адзіная магістраль праходзіла ў мерыдыя- нальным напрамку — Ульянавай —Круп- скай шашы — вуліцы Першамайскай — Пушкінскага праспекту. Яна несла асноў- ную транспартную нагрузку. Для разгрузкі гэтага напрамку ў генплане было намечана стварэнне другой мерыдыянальнай магіст- ралі — вуліцы Інжынернай, паралельнай першай. У паўднёва-ўсходнім напрамку гэ- 63
та магістраль падаўжалася да набярэжнай, у паўночным — праз шляхаправод з выха- дам на Палыкавіцкую шашу. Намячалася таксама пракладка магістраляў у шырот- ным напрамку, у якім павінны быў ісці рост гарадской тэрыторыі. Такім чынам плана- валася прабіўка дзвюх паўкальцавых вуліц. Першае паўкальцо праходзіла ад паўднёва- заходняга прамысловага раёна праз цэн- тральную частку горада ва ўсходні раён. Гэта магістраль мелася быць асноўным дыяметрам у шыротным напрамку, які звязваў цэнтральны і ўсходні раёны. Для транзітнага грузавога руху праектавалася другая паўкальцавая магістраль у гэтым жа напрамку, якая дубліравала першую. У даваенны перыяд зарадзілася новая структура грамадскага цэнтра горада, якая адпавядала новаму яго сацыяльнаму зме- сту. Па генеральнаму плану 1936—1939 гг. адміністрацыйна-грамадскім цэнтрам Магі- лёва павінна была стаць новая плошча імя Леніна, размешчаная на перасячэнні асноў- ных дыяметраў — вуліцы Першамайскай і запраектаванага шыротнага дыяметра (су- часны праспект Міру). Месца для плошчы было выбрана не адразу. Разглядаліся спа- чатку два варыянты: на месцы былой Гу- бернатарскай плошчы і ў новым, усходнім. амаль неасвоеным, раёне каля стромкага берага Дняпра. У першым з-за тупіковага размяшчэння плошчы ўзніклі б транспарт- ныя цяжкасці. Апрача таго, спатрэбілася б значна ўмацаваць грунт, аслаблены ў гэ- тым месцы старажытным ровам. У другім выпадку, нягледзячы на тое, што месца ў горадабудаўнічых адносінах было вельмі цікавым і знаходзілася на свабоднай зямлі, тэрыторыя плошчы была значна аддалена ад цэнтральнага раёна і не мела зручных сувязей з ім. Таму быў выбраны трэці ва- рыянт, па якому сфарміравалі плошчу на перасячэнні галоўных гарадскіх дыяметраў. Вялікай воссю плошча распасціралася ў шыротным напрамку перпендыкулярна ву- ліцы Першамайскай. Асноўныя гарадскія магістралі — вуліца Першамайская, Інжы- нерная, праспект Міру, Новая Паўкальца- вая — сыходзіліся да гэтай плошчы. Таму яна атрымала зручную сувязь з усімі раё- намі горада і ўдала дапаўняла сістэму пло- шчаў, якая склалася гістарычна. Пры рэканструкцыі паўстала пытанне аб азеляненні горада. Дарэвалюцыйны Магі- лёў вылучаўся беднасцю насаджэнняў, за- пушчанасцю прыбярэжных тэрыторый Дняпра. Па новаму генеральнаму плану на беразе Дняпра ствараўся Цэнтральны парк культуры і адпачынку з абсталяваным пляжам і рознымі спартыўнымі збудаван- нямі. Упершыню ў горадзе было пастаўлена пытанне аб загарадным адпачынку яго жы- хароў. Для стварэння зоны адпачын- ку адводзіўся Пячэрскі лесапарк, дзе на ра- цэ Дубровенка было створана вадасхо- вішча. У красавіку 1938 г. Урад БССР прыняў пастанову аб сацыялістычнай рэканструк- цыі Магілёва. У забудове горада бралі ўдзел лепшыя архітэктары, якія працавалі ў той час у рэспубліцы: П. Абросімаў, М. Андросаў, А. Брэгман, В. Вараксін, А. Воінаў, I. Лангбард, Н. Трахтэнберг і інш. Па іх праектах былі ўзведзены знач- ныя архітэктурныя збудаванні. Змяніўся прынцып расстаноўкі будынкаў у горадабу- даўнічых адносінах. Калі ў гады першай пяцігодкі будаўніцтва вялося па прынцыпу выкарыстання свабоднай тэрыторыі сярод існуючай забудовы і мела распылены ха- рактар, то цяпер была пастаўлена задача канцэнтрацыі будаўніцтва на галоўных ма- гістралях і плошчах, комплекснай забудовы новых раёнаў. Вялікія работы разгарнуліся па стварэнню ансамбля новага цэнтра — плошчы імя Леніна. Плошча імя Леніна — прыклад аднаго з цікавых ансамбляў Беларусі даваеннага пе- рыяду. Галоўным будынкам яе з’явіўся Дом Саветаў, узведзены па праекту архі- тэктара I. Лангбарда ў 1938—І940 гг. Дом Саветаў займае на плошчы цэнтральнае становішча, ён выходзіць галоўным фаса- дам на поўдзень, мае пірамідальны выгляд з рытмічным нарастаннем аб’ёмаў да цэн- тра. Цэнтрам кампазіцыі з’яўляецца вась- міпавярховы аб'ём, які фланкуецца сяміпа- вярховымі часткамі, што выступаюць на плошчу і паступова пераходзяць у пяціпа- вярховыя паўкруглыя карпусы, якія сваімі 64
I асцініца «Дняпроўсьая» Агульны выгляд Адначасова са стварэннем ансамбля пло- шчы імя Леніна буйныя жылыя і грамад- скія будынкі ўзводзіліся і на цэнтральных еуліцах горада. 3 найбольш значных збу- даванняў гэтага часу можна адзначыць бу- дынак гасцініцы «Дняпроўская» (арх. А. Воінаў) 1 будынак кінатэатра «Радзіма» (арх. У. Вараксін), пабудаваныя ў 1938— 1940 гг Чатырохпавярховы будынак гасцініцы «Дняпроўская» па вуліцы Першамайскаіі вырашаны ў строгіх лаканічных формах. Гасцініца «Дняпроўская» П\ан І-га паверха 66
Машынабудаўнічы інстытут. Агульны выгляд Дом мае падоўжаны фасад з двума рызалі- тамі, што выступаюць па баках. У архітэк- туры цікава выкарыстаны матыў лоджыяў і балконаў. Вялікай прадуманасцю і завер- шанасцю вызначаецца план гасцініцы, дзе ўдала размешчаны жылыя нумары, службо- выя і дапаможныя памяшканні, рэстаран, кафэ, банкетная зала і інш. Кінатэатр «Радзіма» размешчан у канцы Камсамольскага бульвара, што выходзіць на вуліцу Першамайскую, у яго вырашэнні выкарыстаны прыёмы класічнай ордэрнай архітэктуры. У даваенны перыяд у Магілёве была значна развіта сетка навучальных і куль- турна-асветных устаноў. Да 1941 г. у гора- 0 5м і—і . і і I і Схема гкы\ой секцыі. Архітэктары А. Воінаў, А. Брэгман 67
Кінатэатр «Радзіма». Агульны выгляд дзе працавалі педагаг.ічны інстытут, 5 тэх- нікумаў, 22 агульнаадукацыйныя школы, драматычны тэатр, 2 кінатэатры, музей, 13 бібліятэк *. * Могнлев стар. 150. (нсторнко-экономнческнй очерк), Развіццё прамысловасці, чыгуначнага і паветранага транспарту, шырокае будаўніц- тва жылых і грамадскіх будынкаў, стварэн- не новага грамадскага цэнтра горада ўжо ў даваенны час пераўтварылі Магілёў у адзін з прыгожых гарадоў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Кінатэатр «Радзіма». План 68
АДНАУЛЕННЕ ГОРАДА У ПЕРШАЕ ДЗЕСЯЦІГОДДЗЕ ПАСЛЯ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ Многія мерапрыемствы Савецкай улады па палепшанню планіровачнай структуры горада, упарадкаванню яго транспартнай сеткі, забудове вуліц і плошчаў не былі поўнасцю ажыццёўлены за гады першых пяцігодак, паколькі мірнае будаўніцтва бы- ло перапынена нападам гітлераўскіх захоп- нікаў на нашу Радзіму. За перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі горад панёс вялікія страты. Амаль усе пра- мысловыя прадпрыемствы былі разбураны. Асабліва моцна пацярпеў жылы фонд го- рада. 3 6653 будынкаў 3220 былі знішча- ны *. Многія вуліцы горада ператвораны ў руіны. Незваротныя страты панёс Магілёў у выніку варварскага знішчэння помнікаў культуры. Разбураны выдатныя помнікі ар- хітэктуры XVII—XVIII стст.— Багаяў- ленскі і Спаскі саборы, Пакроўская і Успен- ская цэрквы, Фарны і Бернардзінскі мана- стыры, ратуша, дом губернатара і інш. Адразу ж пасля вызвалення Магілёва пачалося яго аднаўленне. Забудова горада ажыццяўлялася на больш прагрэсіўнай аснове ў параўнанні з даваенным часам. Да канца першага дзесяцігоддзя аднаўленне было завершана. Горад стаў яшчэ лепшым і прыгажэйшым. Гэта сведчыць аб вялікіх поспехах і дасягненнях у галіне будаўніцтва і архітэктуры. Адраджэнне Магілёва і далейшы яго рост патрабавалі новага генеральнага пла- на. Такі план быў распрацаваны ў Бел- дзяржпраекце ў 1947—1950 гг. (арх. М. Андросаў, Г. Парсаданаў, інж. М. Га- рэлік, В. Кандратовіч). Многія прынцыпы даваеннага генераль- нага плана (1936—1939 гг.) былі ўзяты за аснову: карэктыроўка гістарычнай плані- роўкі горада ў адпаведнасці з патрабаван- нямі новых сацыяльных умоў жыцця на- * Могнлев (нсторнко-экономнческнй очерк), стар. 189. сельніцтва; паляпшэнне транспартных сувя- зей і павелічэнне сістэмы зялёных наса- джэнняў, арганізацыя сеткі культурна-бы- тавога абслугоўвання. У новым генераль- ным плане былі выкарыстаны і больш пра- грэсіўныя архітэктурна-планіровачныя пры- ёмы. Ен прадугледжваў далейшую канкрэ- тызацыю і развіццё функцыянальнага за- ніравання тэрыторыі, значнае паляпшэнне транспартнай сістэмы, а таксама комплекс- нага тэхнічнага абслугоўвання жылых і пра- мысловых раёнаў горада. У пасляваенныя гады Магілёў фарміра- ваўся як буйны прамысловы цэнтр. Ужо да 1950 г. аб’ём прамысловай прадукцыі ў параўнанні з 1946 г. узрос больш чым у дзесяць разоў, у горадзе налічвалася 62 буйных прамысловых прадпрыемстваў *. Размяшчэнню гэтых прадпрыемстваў нада- валася вялікае значэнне: прадугледжваліся неабходныя санітарныя разрывы ад сяліб- ных тэрыторый, фарміраваліся зручныя транспартныя сувязі. Прамысловыя раёны, якія пачалі фарміравацца яшчэ ў гады пе- радваенных пяцігодак, цяпер значна рас- шырыліся. Паўднёва-заходні раён, разме- шчаны на правым беразе Дняпра, збярогся як комплекс буйных хімічных прадпрыем- стваў (завод штучнага валакна, клеевы, гарбарны заводы і інш.). Усходні раён на левым беразе Дняпра значна разросся. Тут можна вылучыць дзве групы: паўднёвую (мясакамбінат і інш.) і ўсходнюю (завод пад’ёмна-транспартнага абсталявання і інш.). Паўночна-ўсходні раён уключаў за- вод «Строммашына», металакамбінат і інш. Завод «Строммашына» (былы чыгуначна- ліцейны завод, пабудаваны яшчэ ў дасавец- кі час) няўдала размясціўся ў цэнтры го- рада каля плошчы імя Леніна. Аднак пера- нос гэтага прадпрыемства быў звязан з вя- лікімі цяжкасцямі і буйнымі капіталаўкла- даннямі. Тут праводзіліся санітарна-тэхніч- ныя мерапрыемствы на ўнутрызаводскай тэрыторыі і стварэнне ахоўнай зялёнай па- ласы. * Могнлев (нсторнко-экономнческнй очерк), стар. 194. 69
Вялікая ўвага была ўдзелена арганізацыі сялібнай тэрыторыі горада, якая прырод- нымі межамі дзялілася на пяць раёнаў: цэнтральны, заходні, усходні, паўночны і паўднёвы. Цэнтральны раён абмежаваны з усходу. і захаду ярам Дзебра і р. Дубровенкай, з поўдня — Дняпром, з поўначы — чыгун- кай. Гэта найболып старая частка горада. Рэканструкцыя раёна пачалася ў гады пе- радваенных пяцігодак. У час вайны жылая забудова на гэтай тэрыторыі была разбу- рана амаль на 40 працэнтаў *. Пасля вай- ны рэканструкцыя раёна адзначылася бу- даўніцтвам ансамбля плошчы імя Леніна і забудовай цэнтральнай магістралі горада — праспекта Міру. Заходні раён знаходзіцца на захад ад р. Дубровенкі. Забудова яго ў час вайны была разбурана на 30 працэнтаў. Пасля вайны тут складалася часткова капітальная забудова (вуліца Быхаўская) і драўляная аднапавярховая. Па новаму генеральнаму плану ў раёне разгарнулася жыллёвае бу- даўніцтва для працоўных паўднёва-заход- няга прамысловага раёна. Усходні раён знаходзіцца на ўсход ад яра Дзебра. На тэрыторыі яго размешча- ны найбольш зручныя свабодныя землі для капітальнага жыллёвага і прамысловага будаўніцтва. У першыя гады пасля вайны гэтыя магчымасці не былі выкарыстаны поўнасцю. Перш чым пачынаць тут капі- тальнае будаўніцтва, неабходна было пра- весці вялікія інжынерныя работы, якія до- рага каштавалі: узвядзенне мастоў, дамбаў (раён адрэзаны ад цэнтра глыбокім ярам). Таму спачатку ўзводзіліся аднапавярховыя драўляныя жылыя дамы. Па генеральнаму плану заставаліся таксама і рэзервовыя тэрыторыі для капітальнага будаўніцтва.; У цяперашні час ва ўсходнім раёне вядуцца вялікія рэканструкцыйныя работы. ,, Паўночны раён, размешчаны па абодва бакі чыгункі, адводзіўся як рэзервовая тэ- рыторыя для жыллёвага будаўніцтва. * Працэнты разбурэння забудовы раёнаў да- юцца па даных генеральнага плана 1947—1950 гг. Паўднёвы раён, які знаходзіцца на левым беразе Дняпра, быў амаль поўнасцю раз- бураны ў час вайны. У пасляваенныя гады пачалася яго забудова. Добрыя прыродныя ўмовы, спакойны рэльеф, зручны доступ да Дняпра адкрывалі вялікія перспектывы для капітальнага жыллёвага, грамадскага і прамысловага будаўніцтва. Адразу пасля вайны ён быў часткова забудаваны драў- лянымі аднапавярховымі дамамі. У цяпе- рашні час завяршаецца поўнасцю рэканст- рукцыя гэтага раёна, дзе вядзецца буйней- шае ў горадзе прамысловае і жыллёвае будаўніцтва. Па генеральнаму плану былі вылучаны тры зоны першапачатковай забудовы. Пер- шая — зона 4—5-павярховай забудовы, разлічаная на рассяленне 30 працэнтаў на- сельніцтва, займала цэнтральную частку горада. Другая зона — 2—3-павярховай за- будовы, разлічаная на рассяленне 35 пра- цэнтаў насельніцтва, непасрэдна прыляга- ла да цэнтральнага раёна. Трэцяя — зона аднапавярховай драўлянай забудовы, раз- лічаная на рассяленне 35 працэнтаў на- сельніцтва, ахоплівала ўскраіны горада. Шматпавярховае будаўніцтва канцэнтрава- лася ў цэнтральным і часткова ў заходнім раёнах. Гарадскія ўскраіны забудоўваліся аднапавярховымі жылымі дамамі. Гэта бы- ло заканамернай з’явай для пасляваеннага часу: за гады вайны жылы фонд горада моцна пацярпеў, і найбольш хуткім споса- бам забеспячэння працоўных жыллём у гэ- ты перыяд было будаўніцтва аднапавярхо- вых драўляных дамоў. Забудова раёнаў спачатку праводзілася невялікімі кварталамі, у якіх дамы ўзводзі- ліся па перыметру. Гэта выклікала цэлы шэраг недахопаў: разбіўка жылых тэрыто- рый на дробныя кварталы стварала густую сетку ўнутрыквартальных праездаў, якія часта займалі да 25 працэнтаў усёй пло- шчы; перымётральная пастаноўка жылых дамоў прыводзіла да таго, што многія бу- дынкі мелі неспрыяльную інсаляцыю і ары- ентацыю; шчыльнасць унутрыквартальнай тэрыторыі цягнула за сабой і слабую арга- нізацыю культурна-бытавога абслугоўвання насельніцтва. 70
Жылыя дамы на Тэатральнай плошчы Аднак практыка забудовы дробных квар- талаў доўга не ўтрымалася. У пачатку 50-х гадоў пачалася забудова ўзбуйненых квар- талау па тыпавых праектах як у цэнтраль- най частцы горада, так і на ўскраінах, па- блізу ад прамысловых прадпрыемстваў на свабодных тэрыторыях, дзе прымяняліся новыя прагрэсіўныя прынцыпы горадабу- даўніцтва. Прыкладам такога жылога масіву з’яў- ляецца рабочы пасёлак пры фабрыцы штуч- нага шоўку (размяшчаецца па вуліцы Чэ- люскінцаў). Забудова яго адносіцца да 1957—1961 гг. Пасёлак вырашаны адзіным жылым масівам і не прарэзаны праездамі. Тэрыторыя яго забудавана двух-, трох- і чатырохпавярховымі жылымі дамамі. Бу- даўніцтва вялося асобнымі групамі, што давала магчымасць больш выразна аргані- заваць унутрыдваровыя тэрыторыі. Больш дакладна праводзілася функцыянальнае за- ніраванне: вылучаліся ўчасткі дзіцячых устаноў, гаспадарчых зон, зон адпачынку, спорту. Былі пабудаваны асобныя будынкі дзіцячых устаноў з пляцоўкамі для гуль- няў і гаспадарчымі тэрыторыямі. На проці- леглым баку вуліцы Чэлюскінцаў была ўзведзена школа. Пасляваенная практыка жыллёвага бу- даўніцтва ад дробных кварталаў (2—5 га) да ўзбуйненых (10—15 га) садзейнічала- пераходу ў наступны перыяд да забудовы буйных масіваў (да 25 га), дзе болып шы- рока прымяняліся прагрэсіўныя прынцыпы планіроўкі. У пасляваенны перыяд увага будаўнікоу засяродзілася на рэканструкцыі цэнтраль- най часткі горада і асабліва асноўнай гарад- ской магістралі — Першамайскай вуліцы. Ідэя стварэння параднай гарадской магіст- ралі ў тыя гады ажыццяўлялася ў боль- шасці абласных цэнтраў рэспублік'. У 1952 г. у Магілёве праводзілася нарада Саюза архітэктараў БССР па пытанню ансамблевай забудовы цэнтральных магі- страляў абласных цэнтраў. Менавіта ў гэты перыяд і была заверша- на рэканструкцыя вуліцы Першамайскай з галоўнымі плошчамі — асноўнае ядро су- часнага гарадскога цэнтра. Першамайская вуліца яшчэ з далёкіх часоў з’яўлялася важнай жыццёвай артэрыяй горада. I цяпер 71
143-кватэрны жылы дом на Першамайскай вуліцы. Фрагмент фасада гэта вуліца разам з сістэмай плошчаў, пар- камі, скверамі адыгрывае важную ролю ў жыцці горада. Тут знаходзяцца важнен- шыя грамадскія будынкі, тэатр, кінатэатр, буйныя магазіны, кафэ. На плошчы імя Ле- ніна каля будынка Дома Саветаў узвыша- ецца помнік заснавальніку Савецкай дзяр- жавы У. I. Леніну. На Савецкай плошчы будзе ўзведзены манумент змагарам за Са- вецкую ўладу. 3 парка імя Горкага, які з'яўляецца завяршэннем Першамайскай вуліцы, адкрываецца велічная панарама на прасторы Дняпра і новабудоўлі зарэчнай часткі горада. У пасляваенны час была ад- ноўлена і рэканструявана цэнтральная ча- стка вуліцы ад Савецкай плошчы да пло- шчы імя Леніна. Праект забудовы Перша- майскай вуліцы распрацоўваўся Магілёў- скім філіялам Белдзяржпраекта ў 1952 г. Пры рэканструкцыі інжынеры і архітэк- тары заклалі правільную аснову далейшага развіцця магістралі і разам з тым максі- мальна выкарысталі ўцалелыя будынкі. У сваёгі цэнтральнай частцы вуліца расшы- рана за кошт правага боку. На левым зберагліся капітальныя будынкі, якія былі ўключаны ў ансамбль забудовы. Перша- майская вуліца вызвалялася ад грузавога 72
54-кватэрны жылы дом на Першамайскай вуліцы. Агульны выгляд руху. Ролю транспартнай магістралі пры- няла на сябе дубліруючая яе вуліца Піянер- ская. Першамайская вуліца на адрэзку ад Тэатральнай плошчы да парка імя Гор- кага фарміравалася як пешаходная частка і з’яўлялася пачаткам Савецкай плошчы. Тры буйныя жылыя будынкі, узведзе- ныя на Першамайскай вуліцы ў 1952— 1955 гг., выражаюць характар архітэкту- ры таго перыяду: 143-кватэрны пяціпавяр- ховы жылы дом (арх. Л. Рымінскі) паміж вуліцай Лазарэнкі і кінатэатрам «Чырво- ная зорка», на процілеглым баку — 50-ква- тэрны жылы дом (арх. Д. Саннікаў) і 54-кватэрны дом (арх. А. Семяненка) неда- лёка ад гасцініцы «Дняпроўская». У асно- ву праектаў гэтых дамоў пакладзена тыпо- вая секцыя. У першым паверсе размяшча- юцца магазіны. Няправільнае разуменне мастацкага боку архітэктуры, якое панавала ў той час, некрытычныя адносіны да спад- чыны мінулага наклалі адбітак на архітэк- туру гэтых будынкаў. Уся ўвага была зася- роджана на вонкавым афармленні фасадаў. Два дамы, што тарцамі выходзяць на Тэат- ральную плошчу, маюць складаную раскра- поўку і ўвенчаны вежамі ў «раманскім» стылі. Складаныя раскрапоўкі сцен, лоджыі 73
г Плошча імя Леніна. Панарама забудовы і азеляненне з калонамі, пышныя карнізы, балконы ўскладняюць і абцяжарваюць іх воблік. Усё гэта адцягвала ўвагу ад канструктыўна- планіровачнага рашэння і прывяло да празмернасцей. Адначасова з забудовай Першамайскай вуліцы завяршалася рэканструкцыя галоў- ных плошчаў горада — імя Леніна і Савец- кай. Да 1948—1949 гг. быў закончаны праекг рэканструкцыі плошчы імя Леніна (арх. Д. Саннікаў), завершана добраўпарадка- ванне і азеляненне яе, а 5 лістапада 1957 г. перад будынкам Дома Саветаў адбылося адкрыццё помніка У. I. Леніну (скульпт. П. Сабсай, арх. В. Волчак). Як ужо адзначалася, плошча імя Леніна ў 1938—1940 гг. была ў асноўным забуда- вана і фарміравалася як новы адміністра- цыйна-грамадскі цэнтр Магілёва. Меркава- лася забудаваць плошчу трыма адміністра- цыйнымі будынкамі: два з іх былі ўзведзены да вайны — Дом Саветаў і бу- дынак, дзе цяпер размяшчаецца Машына- будаўнічы інстытут. У пасляваенным ген- плане схема забудовы яе засталася ранейшай. Аднак замест трэцяга адмініст- рацыйнага будынка быў узведзен жылы пя- 74
Жылыя дамы на Першамайскай вуліцы шпавярховы дом з магазінам на першым паверсе. Зразумела, што ва ўмовах пасля- ваеннага часу будаўніцтва жылых дамоў было першачарговым. Важную ролю адыгрывае азеляненне плошчы. Яно дапаўняе і аб’ядноўвае архі- тэктуру ансамбля. Цэнтральная частка вы- рашана ў выглядзе шырокага зялёнага пар- тэра з нізкімі стрыжанымі кустамі і кветні- камі. У курданёры Дома Саветаў, дзе раз- мешчан помнік У. I. Леніну, разбіты квет- нік, газойы з рознымі дарожкамі. Яркія фарбы кветак у спалучэнні з цёмным коле- рам пастамента і Дома Саветаў ствараюць цікавую каляровую гаму. Паўднёвы бок плошчы перад будынкам Машынабудаўні- чага інстытута і жылым домам засаджаны высокімі дрэвамі. Два скверы разбіты і па тарцах. Маса высокай зеляніны з’яўляецца фонам для партэра і кветніка. Савецкая плошча з’яўляецца гістарыч- ным цэнтрам Магілёва. Размешчаная на высокім плато, яна служыць відавой пля- цоўкай, з якой раскрываецца маляўнічая панарама на задняпроўскую частку горада, а будынкі, што знаходзяцца на ёй, добра ўспрымаюцца з многіх бакоў. Забудове гэ- тай плошчы надавалася вялікае значэнне. 75
Першым яе значным будынкам была мура- ваная ратуша з высокай васьміяруснай ве- жай, якая ў канцы XVIII ст. з’явілася цэнтрам ансамбля новых адміністрацыйных будынкаў. У савецкі час па генеральнаму плану 1936—1939 гг., захоўваючы гістарыч- ную планіроўку і забудову, плошча вызна- чалася як зона відовішчных і культурна- асветных збудаванняў. У даваенныя гады праект рэканструкцыі Савецкай плошчы не быў ажыццёўлен: спыніла вайна, у час якой многія будынкі былі разбураны. У 1956 г. у Белдзяржпраекце быў рас- працаваны новы праект рэканструкцыі Са- вецкай плошчы (арх. А. Брэгман, Л. Гальд- штэйн), па якому яна цалкам вызвалялася ад транспартнага руху і разам з паркам імя Горкага ўваходзіла ў зону адпачынку. Пло- шча ўпрыгожвалася партэрнай зелянінай. 3 боку горада яна была забудавана жылы- мі пяціпавярховымі дамамі. Да 1960 г. быў закончаны яшчэ адзін праект рэканструкцыі Савецкай плошчы (арх. В. Анікін, інж. Г. Кудрашоў), які прадугледжваў завяршэнне яе будаўніцтва. На месцы, дзе была гарадская ратуша, мер- кавалася ўзвесці будынак гарадскога тэат- ра. Вертыкальнай дамінантай быў запраек- таваны ў цэнтры абеліск Перамогі. Сама плошча вырашалася ў выглядзе сквера партэрнага тыпу, але ў гэты час рэканст- рукцыя плошчы не была завершана. Завяр- шэнне яе з’яўляецца адказнай задачай, што стаіць перад архітэктарамі ў сучасны перы- яд планіроўкі і забудовы горада. Першае пасляваеннае дзесяцігоддзе з’яві- лася для Магілёва не толькі перыядам ад- наўлення разбуранай гаспадаркі, але і значным крокам па шляху далейшай яго рэканструкцыі. Менавіта ў гэты час бы- лі закладзены асновы будаўнічай інду- стрыі і рацыянальны напрамак развіцця горада, што дазволіла ў наступны перыяд перайсці да комплекснай забудовы сяліб- ных і прамысловых раёнаў. Таму на сучас- ным этапе з’явіліся магчымасці ліквідаваць і некаторыя недахопы ў планіроўцы і забу- дове горада, якія былі звязаны з цяжкас- цямі яго рэканструкцыі пасля Вялікай Ай- чыннай вайны. ГОРАДАБУДАУНІЦТВА МАГІЛЁВА НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ I ПЕРСПЕКТЫВЫ ЯГО РАЗВІЦЦЯ У пастановах ЦК КПСС і Савета Міні- страў СССР. «Аб ліквідацыі празмерна- сцей у праектаванні і будаўніцтве» (ліста- пад 1955 г.), «Аб развіцці жыллёвага бу- даўніцтва ў СССР» (ліпень 1957 г.), якія выявілі недахопы ў архітэктурна- будаўнічай практыцы ў нашай краіне, падкрэслівалася, што толькі ўсебаковае разуменне дойлідства як адзінства функ- цыянальнага, тэхнічнага і эстэтычнага за- бяспечвае паспяховае развіццё архітэктур- на-будаўнічай справы; была намечана пра- грама далейшага развіцця будаўніцтва і архітэктуры, у прыватнасці, развіццё ты- пізацыі і стандартызацыі, будаўніцтва па тыпавых праектах, барацьба за тэхнічны прагрэс, фарміраванне комплекснай забудо- вы жылых тэрыторый. Гэтыя пастановы адыгралі вялікую ролю ў развіцці архітэк- туры і горадабудаўніцтва. Значныя змены намеціліся і ў будаўніцтве гарадоў Беларусі. У праекце планіроўкі Магілёва 1961 г. (арх. Ю. Глінка, Г. Парсаданаў, М. Трыгу- бовіч, інж. Н. Карповіч) адбыліся ўжо значныя змены ў забудове жылых тэрыто- рый горада. Было намечана размяшчэнне капітальнага жыллёвага будаўніцтва на сва- бодных тэрыторыях і стварэнне сістэмы мікрараёнаў. Гэта дыктавалася і значным павелічэннем насельніцтва горада. Па папя- рэдняму генеральнаму плану (1947— 1950 гг.) праектная колькасць насельніцтва на 1970 г. намячалася 144 тыс. чалавек. Аднак тэмпы росту насельніцтва апераджа- лі праектныя прапановы; ужо да 1961 г. яно дасягнула 133,7 тыс. чалавек, што вы- клікала неабходнасць новага будаўніцтва. Вынас жыллёвага будаўніцтва з цэнтраль- най часткі горада на свабодныя тэрыторыі дазволіў, па-першае, зарэзерваваць участкі ў цэнтры Магілёва пад грамадскія будынкі, па-другое, рацыянальна арганізаваць сі- стэму быту і адпачынку насельніцтва новых жылых раёнаў на больш прагрэсіўнай асно- ве. Значныя змены адбыліся і ў будаўнічым 76
Мікрараён Магілёў-П. Панарама забудовы заніраванні. Намеціўся пераважны росг шматпавярховага (5—9 паверхаў і вышэй) будаўніцтва. Аднапавярховая драўляная забудова дапускалася толькі да 5 працэн- таў. Намячалася таксама знесці састарэлы жылы фонд і замяніць яго сучаснымі доб- раўпарадкаванымі дамамі. Першыя мікрараёны горада ўзніклі ў яго заходняй частцы і прылягалі да шашы Ма- гілёў—Мінск. Забудове гэтага раёна на- давалася вялікае значэнне. Мінская ша- ша — працяг асноўнага дыяметра горада, праспекта Міру, з'яўляецца ўязной магіст- раллю з боку сталіцы рэспублікі і таму займае важнае значэнне ў планіровачнан структуры Магілёва. Шэраг станоўчых якасцей даюць магчымасць разгарнуць туг значнае жыллёвае будаўніцтва: тэрыторыя непасрэдна размешчана каля існуючых прадпрыемстваў, знаходзіцца паблізу ад агульнагарадскіх інжынерных камунікацый, мяжуе з зонай адпачынку — Пячэрскім лесапаркам і вадасховішчам на р. Дубро- венцы, мае зручныя сувязі з цэнтрам гора- да. У 1961 г. у магілёўскім філіяле Бел- дзяржпраекта быў распрацаваны праект дэталёвай планіроўкі раёна па Мінскай ша- шы (арх. I. Фралоў), па якому і была ажыццёўлена забудова гэтай тэрыторыі. Раён аб’ядноўвае некалькі мікрараёнаў: Ма- гілёў-ІІ, Мір-І, Мір-ІІ, Спадарожнік. Ад- ным з першых пачаў забудоўвацца мікра- раён Маплёў-П. У цяперашні час ужо за- вершана першая чарга, другая частка мік- рараёна, забудаваная індывідуальнымі бу- дынкамі, патрабуе значных рэканструкцый- ных работ. Больш поўна новыя прынцыпы планіроў- кі і забудовы праведзены ў мікрараёне Мір. Пячэрская шаша дзеліць яго тэрыторыю на два мікрараёны — Мір-І і Мір-П. Плошча першага 20 га, другога — 14,9 га. Непа- срэдная блізкасць Пячэрскага лесапарка і Карабанаўскага водазабора наклалі адбітак на канфігурацыю і функцыянальнае зані- раванне гэтай тэрыторыі. Жылая зона 77
Мікрараён Мір. Панарама забудовы размешчана шырокан паласой уздоўж Мін- скай шашы, забудова арганізавана групамі па 7—8 дамоў. Участкі школы са спартыў- ным комплексам і дзіцячых устаноў разме- шчаны ў самой жылой зоне і прыляга- юць да лесапарка, які з’яўляецца месцам адпачынку жыхароў. Бытавыя памяшкан- ні размешчаны у першых паверхах жылых дамоў. Такім чынам стварыўся своеасаблівы лінейны ансамбль забудовы гэтай магістра- лі, кампазіцыя якога пабудавана на кантра- стным спалучэнні вышынных аб’ёмаў з га- рызантальнымі дамамі. У 1965 Г. У паўднёвым раёне пачалося будаўніцтва буннейшага ў нашай краіне камбіната сінтэтычнага валакна. Паколькі г'эта прадпрыемства павышанай шкод- насці, то размясціць яго вырашылі за 5,5 км ад горада, каб захаваць неабходную зону санітарнага разрыву. Ужо ў канцы 1968 г. была ўведзена ў эксплуатацыю до- следная ўстаноўка. У 1970 г. закончана бу- даўніцтва першай чаргі камбіната. У 1971— 1972 гг. прыступілі да будаўніцтва другой. Па перспектыўнаму плану да канца дзе-вя- тай пяцігодкі камбінат стане буйнейшым Жылыя дамы на Мінскай шашы 78
прамысловым прадпрыемствам не толькі V нашай краіне, але і ў Еўропе *. Шыоокае прамысловае будаўніцтва раз- гарнулася таксама і ва ўсходнім раёне Ма- гілёва. Тут сканцэнтруюцца буйныя прад- прыемствы: ліфтабудаўнічы завод, зазод прылад пярвічнай інфармацыі, камбінат шоўкавых тканін і інш. Такім чыпам фар- міруюцца дзве значныя прамысловыя зоны ва усходнім і паўднёвым раёнах горада. 1 а- кое размяшчэнне прамысловасці невыпад- ковае: гэтыя раёны ў генеральных планах адзначаліся як найбольш перспектыўныя для будаўніцтва. Але цяжкасці ў асваенні іх тэрыторый затрымлівалі ажыццяўленне планаў. У сучасны перыяд, які характары- зуецца вялікімі дасягненнямі ў галіне бу- даўнічай тэхнікі і магутнай індустрыян, з’явіліся такія магчымасці. Павелічэнне прамысловага патэнцыялу Магілёва патрабавала распрацоўкі новага генеральнага плана, які быў складзены ў 1967—1970 гг. у Белдзяржпраекце (арх. Ю. Глінка, М. Трыгубовіч, М. Семяненка, інж. Р. Абласава, У. Фядотаў). Генераль- ны план унёс значныя паляпшэнні ў развіц- цё планіровачнай структуры Магілёва. Бы- ло праведзена выразнае заніраванне тэры- торыі, што дало магчымасць вылучыць пла- ніросачныя раёны горада як самастойныя структурныя адзінкі, дзе канцэнтруюцца зсны рознага функцыянальнага прызначэн- ня: жылыя, прамысловыя, зсны адпачынку і культу рна-бытавых устаноў. Гак.м чынам, у Магілёве фарміруюцпа пяць планфовачных раёнау (на аснове тых, якія вылучаліся ў папярэдніх генпланах): цзнтральны, заходні, усходні, паўночны і паўднёвы, у якіх для насельніцтва ёсць ўсё неабходнае: жыллё, месца працы, зоны ад- пачынку, культурныя ўстановы. Па гене- ральнаму плану мяркуецца пабудаваць на першую чаргу 1656,3 тыс. кв. м новага жы- лога фонду, а на перспектыву — 2147,8 тыс. кв. м. Для ажыццяўлення гэтага ёсць усе магчымасці: у горадзе працуе завод збор- нага жалезабетону, камбінат буйнапанель- нага домабудавання. камбінат буйнапамер- ных сілікатных вырабаў. У генеральным плане намячаюцца два шляхі жыллёвага будаўніцтва — забудова новых жылых раё- наў на свабодных тэрыторыях і рэканст- рукцыя кварталаў з драўлянымі малапа- вярховымі дамамі. Спалучэнне новага будаўніцтва на сва- бодных тэрыторыях з будаўніцтвам у раё- * «Стронтельство н архнтектура Белорусснн», № 2, 1971, стар. 22 25 Камбінат сінтэтычнага валакна. Фрагмент забудовы 79
нах, якія рэканструюцца,— найбольш пра- вільны шлях далейшага развіцця Магілёва. У сучасны момант першачарговае будаў- ніцтва разгарнулася ва ўсходнім (былая Машакоўка) і паўднёвым (сучасны Задня- проўскі, былое Лупалава) раёнах. Упершы- ню ў гісторыі гэтыя адсталыя ўскраіны го- рада, забудаваныя драўлянымі дамамі, пе- ратвараюцца ў прыгожыя раёны, дзе бу- ДУЦЬ узведзены шматпавярховыя жылыя будынкі, магазіны, школы, рэстараны, кіна- тэатры, палацы культуры і інш. У паўднёвым раёне, як ужо адзначалася, разгортваецца буйное прамысловае будаў- ніцтва. Таму па генеральнаму плану тут будзе расселена больш чвэрці насельніцтва горада (115 тыс. чалавек на перспектыву). Раён часткова забудаваны двухпавярховымі жылымі дамамі і мае таксама свабодныя тэрыторыі. Гэта дазваляе весці забудову комплексна, адразу некалькіх мікрараёнаў, і стварыць поўную сістэму культурна-бы- тавога абслугоўвання насельніцтва. Тэры- торыя раёна блізка ад агульнагарадскога цэнтра і прылягае непасрэдна да Дняпра, што дае магчымасць вылучыць тут зону ад- пачынку і стварыць выразную панараму забудовы ўздоўж набярэжнай. Галоўнай магістраллю з’яўляецца Пушкінскі пра- спект, які праходзіць у мерыдыяльным на- прамку і мае агульнагарадское значэнне — звязвае паўднёвую частку горада з паўноч- най. У шыротным напрамку кампазіцыйнай воссю з’яўляецца вуліца Астроўскага, якая звязвае ўсходнюю і заходнюю часткі гэтага раёна. На тэрыторыі паўднёвага раёна фарміру- юцца чатыры жылыя масівы, кожны з якіх у сваю чаргу дзеліцца на некалькі мікра- раёнаў. Дэталёвы праект забудовы мікра- раёнаў распрацаваны ў 1965 г. у Белдзярж- праекце (арх. Г. Буладаў, П. Лагуноўская, інж. Л. Каўчынскі). Забудова паўднёва- заходняй часткі гэтага раёна ажыццяўляец- ца па праекту, распрацаванаму ў 1966 г. у Магілёўскім філіяле Белдзяржпраекта (арх. I. Фралоў). Мікрараёны забудоўваюцца буйнапанельнымі жылымі дамамі па ўдаска- наленых тыпавых праектах, якія ўключа- юць дамы з рознай колькасцю секцый, ты- паў кватэр і рознай паверхавасці (ад 5 да 16 паверхаў). Зараз будуюцца ў асноўным пяці- і дзевяціпавярховыя жылыя дамы. У найбольш адказных у горадабудаўнічых адносінах месцах — уздоўж Пушкінскага праспекта і набярэжнай Дняпра — будуць узводзіцца вышынныя дамы. Гэта ство- рыць выразную панараму забудовы і дасць магчымасць больш эканамічна выкарыстоў- ваць свабодныя тэрыторыі. Прадугледжва- еЦЦа ўзвесці да 70 працэнтаў будынкаў па- вышанай павярховасці. Усе культурна-бы- тавыя ўстановы штодзённай абслугі (мага- зіны, сталовыя, майстэрні, дзіцячыя ўста- новы) узводзяцца непасрэдна сярод жылой забудовы. Установы перыядычнага абслу- гоўвання ўваходзяць у склад грамадска- гандлёвага цэнтра раёна, які будуецца па вуліцы Астроўскага. Зона адпачынку і спартыўная ствараюцца ў пойменнай част- цы Дняпра, дзе запланаваны раённы парк культуры. Зараз тут ідзе будаўніцтва Па- лаца культуры на 1200 месц. Асобныя тэ- рыторыі ў раёне адведзены пад вучэбны гарадок Тэхналагічнага інстытута, дзе ўжо ўзведзены новыя карпусы. Некаторыя ўчасткі раёна маюць цяжкія ўмовы для будаўніцтва. Яны патрабуюць вялікіх мерапрыемстваў па інжынернай падрыхтоўцы (намыўка грунтоў), а такса- ма знос яшчэ існуючых аднапавярховых дамоў. Капітальнае будаўніцтва на гэтых тэрыторыях будзе ажыццяўляцца ў пер- спектыве. Неўзабаве паўднёвы раён пера- творыцца ў функцыянальна самастойную частку горада, дзе насельніцтву будуць за- бяспечаны зручная сувязь з месцам пра- цы, добраўпарадкаванае жыллё і поўнае абслугоўванне, а таксама добрыя ўмовы для адпачынку і спорту. Другім буйным масівам, дзе разгортваец- ца вялікае жыллёвае і прамысловае будаў- ніцтва, з’яўляецца ўсходні планіровачны раён. Як і паўднёвы, ён з’яўляецца значным па колькасці плануемага насельніцтва (102,5 тыс. чалавек на перспектыву). Цэн- тральная частка раёна ўяўляе сабой роўнае высокае плато, дзе магчыма размясціць значныя жылыя масівы. 3 паўднёвага і паў- ночнага ўсходу ён абкружаны Дняпром і 80
Жылыя дамы на Пушкінскім праспекце непасрэдна прылягае да цэнтральнай пло- шчы імя Леніна, а галоўная гарадская магі- страль — праспект Міру — з’яўляецца асноўнай магістраллю раёна. Па знешніх граніцах яна зрэзана глыбокімі ярамі, а са- мы буйны з іх — Дзебра аддзяляе яе ад астатняй часткі горада. У сувязі з гэтым існавалі значныя цяжкасці ў асваенні гэтай тэрыторыі — складанасць правядзення ін- жынерных камунікацый, вялікія дарожныя работы, неабходнасць будаўніцтва мастоў. Частка гэтай тэрыторыі была раней забу- давана аднапавярховымі дамамі. У цяперашні час ва ўсходнім раёне вя- дуцца вялікія рэканструкцыйныя работы. Праект дэталёвай планіроўкі ўсходняй яго часткі (жылы раён Усход) распрацаваны ў Мінскім філіяле інстытута горадабудаўніц- тва ў 1972 г. (арх. С. Смірнова, Т. Белкін, Г. Марцішонак). Заходняя частка раёна (жылы раён Юбілейны) забудоўваецца па праекту магілёўскага філіяла Белдзярж- праекта. Перш за ўсё праведзена дакладнае заніраванне тэрыторыі: заходняя частка адводзіцца пад прамысловую зону. Сяліб- ная зона прызначаецца для жыллёвага бу- даўніцтва і грамадскіх комплексаў. На тэ- рыторыі сялібнай зоны размяшчаецца не- калькі мікрараёнаў, якія групуюцца вакол асноунам кампазіцымнам восі — праспекта Міру. У цяперашні час завяршаецца забу- дова мікрараёна Юбілейны, а таксама бу- даўніцтва шляхаправода праз яр Дзебра, які звяжа заходні і ўсходні планіровачныя 81
Жылы дом на вуліцы Першаманскай і праспекцс ІХІіру раёны з плошчай імя Леніна. Грамадска- гандлёвы цэнтр будзе размешчаны уздоўж праспекта Міру, на якім будуць узведзены адміністрацыйна-грамадскія, гаспадарчыя, культурна-асветныя і гандлёвыя ўстановы. Такім чынам, праспект звяжа цэнтр усход- няга планіровачнага раёна непасрэдна з гарадскім грамадскім цэнтрам. Маляўнічы рэльеф гэтай тэрыторыі шырока выкары- стоўваецца пры азеляненні і стварэнні ра- ённага парка. Зялёныя калідоры мікрара- ённых паркаў аб'ядноўваюцца ў адзіную эспланаду, якая зпяжа ўсходні раён з агуль- нагарадскім паркам у понме Дняпра. У апошнія гады вялікая ўвага ўдзяляецца пытанням рэканструкцыі агульнагарадско- га цэнтра Магілёва — таго цэнтральнага участка яго, дзе размешчаны асноўныя 82
Жылы дом на Тэатральнай плошчы адміністрацыйныя і гаспадарчыя ўстановы (гарадскога і абласнога значэння), най- больш буйныя культурна-асветныя і ганд- лёвыя будынкі. Паралельна з распрацоў- кай генеральнага плана складаюцца праек- ты дэталёвай планіроўкі цэнтра горада з тым, каб выявіць найбольш эфектыўныя магчымасці яго рэканструкцыі, ліквідацыі састарэлага жылога фонду, будаўніцтва неабходных грамадскіх устаноў. Шматвя- ковае развіццё горада адбілася на планіро- вачнай структуры цэнтра Магілёва. Без аналізу яго гістарычных этапаў фарміра- вання цяжка правільна вырашыць многія праблемы яго рэканструкцыі. У перыяд феадалізму ролю грамадскага цэнтра выконвала гандлёвая плошча, раз- мешчаная паміж замкам і пасадам. На ёй 83
'размяшчаліся крамы, а ка'мпазіцыйным цэнтрам была гарадская ратуша. Плошча выконвала дзве асноўныя функцыі — ганд- лёвую і адміністрацыйную. 3 ростам гора- да рос і яго грамадскі цэнтр. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. грамадскі цэнтр Магілёва меў развітую планіровачную структуру. Ен атрымаў далейшае развіццё ў паўночным напрамку і складаўся ўжо з адрэзка галоўнай магістралі і сістэмы плошчаў. Апрача тэрытарыяльнага росту гарадскога цэнтра, адбывалася павелічэнне і размеркаванне яго грамадскіх функцый. На Губернатарскай плошчы засяроджвалі- ся асноўныя адміністрацыйныя будынкі і фарміравалася адміністрацыйна-грамадская зона. На цэнтральным участку Дняпроў- скага праспекта размяшчаліся буйныя ма- газіны, крамы, гасцініцы — фарміравалася гандлёвая зона. На Саборнай плошчы зна- ходзіўся галоўны культавы будынак — Іосі- фаўскі сабор. У канцы XIX—пачатку XX ст. адбываецца далейшае развіццё га- радскога цэнтра. Да сістэмы грамадскіх плошчаў прыбавілася новая — Тэатраль- ная, вылучылася новая зона цэнтра — ві- довішчная. На месцы старога замка быў разбіты гарадскі сквер — зона адпачынку гараджан. СупЯрэчнасці капіталістычнай эпохі знайшлі адлюстраванне і ў развіцці гарадскога цэнтра Магілёва. Цэнтральная частка горада з прычыны дарагоўлі зямлі аказалася пераўшчылена капітальнай забу- довай з замкнёнымі, кварталамі і вузкімі праездамі, лепшыя ўчасткі адводзіліся пад будаўніцтва даходных дамоў, прыватных гасцініц, банкаў, што парушала выразную структуру і дыферэнцыяцыю цэнтра. Усе выгоды гарадскога цэнтра былі даступныя толькі для заможнай часткі насельніцтва. 3 перамогай Вялікага Кастрычніка і рас- працоўкай першага генеральнага плана рэ- канструкцыі горада адбыліся значныя зме- ны ў развіцці яго цэнтра. У сувязі з новы- мі прынцыпамі развіцця горада ён атрымаў новую структуру: на перасячэнні асноўных дыяметраў горада фарміравалася новая плошча імя Леніна,якая стала адміністра- цыйна-грамадскім цэнтрам сацыялістычна- і’а Магілёва. Межы новага цэнтра значна ’пашйраліся, ён ўключыў гістарычна сфар- міраваныя зоны, якія ў новых умовах вы- конвалі новыя функцыі. У сучасны момант грамадскі цэнтр Магілёва развіваецца як комплексная функцыянальная зона (гра- мадска-палітычныя ўстановы, кіраўніцтва, гандаль, харчаванне, культура, адпачынак, спорт) і мае характар разгрупаванага лі- нейнага размяшчэння зон функцыянальна- га прызначэння. Тэрыторыя цэнтральнага раёна дзеліцца на зону грамадскай забу- довы, сканцэнтраваную на вуліцы Перша- майскай і праспекце Міру і зону жылой забудовы. Таму рэканструкцыя цэнтраль- нага раёна ўключае дзве задачы: стварыць спрыяльныя ўмовы для правільнага функ- цыяніравання грамадскай дзейнасці, а так- сама неабходныя ўмовы для жыцця насель- ніцтва ў жылой зоне. У цяперашні час у цэнтры горада раз- гарнулася будаўніцтва буйных жылых і грамадскіх будынкаў. Забудова мікрараё- наў у паўночна-заходняй частцы (мікра- раёны Магілёў-ІІ, Мір, Спадарожнік) вы- клікала інтэнсіўную рэканструкцыю пра- спекта Міру. Асаблівасцю забудовы пра- спекта з’яўляецца перасячэнне гэтай тэры- торыі ракой Дубровенка з глыбокім ярам. Гэта выклікае цэлы шэраг складаных пы- танняў, але і ўносіць у забудову цікавую разнастайнасць, маляўнічасць. Маляўнічыя поймы Дубровенкі з перасечаным рэльефам удала выкарыстоўваюцца архітэктарамі для стварэння зон адпачынку і зялёнага акружэння жылых і грамадскіх комплек- саў. Тут прадугледжана закладка раённага парка на плошчы каля 30 га. Будзе такса- ма ўзведзены стадыён на 20 тыс. месц і другі стадыён ручных гульняў. Пры бу- даўніцтве стадыёна схілы глыбокага яра будуць выкарыстаны пад трыбуны. Проці- леглы правы высокі бераг адведзены для дзяцей. Тут узведзены Палац піянераў (1970 г.), будуюцца спартыўныя комплек- сы і розныя павільёны, добраўпарадкоўва- ецца тэрыторыя. Сярод грамадскіх пабудоў на праспекце Міру вылучаецца будынак кінатэатра «Ка- стрычнік» і вышынная гасцініца «Магі- лёў». Кінатэатр «Кастрычнік» узведзены V 84
Кінатэатр «Кастрычнік» Агульны выгляд 1970 г. (арх. А. Кучарэнка). Узвышаны ўчастак і маляўнічы рэльеф вызначылі ад- метнасць горадабудаўнічага рашэння кіна- тэатра. Будынак крыху павернуты ў адно- сінах да лініі забудовы праспекта, што дае магчымасць кругавога агляду аб’ёму і ак- цэнтуе яго сярод жылой забудовы. Узвы- шанае месца ўдала выкарыстана для арга- нізацыі падыходаў і месца адпачынку гле- дачоў. Шырокая парадная лесвіца, што вядзе ад праспекта да галоўнага ўваходу ў кінатэатр, надае будынку манументаль- насць. Аб’ёмна-прасторавае рашэнне пабу- давана на кантрастным супастаўленні глу- хога двухпавярховага аб’ёму і аднапавяр- ховага зашклёнага вестыбюля. Цікава вы- карыстана каменная тынкоўка з дэкаратыў- ным пано, выкананая ў тэхніцы зграфіта. Кінатэатр вызначаецца добрымі акустыч- нымі якасцямі, удалым рашэннем вентыля- цыі і навейшай тэхнічнай аснашчанасцю глядзельнай залы. Самай высокай дамінантай на праспекце Міру з’яўляецца 14-павярховы будынак гасцініцы «Магілёў» (1972 г., арх. В. Аста- повіч, Г. Бенядзіктаў, Е. Лукомская, інж. Р. Вігдорчык, Н. Герасімчык, I Зыбіцкер). Вышынны аб’ём гасцініцы арганізуе нава- кольную забудову, а размяшчэнне яе пры ўездзе ў горад зручна для прыезджых. Бу- дынак галоўным фасадам пастаўлены пер- пендыкулярна праспекту і пры ўездзе ў горад па Мінскай шашы раскрываецца сва- ёй шырокай часткай, акцэнтуючы месцазна- ходжанне гарадскога цэнтра. Перад будын- кам — невялікая плошча, дзе прадугледжа- ны стаянкі для аўтамашын. Побач, у пойме р. Дубровенкі, распасціраецца парк, што стварае маляўнічае акружэнне і адкрывае прастору для ўспрымання вышыннага аб’- ёму. Сам будынак выкананы з цэглы і атынкаваны. На галоўным фасадзе ўведзе- ны металічныя дэталі, якія ўзбагачаюць яго пластыку. Першыя два паверхі маюць 85
Гасцшіца «Магілёў» і спартыўны павільён. Агульны выгляд суцэльнае зашкленне, што надае ўсяму бу- дынку лёгкасць і стройнасць. Да вышын- нага корпуса гасцініцы па лініі забудовы праспекта прылягае спартыўны павільён, дзе ёсць фізкультурная зала і плавальны басейн. Гасцінічныя нумары разлічаны на 1, 2 і 3-месцавае засяленне. На першым паверсе — вялізны вестыбюль-хол. На дру- гім паверсе знаходзяцца кафэ, рэстаран, якія маюць самастойны ўваход з боку ву- ліцы, камбінат бытавога абслугоўвання, ёсць бюро даведак, бюро заказаў і іншыя паслугі. Будынак забяспечаны ўсімі відамі інжынернага абсталявання — кандыцыяна- ваным паветрам, сігналізацыяй выкліку, пасажырскім і грузавым ліфтамі і інш. На вуліцы Першамайскай недалёка ад плошчы імя Леніна закончана будаў- ніцтва васьміпавярховага адміністрацыйна- га будынка (арх. А. Кучарэнкр, Ю. Шпіт). Дом размешчаны за 60 .м ад пра- езджай часткі вуліцы, утвараючы, такім чынам, невялікую плошчу. Да васьміпавяр- ховага аб’ёму з боку дваровага фасада пры- лягае двухпавярховая частка, дзе знахо- дзіцца вестыбюль, фае, зала пасяджэнняў на 350 месц, сталовая. Асноўны аб’ём мае калідорную сістэму планіроўкі. Стройны, вырашаны ў строгіх формах будынак мае манументальны выгляд, што адпавядае яго грамадскаму прызначэнню. Сярод іншых грамадскіх пабудоў, узве- дзеных у 60—70-я гады, трэба адзначыць: Дом палітасветы (арх. А. Кучарэнка, В. Шаўчэнка); лабараторны корпус Машына- будаўнічага інстытута (арх. М. Семяненка), 86
Гасцініца «Магілёў». Агульны выгляд 87
Адміністрацыйны будынак на Першамайскай вуліцы будынак абласнога статыстычнага упраў- лення (арх. I. Голубева), новы буды- нак універмага (арх. У. Пушкін), будынак Педінстытута (арх. А. Кучарэнка, I. Фра- лоў), бальніца (арх. I. Магазінер). Аналізуючы сучасныя грамадскія будын- кі Магілёва, можна адзначыць шэраг ста- ноўчых асаблівасцей. Намецілася больш выразная арганічная сувязь аб’ёмна-пра- сторавай кампазіцыі з горадабудаўнічым асяроддзем. Максімальна выкарыстоўваюц- ца прыродныя ўмовы, асаблівасці рэльефу. Будынкі размяшчаюцца болып свабодна ў адносінах да лініі забудовы, дзякуючы чаму ўзнікаюць цікавыя перспектывы, магчы- масць усебаковага агляду іх. У аб’ёмна- прасторавым рашэнні атрымаў распаўсю- джанне прыём расчлянення будынка на асобныя аб’ёмы, якія маюць рознае функ- цыянальнае прызначэнне і аб’яднаны агульнай кампазіцыйнай задумай. Гэта да- зваляе больш дакладна вырашыць плані- роўку памяшканняў і прымяніць рацыя- нальныя прагрэсіўныя канструкцыі. У цэнтральным раёне горада, апрача бу- даўніцтва грамадскіх будынкаў, ідзе рэкан- струкцыя старых і ўзвядзенне новых жы- лых дамоў. У 1970 г. закончылася будаў- ніцтва васьмідзесяцікватэрнага жылога до- ма на рагу вуліцы Першамайскай і вуліцы Міронава (арх. I. Голубева). Размешчаны ён каля плошчы імя Леніна. Будынак за- праектаваны шасціпавярховым для таго, каб арганічна ўвайсці ў існуючую забудову. Узвядзенне яго ў зоне гарадскога цэнтра выклікала неабходнасць размяшчэння на 88
Жылы дом на вуліцы Першамайскай і вуліцы Міронава першым паверсе грамадскіх устаноў: тут знаходзяцца Палац шлюбу, салон-магазін для маладажонаў, ювелірны магазін. Пры архітэктурным рашэнні таксама ўлічваліся горадабудаўнічыя асаблівасці. Першы, гра- мадскі паверх, цалкам зашклёны, успрыма- ецца, як цокаль для наступных паверхаў. Шырокі казырок з неонавымі надпісамі ад- дзяляе першы паверх ад астатніх. Жылыя паверхі маюць багатую пластычную трак- тоўку — рытм лоджыяў на спакойнай гла- дзі сцен. На Першамайскай вуліцы закончана будаўніцтва шасціпавярховага стоадзінац- цацікватэрнага жылога дома (арх. А. Ку- чарэнка). Будынак размешчаны ў гандлё- вай зоне цэнтра. Першы паверх адводзіцца пад прадуктовы магазін. У вонкавай аздобе выкарыстаны керамічныя пліткі, што ства- раюць цікавую каляровую гаму фасада. Па праспекце Міру, дзе забудова не вельмі шчыльная, магчыма ўзвядзенне жылых бу- дынкаў павышанай паверхавасці. Так, сто- кватэрны жылы дом (недалёка ад гасціні- цы «Магілёў») мае дзесяць паверхаў (арх. I. Голубева). Першы паверх таксама адво- дзіцца пад грамадскія ўстановы — салон прыгажосці, агенцтва Аэрафлота. Усе жылыя будынкі вырашаны на аснове тыповых секцый з палепшанай планіроўкай і поўным санітарна-тэхнічным абсталяван- нем. Максімальна выкарыстоўваюцца эфек- тыўныя і эканамічныя канструкцыі, новыя будаўнічыя і абліцовачныя матэрыялы. Важнае горадабудаўнічае становішча іх у цэнтральнай частцы горада патрабуе дсаблі- 89
Дом палітасветы на Тэатральнай плошчы. Агульны выгляд вай увагі пры іх размяшчэнні, а таксама павышэння якасцей архітэктуры. Разам з тым архітэктары строга ўлічваюць існую- чую забудову, каб новыя будынкі арганіч- на ўваходзілі ў яе, ствараючы адзіны ансамбль. Забудова цэнтра Магілёва — ад- на з важнейшых задач пры рэканструкцыі горада. Пры рэканструкцыі Магілёва ўзнікаюць праблемы, звязаныя з аховай, рэстаўра- цыяй 1 сучасным выкарыстаннем помнікаў архітэктуры. Пытанні ўзаемасувязі гіста- рычнай спадчыны і сучаснасці прыцягва- юць усё большую ўвагу і шырока абмяркоў- ваюцца. Нягледзячы на тое што многія помнікі Маплёва не захаваліся да нашага часу, у горадзе ёсць цікавыя жылыя, гра- мадскія і культавыя пабудовы розных гі- старычных перыядаў, якія вызначаюцца высокімі канструктыўна-планіровачнымі і мастацкімі якасцямі. У горадабудаўнічай спадчыне Магілёва ёсць шмат каштоўнага. што яшчэ недастаткова выкарыстана ў су- часнай архітэктурна-будаўнічай практыцы і павінна быць развіта пры далейшай рэ- канструкцыі: вопыт будаўніцтва ансамбляў з улікам іх месца ў плане горада і прырод- нага акружэння; практыка забудовы галоў- ных плошчаў з вылучэннем іх кампазіцый- нага цэнтра; фарміраванне цэласнага архі- тэктурнага аблічча горада; стварэнне вы- разнага гарадскога сілуэта. У гэтай сувязі вялікае значэнне набывае вывучэнне архі- тэктурнай спадчыны, прапаганда навуко- вых ведаў па гісторыі і архітэктуры горада, 90
уключэнне помнікаў, якія захаваліся, у су- часныя ансамблі, што будзе не толькі ўзба- гачаць гарадскую забудову, але і садзейні- чаць выхаванню пачуцця патрыятызму. Гістарычнае даследаванне развіцця гора- да і практычная работа архітэктараў павін- ны быць узгоднены і дапаўняць адна адну. На пэўных стадыях праектавання неабход- на ўводзіць у склад праектных матэрыялаў адпаведныя раздзелы, што датычаць асноў- ных прынцыпаў гістарычнага фарміравання горада. У гэтых адносінах генеральны план Магілёва 1967—1970 гг. з’явіўся першай спробай злучыць гістарычнае даследаванне з праектнымі прапановамі па перспектыў- наму развіццю. Адначасова з новым бу- даўніцтвам у Магілёве плануецца правесці значныя работы па рэстаўрацыі помнікаў культуры. Цэнтральны квартал, які абмежаваны вуліцамі Болдзіна, Ленінскай, Валам Чыр- воная Зорка і Савецкай плошчай, з'яў- ляецца найбольш старажытнай часткай го- рада. Да цяперашняга часу там захаваліся некаторыя жылыя дамы XVII— XVIII стст. з гасціным дваром, якія да- лучаліся да ратушы, палац Г. Каніскага, рэшткі забудовы архірэйскага двара і не- калькі семінарскіх будынкаў. Гэты квартал мог бы з’явіцца цікавай запаведнай зонай, архітэктурным музеем пад адкрытым не- бам, а яго знаходжанне ў цэнтральнай зоне гарадскога цэнтра садзейнічала б шырока- му доступу турыстаў. Зараз у спецыялізаваных навукова-рэ- стаўрацыйных і праектных майстэрнях г. Мінска распрацоўваецца праект рэканст- рукцыі і рэстаўрацыі гэтага квартала. Пра- дугледжваецца паляпшэнне санітарна-гігіе- нічнага стану тэрыторыі, выкарыстанне за- будовы, якая захавалася, з улікам функцы- янальнага занавання цэнтральнай часткі горада, паляпшэння транспартных і пеша- ходных сувязей, распрацоўка турысцкіх маршрутдў. Сучасная забудова гэтага квар- тала павінна быць падпарадкавана забудо- ве, якая склалася гістарычна. Рэстаўрацыйныя работы праводзяцца ва ўнікальным помніку архітэктуры—Міка- лаеўскім манастыры. У спецыялізаваных на- вукова-рэстаўрацыйных і праектных май- стэрнях распрацаваны «Праект рэстаўрацыі комплекса Мікалаеўскай царквы» (арх. Ка- наваленка А. Р., 1969 г.). Па праекту пра- дугледжана рэстаўрацыя ўсяго ансамбля: Мікалаеўскай і Ануфрыеўскай цэркваў, званіцы, жылога дома і агароджы з двума брамамі — заходняй і паўднёвай. Пры рас- працоўцы праекта было праведзена дэталё- вае вывучэнне помнікаў: закладзена каля 30 шурфаў і 50 зандажоў, даследаваны бу- даўнічыя матэрыялы, зроблены архітэктур- на-археалагічныя абмеры будынкаў. Да 1971 г. былі адноўлены купал, дах і скляпенні бакавых нефаў Мікалаеўскай цар- квы. У 1970—1973 гг. праводзіліся работы па рэстаўрацыі фасадаў. У 1972 г. была скончана рэстаўрацыя званіцы. Зараз за- вяршаецца рэканструкцыя Ануфрыеўскай царквы і агароджы з брамамі. Вялікія работы праводзяцца таксама ў інтэр’еры Мікалаеўскай царквы: рэстаўру- юцца драўляны разьбяны іканастас і на- сценны фрэскавы жывапіс. Цяпер у цэнтральнай частцы Магілёва праводзіцца рэканструкцыя Першамайскай вуліцы: старая забудова ўступіць месца сучасным вышынным будынкам. Пры гэ- тым трэба ўважліва падысці да жылой забудовы XIX ст., каб захаваць гісторыка- архітэктурнае аблічча гэтага перыяду. Спа- лучэнне сучасных дасягненняў горадабудаў- ніцтва з глыбокім вывучэннем архітэктур- най спадчыны прадвызначыць далейшыя шляхі развіцця нашых гарадоў, дапаможа зберагчы іх індывідуальнае аблічча.
СПІС ІЛЮСТРАЦЫЙ Стар. 5 Медаль у памяць 700-годдзя Магілёва (мастак 3. С. Шкляр, 1967 г. Фота А. Я. Процкага). 10 Зем\яны вал і Алейная брама ў Магілёве. Ак- варэль I. Пешкі, XVIII ст. Рэпрадукцыя (Ка- бінет мастацтваў АН УССР, г. Львоў). 12 План Магілёва другой палавіны XVII—пер- шай палавіны XVIII ст. (па рэканструкцыі А. Д. Квітніцкай, у кнізе «Усеагульная гісго рыя архітэктуры», т. 6, стар. 473). 14 Схема развіпця Магілёва (па матэрыялах ЦДВГА СССР, г. Масква, а таксама матэрыя- лах краязнаўца I. Філіповіча). 15 Барысаглебская царква (жылы дом XVII ст.). Сучасны выгляд. Фрагмент вонкавай дэкара- тыўнай аздобы. Фота У. Варварына, 1973 г. 15 Барысаглебская царква. План (па матэрыялах інвентарызацыйнага бюро г. Магілёва). 16 Гарадская ратуша. План 1-га паверха. План 2-га паверха пасля рэканструкцыі ў канцы XVIII ст. Разрэз вежы (чарцяжы ЦДГА СССР, г. Ленін- град). 17 Гарадская ратуша. Агульны выгляд у пачатку XX ст. Фота 1939 г. (архіў Дзяржбуда БССР). 19 Багаяўленскі манастыр. Агульны выгляд у XIX ст. Рэканструкцыя (па матэрыялах ЦДГА СССР). 20 Багаяўленская царква. Галоўны фасад. План (па матэрыялах інвентарызацыйнага бюро г. Магілёва). 21 Мікалаеўская царква. Выгляд з боку трансэп- та. Фрагмент іканастаса (царскія вароты). Фо- та Д. Мазаніка, 1960 г. 22 Мікалаеўская царква. План. Падоўжны разрэз (абмерныя матэрыялы Беларускага палітэхнічна- га інстытута, 1960 г.). 23 Спаскі манастыр, архірэйскі двор і духоўная семінарыя. Схема генплана (па матэрыялах ЦДГА СССР). 24 Спаскі манастыр. Агульны выгляд у пачатку XX ст. Фота 1939 г. (архіў Дзяржбуда БССР). 25 Спаская царква. Рэканструкцыя (па матэрыя- лах ЦДГА СССР). Фрагмент бакавога фасада. Фота 1939 г. (архіў Дзяржбуда БССР). 26 Палац Г. Каніскага. Галоўны фасад. План 1-га паверха. Фрагмент галоўнага фасада. Фота У. Варварына, 1973 г. (абмеры 1962 г. Бела- рускага палітэхнічнага інстытута). 27 Жылы дом XIX ст. на архірэйскім двары. Су- часны выгляд. Фота У. Варварына, 1973 г. Пер- шапачатковы план 1-га паверха (чарцёж ЦДГА СССР). 27 Духоўная семінарыя. Галоўны фасад. План 1-га паверха (чарцяжы ЦДГА СССР). 28 Семінарскі будынак (былы дом купца Кітаева). Фасад і планы паверхаў у XIX ст. (чарцяжы ЦДГА СССР). 28 Пакроўская царква. Бакавы фасад. План (Чар- цяжы ЦДГА СССР). 29 Успенская царква. Агульны выгляд у пачатку XX ст. Фота 1939 г. (архіў Дзяржбуда БССР). 30 Успенская царква. Галоўны фасад. План (па абмерных матэрыялах Маскоўскага архітэктур- нага інстытута, 1954 г.). 32 Праектны план 1778 г. (у кнізе чарцяжоў і малюнкаў ПСЗ, СПб., 1839, стар. 175). 32 Праект зносу Кругавога вала (чарцёж ЦДВГА СССР). 33 Схема цэнтральнай часткі горада канца XVIII — пачатку XIX ст. (чарцёж ЦДВГА СССР). 34 Панарама забудовы Губернатарскай плошчы з боку старажытнага замка. Акварэль канца XVIII ст. Рэпрадукцыя (Рускі музей, г. Ле- нінград). 92
35 Схема Губернатарскай плошчы (чарцёж ЦДГА СССР). 35 Губернскае праўленне. План 1-га і 2-га павер- хаў (чарцяжы ЦДГА СССР). 35 Губернскае праўленне. Галоўны фасад (чарцёж ЦДГА СССР). 36 Губернатарскі дом. Галоўны фасад (чарцёж ЦДГА СССР). 36 Губернатарскі дом. План 1-га і 2-га паверхаў (чарцёж ЦДГА СССР). 37 Дом віцэ-губернатара і двух саветнікаў. Галоў- ны фасад (чарцёж ЦДГА СССР). 37 Дом віцэ-губернатара і двух саветнікаў. План 1-га і 2-га паверхаў (чарцяжы ЦДГА СССР). 38 Былы будынак ніжняга суда, урачэбнай упра- вы і архіва. Сучасны выгляд. Фота У. Варва- рына, 1973 г. 38 Будынак ніжняга суда, урачэбнай управы і ар- хіва ў канцы XVIII ст. Галоўны фасад. План 1-га і 2-га паверхаў (чарцяжы ЦДГА СССР). 38 Будынак ніжняга суда, урачэбнай управы і ар- хіва пасля рэканструкцыі ў XIX ст. Галоўны фасад (чарцёж ЦДГА СССР). 39 Будынак ніжняга суда, урачэбнай управы і ар- хіг.а пасля рэканструкцыі ў XIX ст. План 1-га паверха (чарцёж ЦДГА СССР). 39 Схема Саборнай плошчы ў канцы XIX ст. (па матэрыялах ЦДВГА СССР). 40 Панарама забудовы Саборнай плошчы. Аква- рэль канца XVIII ст. Рэпрадукцыя (Рускі му- зей, г. Ленінград). 40 Праект рэканструкцыі Саборнай плошчы. Архі- тэктар В. П. Стасаў (чарцёж ЦДВГА СССР). 41 Іосіфаўскі сабор. Агульны выгляд у XIX ст. Рэпрадукцыя (калекцыя аддзела рэдкай кнігі бібліятэкі АН ЛітССР, г. Вільнюс). 41 Будынак экзерціргаўза. Галоўны фасад. Тар- цавы фасад (чарцяжы ЦДВГА СССР). 42 Агульны выгляд Станіславаўскага касцёла і па- лаца архіепіскапа. Акварэль канца XVIII ст. Рэпрадукцыя. (Рускі музей, г. Ленінград). 42 Станіславаўскі касцёл. Сучасны выгляд. Фота У. Варварына, 1973 г. 43 Станіславаўскі касцёл. Гравюра XIX ст. (ілю- страваны часопіс, 1871 г., г. Варшава). 43 Станіславаўскі касцёл. План (па матэрыялах інвентарызацыйнага бюро г. Магілёва). 43 Станіславаўскі касцёл. Фрагмент роспісу ін- тэр ера. Фота Д. Мазаніка, 1960 г. 44 Палац архіепіскапа. Галоўны фасад. План 1-га паверха (па матэрыялах ЦДВГА СССР). 44 Палац архіепіскапа. Першапачатковы праект. План 1-га паверха (па матэрыялах ЦДВГА СССР). 44 Палац архіепіскапа. Сучасны выгляд. Фрагмент галоўнага фасада. Фота У. Варварына, 1973 г. 45 Жылы будынак канца XVIII ст. Сучасны вы- гляд. Фота Э. Фіяла, 1967 г. План 1-га паверха (па матэрыялах інвентарызацыйнага бюро г. Магілёва). 46 Жылы будынак 1790 г. Сучасны выгляд. Фота У. Варварына, 1973 г. План 1-га паверха (па матэрыялах інвентарызацыйнага бюро г. Ма- гілёва). 46 Праект жылога дома канца XIX ст. (чарцёж ЦДГА СССР). 47 Брамы ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. (чарцяжы ЦДГА СССР). 48 Гравюра Магілёва XIX ст. (ілюстраваны часо- піс, 1871 г., г. Варшава). 49 Выгляд на цэнтральную частку горада з боку Дняпра. Рэпрадукцыя (калекцыя аддзела рэд- кай кнігі бібліятэкі АН ЛітССР). 51 Гарадскі тэатр. Агульны выгляд. Фота Э. Фі- яла, 1967 г. 52 Гарадскі тэатр. План (па матэрыялах інвента- рызацыйнага бюро г. Магілёва). 52 Прывакзальная плошча. Праект забудовы (аль- бом чарцяжоў «Пабудовы Віцебска-Жлобін- скай чыгункі 1900—1902»), 53 Будынак вакзала. Сучасны выгляд. Фота Э. Фіяла, 1967 г. 53 Будынак вакзала. Праектны план (альбом чар- цяжоў «Пабудовы Віцебска-Жлобінскай чыгун- кі 1900—1902»). 54 Жаночая гімназія. Агульны выгляд у пачатку XX ст. Рэпрадукцыя (калекцыя аддзела рэдкай кнігі бібліятэкі АН ЛітССР). 54 Рэальнае вучылішча. Агульны выгляд у пачат- ку XX ст. Рэпрадукцыя (калекцыя аддзела рэдкай кнігі бібліятэкі АН ЛітССР). 55 Былое духоўнае жаночае вучылішча. Сучасны выгляд. Фрагмент галоўнага фасада. Фота У. Варварына, 1973 г. 55 Рэальнае вучылішча. План 1-га паверха (па матэрыялах інвентарызацыйнага бюро г. Магі- лёва).
56 Барысаглебская царква XIX ст. Агульны вы- гляд. Фота У. Варварына, 1973 г. 59 Помнік У. I. Леніну перад Домам Саветаў на плошчы імя Леніна. Фота Э. Фіяла, 1967 г. 61 Жылы дом на вуліцы Першамайскай. Агульны выгляд. Фота Э. Фіяла, 1967 г. 61 Жылы дом на вуліцы Першамайскай. План 1-га паверха (па матэрыялах інвентарызацыйнага бюро г. Магілёва). 62 Жылы дом у пасёлку імя Кірава. Агульны вы- гляд. Фота Э. Фіяла, 1967 г. 62 Жылы дом у пасёлку імя Кірава. План 2-га па- верха (па матэрыялах інвентарызацыйнага бю- ро г. Магілёва). 65 Дом Саветаў. План 1-га паверха (па матэрыя- лах інвентарызацыйнага бюро г. Магілёва). 66 Гасцініца «Дняпроўская». Агульны выгляд. Фота Э. Фіяла, 1967 г. 66 Гасцініца «Дняпроўская». План 1-га паверха (па матэрыялах інвентарызацыйнага бюро г. Магілёва). 67 Машынабудаўнічы інстытут. Агульны выгляд. Фота Э. Фіяла, 1967 г. 67 Схема жылой секцыі. Архітэктары А. Воінаў, А. Брэгман (па матэрыялах інвентарызацыйна- га бюро г. Магілёва). 68 Кінатэатр «Радзіма». Агульны выгляд. Фота Э. Фіяла, 1967 г. 68 Кінатэатр «Радзіма». План (па матэрыялах ін- вентарызацыйнага бюро г. Магілёва). 71 Жылыя дамы на Тэатральнай плошчы. Фота Э. Фіяла, 1967 г. 72 143-кватэрны дом на Першамайскай вуліцы. Фрагмент фасада. Фота Э. Фіяла, 1967 г. 73 54-кватэрны жылы дом на Першамайскай вулі- цы. Агульны выгляд. Фота Э. Фіяла, 1967 г. 74 Плошча імя Леніна. Панарама забудовы і азеля- ненне. Фота Э. Фіяла, 1967 г. 75 Жылыя дамы на Першамайскай вуліцы. Фота Э. Фіяла, 1967 г. 77 Мікрараён Магілёў-ІІ. Панарама забудовы. Фо- та У. Варварына, 1973 г. 78 Мікрараён Мір. Панарама забудовы. Фота У. Варварына, 1973 г. 78 Жылыя дамы на Мінскай шашы. Фота У. Вар- варына, 1973 г. 79 81 82 83 85 86 87 88 89 90 Камбінат сінтэтычнага валакна. ФрагМент зА- будовы. Фота У. Варварына, 1973 г. Жылыя дамы на Пушкінскім ііраспекце. Фота У. Варварына, 1973 г. Жылы дом на вуліцы Першамайскай і праспек- це Міру. Фота Э. Фіяла, 1967 г. Жылы дом на Тэатральнай плошчы. Фота Э. Фіяла, 1967 г. Кінатэатр «Кастрычнік». Агульны выгляд. Фо- та У. Варварына, 1973 г. Спартыўны павільён каля гасцініцы «Магілёў». Агульны выгляд. Фота У. Варварына, 1973 г. Гасцініца «Магілёў». Агульны выгляд. Фота У. Варварына, 1973 г. Адміністрацыйны будынак на Першамайскай вуліцы. Фота У. Варварына, 1973 г. Жылы дом на вуліцы Першамайскай і вуліцы Міронава. Фота У. Варварына, 1973 г. Дом палітасветы на Тэатральнай плошчы. Агульны выгляд. Фота У. Варварына, 1973 г.
ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ • • ............................................ 3 АРХІТЭКТУРА СТАРАЖЫТНАГА МАГІЛЕВА.......................... 7 ФАРМІРАВАННЕ ПЛАНІРОВАЧНАЙ СТРУКТУРЫ ГОРАДА I ЎЗВЯДЗЕННЕ АБАРОНЧЫХ УМАЦАВАННЯУ ............................ . 7 ПОМНІКІ МАГІЛЕУСКАЙ ШКОЛЫ ДОЙЛІДСТВА .................. 13 ГОРАДАБУДАУНІЦТВА МАГІЛЁВА У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ 31 ПЕРАПЛАНІРОУКЛ ГОРАДА 1 ЗАБУДОВА ЯГО ЦЭНТРА ................... 31 УПЛЫУ РАЗВІЦЦЯ КЛПІТАЛІЗМУ НЛ ПЛАНІРОЎКУ I ЗАБУДОВУ ГОРАДА..... 48 РЭКАНСТРУКЦЫЯ МАГІЛЕВА У САВЕЦКІ ГІЕРЫЯД ..............•.......... 57 ПАЧАТАК САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭКАНСТРУКЦЫІ............................. 5 7 АДНАУЛЕННЕ ГОРАДА У ПЕРШАЕ ДЗЕСЯЦІГОДДЗЕ ПАСЛЯ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ............................................... 69 ГОРАДАБУДАУНІЦТВА МАГІЛЕВА НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ I ПЕРСПЕКТЫВЫ ЯГО РАЗВІЦЦЯ .................................................. 76 СПІС ІЛІОСТРАЦЫЙ............................................... 92
На белорусском языке Тамара Нгнатьевна Чернявская АРХНТЕКТУРА МОГНЛЕВА 3 гісторыі планіроўкі і забудовы горада Нздатсльство «Наука н технмка» Мннск, Ленннскнй нроснскт, 68 Рэдактар М. М. Дубоўская Макет і тэхнічнае рэдагаваннс I. С. Шэрніулыкага Афармленне У. Л. Мілеўскага Мастацкі рэдактар В. В. Саўчанка Карэктар Л. I. Пятрова Друкуецца па пастановс РВС АН БССР АТ 01576. Здадэена ў набор 25.1X 1973 г. Падп. да др.уку 14.XII 1973 г. Фармат 84ХЮ01/іб- Папера мел. Друк. арк. 6,0. Ум. друк. арк. 9,36. Уч.- выд. арк, 7,8. Выд. эаказ 154. Друк. закаэ 899. Тыраж 2250 экз. Цана 95 кап. Друкарня імя Францыска (Георгія) Скарыны выдавецтва «На- вука тэхніка» АН БССР і Дзяржкамітэта СМ БССР на снравах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. Мінск, Лс- нінскі краспект, 68 Ч 0321-128 М316-73 62-73
95 к.