Text
                    СПАДЧЫНА
 'CZYZN
 KOLOZA
 Urbanonymarl
 інаслоў-  кашмэгоа
 I  Рсіпд
 ZAW1ER
 W—j  r—
 —  ulyli  /
 Q- 	х^ууш>>  л
 ж/ха^Ш
 44  Xbu*h£  J3j4i  K,n.  A
 r  j_/:  ?j>&  Ji~ 	f  1
 Аднаўленьне  гістары
урбананіміі
 Урбанонімы  Берасьця
паводле  крыніцаў
 Людамонт,  Крупіца,  П:


КАНЦЭПЦЫІ 31 Асноўныя прынцыпы аднаўлення ўрбананіміі Беларусі На жаль, сучасная ўрбананімія Беларусі зусім не адпавядае на- шай гісторыі і культуры, бо сфар- мавалася яна не пры нацыяналь- най уладзе, а пад уздзеяннем дамінацыйных вонкавых сілаў, сацыяльна-палітычных працэсаў, якія праходзілі ў XX стагоддзі. Безумоўна, паўстае пытанне пра аднаўленне традыцыйнай для Беларусіўрбананімічнай прасто- ры. Але перад тым, як перайме- наваць або назваць вуліцу, неаб- ходна пазнаёміцца з прынцыпамі гарадской тапаніміі і метадамі яе змены. Тапанімія гарадоў павінна адпавядаць чатыром асноўным принципам: арыентавання (дапамагаць людзям арыента- вацца ў прасторы), гістарызму (апавядаць пра гісторыю вуліцы, раёна), выхавання (назвы вуліц павінны выхоўваць у людзях любоў да Радзімы, гонар за род- ны горад, павагу да гістарычных асобаў і падзей) і эстэтыкі (на¬ звы павінны быць нескладанымі, прыгожымі і мілагучнымі). Са шкадаваннем трэба прыз- наць, што большасць цяперашніх назваў вуліц беларускіх гарадоў і мястэчак сфармаваныя без уліку вышэйузгаданых прынцыпаў. Для любога больш-менш вялікага на- селенага пункта Беларусі (апроч Маладзечна) характэрныя такія недахопы, як: Адарванасць ад беларускай тапанімічнай аўтэнтыкі, зладжа- нае савецкай уладай штучнае на¬ зывание аб'ектаў назвамі святаў, лозунгаў, імёнамі дзеячаў савец- кага дыскурсу; Вялікая колькасць аднолька- вых найменняў альбо найменняў, што перагукаюцца (ў Мінску ёсць 5 вуліц Шчорса,8 Пуцеправодных завулкаў, 2 Радыятарныя вуліцы і 5 завулкаў, вуліца і 8 Чыгуначных завулкаў; у Полацку вуліца і 14 (!) завулкаў Касманаўтаў, вуліцы і па 5 завулкаў Калінінаі Кандраценкі; у Віцебску — 19 (!) Гарадоцкіх, 14 — Полацкіх, 11 — Задарожных, 9 — Загарадных, 7 — Клінічных вуліц; Гомелі — 8 завулкаў Ілы’ча). Такі падыход становіцца прычы- най урбананімічнай алагічнасці, а для жыхароў — пабытовай ня- зручнасці; Рознасць гучання ўрбанонімаў на беларускай і рускай мовах. Такія назвы перакладаюцца і па- глыбляюць характэрную для на- шай краіны моўную праблему. Згодна з нормамі ЮНЭСКА, не- абходна патрабаваць перадачы беларускай фанетычнай карціны ў рускамоўным варыянце, напры- клад, Чйгуночная (Чыгуначная), Весёлковая (Вясёлкавая), Квет- ковая (Кветкавая) і г.д.; Прысутнасць лічэбнікаўу наз- ве вуліц, што неўласціва бела¬ рускай трэды цыі (30-, 50-, 60 год БССР, 50 год ВЛКСМ, 23-х Гвар- дзейцаў, 26-ці Камісараў, 30-га З'езда КПСС); Перанасычанасць патрані- мічнымі найменнямі, «мода» на якія, дарэчы, існавала не толькі на тэрыторыі савецкай Беларусі, але і ў Заходняй Беларусі пры паляках. Аналіз тапанімічнай сітуацыі паказаў, што адзіным горадам Беларусі, дзе ўрбананімны ланд¬ шафт можна ацаніць здаваль- няюча, з'яўляецца Маладзечна. У пачатку 1990-х тагачасны мэр Маладзечна Генадзь Карпенка ад- ным указам перайменаваў больш 20 вуліц. Так, у Маладзечне зноў з'явіліся плошча Старое Места, Замкавая, Гарадоцкая, Віленская вуліцы. Замест вуліц Будзённага, Куйбышава, Маркса, Энгельса, Камуністычнай, Жданава, Савецкай, Піянерскай там з явіліся вуліцы Драздовіча, Ясінскага, Забэйды-Суміцкага, Буйніцкага, Машэрава, Велікодная, Купальская, Калядная, Грамадоўская, Местач- ковая. А галоўную вуліцу гора- да Ленінскую замянілі на Вя- лікі Гасцінец. Але назвацьурба- нанімічную прастору сучаснага Маладзечна ідэальнай усё ж нель- га, пакуль там застаецца вуліца Хмяльніцкагаі няма вуліц Тамаша Зана, Ермаловіча, Каханоўскага і Карпенкі. У пачатку 1990-х яшчэ ў двух гарадах Беларусі — Мінс- ку і Гродне — пачаўся працэс аднаўлення гістарычнай та- паніміі. У Мінску былі вернутыя найменні вуліцам Ракаўскай, Кальварыйскай, Раманаўскай Слабадзе, Гарадскому Валу. Па- мылкова на месцы прадмесця Старосцінская Слабада новай вуліцы далі назву Старажоўская, хоць гістарычная Старажоўская
32 Іван САЦУКЕВІЧ вуліца была перайменаваная ў Кісялёва. Цягам апошніх гадоў вярнуліся назвы Зыбіцкая і Траецкая прыбярэжная. Станоўчыя зрухі адбыліся ў апошнія гады ў старажыт- ным Полацку: праспект Маркса стаў праспектам Францішка Скарыны, вуліца Леніна — Ніж- не-Пакроўскай (хоць больш каштоўнай з'яўляецца першапа- чатковая назва гэтай вуліцы — Вялікая), Фрунзэ — Еўфрасінні Полацкай. У мінулым годзе пад- час «Дажынак» у Лідзе каля замку з'явіліся вуліцы Замкавая і Грунвальдская, бульвар Ге- дыміна. Але ў такіх вялікіх гарадах, як Віцебск, Магілёў і Гомель, былі вернутыя назвы толькі адзін- кавым вуліцам. Гэта, адпавед- на, Пакроўская (ў савецкі час Дзяржынскага), Пажарны заву- лак (Лібкнехта), Ірынаўская. А ў такіх гарадах, як Брэст, Бабруйск, Баранавічы, — аніводнай за апошнія 20 год. Для любога горада існуе некалькі метадаў паляпшэння ўрбананімічнай сітуацыі. Метод рэстаўрацыі гру нту- ецца на ўзнаўленні аўтэнтычнай назвы аб'екта. Напрыклад, з пун¬ кту гледжання гісторыі вельмі каштоўнымі з'яўляюцца назвы мінскіх вуліц Бернардынская, Валоцкая, Зборавая, Дамі ні канская, Феліцыянская, Каралеўскі Шлях, Уваскрасенская і інш. У Ві- цебску ўнікальнымі тапонімамі з'яўляюцца гістарычныя назвы вуліцУзгорскай (зараз Суворава), Наддзвінскай (Талстога), Вак- зальнай (Кірава), Духаўскай (Калініна),у Магілёве — Ветранай (Ленінская),у Лідзе — Каменскай (Ленінская), у Глыбокім — Двор- най (Кірава). Аднак гэты спосаб не ўніверсальны. Ён не падыдзе ў выпадку, калі такая назва ўжо прысутнічаеўтапаніміцы горада (прыклад: першапачатковая наз¬ ва вуліцы Маркса — Лошыцкая, а такая вуліца цяпер знаходзіцца ў паўднёвай частцы Мінска). Таксама часам папярэдняя на¬ зва не нясе за сабою сэнсавай, гістарычнай нагрузкі. Асабліва гэта ўласціва назвам XIX — па- чатку XX стагоддзя, калі чужымі ўладамі надаваліся бессэнсоўныя назвы новым вуліцам (Новая, Міхайлаўская, Сяргееўская, Геор- гіеўская). Асабліва складана займацца «рэстаўрацыяй» у Бабруйску і Брэсце, дзе перша- пачатковы пласт урбананіміі ўзніку перыяд Расійскай імперыі. Большасць найменняў у гэтых гарадах з'яўляюцца штучнымі, хоць і тут сустракаюцца цікавыя выключэнні. Напрыклад, вуліца Мільённая (цяпер Савецкая) ў Брэсце. Метод рэканструкцыі будзе карысным, калі вяртанне першас- най назвы аб'екта ўжо немагчы- мае. У такім выпадку вуліцы на- даецца назва ваколіцы,у якім яна знаходзіцца, населенага пункта, які існаваў тут раней. Напрыклад, вуліцу Валадарскага, першапачат¬ ковая назва якой Серпухоўская, не мае для Мінска гістарычнай каштоўнасці. Можна было б на- зваць вуліцу Пішчалаўскай — па назве турэмнага замку, да якога гэтая вуліца падыходзіць. На мес- цы Маскоўскай вуліцы ў Мінску раней знаходзілася прадмесце Добрыя Мыслі. Геаграфічны метод гіста- рычны для беларускіх гарадоў. Вуліцы называліся з адпаведнасці з накірункам, па якім яны вя- дуць. У Мінску ёсць вуліцы Бры- леўская,Трасцянецкая, Цнянская, Старавіленская, Ракаўская, Даўгінаўскі і Лагойскі трак¬ ты, калісьці былі Барысаўскі і Чэрвеньскі тракты. У мястэч- ку Мір галоўныя вуліцы раней называліся Нясвіжская, Віленская (цяпер абедзьве аб'яднаныя ў Чырвонаармейскую), Менская і Слонімская. Неабавязкова, каб вуліца непасрэдна вяла да гэ- тага населенага пункта, дастат- кова таго, што яна знаходзіцца ў частцы горада, накіраванай на той горад або вёску. Напрыклад, у новым мікрараёне Мінска Каменная Горка, які знаходзіцца на заходняй ускраіне горада ля гродненскай шашы, ўсе назвы вуліц былі падабраныя пры да- памозе геаграфічнага метада: Каменнагорская, Казіміраўская (адпаведна фальварку 19 ст.), Нёманская, Лідская, Налібоцкая і Люцінская (па назве сядзібы Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча). Метод персаніфікацыі (патранімічны), паводле яко¬ га аб'ект называецца ў гонар пэўнай выбітнай асобы. У цэ- лым ён не ёсць традыцыйным для нашай урбананіміі ды стаў надта распаўсюджаным за са- вецкай уладай. Аднак сёння на- зываць вуліцы імёнамі славутых нацыянальных дзеячаў — звы- чайная практыка ў свеце, таму і нам яе не пазбегнуць. Варта хіба адзначыць, што пажадана называць аб'ект імем вядома- га чалавека, калі ён звязаны з жыццём і дзейнасцю гэтага ча¬ лавека. У Мінску толькі 4 вуліцы «прывязаныя» да персаналіяў: Багдановіча, Мулявіна, Максіма Танка і Янкі Купалы. Напрыклад, вуліцу Маркса, якая ў сваёй двух- сотгадовай гісторыі паслядоўна называлася Лошыцкай (цяпер так называецца вуліца ў іншым раё-
Асноўныя прынцыпы аднаўлення ўрбананіміі Беларусі не горада), Базарнай, Падгорнай, Свярдлова, Маркса, Адраджэння, Камэндатурнай, Каліноўскага, Маркса, можна было б перайме- наваць у гонар Уладзіміра Карат- кевіча, які пражыў там апошнія гады жыцця. У працэсе аднаўлення бела- рускай урбананіміі (у дачыненні да кожнага населенага пункта) можна выдзяліць 4 асноўныя этапы. Па-першае, неабходна прааналізаваць урбананімічную сітуацыю, што склалася, на адпа- веднасць чатыром прынцыпам бе- ларускайурбананіміі. Па-другое, скласці спіс найменняў, што ні- якім чынам не адпавядаюць бе- ларускай тапанімічнай традыцыі. Па-трэцяе, падабраць іншую назву з прымяненнем чатырох метадаў аднаўлення ўрбананіміі. I, нарэш- це, апошняе — рэалізаваць запла- наваныя перайменаванні. зз Пачынаць перайменаванні па- трэбна, безумоўна, з гістарычнага цэнтра населенага пункта. Пры гэтым трэба актыўна тлума- чыць у СМІ неабходнасць гэтых мераў. Было б разумна прымер- каваць вяртанне гістарычных назваў да святаў горада, юбілеяў, «Дажынак», дзён беларускай куль¬ туры і пісьменнасці і г.д. Іван САЦУКЕВІЧ
Індэкс 74988. ISSN 0236-1019. Цана паводле дамовы. «Спадчына».